вторник, 25 марта 2014 г.

Янкель Жмур. Першы сакратар Якуцкага абкаму РКП(б) Хаім Пястун. Койданава. "Кальвіна". 2014.




  

                                                          КАМУНІСТЫ  ХАІМ
    Хаім [Ефим, Яўхім] Гіршавіч [Рыгоравіч, Григорьевич] Пястун [Пестун] нарадзіўся ў 1889 годзе ў губэрнскім горадзе Магілёў Расейскай імпэрыі ў габрэйскай сям’і габрэйскага настаўніка.
    У 7 гадоў быў аддадзены ў хедар, у 9 гадоў у клясычную гімназію, у 12 гадоў вучнем у кандытарскую майстэрню; у 14 гадоў ужо працаваў падмайстрам. У 1904 году ўступае ў БУНД, удзельнічае ў стварэньні прафэсійных саюзаў булачнікаў ды кандытараў у гарадах Магілёве ды Адэсе.
    Як ён сам у сваёй аўтабіяграфіі зазначаў: “З вучэньнем сацыялістаў знаёмы быў яшчэ раней праз майго дзядзьку – кніганошу Пэйсаха Когана, ярага дарвініста і прыхільніка Маркса, партрэт якога ён насіў на грудзях дбайна загорнутым у анучку. Ад дзядзькі я засвоіў пагарду да рэлігіі. Рэвалюцыйныя песьні работніц у майстэрні, першыя праклямацыі і знаёмства з працоўнымі–бундаўцамі аказалі на мяне моцнае ўражаньне”.
    У 1904 г. два разы арыштоўваўся. Вясной 1905 г. зьехаў у Адэсу, дзе ўладкаваўся на фабрыку Ганеліна, потым Фухберга і затым Крухмальнікава. У кастрычніку яго ад цукерачнікаў выбіраюць у Адэскі савет. Пры сутычцы з казакамі на Камітэцкай вуліцы быў паранены ў нагу.
    У сьнежні 1905 г. вяртаецца ў Магілёў. Тут ён дзесятнік баявога атрада БУНДа, які ажыцьцяўляў захоп сынагогаў для сходаў, праводзіў эканамічны тэрор ды замахі на паліцыянтаў; адказны кіраўнік саюзаў будаўнікоў ды цукерачнікаў, экспэдытар нелегальнай літаратуры, арганізатар і прапагандыст на Біржы.
    Напрыканцы 1906 года, пасьля правалу Быхаўскай арганізацыі БУНДа, перайшоў на нелегальную кватэру, дзе прыняў на захоўваньне літаратуру, зброю, архіў Магілёўскага камітэта, пячаткі, матэрыялы па саюзах ды інш.
    У лютым 1907 г. Хаім быў арыштаваны ў Магілёве са ўсім што было на кватэры (зброю ён пасьпеў пераправіць у іншае мейсца), і асуджаны ў лістападзе 1907 г. у Магілёве па прыгавору Кіеўскай Судовай Палатай па арт. 125 (126) КУ на 4 гады за прыналежнасьць да БУНДу, але з-за малалецтва тэрмін скарацілі да 1 года 4 месяцы /2 гады і 8 месяцаў/ катаргі, якую адбываў у Пскоўскім цэнтрале ды Акатуйскай катаржнай турме (Нерчынская катарга) Забайкальскай вобласьці.
    Затым быў адпраўлены на пасяленьне ў Баргузін /Чытканскую воласць/ Баргузінскай акругі Забайкальскай вобласьці. Там ён заарганізаваў арцель-камуну і ўваходзіў у бюро сасланых.
    У сакавіку 1911 г. Хаім па хфальшываму пашпарту на імя Якава Зэгера з Благавешчанска, уцякае ў Краснаярск, дзе прымыкае да РСДРП ды прымае ўдзел у рэвалюцыйнай працы сярод чыгуначнікаў.
    У лістападзе 1911 г. яго арыштоўваюць (выдаў рабочы дэпо Аляксандар Стаброўскі) і 18 лютага 1912 года Іркуцкім Ваенна-Акруговым Судом ён быў асуджаны па 102 арт. КУ, як былы катаржнік, да 12 гадоў катаргі.
