четверг, 10 апреля 2014 г.

Адам Рыгор Каменскі Длужык. Дыярыуш вязеньня маскоўскага мест і месцаў. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2012.





    101). Gorzałki. Гарэлка – моцны алькагольны напой. Лічыцца, што вынаходнікамі яе былі арабы. У 1386 г. гэнуэзкія купцы, якія ехалі праз Маскоўшчыну з пасольствам з Кафы (Крым) у ВКЛ на сьвяткаваньне пераварочваньня Літвы ў каталіцтва, ўпершыню прывезьлі ў Маскву вінны сьпірт, які называўся aqua vitas (вада жыцьця), але ён не быў сустрэты з захапленьнем. У 1422 г. вінны сьпірт у Маскоўшчыну прывезьлі з пасольствам тэўтонскія рыцары, ды зноў ён быў прызнаны шкодным і моцным для піцьця. Але хутка манахі наладзілі вытворчасьць сьпірту з мясцовай сыравіны, які атрымаў назву водка (ад вада). Водка хутка робіцца любімым напоем маскоўцаў, а яе вытворчасьць прымае масавы характар, што ля 1474 г. Іван ІІІ змушаны быў увесьці дзяржаўную манаполію на вытворчасьць і продаж водкі. Да сярэдзіны XVII ст. была дасягнутая найвялікшая вяршыня вырабу якаснай водкі. /Книга о водке. Азбука быта. Сост. Ю. Г. Иванов. Смоленск. 1995. С. 8; 15; Водка. // Багриновский Г. Ю.  Энциклопедический словарь спиртных напитков. Москва. 2003./ Гарэлка – утварэньне па польскаму ўзору: польск. gorzałka. /Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. Мінск. 1985. С. 68-69./ Водка (бел гарэлка) - моцны алкагольны напой, сумесь рэктыфікаванага этылавага сьпірту (35-56 %) ды зьмякчанай вады. Гарэлка зьявілася у ВКЛ на мяжы ХV-XVI ст.ст. з Нямеччыны, аб чым сьведчыць і першапачатковая назва “віно гарэлае”, “гарэлка” (ням. Gebrant Wein). Гэтак называлі гарэлку ўсе жыхары Рэчы Паспалітай. Да XVIІ ст. было адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры зьмяншэньня расходаў на яе вытворчасьць пацясьніла піва і асабліва мёд пітны, а з канца XVIІ – пач. XVIІІ заняла месца асноўнага алькагольнага напою. У залежнасьці ад ступені дыстыляцыі яе моцнасьць хісталася ад 15-20 % (г. з. простая) да акавіты (каля 70 %). /Белый А. Володина Т.  Водка. // Энциклопедия белорусской кухни. Минск. 2008. С. 106./

    102). Рiwa. Піва – слабаалькагольны пеністы напітак. Вядомы са старажытных часоў. Асноўная сыравіна: ячменны солад, хмель, вада ды дрожджы. /Котава Н. М.  Піва. // Беларуская энцыклапедыя. Т. 12. Мінск. 2001. С. 346-347./ У пачатку XVII ст. маскоўскі цар Міхаіл Фёдаравіч паслаў у Пскоў грамату з забаронай купляць хмель, матывуючы гэтае зьвесткамі, якія да яго дайшлі, “что есть на Литве баба ведунья, и наговаривает на хмель с целью навести на Русь моравое поветрие…” /Довгань В. Н.  Книга о пиве. Азбука быта. Смоленск. 2000. С. 26./

    103). Kubku. Кубокъ – Келіх, кубак; зьмесьціва кубка, пітво. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. 208./
    104). Części. Чэсць – Слава, павага, пашана каму-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 194. С. 338./
    105). Kazano. Казати, козати – Казаць, гаварыць, загадваць, распараджацца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. 223-224./
    106). Między. Медза, между, межи, меже, межу, межы, межю. – Паміж. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 299, 310-313./
    107). Lontami. Lont - Кнот. /Волкава Я. В. Авілава В. Л.  Польска-беларускі слоўнік. Мінск. 2004. С. 281./
    108). Po przykazu. Па загаду [приказу] ці, верагодней, па двары нейкага Прыказу. Прыказы (палаты, істбы, двары, дварцы, трэці ці чвэрці) – органы дзяржаўнага кіраваньня ў Маскоўскай дзяржаве. Прыказамі таксама называлі органы палацавага кіраваньня: Вялікага Палацу (Дварцу), Пасьцельны, Сакольнічы і іншыя. У XVII ст. існавала каля 80 прыказаў. Дарэчы існаваў Смаленскі Прыказ, ці Прыказ Смаленскага княства, які згадваецца з 1657 (з 1514 Смаленскі разрад); Панскі Прыказ згадваўся ў 1620 года, Літоўскі Прыказ быў зацьверджаны ў 1656 годзе дзеля загадваньня часова заваяванымі гарадамі ВКЛ - Вільняй, Полацкам, Магілёвам і інш., але ўжо ў 1667 г. ён быў ліквідаваны, хаця па запісным кнігам справы яго значацца яшчэ ў 1669 г. У 1670 г. было загадана справы Літоўскага Прыказу адаслаць ў Наўгародзкі Прыказ, у кіраваньне якога адышлі ўсе гарады ня вернутыя ВКЛ. Кожны прыказ узначальваў судзьдзя з ліку членаў Баярскай думы. Судзьдзям падпарадкаваліся дзякі, дзякам паддзячыя. Прыказы з цягам часу ў 1717-1721 гг. былі заменены на калегіі. /Лугаўцова С. Л.  Прыказы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 67./
    109). Chorągwi. - (6) Харугва – вайсковы сьцяг. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Харугва (пол. chorągiew ад манг. оронго – знак, сьцяг.) – старадаўняя назва баявога сьцяга вайсковага падразьдзяленьня [харугвы] ў славянскіх народаў шэрагу краін у тым ліку і ВКЛ. Харугва выдавалася кожнаму харунжаму перад вайсковым рушэньнем. Харунжы камандзір харугвы а таксама з 14 ст. прыдворная пасада і званьне. /Харугва. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2003. С. 552./
    110). Kornetów. - (7) Карнет – медны духавы інструмэнт. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Карнет (ад фр. cornette) – квадратовы сьцяг у атрадах лёгкай кавалерыі ды таксама афіцэр, які яго насіў. З’явіўся ва Францыі ў XVI ст. У Рэчы Паспалітай азначэньне лёгкай кавалерыі з наймітаў іншакраінцаў. /Kornet. // Wielka encyklopedia PWN. T. 14. Warszawa. 2003. S. 390./
    111). Prezentowano. Прэзентаваць – выстаўляць на паказ, рэкамэндаваць, знаёміцца. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т. 4. Мінск. 1984. С. 175./
    112). Imię. Имя – імя; поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозьвішчам. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 105./ Пэўна тады ўжо ў Маскве быў зроблены першы перапіс палонных ў Літоўскім Прыказе.
    113). Na dwór Carewicza Grodzińskiego. - (8) У публікацыі кс. А. Маріанскага «Гродзінскага» (!?) [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] (9) Найпраўдападобней Каменскі мысьліў аб палацу царэвіча грузінскага. Не можам мы выключыць, што капііст менавіта так запісаў гараднічага Масквы. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.] На двор грузінскага царэвіча Іраклія, сына Кахецінскага цара Тэймураза І, які з 1653 г. па 8 чэрвеня 1660 г. жыў у Маскве і меў свой двор. У 1654 г. Аляксей Міхайлавіч ідзе паходам супраць польскага і літоўскага караля Яна Казіміра і бярэ з сабою грузінскага царэвіча. Наперадзе несьлі абраз грузінскай боскай маці. Яе выносілі потым перад кожнай бойкаю. /Татишвили В.  Грузины в Москве 1653-1722. Тбилиси. 1959. С. 112./ Н. 168 [1660] году, Мая в 8 день, Великий Государь Царь и Великий Князь Алексей Михайлович, всеа Великия и Малыя и Белыя России Самодержец, указал Грузинскому царевичу Николаю Давыдовичю свои Великаго Государя пресветлыя очи видеть и у стола быть в грановитой палате, на отпуске… Грузинский царевич Николай Давыдович с двора, на котором поставлен, к Великому Государю ехал в его государеве корете… /Дворцовые разряды, по высочайшему повелению изданные ІІ-м отделением собственной его императорского величества канцелярии. Том 3. (С 1645 по 1676 г.) СПб. 1852. Стлб. 515./ А мо’ гэта “Гасцінны двор” /Дневник Михаила Обуховича, стражника великого княжества Литовского, писаный в плену в Москве в 1660 году. // Иностранцы о древней Москве. Москва XV-XVII веков. Москва. 1991. С. 335./ і там супыняўся грузінскі царэвіч.
    114). (?). ? – Знак пытальніка (літаральны пераклад з нямецкага Fragezeichen – знак прыпынку), які ставіцца ў канцы пытальнага сказу. Зрэдку ў дужках (?), дзеля выражэньня сумненьня таго, хто піша, з уласных або чужых слоў. /Большая энциклопедия у 66 томах. Т. 10. Москва. 2006. С. 145./ Знак (?) пэўна паставіў кс. Марыянскі, якому быў не знаёмы царэвіч гродзенскі, які ім зрабіўся з грузінскага, дзякуючы няўважлівасьці перапісчыка.
    115). Pana Czyża. - (9) Да няволі трапілі што найменей два Чыжы – Станіслаў ды Гіляры, або Крыштаф. /[Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.] Тут гаворка хутчэй за ўсё ідзе пра Чыжа з пад гетманскай харугвы Стафана Чарнецкага, які гетманам польным каронным ён зрабіўся ў 1665, але ваяводам рускім быў у 1657-1664 гг. і гісторыкі часта ў гэты пэрыяд называюць яго гетманам каронным.
    116). Chorągwie. - (6) Харугвавайсковы сьцяг. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] /паўторная заўвага/ Харугва - таксама арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска у сярэднявечных ВКЛ і Польшчы. Існавалі харугвы земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (абядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту (звычайна складалася са 100-200 чалавек на чале з ротмістрам). У харугву ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы. Пазьней з’явіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія (татарскія, валошскія) У XVI-XVII ст харугвамі часам называлі роты польскага і угорскага (венгерскага) тыпу. /Харугва. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мн. 2003. С. 552./
    117). Hetmańskiéj. - (9) Гетманам Вялікага княства Літоўскага ў той час быў Павел Сапега. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Гетман (ад ням. Hauptmann – галоўны начальнік) - напачатку гэтак называліся сталыя галоўныя начальнікі наёмнага войска, над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ і Польшчы ў XV-XVIII ст. Вялікі князь (кароль) як непасрэдны кіраўнік дзяржавы і войска прызначаў замест сябе гетмана, надзеленага дыктатарскімі паўнамоцтвамі: ён мог караць падначаленых за парушэньне дысцыпліны, гвалт над насельніцтвам і г. д. Існавалі пасады гетмана найвышэйшага (у XVII-XVIII ст. ён называўся вялікім) і палявога (польнага), які замяняў найвышэйшага ў выніку яго раптоўнай сьмерці або адсутнасьці і г. д. Паводле статутаў ВКЛ гэтыя пасады маглі займаць толькі паддадзеныя ВКЛ. У час Лівонскай вайны 1558-1583 гг. пасада гетмана найвышэйшага зрабілася пажыцьцёвай. Атрымаўшы дадатковыя абавязкі, гетман набыў функцыі ваеннага міністра: ён мусіў камплектаваць узброеныя сілы, распараджацца сярэбшчынай (надзвычайны дзяржаўны грашовы падатак на ваенныя мэты). назіраць за станам памежных замкаў і інш. Ствараць войска ён мог толькі на падставе лістоў Вялікага князя (караля), дасланых для найманьня жаўнераў. Без дазволу манарха гетман вялікі не мог праводзіць ніякіх перамоў з непрыяцелем. Поўная гетманская ўлада, уключаючы права суда і сьмяротнага пакараньня, распаўсюджвалася толькі на войска, непасрэдна падпарадкаванае гетману. Звычайна гэта былі наёмнікі, а таксама прыватныя і павятовыя харугвы паспалітага рушэньня, што далучыліся да гетманскага абозу. Знакам гетманскай улады служыла булава: булава вялікая і булава польная або малая. /Сагановіч Г. М.  Гетман. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск. 1994. С. 526./
    118). Siostrzeńca. Сестринецъ – сын сестры, племянникъ по сестре. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 578./
    119). Pana Czarnieckiego. - (10) Чарнецкі быў ваяводам галіцкім. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Чарнецкі [Czarniecki] Стафан  - нар. у 1599 годзе, ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Паходзіў з маёнтка Чарнца, што было ў Сандамірскім ваяводзтве. У Паўночную вайну (1655-1660) са швэдамі камандаваў у 1655 г. абаронай Кракава, у 1657 г. ваяваў у Памор’і, у 1658 г. – Даніі. У пачатку 1660 г. увёў свае войскі на Падляшша, як заслону ад маскоўскіх войскаў. Тут злучыўся з войскам вялікага гетмана ВКЛ Павала Яна Сапегі, разам з якім у чэрвені 1660 г. пачаў генэральнае наступленьне на маскоўскія войскі, якія акупавалі ВКЛ Разам з Сапегам перамог маскалёў ў Палонкаўскай бітве 1660 г., вызваліў ад аблогі Ляхавіцкі замак. Пасьля войскі Чарнецкага беспасьпяхова спрабавалі ўзяць Барысаў. Потым ізноў злучыліся з войскам Сапегі, але разам не здолелі вызваліць Магілёў і адышлі на раку Бася, дзе 8 кастрычніка 1660 г. каля Чавусаў нанесьлі паражэньне Ю. А. Далгарукаву. У канцы 1660 г. зрабіў рэйд на Чарнігаўшчыну. У Кушліцкай бітве 1661 г. разьбіў войскі І. А. Хаванскага. У канцы 1663 г. разам з каралём Янам ІІ Казімірам узначаліў паход на маскоўскія войскі за Дняпро. У 1663-1665 гг. ваяваў з украінскімі казакамі. Памёр 16 лютага 1665 года. /Чарнецкі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 142- 143./ Але упамянуты ў “Дыярыушы” пан Чарнецкі, пэўна цёзка Стафану Чарнецкаму, бо калі б пан Відаўскі быў бы сястрынцам Стафана Чарнецкага, то, пэўна, яго б адразу выкупілі.
    120). Pana Czyża, podkomorzego wileńskiego. Польскі даследчык А. Кучыньскі лічыць, што гэта адзін і той жа Чыж, якога ўпамянулі двойчы, сыходзячы з атрымліваемай колькасці 13 замест 12 замоўленых у пачатку пераліку /Dyaryusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego. // Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Wrocław. 1997. S. 15./, хаця Адам Рыгор Каменскі Длужык падлічыў усё правільна і сябе назваў трынаццатым. Але першапачатковая замова ліку магла быць памылковая, бо сам жа Кучыньскі сьцьвярджаў, што у палон у бойцы на Басе “да няволі трапілі што найменей два Чыжы – Станіслаў ды Гіляры, ці Крыштаф”. /Dyaryusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego. // Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Wrocław. 1997. S. 15./. Вось гэты пан Станіслаў Чыж і мог быць тым пра каго паведамляе Пачобут Адляніцкі, бо гэты Чыж быў падкаморым віленскім, а Сапега ваяводам віленскім.
    121). Podkomorzego. Падкаморы – службовая асоба ў ВКЛ. Падкаморы прыдворны адказваў за парадак і абсталяваньне ў пакоях Вялікага князя. Падкаморы павятовы разглядаў зямельныя спрэчкі паміж шляхтай у падкаморым судзе, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Прызначаўся вялікім князем з 4 кандыдатаў, выбраных шляхтай на павятовым сейміку. Гэту пасаду мог займаць толькі шляхціц хрысьціянін, ураджэнец ВКЛ, які валодаў маёнткам у гэтым павеце, ведаў права. /Юхо Я. А.  Падкаморы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 498-499./
    122). Wileńskiego. Віленскага – Віленскага павета, сталічнага павета ВКЛ. Віленскі павет утвораны ў складзе ВКЛ пасьля Крэўскай уніі 1384 г. і ўваходзіў у Віленскае ваяводзтва з цэнтрам г. Вільня. /Віленскі павет. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 167./
    123). Rotmistrza. - (11) Ротмістр – афіцэрскі чын у кавалерыі, адпаведны капітану пяхоты. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Ротмістар (ад ням. Rittmeister ад Ritt атрад кавалерыстаў - Мeister начальнік) – ранг у войску ВКЛ і Польшчы ў XVI-XVIII ст. паміж паручнікам і падпалкоўнікам (палкоўнікам), камандзір пяхотнай роты або кавалерыйскай харугвы. У палках замежнага строю часьцей называўся маёрам. Таксама павятовая шляхецкая пасада у ВКЛ і Польшчы, вайсковы камандзір шляхты некалькіх парафій павета, кіраўнік адпаведнай харугвы, прызначаўся павятовым харунжым. /Вяроўкін-Шэлюта У. М.  Ротмістр. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 411./
    124). - (10) Аб лёсе некаторых з іх успамінае аўтар на старонках свайго дыярыушу. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.]
    125). Gmachach. Кгмахъ, гмахъбудынак, пакой. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 54./
    126). Februarij. Люты, другі месяц каляндарнага года, які складаецца з 28 дзён, а ў высакосным годзе 29 дзён; апошні месяц каляндарнай зімы. Лацінская назва Februarius, што зьвязаная з абрадамі ачышчэньня (februa, februare), якія прыпадалі на 15 лютага калі сьвяткавалася рымскае радаснае вясеньняе сьвята Луперкалія (Lupercalia) у гонар Фаўна і Луперка, які лічыўся апладатвараючым. У Маскоўскую дзяржаву назва февруарий прыйшло з Бізантыі. /Люты. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 412./
    127). Przystawów. Прыстаўслужбовая асоба ў дапятроўскай Русі, якая была прыстаўленая для выкананьня якіх-небудзь даручэньняў, напрыклад, для суправаджэньня іншакраінных паслоў, пакліканьня ў суд адказчыка, сьведак, выкананьня судовых рашэньняў і г. п. /Байбурин А. Беловинский Л. Конт Ф.  Полузабытые слова и значения. Словарь русской культуры XVIII-XIX вв. СПб - Москва. 2004. С. 388./
    128). Zaś. Зась – А, але, ды, ж, жа. Яшчэ, зноў. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 1991. С. 197-198.
