пятница, 10 октября 2014 г.

Мірка Верная. Мяшчанка Шэфцель. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                            МЯШЧАНКА ШЭФЦЕЛЬ
    Аўгіньня [Евгения] Ёселеўна [Исааковна; Иосифовна] Шэфцель [Шефтель] - нар. у 1868 г. у яўрэйскай сям’і мешчаніна губэрнскага места Магілёў Расейскай імпэрыі. Мяшчанка м. Ніжні-Ноўгарад. Сястра Рыўкі Шэфцель.
    Вучылася ў Маскоўскай гімназіі, але яе не скончыла. Працавала хатняй настаўніцай ды займалася пісьмовымі працамі ў прысяжных павераных у Маскве.
    За рэвалюцыйную дзейнасьць была арыштаваная і наказам ад 15 кастрычніка 1887 г. сасланая адміністрацыйна на 3 гады ў Заходнюю Сыбір у Томскую губэрню, дзе па прыбыцьці была паселеная ў акруговым месьце Бійску.
    Падала прашэньне аб пераводзе яе ў м. Алёкмінск, да хворай сястры Рыўкі. Дэпартамэнтам паліцыі 5 лютага 1889 г. перавод быў дазволены. Атрымала прахадное пасьведчаньне ад Бійскага акруговага спраўніка і за ўласны кошт 23 лютага 1889 г. выехала ў Якуцкую вобласьць.
    Прыбыла ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці 25 сакавіка 1889 г. і была пакінутая па жыхарства ў горадзе. 4 траўня 1889 г. падала прашэньне аб дазволе пражываць на Мачынскай рэзыдэнцыі, на капальні “Верная”, але з прычыны адсутнасьці там пісьмовай працы засталася ў горадзе.
    Іркуцкім генэрал-губэрнатарам 30 красавіка 1890 г. разам з сястрой пераназначаная на жыхарства ў акруговы горад Ніжневудзінск Іркуцкай губэрні, куды яны і былі адпраўленыя з Алёкмінска 10 ліпеня 1890 г.
    Па заканчэньні ссылкі 15 кастрычніка 1890 г. выехала з Іркуцкай губэрні ў акруговы горад Бійск Томскай губэрні, дзе з 1891 г. знаходзілася пад тайным наглядам паліцыі.
    Крыніцы:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 235.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 160, 192, 253, 476.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 160, 192, 253, 476.
    Мірка Верная,
    Койданава.