    На катарзе ў Аляксандраўскім цэнтрале Хаім пісаў нарысы “Тюремные силуэты”, /“Звенья”, пад псэўданімам Магац; “Разорванные цепи»”/што друкавала “Русское богатство”, рэфэраты для гуртка “Знание” у Іркуцку, артыкулы і апавяданьні для турэмных і сыбірскіх часопісаў. Быў чальцом таварыскага суда палітычных катаржанаў.
    Лютаўская рэвалюцыя 1917 года застае Хаіма ў Аляксандраўскім цэнтрале Іркуцкай губэрні. Вызваліўся 4 сакавіка 1917 г. па амністыі і два месяцы працаваў чальцом камітэта дапамогі палітычным катаржанам па выбару аляксандраўцаў.
    У траўні паехаў у Маскву. Па дарозе ў Туле быў былымі сасланымі абраны дэлегатам у Савет майстэрань Маскоўска-Казанскай чыгункі, затым нам. старшыні Савета чыгуначных дэпутатаў вузла. Мясцовы БУНД працаваў разам з меншавікамі, таму і Пястун далучыўся да меншавікоў, прымае актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай працы на Маскоўска-Казанскай чыгунцы: чалец выканкама Савета, чалец Павятовага бюро прафсаюзаў ад Тулы, рэдагуе газэту “Голос народа” ды “Известие Совета”).
    Напярэдадні кастрычніка Хаім ад Тульскага Савета паехаў у Калугу расьсьледаваць разгром Савета салдацкіх дэпутатаў
    Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі быў абраны Тульскім саветам у аб’яднаны камітэт барацьбы з контррэвалюцыяй і рэўкам, дзе два дні быў намесьнікам старшыні Летэйзін-Лідава, затым старшынёй. Езьдзіў з дакладам у Маскву у Маскоўскі рэўкам аб разьмеркаваньні зброі з Тулы (200.000 вінтовак і 5000 кулямётаў). Праводзіў у Туле першыя абкладаньні буржуазіі, забесьпячэньні хлебам працоўных, забесьпячэньні Чырвонай гвардыі.
    Але неўзабаве ад прапановы уступіць у партыю бальшавікоў адмовіўся, бо не верыў што “у сялянскай стыхіі пралетарыят зможа ўтрымаць уладу” ды зьехаў у Магілёў, дзе Бюро габрэйскага Зьвяза, які загадзя апасаўся габрэйскіх пагромам у выніку прыходу немцаў або палякаў, высунуў яго начальнікам працоўных дружын самаабароны і аховы горада, вёў працу ў харчовай управе ды працоўным каапэратыве.
    У кастрычніку 1918 г. Пястун парывае з БУНДам ды ўступае ў РКП(б). [Партыйны стаж з 1918 г.]
    У 1919 годзе, калі губэрнскі цэнтар перасунуўся ў Гомель, працаваў намесьнікам харчкамісара, затым старшынёй губэрнскага Саюза працоўнай каапэрацыі, чальцом прэзыдыюму Губпрафсавету і камітэта партыі. У 1920 годзе абраны ў Гомельскі губкам, дзе загадваў ваенна-працоўным аддзелам, арганізацыённым, потым сакратаром губкама на працягу 1 года 5 месяцаў. Пад час франтавога жыцьця губэрні быў чальцом Ваеннага савета ўмацраёна, старшынёй Рэўкама. У траўні 1921 г. абраны старшынёй Губвыканкама, адначасова застаючыся у прэзыдыюме Губпрафсавету і Губпраўленьня харчавікоў, Губэрнскага камітэта па паляпшэньню быту працоўных, а таксама быў чальцом УЦВКа ды сакратаром выканкама УЦВСПС. Быў дэлегатам Х зьезду РКП(б) ад Гомельскай арганізацыі.
