среда, 17 сентября 2014 г.

Янка Кіпцюр. Ад удзячных нашчадкаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 



                                                     АД УДЗЯЧНЫХ  НАШЧАДКАЎ

    “Ад месца нашага змушанага начлегу, з-за ветру і буйнай хвалі, мы насілу дабраліся да г. зв. “прорвы” - новай пратокі Калымы. Тут менавіта сканаў 25 чэрвеня 1892 гаду І. Д. Чэрскі. На месцы сумнай падзеі стаіць сьціплы драўляны крыж, на якім выразаны надпіс “Тут сканаў 2-го чэрвеня 1892 г. начальнік экспэдыцыі Імпэратарскай Акадэміі навук Чэрскі”. Пад надпісам у кружочку выразаны два перакрыжаваных малаткі - эмблема геоляга. Рака падмывае ўжо падножжа крыжа, і наўрад ці ён прастаіць шчасьліва гэта лета. Я прасіў засядацеля перанесьці ўлетку гэты крыж ад берага на бясьпечнае месца, але не ведаю, ці выкананая гэтая просьба, тым больш, што і звычайны шлях ляжыць тут ля левага берага Калымы.
   31 траўня [1909 г.] мы наведалі і магілу І. Д. Чэрскага ля малітоўнай хаты на ст. Калымскай насупраць вусьця р. Амалён, якая знаходзіцца таксама ў жаласным выглядзе і толькі руйнуецца з той пары, як удава яе ўладкавала так добра, як дазволілі ёй мясцовыя ўмовы і сілы” /Толмачев И. П.  По Чукотскому побережью Ледовитого океана. Предварительный отчет начальника экспедиции по исследованию  побережья Ледовитого океана от устья Колымы до Берингова пролива, снаряженной в 1909 году Отделом торгового мореплавания министерства торговли и промышленности. Санкт-Петербург. 1911. С. 34./ 
    На магіле Яна Чэрскага ля заімкі Калымская ў Калымскай акрузе Якуцкай вобласьці першапачаткова быў пастаўлены крыж. У 1929 г. гідраграфічная экспэдыцыя І. Маладых устанавіла замест крыжа слуп з меднаю дошкаю на расейскай ды польскай мовах, а ў 1947 г. быў пастаўлены гранітны абэліск.
                                              ПОМНІК  НА  МАГІЛЕ  І. Д. ЧЭРСКАГА
        Зыранка, (наш. кар.). На магіле палярнага дасьледніка, Івана Дзяменцьевіча Чэрскага па ініцыятыве героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнай савета СССР тав. Нікішава вырашана ўзьвесьці помнік. Праект помніка распрацаваны інжынэрам Калымскага рачнога ўпраўленьня тав. Качашковым.
    Помнік будзе ўяўляць сабою жалезабэтонны абэліск, вышынёй у тры з паловай мэтра. На выгравіраванай бронзавай дошцы з барэльефам Чэрскага будзе надпіс: “Выбітнаму дасьледніку Сыбіры і Калымы, Індзігіркі і Яны геолягу і географу Чэрскаму Івану Дзяменцьевічу (нарадзіўся 1845 - памёр 1892) ад удзячных нашчадкаў”. /Социалистическая Якутия. 27 жніўня 1947./
                                                               У НІЗОЎЯХ КАЛЫМЫ
    Ў нізоўях Калымы, сярод неаглядных абшараў палярнай тундры, знаходзіцца заімка Калымская, дзе ў 1892 году было пахавана ў вечна мерзлай зямлі цела заўчасна сканаўшага дасьледніка Сыбіры, геоляга Івана Дзяменцьевіча Чэрскага.
    У 1891 годзе Чэрскі адправіўся па даручэньні Акадэміі навук у трохгадовую экспэдыцыю ў вобласьць басэйнаў рэк Яны, Індзігіркі і Калымы. У першы год ён прайшоў з Якуцка праз нізоўе ракі Алдан, хрыбет Верхаянскі, западзіну Аймякон у вярхоўях ракі Індзігіркі і праз горы ў вярхоўях ракі Калымы ў г. Верхне-Калымск, дзе і зазімаваў у якуцкай юрце. Чэрскі паплыў у лодцы ўніз па рацэ Калыме ўжо цяжка хворы і сканаў на руках жонкі.
    Просты крыж з лістоўніцы першапачаткова адзначаў магілу самаадданага навукоўца, абнесеную драўлянай агароджай.
    З цягам часу крыж і агароджа прыйшлі ў трухлявасьць і разваліліся.
    Насупраць заімкі Калымскай, у раёне вусьця Амалёну, раскінуліся шырокія сядзібы калгасу “Турваўгрын” (“Сьветлае жыцьцё”). Калгасьнікі на грамадзкія грошы збудавалі на магіле Чэрскага драўляны помнік. У 1947 году быў узьведзены над магілай першадасьледчыка Калымскага краю і манумэнтальны помнік-абэліск. Ён быў збудаваны па праекце архітэктара Качашкова ў Зырянском затоцы і на параплаве дастаўлены ў заімку Калымскую.

