среда, 17 сентября 2014 г.

Аўра Вантроба. Прафэсар Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                           ПРАФЭСАР ВІЦЕБСКАГА
                                                      ВЭТЭРЫНАРНАГА ІНСТЫТУТУ

    Аляксей Мікалавіч (Мікалаевіч) Макарэўскі нарадзіўся 17 (29) сакавіка 1863 года ў сям’і сьвятара (настаўніка) у Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі /па ўсёй верагоднасьці ў вёсцы Мушкавічы Духаўшчынскага павету, бо там 3 (16) красавіка 1904 года нарадзіўся Макарэўскі Аляксандр Іванавіч, вядомы навуковец у галіне самалётабудаваньня СССР/.
    Пазьней Аляксей Мікалавіч пісаў у сваіх успамінах: “Я ў жніўні 1882 г. паступіў у лік студэнтаў Харкаўскага Вэтэрынарнага Інстытута па сьведчаньні сталасьці (без старажытных моў) з гімназіі, бо маё сэмінарскае пасьведчаньне тады не давала правоў паступаць у вышэйшую школу. У Смаленскай духоўнай сэмінарыі я ня быў закрануты рэвалюцыйнай прапагандай, хаця і там, пад уплывам шматлікіх падзей, ужо складалася ў шмат каго вызначаная сымпатыя да рэвалюцыйнай барацьбы. З гэткім настроем я прыехаў у Харкаў. Мне было 19 гадоў”. [Макаревский А.  Воспоминания народовольца восьмидесятых годов. Революционный Харьков 1882-5 годов. // Летопись революции. № 5. Харьков. 1923. С. 64.] Але ўжо ў лістападзе 1882 года Макарэўскі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў выключаны з першага курсу інстытуту на 1 год. У 1883 годзе ён быў зноўку прыняты ў інстытут і ўвайшоў у цэнтральную студэнцкую групу нарадавольцаў места Харкава.
    1 траўня 1885 года А. Макарэўскі быў арыштаваны і ў чэрвені пераведзены ў Пецярбург, дзе быў зьняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, а 1 верасьня зноўку вернуты ў Харкаўскую турму, з якой 3 верасьня 1885 г. зьбег у Кацярынаслаў (сучасны Днепрапятроўск), дзе сумесна з Ясевічам ды інш. прыняў удзел у Зьезьдзе Нарадавольцаў Поўдня Расеі. Неўзабаве пасьля сходу Макарэўскі і Ясевіч былі пасланыя ў Парыж дзеля ўсталяваньня сувязяў з замежнымі нарадавольцамі. Парыжская агентура даносіла: “У 1886 г. прыкметную ролю сярод эмігрантаў гулялі ізноў прыбылыя з Расеі Ясевіч і Макарэўскі”. За выяўленьне месца знаходжаньня Макарэўскага ды Ясевіча начальнік Усярасейскай ахранкі Рачкоўскі атрымаў 10000 франкаў.
    У лістападзе 1886 года Аляксей Макарэўскі вярнуўся ў Расейскую Імпэрыю, а ў лютым 1887 г. быў арыштаваны на станцыі Лазавая і зьняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, дзе праседзеў больш за год.
    11 траўня 1888 года па адміністрацыйным прысудзе, за дзяржаўнае злачынства, Макарэўскі “быў адпраўлены на 10 гадоў у найаддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры і быў уселены ў Бецюнскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, ў 115-120 вёрстах ад Якуцка”. [Макаревский А.  Из истории революционного движения 1885-1887 годов (воспоминания народовольца). // Летопись революции. № 2. Харьков. 1924. С. 93.]
    На працягу шасьці гадоў ён пражываў у Намскім улусе, займаючыся сельскай гаспадаркай. Тут Макарэўскі меў уласную хату, пяць дзесяцін зямлі, з якіх дзьве-тры апрацоўваў, разводзіў невялікі гарод. Зямлю апрацоўваў пры дапамозе наёмных працоўных, палову здымаў сам, хлеб збываў навакольным жыхарам.