    У лістападзе 1921 года, па плянавай перакідцы, ЦК РКП(б) камандзіруе Пястуна ў Башкірыю ў якасьці прадстаўніка ЦК РКП(б), УЦВК ды Наркамнаца РСФСР з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Мандатам, падпісаным І. Сталіным, яму прадпісвалася быць ў курсе ўсіх спраў, назіраць за правядзеньнем савецкай нацыянальнай палітыкі і садзейнічаць усталяваньню правільных узаемаадносінаў паміж ворганамі РСФСР і Башкірскай рэспублікай. Быў дэлегатам ХI зьезду РКП(б) ад Башкірскай арганізацыі.
    У ліпені 1922 г. Хаім быў накіраваны ў Растоў-на-Доне у распараджэньне Паўднёва-Усходняга ЦК, дзе працаваў напачатку намесьнікам старшыні Донвыканкаму, затым старшынёй Донаблсаўпрафа адначасова зьяўляючыся чальцом выканкаму ВЦСПС.
    У сьнежні 1923 г. аргбюро ЦК РКП(б) накіравала Пястуна ў ЯАССР, дзе на 2-й Якуцкай абласной канфэрэнцыі ён быў абраны першым сакратаром Якуцкага абкама РКП(б) ды 10 сьнежня 1923 г. прыступіў да працы. Таксама ён выбіраўся чальцом ЦВК ЯАССР 2 і 3 скліканьня, а таксама ХIV і ХVI зьездаў ВКП(б). Ён езьдзіў па тэрыторыі Якуціі, “бываў у дзюпсінскіх ды барагонскіх якутаў, у ленскіх сялян, прамаўляў на шматлікіх мітынгах, на сходах камуністаў, камсамольцаў, сярод працоўных і навучэнцаў”.

    У 1924-1925 гадах якуцкія газэты і часопісы рэдка выходзілі без ягоных нататак ды артыкулаў, якіх выйшла больш за 60.
    Так ён пісаў: “Наш першы клопат аб партыі – натхніцелькі і архітэктары. Яе ўмацаваць, ажывіць на ўсіх галінах дзейнасьці, уцягнуць у яе шэрагі працаўніка якута і выхаваць у ім інтэрнацыяналіста. Плянамернае адраджэньне гаспадаркі і каапэрацыі… Якуцкая вучнёўская і працоўная моладзь - наша надзея і рэзэрв”. [Пестун Е.  1924 год. // Автономная Якутия. Якутск. 3 января 1924.]
    19 студзеня 1924 года у Маскве распачаў сваю працу ХІ Усерасейскі зьезд Саветаў, а  21 студзеня 1924 г. у 6 гадзін 50 хвілін пад Масквой у Горках памёр кіраўнік Савецкай дзяржавы і пануючай у ёй Камуністычнай партыі Уладзімір Ільліч Ульянаў (Ленін). Кіраўнік якуцкай дэлегацыі Максім Кіравіч Амосаў адправіў у Якуцк тэрміновую тэлеграму: “21 студзеня сканаў Уладзімір Ільліч. Праца зьезду перарваная… Пахаваньне ў суботу. Захоўвайце стойкасьць, разам з вамі перажываем найвялікшае гора. Рада старэйшых выяжджае на месца скананьня”. [Автономная Якутия. Якутск. № 18. Экстренный выпуск. 23 января 1924.] У Якуцку яе прынялі 22 студзеня ў 23 гадзіны. Пястун, які асабіста быў знаёмы з нябожчыкам, занатаваў у дзёньніку: “11 гадзін ночы 22. Толькі вярнуўся дахаты з паседжаньня абкама. Прыносяць тэрміновую тэлеграму. Разгортваю. Пацямнела ў вачах. Нямогла асеў… Памёр Ленін. Стойка пераносьце гора, Амосаў.
    Выбег на вуліцу. Не душы, ціша. Ніхто не ведае, што ён памёр. І тое, што дазнаўся я, гняце да зямлі і сьціскае сутаргава зубы. Стукаю кулакамі ў аканіцы абкама. Выйшаў наш заггас Шаўчэнка.
    - Што здарылася?
