четверг, 30 октября 2014 г.

Сяргей Прэйс. Пад псэўданімам Беларусаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.





   Шляхціц Аляксей Станіслававіч (Сьцяпанавіч) Бялеўскі [Бѣлевскій] нарадзіўся 17 (29) сакавіка 1859 г. ў маёнтку Шэды Горацкага вуезду Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі (цяпер вёска Шэды Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці РБ), у сям’і заможнага землеўласьніка. З 1869 г. да 1874 г. Аляксей вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, адкуль быў потым пераведзены ў Полацкі кадэцкі корпус, які ён скончыў ў 1876 годзе і паступіў у Пятроўска-Разумоўскую земляробчую акадэмію.
    Ад заснаваньня і па 1878 г., калі пачалося суцэльнае пераўтварэньне акадэміі, у ёй было 1111 слухачоў, з якіх скончыла курс са ступеньню кандыдата ўсяго толькі 36 чалавек. Галоўнай падставай да пераўтварэньня акадэміі ў вышэйшую навучальную ўстанову (у звычайным сэнсе гэтага слова) паслужыла недастатковая пасьпяховасьць ходу заняткаў. Новым статутам 3-летні курс працягнуты быў яшчэ на год; слухачы (па новым статуце - студэнты) не маглі заставацца ў акадэміі звыш 6 гадоў. Для паступленьня ў акадэмію патрабавалася заканчэньне курсу сярэдняй навучальнай установы; плата за слуханьне лекцый была падвышаная (для студэнтаў з 13,5 руб. да 20 руб., для вольных слухачоў - да 75 руб. за паўгодзьдзе). У 1883 г. было зачыненае лясное аддзяленьне з мэтай большай спэцыялізацыі ўстановы. З 1878 г. па 1893 г. пры акадэміі выдаваліся “Известия Петровской земледельческой и лесной академии”, з 1890 г. “Известия Петровской сельскохозяйственной академии”.
    Акадэмія знаходзілася ў дачным месцы – у сяле Пятроўскае-Разумоўскае, якое было зьвязанае з Масквой чыгункай. На той час акадэмія была даступная для ўсіх саслоўяў і туды залічылі слухачоў усіх жадаючых без аніякіх іспытаў. Таксама не было ні пераходных ні выпускных экзамэнаў. Той, хто меў атэстат аб заканчэньні гімназіі, то па заканчэньні праслухоўваньня 3-х гадавога курса атрымліваў дыплёмы на ступень кандыдата і магістра сельскай гаспадаркі ды лесаводзтва.
   У Маскве Бялеўскі знаёміцца праз Аляксандра Ёгансена з дваранкай Цьвярской губэрні Кацярынай Ёгансен [Иогансен], якая нарадзілася ў 1875 г. Аляксей даваў ёй чытаць кнігі, што падыходзілі для яе ўзросту ды ўсяляк апекаваў ёю.
    У 1879 г. быў прыцягнуты да дазнаньня пры Маскоўскім жандарскім упраўленьні, якое праводзілася з 6 сакавіка 1879 г. па справе аб забойстве правакатара Рэйнштэйна, па абвінавачваньню ў імкненьні стварыць, разам з Люцэрнавым, Ігнацьцевым, Цьверыцінавым, Віктаравым, Гольдсьмітам і іншымі, “Цэнтральны распарадчы камітэт”. Дазнаньнем было цалкам выяўлена прыналежнасьць яго да рэвалюцыйнай партыі. Па пагадненьню міністра ўнутраных спраў з шэфам жандараў у чэрвені 1879 г. ён быў высланы пад публічны нагляд паліцыі ў Валагодзкую губэрню. Хадайніцтвы яго і ягонай маці ў 1879 г. аб пераводзе з Валагодзкай губэрні на радзіму ў Горацкі вуезд было адхіленае.
    Пасьля непрацяглага знаходжаньня ў Волагдзе ў 1880 г. Белеўскі быў паселены ў г. Сольвычагодзку Валагодзкай губэрні. У красавіку 1880 г., за ўтойваньне ўцёкаў з Сольвычагодзку пяцёх паднаглядных, ён быў пераведзены ў г Мезень Архангельскай губэрні. У 1881 г. разам з некаторымі іншымі сасланымі, Белеўскі быў прыцягнуты да сьледзтва па справе аб нападзе на паліцэйскага служку, якога сасланыя выгналі са сваёй кватэры. З прычыны гэтага пастановай Асобай Нарады ад 12 кастрычніка 1881 г. Аляксей быў пакінуты пад наглядам паліцыі ў Архангельскай губэрні на 5 гадоў, а пастановай той жа нарады ад 3 лістапада 1881 г. пераведзены для адбыцьця тэрміну нагляду ў Заходнюю Сыбір і паселены ў г. Марыінску Томскай губэрні.
    Пастановай Асобай нарады ад 21 лютага 1884 г., з прычыны ягонага хадайніцтва і станоўчага водзыву томскага губэрнатара, яму дазволена было пераехаць на бацькаўшчыну ў Магілёўскую губэрню з пакіданьнем пад наглядам паліцыі і забаронай жыхарства ў Магілёве, дзе, магчыма, пабраўся шлюбам з Ганнай Міхайлаўнай Анучынаю, якая нарадзіла яму сына і дачку Веру.
    У 1884 г. Белеўскі быў прыцягнуты да дазнаньня, якое ўзьнікла ў Ялутараўску (справа І. Бяляўскага, Р. Лічкус і інш.), з прычыны выяўленьня ў г. Ялутараўску Табольскай губэрні ў Тэр-Маркозава калектыўнага лісту, дзе меўся і ягоны подпіс, адрасаванага “Калёніі ялутараўскіх паднаглядных” і які зьмяшчаў асуджэньне ўчынкаў ялутараўскіх сасланых з Муранавым. Але дазнаньнем не было выяўлена дадзеных да абвінавачваньня Бялеўскага. Таму, па пагадненьню міністраў унутраных спраў і юстыцыі, ад 18 студзеня 1885 г., справа аб ім была спынена. У сьнежні 1884 г. ён быў вызвалены ад галоснага і падпарадкаваны негалоснаму нагляду паліцыі. Жыў у маёнтку Ждановічы Чавускага вуезду Магілёўскай губэрні дзе займаўся гаспадаркай.
    У кастрычніку 1886 г. Бялеўскаму было дазволенае знаходжаньне ў Маскве, дзеля здачы іспытаў у Пятроўскай акадэміі, якія ён здаў у тым жа годзе, атрымаўшы ступень кандыдата. (Пазьней, у 1889 г. ён здаў іспыты на магістра сельскай гаспадаркі). У 1887 г. Бялеўскі ўваходзіў у Маскве ў групу “Сацыялістаў–федэралістаў”, зьяўляючыся ў ёй прадстаўніком ад Пятроўскай акадэміі. Быў рэдактарам першых двух нумароў ліберальна-народніцкай газэты “Самоуправление”, якая друкавалася ў Жэнэве ў 1887–1889 гадах, у якой зьмясьціў некалькі сваіх артыкулаў. Бачыўся напачатку 1888 году ў Маскве з М. Бяляевым, пад час аб’езду апошнім розных гарадоў. На маскоўскай кватэры Бялеўскага адбываліся сходкі асоб, якія належалі да “Самоуправления”. У 1888 годзе, пры правядзеньні дазнаньня па справе “Самоуправления”, зьвярнулі ўвагу і на зносіны Бялеўскага з рознымі асобамі, якія былі прыцягнутыя да гэтага дазнаньня. 14 красавіка 1889 г. быў абшуканы, з прычыны падазрэньня ва ўдзеле разам з А. Капыловай і іншымі ў распаўсюджваньні “Самоуправления”. У выніку чаго Бялеўскаму было забароненае жыхарства ў Маскве і Цьверы.
    Некаторы час Бялеўскі часова выкладаў ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце батаніку і садоўніцтва, на што была зьвернутая ўвага дэпартамэнту паліцыі. У траўні 1890 г. пры вобыску ў эмігранта Б. Рэйнштэйна ў Парыжы прозьвішча Бялеўскага было знойдзенае ў ягоным нататніку. Таму Бялеўскі ў 1890 г. быў прыцягнуты да дазнаньня пры Пецярбургскім жандарскім упраўленьні па справе аб “Санкт-Пецярбурскім тэрарыстычным кружку” (справа Н. Істомінай, С. Файніцкага і інш.). Утрымоўваўся пад вартай з 7 кастрычніка 1890 г. па 4 сакавіка 1891 г., пасьля чаго быў вызвалены пад заклад у 1200 рублёў. Дазнаньнем ён быў выкрыты ў тым, што, не прымаючы прамога ўдзелу ў дзейнасьці рэвалюцыйнага згуртаваньня, ён аказваў садзейнічаньне ягоным сябрам, прадставіўшы ў 1883 г. у Маскве сваю кватэру дзеля сходаў, явак, жыхарства і спатканьняў сяброў згуртаваньня ды пад адрас для перапіскі, а таксама садзейнічаў перавозу з Масквы ў Пецярбург значнай колькасьці падпольных выданьняў. Пад час дазнаньня Бялеўскі падаў у міністэрства ўнутраных спраў прашэньне, у якім, указваючы на свае прызнаньні пад час допыту, даўнасьць самога ўчынку, “бездакорныя” свае паводзіны ў далейшы час і цяжкі сямейны і маёмасны стан, хадайнічаў аб зьмякчэньні долі. Па найвысачэйшаму загаду ад 22 студзеня 1892 г. ён быў падпарадкаваны публічнаму нагляду паліцыі па месцу жыхарства ў Магілёўскай губэрні на 3 гады.
    У лютым 1893 года Белеўскі хадайнічаў праз магілёўскага губэрнатара аб зьняцьці з яго паліцэйскага нагляду. У сваім прашэньні ён зазначыў на свае ўжо немаладыя гады, сумны жыцьцёвы вопыт, цяжкія наступствы папярэдніх паводзінаў, якія сапсавалі яму навуковую кар’еру і стан ды выказваў шчырае жаданьне працаваць дзеля забесьпячэньня сваіх дзяцей. Магілёўскі губэрнатар, Чавускі павятовы спраўнік, начальнік Магілёўскага жандарскага ўпраўленьня і Магілёўскі губэрнскі маршалак сьведчылі аб ягоных беззаганных паводзінах. Па найвысачэйшаму загаду ад 12 красавіка 1893 г., па дакладу міністра юстыцыі Бялеўскі быў вызвалены ад публічнага нагляду паліцыі і, па распараджэньні дэпартамэнту паліцыі ад 11 траўня 1893 г,. падпарадкаваны непублічнаму паліцэйскаму нагляду з забаронай жыхарства ў сталіцах і іхніх губэрнях на працягу двух гадоў. Жыў у сваім маёнтку Кабанаўка Рэчыцкага павета Менскай губэрні.
    Па маючым дадзеным ад траўня 1893 г. з ім вяліся перамовы адносна выданьня рэвалюцыйнага зборніка “Союз”, прычым Бялеўскі згаджаўся на рэдагаваньне і на матэрыяльную падтрымку прадпрыемства. Напрыканцы 1893 г. ён паступіў на пасаду губэрнскага земcкага агранома ў Ніжагародзкай губэрні. Праездам у Ніжні-Ноўгарад Бялеўскі бачыўся ў Маскве з А. Ёгансанам ды ягонай сястрою Кацярынаю, якая ўжо мела па мужы прозьвішча Прэйс. Раньняе замуства не перашкодзіла ёй ўстаць на рэвалюцыйны шлях, які прывёў да адчужэньня ад мужа. Аляксей ўвесь час пакуль быў у выгнаньні ліставаўся з ёю і вось зараз ізноў сустрэўся. З Масквы Бялеўскі выехаў 7 лістапада 1893 году ў суправаджэньні маскоўскіх філёраў у Ніжні-Ноўгарад. Па распараджэньні дэпартамэнту паліцыі за ягонымі зносінамі і карэспандэнцыяй было ўстаноўленае зусім сакрэтнае назіраньне. У 1894 г. ён вярнуўся да хаты.
    У гэтым і наступных гадах Бялеўскі зачаста наяжджаў з Менскай губэрні ў Пецярбург. Гэта быў час заняпаду народніцтва, бо моц ужо набіраў сацыял-дэмакратычны рух і ў гэты пераломны момант восеньню 1894 г. адрадзілася “Група нарадавольцаў”, якая ўяўляла электычную сумесь народніцтва і марксізму. Ёй папярэднічала “Група нарадавольцаў,” якая ўзьнікла ў 1890 г. і ў якую ўваходзілі М. С. Аляксандраў (Альмінскі), К. М. Аляксандрава (Даўгова.), А. Ю. Фейт, А. А. Ергін, В. І, Браўдо (сын стацкага радцы г. Коўна.) ды інш. У красавіку 1894 г. гэтая група была выкрытая паліцыяй. Калі восеньню 1894 г. у Пецярбург вярнуліся А. Ергін ды В. Браўдо, якія пад час правалу адбывалі вайсковую павіннасьць, то са старых знаёмых сустрэлі толькі лекара Акадэміі Навук А. Фейта, які пазнаёміў А. Ергіна з К. Прэйс, слухачкаю вышэйшых жаночых курсаў. Кацярына была найбольш упартай у захаваньні старых нарадавольскіх традыцыяў і, асабліва, тэрору. Зразумела ж у 1894 г. у групу ўвайшоў і Бялеўскі. У Кацярыны Прэйс былі свае сувязі ў рабочым асяродзьдзі праз краўца Васіля Прыютава, які пагадзіўся аднавіць друкарню і прыцягнуў да справы сваіх таварышаў па нядзельнай школе братоў Міхаіла і Рыгора Тулупавых, Мікалая Бялова (друкарскі наборшчык), Мікалая Сьмірнова і інш. Яны падшукалі кватэру пад № 13 на Крукаўскім канале ў доме № 23 і з лютага 1895 г. там пачала дзейнічаць друкарня, якая падтрымлівала цесную сувязь з “Саюзам барацьбы за вызваленьне рабочага кляса” ды друкавала ейныя брашуры. Таму “Група нарадавольцаў” падзялялася на два гурткі – інтэлігенцкі і рабочы. Бялеўскі зьяўляўся ў гэтай групе галоўным тэарэтыкам і галоўнай літаратурнай сілаю ды вёў барацьбу з тэрарыстычнымі тэндэнцыямі, выяўляючы схільнасьць да марксізму. Ён быў рэдактарам і аўтарам найважнейшых артыкулаў у № 3 і № 4 “Летучего Листка группы народовольцев”, якія выйшлі ў 1895 г. У сваіх артыкулах Бялеўскі выказваў погляды, якія ўяўлялі сумесь народніцкіх і напаўмарксісцкіх ідэяў.
