четверг, 9 октября 2014 г.

Ганэфа Ігруша. Навуковец Сьлівоўская. Койданава. "Кальвіна". 2014.






    Вікторыя [Wiktoria] Сьлівоўская [Śliwowska] - нар. 26 чэрвеня 1931 г. ў Варшаве (Польшча) у габрэйскай сям’і Сары і Ёселя Левіна-Ласкага [Józef Lewin- Łaski – пасьля ІІ усясьветнай вайны вядомы пад прозьвішчам Вацлаў Завадзкі (1899-1978) – вядомы польскі бібліяфіл, гісторык ды пісьменьнік, псэўд. Puchatek.]
    Падчас ІІ Усясьветнай вайны разам з сям’ёй знаходзілася ў Варшаўскім гета, дзе ейны бацька арганізаваў тайнае выкладаньне і распаўсюджваньне падпольных друкаў. У 1942 г. ў гета памерла ейная маці, а ў студзені 1943 годзе яна разам з бацька зьбега з гета.
    У 1949-1953 гадах вучылася ў Дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна ў Ленінградзе (СССР), дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Рэне Сьлівоўскім [нар. 2 лютага 1930 г. у мястэчку Фірміны (дэпартамэнт Луара, Францыя) у сям’і эмігрантаў. З 1953 г. працаваў у Інстытуце Русыстыкі Варшаўскага унівэрсытэта, дзе ў 1964 г. ён атрымаў ступень доктара філязофіі, у 1973 г. габілітаваўся. У 1988 г. атрымаў званьне прафэсара гуманітарных навук. У 1965-1981 гг. быў чальцом Польскай Асацыяцыі Пісьменьнікаў.  Пераклаў на польскую мову артыкул А. Баркоўскага, жыхара Койданава (Менская вобласьць Рэспублікі Беларусь): Barkaouski A. [Jakuck]  Czy zesłany powstaniec postyczniowy był w Jakucku? //  Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 9. S. 53-61.]
    Ад 1953 г. Вікторыя працуе ў Інстытуце гісторыі Польскай АН, дзе ў 1960 г. абараніла доктарскую дысэртацыю, ў 1971 году габілітавалася. У 1994 г. атрымала званьне прафэсара гуманітарных навук.
    Прысутнічала ў  Рэспубліцы Саха (Якутыя) на навуковай канфэрэнцыі “Расея і Польшча: Гісторыка-культурныя кантакты (Сыбірскі фэномэн), якая адбылася 24-25 чэрвеня ў Якуцку з дакладам “Загадка ссыльнага 1863 г. Якава Катона, ягоных уцёкаў з Сыбіры ды знаходжаньня ў Якутыі”.
    Яна з’яўляецца аўтарам і рэдактарам шматлікіх прац па гісторыі Расеі ў эпоху Мікалая I і гісторыі ссыльных палякаў ў Расейскай імпэрыі, дзе маюцца зьвесткі і пра ўраджэнцаў Беларусі. Разам з мужам апублікавала кнігу пра расейскую літаратуру. Яна таксама ўваходзіла ў каманду, якая пад кіраўніцтвам Стафана Kеневіча падрыхтавала для друку шматтомнае выданьне дакумэнтаў, зьвязаных з Паўстаньнем 1863-1864 года.
    У 2003 г. Вікторыя Сьлівоўская адзначаная Афіцэрскім Крыжам Адраджэньня Польшчы.
    Творы:
    Sprawa Pietraszewców. (1964)
    Mikołaj I i jego czasy: 1825-1855. (1965)
    W kręgu poprzedników Hercena. (1971)
    Aleksander Hercen. (1973) /разам з Рэне Сьлівоўскім/
    Andrzej Płatonow. (1983) ) /разам з Рэне Сьлівоўскім/
    Tryptyk kazachstański: wspomnienia z zesłania - Marian Papiński, rodzina Małachowskich, Lesława Domańska. (1992) /апрацоўка разам з Малгажатай Чыжэўскай ды Янушам Анкудовічам/
    Dzieci holokaustu mówią (1993) /апрацоўка ўспамінаў дзяцей, якія перажылі Галакост/
    Czarny rok... czarne lata... (1993) /апрацоўка ўспамінаў дзяцей, якія перажылі Галакост/
    Walerian Staniszewski Pamiętniki więźnia stanu i zesłańca. (1994) апрацоўка разам з Адамам Галкоўскім/
    Walenty Woronowicz Przypadki XX wieku: 20 lat na Wyspach Sołowieckich i Kołymie: 1935-1955. (1994) /апрацоўка/
    Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku: słownik. (1998)
    Syberia w życiu i pamięci Gieysztorów - zesłańców postyczniowych: Wilno-Sybir-Wiatka-Warszawa. (2000)
    Ucieczki z Sybiru. (2005)
    Pan Puchatek: rzecz o Wacławie Józefie Zawadzkim (2006) /апрацоўка/
    Rosja - nasza miłość (2008) /разам з Рэне Сьлівоўскім/
    Julian Sabiński Dziennik syberyjski. (2009) /разам з Рэне Сьлівоўскім/
    René Śliwowski Rusycystyczne peregrynacje (2010) /апрацоўка/
    Ганэфа Ігруша,
    Койданава