    129). Hosudar. Государъ. государь, осударъ – Гасудар, галава манархічнай дзяржавы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Мінск. 1986. С. 117./
    130). Car. Цар [цьсарь, цѣсарь ад лац. Caesar – абавязковая частка тытулу рымскіх імпэратараў, як пераемнікаў Юлія Цэзара.] – славяне з VI VII ст. царамі называлі імпэратараў Бізантыі. У маскоўскай дзяржаве першым тытул цара, сярод іншых, ў палітычным значэньні ўжыў вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ у 1492 г. Афіцыйна царамі ў якасьці галоўнага тытула называліся маскоўскія манархі, пачынаючы з Івана ІV Жахлівага [з 1547]. /Салей С. М.  Цар. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 84./ Тут гасудар цар - Аляксей Міхайлавіч.
    131). Рożałował. Пожалованье – милость, благодеяние, награда. Вознаграждение, жалованье. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 16. Москва. 1990. С. 92-93./ Пожалованье, пожаловане – Аказать якую-н., міласць (за службу, паслугу і пад.). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Минск. 2005. С. 171./ Пожаловать – Пашкадаваць каго, што-н., злітасцівіцца над кім-, чым-н. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Минск. 2005. С. 371./
    132). Odmianę. Обменъ – Абмен. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Минск. 2002. С. 193./ Одмена - Отмена. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Минск. 2002. С. 35./ Одмена – Замена. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Минск. 1983. С. 360./
    133). Bardzo. Барзо, бардзо, барздо, барзе – Вельмі, надта, дужа. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 196./
    134). Zdradziło. Здрадити – Здрадзіць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. ХІІ. Мінск. 1993. С. 188./ Здрадливый, здрадливо – Які заключае ў сабе здраду. падман. Вераломны, прадажны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. ХІІ. Мінск. 1993. С. 188-189./
    135). Рrzykazu Sybirskiego. Сыбірскі прыказ выдзеліўся з Казанскага дварца і ў 1637 г. яму была перададзеная ўся тэрыторыя Сыбіры. “Генваря в 25 день по памяти из Розряду за приписью дьяка Василия Брехова посланы в Сибирь литовские изменники шляхта Гришка Каменский, Янко да Мишка Ждановичи, которые взяты у Могилева и посланы ис полку боярина и воеводы князя Юрия Алексеевича Долгорукова с товарищи и по государеву службу в какую годятся и поверстать их государевым жалованьем, деньгами и хлебом и солью по разсмотрению против иных таких же кому они в версту.” /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 140./ Менавіта толькі з-за таго, што “литовские изменники шляхта Гришка Каменский” было зроблена заключэньне, што ён “Паходзіў, магчыма з аршанскай шляхты. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 апынуўся на захопленай тэрыторыі і прысягнуў цару. Пасьля далучыўся да войска Рэчы Паспалітай, у бітве на Басі 1660 трапіў у палон.” /Пазднякоў В.  Каменскі-Длужык Адам. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т.-2. Мінск. С. 25./ Але няма ніякіх зьвестак, што Адам Рыгор Каменскі Длужык прысягаў маскоўскаму цару. Проста маскоўскі цар усіх жыхароў ВКЛ лічыў сваімі паддадзенымі і хто быў супраць яго, той быў здрадцам. У Адама Каменскага Длужыка, пэўна як у каталіка, было некалькі імёнаў, таму у Сібірскім прыказе ён быў запісаны як “Грышка”. Магчыма гэтае імя было першае і ён зваўсяРыгор Адам Каменскі Длужык. Мяркуецца, што Маскву палонныя пакінулі 17 лютага /Dyaryusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego. // Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Wrocław. 1997. S. 53./
    136). Dopiéro. ДопероТолькі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Мінск. 1987. С. 296./
    137). Rano. РанаРаніцай, уранні. Раннім часам, у першы перыяд раніцы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 637./
    138). A. А – і, ды. А таксама. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 50-53./
    139). Rozgożami. Рагожа – Грубая плеценая тканіна з лубяных (ліпа) палосак (для упакоўкі, накрывання чаго- н. і пад.). /Тлумачальный слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 552./
    140). Monastyra. Манастыр (грэч. monasterion кельля пустэльніка) або кляштар (ад лац. ckaustrum замак, закрытае места.) – каталіцкі манастыр. /Ярашэвіч А. А., Сергачоў С. А.  Кляштар. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 356./ Рэлігійная абшчына манахаў (ад грэч. manachos – адзінокі, пустэльнік) або манашак. Падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя. Найбольш буйныя і ўплывовыя мужчынскія манастыры называліся лаўрамі (грэч. laura – гарадзкая вуліца. квартал). /Грыгор’ева В. В., Філатава А. М., Сергачоў С. А.  Манастыр. // Беларуская энцыклапедыя ў 18тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 61-62./
    141). Trojeckiego. - (11) Гаворка тут пра Troicko-Siergiejewski Monastyr. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.] Троіца-Сергіеў [Троице-Сергиев] манастыр – архітэктурны ансамбаль XV-XIX стст. у г. Сергіеў Пасад (Маскоўская вобласьць Расейскай Фэдэрацыі, у 71 км. ад Масквы.); адзін з буйнейшых расейскіх праваслаўных манастыроў. Заснаваны ў сярэдзіне XIV ст. манахам Сергіем Раданескім (сьвецкае імя Варфаламей Кірылавіч), з 1744 г. Троіца- Сергіева лаўра. У 1608-1609 гг. манастыр вытрымаў 16-месячную аблогу войск Сапегі і Лісоўскага. /Лаўрэцкі Г. А.  Троіца-Сергіева Лаўра. // Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. Мінск. 2002. С. 527./ Па матэрыялам аблогі была намалёвана карціна В. П. Верашчагіна “Асада Троіца-Сергіеўскай лаўры”, якая з цягам часу апынулася ў Беларусі /Новік-Пяюн С.  Па слядах адной карціны. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 27 кастрычніка 1961. С. 4./ От Москвы до Троицы Сергиева монастыря 60 верст. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 166./ У Троіцка-Сергіеў манастыр было дасланае паведамленьне аб перамозе на Басе:
    127. - 1661 Ноября.  Послание Царя Алексея Михайловича в Троицкий Сергиев монастырь с извещением о победе Русских войск над Польскими, и отписка к Царю князя Юрия Долгорукаго с товарищами о том же.
    І. В дом пресвятей и живоначалной Троице и великому отцу и Чюдотворцу, заступнику же и крепкому молитвенику и скорому помощнику и кормителю всех Царей Росийских, и держащему Царю и всех Росийскому царствию свободителю, преподобному же и предивному в чюдесех Сергию, и споборителю на враги борющихся с нами и поругающихся Росийскому царствию, и преподобному отцу Никону, Радонежским: верный и грешный раб Христов, а ваш желательный и усердный и даровательный, вашими святыми молитвами, по духу сын и предстатель всегдашний пред гробницами вашими, в них же многоцелебныя мощи яве предлежат, и мимотекущаго сего света седящий на престоле царстем и содержащий, по изволению Божию, вашими отеческими молитвами, царства Росийского скифетр и пределов его, и тленный Царь Алексей, и с супругою своею Царицею Мариею, и с сыном своим Царевичем Князем Алексеем, и с сестрами своими, с Царевною Княжною Ириною, с Царевною Княжною Анною, с Царевною Княжною Татьяною, и со дшерьми своими, с Царевною Княжною Евдокеею, с Царевною Княжною Марфою, с Царевною Княжною Софьею, с Царевною Княжною Екатериною, с Царевною Княжною Мариею, и со всем царством Росийским, поклоняемся пресвятыя и живоначальныя Троицы пресвятому ея образу и вашим великих Чюдотворцов мощем до лица земли, и просим благословение и прощение и отпущение согрешений своих и поможение на враги наши; а о победе благодаря благодарим и вторицею поклоняемся до лица земли.
    Тоя же обители отцем, преподобному архимариту Иасафу и пречестному келарю Аверкию и честному казначею Леонтию, еже о Христе с братиею, повелением Божием и молитвами великих Чюдотворцов Сергия и Никона, Росийскаго царствия и всех пределов его тленный ЦарьАлексей челом бьет со всем домом своим царским. Прошлого месяца Сентября, как мы Государь были в дому пресвятыя и живоначалныя Троицы, на преставление великого вчюдесех и предивнаго Сергия Радонежскаго Чюдотворца, и что великий Чюдотворец для своего празнества какое чюдо сотворил, в победу нам Государю и всему нашему царству Российскому, и нас Государя от печали утешил, и мы, господа, того ж часа, где приимше грамоту приидущую на моностырь от боярина нашего Василья Шереметева о победе и о здравии его всех ратных людей и о ростоянии в печалном путном шествии, возратилися в церковь пресвятыя и живоначалныя Троицы и к преподобным отцем Сергию и Никону, и совершали молебное пение соборне; и после молебного пения сами мы Государь вам отцем и освященному собору о победе на враги наши боярина и воеводы и в далноми путном шествии его боярина и воеводе с товарыщи и ивсех ратных людей о здравии обьявляли всем вслух, и с вами преподобными отцами и со священным собором милость паресвятыя и живоначалныя Троицы и заступление преподобных великих отец предивнаго Сергия и подобнотворителя ему Никона Чюдотворцов попремногу благодарили со усердием и с радостными слезами, и пожаловали вас милостынею другою; и пео сшествии от вас с монастыря, во вратах святых, по конечном отпуске, заповедали вам с великим молением сотворите пост три дни и молити пресвятую и живаначалную Троицу, и о предстателстве великих Чюдотворцов и преподобных отец Сергия и Никона, о совершении победы и о мире и о тишине: и то вам отцем самим ведомо. И вашего ради святаго и целомудреннаго поста какую милость пресвятая и живоначалная Троица, предстательством великаго и славнаго предивнаго и скорого помощника Сергия Чюдотворца, на самый праздник его святый, молитвами препадобнаго Никона Чюдотворца, победу даровали. О блаженнии и треблаженнии отцы святи, воистину велик ваш пост и приятна ваша молитва Богу и поистенне небеснии человецы и земнии ангели неречетеся! Не ложно бо есть писано в святом писании: воистину дом плача суть монастыре, иде же вретище и пепел, идее же уединение, идее же смех ни един, ниже житейских вещей молва, идее же пост, идее же долу легание; приди к ним, друголюбству приступи, прикоснися святых ногам: много бо чеснейшее есть онех прикоснутися ногам, нежеле инех главе, святи бо суть нозе, аще и худи суть, а скверных ниже глава честна есть, нозе бо святых много возмогоша. И мы тое отписку послали к вам и велели прочесть, после молебного пения, на соборе всем вслух и велели вам дать списать, да незабвенна будет милость пресвятыя и живоначальныя Троицы и предстателство преподобных отец Сергия и Никона Чюдотворцов в роды и роды.
    А для молебного пения и с милостынею и с речью послали мы Государь столника нашего и ближнего человека князь Алексея Андреева сына Голицына; а поход свой мы Государь в дом пресвятыя и живоначалныя Троицы и преподобных Чюдотворцов Сергия и Никона о благодарении отставили, нестройнаго ради осеннего пути, и о том бы вам отцем молить пресвятую и живоначалную Троицу и преподобных отец Сергия и Никона, чтоб на нас грешных не разгневалися, и вам бы отцем святым на вас в том не подивить же; а впред, аще даст Бог да живы будем, и мы Великий Государь не замедлим по подобному времени побывать;а вам всем отцем пакланяемся. Аминь.
    [Подлинник, находящийся в архиве Троицкой Сергиевой лавры, писан столбцем на 9 листках. Был сложен пакетом, имеет красную восковую печать и надпись: В дом пресвятыя и живоначалныя Троицы и преподобных отец Сергия и Никона Радонежских Чюдотворцов  грамота Великого Государя Царя и Великого Князя Алексея Михайловича, всея Великия и Малыя и Белыя России Самодержца.]
    ІІ. Государю, Царю и Великому Князю Алексею Михайловичу, всеа Великия и Малыя и Белыя России Самодержцу, холопи твои Юшко Долгоруково с товарищи челом бьют. Писали к тебе Великому Государю Царю и Великому Князю Алексею Михайловичу, всеа Великия и Малыя и Белыя России Самодержцу, мы холопи твои, с стадным конюхом с Олешкою Потаповым, что пошли мы холопи твои, с твоими ратными конными и с пешими людми из села Романович к Могилеву Сентября в 18 день; и того ж, Государь, числа привели к нам холопем твоим, в Меншии Горки, из посылок мужиков из деревень, которые, Государь, были у Поляков в обозех, человек с десять, и те, Государь, взятые мужики, перед нами холопи твоими, сказали: Михайло де Пац с Жмотцким войском стоит от Горок в двадцати в пяти верстах в селе Углах, а войска де с ним тысячи с четыре и болши, да к нему ж де пришел Полубенской с своим полком и стал у того ж села Углов, от Пацова полку с полверсты. И Сентября, Государь, в 24 день пришли мы холопи твои, с твоими Великого Государя ратными людми, в село Господы, за сорок верст до Могилева, и учали строиться обозы, и того ж, Государь, числа привели к нам холопем твоим из посылки взятого мужика, а в распросе тот взятой мужик, перед нами холопи твоими, сказал: был де он в обозе, в селе Углах, у Полских людей, и видел, что идут, Государь, против нас холопей твоих гетманы Павел Сопега, и Чернецкой, и Михайло Пац, и Полубенской со многими Полскими людми; а пришли де гетманы Павел Сопега и Чернецкой от Шклова и от Могилева к реке Басе, в село Углы, к Михайлу Пацу и к Полубенскому сего ж числа и учали де, Государь, строиться обозами промеж себя не подалеку, у села Углов, на полях за рекою Басою, у крепких мест, подле болот меж рек; а село де, Государь, Углы на реке на Басе, от села Господ, от обозов наших холопей твоих, десять верст. И того ж, Государь, числа объявились к селу Господам, к обозом нашим холопей твоих, многие Полские люди, и мы холопи твои, с твоими Великого Государя ратными с конными и с пешими людми и с пушки, выбрались из своих обозов против Полских людей, и Полские, Государь, люди от нас холопей твоих пошли отходом к селу Губорям; и как, Государь, пришли мы холопи твои в село Губарево, и был у нас холопе твоих бой с гетманы, с Павлом Сопегою, и с Чернецким, и с Пацом, и с Полубенским: и милостию, Государь, всесилнаго Господа Бога и заступлением пресвятыя Владычицы нашея Богородицы и всех Святых, и помощию предивнаго в чудесех преподобнаго Чудотворца Сергия, и вашими, Великого Государя Царя и Великого Князя Алексея Михайловича, всеа Великия и Малыя и Белыя Росии Самодержца, и сына вашего государева, Государя нашнго блоговернаго Царевича и Великого Князя Алексея Алексеевича всеа Великия и Малыя и Белыя Росии, счастьем, ваши Великого Государя ратные люди гетманов и Полских людей с поля сбили, и многих побили и переранили, и от села Губарева гнали до их обозов, до реки Баси; а твоих Великого Государя ратных людей на том бою убито три человека, да в полон взято четыре человека, да раненых двадцать два человека; а как, Государь, мы холопи твои с твоими Великого Государя ратными с конными и с пешими людми к Полским обозом, к реке Басе, подступили, и своим обозом из села Господ велели идти к себе той же ночи; а бой, Государь, у нас холопей твоих был с гетманы и с Полскими людми Сентября в 24 день от шестаго часа дни по другой час ночи. И после, Государь, бою стали мы холопи твои,со всеми твоими Великого Государя ратными с конными и с пешими людми и с пушками, в селе Губареве, устроя обозы, от гетманов и от Полских людей обозов в трех верстах. Да Сентября ж, Государь, в 25 день приходили к селу Губареву, к обозам нашим холопей твоих, на сторожевыя сотни и на рейтарския роты Полские люди, тысячи с четыре, от гетманских обозов, и я холоп твой Юшка на тех Полских людей послал товарища своего столника и воеводу Осипа Сукина с его полком, а своего, Государь, полку послал я холоп твой с ним с Осипом сотенных людей и рейтар многих, а я холоп твой Юшка, со всеми твоими Великого Государя ратными с конными и с пешими людми и с пушки, выбрався, стоял близко своих обозов: и Полские. Государь, люди от твоих великого Государя ратных людей пошли своим обозом отходом; а на том, Государь, на другом бою побили твои Великого Государя ратные люди Полских людей человек с пятьдесят и переранили многих людей, а твоих Великого Государя ратных людей на том бою убито четыре человека да ранено десять человек. Да Сентября ж, Государь, в 26 день прислали гетманы Павел Сапега и Чернецкий и Михайло Пац и Полубенский к сторожевым сотнем и рейтарским ротам трубача и велели ему вытрубливать, и от сторожевых, Государь, сотен и рот прислали головы и начальные люди спросить Полских людей о чем вытрубливают? и шляхтич Григорей Селицкой с товарыщи вытрубя говорил, что прислали де гетманы Павел Сапега и Чернецкой князя Владислава Едровича с товарыщи шти человек говорить о добрых делех и чтобы мы холопи твои прислали от себя дворян столко ж человек поговорить о добрых делех; и мы холопи твои послали Дениса Остафьева с товарыщи, и съехався с ними велели их спросить, о чем их гетманы прислали к нам холопем твоим? И Едрович де с товарыщи ему Денису говорили, чтоб де, Государь, кровь Христианскую с обе стороны утолить и мир учинить. И того ж, Государь, числа, после того съезду вскоре, пришли к обозом нашим гетманы Павел Сапега и Чернецкой со многими Полскими и Литовскими людми, и многия роты учали биться с сторожевыми сотни и роты полков наших холопей твоих; и мы холопи твои выбрались, со всеми твоими Великого Государя ратными с конными и с пешими людми и с пушки, против гетманов, и был у нас холопей твоих с гетманы бой большой: и, милостию, Государь, всесильнаго Господа Бога, и заступлением пресвятыя Владычицы нашея Богородицы и всех Святых, и помощию святаго славного Апостола и Евангелиста Иоанна Богослова, и вашим Великого Государя Царя и Великого Князя Алексея Михайловича, всеа Великия и Малыя и Белыя Росии Самодержца, и сына нашего государева, Государя нашего благовернаго Царевича и Великого Князя Алексея Алексеевича всеа Великия и Малыя и Белыя Росии, счастием, ваши Великого Государя ратные люди гетманов и Полских людей с поля сбили и до их гетманских обозов, до реки Басы, гоняли, и побили польских многих людей; а твоих Великого Государя ратных людей на том бою побито два человека, да в полон взято два ж человека, да раненых семнадцать человек; а в языцех, Государь, на тех трех боех, ваши Великого Государя ратные люди Полских людей взяли девятьнадцать человек шляхты и шляхетских челядников, да взятых же, Государь, многих языков у сотенных людей драгуны и солдаты отняли и побили до смерти. А с сею, Государь, отпискою и с сеунчом послали к тебе Великому Государю, я холоп твой Юшка стряпчего Федора Меншого Григорьева сына Хрущова, а я холоп твой Оска жилца Александра Дубровского; а отписку, Государь, велели мы холопи твои подать в Розряде.