    У кастрычніку 1895 г. адбыўся пярэпалах, бо Прэйс доўга не вярталася з адной са сваіх звычайных паездак, таму і распаўсюдзілася чутка аб ейным арышце. У сьпешным парадку пачалі ліквідоўваць друкарню, але Прэйс неўзабаве зьявілася і друкарня працягвала сваю працу. Але ўсё ж на гэты раз Прэйс прыцягнула “хвост”, бо філёры, пасьля таго як яна ў Маскве наведала паднаглядную тэрарыстычную групу Аленіна і Захлыстава, прапануючы ім зьдзейсьніць царазабойства, прасачылі яе да Пецярбурга. У хуткім часе, пасьля арышту А Ергіна, усё ж такі вырашылі зьмяніць месца друкарні. У траўні 1896 г. Бялеўскі зьняў разам з К. Прэйс у дачным пасёлку Лахта, пад Пецярбургам, лецішча, якое знаходзілася ў адасобленым месцы, прапісаўшыся там пад чужымі пашпартамі, якія ім перадаў правакатар Гуровіч. На лецішчы была разьмешчаная партыйная друкарня, куды Бялеўскі зрэдку наяжджаў са свайго маёнтка ў Менскай губэрні. Але 24 чэрвеня 1896 г. ён быў арыштаваны пры выкрыцьцю друкарні паліцыяй.
    Нявытрыманасьць у дачы паказаньняў, пачатак якому паклала, як зазначае арыштаваная па гэтае жа справе Праскоўя Францаўна Кудзелі, “Кацярына Прэйс, па натуры чалавек энэргічны, парывісты, здольны... але з вялікім самаўзвышэньнем на мяжы да фанабэрыстасьці. Ёй чамусьці жадалася зрабіць вялікае ўражаньне на жандараў і прадставіць сябе выбітнай і сур’ёзнай рэвалюцыянэркай, па волі якой рухаліся ўсе астатнія удзельнікі справы, і яна вельмі падрабязна і зусім недарэчы прыпісвала асабіста сабе ўсе заслугі па працы групы... У сваіх падрабязных паказаньнях Прэйс даходзіць да таго, што дае жандарам нават характарыстыку некаторых сваіх таварышаў па справе.... Прэйс сьвядома ці міжвольна пераацаніла значнасьць сваёй асобы. Але, магчыма, Прэйс хацела ўзяць асабіста на сябе ўсю адказнасьць па справе, каб абеліць іншых і звузіць колькасьць прыцягнутых. Гэта была бы вельмі наіўна... На жаль, яе паказаньні сьведчаць супраць яе. Яна бліскае перад жандарамі сваёй паінфармаванасьцю ў рэвалюцыйных справах увогуле і шырынёю рэвалюцыйных знаёмстваў... Адсюль правільней будзе даць тлумачэньне яе “шчырасьці”, - менавіта імкненьнем да рэвалюцыйнага самаўзьвелічэньня. Такія паводзіны Прэйс на допытах абразілі таварышаў у іхніх рэвалюцыйных пачуцьцях, тым больш, што яны самастойна пайшлі на рэвалюцыйную працу, па гэтаму многія з іх у сваіх паказаньнях, не шкадуючы сябе, пачалі казаць, што працавалі ў рэвалюцыйным падпольлі цалкам сьвядома і імкнуліся да гэтага яшчэ да знаёмства з Прэйс, і пачалі прыадкрываць заслону сваёй былой працы. Такім чынам сьледзтва без вялікіх намаганьняў выявіла дзейнасьць і мінулае многіх сяброў групы...”. /Кудели П.  Народовольцы на перепутье. Дело лахтинской типографии с приложением документов и “Летучих листков” группы народовольцев 1892 г. – 1895 г. Л. 1925. С. 8./. Кацярына на судзе сьцьвярджала, што гэта ёй удалося прыцягнуць на рэвалюцыйны шлях Бялеўскага, але той яе бараніў, бо паказваў, што “тыя маральныя заахвочваньні, якія прывялі яе да супрацьпраўнай дзейнасьці, сустракалі ва мне поўнае спачуваньне і, мяркую, узмацніліся пад маім уплывам”. Прыцягнуты да дазнаньня пры Пецярбурскім жандарскім упраўленьні Бялеўскі ўтрымліваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасьці з 24 чэрвеня 1896 г. па 25 лістапада 1897 г., а затым быў пераведзены ў Дом папярэдняга зьняволеньня. Па найвысачэйшаму загаду ад 18 лістапада 1897 г. ён быў зьняволены на два гады, з залікам папярэдняга ўтрыманьня пад вартай, з наступнай высылкаю пад публічны нагляд паліцыі ва Ўсходнюю Сыбір на 8 гадоў.
    Пакараньне Бялеўскі адбываў у Пецярбургскай адзіночнай турме, куды паступіў 25 лістапада 1898 г. У 1898 г. было задаволенае хадайніцтва ягонай жонкі, хворай на сухоты, аб дазволе адбываць яму турэмнае зьняволеньне ў Маскве, куды ён быў пераведзены 9 сакавіка 1898 г. і быў зьняволены ў Маскоўскую цэнтральную перасыльную турму. Тэрмін зьняволеньня ў Бялеўскага скончыўся 24 чэрвеня 1898 г. і месцам пасяленьня яму ва Ўсходняй Сыбіры была прызначаная Якуцкая вобласьць.
    З Краснаярску ён зьвярнуўся з прашэньнем аб пасяленьні яго ў адным месцы з Кацярынаю Прэйс. (Ягоная жонка. пэўна, памерла ад сухотаў). І. І. Папоў, рэдактар газэты “Восточное обозрение”, якая выходзіла ў Іркуцку, успамінаў: “Пісаў у нас і А. С. Белеўскі... Ён быў вучоным аграномам і трапіў у Сыбір разам з жонкаю К. Прэйс па справе лахцінскай друкарні. Ён ехаў за свой кошт да Іркуцка, а ў Іркуцку павінен быў сесьці ў турму і ўжо далей ісьці прыстанкамі. Ён высылаўся на 8 гадоў у Верхаянск, Якуцкай вобласьці, самае зімнае месца на мацерыку. Гэтае хвалявала яго, так як двухгадовае сядзеньне ў турме падарвала ягонае здароўе. Але нашы калымчане, верхаянцы, асабліва Кавалік [“Дзядуля рускай рэвалюцыі” С. П. Кавалік, ураджэнец маёнтку Свадкавічы Чэрыкаўскага вуезду Магілёўскай губэрні, на той час, пасьля адбыцьця верхаянскага выгнаньня, знаходзіўся ў Іркуцку.] і іншыя супакойвалі Бялеўскага. Мы “зрабілі” А. С. хворым, і нам удалося пазбавіць яго ад іркуцкай турмы да моманту адпраўкі партыі ў Жыгалава, на ленскія параплавы. Клопаты аб пакіданьні Бялеўскага ў Іркуцку не ўладзіліся – А. Д. Гарамыкін [Іркуцкі генерал-губернатар] не падтрымаў хадайніцтва. Бялеўскі надрукаваў ў нас некалькі апавяданьняў і артыкулаў ды потым пісаў з Якуцкай вобласьці”. [Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989 г. С. 98-99.]
    Па распараджэньні якуцкага губэрнатара Бялеўскі павінен быў быць адпраўлены ў Калымскую акругу Якуцкай вобласьці, але з-за хваробы яго часова пакінулі ў Якуцку. М. С. Альмінскі (Аляксандраў), які з 1898 г. адбываў ссылку ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці, у 1899 г. зрабіў заяву перад калёніямі сасланых аб ганебных для сапраўднага рэвалюцыянэра паводзінах К. Прэйс на судзе, якая паслужыла падставаю для барацьбы з народнікамі, у прыватнасьці з іхняй тактыкаю мірнага суіснаваньня з уладамі. Гэтую заяву, як ідэю, падхапілі ўсе сасланыя сацыял-дэмакраты і міжусобная барацьба ахапіла ўсе калёніі “якуцкай ссылкі”, падзяліўшы яе напалову. Супраць партыйнага суду выступалі нарадавольцы.
    Бялеўскі, пераназначаны ў Верхаянск, выбыў з Якуцка 14 студзеня 1900 г. і 6 лютага 1900 г., разам з К. Прэйс, прыбыў туды. Там ужо былі асуджаныя па гэтай жа справе М. Бялоў, І. Далінін, М. Сьмірноў і М. Тулупаў, а іхні хаўрусьнік А. Ю. Фейт удзельнічаў у дапаможнай партыі К. Валасовіча пры Рускай Палярнай экспэдыцыі барона Э. В. Толя (1900-1903).
    У Верхаянску ўжо віравала вайна па “справе Прэйс”. Бялеўскі, абараняючы Прэйс, шалёна выступаў супраць сацыял-дэмакратаў і з-за гэтага адыходзіў ад “рэвалюцыйных” ідэяў. Гэтая барацьба прывяла да расколу Верхаянскай ссылкі. Добрая тэарэтычная падрыхтоўка верхаянскіх сасланых сацыял-дэмакратаў дазволіла ім весьці непрымірымую барацьбу супраць народнікаў і іхняй канцэпцыі, але яна засталася ў меншасьці.
    У Верхаянску ў Аляксея Бялеўскага 23 (25) жніўня 1900 г. нарадзілася дачка Яўгенія “прыжытая ад палітычнай паднагляднай Кацярыны Прэйс”. У хуткім часе Бялеўскі і Прэйс пабраліся законным шлюбам. У лістападзе 1900 г. ён, разам з Кацярынаю, хадайнічаў аб пераводзе яго ў Якуцк, з прычыны поўнай адсутнасьці ў Верхаянску заробка і мэдычнай дапамогі. Пераведзеныя ў Якуцк яны 10 красавіка 1900 г. пакінулі Верхаянск.
    У гэты час па вуліцы Бальшой у Якуцку ў сасланага валахана (скапца) арандаваў палову хаты ўраджэнец Менскай губэрні выгнанец Эдвард Пякарскі [складальнік слоўніка якуцкай мовы] з сям’ёю. Ён увайшоў у станавішча земляка і аддаў ім сваё жытло. Бялеўскі ў Якуцку быў дапушчаны да заняткаў у радзе сельскагаспадарчага таварыства па распрацоўцы пляна барацьбы з кабылкай, на што яму быў прадстаўлены крэдыт, дзеля разьездаў.
    У 1902 г. Аляксей часова быў дапушчаны да выкананьня абавязкаў абласнога архітэктара. У тым жа годзе Бялеўскі дамогся пераводу ў Енісейскую губэрню і 6 чэрвеня 1902 г. выехаў у Енісейск.
    Праяжджаючы па Якуцкім тракце праз Верхаленск ён даслаў ў газэту “Восточное обозрение“ нататку: “Из  Верхоленска“ [№№ 234, 274.], падпісаўшы яе псэўданімам “Бѣлоруссъ”. Дарэчы, ён бадай што першы з рэвалюцыянэраў, што пайшлі ў расейскі рэвалюцыйны рух, вызначыў сябе беларусам. Да прыкладу, А. Бонч–Асмалоўскі вызначыўся толькі тады, калі паўстала БССР. “Мне прыйшло ў галоў зараз наступнае, - пісаў ён з Масквы у Кітай М. Руселю-Судзілоўскаму, - на днях я атрымаў ад беларускага часопіса “Полымя” напамін з просьбаю зьмяшчаць свае артыкулы ў іх на працягу 1929 году і далей. Друкуюць яны на сучаснай беларускай мове, але прымаюць артыкулы супрацоўнікаў і на рускай... Вы дасьцё што-небудзь зьмясьціць у “Полымя”. Вы ж таксама беларус па паходжаньні і наша беларуская моладзь у мясцовых нацыянальных вышэйшых установах з задавальненнем будзе чытаць свайго знакамітага суайчыньніка”.
    Не заяжджаючы ў Іркуцк Бялеўскі праехаў з Якуцкага тракту прама на чыгунку праз Мікалаеўскі завод. У 1902 г. у № 11 часопіса “Русское богатство”, рэдактарам якога быў былы сасланы Якуцкай вобласьці Ўладзімер Караленка, зьявіўся  артыкул А. Бялеўскага “Аграрный вопрос в Якутской области”, напісаны “на аснове часткова друкаваных, часткова рукапісных збораў сказак і паданьняў якуцкага народу; дадзеных рукапісу Паўлінава (не апублікаванага), які працаваў у архіве Як. абл. праўленьня ў 70-х гадах XIX стагоддзя...” і іншых матэрыялаў. У 1903 г. да Аляксея ў Енісейск прыехала і Кацярына.
    Пад час міністэрства Сьвятаполк-Мірскага, пасьля скарачэньня тэрміну выгнаньня згодна маніфэсту 11 жніўня 1904 г., Бялеўскі быў вызвалены ад публічнага нагляду паліцыі без абмежаваньняў у выбары месца жыхарства. Ён заняўся літаратурнай дзейнасьцю, а свае творы пачаў падпісваць псэўданімам “Бѣлоруссовъ”. Так у 1906 г. ён пад псэўданімам “Беларусаў” у Маскве надрукаваў кніжку успамінаў “Из  пережитого”, дзе ў нататцы “Дома” ёсьць гэткія словы: “Імпэратар Мікалай І, праяжджаючы па Беларусі, назваў яе красуняй, але беспасажніцай. Калі ў першай палове вызначэньня быў лёгкі камплімэнт, то ў другой існая праўда для таго часу. Лапцюжная і сярмяжная Беларусь жыла ўся ў курных хатах і ведала толькі мякінны хлеб. І хоць на тэрыторыі Прыдняпроўя, як вядома, ў цараваньне ваяўнічага імпэратара ніякіх войнаў не вялося, тым не менш мой бацька апавядаў мне, што яму даводзілася бачыць бароны ў рабоце, якія былі запрэжаныя жанчынай і каровай, - як зараз у Маньчжурыя і, па словах Неміровіча-Данчанкі. Калі пачалася пара рэформаў, Беларусі дакранулася толькі першая; лапцюжнікаў адпусьцілі на волю, але паклапаціцца пра ўмовы, спрыяльныя для назапашваньня “пасагу”, не пажадалі патрэбным. Па гэтаму прыгажуня абышлася без земстваў, без школаў, без мэдыцыны. За блізкае знаёмства з каварнай Польшчай ёй давалі суворых губэрнатараў. І лупцавалі ж красуню! Пераважна за тое, што яна, спасылаючыся на сваю ўбогасьць, дрэнна спраўлялася з падаткамі; але не толькі за гэтае. Ігралі ролю і фальшывыя ідэі...”. /С. 43-44/.
    Ягоныя артыкулы ў 1906 г. зьявіліся ў выданьнях “Наша жизнь”, “Путь” ды “Час”, а ў 1908 г. ў выданьні “Правда жизни”.
    У 1908 г. уваходзіў у “Бюро садзейнічаньня, пры Галоўным Камітэце Сялянскага Саюзу” і быў арыштаваны па справе Сялянскага Саюзу, як адзін з яго заснавальнікаў, а пасьля вызваленьня эмігрыраваў.