    Абэліск вышынёй у чатыры мэтры стаіць ў цэнтры парапэту з чатырох бэтонных слупкоў і чыгунных ланцугоў. На адной з бакоў абэліску дошка з надпісам: “Выбітнаму дасьледніку Сыбіры і Калымы, Індзігіркі і Яны, геолягу і географу Івану Дзяменцьевічу Чэрскаму (1845-1892 гг.) ад удзячных нашчадкаў”.
    Ю. Папоў
    г. Магадан. /Попов Ю.  В низовьях Колымы. // Вокруг света. № 6. Москва. 1948. С. 45./
    Адзначым, што на подпісу пад здымкам помніка, які быў зьмешчаны ў кнізе: Черский И. Д.  Неопубликованные статьи, письма и дневники. Иркутск. 1956. 370 с. памылкова было пазначана, што помнік быў узьведзены “удзячнымі нашчадкамі” у 1943 годзе, што прывяло дасьледчыцкіх непаразуменьняў.
                                                     ВЫБІТНАМУ  ДАСЬЛЕДНІКУ
                                                                СЫБІРЫ,  КАЛЫМЫ,
                                                                  ІНДЗІГІРКІ і ЯНЫ
                                                             ГЕОЛЯГУ  і  ГЕОГРАФУ
                                                                             Івану
                                                                     Дзяменцьевічу
                                                                        ЧЭРСКАМУ
                                                                         1845 - 1892
                                                        АД  УДЗЯЧНЫХ  НАШЧАДКАЎ
                                                            Усталяваны ў 1947 годзе -
                                                       Калымскім Рачным Упраўленьнем
                                                                         - Дальбуд -
                                                                        МУС  СССР
      Але ва “удзячнага нашчадка” рукі па локаць у крыві, у тым ліку і беларусаў.

