пятница, 10 октября 2014 г.

Вальтэр Зулус. Сасланы Рус. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Вільгельм Іванавіч Рус [Русс] - нарадзіўся ў 1867 г. у сям’і мешчаніна вуезднага м Вязьма Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1884 г. скончыў Саратаўскую Аляксандра-Марыінскую рэальную вучэльню, паступіў у Пятроўскую сельскагаспадарчую акадэмію. За рэвалюцыйную дзейнасьць у 1886 г. быў арыштаваны і загадам ад 11 лютага 1887 г. сасланы на 4 гады ў Архангельскую губэрню. Калі быў паселены ў г. Пінега, то падаў прашэньне аб дазволе ўступіць у шлюб з Рыўкай Шэфцель і адбываць тэрмін у прызначаным ёй месцы жыхарства. Распараджэньнем Дэпартамэнта паліцыі быў пераназначаны ва Ўсходнюю Сыбір. Дастаўлены ў Маскоўскую цэнтральную перасыльную турму, дзе 4 траўня 1888 г. пабраўся шлюбам з Рыўкай Шэфцель.
    Іркуцкім генэрал-губэрнатарам 8 сьнежня 1887 г. маладажоны Рус былі прызначаныя ў Якуцкую вобласьць. Адпраўленыя з Масквы па прызначэньні ў траўні 1888 г.
    Па прыбыцьці ў акруговае м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці 9 лістапада 1888 г. ён быў пакінуты па хваробе ў месьце, бо алёкмінскі акруговы лекар знайшоў ягоную далейшую паездку небясьпечнай для здароўя, бо хутка разьвіваліся сухоты.
    Памёр 7 лютага 1889 г. і 9 лютага быў пахаваны ў м. Алёкмінск.
    Літаратура:
     Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 214.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100-101, 124, 192, 201, 251-252, 474
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 100-101, 124, 192, 201, 251-252, 474.
    Вальтэр Зулус,
    Койданава.