четверг, 9 октября 2014 г.

Хама Позьнер. Мяшчанка Пеўзьнер. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                        МЯШЧАНКА  ПЕЎЗЬНЕР
     Нахама [Нахома] Гешэлеўна [Гешелевна] Пеўзнер [Певзнер] - нар. у 1878 годзе, мяшчанка м. Вільні Расейскай імпэрыі. Загадам ад 10 лістапада 1902 г. была выслана ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў і Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаная ў Якуцкую вобласьць. Якуцкім губэрнатарам была разьмеркаваная ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Дастаўленая ў м. Алёкмінск 3 ліпеня 1903 г. і пакінутая там на жыхарства. Па стане здароўя, з-за пачаўшых разьвівацца сухотаў, не магла нічым займацца і жыла на казённы кошт. Па маніхвесьце 11 жніўня 1904 г. тэрмін ссылкі быў скарочаны на адну траціну і павінен быў скончыцца 10 сакавіка 1906 г.
    Генэрал-губэрнатарам да заканчэньня тэрміну ссылкі перапрыназначаная ў Енісейскую губэрню і распараджэньнем Якуцкага губэрнатара ад 19 жніўня 1905 г. была адпраўленая 24 жніўня з Алёкмінска ў Краснаярск.
    Была вызваленая ад ссылкі кастрычніцкай амністыяй 1905 г.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 175, 194, 316, 473.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 175, 194, 316, 473.
    Хама Позьнер,
    Койданава.