    Іван Фёдаравіч Нікішаў нарадзіўся ў 1894 г. у сялянскай сям’і, скончыў сельскую школу. Ад 13 гадоў працаваў пастухом, парабкам, затым у Царыцыне - грузчыкам, берагавым матросам і вазаком па найманьні. У студзені 1915 г. быў пакліканы ў войска, служыў шараговым і старшым унтэр-афіцэрам (фэльдфэбелем), ваяваў на германскім фронце. У 1917 г. чалец палкавога рэўкаму. У ліпені 1918 г. добраахвотна ўступіў у шэрагі Чырвонага войска, удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір батальёна, памагаты камандзіра палка. Удзельнічаў у задушэньні казачых паўстаньняў на Ўрале, а таксама паўстаньняў мясцовага насельніцтва ў Дагестане. Ад 1923 г. камандзір палка. У 1924 г. пераведзены ў памежныя войскі НКУС, служыў на мяжы з Пэрсіяй. Ваенную адукацыю атрымаў у Вышэйшай памежнай школе АДПУ, якую скончыў ў 1929 г. Ад 1933 г. камандзір чыгуначнай брыгады. Ад красавіка 1934 г. Начальнік войскаў (ад 10 ліпеня 1934 г. Кіраваньня ўнутранай аховы) АДПУ Цэнтральна-Чарназёмнай вобласьці. Ад сакавіка 1937 г. Начальнік памежных і ўнутраных войскаў НКУС Азэрбайджанскай ССР. Ад 13 лютага 1938 г. Начальнік Кіраваньня памежных і ўнутраных войскаў Кіраваньня НКУС Ленінградзкай вобласьці. Ад 29 лістапада 1938 г. Начальнік Кіраваньня НКУС Хабараўскага краю. Ад 19 лістапада 1939 г. па 24 сьнежня 1948 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня будаўніцтва Далёкай Поўначы НКУС СССР “Дальбуд”. Адначасова, з 12 ліпеня 1943 г. быў упаўнаважаным НКУС СССР па Дальбуду, засяродзіўшы ў сваіх руках велізарную ўладу. Пазьней пражываў у Маскве, дзе і памёр у 1958 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
    Ягоная жонка Аляксандра Раманаўна Грыдасава нарадзілася ў 1915 г. у с. Вялікая Качатоўка Тамбоўскай губэрні. Мела няскончаную сярэднюю адукацыю, майстар па халоднай апрацоўцы мэталю. У Магадан прыехала ў верасьні 1939 г. на параплаве “Фелікс Дзяржынскі”. Працавала на розных пасадах у сыстэме “Дальбуда” - Паўночна-усходняга выпраўленча-працоўнага лягера, у тым ліку начальнікам жаночага асобнага лягернага пункта, намесьнікам начальніка, а ад 22 чэрвеня 1943 г. начальнікам Магляга. Дэпутат першага Магаданскага гарадзкога савета дэпутатаў працоўных у 1947 г. У канцы сьнежня 1948 г. звольненая з “Дальбуду”. Жыла ў Маскве. Памерла ў 1982 г. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1945), мэдалямі “За працоўную доблесьць” (1943) і “За перамогу над Японіяй” (1945), значком “Выдатнік-дальбудавец”.
     Пазьней пісалі: “На беразе Калымы ў цэнтральным паселішчы калгасу “Турваргін” стаіць гранітны абэліск, увянчаны мэталічным шарам. На ім - градусная вось зямлі, мацерыкі, акіяны. Тут парэшткі навукоўца, рэвалюцыянэра, выбітнага дасьледніка Яны, Індзігіркі і Калымы Івана Дзяменцьевіча Чэрскага. Помнік усталявалі працаўнікі Дальбуда - тыя, хто дастае цяпер і ставіць на службу Радзіме незьлічоныя багацьці ў горнай краіне, названай імем Івана Дзяменцьевіча Чэрскага, тыя, хто непазнавальна пераўтварыў гэты “край сьвету” за нейкія два дзесяткі гадоў, пабудаваў рудні, капальні, добраўпарадкаваныя мястэчкі, праклаў аўтастрады і лініі высакавольтных электраперадач”. /Иванов В.  Памятник ученому-революционеру. // Социалистическая Якутия. Якутск. 7 июня 1957. С. 3./
    А калі ўладарныя “удзячныя нашчадкі” пакінулі Калыму, і пра іх трохі пазабываліся, то ў буклеце “По историческим и памятным местам Нижней Колымы”. (Автор составитель Г. В. Самойлова) [п. Черский. 1988.] ужо паведамляецца, што гэты помнік узьведзены па ініцыятыве начальніка Калыма-Індзігірскага параходзтва А. Лелікава.

    У 1992 годзе ў п. Чэрскім [у 1963 г. п. Нижние Кресты атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Черский] быў пастаўлены яшчэ адзін помнік Яну Чэрскаму (скульптар М. Нікіцін з Санкт-Пецярбурга).
       У 2001 г. у Якуцку ля касьцёла быў адкрыты Помнік сасланым палякам - ахвярам масавых рэпрэсій і выбітным дасьледчыкам Сыбіры, культуры і мовы якутаў – Вацлаву Серашэўскаму, Эдуарду Пякарскаму, Яну Чэрскому і Аляксандру Чэканоўскому, які быў узьведзены на ахвяраваньні з Польшчы. Прынамсі, на ім было пазначана:

