среда, 15 октября 2014 г.

Тацьцяна Пятрушкіна-Вуцюк. Афэрысты Харытон. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                               АФЭРЫСТЫ  ХАРЫТОН  ГЛАДУНОЎ
    Харытон Апанасавіч Гладуноў нарадзіўся ў 1885 г. у в. Сямёнаўка Рудзенскай воласьці Гомельскага павета Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыя.
    Паходзіў з сялянаў. Працаваў наборшчыкам у друкарні. Летам 1909 года яго арыштавалі за выраб фальшывых грошаў ў Чыце Забайкальскай вобласьці ды прыгаварылі ад 16 лістапада 1911 года да пазбаўленьня усіх правоў стану і чатырох гадоў катаржных працаў.
    Праз два гады ў 1913 годзе, па амністыі з-за сьвяткаваньня 300-годзьдзя дома Раманавых, катарга яму была замененая ссылкай. Забайкальскае абласное праўленьне адправіла яго на пасяленьне у Якуцкую вобласьць дзе ён быў прызначаны ва Уладзімерскую сельскую грамаду (цяпер сяло Уладзімераўка ў 24 км ад Якуцка).
    У Якуцку працаваў майстрам сцэны ў клюбе Таварыства прыказчыкаў ды загадчыкам мясцовай друкарні.
    21 сакавіка 1918 г. ў Якуцку паўстаў Савет працоўных дэпутатаў і ён робіцца ягоным актывістам. Нелегальна выяжджаў у г. Алёкмінск, каб сустрэць чырвоны атрад Апалінара Рыдзінскага, які ўвайшоў 1 ліпеня 1918 г. у Якуцк. Разам з Мэндэлям Кершенбаўмам удзельнічаў у забойстве судовага сьледчага Абласнога савета Франца Банкоўскага [Банкоўская
Марыя Аляксандраўна, якая нар. у 1881 г. у в. Ляхавічы Віленскага ваяводзтва (Старагабскі с/с Мядзельскага р-на Мінскай вобл. РБ), палячка. Жыла ў г. Якуцку і да арышту не працавала. Арыштаваная 28 верасьня 1937 г. УДБ НКВД па арт. 58-6 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС ад 15 лютага 1938 г. асуджаная да ВМП. Расстраляная 16 сакавіка 1938 г. у г. Якуцку. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР 5 чэрвеня 1989 г. па Указу ПВС СССР ад 16.01.89 г. рэабілітаваная.]
    Таксама Гладуноў, разам з Валянцінам Бакалеўскім (камісар Мархі), у смутны час прысабечыў саўдэпаўскія грошы – каля 32000 рублёў і двух фунтаў золата, якія захоўваліся ў вялікай шкатулцы. У той час ён сужыцельстваваў з Зінаідай Ісаеўнай Габернік. Калі да Якуцка падышоў белы атрад паручніка Міхаіла Гардзеева Гладуноў камандаваў невялічкім атрадам чырвоных, але не рашыўся прыняць бой і з-за гэтага апынуўся ў якуцкай турме.
    У ноч на 15 сьнежня 1919 года ў Якуцку ваенны гарнізон на чале з Баляславам Гелертам зьдзейсьніў пераварот і улада белых была скінутая. [Гелерт, “грамадзянін Лодзі”, пад час І Усясьветнай вайны служыў малодшым афіцэрам у Польскім легіёне рускай арміі, які зімой 1915/16 г. апынуўся ў Якуцкай вобласьці. Дарэчы газэта “Якутские областные ведомости” за 26 верасьня 1919 года (№ 206) паведамляла: “Да ўвагі палякаў. Прыпісваю ўсім палякам, якія падавалі заявы аб выхадзе з рускага падданства і што маюць на руках дакумэнты, якія сьведчаць аб выхадзе іх з расейскага падданства, неадкладна са дня аб’явы гэтага загада прад’яўляць такія ў раду польскай гміны. Эмісар па Якуцкай вобласьці Польскага Вайсковага Камітэта ў Іркуцку Б. С. Гелерт”.
    І там жа было паведамлена: “Да ўвагі палякаў. Сапраўдным даводжу да ведама ўсіх зацікаўленых асобаў, што па справах нацыянальнага і вайсковага камітэтаў, а таксама па справах службы прымаю штодня акрамя сьвятаў, з 3 гадзін да 5 г. папаўдні; Тэл. 133; ва ўласнай кватэры, Громаўская вул., д. Вайнштэйна. Па экстраных дадзеных прымаю ва ўсякі час у памяшканьні канторы “Холбос”, тэл. 132. Эмісар па Якуцкай вобласьці Польскага Вайсковага Камітэта ў Іркуцку Б. С. Гелерт”. Хаця раней газэта паведамляла ў рубрыцы “Да ўвагі”, што была атрымана тэлеграма ў Якуцку наступнага зьместу: “Упаўнаважанаму Камандуючаму Войскамі капітану Каменскаму, што часова прызначваем Гелерта паўнамоцным эмісарам да высьвятленьня прад’яўленых яму абвінавачваньняў вядомых нам. Гелерта абрала мясцовая польгміна, не маючы магчымасьці аказаньня яму даверу].
    З турмы быў вызвалены Гладуноў. Быў створаны Ваенны рэвалюцыйны штаб, старшынёй якога прызначылі Харытона Гладунова. Новыя улады арыштавалі і затым расстралялі, загад аб расстрэле падпісаў Гладуноў, усё былое абласное кіраўніцтва. У ноч з 27 на 28 сьнежня 1919 года Харытон удзельнічаў разам з Л. Данішам ды Хв. Лебедзевым ў забойстве свайго вызваліцеля Баляслава Гелерта.
    З 15 сакавіка па 5 чэрвеня 1920 года Гладуноў – старшыня Якуцкага губрэўкама і начальнік штаба. У 1920 г. ўсплыла былая афэра з грашыма. Бакалеўскі паабяцаў грошы вярнуць, а Харытон вырашыў не аддаваць, маўляў іх, 13000, у мяне ўжо няма.
    Летам 1920 г. Гладуноў з новай сваёй сужыцелькай Марыяй Васільлевай выехаў у Іркуцк, а затым у Новасыбірск, дзе яны, па чутках, былі забітыя.
    Крыніцы:
    Кротова Т., Конкин П.  Красный палач. // Якутск вечерний. Якутск. 5 августа 2011. С. 48.
    Тацьцяна Пятрушкіна-Вуцюк,
    Койданава.