    [У 1889 г. з Заходне-Кангаласкага улуса ў Намскі улус “для сумеснага пражываньня з Макарэўскім” была пераведзеная Кацярына Пятроўна Сарандовіч, дваранка, дачка калежскага асэсара. Яна нарадзілася 16 кастрычніка 1858 г. у Адэсе, а пасьля заканчэньня ў 1877 г. адэскай гімназіі, стала слухачкай Спавівальнага інстытута пры акушэрскай клініцы Кіеўскага ўнівэрсытэта. У 1878 г. яна ўвайшла ў Харкаўскую групу, якая была заарганізаваная з мэтай зьдзяйсьненьня ўцёкаў зьняволеных нарадавольцаў з Харкаўскай турмы і была арыштаваная ў 1879 г. у Кіеве ды атрымала 4 гады катаржных працаў. Пасьля адбыцьця пакараньня на Кары, яе накіравалі 26 сьнежня 1883 г. ва Вусьць-Майскі ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, затым перавялі ў Намскі улус Якуцкай акругі, а ў 1884 г. у Алтанскі насьлег Мегінскага улуса Якуцкай акругі, дзе адбываў ссылку Папій (Папініян) Паўлавіч Падбельскі, які нарадзіўся 20 верасьня 1859 года. З ім Сарандовіч пачала жыць грамадзянскім шлюбам. У 1887 г. іх (яны ўжо мелі 4-х гадовую дачку да немаўля Вадзіма, які 11 красавіка 1918 г. па прапанове Ў. І. Леніна (Ульянава) быў прызначаны першым савецкім наркамам пошты тэлеграфа і друку, але раптам сканаў 25 лютага 1920 г. (пасьля суботніка) і быў пахаваны ля Крамлёўскай сьцяны) пералічылі ў места Якуцк, дзе Папій уладкаваўся на службу ў фірму Громавай. 22 сакавіка 1889 г. падчас г. зв. “Манастыроўскай трагедыі” П. Падбельскі быў сьмяротна паранены. (Пратэстуючы супраць пагаршэньня, па меркаваньні сасланых, умоў адпраўкі ссыльных у Вілюйск і Сярэдне-Калымск, 33 ссыльных зачыніліся 22 сакавіка 1889 г. у хаце якута Манастырова і справакавалі ўзброены супраціў атраду салдат мясцовай каманды. Падчас сутыкненьняў 6 ссыльных (З. Я. Гурэвіч, П. А. Муханоў, Я. Ш. Ноткін, З. А. Пік, П. П. Падбельскі і Г. Е. Шур) былі забітыя, а 7 параненыя. Па прысудзе Якуцкага вайсковага суду 7 жніўня 1889 былі павешаныя А. Л. Гаўсман, Н. Л. Зотаў ды Л. М. Коган-Бернштэйн, 4 прысуджаныя да бестэрміновай катаргі, астатнія - да розных тэрмінаў катаргі.) Кацярына Сарандовіч перадала сваіх дзяцей роднаму брату Папія - Мікалаю Паўлавічу Падбельскаму (ён вучыўся ў Казанскім ўнівэрсытэце разам з У. І. Ульянавым (Леніным), які пражываў у Саратаве, і той даў яму сваё імя па бацьку. Кацярына Пятроўна ў чэрвені 1889 г., паводле свайго прашэньня, была пераселеная ў Енісейскую губэрню. У 1891 г. яна пераехала ў сяло Шушэнскае Мінусінскай акругі, дзе ў 1895 г. выйшла замуж за ссыльнага нарадавольца Гаўрыіла Васільевіча Белацветава, і ў 1895 г. была паселеная ў Мінусінску, адкуль у траўні 1896 г. выбыла ў Кустанай Тургайскай вобласьці.]
    У сакавіку 1892 г. Макарэўскі паклікаўся дзеля адбываньня воінскай павіннасьці, але з-за дрэннага здароўя на службу не патрапіў. Выезд з Якуцкай вобласьці яму быў дазволены раней тэрміна з прычыны ягонага хадайніцтва аб пераводзе ў Ачынск або Мінусінск, месты Енісейскай губэрні, для пражываньня там з ягоным шасьцідзесяцігадовым бацькам.
    У 1895 годзе Аляксею было дазволена пераехаць у Мінусінскі павет Енісейскай губэрні, дзе ён адбыў два апошнія гады ссылкі. Затым ён знаходзіўся ў Мінусінску тры годы пад галосным наглядам паліцыі, дзе прымаў удзел у працы Мінусінскага музэя, якім ведаў Мікалай Міхайлавіч Марцьянаў, ураджэнец Віленскай губэрні.