    Зразумела, Беларусь да гэтага ня мае аніякага дачыненьня.
    Вядомы беларускі апісальнік роднага краю Яраслаў Пархута, які адведаў радзіму вядомага дасьледчыка Сыбіры Яна Чэрскага, пакінуў гэткі запіс:
     [Мясцовы жыхар Лістападзкі казаў.]:
    - Вось тут і Чэрскія жылі. Крыху на схіле дом іхні стаяў. Ву-нь дзядзінец відзён! Там, дзе стары падмурак чырванее
    Цагляны падмурак - высокі. Ён нагадваў ніжні паверх і, відаць, быў сховішчам для рознай хатняй спажывы і абаронай ад буйных вясновых вод. Драўляная надбудова даўно адбыла свой век, даўно спарахнела, рассыпалася, і ўзвышаецца над дзядзінцам толькі куча друзу.
    - Пасьля рэвалюцыі тут першая ў акрузе камуна была. Бацька мой у ёй камунарыў.
    А я пазіраю туды, на дуброву, якая адсюль так добра глядзіцца, на той лясны масіў і гадаю, а ці не тут хаваўся Чэрскі пасьля разгрому паўстаньня? А ці не тут схапілі юнака царскія служкі, каб потым закаваць у кайданы.
    Да нас падыходзяць пажылыя жанчыны, колішнія камунаркі, падключаюцца да гаворкі.
    - Гадоў дзесяць начальнікі прыяжджалі. Агледзіны рабілі. Казалі помнік нашаму Чэрскаму стаўляць будуць.
    Другая – маладзейшая – у роздуме дадала:
    - Што помнік! Найлепшы помнік гэта памяць людзкая”. /Пархута Я.  Рака яго дзяцінства. // Родная прырода. № 2. Мінск. 1979. С. 15./
    Але якой памяці можна чакаць ад нашчадкаў тых, хто выдаў паўстанца Яна Чэрскага царскім катам.
    Янка Кіпцюр,
    Койданава.

    25 траўня вучоны загадаў рыхтаваць карбас да адплыцьця і, ужо не могучы пісаць, прадыктаваў сваё спецыяльнае распараджэньне:
    “Я, Чэрскі Іван Дзяменцевіч, сын ліцьвіна, нарадзіўся 3 траўня 1845 года ў маёнтку Сволна Дрызенскага павета Віцебскай губерні...”
    Не, так нельга, навошта гэтая пампезнасць? Пецярбург ведае, уся Расія ведае, хто такі Чэрскі. Трэба па сутнасці. Ён просіць перакрэсліць гэтыя словы і (адкінуўшы ўсё асабістае) дыктуе тэкст, поўны годнасці, непахіснасці перад абліччам смерці і высокай адказнасці за даручаную справу:
    “Экспедыцыя Імператарскай Акадэміі навук для даследвання рэк Калымы, Індыгіркі і Яны ўжо поўнасцю падрыхтавалася адплыць да Ніжне-Калымска, і неабходныя для гэтага выдаткі ўжо зроблены. Між тым, сур’ёзная хвароба, якая напаткала мяне перад ад’ездам, прымушае сумнявацца, што я дажыву нават да прызначанага часу адбыцця. Паколькі экспедыцыя, апрача геалагічных заданняў, мае яшчэ заалагічныя і батанічныя, якімі загадвае мая жонка, Маўра Паўлаўна Чэрская, то, каб пазбегнуць поўнай марнасці выдаткаваных ужо на лета 1892 года сродкаў, я раблю наступную пастанову, якая, у імя карысці для навукі і задачаў экспедыцыі, павінна быць прынятая да ўвагі і мясцовымі ўладамі:
    У выпадку маёй смерці, дзе б яна мяне ні заспела, экспедыцыя пад кіраўніцтвам жонкі маёй, Маўры Паўлаўны Чэрскай, мусіць усё-ткі гэтым летам даплыць да Ніжне-Калымска, маючы на ўвазе, галоўным чынам, заалагічныя і батанічныя мэты, а таксама тыя з геалагічных пытанняў, якія даступныя маёй жонцы. Інакш, г.зн. калі экспедыцыя 1892 года не адбудзецца ў выпадку маёй смерці, Акадэмія панясе буйныя грашовыя выдаткі і страты ў навуковых выніках, а на мяне, дакладней на маё імя, дагэтуль яшчэ нічым не заплямленае, кладзецца ўвесь цяжар няўдачы. Толькі пасля вяртання экспедыцыі назад у Сярэдне-Калымск яна мусіць лічыцца завершанай. Толькі тады павінна адбыцца здача экспедыцыйнай сумы (г.зн. яе рэштак) і экспедыцыйнай маёмасці.
    Пасля ўсяго сказанага вышэй хацеў бы спадзявацца, што мясцовыя ўлады за ўвесь час дзеяння экспедыцыі будуць спрыяць яе мэтам гэтаксама, як гэта рабілася імі і пры маім жыцці.
    Верхне-Калымск
    Траўня дваццаць пятага дня
    1892
                                                           Начальнік экспедыцыі І. Д. Чэрскі” 
                         [Да распараджэння прыкладзена імянная пячатка І. Чэрскага.]
    Гэта быў апошні ліст ў Акадэмію. 31 траўня па высокай паводцы карбасы паплылі ўніз па Калыме на поўнач, да акіяна.
     /Ярмоленка В. А.  За даляглядам Айкумены. Іван Чэрскі. Мінск. 1995. С. 43-44./