    [Современный список, столбцем на 6 листках, без скрепы, найден в архиве Троицкой Сергиевой лавры.]
    /Акты собранные в библиотеках и архивах Российской Империи археографическою экспедициею Императорскою Академией Наук. Т. 4. 1645-1670. СПб. 1856. С. 172-175./
    142). Mil. - (12) Міля – старая мера даўжыні шляху, розная ў розных дзяржавах. Геаграфічная міля раўнялася 7420 м. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] Міля (ад лац. mille тысяча; mille passuum тысяча крокаў рымскага легіянэра, пазьней millarium) – мера адлегласьці. У ВКЛ у XVI-XVII ст. ужывалася літоўская міля, якая складалася з 300-315 шнуроў або 13230-16300 локцяў, што раўнялася 3644,916 рускім сажням або 7,28983 рускім вёрстам (7.777 км.). Міля польская раўнялася 2699,712 або 3037,1760 ці 3374,640 рускім сажням (7,420 км.). /Анішчанка Я.  Міля. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск. 1999. С. 144./
    143). Stamtąd. Стамтуль, стамтуоль – Адтуль. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1984. С. 568./
    144). Przejasław’. - (13) Пераяслаў-Залескі – горад Яраслаўскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] Pieresławl. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.] Пераслаўль-Залескі [Переславль-Залесский] – горад, раённы цэнтар, у Яраслаўскай вобласьці Расійскай Фэдэрацыі на паўднёва-усходнім беразе возера Пляшчэева, пры ўпадзеньні ў яго ракі Трубеж, у 124 км. на паўднёвы захад ад Яраслаўля. Заснаваны на месцы паселішча фіна-вугорскага племя мера каля 1152 г. князем Юрым Далгарукім, як Пераяслаўль. У ім у траўні 1220 г. нар. Аляксандар Неўскі, які ў 1239 г. ажаніўся на полацкай княжне Аляксандры Брачыславаўне. У 1175-1302 гг. цэнтар Пераслаўскага (Залескага) княства. У 1302 г. ўвайшоў ў склад Маскоўскага княства. У 1611-1612 гг. рабаваўся войскамі ВКЛ. /Переславль-Залесский. // Города России. Энциклопедия. М. 2003. С. 345-346./ “От Троицы до Переславля 60 верст. Переславль на реке на Трубеже. Течет ис Переславского озера” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 166./. “Роспись дороге от Московского государства к Сиби[р]скому царству и ка Архангельскому городу до карабельной прист[а]ни належит через Переславль Залеской и мимо Ростов и Ярославль и Волгу и Устюг Великий, и от коего города до коего сколько верст, и то пис[а]но в сей тетрати имянно. От Москвы по Переславля Залеского 120 в[ерст].” /Зимин А. А.  Русские географические справочники XVII в. (Из сборника в собрании Московской духовной академии). // Государственная ордена Ленина библиотека СССР имени В. И.Ленина. Записки отделения рукописей. Вып. 21. Москва. 1959. С. 225./
    145). Rostowa. - (14) Растоў – горад Яраслаўскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] Растоў (Растоў Яраслаўскі) – горад, цэнтар раёна ў Яраслаўскай вобласьці Расійскай Фэдэрацыі на беразе возера Нэра. Упершыню згадваецца ў “Аповесьці мінулых гадоў” пад 862 г. Заснаваны на месцы паселішча фіна-вугорскага племя мера. У 988 г. ў Растове княжыў Яраслаў Мудры, сын полацкай княгіні Рагнеды. Адзін з цэнтраў Растова-Суздальскай зямлі. З 1207 г. сталіца Растоўскага княства. У ХІІ–ХVII ст. называўся Растоў Вялікі. У 1589-1788 гг. Растоў [Ростов] - рэзыдэнцыя Растоўскіх мітрапалітаў. /Растоў. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 363./. «От Переславля 60 верст до Ростова: Ростов на берегу у Ростовского озера. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 166./
    146). Jarosław. - Jarosławl. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.] Яраслаўль [Ярославль] – горад, цэнтар Яраслаўскай вобласьці ў Расійскай Фэдэрацыі, на рацэ Волга ў 282 км на паўночны захад ад Масквы. Заснаваны, па паданьні, каля 1010 г. князям Яраславам Мудрым, сынам Полацкай князёўны Рагнеды, на месцы старажытнага паселішча Мядзьведжы Вугал пры упадзеньні з правага боку ракі Катарасьлі ў Волгу З 1218 г. сталіца Яраслаўскага княства. /Яраслаўль. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 296./ “От Ростова до Ярославля 60 верст, Ярославль на реке на Волге, на усть реки Которосли”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 166./
    147). Wolgę. Волга – рака ў Эўрапейскай часьціне Расейскай фэдэрацыі, адна з самых вялікіх рэкаў сьвету, буйнейшая ў Эўропе. Пачынаецца на Валдайскім узвышшы ў Калінінскай вобласьці РФ. /Кісель В. П. Волга. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 261-262./
    148). Sążni. - (15) Сажань – лінейная мера, роўная 3 аршынам, або 2,134 м. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 187.] Сажань – мера даўжыні антрапамэтрычнага паходжаньня. Малы, просты або прамы меў даўжыню 140-152 см. Вялікі або касы (адлегласьць ад падэшвы левай нагі да канца ўзьнятай уверх правай рукі – 170-248 см. Махавы або мерны (адлегласьць паміж канцамі сярэдніх пальцаў разьведзеных у бакі) – 176 см. У ВКЛ таксама прымяняўся рыскі махавы – 188,125 см. У Маскоўскай дзяржаве ў 1649 г. быў уведзены мэталічны эталён сажня – 216 см. (3 аршыны або 48 вяршкоў. /Анішчанка Я. Сажань. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 203-204./
    149). Dwanaście tysięcy. - (14) Шырыня даліны Wołgi пад Jarosławlem ёсьць перавялічаная. У сапраўднасьці ў тым месцы шырыня ракі складае менш за кілямэтар. Паводле дадзеных “Книги Большого чертежа” (1627; выданьне 1950 г., С. 166) ад Troicko-Siergiejewskoj Ławry да Pieresławla было 60 вёрст, ад Pieresławla да Rostowa - 60 вёрст, ад Rostowa да Jarosławla - 60 вёрст. У тэксьце Каменскага адлегласьці ёсьць наогул завышаныя. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 15.]
    150). Kupca. КупецАсоба купецкага саслоўя, гандляр. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 757./
    151). Rzemieślników. РамесьнікЧалавек, які займаецца саматужным вырабам чаго-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 635./
    152). Rozmaitych. РазмаітыЯкому ўласьцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 611./
    153). Juchty czerwone. - (16) Юхта – краснадубленая кожа для абутку і шорных вырабаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] Юхт – сорт скуры са спэцыяльна апрацаваных конскіх, каровіных і сьвіных шкур. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 1984. С. 487./
    154). Рłócien. Палатно – Гладкая льняная тканіна асобага перапляценьня (звычайна белая). Сувой такой тканіны. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1979. С. 628./
    155). Wojłoków. Войлокъ, войлукъ – Лямец. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 122./ Лямец – Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1979. С. 73./
    156). Żywności. Живность, жывность – Харчаваньне, правіянт. Усякая хатняя жывёла і птушка, прызначаная для ўжываньня ў ежу. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Мінск. 1990. С. 14-15./
    157). Оwoców sadowych. Овоцъ, овочъ, овочь – Плод, фрукт. Плады, фрукты. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 336-337./
    158). Mięsiwa. Мясиво – мяса. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 265./
    159). Totmy. (17) Тоцьма – горад на р. Сухона ў Валагодскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] Тацьма – горад, раённы цэнтар, у Валагодзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі на правым беразе ракі Сухана, у 217 км. на паўночны захад ад Волагды. Вядомы ў крыніцах ад 1137 г. як пагост Тадма (ад коми - тод - сухое балота, топкае месца, и - му – зямля) ў вусьці р. Тацьма. У 1500 г., у 15 км ніжэй ад пагоста па р. Сухана, паблізу р. Коўда, былі выяўленыя саляныя крыніцы на якіх заклалі саляныя варніцы ды заснавалі пасад Соль Тацемская. Тады ж там з’явіліся і Строганавы. У 1559 г. пасад ушчэнт разбурылі казанскія татары і жыхары перасяліліся на бераг р. Сухана, пры ўпадзеньні ў яе даплыву Песья Дзеньга, дзе ў 1554 быў заснаваны Спаса-Сумарын манастыр і неўзабаве вырас г. Тацьма, які ў 1555 г. атрымаў права бязмытнага вырабу солі і гандлю ёю. У 1613 г. Тацьма вытрымаў аблогу вояў Рэчы Паспалітай. У ХVII ст. Тацьма быў буйным цэнтрам солеварэньня і важным гандлёвым пунктам на шляху да Белага мора і ў Сыбір ды значным складзкім пунктам замежных тавараў. /Тотьма. // Города России. Энциклопедия. Москва. 2003. С. 475-476./ “От города от Вологды дорога рекою Вологдою в реку Сухону; а на Сухоне, от Вологды 90 верст, город Шуискои. От Шуиского 130 верст на Сухоне город Тотма; а под ним, с левые стороны, пала в Сухону речка Песья Денга; а з другие стороны против города пала в Сухону река Тотма”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 167./ Чэрдына-Лозвінскі шлях, якім карысталіся ў першыя гады пасьля захопу Сыбіры, ішоў ад Яраслаўля на Тацьму, Вялікі Усьцюг, Кай-гарадок і Салікамск. /Бабиновская дорога. // Энциклопедический словарь. Т. ІІа. СПб. 1891. С. 596./ “И в Сибирь ездят: не замая [от В]ологды … верст, поворачивают из села [Г]разовиц на Шуйское и под Шуйским спускают[с]я на Сухону и Сухоною ездят на Тотьму и до Устюга”. /Зимин А. А.  Русские географические справочники XVII в. (Из сборника в собрании Московской духовной академии). // Государственная ордена Ленина библиотека СССР имени В. И.Ленина. Записки отделения рукописей. Вып. 21. Москва. 1959. С. 225./ Гразавец – горад, цэнтар Гразавецкага раёну Валагодзкай вобласьці, які быў заснаваны каля 1538 г. Знаходзіцца у 48 км. на поўдзень ад Волагды.
    160). Czyrą. Чыраю – невядома пра якую раку ідзе гаворка. Чер – па-комі-зыранску – “доплыў”. /Ласкоў І.  Летапісная літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава – Амма – Якуцк. 2000. С. 162./
    161). Brad. - (15) Рэк Czyry і Bradu (або Broudu) няма. Магчыма “Bradem” была названая Suchona, а “Czyra” гэта праўдападобна перакручаная назва “Szir”. У сапраўднасьці Каменскі на пачатку быў ў Wołogdzie, а потым трапіў да горада Тotma, аднаго з найстарэйшых расейскіх гарадоў над Suchoną. Характарыстыка Wołogdy была прададзеная правільнай. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Брадмагчыма волакБрод.
    162). Zamek. Замокъ, замекъ, замэкъУмацаванае  жыльлё феадала. Крэпасьць, умацаваная частка горада. Месца зьняволеньня, турма. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 1991. С. 24-26./ Тут – Ваяводзкая канцылярыя (Воеводская изба).
    163). Wojewoda. - (18) Ваявода – начальнік горада і гарадской акругі ў старажытнай Русі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] У Расійскай дзяржаве з сярэдзіны XVI ст. гарадавы ваявода – кіраўнік вайсковай і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Канцэнтраваў усю паўнату ўлады на месцах, кантраляваў органы губнога і земскага самакіраваньня. /Грыцкевіч А. П.  Ваявода. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 240./
    164). Boudem. - (16) Г. зн. Suchoną. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Боўдэм – магчыма гэта рака Коўда, на якой знаходзілася першая Тацьма, пакуль яе не спалілі татары. Буждэм на фіна-вугорскіх мовах азначае – абрыў, абвал. Пад гэтай назвай вядомы ручаі. Магчыма тут паказаны зваротны шлях Адама Рыгора Каменскага Длужыка з выгнаньня.
    165). Wołogdy. Волагда – горад у Расійскай Фэдэрацыі на рацэ Волагда, цэнтар Валагодзкай вобласьці, у 497 км на паўночны ўсход ад Масквы. Упершыню ўпамінаецца ў 1147 г. Заснаваны ноўгарадцамі на волаку, які злучыў басэйны рэк Сухана і Шэксна. Пры Івану ІІІ увайшоў у склад Маскоўскага княства, у Волагдзе захоўвалася частка “гасударавай казны”. Іван Жахлівы нават марыў зрабіць Волагду сталіцай Маскоўскай дзяржавы У 1612 г. горад быў моцна разбураны войскамі Зыгмунта ІІІ Вазы. /Волагда. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 259-260./ З красавіка 1658 г. ваяводам у Волагдзе быў стольнік Аляксей Паўлавіч Еропкін, а дзякам Ігнацій Недавескаў. /Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков, член археографической комиссии. СПб. 1902. С. 48./ На Волагду ішоў сухапутны шлях праз Данілаў і Гразавец ды водны па Волзе, Шэксне і Кубенцы ў раку Волагду, якая ўпадала ў Сухану. “От Ярославля до Вологды 200 верст.”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 167./ Невядома ці Адам Рыгор Каменскі Длужык быў адразу дастаўлены ў Волагду, і ў “Дыярыушы” зьявілася памылка пры перапісваньні, ці ён быў напачатку прывезены ў Тацьму, і ўжо адтуль. па нейкіх прычынах быў адпраўлены ў Волагду. Магчыма ў Волагдзе зьбіралі палонных, дзеля далейшай адпраўцы ў Сыбір. Дарэчы, у 1507 г. з Волагды ўцёк з палону выбітны вайсковец ВКЛ Канстанцін Астроскі, каб ізноў узначаліць войскі.
    166). Targi. Торгъ – Ярмарка. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 637./ Кірмашы – форма арганізацыі гандлю, пры якой торг адбываецца ў час пэрыядычнага зьезду гандляроў у пэўным месцы і на працягу вызначанага тэрміну адзін або некалькі разоў у год. /Швед В.  Кірмашы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 5 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 181./
    167). Сerkwie. Царква (ад грэч. κυριακή) – назва храма ў праваслаўі, уніяцтве і некаторых іншых рэлігіях. Будынак, у якім адбываецца праваслаўнае /рускае/ набажэнства. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 1984. С. 228./
    168). Skład. Склад – Спэцыяльнае месца, памяшканьне для захоўваньня тавараў,матэрыялаў і пад; Вялікая колькасьць якіх-н. прадметаў, складзеных у адным месцы; запас чаго-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 169-170./
    169). Towarów. Тавар – прадукт працы, выраблены для задавальненьня патрэб грамадзтва шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку. /Пагайскі А. Л.  Тавар. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002.С. 368./
    170). Аngielskiego. - (3) Archangielskiego. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 379.] (19) У публікацыі кс. Марыянскага “ангельскага”. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 188.] (17) Г. зн. Archangielsk. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Анкгельский, акгинский, акглинский, ангелский, англинский, анкгелский, анигильскийАнглійскій. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 119./ “От Устюга же, как сошлись река Юг с рекою Сухоною, и потекла река Двина, и пала в море ниже Архангелского города”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 168./ Верагодна гэта Архангельск, адкуль тавары везьліся ў Волагду, але ў Архангельск яны прывозіліся з Англійскага (Ангельскага) порту.
