четверг, 9 октября 2014 г.

Вільгельм Мышаня. Швачка Гурэвіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Фрума-Фейга [Сафія] Янкелеўна [Якаўлеўна, Фішылеўна] Гурэвіч – нар. у 1869 г. у Маскве, дачка рамесьніка, паходзіла з габрэйскіх мяшчанаў места Барысаў Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, швачка (сястра Гені Гурэвіч).
    У 1882 /1883/ г. скончыла гарадзкое 4-кляснае вучылішча ў Маскве і паступіла вольнай слухачкай на вышэйшыя жаночыя (Лубянск.) курсы. Сышла з хаты ў 17 гадоў і, не маючы пашпарту, на працягу году жыла на нелегальным становішчы ў Маскве. У 1885 г. уваходзіла ў маскоўскі нарадавольскі гурток, арганізаваны інжынэрам А. Аляксандравым разам з С. Пікам, пасьля яе мужам. Брала ўдзел у гектаграфаваньні на кватэры Н. Губаревой брашур і ў іх распаўсюдзе. Брала ўдзел у грашовых зборах на карысьць палітычных ссыльных. Выкрытая паліцыі С. Зубатовым, была арыштаваная ў Маскве 12 сакавіка 1886 г. Пры ператрасе ў яе была выяўленая бібліятэка (каля 400 назваў) “тэндэнцыйнага” зьместу. Прыцягнута да дазнаньня пры Маскоўскай жандарскай управе па справе Н. Губаравай, С. Піка і іншых. Утрымоўвалася спачатку ў арыштным памяшканьні пры паліцэйскіх частках у Маскве, а затым была пераведзеная ў Маскоўскую цэнтральную перасыльную турму. Абшуканая ў турме 30 сакавіка 1887 г. па справе аб зносінах з іншымі арыштантамі ды з воляю. Прыцягнутая да дазнаньня ў 1887 г. па гэтай справе пры Маскоўскай жандарскай управе; дапытаная ў дадатак да сьведчаньняў па яе асноўнай справе. Паводле пастановы МУС ад 22 жніўня 1887 г. справа пра зносіны арыштантаў спыненая. Па высачэйшаму загаду ад 16 ліпеня 1887 г. па першай справе высланая адміністрацыйным парадкам ва Ўсходнюю Сыбір пад галасны нагляд паліцыі на 4 гады. Месцам выгнаньня была прызначаная Якуцкая вобласьць.
    У 1888 г. па адной справе са сваім жаніхом Салямонам Пікам, ураджэнцам Менскай губэрні,  дастаўленая ў Якуцк, дзе пражыла каля года ў чаканьні далейшай адпраўкі у Сярэдне-Калымск.
    Разам з мужам С. Пікам прыняла ўдзел 22 сакавіка 1889 г. ва ўзброеным супраціве якуцкіх ссыльных у доме Манастырова, супраць законных патрабаваньняў віцэ-губэрнатара Якуцкай вобласьці П. Асташкіна.
    Пад час супраціву была параненая і ў той жа дзень сканала ад ран у Якуцкай лякарні. Ейны муж (жаніх) С. Пік таксама быў забіты.
    Літаратура:
    Берман Л.  К 35-тилетию вооруженного сопротивления ссыльных в Якутске. // Из эпохи борьбы с царизмом" I (1924), 6, 9.
    Тан В.  Колымская иудея. // Еврейская Летопись. III (1924), 179.
    Гуревич-Фрейфельд Е.  Памяти Софьи Яковлевны Гуревич. // Якутская трагедия – 22 марта (3 апреля) 1889 года – Сборник воспоминаний и материалов. Москва. 1925. 122-124.
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 130-131, 177.
    Зороастрова-Капгер.  Ошибка. // Каторга и Ссылка. Москва. V (18). 1925. С. 292-296.
    Бик О.  К материалам о Якутской трагедии. // Каторга и Ссылка. Москва. III (24). 1926. С. 199-200.
    Зороастрова-Капгер А.  К сороковой годовщине смерти С. Я. Гуревич. // Каторга и Ссылка. Москва. III (52). 1929. С. 65-66.
    Махлин Д.  Якутская трагедия 1889 г. и подпольная печать. // Каторга и Ссылка. Москва. III (52). 1929. С. 20, 23, 27, 36.
Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 398, 460;
    Вільгельм Мышаня,
    Койданава.