    - Бяжы ў нардом, кліч усіх чальцоў абкама, адказработнікаў. Хутчэй, ну хутчэй, Шаўчэнка, Ленін памёр… Ленін.” [Автономная Якутия. Якутск. 29 января 1925.] На той час у Якуцку ў Народным Доме ішоў спэктакль, дзе прысутнічала большасьць кіраўніцтва ЯАССР. 23 студзеня ў 10 гадзін распачаўся экстранны пленум, прысьвечаны памяці Леніна, а ў 12 гадзінаў адбыўся сход Якуцкай гарадзкой партыйнай арганізацыі. У 16 гадзінаў адкрылася экстраная сэсія ЯЦВК, якая зьвярнулася да насельніцтва з заклікам. У Якуцку адбыліся масавыя мітынгі. Як пісаў Хаім “На падлозе, у праходах, нават на вуліцы месьцяцца якуты, ловяць напружана кожнае слова аб Леніне. 35000 чалавек перабывала на сходах - усё сталае насельніцтва Якуцка”. [Автономная Якутия. Якутск. 24 января 1926.] 26 студзеня ў Якуцк прыйшла тэлеграма ад старшыні Камісіі ЦВК СССР Ф. Э. Дзяржынскага, у якой паведамлялася пра хаду пахаваньня Леніна, якое адбудзецца 27 студзеня а 14 гадзіне паводле маскоўскага часу.
    Хаім Пястун неадкладна адправіў тэлеграму ў газэту “Полесская правда”:


                                   [Полесская правда. № 22. Гомель. 27 января 1924. С. 3.]
    Напачатку, калі гэта адпавядала мэтам партыі, Хаім Пястун убачыў у дзейнасьці паўстаўшага якуцкага таварыства “Саха омук” адзін з рычагоў прыцягненьня якуцкай нацыянальнай інтэлігенцыі да саветызацыі. Тады абкам партыі абавязаў камуністаў уступаць у гэтае прасьветнае таварыства, каб там узмацніць партыйны ўплыў. Але, ужо у 1925 годзе, калі гэтае таварыства пайшло наперакор партыі, узьнікла пытаньне па ягонаму ліквідаваньню. Хаім Пястун па гэтаму пісаў: “Саха омук” у перакладзе азначае “якуцкі народ”. Але не “Саха омук” ёсьць якуцкі народ… Працоўны якуцкі народ стварае сваю гісторыю праз Саветы… няма іншага прадстаўніка народу, нацыі, акрамя Саветаў, акрамя ворганаў Савецкай улады. “Саха омук” патрэбна рэарганізаваць і пабудаваць навукова-дасьледнае таварыства, якое будзе зародкам Якуцкай акадэміі навук…”.
   У Якуцку Пястун працаваў да чэрвеня 1925 г. Перад выездам з Якуціі ён са справаздачай абкаму партыі выступіў на IV абласной партыйнай канфэрэнцыі (17-23 чэрвеня 1925 г.), якая прызнала, што абкам партыі правільна праводзіў нацыянальную палітыку пры рашэньні эканамічных і арганізацыйных задачаў, у цьвёрдым правядзеньні якуцізацыі і своечасовай пастаноўцы пытаньня аб нацмяньшынствах у Якуціі. Яго выбралі дэлегатам на XIV зьезд партыі. Пакідаючы Якуцк ён зьвярнуўся да якуцянаў праз ліст ў газэту: “… За час працы тут, у далёкай акраіне, мы (я і іншыя таварышы, якія прыехалі паслужыць якуцкаму народу па указаньню нашай партыі) парадніліся з Якуціяй, як з роднай маці, і яна навекі зрабілася нам дарагая і блізкая
    Уяжджаючы з Якуціі, узбагачаны новым вопытам жыцьця, які набыты ў сумеснай дружнай працы з Вамі, я з аграмадным задавальненьнем захоўваю ўсьведамленьне, што і мая цагліна маецца ў гэтым прыгожым будынку будучай Якуціі.
    Цяпер жа мацней змыкайцеся, таварышы, вакол нашай партыі, якая ўсмактала ў сябе магутную волю і розум пралетарыяту. Мацуйце дружбу горада і вёскі ды дружбу працоўных усіх нацыяў, якія насяляюць ЯАССР…” [Пестун Е. Г.  Привет Красной Якутии. // Автономная Якутия. Якутск. июнь 1925.]
