четверг, 9 октября 2014 г.

Эстэр Хвільм. Шавец Ілька. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Ільля [Сімон] Шмеркавіч Эрэнбург нар. 6 траўня 1881 г. у сям’і габрэйскага мешчаніна мястэчка Парычы Бабруйскага уезда Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Шавец.
     Быў чальцом Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, вёў актыўную рэвалюцыйную працу ў канцы 1905 г. - пачатку 1906 г. Быў арыштаваны і Харкаўскай судовай палатай 8 лістапада 1907 г. прысуджаны да 4 гадаў катаргі. Прысуд пайшоў ў выкананьне 26 сакавіка 1908 г. Паводле распараджэньня Галоўнага турэмнага ўпраўленьня ад 5 лютага 1909 г., Эрэнбург адпраўлены ў Пскоўскую часовую катаржную турму. Па заканчэньні тэрміна катаржных прац адпраўлены на паселішча ва Ўсходнюю Сыбір і Іркуцкім турэмным аддзяленьнем 9 чэрвеня 1911 г. прызначаны ў Ічэрскую воласьць Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. На месцы прылічэньня ажаніўся. У 1914 г. нар. дачка Эстэр, у 1915 г. дачка Тайбл.
    У пачатку 1915 г. падаў прашэньне на імя іркуцкага генэрал-губэрнатара аб пералічэньні з Кірэнскага павету да Амгінскай сельскай грамады Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Распараджэньнем генэрал-губэрнатара ад 31 студзеня 1915 г. быў прылічаны да Алёкмінскай акругі. Разам з сям’ёй прыбыў на новае месца пасяленьня 28 жніўня 1915 г. Паводле ўказу 21 лютага 1913 г., падаў 14 чэрвеня 1916 г. прашэньне ў Якуцкае абласное ўпраўленьне аб прылічэньні да сялян Амгінска-Алёкмінскай сельскай грамады Алёкмінскай акругі. Атрымаўшы пасьведчаньне, у 1916 г. выехаў на жыхарства ў г. Бадайбо Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, дзе і знаходзіўся ў момант Лютаўскай рэвалюцыі і амністыі палітссыльных (на 12 сакавіка 1917 г.).
    Літаратура:
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. І. Община. Якутск. 1995 С. 47.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 145, 200, 437-438, 477.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 145, 200, 437-438, 477.
    Эстэр Хвільм,
    Койданава.