среда, 8 октября 2014 г.

Тонг Юсальскі. Цалель Зак. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Цалель [Василий] Іцкавіч [Иванович] Зак - нарадзіўся ў 1854 г. у габрэйскай сям’і, з мяшчанаў м. Шаўлі Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Быў вольным слухачом Маскоўскага ўнівэрсытэта. Служыў памочнікам, правізара ў Салянскай аптэцы ў Маскве. Фармацэўт. Не жанаты. У Маскве, быў пасрэднікам у пісьмовых зносінах паміж палітычным эмігрантам Паўлоўскім, які знаходзіўся ў Швэйцарыі і дваранінам Бондыравым, сасланым у м. Пінегу па справе аб прапагандзе сярод пецярбургскіх рабочых.
    5 кастрычніка 1878 г. за зносіны з эмігрантамі быў арыштаваны ды высланы ва Ўсходнюю Сыбір, у с. Тунскае Іркуцкай губэрні, куды быў дастаўлены ў студзені 1879 г. Але ў тым жа годзе быў пераведзены ў Іркуцк на службу ў аптэку. 12 чэрвеня 1879 г. , у сувязі з перахвачаным лістом Капотава, паліцыя намервалася зрабіць у Зака ператрус, але ён 11 чэрвеня 1979 г. з Іркуцка уцёк разам з Надзеяю Сьмецкай. 14 ліпеня 1879 г. Цалель быў затрыманы разам са Сьмецкай у Балаганскай акрузе Іркуцкай губэрні і 14 кастрычніка 1879 года, па распараджэньні міністра ўнутраных спраў, высланы пад нагляд паліцыі ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці [16 ліпеня 1879 года генэрал-губэрнатар прызначыў яму месцам ссылкі м. Верхаянск].
    6 сьнежня 1879 года быў дастаўлены ў м. Верхаянск. Удзельнік адтуль уцёкаў 1881 г. ды ў траўні 1882 г., але быў злоўлены і пераведзены ў Сартанскі насьлег Верхаянскага ўлуса, дзе і скончыў у 1884 г. тэрмін ссылкі. Запісваў якуцкія словы, якуя дасылаў у Якуцк сасланаму Адаму Шыманскаму, мужу Надзеі Сьмецкай.
    9 сакавіка 1884 г. выехаў у Кіеў.
    Крыніцы:
    Адам Шиманьский А.  Происхождение и действительное значение слова «тунгус». // Этнографическое обозреніе. Москва. № 4. 1905. С. 113.
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 183.
    Зак, Василий Иванович (Цалель Ицкович). // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Том второй. Семидесятые годы. Выпуск IІ. Москва 1930. Ст. 437-438
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 118.
    Адам Шиманьский А.  Происхождение и действительное значение слова «тунгус». // Этнографическое обозреніе. Москва. № 4. 1905. С. 113.
    Тонг Юсальскі,
    Койданава