    У 1925-1926 гг. ён чалец праўленьня Цэнтрасаюзу ў Маскве. Калі ехаў у Маскву то ўзяў з сабой двух якутаў-падлеткаў: Васю ды Веру. Ён іх уладкаваў у крамлёўскім інтэрнаце; яны вывучыліся і вярнуліся на радзіму пэдагогамі.
    Таксама ў 1926 годзе Пястун “былы сакратар абкама ВКП(б) ўваходзіў у якуцкае таварыства “Саха кескеле”.
    У 1926 годзе інструктар, затым загадчык агітмасавым аддзелам Іванава-Вазнясенскага губкаму ВКП(б), потым да жніўня 1931 году - загадчык агітмасавым аддзелам Іванаўскага абкама партыі.
    1931-1932 гадах загадчык агітмасавым аддзелам Сярэдне-Волскага краявога камітэта партыі, потым старшыня Сярэдне-Волскага крайспажыўсаюза ВКП(б) па забесьпячэньні.
    1933-1934 гадах начальнік палітаддзела зернесаўгаса завода № 42 (пазьней імя Маленкова) у Куйбышаўскай вобласьці. 4 студзеня 1933 г. атрымаў строгую вымову прэзыдыюма ЦКК ВКП(б) “за разбазарваньне 40 вагонаў цукру на краявыя патрэбы, які быў разьмеркаваны для залатой прамысловасьці.”
    1934-1937 гадах начальнік палітаддзела зернесаўгаса “Гігант” Сальскага раёна Азова-Чарнаморскага краю (цяпер Растоўская вобласьць РФ).
    Быў дэлегатам XVI з’езда УКП(б) ад Уладзімірскай абласной партыйнай арганізацыі. Беспартыйны.
    Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 1475.
    У 1937 г. быў арыштаваны ворганамі НКУС і расстраляны.
    Паседжаньнем бюро Сальскага РК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1937 г. пастанавіла “Пястуна Х. Г., як найгоршага ворага народа, якога выявілі ворганы НКУС, з партыі выключыць”.
    Памер /расстраляны/ 27 кастрычніка 1939 года. /Пасьведчаньне аб сьмерці П-А № 972583./
    Вызначэньнем ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР ад 10 сакавіка 1956 г. рэабілітаваны пасьмяротна з-за адсутнасьці складу злачынства. Зьвесткі пра Хаіма Пястуна ёсьць у кнізе “Муравьи революции”.
    Сястра Гінда Гершынаўна Коўлер (Пястун), 1885 г. н. У 1919 г. загінуў яе муж чырвонагвардзеец. Сын радыст, пасьля атрыманьня вышэйшай адукацыі, паехаў на Далёкі Ўсход ва Усурыйскі край, працаваў на 432 аб’екце, патануў у 1939 г. Пражывала ў Маскве.
    Жонка, пасьля арышту мужа жыла ва многіх местах, напрыканцы з дачкой Розай у Пермскай вобласьці.
    Сын Карл Хаімавіч Пястун, 1921 г. н., Гомель. Калі арыштоўвалі бацьку вучыўся ў 8 клясе. За тое што не адмовіўся ад бацькі быў, на агульнашкольным сходзе, выключаны з камсамолу. Пражываў: Масква. Кутузаўскі праспэкт д. 5/3. кв. 265. Жонка: Марыя Іванаўна, дзеці:Уладзімер, Яўген.
    Дачка Разалія Хаімаўна Пателіна (Пястун), 1919 г. н., Пражывала ва м. Вуглеўральск Пермскай вобл. па вул. Камуністычная д. 77, кв. 19. Дзеці: Уладзімер (памёр). Барыс, Тацьцяна.
    Працы:
    1924 год. // Автономная Якутия. 3 января 1924.
    Великодержавные страхи и меньшевистские уши. // Автономная Якутия. № 5. 8 января 1924.
    Самодеятельность низов. // Автономная Якутия. № 5. 8 января 1924.
