четверг, 18 сентября 2014 г.

Рагнеда Глядач. Акторка Галіна Плятонава. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                   АКТОРКА ГАЛІНА ПЛЯТОНАВА


    Галіна Савічна Плятонова нарадзілася 27 кастрычніка 1958 г. у пасёлку Марха (зараз у межах г. Якуцка) Якуцкай АССР, у настаўніцкай сям’і.
    Ад дзесяці гадоў пачала займацца ў балетным гурту Якуцкага Палацу піянэраў. Так працягвалася да сёмага кляса, а потым сям’я Галі пераехала ў пасёлак Жатай за 15 км ад Якуцка і езьдзіць у Якуцк стала ўжо далекавата. Вучылася Галя добра, з задавальненьнем сьпявала ў школьным хоры і працягвала танчыць у самадзейным калектыве жатайскага Дому культуры.
    Пасьпяхова скончыўшы жатайскую сярэднюю школу паступіла Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў на акторскі факультэт (пэдагог А. Я. Мамантаў), які скончыла ў 1979 г.
    Вярнуўшыся ў Якуцк пачала працаваць у Рускім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна. Дарэчы, яе на шматлікія гады закамплексавала “кімсьці” кінутая фраза: “якутка ў рускай клясычнай драме?”, што прымусіла адчуць яе “белай вараной”, не такой, як усё, і не ў лепшым сэнсе...


    Калі Галіна выканала ролю цыганкі Машы ў спэктаклі “Жывы труп”, які паставіў рэжысёр Вадзім Мухін, яна неўзабаве зрабілася ягонай жонкай.


    Вадзім адразу растлумачыў, што жонка рэжысёра - роля адмысловая і папрасіў блізкіх сябровак у тэатры не заводзіць, на сходах не выступаць, таму што яе меркаваньне будзе ўспрымацца як яго, і не крыўдзіцца, калі ён будзе на рэпэтыцыях гарлаць на яе, каб праз яе іншыя акторы зразумелі, што ад іх патрабуецца...


    Затым яны зьехалі ў Архангельскую вобласьць, працавалі ў драматычным тэатры горада Котласа, пазьней пераехалі ў Беларусь, дзе працавалі ў Магілёўскім абласным тэатары драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.

    3 ліпеня 1991 г. Вадзім Мухін пад час гастроляў нечакана памёр у Котласе і быў пахаваны на гарадзкіх могілках.

    Пасьля сьмерці мужа Галіна з дачкой вярнулася ў Якуцк. Яна акторка Дзяржаўнага Акадэмічнага Рускага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна, заслужаная артыстка Рэспублікі Саха (Якутыя). У 2008 г. узнагароджаная Граматай Прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якутыя).


    Літаратура:
    Я так и не сыграла «чистых» героинь... // Горожанин. Якутск. № 1. 1997.
    Феоктистова И.  Галина Платонова: Один день и... вся жизнь. // Илин. Якутск. № 2-4 (14-15). 1998.
    Феоктистова И.  Галина Платонова: Один день и... вся жизнь. // Театральная газета. 17 октября 2000. С. 11.
    Платонова Галина Саввична. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011.
    Рагнеда Глядач,
    Койданава.