                                                                                                                     Копия
                                                           ОТКРЫТЫЙ ЛИСТ М. П. ЧЕРСКОЙ
    Копия открытого листа, данного мною в Верхне-Колымске мая двадцать пятого числа 1892 года на имя моей жены Мавры Павловны Черской.
    Экспедиция императорской Академии Наук для исследования рр. Колымы, Индигирки и Яны находится уже в полном снаряжении к плаванию до Нижне-Колымска и необходимые на это денежные затраты уже сделаны. Между тем сериозная болезнь, постигшая меня перед отъездом, заставляет сомневаться в том, доживу ли я даже до назначенного времени отбытия. Так как экспедиция, кроме геологической задачи, имеет еще зоологические и ботанические, которыми заведывает моя жена, Мавра Павловна Черская, поэтому, во избежание полной непроизводительности затраченных уже на лето 1890 года сумм, я делаю нижеследующее постановление, которое, во имя пользы для науки и задач экспедиции, должно быть принято во внимание и местными властями.
    В случае моей смерти, где бы она меня ни застигла, экспедиция под управлением моей жены, Мавры Павловны Черской, должна все-таки ныне летом непременно доплыть до Нижне-Колымска, занимаясь [зачеркнуто «преследуя»] главным образом: зоологическими и ботаническими сборами и разрешением тех из геологических вопросов, которые доступны моей жене [после слов «главным образом» было: «зоологические и ботанические цели, а также и те»] (простирание и падение пластов, правильная коллекция, изучение ледяных слоев и т. п.). Состоявший при мне препарант и стрелок, Генрих Иосифович фон Дугляс, в экспедиции 1892 г. не принимает участия и не принадлежит ей. Иначе, т. е., если бы экспедиции 1892 г. не состояться в случае моей смерти, Академия должна потерпеть крупные денежные убытки и ущерб в научных результатах, а на меня, вернее на мое имя, до сих пор еще ничем не запятнанное, ложится вся тягость неудачи. Только после возвращения экспедиции обратно в Средне-Колымск она должна считаться оконченною; только тогда должна последовать сдача экспедиционной суммы (т.е. ее остатков) и экспедиционного имущества. После всего изложенного выше смею надеяться, что местные власти, за все время действия экспедиции, благоволят способствовать ее целям точно так же, как это делалось ими и при моей жизни.
    Верхне-Колымск. Мая двадцать пятого дня 1892 года. На подлинном подписан: начальник экспедиции И. Д. Черский и приложена его именная печать.
    С подлинным верно И. Д. Черский.
    Архив АН СССР, р. IV, оп. 17, № 18.
    /И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Иркутск. 1956. С. 298-299./