    У 1901 г. Аляксей Макарэўскі вяртаецца ў сьцены Харкаўскага вэтэрынарнага інстытуту. Тут ён арганізоўвае бюро і продаж вэтэрынарных студэнцкіх выданьняў, прымае ўдзел у аднаўленьні раней зачыненай бібліятэкі.
    У 1904 г. Макарэўскі з адзнакай заканчвае Харкаўскі вэтэрынарны інстытут і, як стыпэндыята, быў пасланы пунктавым вэтэрынарным лекарам у сяло Юдзіна Каінскага павету Томскай губэрні, дзе зьявіўся піянэрам прышчэпак супраць павальнага запаленьня лёгкіх у быдла.
    У 1906 г. ён пераводзіцца вэтэрынарным лекарам у Табольск, і арганізоўвае вэтэрынарную справу ў Табольскай губэрні. У той час у Сыбіры было па адным-два “вэтэрынары для сельскага насельніцтва на губэрню”. Макарэўскі паставіў пытаньне перад вэтэрынарным кіраваньнем МУС аб арганізацыі ў Сыбіры вэтэрынарнай дапамогі жывёлагадоўлі такой, як у земскіх губэрнях. Ён рэкамэндаваў для барацьбы з павальным запаленьнем лёгкіх быдла забіваць хворых і падазраваных у захворваньні, а здаровых вакцынаваць з прытрымліваньнем вэтэрынарна-санітарных мераў у гаспадарках, ды адчыніць у Сыбіры навуковую вэтэрынарную станцыю для вывучэньня спосабаў імунізацыі і падрыхтоўкі вакцын. Калі вэтэрынарнае кіраваньне не дазволіла гэтага, то Макарэўскі у 1906 г. паставіў досьлед імунізацыі быдла супраць павальнага запаленьня лёгкіх на Александрыйскай фэрме вакцынай, атрыманай з лябараторыі Пастэра (Парыж). Тады ж ён распрацаваў і апублікаваў кароткае навучаньне па вытворчасьці прышчэпак і ўжываньню пастэраўскай лімфы.
    Адначасова А. Макарэўскі выкладае агульную і прыватную паталёгію, тэрапію і хірургію ў Табольскай вэтэрынарна-фэльчарскай школе. Тут ён правёў шэраг каштоўных прапаноў па паляпшэньні навучальнага працэсу. Таксама прымаў удзел у правядзеньні губэрнскіх вэтэрынарскіх нарад ды выданьні іхніх працаў. Так у 1907 г. ім быў выдадзены рукапіс ад 1789 г. невядомага аўтара, які захоўваўся ў Табольскім музэі. У прадмове да гэтага рукапісу Макарэўскі пісаў: “…зьмест рукапісу мяне ўразіў і я надаю яму вялікую каштоўнасьць. Да знаёмства з ім я ніколі не меркаваў, каб у Табольску мог зьявіцца такі цудоўны трактат аб сыбірскай пошасьці, шмат у чым да дробязяў супадальнай з нашымі ведамі аб гэтай хваробе і яе мясцовых асаблівасьцях”. Таксама “Ежегодник” Табольскага Губэрнскага музэя за 1907 год зьмясьціў на сваіх старонках ягоную працу “Значение оленеводства на севере Тобольской губернии”, а “Вестник ветеринарии” (№ 2 за 1908 г.) “Олень и некоторые наблюдения над ним”. Сумесна з Петрушэўскім была напісаныя капітальная праца “Паўночны алень - хатняе жывёліна палярных краін” (Спб. 1909), дзе, паміж іншым, паведамлялася што “…з адкрыцьцём залатых капальняў на Алясцы прадпрымальныя амэрыканцы пачалі скупляць у чукчаў і вывозіць даволі шмат аленяў з Гіжыгінску на берагох Берынгава праліва для Каландайскіх залатых капальняў; гэта выклікала справядлівую засьцярогу рускай адміністрацыі, што экспарт аленяў цяжка адаб’ецца на чукоцкай аленегадоўлі, у росквіце якой зацікаўленая ўся бяздольная Калымская акруга Якуцкай вобласьці, бо кожны год чукчы прыганяюць статкі аленяў да Сярэдне-Калымску для менавога гандлю”. (С. 23-24.) Таксама Макарэўскі супрацоўнічаў у сыбірскіх газэтах і, акрамя гэтага, актыўна працаваў у нелегальнай кассе дапамогі паліткатаржанам і ссыльным. На сродкі гэтай касы арганізоўваліся ўцёкі ссыльных, якім пагражала сьмяротнае пакараньне.
