вторник, 16 сентября 2014 г.

Алесь Баркоўскі. Арон Шмуэль бен Ізраэль Кайдановер. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                           АРОН ШМУЭЛЬ БЕН ІЗРАЭЛЬ КАЙДАНОВЕР


    “Кайдановер, Арон Шмуэль /Самул/ бен Ізраэль [אהרן שמואל קאידנוור; Aaron Samuel z Kojdanowa або Kojdanower /Kaidanover/ Aaron Samuel ben Izrael; Кайдановер /Койдановер/ Аарон /Агарон/ Шмуэль (Самуил) бен Исраэль (Магаршак; Махаршак, Маhаршак; Мааршак, Magarshak, Маршак)] – вядомы талмудыст, адзін са значных рабінаў свайго часу [1614 (1924) - 1676 (1679)].
    Арон Шмуэль [Арон – імя, якое было дадзенае пры нараджэньні, потым, пасля цяжкай хваробы, было дададзенае другое імя - Шмуэль (Самул), што азначае “Бог пачуў”] сын рабіна Ізраіля Кайдановера, які жыў ў Койданаве, нарадзіўся ў 1614 годзе ў Вільні [у 1624 [5384] г. у Койданаве].
     Талмудысцкую і рабінскую адукацыю Арон Шмуэль атрымаў у Брэст–Літоўскім ешыбоце, сьпярша пад кіраўніцтвам Якава Гешэля, і сына ягонага, Ёшуі Гешэля /Joshua Hoeschel ben Jacob/. Затым Арон Шмуэль Кайдановер быў рабінам у м. Белая [цяпер м. Biała Podlaska ў Любельскім ваяводзтве Польшчы], адкуль ад жахаў пагромаў казацкага паўстаньня пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (1648-1649) ўцёк у Вільню, дзе зрабіўся адным з габрэйскіх судзьдзяў пад кіраўніцтвам Моўшы, галоўнага судзьдзі габрэйскага суду места Вільні, аўтара кнігі “Хелькат мехокек” [Участак заканадаўцы]. У 1655 годзе, калі маскоўскія стральцы ды казакі ўварваліся ў Вільню, ягоны дом быў абрабаваны, каштоўная бібліятэка спаленая, загінулі ўсе рукапісы, напісаныя да гэтага часу, а ён з сям’ёй пасьпешліва зьбег з места. У Камарова, каля Любліну ў 1656 годзе, ягоны 5-ці гадовы сын Цэві Гірш быў цяжка паранены казакамі, а дзьве ягоныя дачкі ў Любліне былі забітыя ў яго на вачах.
    Праз нейкі час мараўская габрэйская грамада м. Мікольсбургу [цяпер м. Miculov у Чэхіі] запрасіла яго выкладаць у іх Тору ды Талмуд, [куды ён падаўся з мястэчка Койданава]. Таксама пасьля займаў рабінскія пасады ў м. Глогаў [цяпер м. Głogów у Польшчы], у м. Фюрт [цяпер м. Fürth у Нямеччыне], у м. Франкфурт на Майне [цяпер Frankfurt am Main у Нямеччыне].
    З 1669 па 1674 г. ён жыў і выкладаў у габрэйскай грамадзе м. Брыск [בריסק (“Brisk”), габрэйскі назоў Бярэсьця]. Быў рабінам у м. Кракаў што ў Польшчы.
    Арон Шмуэль Кайдановер памёр у 1676 (1679) годзе ў м. Хмяльніку [цяпер м. Хмільник ва Украіне] пад час паседжаньня рабінаў, калі казаў малітву, таму лічаць што ягоная сьмерць адзначана пячаткай святасці. Паводле выпіс з кнігі габрэйскай пахавальнай арганізацыі м. Кракава: “Памяне Усявышні душу рабіна і настаўніка нашага Арона Шмуэля, сына рабіна Ізраіля, які паехаў з Кракава на рабінскі зьезд у г. Хмяльнік і там сканаў 19 тамуза 5456 г. [30 чэрвеня 1676 г.] Вялікія заслугі яго паслужаць абаронай нам і ўсяму народу Ізраілеваму. Амэн”. [December 1, 1676, Chmielnik]
    Арон Шмуэль Кайдановер напісаў некалькі значных твораў. якія перавыдаюцца і вывучаюцца па сёньняшні дзень у артадаксальных ешыботах. Яму належаць наступныя творы:
