среда, 15 октября 2014 г.

Тамара Бандарык. Салдатка Ганна. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                              САЛДАТКА  ГАННА
    Ганна Чапоўская – салдацкая жонка Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня.
    За крадзеж і разьбіцьцё шкатулкі атрымала 80 удараў бізуном і па рашэньні Менскай Крымінальнай Палаты сасланая на пасяленьне у Краснаярскую акругу Енісейскай губэрні.
    За 2-гі крадзеж пакараная розгамі, 80 удараў, і па рашэньні Енісейскага губэрнскага суду сасланая ў Якуцкую вобласьць на 5 гадоў паселішча.
     30 кастрычніка 1862 г. была уселеная ў 2-гі Нерукцейскі насьлег Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці, мела 47 гадоў.
    Літаратура:
    НА РС(Я) Ф. 19, Воп, 1, Спр. 2366. Арк. 145.
    Тамара Бандарык,
    Койданава.