    Улетку 1909 года Аляксей Макарэўскі арганізаваў у Заходняй Сыбіры барацьбу з павальным запаленьнем быдла, практычны досьлед якім набыў падчас працы ў раёнах кітайскай мяжы, дзе праводзіў супроцьэпізаётычныя мерапрыемствы. У Заходняй Сыбіры было вакцыявана больш 400000 галоваў быдла. У 1909 годзе Макарэўскі пры Юрьеўскім вэтэрынарным інстытуце (зараз Тартускі), абараніў дысэртацыю на ступень магістра вэтэрынарных навук на тэму “Павальнае запаленьне лёгкіх буйнага рагатага быдла ў Азіяцкай Расіі”. (Выд. у Спб. у 1910 г.). Гэтай дысэртацыяй зацікавіліся за мяжой і, па запыце з Аўстраліі, яна была выдадзеная на ангельскай мове.
    У 1910 году Макарэўскі быў прыкамандзіраваны у бактэрыялягічную лябараторыю МУС у Пецярбург, а затым прызначаны там жа асыстэнтам і памагатым прафэсара І. І. Садоўскага па прыватнай бактэрыялёгіі. Таксама быў чальцом Расейскага вэтэрынарнага грамадзтва і быў абраны ў 1910 году яго сакратаром.
    У 1911 году А. Макарэўскі працуе загадчыкам вэтэрынарным аддзелам Тульскай губэрнскай земскай управы. Адначасова займаецца навукова-дасьледчай і дыягнастычнай працай у мясцовай бактэрыялягічнай лябараторыі па вывучэньні хвароб птушак і дробных жывёлін.
    У 1917 годзе Макарэўскі быў абраны дацэнтам Харкаўскага вэтэрынарнага інстытута па катэдры дыягностыкі ўнутраных хвароб хатніх жывёлін і хвароб птушак.
    У 1920 годзе Аляксей Макарэўскі быў зацьверджаны прафэсарам гэтага ўнівэрсытэта. Адначасова ён быў прафэсарам сельскагаспадарчага інстытута і заатэхнікума, а таксама быў кансультантам пры аддзеле жывёлагадоўлі Наркамзема Ўкраіны і кіраўнікам аддзелам страхаваньня жывёлін. Шмат часу адбірала ў яго грамадзкая праца. Ён быў чальцом камісіі па барацьбе з пошасьцю быдла, памагатым кіраўніка аддзелам страхаваньня ад градабою. Таксама быў абраны чальцом бюро сэкцыі навуковых працаўнікоў, старшынёй і чальцом розных камісій, старшынёй каапэратыва ВНУ і г. д.
    У 1925 годзе Макарэўскі перавёўся ў Беларускі вэтэрынарны інстытут , які быў разьмешчаны ў Віцебску, прафэсарам на катэдру дыягностыкі ўнутраных хвароб хатніх жывёлін. У 1926 - 1928 гг. ён загадчык катэдрай прыватнай паталёгіі і тэрапіі ўнутраных хвароб буйных хатніх жывёлін.
    Апошнія гады Аляксей Макарэўскі правёў у Маскве, дзе і памёр 15 кастрычніка 1942 года.
    Ім было напісана і апублікавана больш 500 прац, з іх па вэтэрынарыі і заатэхніцы каля 400, выдаў 13 навучальных дапаможнікаў, з іх 7 арыгінальных і 6 перакладзеных, а таксама 32 навукова-папулярныя брашуры.
    Творы:
    Замечание о скотском падеже в Сибири. Рукопись 15 мая 1786 г. хранится в Тобольском губ. музее, с предисл. Ал. Макаревского. Тобольск. 1907.
    Особенности земледелия на крайнем северо-востоке Сибири в области климатического полюса холода. Тобольск. 1908.
    Сѣверный олень – домашнее животное полярныхъ странъ. (Опытъ изучения). Въ 2-хъ ч. Санкт-Петербург. 1909. (соавтор – В. Д. Петрушевский)
    Эпизоотии оленей и борьба сними. Тобольск. 1910.