    171). Portu. Пoрт – Спэцыяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў; Прыморскі горад з такім спэцыяльным прыстасаваным месцам для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў. [Фр. port.] /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 169-170./
    172). Przybieżysko. Прибежище – прыстанішча, прыстанак, (пристанище); прытулак, (приют); абарона, (защита). /Русско-белорусский словарь. Москва. 1953. С. 503./
    173). Wina. Віно – алкагольны напітак пераважна вінаградны, вінаград, гарэлка. /Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. Мінск. 1980. С. 150./
    174). Sukna. Сукно – ворсавая ці бязворсавая шарсьцяная, паўшарсьцяная або баваўняная тканіна. Пры вырабе апрацоўваецца валяньнем, што прыводзіць да утварэньня на добрым баку сукна лямцападобнага слою (т. зв. асьцілу), які закрывае малюнак перапляценьня нітак. /Сукно. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002 С. 97./
    175). Śledzie. Селядцовыя, селядцы (Clupeidae) – сямейства рыб атрада селядцападобных (Clupeiformes). Мае 7 падсямействаў ды каля 20 (50) родаў: пузанкі, салака, сардыны, цюлькі, шпроты, сардынэлы. Мае каля 190 відаў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі. /Селядцовыя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002 С. 315./ Салака, селядзец балтыйскі (Clupea harengus membras) – рыба сямейства селядцовых, падвід селядца атлянтычнага. Пашырана ў Балтыйскім моры. /Салака. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 97./
    176). Korzenie. Карэньне – падземныя часткі некаторых расьлінаў, якія ідуць у ежу як прыправа. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 654./
    177). Zamorskie. Заморский – Які знаходзіцца за морам. Які прыбыў з-за мора. Іншаземны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мн. 1991. С. 30./
    178). Pieńka. Пянька – канаплянае валакно, з якога вырабляюць канаты, вяроўкі, шпагат і пад. /Пянька. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.13. Мінск. 2001. С. 157./
    179). Potasz. Паташ (англ. potash ад. pot гаршчок і аsh (еs) попел) – тэхнічная назва карбанату калію K2CO3. /Паташ. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 180./ Поташъ, поташь – Поташ, углекислый калий. “У Архангельского порта торговля хлебом, смолчюгою, шолком сырцом, ревенем”. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 17. Москва. 1991. С. 283./
    180). Szmalcuga. - Коламазь [Коршунаў А. Ф.  “Дыярыуш” Адама Каменскага Длужыка. // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік. Вып. 2. Мінск. 1874. С. 189.] Смольчугъ, смальчюгъ, смольчуга, смальчюга, смалцуга, смолцуга, - особый род поташа (ср. польск. smоlczuga, smalczuga), “Велели им на Вологде у русских людей и у иноземцев, которые учнут отпускать… на первых дощаниках поташ, и смальчюгу, и сало говяжье, и пеньку и иные всякие товары…”. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 25. Москва. 2000. С. 204./ Ванчугъ – Селитра. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 2. Москва. 1975. С. 16./
    181). Wańcoś. Ванчосъ, ванчусъ – Дубовы брус для караблебудавання. /ГСБМ. Вып. 2. Мн. 1983. С. 316./ Ванчосъ – сасновы або дубовы брус. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 2. Москва. 1975. С. 16./
    182). Woski. Воск – мяккае жаўтаватае пластычнае рэчыва. якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1977. С. 506./ З воску выраблялі дарагія свечы, якія выкарыстоўваліся ў хрысьціянскім набажэнстве, а таксама штучныя кветкі ды садавіну для упрыгожваньня памяшканьняў, якія былі даступныя толькі заможным.
    183). Skóry. Скура – Вырабленая шкура жывёлы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 191./
    184). Łój. Лой – Лой, нутраны тлушч (авечы, ялавічны). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 111./ Лой – сала, тлушч. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 8. Москва. 1981. С. 276./ Лой – Баранье и коровье сало, особенно употребляемое для делания свечей. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 271./
    182). Siła. Сила – Множество. Верх, власть. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 479./
    185). Mieszka. Мешканье, мешкане, мешкание, мяшкание – Памяшканьне, жыльлё. Месцапражываньне. Пражываньне, жыхарства. Жыцьцё, быцьцё. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 27-29./
    186). Rewizor. Рэвізор – Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію: праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства, установы, арганізацыі, адказнай службовай асобы з мэтай праверкі законнасьці, правільнасьці і мэтазгоднасьці іх дзеяньняў. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 746.
    187). Zysuk. - (18) Zysuk - перакручанае расійскае слова “syszczik” (сыщик). г. зн. сышчык, выведнік, шпег. (У першадруку пасьля гэтага слова знак пытальніка ў дужках, які апушчаны, далей А. М.).[Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Сыщикъ – определенный для сыскания беглых и разбойников; чиновник, посылаемый для отыскания разбойников и воров и для проведения розысков в чрезвычайных случаев. /Словарь церковно-славянского и русского языка, составленный вторым отделением Императорской Академии Наук. Т. ІІІ. СПб. 1847. С. 260./ Зыскъ, зыйскъ – Выйгрыш судовай справы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Мінск. 1993. С. 269./
    188). Rozbójników. Разбойнік – Той, хто займаецца разбоем, грабежніцтвам. Той, хто прычыняе фізычныя або матэрыяльныя страты каму-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 572./ Разбой – напад з мэтай завалоданьня чужой маёмасьцю, спалучаны з нанясеньнем пацярпеламу небясьпечных для жыцьця і здароўя цялесных пашкоджаньняў. /Доўнар Т.  Разбой. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 83./
    189). Łapa. Лапати, лапать – Лавіць, хватаць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 294./

    190). Ręce, nogi ucina. Утинать – Урубать, урезывать. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 670./ Згодна Улажэньня 1649 г. адсячэньне рукі прызначалася ў XVII ст. за шмат якія злачынствы. Адсякаліся рукі звычайна па запясьце або поперак далоні на пласе сякерай. В XVII ст. (1663) прадпісвалася злодзеяў і рабаўнікоў (раней гэтага - галоўных віноўнікаў у падробцы грошаў) караць адсячэньнем рукі і абедзьвюх ног; па новым артыкулам удзельнікам у падробцы грошаў і царкоўным злодзеям адсякалася рука і нага. /Членовредительские телесные наказания. // Энциклопедический словарь. Т. ХХХVІІІа. СПб. 1903. С. 913./
    191). Uszy, nosy, gęby obrzyna. Адразаньне вушэй служыла, галоўным чынам, вышукной і павучальнай мэтам, каб выдзеляць злачынцу, зрабіць яго прыкметным. Па Улажэньню 1649 г. яно прадугледжвалася для вінаватых у разбоі, крадзяжы і іншых маёмасных злачынствах. /Членовредительские телесные наказания. // Энциклопедический словарь. Т. ХХХVІІІа. СПб. 1903. С. 913./ Да членапсавальных пакараньняў адносілася і адразаньне носа і губ. /Телесные наказания. // Энциклопедический словарь. Т. ХХХVІІІа. СПб. 1903. С. 913./
    192). Jamu. - (4) Ямъ przeprząg, stacya pocztowa- [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (19) Jam - перапражка, паштовая станцыя. (тлумачэньне А. М. ). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Ямпаселішча, потым станцыя на паштовым тракце, дзе мянялі коней і дзяжурылі возьнікіямшчыкі. Слова ям, ды і сама сыстэма ямскай ганьбы, прыйшла з Залатой Арды. На ямах вяліся асобыя “загонныя” кнігі, дзе падрабязна запісвалі кожны ямскі водпуск. З 1782 г. ямы пачалі называюцца поштамі. /Ям. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. І. Мінск. 2004. С. 262./ Магчыма тут апісаньне шляху да Волагды.
    193). Сarskiego. Тут дзяржаўнага, царскага
    194). Рustynią. Пустыня – Прастора, якая прасьціраецца на вялікую адлегласьць. Бязьлюднае, разбуранае, зруйнаванае месца. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 524./
    195). Podwody. Падвода – Запрэжаны воз, калёсы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1979. С. 518./
    196). Suchoną. Сухана – рака ў Валагодзкай вобласьці Расейскай фэдэрацыі, левы даплыў ракі Паўночная Дзьвіна. Даўжыня 558 км., цячэ пераважна па раўнінай мясцовасьці. Ледастаў з канца кастрычніка - пач. лістапада да 2-й пал. красавіка - 1й пал. траўня. Разводзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. На ёй гарады Сокал, Тацьма, Вялікі Усьцюг. /Сухана. // Беларукая энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 295./
    197). W koło. Коло – Каля. Вакол, кругом, навокал. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 212-213./
    198). Grunty. Кгрунтъ, гронтъ, грунтъ, кгронтъ. крунтъ – Зямля. зямельная ўласнасьць, зямельнае ўладаньне. Зямля пэўнай якасьці, глеба; участак зямлі пэўнай якасьці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 66-67./
    199). Рiaszczyste. Пяшчысты, пяшысты – Пясчаны. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1984. С. 229./
    200). Chałupkę. Халупа – Невялікая, несамавітая, бедная хата. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мн. 1984. С. 174./
    201). Postrzeżesz. Стрэць – Тое, што і сустрэць. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мн. 1983. С. 351./
    202). Plewy. Плевы – Мякіна, пацяруха; Плевелъ – Пустазельле, жыцік. /ГСБМ. Вып. 24. Мн. 2005. С. 262./ Жыцік – Травяністая расьліна сямейства злакавых, якая расьце сярод збожжа і лёну. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 267./
    203). Świnie. Сьвіньня – Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрыманьня сала, мяса, скуры, шчаціньня. Пра бруднага, неахайнага чалавека. Нявыхаваны, грубы, некультурны чалавек. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 91./
    204). Uściuga wielkiego. - (20) Усцюг – горад у Валагодскай вобл. на Паўночнай Дзвіне. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 189.] (20) Ustjug-Wielikij, горад, першапачаткова заснаваны пры вусьці ракі Jug, пазней перанесены на высокі бераг за 4 км вышэй вусьця Jugu да Suchony. З гэтага гораду паходзіла шмат знаных заваёўнікаў Syberii. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] Вялікі Усьцюг, або Усьцюг Вялікігорад у Валагодзкай вобласьці Расійскай Фэдэрацыі, раённы цэнтар, знаходзіцца на левым бераце ракі Сухана насупраць упадзеньня ейнага даплыву Юг, у 623 км на паўночны ўсход ад Волагды. Упамінаецца ад 1212 г. Заснаваны як Чорны Прылук паблізу старажытнага гарадзішча Гледзен ва вусьці ракі Юг, адсюль і назва Усьць Юг. У ХІV ст. увайшоў склад Маскоўскага княства і быў важнай крэпасьцю ў барацьбе з Ноўгарадам. Доўгі час Чорны Прылук і Гледзен падзяляла рака Сухана, але ў 1438 г. Гледзенская крэпасьць была спаленая і пачалі будавацца абарончыя збудаваньні у Чорным Прылуку. Маскоўскі цар Васіль І сваім тастамэнтам перадаваў усьцюжныя сёлы сваёй жонцы Сафіі Вітаўтаўне. Усьцюг быў важным пунктам на шляху па Сухане і Паўночнай Дзьвіне ў Белае мора, адыграў важную ролю ў калянізацыі Сыбірыменавіта ў гэты пэрыяд ён атрымаў дадатакВялікі. /Великий Устюг. // Города России. Энциклопедия. Москва 2003. С. 64./ “От Тотмы Сухоною 60 верст, город Брусенеск. От Бресенеска до Городищнаго 50 верст; от Городищнаго 50 верст до Бобровска. А от Бобровска до Стрельного 50 верст. От Стрельного 50 верст до Устюга Великаго. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 163./ Калянізацыя Якуцкага краю галоўным чынам прадпрыймалася памаранамі, жыхарамі гарадоў: Усьцюга Вялікага, Сольвычагодзка, Каргаполя, Халмагор, Вяткі, Ноўгарада і Волагды. Прыкмечана, што ў Якуцкім краі пануе руская валагодзкая гаворка. Як тут, так і там жыхары маюць аднолькавыя прозьвішчы: Паповы, Вінакуравы і інш. Усьцюг быў радзімай калянізатараў Сыбіры С. Дзяжнёва ды У. Атласава /Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 51./ з якімі Адам Рыгор Каменскі Длужык сустракаўся ў Якуцку.
    205). Wielkiego. Велкий, велький, великий – Значный па велічыні. Значны па колькасці, шматлікі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 83-84, 96./
    206). Zastaliśmy. Застати, застать, зостати – Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці каго-н., што-н. на месцы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 1991. С. 183./
    207). Рułkownika. Палкоўнік – воінскае званне старшага афіцэрскага саставу. У Еўропе вядома з XVI ст. Існавала таксама ў войску Рэчы Паспалітай. Палкоўнікамі называлі таксама камандзіраў палкоў ва Украінскім казацкім войску, у тым ліку ў Запарожскай Сечы. У Маскоўшчыне ўведзена ў сярэдзіне XVI ст. для асоб, што камандавалі палкамі, як воінскае званне для камандзіраў палкоў “навага строю” – у XVII ст. /Свякла У. І.  Палкоўнік. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 13./
    208). Kozackiego. Казакі - супольнасьць людзей вольнага стану з асобнай ваеннай арганізацыяй у фэадальным грамадзтве. Цюрскае слова “казак” у крыніцах фіксуецца з канца XIII - пачатку XIV стагоддзяў. У адных дакумэнтах яно азначала разбойніка, у іншых - вартавога. Жыцьцё ў памежным стэпе, у так званым Дзікім полі (сучасныя Кіраваградзкая, Днепрапятроўская, Мікалаеўская, Херсонская, часткова Адэская, Запарожская, Вінніцкая і Чаркаская вобласьці Украіны), патрабавала ад казакоў воінскага спрыту. З-за гэтага дняпроўскіх казакоў у розныя часы для сваіх патрэб выкарысталі як Маскоўскае княства, так і ВКЛ з Польшчай, а гэтыя дзяржавы, у сваю чаргу, выкарысталі і самі казакі. Упершыню казакі як ваенная сіла былі выкарыстаныя ў 1489 году ў паходзе Яна Альбрэхта супраць татараў. Заслуга прафэсійнай арганізацыі дняпроўскай казаччыны прыпісваецца легендарнаму канеўскаму і чаркаскаму старасьце А. І. Дашковічу, які ў 1-й трэці XVI стагоддзі невялікімі сіламі праводзіў пасьпяховыя апэрацыі супраць крымскіх татараў і Маскоўскага княства. Таму ў XVI-XVII стагоддзях украінскіх казакоў, як і наогул украінцаў, у Масковіі звалі чаркасамі. Як добрых ваяроў, казакоў ахвотна наймалі на службу князі і магнаты Польшчы і ВКЛ. Яны служылі ў гарадах і замках, асабліва на ўскраіне дзяржавы. Падчас цяжкай абарончай вайны з Маскоўскім царствам Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1572 году афіцыйна прыняў пэўную колькасьць запарожскіх казакоў на дзяржаўную службу. Так зьявіліся рэестравыя казакі (Запарожскае або Нізавое войска). Спачатку іх было толькі 300 чалавек, затым 600, і толькі падчас вайсковых дзеяньняў Запарожскае войска павялічвалася на тысячы. Акрамя аўтэнтычнага казацтва як асобнай арганізацыі, вядомыя з XVI казакі як тып войска. У XVII стагодзьдзі казацкія харугвы ўжо складалі больш паловы коньніцы Рэчы паспалітай. Каб не блытаць з украінскімі казакамі, іх звалі панцырныя. У сярэдзіне XVIІ ст. казацкая эліта стала носьбітам ідэі украінскай дзяржавы, у якую плянавалася ўключыць і паўднёва-усходнія землі Беларусі. Экспансіянісцкая праграма казацкай старшыны ў дачыненьні да гэтых тэрыторый выявілася ў часы паўстаньня Б. Хмяльніцкага і ў 1654-1659 гг. /Сагановіч Г.  Казакі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 4. Мн. 1997. С. 6-7./
    209). Kresę. - (21) Праўдападобна Kozak Kresi. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 16.] “Марта в 24 де по государевой грамоте прислан с Москвы в Тоболеск с Тобольским конным казаком с Якушкой Чернецовым с товарищи черкасской полковник Криса ис Тоболска в Енисейской острог” /Белокуров С. А.  Юрий Крижанич в России. (По новым документам). Москва. 1901. С. 70. [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг.] Міхайла Крыса (Крысенка, Крэса, Крэсенка) быў сасланы ў Енісейск. /Вирський Д. С.  Полковник Михайло Криса - малознаний герой/антигерой Козацької революції. // Український історичний журнал. № 5. Київ. 2009. С. 65-70./ Kamieński A. Diariusz więzienia moskiewkiego miast i miejsc // Dwa polskie pamiętniki z Syberii XVII i XVIII wiek / Pod red. A. Kuczyńskego. – Warszawa; Wrocław, 1996. – S. 16–17 (білоруський переклад щоденника доступний на: http://starbel.narod.ru/dluzyk.htm, за виданням: Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: Міжв. зборнік. – Вып.2. – Мінск, 1974. – С. 183–207). У цьому повідомленні неясно одне – за хронологією оповіді зустріч у Великому Устюзі відбувається навесні 1658 р. Чи не був полон 1660 р. для М. Криси вже другою «ходкою» до Сибіру?” /Вирський Д. С.  Полковник Михайло Криса - малознаний герой/антигерой Козацької революції. // Український історичний журнал. № 5. Київ. 2009. С. 70./
    210). Tracić. Трациць – Лишать жизни. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 638./
    211). Hramota. - (5) Грамота, rozkaz na piśmie, rozporządzenie. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (22) Gramota - даўней звычайна hramota - загад на пісьме, распараджэнне (заўвага А. М.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 17.]Грамота – Деловой документ, акт (грамота). /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 4. Москва. 1977. С. 119./
    212). Że. Же, жэ – Што. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 274./
    213). Gardła. Гордло - Гордломъ караный; горломъ карати (караный) – караць смерцю. Горло – Горла, пярэдняя частка шыі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Мінск. 1986. С. 68, 79-80./
    214). Kajgorodka. - (21) Кайгарадок – населены пункт на р. Сысола (левы прыток Вычагды) у Комі АССР. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 189.] (23) Kajgorodka - пасёлак на беразе Камы, у якім даўней знаходзілася саляная мытня. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 17.] Кай (Кайгородок, Кайгородок), село Вятской г., Слободского уезда близ лев. бер. р. Камы при оз. Шорты. Осн. в половине XVI в., при проложении дороги в Сибирь через Соликамск складочное место соли с заводов Строгонова. /Географическо-статистический словарь Россійской имперіи. Т. ІІ. Санктпетербургъ. 1865. С. 429./ Кайгородок, пригород Великопермский. Ныне Кайгородская пристань, Вологодской губ. Усть-Сысольского уезда. /Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков, член археографической комиссии. СПб. 1902. С. 90./ Кай (Кайгородское, Кайгород) - сяло ў куце Кіраўскай вобласці, прыстань па сплаве лесу. Заснаванае ў XVI ст. на левым беразе р. Кама. /Большая Советская Энциклопедия. Т. 30. Москва. 1937. Стлб. 660./ Зараз с. Кайгарадок (Койгородок), цэнтр Кайгародскага (Койгородского) раёну Рэспублікі Комі ў Расейскай Фэдэрацыі, у 192 км. ад Сыктыўкара. /Коми АССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. Сыктывкар. 1986 г. С. 78./ Ад Усцюга Вялікага шлях Адама Рыгора Каменскага Длужыка, па ўсёй верагоднасьці, пралягаў уніз па рацэ Паўночная Дзвіна, якая ўтваралася ад зьліцьця рэк Сухана і Юг, да ўпадзеньні ў яе з правага боку ракі Вычэгда, так званай Малой Дзьвіной. Потым ішоў уверх па рацэ Вычагдзе праз Сольвычагодзк ды Вусьць-Вым да Вусьць-Сысальску на левым беразе р. Сысала пры упадзеньні яе у р. Вычэгда (сучасны Сыктывкар, да 1930 г. Усьць-Сысольск, сталіца Рэспублікі Комі, вядомы ад 1586 г. у 1515 км. ад Масквы.), а затым уверх па рацэ Сысала да яе вярхоўяў, якія блізка падыходзілі да ракі Камы. Зараз на гэтых тэрыторыях жывуць комі-зыране ніжневычагодскага, сяреднесысольскага, прысыктывкарскага ды верхнесысольскага дыялектаў комі-зыранскай мовы. /Народы Поволжья и Приуралья. Коми-зыряне, коми-пермяки. марийцы, мордва, удмурты. Москва. 2000. С. 32-33./ На левым беразе ракі Сысала знаходзілася паселішча Кайгарадок. Адсюль ішоў волак да г. Кая (Кай-город; Кайгород), зараз сяло Кай Верхнекамскага раёна Кіраўскай вобласці, які знахозіўся на левым беразе ракі Кама. Кайгород быў заснаваны ў 1558 г. на землях комі-пермякаў братамі Якавам і Рыгорам Строганавымі, якім тады належылі землі па рэкам Кама і Чусавая. Лічыцца, што слова “кай уяўляе сабою аснову пермскага-марыйскага прыметніка кай – ісьці, пайсьці на пад’ём у напрамку супрацьлеглым плыні ракі, так як тут быў волак, які злучаў басэйны рэк Сысалы і Камы і гэты волак трэба было пераадоліць пехатою”. Горад уваходзіў у склад Пярмі вялікай. У паход на Сібірскае ханства разам з Ярмаком пайшло шмат кайгарадчанаў. Гэта скарыстаў пелымскі вагульскі правадыр Кіхэк, які разграміў маскоўскую Перм вялікую ад Чэрдыні і Кай-горада да берагоў Чусавой. Пасля гэтага Кай-горад абнесьлі астрогам з вежамі. У Кайгорадзе была свая ратуша, жыў ваявода, была мытня, дзе рабіўся нагляд вывазімых і ўвазімых у Сыбір тавараў, зьбіралася мыта. Але калі шлях у Сыбір быў пракладзены праз Казань Кай-горад пасьля 1754 г. заняпаў. /Осколов Е. Н.  Кай (Кайгород). // Откуда мы родом? Энциклопедия земли Вятской. Т. 1. Города. Киров. 1994. С. 171-184./
    215). Wojewodali. Ли, ль – Ці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 29./
    216). Bojarzyn. Баяры - вышэйшы слой фэадальнага грамадзтва ў Маскоўскай дзяржаве. Былі васаламі князя, абавязанымі служыць у яго войску. Мелі свае вотчыны і васалаў. У XVII ст. Розьніца паміж баярамі і дваранамі сьцерлася. Уваходзілі ў Баярскую думу. /Баяры. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 369./
    217). Dumny. - (6) Дума, rada miejska, tajna rada. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (24) Пасол да думы - радны гарадзкі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 18.] ДумныГорды, пыхлівы; ДумцаГанарлівец, пыхлівы чалавек. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 102./ Баярская дума – у Маскоўшчыне з канца XV – пач. XVIII ст. сталы саслоўна-прадстаўнічы ворган арыстакратыі пры вялікім князю (з 1547 г. пры цары). Мела дарадчы характар, абмяркоўвала патаньні ўнутранай і знешняй палітыкі. Складалася з думных чыноў (баяраў, акольнічых, думных дваранаў, думных дзякаў), колькасьць якіх мянялася, супрацоўнічала з Разрадным і Пасольскім прыказамі. Скасавана царом Пётрам І у 1711 г. у сувязі са стварэньнем Сэнату. /Баярская дума. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамоў. Т. 2. Мінск. 1996. С. 369./ Вышэйшымі прыдворнымі чынамі таго часу былі думныя дваране і думныя дзякі, якія мелі права засядаць у Баярскай думе. Тытул “думны баярын” не існаваў, так як баярскі стан прадугледжваў сяброўства ў Баярскай думе. /Россия ХVI века. Воспоминания иностранцев. Смоленск. 2003 г. С. 458./ Пэўна коска зьявілася пазьней, бо больш верагодна – думны баярын.
