суббота, 4 октября 2014 г.

Дамінік Ложак. Акторка Тацьцяна Мархель. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Тацьцяна Рыгораўна Мархель нарадзілася 19 студзеня 1939 г. у в. Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці.
    У 1957-1959 гг. працавала мэдычнай сястрой у 6-й гарадзкой клінічнай бальніцы г. Менску. У 1959-1963 гг. вучылася ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
    У 1963-1966 гг. працавала ў Гарадзенскім абласным драматычным тэатры. З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстану, г. Алма-Ата. З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім драматычным тэатры.
    У 1970-1986 гг. працавала ў НАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. У 1987-1993 гг. працавала ў Тэатры-студыі кінаактора.
    У верасьні 1991 г. акторка Тацьцяна Мархель, фальклёрны ансамбаль «Рунь», народны майстра па кераміцы Сымон Саўрыцкі ды спадар Яўген Лецка, наведалі, па лініі стварэньня міжнароднай арганізацыі “Бацькаўшчына”, сваіх землякоў у Якуцку, дзеля азнаямленьня з дзейнасьцю мясцовай суполкі “Суродзіч”. Тады ж Тацьцяне Мархель давялося выступіць на якуцкім радыё, дзе яна у кароткай прамове на беларускай мове запрасіла якуцян на выступленьне ансамбля “Рунь” ды прасьпявала адну з песень з кінафільма “Людзіна балоце” (1991), створанаму па рамане Івана Мележа, які дарэчы транляваўся па Усесаюзнаму тэлебачаньню.
    Ад 1993 году Тацьцяна Мархель працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
    Сябра Беларускага саюзу кінэматаграфістаў з 1984 году. Заслужаная артыстка БССР (1984). мэдаль Францыска Скарыны (2004). Народная артыстка Рэспублікі Беларусь (2011).
    Літаратура:
    Скорабагатчанка А. В.  Мархель Таццяна Рыгораўна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 144-145.
    Гамзовіч Р.  Знакамітая Таццяна Мархель нават маўчыць па-беларуску. // Голас Радзімы. Мінск. 1 студзеня 2004. С. 7.
    Дамінік Ложак,
    Койданава.