    Повальное воспаленіе легкихъ рогатого скота (Pleuro-pneumonia boum contagiosa) въ Азіатской Россіи. (К вопросу о распространеніи данной эпизоотіи и о методахъ борьбы съ нею). Опытъ изученія. Изъ Бактеріол. лабораторіи Вет. упр. МВД. Санкт-Петербург. 1910.
    Допустимы ли прививки эмульсии Virusa бешенства домашним животным, собакам в том числе, в целях предохранения их от заболеваний бешенством. Доклад А. Н. Макаревского. Харьков. 1913.
    К вопросу о пріемѣ въ число студентовъ ветеринарныхъ институтовъ лицъ съ незаконченнымъ среднимъ образованіемъ. Докладъ А. Н. Макаревскаго. Харьковъ. 1914.
    Туберкулез в мире животных. (Рогатого скота по преимуществу). Изд. 2-е, испр. и доп. Тула. 1914.
    Печеночно-глистная болезнь овец (дистоматоз). Тула. 1914.
    Фокин Я. А. Сибирская язва. Изд. 2-е, доп. А. Макаревским. Тула. 1914.
    Чесотка кроликовъ (Scabies cuniculi). Москва. 1915.
    Кокчидіозъ (Coccidiosis cuhiculi) заразная болѣзнь кроликовъ. Москва. 1916.
    Овцеводство в Тульской губернии. Тула. 1916.
    Беседы по кролиководству. Вып. 1. Тула. 1916.
    Беседы по кролиководству. Вып. 2. Тула. 1917.
    Заразные болѣзни кроликовъ. Вып. 1. Остро-заразные болѣзни; Вып. 2. Болѣзни кожи, глистные и лабораторные. Москва. 1917.
    Болѣзни домашнихъ животныхъ. Харьков. 1919. /соавтор - П. А. Косминский/
    Кролиководство въ мелкомъ сельскомъ  хозяйствѣ. Харьковъ. 1919.
    Кролиководство въ сельскомъ и городскомъ хозяйствѣ. Харьковъ. 1920.
    Чесотка домашних животных и птиц. 4-е, испр. и доп. изд. Харьков. 1920.
    Туберкулез в мире животных (рогатого скота по преимуществу). Изд. 3-е, испр. и доп. Полтава. 1921.
    Болезни домашних животных. Одесса. 1922. /соавтор - П. А. Косминский/
    Болезни домашних животных и комнатных птиц. Болезни органов пищеварения. (Для вет. врачей, студентов, специалистов и птицеводов). Харьков-Екатеринослав. 1922.
    Кролиководство в сельском и городском хозяйстве. Изд. 3-е, испр. и знач. доп. Харьков. 1922.
    Мак-Грей. Наиболее распространенные болезни птиц. Циркуляр № 85 Отдела применений Агрономической шкалы и Опытной станции The Pennsylvania state college 1921. Пер. с англ. вет. врача А. Свиренко. С предисл. и прим. переводчика – и проф. Харьковского вет. инст. А. Н. Макаревского. Харьков. 1923.
    Птицеводство. Краткий курс, проч. на Высш. курсах для специалистов по животноводству, организованных Всеукр. агр. о-вом и Отд. животноводства НКЗ в г. Харькове в 1922 г. Одесса. 1923.
    Пошесне запалення легенів на рогатій худобі. Харків. 1925.
    Птахівництво в сільському та міському господарстві. Харків. 1925.
    Прижизненный гермафродитизм у кур. (Доклад, чит. в Науч. конференции Белорус. вет. ин-та 25 апр. 1926 г.) Отд. отт. из журнала “Белорусская ветеринария”, №7 9). Витебск, 1926.
    Мюллер Г. Здоровая собака. (Кинология). Под ред. А. Макаревского. С приложением статьи профессора А. Гюнтера Ездовые собаки крайнего Севера Азии и Америки. Пер. с немец. Витебск. 1926.
    Диагностика внутренних болезней домашних животных. Для ветеринарных врачей и студентов. Вып. І. Общая диагностика. Витебск. 1927.
    Программа частной патологии и терапии внутренних болезней домашних животных (крупных по преимуществу), Витебск, 1928.