    218). Rewidować. Rewidować – аглядаць, абшукваць. (Ад rewidеnt аглядчык, рэвізор). /Падручны польска-беларускі слоўнік. Пад рэдыкцыяй А. Обрэмскай-Яблонскай і М. Бірылы. Warszawa. 1962. С. 659./
    219). Żonę. Жена, жана, жона, жэна – Жонка. Жанчына. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 288./ Тут незразумела – ці ён забірае для сваёй жонкі, ваяводзіхі, ці для жонкі цара, царыцы. Царыца Марыя Іллінічна, у дзявоцтве Міласлаўская (1625-1669) – першая жонка, з 1648 г., цара Аляксея Міхайлавіча. Яна была старэй на тры гады за цара і нарадзіла яму 13 дзетак, з якіх Фёдар ды Іван зрабіліся царамі. /Мария Ильинична. // Энциклопедический словарь. Т. XVIIIа. СПб. 1896. С. 637./ Царыца Наталя Кирылаўна, у дзявоцтае Нарышкина (1654-1694) – другая жонка, з 1671 г., цара Аляксея Міхайлавіча, маці цара Пётры І. /Наталья Кирилловна. // Энциклопедический словарь. Т. ХХа. СПб. 1897. С. 43-44./
    220). Rozbiera. Разбірацца – Распранацца. /Сцяшковіч Т. Ф.  Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск. 1972. С. 414./
    221). Zatkają gębę. Уста затыкати - Прымушаць маўчаць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 2002. С. 1991./
    222). Квіты. Квитъ – Дакумент (квіт, ліст, завяшчанне, распараджэнне, распіска, і інш.), якім што-н. пацвярджаецца, загадваецца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 26./
    223). Permia. Перм – назва ў XIII-XVII ст. гіст. вобласці ў маскоўскай дзяржаве ад рэкаў Вычагды, Пячора і Кама да Уральскіх гор населеных народам комі. Падзялялася на Перм Вялікую – сучасная Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга і Перм Малую (Старую або Вычагодскую) – тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Комі. У 1478 г. далучана да Маскоўскага вялікага княства. /Перм. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 295./ Пермь (Перьмь) Великая. Пермская страна, Пермский край, с главным городом Чердынью и Великопермскими пригородами: Соликамском (Соль Камская) и Кайгородком /Собственно Пермь, нынешний губернский город учрежден лишь в 1780 году. Воеводы: 1660 марта 15 - стольник Лев Андреевич Плещеев. 1660 апреля 30 – 1661 дек. 18 – Степан Петрович Наумов. /Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков, член археографической комиссии. СПб. 1902. С. 176./
    224). Zyrany. Зыране – ранейшая назва народа комі (комі-зыране), карэннага насельніцтва Рэспублікі Комі (сталіца Сыктыўкар) у Расейскай Фэдэрацыі. У рускіх крыніцах XI-XIV ст. згадваюцца як перм вычагодская. /Комі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 39-396/ Комі-пермякі, народ, карэннае насельніцтва Комі-Пярмяцкай Аўтаномнай Акругі (цэнтр Кудымкар) ў складзе Пермскай вобласці Расейскай фэдэрацыі (Перадуралле, у верхнім цячэнні р. Кама). /Комі-Пярмяцкая Аўтаномная Акруга. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 397./
    225). Języka. Язык – Мова, гаворка. /Слоўнік белаускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 5. Мінск. 1986. С. 552./
    226). Wiarę ruską. Вера русская – праваслаўе. /Праваслаўе. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мн. 1999. С. 553./
    227). Ś. Сьв. – Сьвяты. /Руска-беларускі слоўнік скарачэнняў. Т. 2. Мінск. 1996. С. 303./ У праваслаўі – асобы, якія былі кананізаваныя, г. зн. праслаўлены царквой за іх праведнае жыцьцё, стойкасьць у веры, асаблівыя подзьвігі ў імя Хрыстова. /Матрунчык Т.  Святыя Праваслаўныя. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 273./
    228). ś Stephan. - (22) Гутарка ідзе пра епіскапа Стафана Пермскага, з імем якога звязана хрышчэнне комі-зыран яшчэ ў XІV стагоддзі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 190.] (25) Zyrianie - народ Коmi, які ў канцы XIV ст. хрысціў Stefan Permski. См. Лыткин Г. С.  Зырянский край при епископе Пермском. Санкт-Петербург 1896. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 19.] Роўнаапостальскі Стафан епіскап Пермскі (1345-1396) нарадзіўся у Вялікім Усьцюгу. Рэзыдэнцыю меў у Усьць-Вымі. Прапаведаваў сярод вычагодзкіх і сысальскіх зыранаў. У 1549 г. прылічаны да ліку сьвятых. Мошчы былі перавезены ў Маскву ў царкву Спаса на Бору. /Биографический словарь миссионеров русской православной церкви. Москва. 2004. С. 53-54./
    229). Рrzemyślni. Промысльный – Промыслительный, попечительный. //Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 526./ Прамысльныя хітрыя, лоўкія. “Люди занимаются промыслами в лесах”. /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика). // Советская этнография. №5. Москва. С. 123./ Ад przemysłowy – прамысловы. Przemyślny – находчивый, ловкий, хитрый /Большой польско-русский словарь. Т. 2. Москва. 1980. С. 188./
    230). Język poszedł trochę na żmudzki. Iść, idę, idziesz cz. przeszły szedł niedok. ісьці, іду, ідзеш cz. przeszły ішоў. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Пад рэдыкцыяй А. Обрэмскай-Яблонскай і М. Бірылы. Warszawa. 1962. С. 200./
    231). Na żmudzki. - (23) Г. зн, адзін з літоўскіх дыялектаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 190.] Беларускі пісьменнік Іван Ласкоў, які жыў і працаваў у Якуцку, меркаваў, што мова летапіснай літвы, якая жыла ў ваколіцах Наваградку, была блізкая да мовы комі-зыранаў ды комі-прмякоў. “Калі аб’яднаць паралелі, напатканыя Б. Сярэбранікавым, В. Валанцеюсам і мной, іх акажацца болей за 100. Трэба яшчэ ўлічваць, што практычна ўсе прыведзеныя - гэта паралелі са словамі сучаснай летувіскай літаратурнай мовы. Даўней жа, калі суседнія пермскія гаворкі яшчэ існавалі, мабыць, у мове летувіскіх продкаў пярмізмаў было яшчэ болей. Разуменьне гэтага дазваляе вытлумачыць нарэшце загадку, якую загадаў нам Адам Каменскі-Длужык. Гэты беларускі шляхціц трапіў у расейскі палон у 1660 годзе. Па хуткім часе палонны быў адпраўлены ў выгнаньне, у Якуцію. І вось, праяжджаючы праз землі зыранаў /комі/, ён запісаў у сваім “Дыярыюшу”: “Język /зыранаў/ poszedł na żmudzki”. У выніку дасьледчыкі “Дыярыюша” аж да гэтага часу паціскаюць плячмі, як, напрыклад, В. Грыцкевіч: “А. Каменский нашел, что язык зырян похож на жмудский, т.е. на литовский /.../ Зырянский язык с литовским, безусловно, не имеет ничего общего, это язык финно-угорской группы, а литовский - летто-литовской группы” /В. П. Грицкевич. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986, с. 49/. Але ясна, што калі у зыранскай ды жамойцкай мовах было дастаткова шмат агульных словаў, то слухач цалкам мог адчуць, што адна “poszedła” на другую. Але чаму А. Каменскі-Длужык не напісаў, што зыранская мова падобная да літоўскай? У нас жа атрымліваецца, дзякуючы аналізу ліцьвінскіх імёнаў ды гідраніміі летапіснай літвы, што яна была да пермскіх куды бліжэйшая, чым балцкая мова жамойці! Прычына тая, што да гэтага часу /сярэдзіна ХVII стагоддзя/ мова летапіснай літвы ўжо даўно зьнікла, а сучасная летувіская /“літоўская”/ тады называлася жамойцкай. /Ласкоў І.  Летапісная Літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава-Амма-Якуцк. 2000. С 140./ “Я … прыбыў у краіну зыран, або Воласьць-Ужгу. Народ тут размаўляе на мове, якае не мае анічога агульнага з маскоўскай, а хутчэй блізкая да нямецкай мовы насельніцтва Ліфляндыі; сёй-той з маіх спадарожнікаў, якія ведалі гэтую мову, разумеў шмат чаго з мясцовай гаворкі… Па адзеньню і вонкаваму выгляду як мужчыны, гэтак і жанчыны мала адрозьніваюцца ад рускіх… Па гэтаму я і прыходжу да высновы, што народ гэты ў даўнія часы з-за вайны або іншых абставінаў патрапіў сюды з ліфляндзкай ці карэльскай мяжы. Некаторых з іх я з цікаўнасьці распытваў аб іх паходжаньні, але яны не маглі даць мне аніякага прадстаўленьня аб тым, ці прыйшлі іхнія продкі з чужых краінаў або не; не маглі таксама яны патлумачыць чаму іхняя мова не мае анічога агульнага з рускай”. /Идес И. и Брант А.  Записки о русском посольстве в Китай (1692-1695). Москва. 1987. С. 55-56./
    232). Skały i góry wielkie. - (26) У сапраўднасьці гэта былі ўзвышшы. Акрэсленне “горы” паказвае тое, што Каменскі ў першы раз убачыў гэтага тыпу дэнівелацыі марфалогіі мясцовасці. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 19.]
    233). Zły. ЗлыйКрывадушны. Няшчаслівы, няўдалы. Прасякнуты злосцю, нядобры, варожы. Жорсткі, кровапралітны. Шкодны. злачынны. Няправедны, грэшны. Грубы, лаянкавы. Дрэнны чалавек, злачынца. грэшнік. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 20. Мінск. 2001. С. 401./
    234). Nigdy. Никгды, нигды, никды – Ніколі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Мінск. 1987. С. 90./
    235). Dziwowisku. Дивовиско, дивовище – Відовішча, дзіва. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 20. Мінск. 2001. С. 401./
    236). Jałmużny. Ялмужная (ад грэч.Ελεημоσυνη) – Милостыня. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 727./
    237). Soli Wycomgockiéj. - (24) Сольвычагодск – горад на р. Вычагда (правы прыток Паўночнай Дзвіны) у Архангельскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 190.] (27) Solwyczegodyk, горад, які знаходзіцца на правым беразе Wyczegdy паблізу вусьця Wyczegdy да północnej Dwiny. У 1517 г. Inokij Stroganow заснаваў тут вырыльню солі. Горад шматразова нішчылі пажары. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Сольвычэгодзкгорад ў Котласкім раёне Архангельскай вобласьці Расійскай Фэдэрацыі, на правым беразе ракі Вычэгды, даплыву Паўночнай Дзьвіны. Узьнік у XIV ст., як паселішча ноўгарадцаў. У XV ст. у ім ўжо гаспадарылі Строганавы, якія пабудавалі саляныя варніцы. У пачатку XVІІІ ст саляныя варніцы былі зачыненыя а гандлёвыя шляхі зьмясьціліся. Ад XVІІ ст. захаваўся Увядзенскі манастыр. /Сольвычегодск // Города России. Энциклопедия. Москва. 2003. С. 432./ Магчыма тут Адам Рыгор Каменскі Длужык апісвае зваротні шлях, ці атрымалася блытаніна пры перапісцы дыярыуша. “А ниже Устюга версты с 3 пала в Сухону река Юг. А до верху Двины реки от усть реки Вычегды 50 верст; ниже города Устюга Великого река Сухана да река Юг сошлись вместе и те обе реки с тех мест и до моря потекла Двина река. ... А Сысола река с левыя стороны пала в реку Вычегду. ... А от усть реки Сысолы до усть реки Вычегды 220 верст. ... А по реке по Вычегде сверху с правыя стороны город Старая Пермь, от усть Вычегды 140 верст. А ниже Перми 70 верст, на Вычегде, город Еренеск. А ниже Еренска 60 верст город Соль Вычегоцкая; а от усть реки Вычегды Соль Вычегоцкая верст 15. А в Сибирь ездят с Устюга Великаго до Соли Вычегоцкои 60 верст”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 163, 167./
    238). Wszystko. Вшистко, вшитко, вшыстко, вшытко – Усё. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 5. Мінск. 1986. С. 71./
    239). Trzyma. Тримаць – Держать. Владеть. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 640./
    240). Strogan. - (28) Stroganowowie - радзіна купцоў і прамыслоўцаў з Solwyczegodzka. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Строганавырасійскія купцы. Заснавальнік дынастыі Фёдар Лукіч паходзіў з паморскіх сялян. Ягоны малодшы сын Анікей Строганаў у 1515 г. заснаваў на р. Вычэгда саляны промысел. У 1558 г. Іван Жахлівы падараваў яму і ягоным нашчадкам землі па рэкам Кама і Чусавая адабраных у тамтэйшых народаў. Пазьней Строганавы захапілі новыя тэрыторыі на Урале і Сыбіры. Унукі Анікея Максім Якаўлевіч (?-1620-я г.) і Мікіта Рыгоравіч (? - 1620) спрыялі паходу Ярмака. У 1610 атрымалі за дапамогу ўраду пад час вайны з ВКЛ званьне “імянітых людзей”. У 1680-я гады ўсе ўладаньні Строганавых аб’яднаў Рыгор Дзьмітрыевіч (1656-1715.). Брат Кацярыны І /Марты Скаўронскай, якая па меркаваньні дасьледчыкаў паходзіла з беларускіх сялян Менскага ваяводзтва, прыгонных Сапегаў/ Іван Карлавіч Скаўронскі пабраўся шлюбам з баранэсаю Марыяй Мікалаеўнай Строганавай. /Строганавы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 205./ Строганавы “покупали литовский “полон” в Моске и Ярославле, где продавали “Полонских людей … литвяков” /Грицкевич В.П.  От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 23./
    241). Włość. Влость, волостъ – Воласць. Прыватнае ўладанне. Жыхары прыватнага ўладання. Улада. Прадстаўнікі ўлады. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 43, 144./ Уласьць – Улада, урад. /Бялькевіч І. К.  Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск. 1970. С. 458./
    242). Przywileje. Прывілеі (лац. privilegium ад privus асаблівы ды lex закон) – заканадаўчыя акты ў ВКЛ ды Польшчы, якімі вялікія князі або каралі давалі ці пацьвярджалі асаблівыя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных або этнічна-рэлігійных груп або асоб. /Юхо Я.  Прывілеі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. С. 579./
    243). Teraz. Тэраз, тэрас – Цяпер, зараз. /Слоўнік белаускіх гаворак паўночнохзаходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 5. Мінск. 1986. С. 158./
    244). Вraci. У Анікея Строганава было тры сыны: Якаў (памер у 1577 г.), Рыгора (памёр у 1578 г.) ды Сямён (забіты ў 1586 /95/ г.) /Строганавы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 205./ Аповяды пра іх пэўна Адам Рыгор Каменскі Длужык чуў Солі Вычэгодзкай.