    Улусный житель в городе. // Автономная Якутия. № 6. 9 января 1924.
    Национальная красноармейская часть. // Автономная Якутия. № 7. 10 января 1924.
    Тоже за НЭП. // Автономная Якутия. № 13. 16 января 1924.
    К съезду «Холбоса» // Автономная Якутия. № 17. 20 января 1924.
    О налогах. // Автономная Якутия. № 28. 6 февраля 1924.
    Ленин и крестьянство. // Автономная Якутия. № 33. 12 февраля 1924.
    Справедливый налог. // Автономная Якутия. № 34. 13 февраля 1924.
    Организуйте кустарей. // Автономная Якутия. № 39. 19 февраля 1924.
    Комсомол. // Автономная Якутия. № 41. 21 февраля 1924.
    Дешевле товары – ценнее рубль. // Автономная Якутия. № 91. апреля 1924.
     Готовьтесь к проверке. // Автономная Якутия. № 98. 6 мая 1924.
    Смотр сознательности (к переходу на персональное членство в профсоюзах). // Автономная Якутия. № 102. 34 мая 1924.
    Денежная реформа и заработная плата. // Автономная Якутия. № 110. 21 мая 1924.
    Ленинский призыв в Якутии. // Автономная Якутия. № 114. 25 мая 1924.
    Якутизация государственного аппарата. // Автономная Якутия. № 134. 18 июня 1924.
    Проверка наших рядов. // Автономная Якутия. № 136. 20 июня 1924.
    На выучку к базару. // Автономная Якутия. № 140. 24 июня 1924.
    Юные ленинцы. // Автономная Якутия. № 169. 2 августа 1924.
    V-ое партсовещание РКП(б). // Автономная Якутия. № 200. 10 сентября 1924.
    Малые народы Севера и Нельканский бандитизм. // Автономная Якутия. № 249. 7 ноября 1924.
    О задачах очередной облпартконференции. // Автономная Якутия. № 262. № 263. № 264. № 265. 25. 26. 27. 28. ноября. 1924.
    По заветам Ильича (К ІІІ облпартконференции). // Автономная Якутия. № 276. 11 декабря. 1924.
    К порядку дня. // Автономная Якутия. № 277. 12 декабря 1924.
    Ленин и национальный вопрос. Партийным организациям Якутии. О чистке соваппаратов от бюрократ., шовинист. элементов. // По заветам Ильича. Якутск. № 1-2. 1924. С. 80-82.
    К итогам IV облпартсовещания. // По заветам Ильича. Якутск. № 3-4. 1924. С. 1-13.
    Якутская кляча. (Из дневника). // По заветам Ильича. Якутск. № 5-6. 1924. С. 8-9.
    Наши боевые задачи летом. // По заветам Ильича. Якутск. № 7. 1924.
    На первом плане кооперацию. // По заветам Ильича. Якутск. № 8. 1924. С. 1-5.
    Генеральная проверка. (К выборам в Советы). // По заветам Ильича. Якутск. № 9. 1924. С. 1-6.
    Итоги V-го партсовещания. // По заветам Ильича. Якутск. № 10. 1924. С. 1-4.
    Задачи ІІІ облпартконференции. // По заветам Ильича. Якутск. № 11. 1924.
    Кто от кого оторвался? // По заветам Ильича. Якутск. № 11. 1924. С. 12-21.
    По верному пути. К итогам ІІІ облпартконференции. // По заветам Ильича. Якутск. № 12. 1924. С. 1-5.
*    Леньин итиэннэ наассыйа туһа // lieɲin ællæ. 1924.
*    Партийным организациям Якутии. О чистке соваппаратов от бюрократических, шовинистических элементов. // Ленин и национальный вопрос. Якутск. 1924.
    О задачах «Саха омук». (В порядке обсуждения). // Автономная Якутия. 3 января 1925.
    Вооруженный народ. (Ко дню РККА). // Автономная Якутия. 3 января 1925.
    Дисциплина и самодеятельность. // Автономная Якутия. 22 февраля 1925.
    Нужен практический подход. (К вопросу о «Саха Омук». (Статья вторая). // Автономная Якутия. 3 марта 1925.