    Диагностика внутренних болезней домашних животных. Для ветеринарных врачей и студентов. Москва. 1928.
    Винтер Ф. Крипторхиды и их кастрация... Под ред. и с предисл. проф. А. Н. Макаревского. Москва. 1928.
    Якоб Г. Заразные болезни собак. Пер. со 2-го немецк. изд. вет. врача В. А. Александрова. Под ред. и с добавлениями проф. А. Н. Макаревского. Москва. 1928.
    Мюллер Г. Болезни собак. Краткое руководство. Пер. с 5-го вновь перераб. нем. изд. врача С. С. Остроумова. Под ред. и с добавлением А. Н. Макаревского. Витебск. 1928.
    Мюллер Г. Здоровая собака. Под. ред. и с добавл. А. Н. Макаревского. Витебск. 1929.
    Гинц В. Учение о повязках и применение их у мелких животных. Для ветеринарных врачей и студентов. Пер. с немец. В. А. Александрова. Под ред. А. Н. Макаревского и П. П. Тимофеева. Витебск. 1928.
    Повальное воспаление легких крупного рогатого скота. 3-е испр. изд. Петропавловск (Казакстан). 1929.
    Вебер Э. Повальное воспаление легких крупного рогатого скота. (Из книги проф. Вебера «Болезни рогатого скота"). Перев. с немец. под. ред. и с добавлениями проф. А. Н. Макаревского. Петропавловск. (Казакстан). 1929.
    Кароста ў жывёлы і птушак. Менск. 1929.
    Сухоты свойскае жывёлы, пераважна ў быдла. Менск. 1930.
    Запаленьне лёгкіх у рагатай жывёлы. Менск. 1930.
    Заразные болезни кроликов и зайцев (микробные и паразитарные). Изд. 2-е, совершенно переработанное. Москва. 1930.
    Диагностика внутренних болезней домашних животных. (Для вет. врачей и студентов). 2-е доп. и испр. изд. Москва-Ленинград. 1930.
    Майокко Ф. Кролиководство. Пер. с итальянского М. М. Уманской, под ред и с добавл. проф. А. Н. Макаревского. Москва-Денинград. 1930.
    Хинцинский Н. Н. Основы инкубации. Предисловие проф. Ал. Макаревского. Москва-Ленинград. 1930.
    Діагностика внутрініх хвороб свійських тварин. Для ветеринар. лікарів й студентів. Пер. з випр й доп. рос. вид. Харків. 1931.
    Бешенство собак и меры борьбы с ним. Москва. 1931.
    Болезни кроликов и зайцев заразные по преимуществу. Изд. 3-е испр. и доп. Москва-Ленинград. 1931.
    Чесотка собак и лисиц и меры борьбы с нею. Москва. 1931.
    Чума собак и лисиц. Москва. 1931.
    Раскин Б. О. Болезни голубей. Под. ред. и с добавлениями проф. А. Н. Макаревского. Москва. 1931.
    Глистные болезни собак и меры борьбы с ними. Москва. 1932.
    Болезни кроликов и зайцев заразные по преимуществу. 4-е испр. и доп. изд. Москва-Ленинград. 1933.
    Літаратура:
    Алексей Николаевич Макаревский. // Вестник общественной ветеринарии. № 5. Санкт-Петербург. 1912. С. 251-254.
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 108.
    Петров А. В.  40-летний юбилей профессора А. Н. Макаревского. // Практическая ветеринария. № 7. Москва. 1928. С. 87.
    Макаревский, Алексей Николаевич. // Сибирская энциклопедия в 4 томах. Т. 3. Новосибирск. 1932. Ст. 266.
    Лаптев И. С.  Профессор Алексей Николович Макаревский (1863-1942). // Ветеринария. № 7. Москва.1943. С. 47.
    Сикорский А. Н.  К 100-летию со дня рождения  А. Н. Макаревского. // Ветеринария. № 11. Москва.1963. С. 87.
    Макаревский, Алексей Николаевич (1863-1942). // Ветеринарная энциклопедия. Т. 3. Москва. 1972. Ст. 1018.
    Макарэўскі Аляксей Мікалавіч (Нікалавіч). // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI. Мінск. 1972. С. 549.
    Макарэўскі Аляксей Мікалаевіч. // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 531.
    Аўра ВАНТРОБА,
    Койданава.