    245). Ojciec. Ойтецъ – Бацька. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Мінск. 2002. С.118./ Анікей (Аніка) Хведаравіч Строганаў (1497-1570) лічыцца заснавальнікам дынастыі Строганавых. /Строганавы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 205./
    246). Rubli. Рубель – плацёжная і грашова-лікавая адзінка ў Маскоўскай дзяржаве сумай у 200 дзенег (XV – 1-я трэць XVI ст.) або пазней – 100 капеек. У ВКЛ з 1413 да пач. XVI ст. рубель адпавядаў 100 грошам пражскім, у XVI-XVIII ст. – 100 грошам літоўскім або 125 грошам польскім. Таксама срэбная манета, якую выпусціў Новы (Англійскі) дзенежны двор у 1654 г. перачаканкай талераў. З’яўлялася манетай крэдытнай таму, што з намінальнай вартасцю ў 100 капеек меў рэальную вартасць ў 64 капейкі. Зняты з абарачэння ў 1655 г. /Смірноў М. І.  Рубель. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск.1993. С. 538-539-308./
    247). Skarbu. Скарб – дзяржаўная установа ВКЛ у 15-18 ст, якая адказвала за эканамічнае і фінансавае кіраванне. Сховішча дзяржаўных даходаў ВКЛ. /Груша А.  Скарб. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 307./ Казна – Грошы і іншая маёмасць, якая належала князю, царкве, дзяржаве. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 227./ Казна (з цюрк.) – сховішча грошай і каштоўнасцяў цароў, князёў, манастыроў і інш., а таксама самі гэтыя каштоўнасці. /Казна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 434./
    248). Jeziorem. Сама назва «Сольвычэгодзк» паўстала з таго, што першапачаткова ноўгарадцы пасяліліся ля Салянога возера, дзе яшчэ ў XV ст. называўся пасад Усольле (або горад Усольск). /Сольвычегодск // Города России. Энциклопедия. Москва. 2003. С. 432./
    249). Rzеką. Вычэгда – рака ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласьці Расейскай фэдэрацыі, правы даплыў Паўночнай Дзьвіны. /Вычэгда. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 329.//
    250). Warnic. - (7) Варница, warzelnia. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (29) Катлы для варэння солі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Варница – Заведение, оборудование для приготовления чего-л. (соли, пива, селитры и т. п.) путем варки. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 2. Москва. 1975. С. 21./
    251). Gwałt. Кгвалтъ, гвалтъ. квалдъ, квалтъ – Гвалт, насілле. Моц, сіла. Мноства, вялікая колькасць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 39-42./
    252). Wolno. Волно, волне, волно, вольне – вольна, свабодна, дазволена, можна. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 159./
    253). Pałtusta. - (8) Палтусъ, turbot Butte. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (30) Pałtus палтусь turbot, Butte (заўвага А. М.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Палтусы - агульная назва рыб з родаў марскіх донных рыб сямейства камбалавых (Pleuronectidae): палтусы стралазубыя – Atheresthes (2 віды), палтусы звычайныя, або белакорыя – Hippoglossus (1 від - Hippoglossus vulgaris s. maximus - самая буйная з камбалавых рыб) і палтусы чорныя, або сінякорыя – Reinhardtius (1 від). “Даўж. да 2,3 м, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м. і 340 кг.) Цела асіметрычнае, сплюшчанае, падоўжанае. Вочы на правам баку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай”. /Палтусы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 16./ Тут, магчыма, маецца на ўвазе Палярная камбала Liopsetta glacias, якая заходзіць у рэкі, а мо, нешта наблытана і палтус паказаны тут як прывазная рыба са узьбярэжжа Баранцава мора, бо яе ловяць там удоўж берагу разам з траской, пікшай ды зубаткай на яруса. У асноўным звычайна засольваюць.
    254). Mientusów. Мянтуз (Lota lota) - адзіны прэснаводны прадстаўнік сямейства трасковых атрада траскападобных рыб. Распаўсюджаны па ўсёй Сыбіры ажна да выспы Сахалін. Самыя буйныя мэнтузы сустракаюцца у Пячоры, Абі ды Іртышу і бываюць больш за 2 мэтры ў даўжыню, а ў Зауральскіх азёрах яны дасягаюць вагі 16-32 кг. /Налим. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. ІІІ. Москва. 1932. С. 634./ У вадаёмах Беларусі, дзе яго яшчэ завуць – калека, мень, мянёк, ён бывае даўжынёй да 1 м., масай да 24 (найб. да 4-5) кг.”. /Жукаў П. І.  Мянтуз. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1984. С. 428./ Тут, пэўна, памылкова мянтуз параўноўваецца з палтусам, а магчыма і палтус пераблытаны з траской.
    255). Trzeska. - (9) Треска, merluche, morue; Stockfish. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 380.] (31) Treska треска - merluche, morue; Stockfish. (заўвага А. М.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Траска (Gadus) – род рыб сямейства трасковых. Пашыраны ў морах паўночнай частцы Атлянтычнага і Ціхага акіянаў. Існуе 1 відТраска атлянтычная (G. morhua) з падвідамі: балтыйская, або дорш; беламорская; грэнляндзкая; кільдзінская; ціхаакіянская. Мае фіёрдавыя і азёрныя формы. Жыве ў прыдонных слаях вады на глыбіні да 300 м. Даўжыня да 180 см, маса да 40 кг. З сямейства трасковых (Gradidae) ў расійскіх морах найважнейшыя ў прамысловым значэньні з’яўляюцца - траска (G. callarius s. morhua), пікша (Gr. aeglefinus), сайда (G. virens), навага (G. navaga), ды меней важныя – вахня (G. wachnja) і сайка, ці палярная траска (Gadus saida s. polaris). /Петрыкаў А. М.  Траска. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 518./ З канца XV ст. лоўля траскі ў водах паўночнай Атлянтыкі зрабілася буйным промыслам заходнеэўрапейскіх рыбакоў. Траска зрабілася другой па значэньню марской рыбай у рацыёне жыхарства Заходняй Эўропы, даступнай нават бяднейшым слаям насельніцтва. Праз Гданьск траска ўвозілася ў Рэч Паспалітую, у тым ліку і ў Беларусь, для насельніцтва якой рыба была ўжо меней даступная. Траску патрашылі і салілі прама на рыбалавецкіх суднах ў Атлянтыцы, а таксама сушылі ў эўрапейскіх партах. Траска са старанарвежскага thorskr - тое, што належыць сушыць” “сушаніна”. /Белый А. Треска. // Энциклопедия белорусской кухни. Минск. 2008. С. 624./ Старабеларускія пісьмовыя крыніцы (з сярэдзіны XVI ст.) называлі траску на літоўскі капыл менея (ад літ. ménkė) відавочна паводле асацыяцыі з яе сваяком - менем (ментузам) /Белы А.  Траска і мянтуз. // Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня. Мінск. 2009. С. 293./
    256). Sztokfiszem. Sztokfisz – сушеная треска. /Большой польско-русский словарь. Т. 2. Москва - Варшава. 1980. С. 406./ Stoсkfisch – траска (рыба). /Кур’янка М.  Нямецка-беларускі слоўнік. Мінск. 2006. С. 709./ Stoсkfisch – вяленая треска. /Большой немецко-русский словарь. Москва. 1999. С. 812./ Высушаная ў эўрапейскіх партах да ўтварэньня 15% вільгаці траска мела назоў штокфіш: ці то таму, што яна была цьвёрдая і сухая, як палка, ці то таму, што яе ў літаральным сэнсе лупцавалі палкай перад прыгатаваньнем, каб крыху зьмякчыць. /Белы А.  Траска і мянтуз. // Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня. Мінск. 2009. С. 291./
    257). Pożytku. Пожитокъ, пожытекъ, пожытокъ – пажытак, даход, карысьць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 387./ Пажыткі – дробны скарб, хатнія рэчы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1979. С. 585./
    258). Soli Kamskiéj. - (25) Солікамск – горад на р. Кама ў Пермскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 190.] Салікамск – горад у Пермскай вобласьці Расійскай фэдэрацыі на левым беразе ракі Кама, які быў заснаваны ў 1430 годзе, як Соль Камская на рэчцы Усолка пры ўпадзенні яе ў раку Кама. /Салікамск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 110./ На Соль Камскую шлях ішоў з м. Кай, што на Каме, уніз па рацэ Кама. Раней шлях на Сыбір ішоў з ракі Вычэгда па рацэ Вілядзь і Вілядзкім волакам пераходзілі на раку Сысалу, а адтуль ракой Ужгай і волакам на раку Каму да м. Чэрдынь на р. Колва, якая упадала ў р. Вішэру. Ля места з Колвай зьліваецца р. Чэрдынка. У Чэрдыне існавала мытня. /Кривощекова-Гартман А. С.  Географические названия Верхнего Прикамья. Пермь. 1983. С. 91./ Магчыма тут былі тыя назвы, якія Адам Рыгор Каменскі Длужык ужыў раней: Чыра, Брад ды Боўда?
    259). Kamką. Камка /Камка – Каштоўная шаўковая тканіна. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 253./ Рака Кама (ад удмурцкага кама – рака, плынь) цячэ ў эўрапейскай частцы Расійскай Федэрацыі, найвялікшы левы даплыў ракі Волга. /Кама. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 501./ Тут зараз пражываюць комі-пярмякі, якія размаўляюць на косінска-камскім сучасным дыялекце комі-пярмяцкай мовы. /Народы Поволжья и Приуралья. Коми-зыряне, коми-пермяки, марийцы, мордва, удмурты. Москва. 2000. С. 32-33./
    260). Jeziora słonego. - (32) Solikamsk, мястэчка разьмешчанае на абодвух берагах ракі Usołki, 6 км ад ракі Kamy. У тэксьце Каменскага Kamką была названа рака Usołka. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Пэўна адно з салёных азёр ў ваколіцах Солі Камскай.
    261). Kłody. Колода, калодаКароткае тоўстае бервяно. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 214./
    262). Drzewa cedrowego. - (33) Г. зв. cedr syberyjski. Тут гаворыцца аб limbę (Рinus sibirica L.). Cedry не растуць на Syberii. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Кедръ, кедарьВечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, кедр. Кедравая драўнінадошкі, бярвеньні. Параўн. Цэдръ. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 71./ Кедарпад гэтым імем вядома некалькі розных расьлінаў. І - Кедар сапраўдны, ці паўднёвы (Cedrus) – дрэва роду голанасенных расьлін сямейства хваёвых (Pinus): 3 віды пашыраны ў краінах Міжземнаморя ды 1 – у Гімалаях. ІІ - Хвоя кедравая эўрапейская [limba] (Pinus cеmbra), якая пашырана ў Альпах і Карпатах. ІІІ - Хвоя кедравая сібірская (Pinus sibirica) або паўночны кедрдрэвы роду вечназялёных дрэў і кустоў сямейства хваёвых. Вобласьць суцэльнага распаўсюджваньня хвоі кедравай сібірскай на Эўрапейскай тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі пачынаецца ад 65° п. ш., заходняя гранічная лінія гэтага распаўсюджваньня праходзіць паблізу саляных крыніц Вычэгды, па верхняй плыні гэтай ракі і па ейным даплыве, Паўночнай Кельтме; далей па pp. Касе, Лапану, Каме і Чусавой да Уральскага хрыбта, які гэтая лінія перасякае пад 56° 60’ п. ш. Кедравы сланік ці сланец (Pinus pumila) - разнавіднасьць папярэдняга віду. Пашыраны на мяжы дрэвавай расьліннасьці і гарах Усходняй Сыбіры і Далёкага Ўсходу, у паўночна-усходняй Сыбіры на мяжы драўніннай расьліннасьці, па тундрах выспы Сахалін і забалочаных лясоў басэйна ракі Амур. Насеньне - ядомае. У Беларусі пад назвай кедар вырошчваецца хвоя кедравая сібірская (Pinus sibirica), або паўночны кедр. /Торчык У. І.  Кедр. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 219./
    263). Оsokaru. - (10). Осокорь, penplicer noir, schwarze Pappel. Rheinweide. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 381.] (34) Оsokar Осокорь, penplicer noir, schwarze Pappel. Rheinweide. (заўвага А. М.). У кансультацыі з батанікамі устаноўлена, што гаворыцца тут пра topolę czarną (Populus nigra L.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Ясакартаполя чорная (Populus nigra), дрэва з роду таполя сям. вярбовых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Сыбіры. У Беларусі трапляецца ў асноўным у цэнтральных і паўднёвых раёнах. Жыве да 300 гадоў. /Мазан І. П.  Ясакар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 5. Мн. 1986. С. 467./ Расьце ў вільготных месцах. Ствол дасягае 30 м. пры 1-1,5 м. у папярочніку і пакрыты тоўстай карой – балберай, якая падобная на кару коркавага дрэва. Зарасьлі ясакару вядомы ў басэйне Абі ды Енісею. /Осокорь. // Сибирская советская энциклопедия. Т. 4. New York. 1992. Ст. 195./
    264). Сebrów. - Сedrów. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] Цэбардраўляны гаспадарчы посуд з клёпак. Сярэдні дыямэтар 40-50 см, вышыня 50-60 см, донца трохі вузейшае за верх. Дзеля зручнасьці пераносу ўвушках”, даўжэйшых процілеглых клёпак, сьвідравалі адтуліны, у якія можна было прасунуць палку каб несьці ў дваіх. /Цэбар. // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1989. С. 524./ Бадья (бодья) – Бадья, деревянное ведро (для жидкостей, сыпучих тел). /Словарь русского языка XVII в. Вып. 1. Москва. 1975. С. 65./ Тут пэўна катлы для варкі солі – чрэны – адкрытыя плоскія балеі ці патэльні. Чрэны, ці патэльні, у якіх ажыццяўляюць выпарванне, робяць звычайна чытырох вукольнымі і плоскімі, хаця сустракаюцца і круглыя патэльні з выгнутым дном.