    Свае артыкулы ён дасылаў напачатку з Турэччыны, а потым з Парыжу, ў 1909 г. у выданне “Лебедь” і “Вестник Европы”, з 1913 г. у “Русское богатство” і “Сев. Зап.” ды інш. Быў сталым карэспандэнтам, з 1915 г. кадэцкіх “Русских ведомостей”. Дарэчы, ў ягонай кніжцы нарысаў “Париж” (М. 1914), знайшлося месца нарысу “Феменісткі”, у якім ён апісвае “парыскае” каханьне графіні, якая “нарадзілася на берагах глыбокага Нёману” да беднага мастака “жыдзюкі” з яе радзімы.
    Вярнуўшыся ў Расію пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, Бялеўскі выступіў, як рашучы контррэвалюцыянэр. Ён уваходзіў у бюро буржуазна-памешчыцкага “Савета Грамадзкіх Дзеячаў”, а ў 1918 г., як прадстаўнік падпольнага Маскоўскага Цэнтру (“Правы Цэнтр”), выехаў на Дон, дзе ўваходзіў у “Савет” пры генэрале Карнілаве.
    Пад час “Дзяржаўнай нарады”, якая адбылася 26 жніўня – 10 верасьня (8-23 верасьня) 1918 г. ва Ўфе, прадстаўнікоў абласных урадаў, антысавецкіх партыяў і прадстаўнікоў чэскага Нацыянальнага Савету па пытаньню аб стварэньні, замест абласных урадаў, адзінай “усерасійскай улады”, ён увайшоў у склад часовага праўленьня “Нацыянальнага Саюза”, які стаяў за аднаасобную дыктатуру. На ёй Бялеўскі быў зарэгістраваны пад прозьвішчам Беларусаў.
    Пасьля Бялеўскі зьехаў у Сыбір, дзе ўдзельнічаў у палітычнай дзейнасьці пры А. В. Калчаку. Быў сябрам кадэцкай Партыі Народнай Свабоды. Падрыхтоўчая камісія пад яго кіраўніцтвам распрацоўвала пытаньне аб Усерасійскім Урадавым Сходзе ўстаноўчага характару і абласных прадстаўнічых устаноў. Былі выпрацаваны “Агульныя палажэньні”, якія меркавалася пакласьці у падмурак будучага закону аб выбарах у Нацыянальны Устаноўчы Сход. Таксама Бялеўскі ў Кацярынбурзе выдаваў газэту “Отечественные ведомости”.
    Пазыцыі Калчака тады былі блізкімі да кадэцкіх ліберальна-буржуазных. У лютым 1919 г., пры паездцы на фронт, Калчак прыбыў у Кацярынбург, дзе да яго прыйшла дэлегацыя на чале з Бялеўскім. Як успамінаў габрэй Леў Апанасавіч Кроль (5. 7. 1871, Магілёў — 3. 1. 1931, Парыж): “Яна пайшла з прапановай аб тым, каб не падпарадкоўваць край і начальніка краю вайсковай уладзе, як гэта па чутках, практыкуецца. У выніку – адмірал стукаў кулаком па стале і крычаў, што грамадзянскія чыны паказалі сваю поўную непрыдатнасьць, хаця, напраўду, і сярод вайсковых мала людзей талковых, але гэтыя хоць дысцыплінаваныя, хоць слухаюцца... Бедны А. С. Беларусаў не толькі атрымаў першае расчараваньне, але з ім, па прыходзе да хаты, здарыўся наймацнейшы сардэчны прыпадак, ад якога ён не мог ачуняць некалькі дзён...” [Кроль Л. А.  За три года. Воспоминания, впечатления, встречи. Владивосток. 1921.].
     Бялеўскі быў камандзіраваны ў Іркуцк дзеля высьвятленьня ўзаемаадносінаў з прадстаўнікамі саюзных дзяржаваў і там сканаў 3 верасьня 1919 года ад тыфу. Пахаваны на Ерусалімскім могілках у Іркуцку.
    Творы:
    Верхоленск. // Восточное обозрение. № 234. Иркутск. 5 октября 1902. С. 3.
    Аграрный вопрос в Якутской области. // Русское богатство. № 11. СПб. 1902. С. 91-115.
    Земельный вопрос и национализация земли. Москва. 1906. 68 с.
    В поисках рациональной морали. (Письмо из Парижа). // Вестник Европы. № 9. СПб. 1912. С. 295-308;
    Из пережитого. Москва. 1906;
    В старом доме Рассказы, воспоминания, размышления. Москва. 1908. 288 с. [Некаторыя прыпісваюць гэты твор пяру Івана Міхайлавіча Беларусава (1850-1920)]
    Париж. Москва. 1914. 249 с.
    Париж. Очерки. 2-е изд. 1915. 240 с.
    Франция. Очерки. Москва. 1915. 306 с.
    Кооперация национальных сил. Москва. 1917. 31 с.
    Странички воспоминаний. // Свобода России. № 46, 48, 54, 58. Петроград. 1918.
    Верховный правитель и демократия. // Отечественные ведомости. 26 февраля 1919.
    Шейне-Крейне. // Якутск вечерний. Якутск. 14 июня 2002. С. 26.


    Літаратура:
    Личное дело адм. ссыльных Алексея Белевского и Прейс Е. на 17 листах. НА РС(Я). Ф. 25. Воп. 3. Спр. 50.
    Венгеров С. Критико-биографический словарь русских писателей и ученых. (От начала русской образованности до наших дней). Т. 1 (вып. 1-3). Предварительный список русских писателей и ученых и первые о них справки. (2-е изд.). Петроград. 1915. С. 97.
    [Некрологи] // Наш путь. [редакторъ В. І. Язвицкій. Издатель - Г. А. Бѣлевскій] Омск. 15 (2) сентября 1919. С. 2.
    Светлой памяти А. С. Белоруссова-Белевского. // Великая Россия. Томск. 3 октября 1919.
    Ногин В.  На полюсе холода. Москва-Петроград. 1919. С. 10, 135.
    Гинс Г. К.  Сибирь, союзники и Колчак. Поворотный момент русской истории. 1918-1920 гг. Т. 2. Пекин. 1921. С. 270-271.
    Куделли П.  Народовольцы на перепутьи. Дело Лахтинской типографии. // Красная летопись. № 2. Ленинград. 1924. С. 55, 59, 66-77.
    Горев Б. И.  Из партийного прошлого. Воспоминания 1895-1905. Ленинград. 1924. С. 13.

    В ссылке и в эмиграции. (Идейные конфликты). // Стеклов Ю. М.  Борцы за социализм. Очерки из истории общественных и революционных движений в Россиии. Ч. II. 2-е изд. Москва – Ленинград. 1924. С. 289-290.
    Куделли П.  Народовольцы на перепутьи. Дело Лахтинской типографии. С приложением документов и «Летучих листков» группы народовольцев 1892 г. и 1895 г. Ленинград. 1925. С. 7, 10-11, 14, 17-23, 27-30, 33, 35, 108-109, 118-120, 134-134, 140-148.
    Козьмин Б.  П. Куделли. Народовольцы на перепутьи. Дело Лахтинской типографии. С приложением документов и «Летучих листков» группы народовольцев 1892 г. и 1895 г. ГИЗ. Л. 1925. Стр. 168. // Каторга и ССылка. Кн. 26. Москва. 1926. С. 290.
    Максаков В., Турнов А.  Хроника Гражданской войны в Сибири 1917-1918. Москва-Ленинград. 1926. С. 88.
    Белоконский И. П.  К истории политической ссылки 80-х годов. // Каторга и ссылка. №2 (кн. 31). Москва. 1927. С. 145.
    Николаев В.  Политическая ссылка в изучении Якутского края. // В якутской неволе. Сборник материалов и воспоминаний. Москва. 1927. С. 184.
    Белевский Алексей Станиславович. // Большая Советская Энциклопедия. Т. 5. Москва. 1927. С. 421-422.
    Верхоянская ссылка. // Сибирская энциклопедия. Т. 1. Москва /Новосибирск/. 1929. С. 466.
    Копылова–Орочко А. Д.  Воспоминания об Ольге Николаевне Фигнер–Флоровской. // Каторга и ссылка. № 62 (Кн. 1). Москва. 1930. С. 17.
    Ногін В.  У краіне палярнага холаду. Менск. 1931. С. 155.
    Белевский Алексей Степанович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. 3. Восьмидесятые годы. Вып. 1. Москва. 1933. Стлб. 238-242.
    Масанов И. Ф.  Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 1. Москва. 1956. С. 153.
    Мещерский А. П.  Первые марксисты в Сибирской ссылке. Иркутск. 1966. С. 175-176.
    Петряев И. И.  Сотрудники «Восточного обозрения» и «Сибирских сборников» (1882-1906). Биобиблиографические материалы. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 348.
    Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 10, 98, 99, 107, 373, 380.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка (1861-1903 гг.). Якутск. 1989. С. 44, 55, 115, 140, 141, 172.
    Ліўшыц У.  Рэвалюцыянер і журналіст. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёну. Мінск. 1996. С. 83-84.
    Казарян П. Л.  История Верхоянска. Якутск. 1998. С. 94, 189.
    Плотников И. Ф.  Александр Васильевич Колчак. Исследователь, адмирал, Верховный правитель России. Москва. 2002. С. 130, 437, 627, 628, 684.
    Баркоускі А.  Под псевдонимом  Белорусов. // Якутск вечерний. Якутск. 14 июня 2002. С. 26.
    Белевский Алексей Степанович. // Екатеринбург. Энциклопедия. Екатеринбург. 2002. С. ?
    Верховный правитель России. Документы и материалы следственного дела адмирала А. В. Колчака. Москва. 2003. С. 322, 368, 683.
    Селянинова Г. Д.  Деятельность А. С. Белевского-Белоруссова в Екатеринбурге в конце 1918 - первой половине 1919 года. // Известия Уральского государственного университета. № 27. 2003. С. -?.
    Белевский Алексей Степанович. // Краткая Российская энциклопедия. Т. 1. Москва. 2003. С. 256.
    Белевский Алексей Степанович. // Новая иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Москва. 2004.
    Баркоўскі А.  Пад псеўданімам Беларусаў. // Голас Радзімы. Мінск. 22 красавіка 2004. С. 24.
    Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск. 2006. С. 128, 452.
    Яковлев Э. М.  «Якутские земские четырехгодичные сельскохозяйственные курсы объявляю открытыми». // Якутский архив. № 4. Якутск. 2008. С. 78.

    Горад чыноўнікаў і рэвалюцыянераў. // Нікалаеў. М. Беларускі Пецярбург. Санкт-Пецярбург. 2009. С. 78.
    Ермолаев А. Н.  Революционеры народовольцы в политической ссылке на территории Кузбасса в 1870–1880 гг. // Вестник Кемеровского государственного университета Т. 1. № 3 (63). 2015. 40-41.
    Сяргей Прэйс,
    Койданава.



понедельник, 27 октября 2014 г.

Салямонія Ліска. Мукамол Зайчэня. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           МУКАМОЛ  ЗАЙЧЭНЯ
    Ігнат Мікалаевіч Зайчэня – нар. у 1888 г. у в. Семярэнкі Гудзевіцкай воласьці Гарадзенскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
                                                                 Аўтабіяграфія
    Зайчэня Ігнат Мікалаевіч, парт. стаж з 1918 году, № п/б 2506567, 1888 гада нараджэньня, беларус, ведаю ўкраінскую мову.
    Нарадзіўся ў Беларусі, у той частцы, якая адышла да Польшчы пасьля імпэрыялістычнай вайны, у Гарадзенскай губэрні, таго ж павета, Гудзеўскай воласьці, вёска Семярэнка. Бацька і маці парабкі. Бацька памёр калі мне было 3 месяцы ад роду. Пасьля сьмерці бацькі маці зрабілася самастойнай парабчанкай. Я пры маці жыў да сямігадовага ўзросту, а з сямі гадоў быў аддадзены ў парабкі да вясковага кулака, дзе праслужыў сем гадоў.
    У 1902 годзе я зьехаў у места Беласток і паступіў працаваць пуцерам, дзе і працаваў да 1909 году.
    У 1909 годзе я зьехаў у Данбас і паступіў працаваць у шахту станочнікам, але неўзабаве пачаў працаваць забойшчыкам на шахце “Прэзыдэнт” № 10 Макееўскага р-на, станцыя Хінзенкава, дзе і працаваў да 1918 году.
    У 1918 годзе зьехаў у Харкаў і паступіў працаваць грузчыкам на Паўднёвай чыгунцы. У 1918 годзе ў кастрычніку месяцы ўступіў у партыю. Напачатку 1919 году я быў камандзіраваны партарганізацыяй на васьмімесячныя артылерыйскія курсы ў Харкаве, але пасьля дзесяцідзённай вучобы не курсах захварэў тыфам і прахварэў два месяцы. Пасьля хваробы з курсамі зьвязацца не змог, з прычыны таго, што адбыліся ўскладненьні на Юдзенічскім фронце і яны былі расфарміраваныя па розных частках. У чэрвені 1919 гады перад эвакуацыяй Харкава я быў уключаны ў Другі Харкаўскі Камуністычны чыгуначны батальён.
    На фронце мы былі нядоўга. Па пастанове Дарпалітуправленьня са згоды Рэўваенсавета, абодва нашых батальёны ў жніўні 1919 году былі накіраваны ў Маскву.
    У Маскве частку людзей разьмеркавалі ў розные вайсковыя часткі, а другіх на заводы, якія працавалі на абарону. Я ў ліку іншых патрапіў у атрад, які быў накіраваны на чыг. станцыю Савелава па ахове і парадкаваньню чыгуначных грузаў, эвакуяваных з Украіны, бо там была галоўная база.
    У студзені 1920 году мы ўсе былі накіраваны ў Харкаў. Па прыбыцьці ў Харкаў я быў прызначаны раённым камісарам па нарыхтоўцы лесаматэрыялаў і паліва для чыгунак; раён ад Харкава да станцыі Ямна Данецкай чыг. На гэтай працы я прапрацаваў да траўня 1921 году, калі Жалезкам быў скасаваны, а ягоныя функцыі былі перададзены Гублескаму. Мяне накіравалі ў сыстэму Наркамхарчу і я атрымаў прызначэньне, у Новую Вадалагу ў якасьці валаснога падатковага інспэктара. Тут я прапрацаваў да красавіка 1922 году.
    У красавіку 1922 году я па ўласным жаданьні паехаў у Данбас і паступіў працаваць забойшчыкам на шахту імя Ільліча ў Макееўскім раёне. Тут я працаваў да жніўня 1925 году.