   “Birchat ha-Zebach” [Біркат зэвах – Благаславеннае ахвярапрынашэньне], навэлы да талмудысцкіх трактатаў разьдзелу Кадашым [Ахвярапрынашэньне] (за выключэньнем Хулін і Бехарат) з прадмовай–аўтабіяграфіяй (выдадзена зяцем Кайдановера Нахумам Кагенам, братам тагачасных вялікіх знаўцаў Торы і Талмуда Сабатая [Шабтая] ды Ішая Кагенаў [Каэнаў] (Амстэрдам, 1669); другое выданьне з каментарам “Omer Man”, 1773 г.
    “Birchat Schemuel”, [Біркат Шмуэль - Благаславеньне Шмуэля] казаньні на 
тэмы з Торы, з дадаткамі сына аўтара, Цэві Гірша, выдаўца гэтага твора (Франкфурт на Майне, 1682).
    “Emunat Schemuel” [Эмунат Шмуэль – Вера Шмуэля], уяўляе сабой 60 рэспонсаў (сборник вопросов и ответов разные темы) па пытаньнях шлюбнага права, таксама ўпершыню выдадзеная сынам аўтара Цэві Гіршам (Франкфурте-на-Майне ib., 1683; другое выданьне зьдзейсьненае ва Львове ў 1884 годзе, з якога ўзнаўляюцца сёньняшнія выданьні (Іерусалім, 1981).
    “Tiferet Schemuel”, [Ціферэт Шмуэль - Веліч Шмуэля], навэлы да розных талмудысцкіх трактатаў (ib., 1692).
    Нататкі да Хашэн Мішпат, якія змешчаны ў апошнім з названых твораў, надрукаваны ў “Ture Zahab” (Гамбург, 1692).
    Кайдановер таксама склаў працу пад назвай “Seder Gitin we-Chaliza”, аб законах скасаваньня шлюбу. [рукапіс калекцыі Давіда Апенгейма (1664-1736), галоўнага рабіна Маравіі ды галоўнага судзьдзі габрэйскіх судоў Прагі і Мікольсбургу, які зьбіраў габрэйскія друкаваныя кнігі].
    Выбітны рабін XVIII ст. Хаім Ёсель Давід Азулай, які шукаў даўнія габрэйскія рукапісы па ўсёй Эўропе, таксама і ў Вільні, пісаў у кнізе “Шем hа-Гдолім” [Імёны вялікіх] наступнае: “Біркат зэвах” - важная кніга, тэкст яе крышталёва вывераны, а ёмістыя і ляканічныя камэнтары даюць адказы на ўсе пытаньні... Кніга “Біркат Шмуэль” - бліскучыя тлумачэньні незразумелых месцаў і глябальных паняцьцяў Торы. Кніга “Ціферэт Шмуэль” - гэта камэнтары і папраўкі на працы рабіна Шмуэля Эліэзера hа-Леві Эйдельса [маhарша, галоўны габрэйскі судзьдзя м. Астрог, цяпер ва Украіне], рабіна Ашера [рош, адзін з аўтарытэтных знаўцаў Талмуду на пераломе XIII-XIV стагоддзяў] і камэнтары на кнігу “Тур Бейт Ёсель” [Асноўны звод габрэйскіх законаў]”. Рабін Якаў Эмдзін адзначаў што Рабін Шмуэль Кайдановер ведаў напамяць усе 4 часткі кнігі “Тур Бейт Ёсель”, якая складаецца з 22 тамоў павялічанага фармату.
    Таксама Кайдановер меў празваньне Маг(h)аршак ці Мааршак (מהרש"ק‎), што зьяўляецца абрэвіятурай “настаўнік наш і рабін Шмуэль Кайдановер” (морэйну hа-раб Шмуэль Кайдановер [на іўрыце: “м” - Морейну (настаўнік наш), “р” - раб (рабін), “ш” - Шмуэль (Самул), “к” - Кайдановер.] Morenu Rabbi Shmuel Kaidanover - מהרש"ק). Таксама лічаць, што такую ж самую абрэвіятуру меў і рабін Шлёма бэн Іhуд Аhарон з Камарова (1788-1869), што пад Люблінам, “настаўнік наш і рабін Шлёма Мудры (морэйну hа-раб Шлёма Клугер - Morenu Rabbi Selomo Kluger). Іншыя лічаць што Арон Шмуіл Кайдановер меў родавую мянушку “Клюгер” – “Разумны”.
    Літаратура:
    Баркоўскі А. Арон Шмуэль Бен Ізраэль Кайдановер. // Прасцак. № 8. Койданава. 2000.
    Баркоўскі А. Трагічны шлях талентаў // Голас Радзімы.Мінск. 6 лютага 2002. С. 6.
  Баркоўскі А. Ягонае імя ўслаўляла Койданава // Краязнаўчая газета. Мінск. Ліпень. 2007. С. 7.
    Целеш Л. Талмудыст Мааршак. // Новы час. Мінск. 17 чэрвеня 2011. С. 14.
    Талмудыст Мааршак. // Лявон Целеш. Выбраныя творы. Койданава. 2012.