    265). Рud. - (11) Пудъ, pud równy 40 funtom rossyjskim. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 381.] (35) Пуд роўны 40 фунтам расійскім (заўвага А. М.) [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 20.] (26) Пудруская мера вагі, раўнялася 16,38 кг. Існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 190.] Пудстаражытная адзінка меры вагі, якая была вядомай з ХІІ ст. усходнім славянам і быў роўны 16,38 кг., ці 40 рускім фунтам. /Пуд. // Беларуская энцыклапедыяў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 117./
    266). Kopijek. Капейкаманэта, роўная 1/100 рубля. На першым выпуску манэты была зьмешчана выява коньніка з шабляй, пазьней з капём (адсюль назва: дзенга капейная, потым капейка). Срэбная грашовая адзінка Маскоўскай дзяржавы без адзнакі наміналу. Эмісія пачалася ў часы грашовай рэформы 1533 – 1535 гг. накшталт дзенгі-наўгародкі (маса 0,68 гр.), але да 1645 г маса капейкі паменшылася да 0,46-0,45 гр. Чаканілі ўсе манэтныя (дзенежныя) двары Маскоўшчыны на дроце, таму манэта мела няправільна-авальную форму і адбіткі штэмпэляў атрымліваліся няпоўныя. У 1611 г. Васіль Шуйскі, пры дапамозе войск ВКЛ, якія валодалі Масквой ў 1610-1611 гг., чаканіў залатую капейку дзеля абарачэньня коштам у 10 разоў большую за срэбную. Медная драцяная эмітавалася з 1655 г. для абарачэньня па афіцыйна-прымусовым курсе парытэтным срэбнай. Намінальная вартасьць меднай (чырвонай) капейкі зьмяншалася, і да траўня 1663 г. стала ў 15 разоў меншай за срэбную, таму была зьнятая ўрадам з абарачэньня. Залатыя драцяныя капейкі (часам залачонае срэбра) спарадычна чаканілі штэмпэлямі сярэбранай капейкі ў XVI-XVII ст. для ўзнагарод за воінскія подзьвігі (апошняя такая капейка была выпушчана пры цару Хведару Аляксеевічу (1676-1682). /Рабцэвіч В. Н.  Капейка. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск.1993. С. 307-308./
    267). Kozaków ukraińskich. Украінцы (українці) – народ усходнеславянскай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Україна. Паводле Люблінскай уніі 1569 г. украінскія землі ВКЛ адышлі да Польшчы. У сярэдзіне 17 ст. казацкая эліта стала носьбітам ідэі ўкраінскай дзяржавы, у якую планавалася ўключыць і паўднёва-усходнія землі ВКЛ (Беларусі). Гетман Багдан (Зіновій) Хмяльніцкі [ля 1595-1657], напачатку быў прыхільнікам аўтаноміі Украіны ў складзе Польшчы, што замацавана было Збораўскім дагаворам 1649, але потым каб захаваць уладу і забясьпечыць панаваньне сваёй дынастыі гетманаў Хмяльніцкіх зьмяніў палітычную арыентацыю і пайшоў на збліжэньне з Аляксеем Міхайлавічам, з тым каб Украіна увайшла ў склад Маскоўшчыны як аўтаномія, што замацавала Пераяслаўская Рада 1654 году. У вайне 1654-1667 гг. казацкія загоны Хмяльніцкага дзейнічалі на Беларусі побач з маскоўцамі, заліўшы паўднёвыя і ўсходнія землі Беларусі крывею. Але хутка Хмяльніцкі [між іншым ягоныя бацькі  - выхадцы з Беларусі. /Хмяльніцкі. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 67./], зразумеў што Масква з ім гуляе і падманвае, але ўжо было запозна. Перамовы са Швэцыяй ды Трансільваніяй [па водле Радноцкай дамовы 1656 г. аб будучым падзеле Рэчы Паспалітай да Украіны адыходзіла ўсходняя Беларусь] ужо нічым не дапамаглі. /Грыцкевіч А.  Хмяльніцкі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 71./ Пасьля сьмерці Хмяльніцкага казацкая старшына абрала гетманам Запарожскага войска Івана Яўстахавіча Выгоўскага (?–1664), які выступіў супраць Масквы на баку Польшчы. Ім быў падпісаны Гадзяцкі дагавор 1658 г., па якому Украіна на раўне з ВКЛ ізноў на фэдэратыўных умовах уваходзіла ў Польшчу. Выгоўскі таксама прэтэндаваў на тэрыторыю паўднёва-усходняй Беларусі як тэрыторыю казацкай дзяржавы, бо Выгоўскі пабраўся шлюбам з дачкой буйнага беларускага фэадала Статкевіча і жадаў мець там зямельныя надзелы для сябе і сваёй радні. /Сагановіч Г. М.  Выгоўскі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск. 1994. С. 367-368./
    268). Wierzchotura. - (27) Верхняя Тура – горад на р. Тура (левы прыток Іртыша) у Свярдлоўскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 191.] Wierchoturie, горад мытны, заснаваны ў 1598 г. ў верхняй частцы даліны ракі Tury. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.] Верхатурегорад у Расійскай Фэдэрацыі, цэнтар Верхатурскага раёну Сьвярдлоўскай вобласьці, на левым беразе ракі Тура. /Верхотурье. // Большая энциклопедия. Т. 5. Москва. 2006. С. 200-201./ Горад быў заснаваны ў 1598 г. на месцы вагульскага паселішча Нерамкара, калі быў адкрыты г. зв. Бабінаўскі шлях – дарога з Салікамска да Верхатур’я, які быў прапанаваны ў 1595 г. ураду салікамскім жыхаром Арцеміем Бабінавым /за гэта цар Фёдар Іяанавіч узнагародзіў яго землямі ў верхнім цячэньні ракі Яйвы і вызваліў ад падаткаў/ складаў 270 вёрстаў /тая, якая праходзіла раней праз Чэрдынь, была больш за дзьве тысячы вёрстаў/. У Верхатур’і, як дарогу абвясьцілі абавязковым і афіцыйным трактам на шляху ў Сыбір і зварот, адразу ўсталявалі мытню. Яна існавала да 1783 г., калі яе замяніў Кацярынбургзкі тракт, а мытня была скасавана яшчэ ў 1760 г. /Бабиновская дорога. // Энциклопедический словарь. Т. ІІа. СПб. 1891. С. 596./ Дарога на Верхатур’е ішла ад Солі Камскай «сухим путём» праз рэкі Усолку і Сурмаг ды вярхоўяў Яйвы (рэчкі Чыкман і Маўчан) на раку Косьву і далей па даплыве Косьвы Кыр’і. “З Верхне-Косьвенскага сяла шлях ішоў доўгі ды пакручасты ў тым месцы, дзе гара “усяго ніжэй”. На Кыр’і знаходзілася невялічкае паселішча Росцес, ля перавалу праз Паўдзінскі Камень, як называлася гэтая частка Уральскага хрыбта, а на тым баку перавалу знаходзілася вёска Паўдзінская ці, як яе звалі пазьней, Паўдзінскія хаткі. Дарога, пераваліўшы праз Урал, перасякала раку Паўду, даплыў Лялі, якая прыналежала да басэйна Сасьвы, затым пераходзіла праз Лялю на рэчку Маставую, якая ўпадала у Туру, і дасягала Верхатур’я. “Грязи и болота непроходимые”, лясныя завалы, нарэшце, цяжкасьць перавалу праз “камень непроходимый” на якім “снеги падут рано” - дазвалялі карыстацца верхатурскай дарогай толькі зімою (ад Сямёнава дня да Благавешчаньня) ці ў сухую летнюю пару. Пераважна верхатурскай дарогай карысталіся зімою у разьліку пасьпець да ўскрыцьця сыбірскіх рэкаў, каб працягнуць шлях вадою. Праяжджалі яе зімой за 8 дзён. Верхатур’е была як бы другімі варотамі ў Сыбір і там была мытня, праз якую павінны былі, прынамсі ў тэорыі, праходзіць усе, хто праяжджаў Камскім шляхам за Урал… Меліся мытныя заставы ў Расцесу, ля пачатку перавалу праз Камень і ў Паўдзінскай, у канцы яго, на верхнім цячэньні Усавой і на рацэ Лялі (Лялінскі каравул) [зараз сяло Каравульнае]. Звычайна пасьпявалі ў Вехатур’е не пазьней канца сакавіка або першых чыслаў красавіка. Затым у красавіку чакалі ўскрыцьця рэкаў і ў траўні вадой ішлі далей на ўсход”. /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI и XVII вв. // Бахрушин С. В. Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. Москва. 1927. С. 102-105./. У XVII ст. места было падзеленае на тры часткі - цэнтральную (з крамлём), зарэчную і ямскую. Каля 1660 г. у Верхатуры служыў “іншаземец” Сцяпан Станкевіч (Станкееў), былы ротмістар з “палоннай літвы”, які напачатку быў сасланы ў Енісейск, затым у Табольск; яму прыпісваецца аўтарства летапісу “Сибирская история”. /Станкевич (Станкеев) Степан. // Славянская энциклопедия XVIIвек в 2 томах. Автор-состовитель В. В. Богуславский. Т. 2. Москва. 2004. С. 397./ “А от Верхотурья до Соли Камской через волок 10 дней.”/Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 167./
    269). Kamieniem. Камень – скала, утес; гора. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 46./ Гэтак зваліся таксама і Уральскія горы.
    270). Wysokimi górami. - (37) Góry Ural (заўвага А. М.). У адносінах вышыні параўнальныя з Górami Świętokrzyskimi і Sudetami. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.]. Уральскія горная сыстэмаякая цягнецца ад Карскага мора на поўначы да ракі Урал на поўдні больш як на 2000 км, шырыня ад 40 да 150 км. Удоўж усходняга падножжа звычайна праводзяць мяжу паміж Эўропай і Азіяй. Складаецца з нізкагорных і сярэднегорных хрыбтоў, большасьць з якіх мае мэрыдыяльны напрамак, часта парэзана шырокімі падоўжанымі далінамі і катлавінамі. Падзяляецца на Паўночны, Сярэдні і Паўднёвы Урал. Сярэдні самая нізкая частка горнай сыстэмы 300-500 м. /Урал. // Большая энциклопедия. Т. 16. Москва. 2003. С. 246./
    271). Izbie. ИзбаДраўляная пабудова, прызначаная для жылля, хата. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 28./ Істбакомнатапакой. Першапачаткова хаты славянскіх народаў будаваліся з бярвеньня зьбітага гваздамі па вуглох з чатырох сьцен; атрымлівалася чатыравугольнае памяшчэньне, каторае называліізбінай”, “ізбой”. /Істба. // Ластоўскі В.  Кароткая энцыклапедыя старасьветчыны. Мінск. 2003. С. 74./
    272). Stany. - (12) Станъ, gospoda, zajazd, stacya. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 381.] (38) Прыдарожны прытулак для падарожных. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.] Стан - Лягер, месца стаянкі, часовага пасяленьня. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 302./ Тут, пэўна, ямскія станцыі.
    273). Na jednę górę - (13) Góry uralskie. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 381.] Паўдзінскі Камень - горны краж ва Уральскім хрыбце, абсалютная вышыня 941 м над узроўнем мора. Са схілу Паўдзінскага Каменя бярэ пачатак левы даплыў ракі ЛяліПаўда. /Урал. // Большая энциклопедия. Т. 16. Москва. 2003. С. 246./
    274). Podwodnicy. Подводник – Извозчик. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 670./
    275). Nadjechaliśmy. Надъехати – Едучы, спаткаць каго-н., трапіць куды-н. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 19. Мінск. 2000. С. 19./
    276). Wogulców. - (28) Вагуламі называлі продкаў сучасных мансі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 191.] Народ Mansi, іх таксама называлі Wogółami, у XVII i XVIII стагоддзях жылі ў раёнах сярэдняга Uralu. Дакладней гл.: Павловский В.  Вогулы, Казань 1907. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.] Мансі (“чалавек”) – народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (утвораная 10 сьнежня 1930 г. як Асьцяка-Вагульская нацыянальная акруга, з 1940 г. па 1977 г. Ханты-Мансійская нацыянальная акруга) што ў Цюменскай вобласьці РФ, ў басэйне ракі Об, ў асноўным па яе левым даплывам Конда ды Паўночная Сосьва. У антрапалягічным тыпе адносяцца да уральскай пераходнай расы, а па мове да угорскай падгрупы фіна-угорскай групы уральскай сям’і моў. Разам з хантамі, як обскія угры, былі вядомыя ў рускіх крыніцах як югра з ХІ ст., а з ХIV ст. як вагулы, або вагулічы. Ужо ў ХVІІ ст колькасьць рускіх перавышала колькасьць вагулаў. /Новикова Н. И.  Манси. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 227-229./ У XVII ст. Вагулічы займалі абодва схілы сярэдняга Урала. Амаль выключна вагулічамі быў населены Верхнетурскі павет. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 5./
    277). Pogan. Поганинъ, паганинъ – Язычнік; чалавек нехрысьціянскага веравызнаньня; іншаверац, бязбожнік. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 106-107./ Пагане (ад лац. paganus язычнік /ад царк.-слав. “языцы” – народы, чужаземцы/ – агульны тэрмін абазначэньня для вернікаў старажытных вераваньняў і культаў, што існавалі да ўзьнікненьня і пашырэньня “вышэйшых” монатэістычных (адзінабожых) рэлігій - будызму, хрысьціянства і ісламу. Паганства (язычніцтва) лічыцца багаслоўскім тэрмінам, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў адносінах да балванахвальства (ідалапаклонства). У навуковых працах яго замяняе політэізм (ад греч. πολί - многа і θεος - бог) - “шматбожжа”. Паганству ўласьцівы пантэізм – абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій; анімізм – перакананне ў рэальным існаваньні душы, добрых і злых духаў; антрапанімізм надзяленьне чалавечымі рысамі і якасьцямі прыродныя з’явы, багоў, мітычныя істоты; фэтышызм – вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў; татэмізм – уяўленьні пра роднаснасьць паміж людзьмі і пэўнымі відам жывёл, расьлін; магічныя дзеяньні; культ продкаў. Пагане прыносілі і прыносяць разнастайныя ахвяры (часьцей прадукты харчаваньня, расьліны, радзей – жывёл і нават людзей) шматлікім бажаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобным жывёлам, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г. д. /Дубянецкі Э.  Язычніцтва. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 290./
    278). Szatany. - (29) Шайтан (цюрск.) – чорт, д’ябал. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 191.] Szatan – сатана. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 781./ Шайтан – укр. шайтан, зап. з кіпч; тат. šaitan, тур. šäitan – черт – от араб. šîţân. Укр., бел. шатан. зап. праз польск. з захаду. /Фасмер М.  Этимологический словарь русского языка в четырех томах. Т. 4. Москва. 2003. С. 395./ Шайтан (араб) у мусульманскай міфалогіі – д’ябал, сатана, духі-джыны, не веруючыя ў алаха, падначаленыя Іблісу (д’ябалу). /Татарский энциклопедический словарь. Казань. 1994. С. 656./ Існуюць два лацінскіх рукапісы Ю. Крыжаніча Relato de Sibiria ды Historia de Sibiria, якія былі напісаны ў сталіцы ВКЛ Вільні ў 1680-1681 гг. /Тыжнов И. Обзор Иностранных известий о Сибири 2-й половины XVII века./, у якіх ён паведамляе: “Усе яны ёсьць ідалапаклоннікі. Куміры іх не што іншае, як драўляныя цурбаны, якія пастаўленыя пры дарогах; верхняя іх частка ўяўляе сабой некаторае падабенства чалавечай галавы. Яны навешваюць на іх сабаліныя шкуркі, якія часам Масквіцяне выкрадалі; але гэтае без пакараньня не праходзіла. Жрацоў іх Татары завуць Шайтанамі, а самі яны Шаманамі” /Повествование о Сибири //Сибирский Вестник. Кн. 18. СПб. 1822. С. 28./Ідалы іх не што іншае, як драўляныя абрубкі, пастаўленыя пры дарогах; верх абрубка ўяўляе некаторае падабенства галавы. Цурбаны абчэпленыя сабалінымі шкуркамі, і выкраданьне іх з боку Москвіцян не разу не праходзіла бяскарна апошнім. Жрацоў гэтых народцаў татары завуць шайтанамі, самі жа яны - шаманамі; вялікая частка іх вяшчуны”. /История Сибири // Титов А.  Сибирь в XVII веке. Сборник старинных русских статей о Сибири и прилежащих к ней землях. Москва. 1890. С. 170./ У мансі ўся зямля, рэкі і азёры падзелены паміж размаітымі духамі, якія з’яўляюцца звычайна духамі-продкамі, ад якіх залежыць дабрабыт той ці іншай этнаграфічнай групы. Іхнія выявы з дрэва, мэталю, косьці ці тканіны захоўваліся ў цяжкадаступных месцах у лесе. Практыкаваліся ахвярапрынашэньні духам, крывавыя і безкроўныя – частаваньне ежай, а таксама паднясеньне размаітых прадметаў: футра, грошы, тканіна і г.д. Выявы сямейных духаў-заступнікаў захоўвалі ў жытле. /Новикова Н. И.  Манси. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 228./ Ля зліцця р. Іртыш і р. Об знаходзілася ў даўніну асьцяцкае “Белагорскае княства”, што славілася “сваімі сьвяцілішчамі і аракуламі”, якія праводзілі “зьезд вялікі”. Дарэчы “белагорскаму шайтану” быў дасланы ў дар панцыр зьняты з “заваёўніка Сыбіры” Ярмака. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 70-71./
    279). Sobole. Собаль (Martes zіbеllіna) – млекакормячае роду куніц, сямейства куніцавых, атрада драпежных зьвяроў. Пашыраны ў лясной зоне ад Пячоры да Ціхага акіяну. У XV-XVIII ст. беларускія і летувіскія лясы былі мяжой пашырэньня собаля на захад. У Беларусі трапляўся да XVI ст., вынішчаны. Пры скрыжоўваньні з куніцай утварае гібрыды – кідасы (кідусы). /Самусенка Э. Р.  Собаль. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тама. Т. 15. Мінск. 2002. С. 73./
    280). Naczynia. Начинье, начине, начине, начыне. начынье – Усялякая прылада для выкананьня якой-н. работы, дзеяньня; Набор прылад, інструмэнтаў для выкананьня якой-н. работы; Сукупнасьць прадметаў хатняга, гаспадарчага, ваеннага і інш. ужытку; Пасудзіна; Посуд. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 19. Мінск. 2000. С. 364-365./
    281). Koczowiska. - (30) Качэўе – месца стаянак. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 191.] Кочовиско. Кочовище. – месца, дзе качуюць; стаянка качэўнікаў. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып 16. Мінск. 1997. С. 68; 69./ Кочевище (кочевьище) – местность, где кочуют, где располагается кочевье.” /Словарь русского языка XI.-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 388./ Тут у сэнсе – пераноснае жытло, юрта, якая азначала як жытло, а юрт - пасяленьне і качэўе. Паселішчы былі сталымі (зімнімі) і часовымі сэзоннымі (вясеньнімі). Традыцыйныя паселішчы (пауль) складаліся з 1-10 дамоў і разьмяшчаліся па берагам рэкаў звычайна на адлегласьці дня язды адно ад другога. Асноўны тып жытла – зрубавы дом з двухскатным дахам, часта без фундамэнта. У жытлах, якія месьціліся блізка да вады, рабілі фундамэнт з 2-4 бярвеньня, у нізкіх месцах зрубы ставілі на слупы. Дах пакрывалі жэрдзем, дошкамі, бярвеньнем або бяростай, часам засыпалі зямлёй ці пакрывалі дзірванам. Уваход звычайна нізкі, у франтоннай сьцяне, якая павернутая да ракі, акно амаль заўсёды ў бакавой сьцяне, часьцей насупраць чувала. У якасьці часовага жытла выкарыстоўвалі намёты з жэрдак, берасьцяныя ці крытыя шкурамі чумы. /Новикова Н. И.  Манси. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 227./
    282). Kominie. - (31) Камін тут ужываецца ў сэнсе “дымаход”. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 191.] Камін - Пакаёвая печ малой цеплаёмкасьці з адкрытай шырокай топкай пры падлозе. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 602./ Камінак – Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асьвятленьня хаты. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 602./ Комін – Труба для адводу дыму з печы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 710./ Комін – так называўся таксама ганчарны выраб, які выкарыстоўвалі ў верхняй частцы дымаходу. Уяўляў сабою высокі цыліндар дыямэтрам 25-30 см, даўжынёй 80-100 см. /Мілючэнкаў С. А.  Комін. // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1989. С. 268./ У зімовых юртах вагулаў, асьцякаў, якутаў і шорцаў ладаваўся больш дасканалы ачаг – камелёк (чувал). Ён рабіўся з пастаўленых паўколам жэрдак, якія ўтваралі трубу [комін] адкрытую з аднаго боку ўнізе і круглую ўверсе, якая выходзіць паверх даху прыблізна на 45 см. /Сибирская советская энциклопедия. Т. IV. New Jork. 1992. Ст. 234./ Чувал – ачаг з прамым дымаходам, распаўсюджаны ў шмат якіх народаў Сыбіры. /Сомов В. П.  Словарь редких и забытых слов. Москва. 2006. С. 553./ Дзеля параўнаньня: “Якуцкая печ адрозьніваецца ад рускай, яна завецца трубой (камелёк). Яе топяць днём і ўначы. У цэнтры памяшканьня ставяць трубу, а з трох бакоў з доўгіх дошак робяць нары, на якіх можна сядзець і ляжаць. Падлога ў гэтай зале земляная. /Като К.  Туголуков В. А.  Сибирь начала XIX века глазами японца. // Советская этнография. №3. Москва. 1978. С. 119./ Чувал – адкрыты ачаг з жэрдак, абмазаных глінай, служыў для асьвятленьня і ацяпленьня жытла. /Новикова Н. И.  Манси. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 227./
    283). Jelenie. Алень - сысун сямейства аленевых (Cervidae) атрада парнакапытных. Мае 5 падсямействаў. У Беларусі ў мешаных лясах трапляецца алень высакародны Cervus elaphus, які пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амэрыцы. /Алені. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 245./ Служыць прадметам паляваньня дзеля мяса, скуры, рагоў, капытоў; кабарга дае каштоўны мускус. Асаблівае значэньне мае для чалавека рэніфер (паўночны алень) і менавіта для жыхароў крайне поўначы.