    У 1925 годзе я быў камандзіраваны ў двугадовую Саўпартшколу. У 1927 годзе скончыў школу і ў ліпені быў пасланы сакратаром партячэйкі з 80 чалавек Гарканалізаціі места Харкава. Мне было дадзена заданьне вылечыць партарганізацыю ад шляпнікаўска-трацкісцкай заразы, а гэту заразу ячэйцы прышчапіў, прымацаваны шляпнікавец-трацкіст Лабаноў. Я гэта заданьне выканаў, што дало магчымасьць выканаць дырэктыву ЦК пра здыманьне платных сакратароў з бюджэту Гаспворганаў. У траўні 1928 году ячэйка была рэарганізаваная ў тры самастойныя яцэйкі, і я застаўся ў гэтай жа арганізацыі на гаспадарчай працы, у якасьці памагатага загадчыка Біялагічнай станцыі. Памагатым загадчыка я працаваў з траўня 1928 году па красавік 1930 году. З гэтай працы кожны год я быў камандзіраваны на сяло па правядзеньні гаспадарча-палітычных кампаній. У красавіку 1930 году я быў прызначаны дырэктарам саўгаса “Чырвоны кастрычнік” у Мерэфанскім раёне, дзе і працаваў да жніўня 1933 году, калі быў камандзіраваны на вучобу ў Харкаўскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт. Тэрмін навучаньня доўжыўся тры гады.
    У 1936 годзе я скончыў унівэрсытэт і, пры разьмеркаваньні выпускнікоў, быў накіраваны ў распараджэньне ЦК УКП(б). У ЦК атрымаў накірунак у сыстэму Наркамсаўгасаў, у Наркамаце атрымаў прызначэньне дырэктарам Амгінскага зернесаўгаса ў Якутыі. У 1936 годзе 19 ліпеня я прыняў саўгас, дзе і працаваў да 4 сьнежня 1937 году.
    Стаўшы ахвярай варожай правакацыі, я 4 сьнежня 1937 году быў арыштаваны і праседзеў пад вартавых да 4 траўня 1939 гаду.
    [Арыштаваны 4 сьнежня 1937 г. і зьняволены ў Якуцкую турму. 30 студзеня 1938 г. ВС ЯАССР асуджаны па арт. 58-7 да 20 г. п/в. 23 лістапада 1938 г. ВС РСФСР быў амніставаны. 29 жніўня 1938 г. вызвалены з Паўнчыгундарлягу НКУС СССР.]
    23 лістапада 1938 году Вярхоўным судом РСФСР я быў амніставаны, а 27 ліпеня 1939 году я быў рэабілітаваны па партыйнай лініі. Але з-за тога, што пры аднаўленьні мяне ў партыі, бралі ўдзел і тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў рабленьні з мяне ворага народа, то прагаласавалі за выключэньне з партыі. Гэта другі сакратар Райпарткаму Федзькумаў, які дамогся таго, што б мне далі вымову за тое што ў працы нібыта была халатнасьць.
    Вымова, лічу не правільнай і апэлюю перад Абкамам.
    8 жніўня 1939 году   /подпіс/.
    На паседжаньні Бюро Якуцкага Гаркама УКП(б) [Пратакол № 23, г. Якуцк ад 21 жніўня 1939 года], па прапанове “т. Сяргеева” Ігнат Мікалаевіч Зайчэня быў зацьверджаны Загадчыкам Якуцкай гарадзкой камунальнай гаспадаркай.
    На паседжаньні Бюро Якуцкага Камітэта УКП(б) ад 7 красавіка 1940 году Ігнат Мікалаевіч Зайчэня быў зацьверджаны дырэктарам Якуцкага мукамольнага заводу.
    Літаратура:
    Партийный архив Якутского ОК КПСС. Ф 4. Оп. 39. Д. 479.
    Картатэка архіву УФСБ па РС (Я).
    Саламонія Ліска,
    Койданава.



Пятро Бяздушны. Падахвіцэр Дубовік. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                          ПАДАХВІЦЭР  ДУБОВІК
    Пятрусь Дубовік, сын Яна, нарадзіўся 22 лютага 1912 г. на х. Віньніца Наваградзкага вуезда Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, беларус, 5 клясаў.
    6 лістапада 1945 г. быў арыштаваны ворганамі НКУС, якія выявілі што:
    Падсудны Дубовік, які пражываў на тэрыторыі часова акупаванай нямецкімі войскамі, здрадзіў Радзіме, у ліпіне месяцы 1942 года паступіў на службу ў батальён “Самаахова”. У 1943 г. быў пераведзены ў батальён БКА на падахвіцэрскія курсы СД у м. Менск, па заканчэньні якіх застаўся ў Менску, выкладчык шыхавай падрыхтоўкі, ў званьні падахвіцэр. Курсантам завэрбаваны тайным агентам СД, даў падпіску. Начальнік курсаў, неаднаразова удзельнічаў у барацьбе з партызанамі ў 1943 г. і пачатку 1944 г.
    Баючыся адказнасьці перад Савецкай уладай за свае злачынствы выехаў ў 1944 г. у Нямеччыну, дзе знаходзіўся да сакавіка 1945 года.
    29 студзеня 1946 г. ваенны трыбунал войскаў НКУС па Баранавіцкай вобласьці БССР у закрытым паседжаньні ў м. Баранавічы прыгаварыў яго па арт. 63-1 КК БССР да 10 гадоў ППЛ з паразаў у правах да 5 гадоў. Тэрмін з 6 лістапада 1945 года.
    Маці Кацярына Іванаўна, брат Уладзімер Іванавіч 1907 г. н., сястра Корсак Марыя Іванаўна 1907 г. н. засталіся на радзіме.
    17 траўня 1948 г. заключэньнем у м. Малатоўск Дубовіка, як агента нямецкай контрвыведкі накіравалі ў Асобы лягер Берляг.
    3 красавіка 1954 г. вызвалены з Асобага лягера, з лягернага атрада № 7 Упраўленьня Асобага лягера № 5 (Берляга) капальні Аляскітавы МУС СССР. Знаходзіўся ў п. Вусьць-Нэра. Нежанаты
    4 красавіка 1954 г. з Берлягу накіраваны ў ссылку на пасяленьне бестэрмінова ў Аймяконскі раён ЯАССР за здраду радзіме па загаду МУС СССР № 00894 ад 8 кастрычніка 1953 г. Сьвідроўшчык, цесьля капальні Перамога ІГПУ
    29 кастрычніка 1955 г. справа здадзеная ў архіў.
    Літаратура:
    Л. д. № 15962 11440, нач. 5 апреля 1954. 1 – 12621. Архіў МУС РС(Я).
    Пятро Бяздушны,
    Койданава.




суббота, 25 октября 2014 г.

Сігізмунд Дзьвіна. Мэмуарысты Аўчыньнікаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                      МЭМУАРЫСТЫ  АЎЧЫНЬНІКАЎ
    Міхаіл Паўлавіч Аўчыньнікаў [Овчинников] (“Иван Александрович”) – нарадзіўся 5 лістапада 1844 /1846, 1852/ года ва Вусьць-Дзьвінску Архангельскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і пратапопа Вусьць-Дзьвінскай царквы.
     Вучыўся ў Архангельскай духоўнай сэмінарыі і каля года ў Санкт-Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Праслужыўшы нейкі час пісарчуком ў Галоўным штабе, вясной 1873 г. пад уплывам рэвалюцыйных дэмакратаў удзельнічае ў “хаджэньні ў народ”, актыўны рэвалюцыйны прапагандыст.
    Арыштованы ў 1875 г. ды быў асуджаны Правячым Сэнатам 22 лютага 1877 г. (“Працэс 50-ці”) да ссылкі на жыцьцё ў Енісейскую губэрню на 16 гадоў (першыя 4 гады без права адлучкі). У верасьні 1877 г. быў дастаўлены ў Канскую акругу, адкуль восеньню 1881 г. зьдзейсьніў уцёкі (разам з Георгіеўскім) пры садзейнічаньні сябры Выканаўчага камітэта “Народнай волі” Ю. М. Багдановіча.
    Два гады быў нелегальным становішчы. Спачатку не далучаўся ні да “Чорнага Перадзелу”, ні да “Народнай Волі”, а выконваў толькі асобныя даручэньні “ў інтарэсах агульнай справы”. Затым у Маскве пазнаёміўся з чальцамі “Народнай волі” М. Ф. Грачэўскім, С. С. Златапольскім ды інш. Накіраваны быў ў Паўночна-Заходні край дзеля актывізацыі дзейнасьці мясцовых нарадавольцаў, дзе зрабіўся фактычным іхнім лідэрам. У Менску ўстанавіў кантакт з гуртком Я. С. Хургіна і “сэмінарскай групай” А. М. Міцкевіча. У 1882-1883 гг. кіраваў зборам сродкаў на карысьць “Народнай волі” ў гуртках нарадавольцаў-афіцэраў у Менску, Пінску, Гародні, Магілёве, Воршы, Бабруйску. Ад 1883 г. супрацоўнічаў з С. Куніцкім і Л. Варынскім па падрыхтоўцы пагадненьня паміж “Народнай воляй” і партыяй “Пралетарыят”, якая была заключана ў сакавіку 1884 г. У траўні 1883 г . зблізіўся з П. П. Якубовічам, прапагандаваў ідэі “маладых”(апазыцыйная плынь у “Народнай волі”) у гуртках народнікаў Заходніх губэрняў, з гэтай мэтай наведаў Менск, Вільню, Воршу, Віцебск, Магілёў, Рыгу. Увайшоў у склад ЦК “Маладой партыі Народнай волі”. Маючы сувязі з дзеячамі Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы “Гоман” (Х. І. Ратнерам і інш.), садзейнічаў уплыву на яе “маладых”.
    Быў арыштаваны 28 красавіка 1884 г. у Вільні /Маскве/, калі зьявіўся зьмяняць пашпарт, выдадзены як сапраўдны, (за хабар) з мяшчанскай управы.
    Прыцягнуты да дазнаньня па абвінавачваньні ў прыналежнасьці “да злачыннай супольнасьці” у ліку іншых асобаў, арыштаваных у Маскве, і па найвысачэйшаму наказу ад 22 студзеня 1886 г. вызначана: “пазбаўленага па судзе за дзяржаўнае злачынства ўсіх адмысловых правоў і перавагаў ды ўцякача з месца паселішча Міхаіла Аўчыньнікава выслаць на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Якуцкую вобласьць на пяць гадоў”. На допытах расказаў пра сваю рэвалюцыйную дзейнасьць і даў слова надалей не удзельнічаць у вызвольным руху.
    Генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры 3 чэрвеня 1886 г. адправіў Якуцкаму губэрнатару яго прашэньне аб прызначэньні ў Якуцк або Алёкмінск і даручыў самому вылучыць месца для ягонага пасяленьня. Якуцкі губэрнатар 5 жніўня 1886 г. месцам усяленьня яму прызначыў г. Алёкмінск Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 28 лістапада 1886 г. Неаднаразовыя прашэньні аб дазволе займацца якой-небудзь працай у дзяржаўных установах былі адхіленыя з боку Якуцкага губэрнатара. 11 студзеня 1889 г. уступіў у шлюб з якуткай Мальжэгарскага насьлега Алёкмінскага улуса Аляксандрай Аляксандраўнай Габышэвай. Нягледзячы на тое, што 22 студзеня 1891 г. мінуў 5-гадовы тэрмін ссылкі, ён як высланы раней (у 1877 г.) у Сыбір па судовым прысудзе па растлумачэньні Міністэрства ўнутраных спраў быў пакінуты ў Сыбіры і ўраўноўваўся па сваім становішчы асобе, прыпісанай да сялянскай грамады. Міністэрства ўнутраных спраў 16 траўня 1891 г. распарадзілася ўсталяваць за ім тайны нагляд паліцыі, а 21 чэрвеня дазволіла выдаць яму пашпарт на разьезды па Сыбіры. Пад час ссылкі пачаў займацца этнаграфіяй якуцкага ды рускага старажыльчаскага насельніцтва Якуцкай вобласьці.
    Атрымаў гадавы пашпарт і 17 лістапада 1891 г. з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў Іркуцк. Тэрмін 15-гадовага абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры мінуў 28 сакавіка 1892 г., і ён атрымаў права вярнуцца ў Эўрапейскую Расею, але з забаронай жыхарства ў сталіцах і сталічных губэрнях і без аднаўленьня ў ранейшых правах. У 1898 г. адноўлены ў правах, жыў з сям’ёй у Іркуцку і служыў у Іркуцкім гарадзкім грамадзкім упраўленьні, прыналежаў да саслоўя ганаровых грамадзян. Займаўся археалёгіяй і этнаграфіяй Сыбіры.
    Свае карэспандэнцыі публікаваў у выданьнях: “Этнографическое обозрение”, “Енисейский листок”, “Восточное обозрение”. Супрацоўнічаў са Ўсходне-Сыбірскім аддзелам імпэратарскага расейскага геаграфічнага таварыства (ад 1904 г. – чалец распарадчага камітэта, у 1908–1910 гг. – кансэрватар музэя і бібліятэкар). Адзін з арганізатараў (1911) Іркуцкай вучонай архіўнай камісіі, губэрнскага архіва (1917). Рэдактар выданьня «Труды ученой архивной комиссии» (1913) і часопіса «Сибирский архив». Ад 1892 г. рэгулярна займаўся росшукам археалягічных помнікаў ў навакольлях Іркуцка, зафіксаваў і абсьледаваў стаянкі: Верхаленская гара, Цар-Дзяўчына, Кузьміха, Малая Межаўка ды інш. У 1897–1910 гг. вёў збор археалягічных матэрыялаў і выратавальныя працы на пашкоджаным чыгункай Глазкаўскім могільніку. Ад 1912 г. кіраўнік археалягічнай сэкцыі Таварыства вывучэньня Сыбіры.  Напісаў успаміны: “Из моих народовольческих воспоминаний/Сибирская летопись. №№ 6-12.1916; №№1-2 1917./
    Між іншым нарадаволец габрэйскага паходжаньня Барыс Оржых выказаўся аб ім: “Трошкі фантазёр, трошкі мала адукаваны чалавек, хаця з прэтэнзіямі на інтэлігента”.
    Памёр Аўчыньнікаў 11 чэрвеня 1921 г. у Іркуцку.
    Літаратура:
    Петри Б.  М. П. Овчинников как археолог. // Сибирские огни. № 4. 1922.
    Хороших П. П.  М. П. Овчинников как краевед. // Сибирская живая старина. № 2. 1924.
    Кубалов Б. Г.  Ветеран “Народной воли” (М. П. Овчинников). // Каторга и ссылка. № 5. 1924;
    Сухомлин В. И.  О предательстве М. Овчинникова. // Каторга и ссылка. №3. 1926.
    Ласінскі М. Б.  Аўчыннікаў Міхаіл Пятровіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 233.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 70, 106, 136, 159, 171, 192 247-248, 473.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 70, 106, 136, 159, 171, 192 247-248, 473.