    Носьбіты прозьвішча Маршак (Магаршак), (івр. מהרש"ק‎) скарочанае: “Наш вучыцель і настаўнік Аарон Шмуэль Кайдановер (קיידאנובר מורנו הרב שמואל‎)”, пражывалі ў Рызе, Дзьвінску, Полацку, Люцыне, Лепелі ды Віцебску. Адзін са знакамітых носьбітаў гэта прозьвішча вядомы расейскі паэт і перакладчык Самул Якаўлевіч Маршак.
    У 2002 г. у Ізраілі адбыўся міжнародны сход Маршакоў.
    Дарэчы, асобнымі выданьнямі кнігі Маршака ў Якуціі наступныя:
    Buosta. /Пошта/ Моskuba. 1935.
    Уон икки ый. /Дванаццаць месяцаў/ Якутскай. 1945.
    Байыаннай почта. /Вайсковая пошта/ Якутскай. 1949.
    Мистер Твистер. Якутскай. 1949.
    Уон икки ый. Якутскай. 1949.
    Куоска дьиэтэ. /Коткіна хата/ Якутскай. 1951.
    Биhиги олбуорбуто оҕолоро. /Дзеці нашага двара/ Якутскай. 1952.
    А-тан Я-ҕа диэри көрдөөх айан. /Вясёлае падарожжа ад А да Я./ Якутскай. 1958.
    Бииртэн уонна тиийэ. /Ад аднаго да дзесяці/ Якутскай. 1963.
    Maршак С. Я.  Хоhооннор уонна остуоруйалар. /Вершы ды апавяданьні/ Якутскай. 1964.
    Maршак С. Я.  Биhиги олбуорбуто оҕолоро. /Дзеці нашага двара/ Якутскай. 1972.
    Олус наhаа умнуган. /Чалавек безуважлівы/ Якутскай. 1976.
    Бииртэн уонна диэри. /Ад аднаго да дзесяці/ Якутскай. 1984.
    На беларускай мове, зразумела, значна менш:
    Містэр Твістэр. /пер. А. Якімовіча/ Менск. 1936.
    Пошта. /пер. А. Зіміёнкі/ Менск. 1937.
    Містэр Цвістэр. /пер. А. Якімовіча/ Мінск. 1952.
    Круглы год. /пер. У. Шахаўца/ Мінск. 1953.
    Літаратура:
    Гейзер М. М. Маршак. – Масква. 2006
    Маршак С. Я.  В начале жизни. Масква. 1962.
    Алесь БАРКОЎСКІ,
    Койданава