    284). Łosie. Лось (Alces Alces) - млекакормячае жывёла сямейства аленевых (Сеrvidae) атрада парнакапытных. Пашыраны ў лясной і лесастэпавых зонах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. /Самусенка Э. Р. Лось. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 348./ Звычайна прымаецца за адзін від - лось звычайны Alces palmatus Gray s. Cervus alces Linne, якога ў Сыбіры завуць сахатым (па форме рагоў) ці проста зьверам. /Иоганзен Г.  Лось. // Сибирская Советская энциклопедия. Т. ІІІ. Москва. 1932. С. 240./
    285). Niedźwiedzia. Недведь, недведзь; Недзвежый; Медведь, медьведь – мядзьведзь. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 20. Мінск. 2001. С. 65, 69; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 297-298./ Мядзьведзь – мядзьведзевыя Ursidae сям. млекакормячых атрад драпежных. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды і Аўстраліі. На Беларусі адзін від Буры мядзьведзь і 3 падвіды. Мядзьведзь буры Arcus arctos пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Афрыцы. /Самусенка Э. Р.  Мядзведзі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.11. Мінск. 2000. С. 65./ Заходнюю Сыбір насяляе агульная эўрапейскай форма - мядзьведзь звычайны. /Медведь. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. III. Москва. 1932. Ст. 350./ Амаль ва ўсіх сыбірскіх народаў існуе культ мядзьведзя, якога са ўсіх зьвяроў найбольш шанавалі. Існавалі пэрыядычныя (са сьнежня па сакавік) і спарадычныя (знагоды ўдачлівага паляваньня на мядзьведзя) мядзьведжыя сьвяты – складаны комплекс абрадаў, якія былі зьвязаны з паляваньнем на мядзьведзя і паяданьнем ягонага мяса. Мэты ўдзельнікаў сьвятаў размаітыя, яны ўключалі ў сябе імкненьне зьняць з сябе віну за забойства мядзьведзя і паяданьне ягонага мяса, а таксама пажаданьне дзякуючы мядзьведзю і іншым героям сьвята дамагчыся ўдачы. Сьвята ўключала ў сябе міталягічныя і бытавыя інтэрмэдыі, прадстаўленьні ў масках. /Новикова Н. И.  Манси. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 229./
    286). - Гл. манаграфію “Народы Сибири”, под ред. М. Г. Левина и Л. Попова. Москва-Ленинград 1956, с. 593-594. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.]
    287). Wierzchotura. - (32) Верхняя Турагорад на аднайменнай рацэ ў Свярдлоўскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.] Падвойнае тлумачэнне.
    288). Gryki. Грика, грыка, кгрыка – грэчка. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Мінск. 1986. С. 161./ Грэчка (Fagopyrum ) – род адна-, радзей шматгадовых травяністых расьлін сямейства драсёнавых. 4-5 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. У Беларусі 2 віды: Грэчка пасяўная, ці ядомая (F. sagittatum, цi esculentum) – каштоўная аднагадовая крупяная культура, Грэчка татарская (F. tataricum) – пустазельле. /Анохіна Т. А.  Грэчка. /Беларуская энцыклапедыя ў 18тамах. Т. 5. Мінск. 1997. С. 511-512./ Татарская дзікуша, кырлык (F. tataricum) дзіка расьце ў Сыбіры і сустракаецца ў двух формах: звычайная і жытняя, або жытавідная (F. tatar. G. var. stenocarpa). Абедзьве гэтыя грэчкі малаадчувальныя да замаразкаў, сьціплыя да апрацоўкі глебы. Радзіма Манголія і распаўсюджана ад Тары да Іркуцка. /Гречиха. // Сибирская советская энциклопедия. Т. 1. Новосибирск. 1929. Ст. 741./
    289). Tura. Тура рака ў сучасных Сьвярдлоўскай і Цюменскай абласьцях Расейскай Фэдэрацыі, левы даплыў ракі Табол (басэйн ракі Об.). На Туры знаходзяцца гарады Верхатур’е, Турынск, Цюмень. /Тура. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2002. С. 34./
    290). Myto. - (33) Мыта – пошліна за правоз тавараў цераз заставу; падарожны падатак. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.] Мыта, мыт, цло – грашовы збор, які бралі ў ВКЛ з мясцовых купцоў за увоз з-за мяжы або вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за продаж тавару на мясцовых ранках ці правоз іх па тэрыторыі дзяржавы. Мыта зьбіраў мытнік у спэцыяльных памяшканьнях – каморах, з запісам аб гэтым у мытнай кнізе. /Капыскі З. Мыта. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 243./
    291). Oponcina. - (41) Japonczino - цяперашні горад Turinsk. Japonczin, Tatarzyn, які адчайна супраціўляўся легендарнаму Jermakowi. У XVII ст. горад неаднаразова рабілася ахвярай наездаў Tatarów i Kałmyków. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 22.] Епанчын (Япанчына), паселішча асьцяцкага правіцеля Епанчы (Япанчы), які аказаў рашучы супраціў Ярмаку, на месцы якога ў 1600 (1601) г. заваёўнікі заснавалі Турынскі астрог. Зараз горад Турынск, цэнтр Турынскага раёну Сьвярдлоўскай вобласьці, на правым беразе ракі Тура. /Краткая географическая энциклопедия. Т. 4. Москва. 1964. С. 159./ Па іншым зьвесткам тут жылі туралінцы – гэтак называліся сыбірскія татары, якія пражывалі асела па рэкам Таболу і Туры, а таксама ў мясцовасьцях паміж рэкамі Табол і Іртыш. Аселі яны тут у XIII ст., адцясьніўшы вагулаў на поўнач. На Туры і Таболу ў іх было некалькі гарадоў і Ярмак перадусім зруйнаваў іхнія гарады Епанчын і Чынгі-Туру. Калі па сьмерці Ярмака туралінцы пачалі вызваляцца ад ярма Масквы то на іх у 1586 г. быў пасланы ваявода Сукін, які ізноў іх заняволіў. Ужо на пачатку XVIII ст. туларынцы амаль поўнасьцю абруселі, ў большасьці сваёй прынялі праваслаўе. /Туралинцы. // Энциклопедический словарь. Т. 67. СПб. 1890. С. 84./ На месцы сучаснага Турынска раней стаяў гарадок і жыў у ім татарскі бек Япанчы (меў атрады вагулічаў). [Япанча азначэнне рангу – тыпу мурза, карачы, угмен.] /Хади Атласи [Атласов Х. М.]  История Cибири. Казань. 2005. С. 40./
    292). Kałmuki. - (34) Невядома, які народ канкрэтна падразумяваецца пад гэтай назвай «калмыкі», ды яшчэ і белыя. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.] Калмакі – гэтак і зараз завецца невялічкая этнаграфічная купка (каля 500 чал.) томскіх целеутаў, нашчадкаў белых калмыкаў, якія адкачавалі пад Томскі астрог на р. Іскітым. Частка калмакаў у пач. XVIII у. адсялілася па р. Стамляй, на яе правы бераг супраць Томскай Кур’і блізу Сасноўскага астрога. Цесныя шлюбныя і рэлігійныя сувязі калмакаў з сыбірскімі і казанскімі татарамі-перасяленцамі прывялі да складаньня этнатэрытарыяльнай групы іскітымскіх татараў-калмакаў. Калі гаворка ішла пра белых калмакаў то ўжываўся этнонім калмак, а да чорных калмакаў - каракалмак, або кармак. /Томилов Н. А.  Сибирские татары. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 328./ Тут, пэўна, перапісчыкі Дыярыуша замянілі літару “а” на “u”.
    293). Tumieni. - (14) Tiumeń: tu był po roku 1863. internowany i p. Fr. Bródkowski, Poznańczyk. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 381.] (42) Tiumeń - горад заснаваны Rosjanami ў 1586 г. на месцы татарскага паселішча Czimgi-Tyra. Пад час прыезду Каменскага Tiumeń над ракой Turą быў адным з найважнейшых гарадоў Zachodniej Syberii (сталіца акругі). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Цюмень, горад, цэнтар Цюменскай вобласьці Расеі. Цюменьпершы маскоўскі горад у Сыбіры, заснаваны ў 1586 (1587) ваяводамі І. Мясіным ды В. Сукіным як астрог каля руінаў м. Чымгі-тура (захоплены Ярмаком у 1581 г.), былой сталіцы Цюменскага ханства (вядомае з XIV ст.) [Дарэчы, пасьля таго, як у 1399 г. у бітве на Ворксле войскі Вялікага князя ВКЛ Вітаўта, у т. л. і дружына ягонага хаўрусьніка Тахтамыша, было разьбітае Цімур-Кутлукам, то чынгізід Тахтамыш уцёк у Чымгі-туру, дзе захапіў уладу, але потым быў забіты ханам Шадыбекам.] на абодвух берагах ракі Тура, пры ўпадзенні ў яе р. Цюменкі ў 2144 км на ўсход ад Масквы. /Цюмень. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 187./ Мяркуючы па гістарычных сьведчаньнях, першым сярод ханаў Заходняй Сыбіры згадваецца чалавек па імю Тайбуга. Пасьля ўзяцьця Чынгісханам Бухары (1220 год) кіргіскі хан Тайбуга, сын Мамык хана, папрасіў у Чынгіза сабе ў кіраваньне зямлі па Іртышу, Таболу і Торы /Туры/. Зрабіўшыся правіцелям Тайбуга абраў для свайго знаходжаньня месца, дзе знаходзіцца зараз Цюмень. Пабудаваў там горад і назваў яго ў гонар Чынгісхана Чынкідзінам. (Чынкі-Тора /Чымкі-Тура/, дзе тора - горад). Пасьля сьмерці Тайбуги улада перайшла да яго сына Хаджы, затым ужо да ягонага сына Мар хана, жанатага на дачцы казанскага хана Упака, які аднойчы напаў на зяця і забіў яго. Унук Мара, сын Абдура Мухамед зрынуў Упака і разбурыў Чынкі-Тору, зрабіўшы сталіцай Іскер на Іртышы. /Атласи Х. История Сибири. Казань. 2005. С. 24-26./
    294). Ostróg. ОстрогъАгароджа з частаколу, частакол. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Мінск. 2002. С. 439./ Астрогпастаяннае або часовае (для разьмяшчэньня ратнікаў) умацаванае паселішча агароджанае частаколам з завостранага ўверсе бярвеньня, (адсюльастрог”) укапаных стойма вэртыкальна (прамы), ці з нахілам ва ўнутр (касы), дзеля сталага (жылы) ці часовага (стаялы) пражываньня ва ўсходніх славянаў ў ХІІІ-XVIII ст. Звычайна будаваліся на мяжы княства ці дзяржавы. Асаблівае распаўсюджваньне атрымаў у Сыбіры XVI-XVII ст. /Астрог. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 55./
    295). Do koła. Даколанавокал, вакол. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Мінск. 1987. С. 225./
    296). Tobolska. - (35) Табольскгорад Цюменскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.] (43) Tobolsk (у першадруку таксама калі-нікалі: Tombolsk). У XVII ст. быў сталіцай цэлай Syberii. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Tабольскгорад у Цюменскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі на р. Іртыш пры упадзеньні ў яго р. Табол. Табольскі астрог быў заснаваны ў 1587 годзе атрадам казакоў Д. Чулкова паблізу былой сталіцы Сыбірскага (Ібірскага) ханства Кашлыка, ці інакш Іскера /цюркскае Iski (Eski) - старый (горад або крэпасьць). Да 1590 г. Табольск меў адміністратыўнае падпарадкаваньне Цюмені, але потым (XVII-XVIII стст.) робіцца сталіцай Сыбіры, з 1708 цэнтар Сыбірскай губэрні, з 1782 – Табольскага намесьніцтва, 1796-1917 гг. Табольскай губэрні. /Табольск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 367-368./ “Марта в 26 де по государевой грамоте присланы из Москвы в Тобольск с Тобольским казачьим атаманом с Ондреем Булдаковым литовские люди оршанская шляхта: Гришка Каменской, Янко да Мишка Ждановичи; и по указу великих государей посланы те ссыльные люди ис Тобольска на Лену в Якутский острог, а государева служба велено им служить в литовском списке в казаках”. /Белокуров С. А. Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1902. [1903] С. 70./ “У Якуцкіх актах захаваўся ліст табольскага ваяводы Івана Хілкова да якуцкага ваяводы І. Ф. Галянішчава-Кутузава, у якім паведамлялася што ўсіх сасланых, сярод якіх былі “рускія і палякі, і літоўскія людзі, і немцы, і татары” падзялілі і запісалі “у царскую службу, хто да якой падыдзе”. Было запісана “Грышку Каменскаму, Самойлу Галубоўскаму, Хрыштапу Фёдараву, Яну і Міхалу Ждановічам было прызначана штогадовае жалаванне ў памеры 6 рублёў хлеба па 6 чэці жыта, 2 чэці аўса і па два пуда солі”. (РГАДА, ЯПІ (Якуцкая Прыказная Ізба), тэчка 3, 1661, №47, лл. 14-18) /Kuczyński A., Polewoj B., Wójcik Z. J.  Adam Kamieński Dłużyk i jego “Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc” z około 1672 roku. // Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc, Wrocław. 1997 S. 53./ Гэта адбылося ўжо ў 169 г. г. зн. у годзе які распачаўся пасля 1 Х 1660, а закончыўся 31 VІІІ 1661 г. /Археографический календарь на две тысячи лет (325-2324) по юлианскому счислению и на семьсот сорок два года (1583-2324) по григорианскому счислению. Составил начальник Центрального Архива древних актовых книг губерний – Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, член Виленской археографической комиссии Н. Горбачевкий. Вильна 1869./ З Табольску быў высланы да Енісейска з вялікай групай сасланых (41 асоба). Суправаджаў яе казак Іван Ямельянаў і табольскі пешы стралец Іван Цімафееў. /Полевой Б. П.  О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. LXXXII.). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972 S. 9, 275-282; Полевой Б. П.  Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 141; Kuczyński A., Polewoj B., Wójcik Z. J. Adam Kamieński Dłużyk i jego “Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc” z około 1672 roku. // Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Wrocław. 1997. S. 22./ 8 сакавіка 1661 г. Юры Крыжаніч ужо быў у Табольску. (Каменскі 25 сакавіка 1661 г.) У Табольску Ю. Крыжаніч, па ўсёй верагоднасьці, сустракаўся з езуітам-мэмуарыстам Андрэем Кавечынскім.
    297). Kwietnią niedzielę. - (36) Вербная нядзеля – гэта апошняя нядзеля вялікага паста перад царкоўным вясеннім святам вялікадня, бывае ў канцы красавіка. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.] (43). Niedziela kwietna - niedziela palmowa. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Кветная, цветная, цветоносная; вербная неделянядзеля, якая папярэднічае Вялікадню. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 20. Мінск. 2001. С. 68./ Апошняя нядзеля Вялікага пасту перад сьвятам Вялікаднянядзеля пальмавая, сьвяткуюць у канцы красавіка.
    298). Irtyszczem. - (15) Irtysz. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. S. 381.] (44) Irtyszcz - тое што Irtysz. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Іртышрака ў Казахстане і РФ, якая бярэ пачатак ў гарах Мангольскага Алтаю (КНР). Левы даплыў ракі Об. /Іртыш. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 325./
    299). Tobolskiem. - (44) Рака Tobolsk - тое што Toboł. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Табол - рака ў Казахстане і РФ. Левы даплыў ракі Іртыш. /Табол. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 367./
    300). Straszne. Страшны – 1). Які выклікае пачуцьцё страху сваёй небясьпечнасьцю. Адзначаны падзеямі, здарэньнямі, якія наганяюць страх (пра час). 2). Які выклікае непрыемныя пачуцьці, уражаньне сваім трагізмам; цяжкі. 3). Вельмі вялікі або вельмі моцны па сіле, глыбіні, інтэнсіўнасьці праяўленьня. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Мінск. 1983. С. 340./