    Ушницкий В. В.  М. П. Овчинников о ранней этнической истории якутов. // Якутский архив. Якутск. № 1. 2007. С. 17-19.
     Сігізмунд Дзьвіна,
    Койданава.

                                           З УСПАМІНАЎ МАЙГО КАНСКАГА САСЛАНЬНЯ
                                                                             /Урыўкі/
    Канскі астрог быў пабудаваны ў 1626 г. першымі казакамі заваёўнікамі, які ў далейшым ператварыўся ў мястэчка... [Тутэйшае начальства] па частцы хабару заўсёды было спакойнае. Яно толькі не зусім прыхільна, хаця і ветліва, адносілася да паўстанцаў 1863 году і 2-м дзяржаўным сасланым.
    З ліку паўстанцаў жылі ў Канску некалькі палякаў з Варшавы, літвінаў і выпадкова трапіўшых беларусаў праваслаўнага веравызнаньня; зрэшты, у вачах абывацеля і начальства беларусы сыходзілі таксама за палякаў і бунтаўшчыкоў. У ліку беларусаў былі стары П. В. Ермаловіч і Галынцаў, якія вучыліся ў Мінскай духоўнай сэмінарыі, затым ў Горы-Гарэцкай земляробчай школе, якую скончылі са званьнем аграномаў. Акрамя гэтых двух фальшывых палякаў, быў яшчэ былы праваслаўны сьвятар Рачкоўскі, якога Ермаловіч ведаў ў Беларусі значна раней 1863 г., але прозьвішча Рачкоўскага было не сапраўдным а выдуманае, хаця Рачкоўскі і значыўся па дакумэнтах шляхціцам Гарадзенскай губэрні. Як ён апынуўся сярод паўстанцаў – застанецца, верагодна, таямніцаю назаўжды.
    - Пара табе, Рачкоўскі, паказаць сябе па сапраўднаму, - нярэдка казаў Ермаловіч, - надзець папоўскую рызу і служыць абедню. Ты ж хіба не памятаеш, як мы з табой разам вучыліся ў сэмінарыі; ці што забыў, як я табе плаксу калаціў?
    Але ціхі і маўклівы Рачкоўскі дабрадушна ўсьміхаўся і заўсёды адмоўчваўся. Бачна было, што словы Ермаловіча рабілі на Рачкоўскага цяжкае ўражаньне. Ён садзіўся на крэсла, схіліўшы галаву, і глыбока задумваўся, самота і смутак міжвольна адлюстроўваліся на ягоным бледным твары.
    Чуйны Ермаловіч прыкмячаў, што ён сваімі намёкамі прычыніў моцныя душэўныя пакуты Рачкоўскаму, таму потым стараўся падбадзёрыць яго і вывесьці з роздуму:
    - Не вешай галавы, не засмучай гаспадара, вып’ем, стары таварыш!
    І Рачкоўскі тады замест аднаго кілішка выпіваў адразу два.
    - Ведаеце, Міхаіл Паўлавіч, - казаў мне Ермаловіч ціхенька, гэта ж не Рачкоўскі, а праваслаўны сьвятар, прозьвішча гэтае ў яго не сваё, а аднаго таварыша, забітага ў сутычцы з рускімі войскамі. З ягонымі дакумэнтамі Рачкоўскі трапіў у палон, адбыў 6 гадоў катаргі, а зараз жыве тут, абзавёўся сям’ёй і, мабыць, ніколі не вернецца на сваю радзіму, гэтак і памрэ тут, у Сыбіры.
    Да ліку палякаў у Канску прылічваліся і маларосы Кіеўскай губэрні, якія дрэнна размаўлялі па-польску і, нават, зусім не ўмелі гаварыць на гэтай мове.
    Усе паўстанцы жылі зусім свабодна; некаторыя з іх займаліся рамёствамі, гандлем і, нават, служылі у паліцыі; такім выходзіць чынам, над імі аніякага паліцэйскага нагляду не існавала. Уласна пад галосным наглядам былі толькі двое: я і рускі француз Патапенка, удзельнік Парыскай камуны ў якасьці ад’ютанта генэрала Дамброўскага. Дзякуючы паўстанцам і мы з французам мелі занятак: я нелегальна служыў ў Гарадзкой Управе, Патапенка вучыў дзятву. Увечары, пасьля занятку, уся наша кампанія большай часткай зьбіралася ў слюсара Жукоўскага, які выпісваў “Новое время”. Жукоўскі жыў на самай ускраіне гораду. На сходах гэтых мы чыталі газэту і гэткім чынам даведваліся пра навіны.
    Пасьля чытаньня паміж намі пачыналіся спрэчкі і разважаньні на розныя тэмы. Са спрэчак выяўлялася, што ўсе гэтыя людзі пацярпелі не за вызваленьне Польшчы, а кожны за сваю радзіму.
    - Маларосы хацелі “вольна” глытаць варэнікі ды галушкі – вастрасловіў Ермаловіч, - беларусы “вызваліць” прыгнечаны беларускі народ, палякі Царства Польскага змагаліся за аднаўленьне Польшчы ад мора і да мора.
    - Навошта вам гэта? – пыталіся “паўстанцаў” Ермаловіч і Патапенка.
    - Затым, каб вызваліцца ад маскаля, ярмо ягонае цяжкае.
    - Вы, - горача пярэчыў Патапенка, жадаеце вызваліцца ад маскаля затым, каб потым немец вас злопаў, а затым, не сакрэт, вы жадаеце ў сваю чаргу - заняволіць беларусаў і маларосаў. І ізноў пачнуцца старыя агіднасьці, праваслаўныя цэрквы пойдуць у арэнду габрэям, паны пачнуць езьдзіць на сьпінах “быдла” і прыгнятаць нас, хахлоў і беларусаў. Пакіньце гэта. Польшчы настаў даўно капец. Вы, панове, павінны зараз зрабіцца касмапалітамі.
    Камунарамі трэба дадаць, – казалі зьедліва палякі. – Не пане французе! Палякі ніколі не зробяцца ні тым, ні другім, а заўжды застануцца палякамі.
    Няпраўда! Няпраўда! – пярэчыў Патапенка. У Познані хіба вы не анямечыліся? Вы не абаронцы свабоды, вы эгаісты самай вышэйшай маркі. Прыгнятаць людзей подла! Вы папракаеце маскалёў за тое, што яны вас прыгнятаюць, а самі жадаеце тое ж самае зрабіць.
    Я асабіста ў гэты час прытрымліваўся ідэй апостала сусьветнага разбурэньня (Бакуніна); зразумела, быў на баку француза і Ермаловіча. Але з імі у мяне таксама вяліся спрэчкі, таму што яны лічылі, што пакуль заўчасна прапаведаваць тыя ідэі, якімі я быў начынены... Патапенка дзіцём быў увезены ў Парыж, скончыў Парыскую Вышэйшую школу са ступеньню доктара філязофіі, удзельнічаў у камуне 1871 году, быў арыштаваны і, як расейскі паддадзены, выдадзены Расейскаму ўраду. У Расеі Патапенку судзілі за прыналежнасьць да супрацьдзяржаўнай арганізацыі і прысудзілі да ссылкі ў Канскую губэрню. Ён выдатна ведаў францускую мову, але па рускі не ўмеў размаўляць і рускай навучаўся ўжо ў Канску. Зносіны з паўстанцамі далі магчымасьць азнаёміцца яму і з польскай мовай. У далейшым ён размаўляў на зьмешанай француска-польска-рускай мове; шмат якіх рускіх слоў не разумеў, а размаўляць любіў, іншы раз запар па некалькі гадзінаў. За што Ермаловіч неяк назваў яго па сяброўскі “боталам”.
    - А што азначае па рускі ботала?
    А гэта значыцца званочак у каровы, - зусім сур’ёзна патлумачыў Ермаловіч.
    Патапенка цалкам задаволіўся гэткім адказам, палічыўшы, што яго хваляць за уменьне размаўляць па-руску.
    Аднойчы Ермаловіч “здорава” паджартаваў над ім. менавіта, ён распавёў Патапенку, зразумела, цалкам сур’ёзна, што нядаўна сакратар паліцэйскай управы лавіў у брудным цэбры каля Канска рыбу і патануў, заблытаўшыся ў ціне. Спраўнік. які ў гэты час стаяў на беразе цэбра, кінуўся была ратаваць тапельца, але і сам пачаў тануць, так што ледзьве сам застаўся жывы.
    Дзень быў сьвяточны і мы ўсе сабраліся ў паўстанца /К. О./ Гінтаўта; прыйшоў і Патапенка.
    Раптам наш француз урачыста паведамляе пра навіну, якую перадаў Ермаловіч.
    Пачуўся дружны рогат.
    Патапенка ў зьдзіўленьні:
    - Што гэта азначае, панове?
    - А тое, - адказвае сужыцелька Гінтаўта, - што ты “баўбатун”.
    Калі Патапенку патлумачылі, што Ермаловіч люта паджартаваў над ім, то ён вельмі раззлаваўся і пачаў лаяць свайго сябра “на чым сьвет стаіць”, але потым. супакоіўшыся, пачаў сам сьмяяцца над сабой:
    - Як гэта я не магу зразумець, жартаўнік жа Ермаловіч мне усё хлусіць, а я яму неяк веру.
    Здаралася, калі Патапенкі не было разам з намі, мы адчувалі што ў нас чагосьці не хапае, і яго звычайна чакалі з нецярплівасьцю.
    Нарэшце зьяўляецца “на агеньчык” ягоная постаць. Пры ўваходзе ў пярэднюю, яшчэ не зьняўшы верхняе вопраткі, заяўляў:
    - Я прыйшоў гарэлку піць і каўбаску есьці.
    Гаспадар хаты звычайна казаў на гэтае:
    - Эх, француз, француз! Вы французы немцаў ненавідзіце, а нябось, кілбасу любіце; усе ведаюць, што кілбасу вынайшлі немцы; такім чынам, каб быць пасьлядоўным, кілбасу не трэба есьці.
    - Няпраўда, няпраўда, - гарлаў Патапенка, - кілбасу вынайшлі французы, а гарэлку рускія; па гэтаму я люблю тое і другое.
    - Рускі народ добры, а немцы барбары, - неяк саладжава прамаўляў Патапенка, наліваючы сабе кілішак нашай айчыннай, - немцы падлюгі, яны акрамя гармат нічога не вынайшлі.
    - Дазвольце мне, сп. француз, не пагадзіцца з вамі, - пярэчыў Ермаловіч. – Немцы высокаадукаваны народ, у іх разьвітая філязофія, літаратура, паэзія. Якім жа чынам высокаадукаваны народ можа быць барбарам?
    - Немцы злодзеі, - пярэчыў Патапенка, - у іх няма паэзіі; паэты – гэта анямечаныя славяне, яны абакралі славянскую музыку і паэзію, няўжо драўляны немец можа быць паэтам ці музыкам; немцы заўжды былі і будуць ворагамі славянаў. Чаму Польшча загінула? - Безумоўна ж з-за падкопаў немцаў. Ды, нарэшце, хто гэткія прусакі?
    - Немцы, - адказвае Ермаловіч.
    - Няпраўда! Прусак гэта анямечаны палабскі славянін.
    У дадзеным выпадку спрачацца з Патапенкам было не толькі цяжка, але і немагчыма, таму што занадта вялікая і глыбокая была ў яго нянавісьць да немцаў, якія прынізілі ў 1870-1 г. Францыю.
    Гэтак жыла наша ссыльная кампанія ў Канску ў 1879 г. /.../
    Вельмі часта шмат якія з нас запрашаліся купцамі ды заможнымі мяшчанамі на конаўку гарбаты ціна пірог з прычыны якойсьці сямейнай урачыстасьці. Ермаловіч і Патапенка ў гасьцях гулялі па маленькай у генэральскую, а я, які звычайна не піў і не гуляў, бавіўся каля “жаночага саслоўя”...
    На наступны дзень мы вырашылі паклікаць да Патапенкі ўсіх сваіх паўстанцаў – “вудку” піць” з прычыны імянінаў ягонай сужыцелькі. Разаслалі паведамленьні. Мы з Ізьбіцкім [які нелегальна прыбыў да нас] прыйшлі на імяніны раней за ўсіх. Сабраліся ўсе запрошаныя. Было тлумна. Усе гаманілі, спрачаліся, вастрасловілі і жартавалі. Размовы ішлі на расейска-польскай мове. Штохвілінна чуліся фразы: “почекай, почекай, пане?”
    Сужіцелькі паўстанцаў, чуючы словы “чекай, чекай” вастрасловілі:
    - Ну, зараз хоць вушы затыкай, добрага нічога не пачуць, акрамя “чекай”. Гэтак і глядзі, што “зачекаюць” зусім.
    - Няхай яны “чекаюць” на здароўе, - казалі іншыя, - а мы лепш вып’ем налівачкі “па кілішку”. Гэта будзе значна лепш. Падыходзілі да стала і выпівалі...
    Граў стары, сівы літвін Гінтаўт-Дзевялтоўскі, зямляк Ермаловіча. Граў ён сваю любімую песьню: “Скіньце кайданы, я вас навучу, як адчуваць свабоду”. Хаця кайданы ў яго даўно былі скінуты, але Гінтаўт працягваў жыць у Канску і зьбіраў капіталец на чорны дзень, таму што ягоны прыяцель Камінскі, які жыў у Менску і трымаў там кухмістарскую, пісаў яму, што без грошаў цяжка жыць на радзіме; часы зьмяніліся і што спагады паміж старымі знаёмымі ён не сустрэне, а таму неабходна зьбіраць грошы, каб не зьвяртацца за дапамогай да былых прыяцеляў.
    - Пане Гінтаўт! Пане Гінтаўт! Грай польку – паўтарыў Ермаловіч.
    Кавалеры ўсталі і запрасілі сваіх дам на танцы. Іхні прыклад пераняў Ізьбіцкі, які запрасіў дачку старога паўстанца 30-х гадоў мінулага стагоддзя, добрую танцорку.
    - Артыст, артыст! – казалі палякі, гледзячы на Ізьбіцкага. - Ён пэўна паляк, уроджаны паляк; толькі палякі могуць гэтак добра танцаваць польку, як таньчыць ён. Хто ён, адкуль вы яго ўзялі? – пыталіся палякі, зьвяртаючыся да мяне.
    Я адказваў, што гэта рускі, маскаль, мой стары знаёмы, які жыў калісьці ў Польшчы.
    - Не, – пярэчылі мне палякі, - незнаёмы пан абавязкова павінен быць палякам, таму што польку таньчыць, як сапраўдны паляк і па-польску добра гаворыць.
    Пераканаць у адваротным палякаў было вельмі цяжка.
    Пасьля скокаў Ізьбіцкі пастараўся сам выклікаць у палякаў падазрэньне наконт свайго паходжаньня. Ён зьвярнуўся да іх з прамовай на польскай мове супраць сэпаратызму, якім грашылі паўстанцы 1863 г.