                                                                      ДАДАТАК

    Койдановеръ, Ааронъ Самуилъ бенъ Израиль извѣстный литовскій талмудистъ, род. въ Вильнѣ въ 1614 г., ум. въ Краковѣ около 1676 г. Отецъ К., Израиль жилъ въ Койдановѣ, близь Минска, где находилась католическая семинарія. Талмудическое и раввинское образованіе К. получилъ въ брестъ-литовскомъ іешиботѣ, сперва подъ руководствомъ Якова Гешеля, и сына его, Іошуи Гешеля. К. былъ раввиномъ въ Бялѣ (близъ Бреста), откуда отъ ужасовъ казацкаго возстанія бѣжалъ въ Вильну, и затѣмъ оттуда въ Люблин, гдѣ онъ лишился своей цѣнной библіотеки и были убиты его двѣ дочери (1656). Оттуда К. удалился въ Моравію. Онъ занималъ раввинскіе посты въ Никольсбургѣ, Глогау, Фюртѣ, Франкфуртѣ на Майне и, наконецъ, по возвращеніи въ Польшу, въ Краковѣ. К. ум. въ Хмѣльникѣ во время засѣданія раввиновъ. К. принадлежать слѣдующія сочиненія: «Birchat ha-Zebach», новеллы къ талмудическимъ трактатамъ отдела Кодашимъ (за исключеніемъ Хуллинъ и Бехоротъ) съ предисловіемъ-автобіографіей (издано зятемъ К. Нахумомъ Когеномъ, братомъ Саббатая Когена [ד"שִ], Амстердамъ, 1669); другое изданіе съ комментаріемъ «Omer Man», 1773; «Birchat Schemuel», проповѣди на темы изъ Пятикнижія, съ добавленіями сына автора, Цеви Гирша, издателя этого сочиненія (Франкфуртъ на Майне, 1682); «Emunat Schemuel», 60 респонсовъ по вопросамъ брачнаго права, также изданныхъ сыномъ автора (ib., 1683); «Tiferet Schemuel», новеллы къ равнымъ талмудическимъ трактатамъ (ib., 1692). Содержащаяся въ послѣднемъ изъ названныхъ сочиненій заметки къ Хошенъ Мишпатъ напечатаны въ «Ture Zahab» (Гамбургъ, 1692). К. также составилъ трудъ подъ заглавіемъ «Seder Gitin we-Chaliza» (рукопись коллекціи Оппенгейма). — Ср.: Яковъ Эмденъ, Megillat Sefer, р. 5; Horovitz, Frankfurter Babbinen, II, 49-53, 99; Kaufmann, D. letzte Vertreibung der Juden aus Wien, p. 62, 1889; Michael, Or ha-Chajim, № 317; Steinschneider, Cat. Bodl. cols. 772, 886; Jew. Enc., VII, 414; Hamagid, 1875, 375.
    А. Д. 9.
    /Еврейская Энциклопедія. Сводъ знаній о еврѣйствѣ и его культурѣ въ прошломъ и настоящѣмъ. Т. 9. СПб. [б.г.]. Стлб. 654-655./

    Койдановеръ (Кайдановеръ), Цеви Гиршъ — моралистъ и каббалистъ; род. въ Вильни, ум. во Франкфурте на М. Онъ былъ сыномъ Аарона Самуила К. Каббалу К. изучалъ у Iосифъ б. Iуда изъ Минска. По ложному доносу К. вмѣстѣ съ семьей томился 4 года въ тюрьме. Позже онъ отправился во Франкфуртъ, гдѣ принялся за литературную деятельность. Онъ издалъ сочиненія отца, снабдивъ ихъ отчасти примѣчаніями (какъ «Birchat Schemuel”). Особенно известно нравоучительное произведете К. «Kaw ha - jaschar» (Правильная мѣра), являющееся переработкой и дополненіемъ труда «Jesod Josef» Іосифа Дубно (вероятно, тожественнаго съ упомянутымъ выше учителемъ). Книга состоитъ изъ 102 главъ, что соответствуете первой части заглавія מב (102); вторая часть «ha-Jaschar» (שלת) - анаграмма имени автора לשת. Книга пропитана мрачнымъ аскетизмомъ, свойственнымъ той эпохе угнетенія польскаго еврейства. Демоны и бѣсы играютъ видную роль въ этой книги. «О человѣкъ, восклицаетъ авторъ, если бы ты зналъ, сколько дьяволовъ жаждутъ твоей крови, то ты подчинился бы всецело и тѣломъ, и душою Господу Богу»; о діаволахъ приводятся «достовѣрные» разсказы. Книга издавалась многократно. Авторъ составилъ еще нѣм.-евр. переводъ ея, печатавшийся часто вместе съ евр. подлинникомъ, и ставшій любимымъ чтеніемъ женщинъ и простонародья.
    Ср.: Horowitz, Frankfurter Rabbi nen, II, 49 и сл. (приведена эпитафія на надгробномъ памятникѣ К.); предисловіе къ Kaw ha Jaschar; Tifereth Schemuel u Emunat Schemuel; Jew. Enc. VII, 44.
    5.
    /Еврейская Энциклопедія. Сводъ знаній о еврѣйствѣ и его культурѣ въ прошломъ и настоящѣмъ. Т. 9. СПб. [б.г.]. Стлб. 655./

    Койданово — въ эпоху Рѣчи Посполитой мѣст. Минскаго воеводства. Въ 1766 г. въ кагале числилось 560 плательщиковъ подушной подати. 5.
    К. — Нынѣ мѣст. Минск, уѣзда и губерніи. По ревизіи 1847 г. «койд. евр. общество» состояло изъ 2.497 душъ; по переписи 1897 г. въ К. жит. 4.744, среди коихъ 3.156 евр. Въ 1910 г. одно частное мужск. евр. училище.
    8.
    /Еврейская Энциклопедія. Сводъ знаній о еврѣйствѣ и его культурѣ въ прошломъ и настоящѣмъ. Т. 9. СПб. [б.г.]. Стлб. 655./