четверг, 9 октября 2014 г.

Анэта Пялюшка. Павітуха Табарыская. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                         ПАВІТУХА  ТАБАРЫСКАЯ
    Раіса Сямёнаўна Табарыская [Таборисская] – нар. у 1885 г. у м. Смургоні Аршанскага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі ў габрэйскай сям’і.
    Вывучылася на фэльчарку-акушэрку. У 1901 г. у Харкаве ўвайшла ў гурток ПСР, дзе выконвала размаітыя тэхнічныя працы. У пэрыяд 1903-1907 гг. падвяргалася некалькім вобыскам і кароткатэрміновым арыштам і была высланая з Харкава.
    Арыштаваная ў Кацярынаславе ў студзені 1907 г. у падпольнай друкарні ПСР. Напрыканцы 1907 г. Харкаўскай судовай палатай асуджаная па арт. 102 КУ і артыкулам 152 і 977 КП у ссылку на пасяленьне.
    Была паселеная ў Кірэнскай акрузе Іркуцкай губэрні адкуль праз 4½ месяцы зьбегла але была арыштаваная ў Чэлябінску.
    Вернутая ў Кірэнск 24 студзеня 1911 г. і Іркуцкай акруговым судом асуджаная па арт. 313 КП да 3 гадоў катаргі за ўцёкі.
     Пакараньне адбывала у Акатуі Забайкальскай вобласьці. На пасяленьне выйшла у Якуцкую вобласьць, дзе працавала да 1917 г. па сваёй спэцыяльнасьці.
    Беспартыйная. Уваходзіла ў Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 1281.
    Літаратура:
    Таборисская Раиса Семеновна. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 406.
    Анэта Пялюшка,
    Койданава.