четверг, 9 октября 2014 г.

Рувім Дзяржынскі. Старшыня Таварыства габрэйскай культуры ў Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Сара Хаімаўна Ліўшыц– паходжаньне выводзіць з Беларусі, бо ў інтэрв’ю газэце “Якутск вечерний” на пытаньне “Як вашы продкі патрапілі ў Якуцію?” адказала: “Мае продкі з Беларусі”. Скончыла Маскоўскі ўнівэрсытэт, дзе пазнаёмілася з будучым мужам, які паходзіў з пятага пакаленьня якуцкіх габрэяў. [Былі сасланыя ў 1876 г.] У 1993 г. разам з мужам прыехала ў Якуцк. У 1999 г. з’яўлялася старшынёй таварыства габрэйскай культуры ў Якуцку. Не падтрымлівае зьмяшаныя шлюбы, бо думае “што ў грамадзтве павінна быць шмат народаў са сваёй самабытнай і непаўторнай культурай, чым нейкая аднастайнасьць”. Сара Ліўшыц, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута нафты і газа СА РАН, кандыдат хімічных навук.
    Літаратура:
    Поживем-увидим. (Интервью с Сарой Хаимовной Лившиц). // Якутск вечерний. Якутск. № 43. 5 ноября 1999.С. 3.
    Якутское общество еврейской культуры. // Илин. № 1. Якутск. 2003.
    Якутское общество еврейской культуры // Илин. № 1-2. Якутск. 2007.
    Рувім Дзяржынскі,
    Койданава.