    Крупнейшая опасность. (К вопросу оздоровления работы ячеек РКП (б). // Автономная Якутия. 6. 7. марта 1925.
    Первый этап. (При открытии І Всеякутского съезда женщин, открывшегося 8 марта 1925 года). // Автономная Якутия. 8 марта 1925.
    Доклад совета «Холбос». // Автономная Якутия. 21 марта 1925.
    О деятельности общества «Ыраас олох». // Автономная Якутия. 31 марта 1925.
    За дело изучения края. // Автономная Якутия. 4 апреля 1925.
    Не было заботы. (О трудах П. Явловского). Автономная Якутия. Якутск. 12 апреля 1925.
    За власть Советов. // Автономная Якутия. 12 мая 1925.
    О положении на Алдане. // Автономная Якутия. 17 мая 1925.
    Приступайте к учету. // Автономная Якутия. 31 мая 1925.
    Улусный бюджет. // Автономная Якутия. 2 июня 1925.
    Внимание нацменшинствам. // Автономная Якутия. 3 июня 1925.
    О приленских крестьянах. // Автономная Якутия. № 126. 4 июня 1925.
    Оздоровление кредитной политике. // Автономная Якутия. 5 июня 1925.
    О призыве в Красную Армию. // Автономная Якутия. 9 июня 1925.
    С крестьянством к социализму. // Автономная Якутия. 14 июня 1925.
    Шире простор сельхозпроизводству. // Автономная Якутия. 19 июня 1925.
    Привет Красной Якутии. // Автономная Якутия. 3 июля 1925.
    Кто и почему отходит от нас. (По поводу отхода из партии Говорова И. И.). // По заветам Ильича. Якутск. № 1. 1925. С. 18-22.
    Алданские прииска. // По заветам Ильича. Якутск. № 1. 1925.  С.26-32.
    «Саха Омук» и якутская интеллигенция. // По заветам Ильича. Якутск. № 2. 1925. С. 38-45.
    Алданские прииска. // По заветам Ильича. Якутск. № 3-4. 1925. C. 32.
    Лицом к улусу и деревне. // По заветам Ильича. Якутск. № 3-4. 1925. С. 1-6.
    Беспартийные и националы в Советах ЯАССР. // По заветам Ильича. Якутск. № 5. 1925. С. 7.
    Сельское хозяйство Якутии и налог на 1925-26 год. // По заветам Ильича. Якутск. № 5. 1925. С. 8-10.
    К ликвидации противосоветских группировок в Нелькано-Охотском районе. // По заветам Ильича. Якутск. № 5. 1925. С. 13-16.
    В ответ на реакцию. О подготовке к IV облпартконференции РКП. // По заветам Ильича. Якутск. № 6. 1925. С. 1-4.
    Опыт организации якутских хамначитов. // По заветам Ильича. Якутск. № 6. 1925. С. 12-16.
    Борьба с контр-революцией в Якутии и т. Строд. // Томский В., Пестун. Сасыл сысы. Якутск. 1925. С. 31-37.
    О регулировании роста и социального состава партии. Иваново-Вознесенск. 1927. [Ред.]
    Вопросы партстроительства и массовой работы на производстве. Иваново-Вознесенск. 1928. [Ред.]
    Где и чему учиться партийцу и комсомольцу. Иваново- Вознесенск. 1929. 20 с.
    Предисловие. // Бурнов С.  Зеленые святки. О происхождении летних религиозных праздников. Иваново-Вознесенск. 1929.
    Памятка отпускника на 1929 год... Иваново-Вознесенск. 1929. [Ред.]
    Красная Талка. [Текстильная фабрика в Иваново-Вознесенске. 1905-1930 гг.] Москва - Иваново-Вознесенск. 1930. 31 с.
    Красная Талка. 1905-1930. Иваново-Вознесенск. 1930. 16 с.
    Новый устав колхоза и рабочие-деревенщики. Иваново-Воскресенск. 1930. 16 с.
    Предисловие. // Григорьев Е., Сизов И.  Два колхоза. Из практики колхозного строительства в области. Вып. 1. Иваново-Вознесенск. 1930. [Ред.]