    Пачаліся разьюшаныя дэбаты на рускай мове, таму што ў іх прыняў удзел і я. Мы з Ізьбіцкім і Патапенкам даказвалі роўнасьць і братэрства ўсіх народаў, праводзілі касмапалітычныя ідэі і ўказвалі, што ўсе хаджэньні “да лясу” нічога не дадуць палякам, акрамя шкоды. Дабрабыт Польшчы павінен грунтавацца на дабрабыце Расеі.
    - Француз, француз! – зьедліва прыкмячаў Ермаловіч, - значыцца, і немцы твае браты. Ці не так?
    - Гэтыя барбары ніколі не могуць быць маімі братамі – запярэчыў Патапенка, не заўважаючы пасткі, у якую патрапіў.
    - Але гэтыя ж барбары перамаглі французаў; значыць, у іх культура вышэй стаіць.
    - Няпраўда, Ермаловіч! вышэй францускай культуры анічога няма на зямной кулі.
    - А хто вас, камунараў, расстрэльваў?
    - Ды французы, якія знаходзіліся ў той момант пад уплывам і цяжкім націскам барбараў-немцаў.
    Француз, вы губляеце лёгіку і грунт, - дадаў Ермаловіч.
    Пане Ермаловіч, – заўважыў Ізбіцкі, – гэта яшчэ не значыць што немцы заўсёды будуць злоўжываць сваёй культурай, накіроўваючы яе на вынішчэньне роду чалавечага. Зараз не адны немцы зьяўляюцца ворагамі іншых народаў, але ў будучым чалавек чалавеку павінен стаць братам, а не ваўком, як цяпер. Калі Патапенка злосны на немцаў, то гэта для мяне і для ўсіх вас павінна быць зразумелым.
    Далей Ізьбіцкі шырока і глыбока пашырыў думку, што ўсе людзі з нараджэньню аднолькавы і браты паміж сабой, што хрысьціянства стаіць таксама на гэтым пункце погляду. І напрыканцы прамовы палымяна абрынуўся на палякаў, бескарысна згубіўшых пад час сваіх паўстаньняў тысячы бязьвінных ахвяр у імя гвалтоўніцкай і бязглуздай з сапраўднасьцю ідэі пра ўзнаўленьне Польшчы ад мора да мора з паглынаньнем маларосаў, беларусаў, літвінаў і галіцыйскіх русінаў.
    Сьвет пануе не дзеля таго, каб ваша шляхта і магнаты панавалі і сваволілі ў будучай Вялікай Польшчы. Даволі і таго, што ад вашых даўнейшых шаленстваў захлыналася ў крыві праваслаўная частка насельніцтва Рэчы Паспалітай.
    Польская прамова Ізьбіцкага, скіраваная супраць сэпаратыстаў падзейнічала непрыемна на палякаў, але затое яна прывяла ў захапленьне француза Патапенку.
    Узьнікла хвіліннае, няёмкае маўчаньне, з якога вывеў знаходлівы Ермаловіч.
    - Панове, – сказаў ён, – вып’ем за пана прамоўцу “па кілішку вуды”! І, падышоўшы да стала, пачаў наліваць кілішкі.
    - Мала! Мала! – крычаў адукаваны француз. – па тры, па тры!
    - Панове, - сказаў Гінтаўт, – за пана прамоўцу вып’ем адразу па пяці. Прапанова Гінтаўта выклікала дружны рогат.
    - Добжэ, пане Гінтаўт! Добжэ! Хтосьці ў гэты час распавёў анэкдот пра каталіка, лютэраніна і рускага. Быццам бы перад адной агульнай выпіўкай католік запрашаў таварышаў:
    - Век наш круткі. нап’емся вудкі!
    Лютэранін не застаўся ў даўгу:
    - Век наш не длугі, вып’ем па другі!
    Рускі, як і трэба было чакаць, перасягнуў сваіх сабутэльнікаў:
    - Эх, черт вас побери, выпьем сразу по пяти!
    У гэты час, калі выпівалі і закусвалі, гадзіньнікавы майстра Фуровіч адклікаў мяне ў бок і спытаў:
    - Скажыце, Міхаіл Паўлавіч, пан гэты сацыяліст ?
     - Чаму вы гэтак думаеце?
    - Ведаеце, ён кажа тое ж самае, што і вы з Патапенкам гаворыце, а вы ж сацыялісты, значыць, і пан прамоўца – сацыяліст. Усе нашы палякі кажуць, што ён прысланы сюды рускімі сацыялістамі. Мабыць, моцныя вашы сацыялісты, бо нават у Сыбір да нас паслалі свайго эмісара. Трэба сказаць праўду, выбар удалы; ведалі што да нас трэба паслаць паляка.
    - Мабыць у Польшчы таксама пачынаецца?
    - Як жа так?
    - Усюды, - кажу, - пачата.
    - Я б паехаў да радзімы, гэтак бы паляцеў, ды сям’я трымае. Прыйдзецца тут ужо паміраць, - прамовіў з найвялікшай самотаю Фуровіч і адышоў ад мяне.
    - Пане Гінтаўт! Грай, польку! Мазурку! Кракавяк! Рускую!
    Гінтаўт зайграў рускую. Некалькі дам усталі пасярод пакою, трымаючы ў руках хусткі. Танец пачаўся. Тут з кавалераў выступілі на сцэну толькі трое: Ізьбіцкі, Патапенка і Ленартовіч. Пальма першынства належала ізноў толькі Ізьбіцкаму. Ён заліхвацкі рэзаў рускую.
    - Панове! Вып’ем за рускіх сацыялістаў! – прапанаваў Ермаловіч.
    - За ўсіх! – паправіў Патапенка.
    - Пане Гінтаўт! Грай мне еднему кракавяк – гучна папрасіў высокі сівы Ленартовіч з Варшавы.
    Усе дружна засьмяяліся.
    Гінтаўт граў кракавяк.
    Ізноў выступіў на сцэну Ізьбіцкі. Польскія танцы ён выконваў майстэрскі. Пахвалы сыпаліся з усіх бакоў.
    Але весялосьць наша была нечакана парушана. Француз, які спаборнічаў з Ізьбіцкім у кракавяк, раптам зрабіўся бледным, як палатно, і пачаў падаць.
    Ізьбіцкі, прыкмеціўшы гэта, падтрымаў яго і пры дапамозе іншых паклаў у пасьцель.
    Потым Ізьбіцкі праверыў пульс у француза і знайшоў, што ён пакутуе на парок сэрца, напісаў рэцэпт па ўсім правілах мэдычнага мастацтва і падпісаўся доктарам Нікольскім; сам жа не адыходзіў ад Патапенкі, даваў яму піць халоднай вады. У адзінай на той час у г. Канску гарадзкой аптэцы як на ліха не засталося фэльчара, які нанач сыходзіў спаць дахаты, да сябе на кватэру, па гэтаму прыйшлося зьвярнуцца да доктара Пятроўскага, чалавека безумоўна прыстойнага, які меў вялікае падабенства па сваім душэўным якасьцям з іркуцкім Ц. Цеханоўскім. Пятроўскі, прачытаўшы рэцэпт, адразу паехаў у аптэку сам, саставіў лекі і прывёз іх да Патапенкі, якога ён вельмі любіў і паважаў за ягоную шчырасьць і эксцэнтрычнасьць. Патапенка шанаваў у Пятроўскім гуманнасьць, чуласьць і гатоўнасьць ва ўсялякі час дню і ночы дапамагчы хвораму.
    - Доктар і сьвятар, – сабе не належаць, яны – набытак грамадзтва. Яны павінны быць шчырымі сябрамі роду чалавечага, а не фармалістамі, якія будуюць свой дабрабыт на чалавецтве, якое пакутвае, як гэта робяць шмат якія з маіх таварышаў па прафэсіі...
    У гэты момант пачуўся хрыплаваты гучны голас:
    - Гаспадар у хаце?
    Гэта быў паліцэйскі наглядчык Казлоўскі.
    Павітаўшыся з доктарам, Казлоўскі зьвярнуў увагу на Ізьбіцкага...
    Але ў гэты момант я хутка знайшоў выйсьце з цяжкага становішча. А менавіта, я зьвярнуўся да Ермаловіча які сядзеў побач са мною і шапнуў яму на вуха:
    - Кліч яго гарэлку піць.
    Ермаловіч адразу зразумеў мяне, увайшоў за перагародку, дзе ляжаў Патапенка, без цырымоніі ўзяў за руку блюсьціцеля парадку і ўрачыста прамовіў:
    - Спадар паліцмайстар славутага гораду Канску! Просім выпіць!
    - Вы, Пятро Васільевіч, вечна падносіце зьедлівыя шпількі; які ж я паліцмайстар; я – толькі паліцэйскі наглядчык.
    - Для каго вы – наглядчык, а для мяне вы – паліцмайстар, штодзённы наш ахоўнік.
    - Дагаворвайце ўжо, Пятро Васільевіч.
    - Што гэткае дагаворваць? Ня ведаю.
    - Зьедлівы вы, Пятро Васілевіч. Вы лаеце гэтак тонка, што і прычапіцца да вас нельга.
    - П’ю за здароўе нашага паліцмайстра, штодзённага ахоўніка. Спадар паліцмайстар! Сто маха дзеля належыць умацавацца віном, якое весяліць сэрца, а асабліва маё сэрца скача ад радасьці, “коли да ежели” я бачу нашага высокапаважанага ахоўніка. Дазвольце выпіць за нашага Канскага губэрнатара, спадара спраўніка!
    - Сёньня, - працягваў Ермаловіч, - у мяне ў хаце сп. паліцмайстар, адбылася падзея найвялікшай важнасьці: мой сабака Арабка забраўся ў камору і зьеў 3 пуды масла каровінага, аб чым маю гонар дакласьці вам. Другая падзея адбылася нядаўна, каля я ішоў сюды, па Берагавой вуліцы. Менавіта тры дамы без рагоў з пароды оvis, папярэдне дамовіўшыся паміж сабою, напалі на сабаку майго суседа Фінгалку і пазбавілі яе жыцьця. Вінаватых у злачынстве прашу няўхільна прыцягнуць да судовай адказнасьці. Вось вам мае навіны. Скажыце вы свае.
    - У мяне іх няма, – адказаў Казлоўскі, – усё добра. Вас не пераслухаеш, Пятро Васілевіч, маю гонар кланяцца, трэба ехаць. Я і заехаў сюды толькі на хвіліну, на агеньчык.
    Зрабіўшы агульны паклон Казлоўскі сышоў.
    У гэты час паўстанцы, за нешматлікім выключэньнем, амаль усе разышліся. Ізьбіцкі на іх, з аднаго боку, зрабіў непрыемнае ўражаньне, як заўзяты праціўнік польскага сэпаратызму, якім былі насычаны усе яны, але з другога боку, ён ім вельмі падабаўся, як палымяны рэвалюцыянэр, вельмі адукаваны доктар, хоць Ізьбіцкі быў толькі студэнтам IV ці V курсу ўнівэрсытэта, калі не здраджвае мне памяць.
    Доўга мы не спалі і ўсё абмяркоўвалі размаітыя пляны і прапановы Ізьбіцкага. Зрэшты, праўдзівей будзе назваць гэтыя пляны займальнымі марамі, туман якіх для мяне быў відавочны, але Ізьбіцкі – натура глыбока займальная, ён шчыра верыў у свае сьветлыя “соображения”. Зразумелая справа, што яму вельмі часта прыходзілася расчароўвацца. Уступаючы ў гаворку з палякамі, Ізьбцкі быў цалкам упэўнены, што дастаткова яму прамовіць палкую прамову, як паўстанцы яго зразумеюць і зробяцца празелітамі. Як і трэба было чакаць, ён памыліўся; нікога з палякаў ён не пераканаў.
    - Гэта застыўшыя, мёртвыя людзі – гарачыўся Ізьбіцкі. - У іх зараз у галаве рублі і матэрыяльны дастатак; ідэі ўсе выпарыліся; іх нельга нават патрыётамі назваць. Гэта якіясьці кастраты. Мабыць. сумна вам, Міхаіл Паўлавіч, з імі, з гэтым кулакамі?
    Я заступіўся за палякаў.
    - Вы не правы, - кажу я. – Нельга злаваць на людзей толькі за тое, што вы не пераканалі іх адмовіцца ад сэпаратызму. Відавочна, што ў вашай палымянай піліпіцы чагосьці не хапае.
    - Эх, што вы, Міхаіл Паўлавіч! Ім жа даўно ўжо пара зьмяніць свае перакананьні, таму што на іх баку цяжкі вопыт, які ўказвае ім іншы шлях. Гэтага шляху яны не бачаць, з прычыны сваіх прыгонніцкіх тэндэнцыяў. Ім цяжка жыць, як яны сьцьвярджаюць, пад ярмом Расейскага ўраду; жадаюць яны вызваліцца ад гэтага ярма, а самі ў той жа час імкнуцца заняволіць маларосаў, беларусаў, літоўцаў, латышоў і, нават, рускіх. У іх няма зусім аніякіх уяўленьняў аб свабодзе, роўнасьці і братэрстве народаў. Не, яны ворагі нашы і ворагі сьвядомыя, у адносінах да іх  ня можа быць аніякай літасьці.
    - Дазвольце, - пярэчу я, - а дзе ж тады ваша памяркоўнасьць? Вы прапаведуеце свабоду слова, свабоду асобы, роўнасьць і братэрства; у такім выпадку нельга трымаць у шорах і свабоду слова вашых праціўнікаў. Няхай яны прапагандуюць, што жадаюць; калі казань іхняя дрэнная, яна не прышчэпіцца.
    - Не, прабачце, вы памыляецеся. Я - паляк, бачыў сваімі вачыма, што польская вузкасьць, нецярплівасьць, разьвівае ў іншых нацыянальнасьцях тое ж самае. Патлумачу сваю думку прыкладамі. Дапусьцім, вы будзеце ў Польшчы і зойдзеце ў рэстарант; не ведаючы польскай мовы, патрабуеце абед – па-руску. Будзьце ўпэўнены, што ў гэты час да вас падыдзе полька, якая выдатна разумее, што вам патрэбна, і неадменна зьедліва ўсьміхнецца ды адкажа вам:
    - Ніц не разуме!
    - А калі скажыце рамізьніку каб ён вас адвёз на такую вось вуліцу, паверце, што вы анічога не дасягняце. Рамізьнік будзе сядзець на козлах і выгляду не падасьць, што ён разумее вас. Цяпер паспрабуйце паклікаць гарадавога і папрасіць яго дапамагчы вам; той жа рамізьнік адразу зразумее рускую мову гарадавога і адвязе вас куды заўгодна. Ці ж гэта не зьдзек над вамі? Ці ж у вас не зьявіцца пасьля гэтага ўсьведамленьне нацыянальнага пачуцьця? Ці ж з гэтага боку палякі ня шкодныя для сацыялізму...