    О колхозах и подъеме сельского хозяйства в Ивановской Промышленной области. Иваново-Вознесенск. 1930. 15 с.
    О весеннем корме для скота. Организуем массовую заготовку веточного корма! Москва – Иваново-Воскресенск. 1931. 16 с.
    У нас и у них. Что видели ивановские ударники за-границей. Москва – Иваново-Воскресенск. 1931. 30 с.
    О товарообороте и рабочем снабжении. (Доклад на 3 пленуме Крайкома ВКП(б)). Москва-Самара.1932. 24 с.
*    tuomskaj b, piestu:n. sahɯl sɯhɯ: // Kьrasdaanьskaj serii. saqa uus-uran literetiiretin usbuorunjnjuga. Çokuuskaj. 1935.
    Народный герой. [И. Я. Строд] // Социалистическая Якутия. 9 марта 1963.
    Дорогу якутскому языку... // Кыым. Дьокуускай. Муус устар 6 к. 2006. С. 2.
    Литература:
    Переписка о жизни и деятельности тов. Пестун Ефима Григорьевича. // НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 2970. Оп. 29. Д. 159.
    Никифоров П.  Муравьи революции. Москва 1932.
    Пестун Ефим Григорьевич. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 487.
    Алексеев Е. Е.  Роль В. И. Ленина в установлении и укреплении Советской власти в Якутии. Якутск. 1962. С. 93-95, 156.
    263. Записка Н. П. Брюханову и телеграмма Х. Г. Пестуну. 3 сентября 1921. // В. И. Ленин. Полное собрание сочинений. Т. 53. Москва. 1970. С. 165-166.
   Николаев С.  Өрүү маассаны кытта. // Кыым. Якутскай. Бэс ыйын 21 к. 1972. С. 3.
   Николаев С.  Посланец ЦК. // Социалистическая Якутия. Якутск. 21 июня 1972. С. 3.
    Николаев С. И.  Посланцы партии. // Полярная звезда. Якутск. № 6. 1972. С. 119-121.
    Николаев С. Из воспоминаний бывшего наркома финансов ЯАССР Захаренко Н. Н. о товарищах Герценберге, Пестуне, и Барышеве. // Полярная звезда. Якутск. № 6. 1972.
    Винокуров Д.  “Мы сроднились с Якутией…” /К 100-летию со дня рождения Е. Г. Пестуна./ // Социалистическая Якутия. Якутск. № 276. 2 декабря 1989. С. 3.
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. ІІ. После революции. Якутск. 1999. С. 21.
    Карніловіч Э.  Пестун Яфім Рыгоравіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 485.
    Алексеев В.  Нужно добиться, чтобы «Искра» сверкала... // Кыым. Дьокуускай. Муус устар 25 к. 2000. - С.1.
    Алексеев В.  «Мой кирпич имеется в этом прекрасном здании будущей Якутии». // Коммунист. Якутск.15 января 2000. С.2.
    Первые секретари Якутского рескома (обкома) партии. [Пестун Ефим Григорьевич]. // Краткий справочник по фондам филиала национального архива Республики Саха (Якутия). Якутск. 2001. С. 114.
    Алексеев В.  Постоянный автор газеты с 20-х годов. // Якутия. Якутск. 12 марта 2002. С.5.
    Алексеев В. Л.  Ефим Григорьевич Пестун. // Алексеев В. Л.  След в истории. Якутск. 2007. С. 13-14.
    Из воспоминаний бывшего наркома финансов ЯАССР Захаренко Н. Н. о товарищах Герценберге, Пестуне, и Барышеве. // Алексеев В. Л.  След в истории. Якутск. 2007. С. 32-35.
    Алексеев В.  Постоянный автор «Автономной Якутии» с 20-х годов. // Алексеев В. Л.  След в истории. Якутск. 2007. С. 39-41.
    Алексеев В. Л. Внес свой вклад и в развитие печати. // Якутия. Якутск. 14 марта 2009. С. 5.
    Янкель ЖМУР,
    Койданава.