    Прайшло сем гадоў... За гэты час я уцёк у Расею, быў там арыштаваны і ізноў накіраваны ў Сыбір, але толькі не ў Канск, а ў Якуцк...
    На заканчэньне мне застаецца сказаць некалькі слоў аб маіх даўніх знаёмых, якія жылі ў Канску: пра Патапенку, Ермаловіча, Жукоўскага і Гінтўта. Патапенка памёр у 1884 г., Ермаловіч і Гінтаўт таксама, Жукоўскі забіты рабаўнікам 4-5 г. таму назад.
    /Овчинников М.  Из воспоминаний моей Канской ссылки. // Сибирский архив. № 4 - № 9. Иркутск. 1913./

                                                                   М. І. ВІТКОЎСКІ*
    Сёньня мінула 15 гадоў са дня сьмерці Мікалая Іванавіча Віткоўскага, былога кансэрватара музэя Ўсходне-Сыбірскага аддзела Геаграфічнага таварыства, які гэтак шмат папрацаваў на карысьць навукі і таварыства. Ягоная заўчасная сьмерць прынесла непапраўную страту. Усялякі, хто ведаў Мікалая Іванавіча доўга будзе памятаць гэтага высакароднага чалавека, заўжды суровага, сардэчнага і часам нэрвовага, які рэзка адчаканьваў кожнае слова. Але суровасьць ягоная была падманная. Дастаткова было ўважлівага позірку, каб прыкмеціць што ў ягоным твары хаваецца бязьмежная дабрыня, так як усе, хто блізка ведаў Мікалая Іванавіча, шчыра любілі і паважалі яго. Паважалі яго і як чалавека і як вучонага, заўзятага археоляга, і навука згубіла ў ім адданага і нястомнага працаўніка, які ўзбагаціў Усходне-Сыбірскі аддзел каштоўнымі працамі і калекцыямі. Гэткія асобы сустракаюцца рэдка.
    Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў пачатку 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя, у вёсцы Мокшын Віцебскай губ. і павету**. Вучыўся ў школе арганістаў***, але курса не скончыў таму што польскі рэвалюцыйны рух 1860-х гадоў адбыўся не толькі ў Літве, але і ў Беларусі. М. І. яшчэ юнаком апынуўся ў атрадзе паўстанцаў. Атрад быў разьбіты і М. І. асуджаны, прыбыў у Іркуцкую губэрню ў 1864 г. у сяло Алонкі Балаганскай акругі. Закінуты сюды без усялякіх матэрыяльных сродкаў, ён змушаны быў паступіць у якасьці работніка да мясцовага сьвятара а. Пятра Сьпяранскага. Пасяліўшыся ва флігельку, на двары, удзень М. І. выконваў усе работы па гаспадарцы, увечары штосьці чытаў, ці гутарыў з а. Пятром. Гэткія гутаркі нярэдка доўжыліся далёка за поўнач. Але перад тым як распачаць гутаркі М. І. заўсёды гуляў з маленькімі дзеткамі, з якіх асабліва любіла яго 3-х гадовая дзяўчынка Маша. Ён літаральна быў яе нянькай. Маша без дзядзькі “Коі” не клалася спаць, не сядала да стала есьці і не ўставала раніцай з пасьцелі. Магчыма, што Маша нагадвала яму сястрычку, якая засталася на радзіме. Гэтак праходзілі аднастайныя будзённыя дні М. І. у Алонках. Па нядзельных жа днях да а. Пятра звычайна прыходзілі 5 чалавек таварышаў па выгнаньню М. І. Напачатку заўсёды ішла марудная размова на злобу дню, але потым, непрыкметна, яна датыкалася польскага паўстаньня. А. Пётар, зразумела, асуджваў яго, але затое заўжды сустракаў у асобах суразмоўцах, заўзятых палянафілаў, энэргічныя пярэчаньні. Сам жа М. І. прытрымліваўся сярэдзіны. “Я – казаў ён, – не паляк, а беларус, для мяне нацыянальнасьць і, у прыватнасьці польскае паўстаньне, не мае аніякага значэньня. Але я далучыўся да паўстаньня, як да зьявы агульна чалавечай”. Калі не было гэткіх гутарак М. І. што-небудзь чытаў, вывучаў батаніку, нямецкую і францускую мовы і ўвогуле займаўся самаадукацыяй у аб’ёме курса сярэдняй вучэбнай установы. Пражыўшы каля 5 гадоў у а. Пятра Сьпяранскага, ён нарэшце, расстаўся з ім, таму што Сьпяранскі быў пераведзены ў с. Канавалаўскае. Цяжка прыйшлося М. І. без а. Пятра, чалавека інтэлігентнага, які адносіўся да яго мякка, ня гэтак, як адносіцца селянін да свайго работніка. І вось М. І. прыйшлося паступіць работнікам ужо да селяніна і бедаваць тут, цярпець нярэдка прыніжэньні і зьневажаньні.
    У гутарцы са мною ён распавядаў, як нярэдка яму даводзілася, у якасьці работніка, адвозіць на абывацельскіх конях з аднаго сяла ў другое размаітых “бар”.
    - Коні, - казаў М. І., звычайна худыя, стомленыя ад працы, не бягуць, а “барин” крычыць: “погоняй, польская морда!” Ну лупцанёш коней пугай, яны трошкі пабягуць рысьсю, а затым цягнуцца па старому. Я пасьля гэтага пакідаю коней у спакоі, думаючы што “барин” задаволены. Ды дзе там. Раптам адчуваеш як “барин звезданет” у шыю, або па сьпіне. За што ж, пан, б’есься. Вязу ж не я, а коні. “Барин” не супакойваецца: “вези, польская морда, скорее, а не то зубы и ребра пересчитаю”.
    Пасьля с. Алонкі М. І. пражываў, таксама работнікам, у с. Мальцінскім, дзе ўпершыню пазнаёміўся з Кітойскімі стойбішчамі першабытнага чалавека.
    Нарэшце ў верасьні 1873 г. М. І. удалося вырвацца на 20 дзён у Іркуцк. Гэтыя 20 дзён з адтэрміноўкамі зацягнуліся на некалькі гадоў. Тут у Іркуцку яму давялося быць вадавозам, фарсіць у ічыгах**** і армяку. Потым па рэкамэндацыі якогасьці “барина” М. І. робіцца хатнім настаўнікам у доме купца Мятляева, дзе падрыхтоўвае ягоную маленькую дачку ў адзін з маскоўскіх жаночых інстытутаў.
    Доўга давялося гібець Віткоўскаму ў сваім мізэрным існаваньні; доўга яму прыйшлося быць невядомым, але палкая любоў да навукі ўзяла сваё. Ён, які не скончыў курса нават у школе арганіста, ужо ў 1877 г. батанізуе ў навакольлях Іркуцка па даручэньні Ўсх.–С аддзела Геагр. т-ва, зьбірае багаты матэрыял і сыстэматызуе яго.
    Але сьпярша, чым штосьці сказаць аб навуковай дзейнасьці М. І., я павінен сказаць некалькі слоў пра пажар, які адбыўся 24 чэрвеня 1879 г., калі аддзел пазбыўся ўсяго свайго набытку: багатай бібліятэкі, якая зьмяшчала ў сабе 10227 кніг, і музэя, які меў 223300 экзэмпляраў размаітых прыродна-гістарычных, этнаграфічных і археалягічных прадметаў, мноства старых спраў размаітых устаноў Сыбіры, каштоўных скруткаў, якія адносіліся да цараваньня Івана Жахлівага ды інш. – усё гэтае згарэла. Кансэрватар музэя Я. Д. Чэрскі, маючы ў сваім распараджэньні аднаго вартаўніка, прасіў адміністрацыю аб выратаваньні калекцыяў, але атрымаў адказ.
    Такім чынам усё загінула, але не загінула энэргія ў людзей. якія блізка стаялі да музэю, не загінула ідэя ўзнаўленьня яго ў людзей, якія палка любілі навуку, гэткія як Загоскін, Чэрскі, Шведаў, Віткоўскі, Розен ды інш. Па пастанове распарадчага камітэту вырашана было зьвярнуцца да апекуна аддзела г.-л. Анучына за дазволам адкрыць падпіску на ўзьвядзеньне новага будынку музэя. Анучын узяў справу ў свае рукі і ў хуткім часе сабраў 42000 руб. і вось па праекту барона Розена М. І. Віткоўскі, ўжо кансэрватар музэя***** і сябра аддзелу, з канца 1879 г. зьяўляецца ягоным будаўніком. На працягу 1880 і 1882 гг. ён нарыхтоўваў будаўнічы матэрыял, і, нарэшце, у сьнежні 1882 г. Усходне-Сыбірскі аддзел ужо меў уласны будынак, хаця і не завершаны.
    У 1880 г. М. І. Віткоўскі тутэйшым аддзелам Геаграфічнага таварыства быў камандзіраваны дзеля дасьледаваньня ў археалягічных адносінах р. Кітоя пры ўпадзеньні яго ў Ангару з левага боку. Тут ім было здабыта каля 14 касьцякоў разам з прыладамі, якія адносяцца да нэалітычнага пэрыяду.
    М. І. казаў, што ён археоляг выпадковы, дылетант, але гэтае дылетанцтва ніколькі не прыніжае таго перавароту, які ён учыніў у поглядах нашых вучоных археолягаў. Да гэтага часу Ўсходняя Сыбір у археёлягічных адносінах была мала дасьледаваная, аб ёй меліся вельмі мізэрныя зьвесткі, так што памылкова ўсталяваўся нават гэткі погляд, што ў паўночнай Сыбіры першабытны чалавек нават не перажываў каменнага пэрыяду.
    14 верасьня 1880 г. М. І. робіць даклад на агульным сходзе сяброў аддзелу Геаграфічнага таварыства аб выніках раскопак, якія праводзіліся ім на вусьці р. Кітой.
    Раскопкі гэтыя паслужылі прадметам абмеркаваньняў на 5 археалягічным зьезьдзе ў Тыфлісе ў 1882 годзе, дзе на іх зьвярнулі ўвагу і эўрапейскія навукоўцы, якія мелі прадузятую думку супраць існаваньня ў Сыбіры каменнага пэрыяду. Справа ў тым, што Віткоўскі амаль першы скінуў таямнічую накрыўку той эпохі чалавецтва, калі яно не ведала мэталяў, але знаходзілася ўжо на даволі значнай вышыні разумовага разьвіцьця і даказаў прысутнасьць даўняга чалавека каля Іркуцка са ўсімі прадметамі хатняга абсталяваньня ў штодзённым жыцьці і культуры, якія нарадзіліся ўжо тады ў Цэнтральнай Азіі.
    Тут будзе цікавым пазнаёміцца з поглядам М. І. на радзіму народаў Усходняй Сыбіры і прычыны іхняга перасяленьня.
    Напрыканцы****** трацічнага пэрыяду стэп Гобі ўяўляла сабою мора, якое мела побач шмат вялікіх прэснаводных азёраў, упадзіны якіх засталіся і па сёньня*******. У адной з гэтых ямінаў была марская затока. У вобласьці азёраў пазьней жыло шматлікае насельніцтва, якое мела даволі высокую культуру, накшталт этрускаў. Па меры высыханьня азёраў, краіна ператварылася ў пустыню. Мора адступіла, ледавікі на горных вяршынях раставалі і клімат рабіўся кантынэнтальным. Насельніцтва, якое, верагодна, харчавалася рыбалоўствам, паляваньнем, а магчыма і земляробствам, вымушана было шукаць новыя месцы, болей прыдатныя дзеля задаволеньня сваіх мізэрных патрэбаў.
    Пасьля гэткіх геалягічных умоваў першабытны чалавек рухаўся на захад, усход і поўнач, дзе сустракаў найменшы супраціў з боку прыродных умоў. Гэткім чынам Цэнтральная Азія служыла ачагом, які выкідваў новыя народы, як на поўнач Азіі, гэтак сама і Эўропы. Зразумела што частка народаў ішла на поўнач наўкола Байкалу, праз Тункінскую ды Тарскую котлішчы, праз Троіцкасаўск па Енісеі, Кемчугу, Селензе ды інш. рэкам. Больш культурныя народы ішлі ў Эўропу праз Малую Азію і праз Іран, асядаючы тут у выглядзе пэрсаў, галаў ды пялезгаў, меней жа культурныя народы ішлі праз Барабінскі стэп і Туркестан, абрынуўшыся масаю на эўрапейцаў пад імем скіфаў, масагетаў ды інш.
    Першабытны чалавек Сыбіры, на жаль, не пакінуў пасьля сябе аніякіх помнікаў, акрамя нэалітычных і палеалітычных прыладаў, якія зрэдку знаходзяць у адкладах. Але затое не толькі Сыбір, а ў прыватнасьці Іркуцк і ягоныя ваколіцы, багатыя нэалітамі, якія знаходзяць разам з касьцякамі. Частка гэтага адкрыцьця належыць М. І. Віткоўскаму. Ён першы аднавіў вобраз жыцьця тутэйшага абарыгена. А менавіта: чалавек, які перажыў нэалітычны пэрыяд, быў зьвералоў і рыбалоў. Прылады неабходныя ў штодзённым жыцьці, вырабляў з нэфрыту, які здабываў у верхавінах Кітою, Быстрай ды Іркуту. Тут жа і праводзіў апрацоўку гэтых прыладаў, якімі ён сек пракаветны лес, у якім былі шматлікія драпежныя і недрапежныя зьверы, як то: рэніфер (паўночны алень), дзік (значна большы ды мацнейшы чым сучасны дзік, калі меркаваць па парэшткам), зубар, марал, казуля, мядзьведзь, заяц, лісіца, воўк і рачны бабёр, якога М. І. у Кітойскіх могільніках не сустракаў, але затое ў 1901 годзе знойдзены мною ў Глазкоўскім прадмесьці. Чалавек заўсёды знаходзіўся ў барацьбе і з суроваю прыродаю, і са зьвярамі, за якімі паляваў. Можна з упэўненасьцю сказаць, што першабытны чалавек меў пэўны погляд на пазамагільнае жыцьцё: аказваецца ён не паміраў, а толькі часова засынаў; і таму ў могільніках знаходзяцца не толькі прылады паляваньня і рыбалоўства, якія выкарыстоўваліся ім пры жыцьці, але нават аздабленьні: гаршчкі ды лыжкі, зробленыя з косьці. У выніку гэткіх вераваньняў у пазамагільнае жыцьцё, чалавек і клаў у магілу усе прадметы, неабходныя пры жыцьці дзеля таго, каб прачнуўшыся, ён мог зьявіцца сярод суровай прыроды, узброены ўсім, што спатрэбіцца яму, як жывой істоце, г.з. ежа, пітво, паляваньне і рыбная лоўля.
    Пахаваньні адбываліся гэткім чынам: выкопвалася неглыбокая яма, 1,5 арш. глыбіні, дно яе пасыпалася чырвонай вохрай, якую верагодна знаходзілі дзесьці тут********; у нагах, адступаючы 1-2 аршыны складалася лейкападобная куча камянёў, у ёй запальвалася ламачча, і, верагодна, смажылі якую-небудзь жывёліну, якую забівалі тут жа і зьядалі. Косткі забітай жывёліны кідаліся на вогнішча. Мікалаю Іванавічу ні разу не давялося зарэгістраваць прысутнасьць у кучах суспаленых костак жывёлін і костак чалавека, але мне ў Глазкаве давялося адзін раз знайсьці косткі пальцаў дзіцяці, што ўказвае на канібалізм глазкаўскага нэалітычнага чалавека. Роўна ж гэтак жа М. І. не знаходзіў бронзавых прадметаў сярод нэалітаў. Толькі пазьнейшыя дасьледаваньні, хоць і адзінкавыя, гавораць адваротнае. М. І. здабыў значны матэрыял шылаў ды іголак, якія ўказваюць на тое, што чалавек таго пэрыяду ўмеў шыць для сябе са зьвярыных шкур адзежыны, дзеля абароны ад суровага холаду і непагадзі ў буданах, дзе гарэў заўсёды агонь, на якім гатавалася немудрагелістыя ежа з мяса дзікіх зьвяроў ці рыбы, але іншы раз наставаў час, калі паляваньне было нешчасьлівае, тады чалавеку прыходзілася есьці штосьці вельмі цьвёрдае, бо каронкі зубоў, здабытых М. І. Віткоўскім аказаліся сьцёртымі, іклы ж у шасьці асобінаў у пашчэнках аказаліся пляскатымі, павернутымі ва ўнутр, што, несумненна, па меркаваньні прафэсара Каратнёва, яўляецца не анамаліяй, а чымсьці іншым.
    Чалавеку нэалітычнага пэрыяду даволі цікавы былі і ўпрыгожваньні: ён, забіваючы дзіка, ягоныя іклы расьпіловываў паўдоўж, на канцах сьвідраваў адтуліны, зьвязваў іх і насіў на галаве, утвараючы гэткім чынам дыядэму, што, верагодна, не кожнаму індывідуўму дадзена была права насіць, а толькі абранаму.
    З іклаў казулі, зубоў ізюбра і мядзьведзя, рачных ракавін ён таксама рабіў упрыгожваньні, якія нанізваў, верагодна, на жылу забітай жывёліны. Гэткая пасма нанізаных зубоў служыла шыйным упрыгожваньнем, так што ў дзікуна зарадзілася ўжо ўсьведамленьне аб прыгажосьці.
    Дапытлівы розум М. І. не прыпыняўся на тых адкрыцьцях, якія ён рабіў у галіне археалёгіі. 4 чэрвеня 1881 г. ён камандзіруецца аддзелам Геаграфічнага таварыства ў якасьці батаніка ў Забайкальскую вобласьць, дзе прабыў да 10 ліпеня і прывёз з сабой багаты матэрыял флёры Заб. вобл. і этналягічны матэрыял*********.
    У наступным жа 1882 г. М. І. Усходне-Сыбірскім аддзелам Геаграфічнага т-ва камандзіруецца напачатку вясны ў Тунку, а 24 чэрвеня – для дасьледаваньня ўсяго гэчышча р. Ангары, у якасьці дасьведчанай асобы ў галіне дагістарычнай этнаграфіі. Як вынік дасьледаваньняў ў 1886 г. зьявіўся знакаміты ягоны артыкул: “Каменный период в долине р. Ангары”, які зьвярнуў на сябе ўвагу не толькі вучоных у Расіі**********, але і за мяжой. Позьняе зьяўленьне ў друку гэтага артыкулу тлумачыцца тым, што ў 1883 г. па пастанове спэцыяльнай камісіі, якая была прызначаная для абмеркаваньня пытаньня аб пабудове пры Іркуцкай Кузняцоўскай грамадзянскай бальніцы аддзяленьня для душэўна хворых на ахвяраваныя Базанавым і Нямчынавым сродкі. М. І. Віткоўскі прызначаецца будаўніком гэтага аддзяленьня і ў сьнежні гэтага году камандзіруецца камандуючым войскамі Усх.-Сыб. ваеннай акругі ў Эўрапейскую Расею дзеля азнаямленьня з арганізацыяй бальніц для душэўна хворых. Пабудаваўшы бальніцу, М. І. заняўся апрацоўкай здабытага раней ў 1882 г. матэрыялу. Затым навуковая дзейнасьць М. І. надоўга спыняецца. Прычынай таму зьяўляліся заўсёдныя працы па друкарні і музэю. Вось гэткім чынам у яго раскладаўся дзень: з 6 гадзін да 9 г. ён працаваў у музэі, з 9 да 3-4 у друкарні, адпачываў і ў 5-6 г. ізноў у друкарні, з 7 да 11-12 у музэі. Але у год сьмерці, або ў 1893 г. ён марыў на свае сродкі заняцца дасьледаваньнем шляху перамяшчэньня першабытнага чалавека з Манголіі па р. Кітою. Дзеля гэтага жадаў са мною ехаць у Тунку да самай Манголіі, адкуль, перайшоўшы хрыбет, выйсьці да вытокаў Кітою і павольна спусьціцца па абедзьвюм берагам, азначаючы стаянкі першабытнага чалавека; я павінен быў ісьці правым берагам, а М. І. левым. Але экскурсіі нашай не суджана было адбыцца. 24 верасьня ён заўчасна загнуў.
    Такім чынам у 1882 г. 24 верасьня г.з. 15 гадоў таму назад, нечаканая сьмерць М. І. прынесла цяжкую страту, як для блізкіх для яго асоб, гэтак і для гістарычнай этнаграфіі (г.з. археалёгіі) Усходняй Сыбіры.
    Тыя, хто добра ведаў М. І., ніколі не забудуць гэтага чалавека, з чыстай душой, заўсёды гатовага дапамагчы бліжняму, пагадлівага, нэрвовага, часам неўраўнаважанага, у якога сэрца брала перавагу над розумам. Яго нельга было не паважаць і не любіць. Археалёгія і Ўсх.-Сыб. аддзел згубілі ў асобе М. І. разумнага, таленавітага, нястомнага, адданага працаўніка, які узбагаціў наш музэй Кітойскай ды Чадабскай археалягічнымі калекцыямі, каторыя і сёньня служаць упрыгожваньнем археалягічнага аддзела. Гэта быў генэрал ад навукі, але генэрал не паркетны, не дыплямаваны, якому ўсё даецца лёгка, дзякуючы дыплёму, а генэральства яму дасталася цяжкай нястомнай працай. Пры звычайных размовах шмат хто задаваў яму пытаньне: “Дзе ж вы, М. І., вучыліся, у якім унівэрсытэце”? Нашто М. І. заўжды адказваў: “Я нават не прайшоў і школы арганістаў – я невук, дылетант.” – “Але, аднак, як жа вы і сыстэматыку батанікі ведаеце і аб геалёгіі маеце ўяўленьне і, бачна, з літаратурай знаёмыя, - гэта ж не кожны, часам, які атрымаў сыстэматычную адукацыю, можа зрабіць тое, што робіце вы?”
    Гэткі быў Мікалай Іванавіч Віткоўскі, памяць якога мы сёньня і ўшаноўваем***********.
                                                                               ЗАЎВАГІ
    * Гэтая прамова казалася на агульным сходзе сяброў Усходне-Сыбірскага аддзелу Геаграфічнага таварыства з прычыны 15 угодкаў са дня сьмерці М. І. Віткоўскага.
    ** “Мікалай Віткоўскі, сын Яна, нарадзіўся ў 1843 годзе на Віцебскай зямлі ў мясцовасьці Moszarz або Moszanа. Па заканчэньні прагімназіі запісаўся да школы арганістаў, якой не скончыў, бо ў 1863 годзе ўступіў у партыю паўстанцаў, да якой гарнулася мясцовая моладзь. Сярод яе быў і Ян Чэрскі. Дзеі і лёс віцебскай партыі былі сумныя. Паводле рэляцыі Чэрскага – гэта было суцэльнае ўцяканьне ад сялян, якім плацілі вайсковыя ўлады за спайманых паўстанцаў...” /Dybowski B.  Wspomnienie o archeologu Mikalaju Witkowskim. // Swiatowit. T. XII. 1924/1928. № 1. Warszawa. 1928. – А. Б./
    *** Ніжэйшая школа пры касьцёле, дзе навучаюць чытаць і пісаць па-польску, пачаткам арытмэтыкі, трохі па-латыні ды граць набажэнскія гімны на арганах.
    **** Скураны абутак сыбіракоўА. Б./
    ***** “1879 г. пажар Іркуцка. На жаль у той час цяжка захварэў Чэрскі і ягоную пасаду кансэрватара Прыродазнаўчага музэя заняў Віткоўскі. Дактары раілі Чэрскаму, каб ён кінуў навуковую працу і пакінуў Іркуцк. Аднак той рады ён выканаць не мог, бо ня меў аніякіх сродкаў, так як ягоны швагра, атрымаўшы ад яго паўнамоцтвы, яшчэ непаўналетняга нашчадка маёнтку, захапіў яго цалкам. Віткоўскі вырашыў тады паехаць ў Літву і там палюбоўна змусіць сваяцтва Чэрскага, каб яно прыйшло на дапамогу хвораму. Нічога не гаворачы Чэрскаму ён здабыў дазвол на выезд, адведаў сваю родную старонку, але ў справе Чэрскага не змог спрычыніць аніякай зьмены. Даведаўшыся аб маім вяртаньні з Камчаткі. ён прыбыў да Варшавы, дзе ў той час я знаходзіўся.Тут пры дапамозе Тачаноўскага мы здолелі атрымаць грашовую дапамогу для Чэрскага, з якой Віткоўскі і вярнуўся ў Іркуцк.” /Dybowski B.  Wspomnienie o archeologu Mikalaju Witkowskim. // Swiatowit. T. XII. 1924/1928. № 1. Warszawa. 1928. С. 3-4. – А. Б./
    ****** У арыгінале надрукавана “конце”, але гэтае слова ад рукі закрэсьленае і зьверху надпісана “начале” . – А. Б.
    ******* У той час, калі стэп Гобі ўяўляў сабою азёрную вобласьць накшталт Фінляндыі, акіян праходзіў значна бліжэй, затапляючы ўсе Сыбірскія нізіны. Верагодна большая частка Якуцкай вобласьці была пад вадою, але ці даходзіў акіян да Віцімскага нагор’я, невядома. Што датычыцца Алёкмінска і Вілюйскага, ачага вульканічнай дзейнасьці, то безумоўна, воды акіяна затаплялі гэту мясцовасьць. М. І. не сумняваўся, што у далейшым гэта будзе даказана геолягамі і што ўсе высокія горы ўяўлялі ў той час сабою выспы... Вульканы паднімалі з-пад вады цэлыя горы. На захадзе Барабінскі стэп ўяўляў сабою аграмадную затоку Ледавітага акіяна. Гэткае мноства марскіх і азёрных водаў рабіла клімат вельмі мяккім. У той час горныя хрыбты, у тым ліку і Хамар-Дабана былі пакрытыя ледавіком альпійскага тыпу магутнасьцю да 1500 футаў. Але ледавікі не былі суцэльнымі падобна сучасным Грэнляндзкім і старажытна Фінляндзкім. Узровень Байкалу ў той час, па досьледам Я. Д. Чэрскага дасягаў да 2500 ф. вышыні, г.з. на 900 ф. вышэй сучаснага, затапляючы ўсе нізіны Забайкальля і Тункінскага котлішча...
    ******** Верагодна на рацэ Ушакоўка, у 30 вёрстах ад Іркуцка.
    ********* Гэтае падарожжа М. І. было зьдзейсьненае разам з І. Д. Чэрскім, камандзіраваным Усх.-Сіб. аддзелам геагр. т-ва для геалягічных досьледаў р. Селенгі з ейнымі даплывамі: Джыдай, Чыкоем ды Хілокам.
    Праф. Каржынскі пісаў Мікалаю Іванавічу адносна ягоных батанічных калекцый:
    Літасьцівы спадар, Мікалай Іванавіч!
    Лічу сваім абавязкам выразіць вам сваю глыбокую ўдзячнасьць за ахвяраваны вамі гербарый, які наш падвойна дарагі, па-першае, як матэрыял, а па другое, як адзнака вашага адукаванага спачуваньня мэтам дасьледаваньня флёры. Я прагледзеў увесь гербарый і знайшоў, што ён складзе для нас каштоўны уклад. Будзьце ласкавы толькі, напішыце падрабязьней у якіх менавіта пунктах вы сабралі расьліны, каб нам было лягчэй арыентавацца ў некаторых абазначэньнях.
    Калі вы будзеце мець час і пазьней прысьвяціце свой вольны час зьбіраньню расьлін, то майце на ўвазе, што ўсялякае зьбіраньне, як бы малым яно не было, можа прынесьці сваю долю карысьці. Але навуковая вартасьць калекцыі тым вышэй, чым: 1) падрабязнае абазначэньне пункта ўмоў месца знаходжаньня сабраных расьлінаў, 2) чым яна паўней, і 3) чым паўней сабраныя экзэмпляры, г. з. пажадана, каб яна былі з ніжнімі лісткамі. парасткамі, каранямі і т. п. Вельмі важна, акрамя гэтага, зьбіраць па некалькі экзэмпляраў,так як па адным нельга адрозьніць індывідуальныя адрозьненьні ад расавых. Нарэшце, старацца па магчымасьці лепей сушыць расьліны, так як толькі добрыя экзэмпляры перадаюць фізіялёгію віду (вызначэньне, безумоўна, магчыма і па вельмі кепскім). Чым стараньней выкананы гэтыя ўмовы, тым навуковая вартасьць калекцыі вышэй. Але па крайняй меры пры цяперашніх умовах, усялякая калекцыя, нават самая невялікая, прынясе сваю долю карысьці дзеля вывучэньня краю.
    Прашу вас, літасьцівы спадар, прыняць запэўненьне ў шчырай пашане і адданасьці.
    Каржынскі.
    Прабачце за памылкі.
    3 лютага 1890 года. Томск.
    ********** За гэтую працу генэральнае Геаграфічнае таварыства прысудзіла М.І. залаты мэдаль.
    *********** Усх.-Сыб. аддзел Геагр. таварыства 24 верасьня 1907 г. заказаў у мясцовым касьцёле памінальную імшу па М. І. Віткоўскім. На імшы прысутнічала сям’я ды incorpore – таварышы памерлага па сасланьню, а ад Геаграфічнага аддзелу толькі трое: я, В. Б. Шастаковіч ды В. С. Прарокаў. Вельмі прачулае слова прамовіў кс Жыскард; шмат хто плакаў.
    /Овчинников М.  Сибирский архив. №1. Иркутск. 1911. С. 1-11./