среда, 15 октября 2014 г.

Адэлаіда Іркут. Лістападавец Жаба. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           ЛІСТАПАДАВЕЦ  ЖАБА
     Антоні, сын Ігнація, Жаба нарадзіўся каля 1778 г. паходзіў з Магілёўскага намесьніцтва Расейскай губэрні.
    Удзельнік лістападаўскага паўстаньня (паўстаньне ў Расейскае імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай), якое распачалося 29 лістапада 1830 г. ды было задушанае 21 кастрычніка 1831 г. Мэтаю паўстаньня было аднаўленьне дзяржаўнасьці Рэчы Паспалітай (Вялікага княства Літоўскага ды Каралеўства Польскага).
    Аддадзены ў расейскае войска, служыў ў Бабруйскай крэпасьці. “За тое, што заклікаў жаўнераў да непаслушэнства”, быў ў 1834 годзе пераведзены ў 13 Сыбірскі батальён ва Ўсходняй Сыбіры.
    Пражываў у 1834 г. ў Іркуцку, пры рымска-каталіцкім касьцёле, дзе яго называлі палкоўнікам.
    Быў пвд падазрэньнем, што нібыта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўцёкаў, пра які паінфармаваў улады нейкі Аляксандр Плятэр (Платонаў).
    У 1837 г. наказны атаман Сыбірскага казацкага войска губэрнатар Сямён Багданавіч Бранеўскі (1786-1858, закончыў Шклоўскі кадэцкі корпус) загадаў выслаць яго ў Якуцкую інвалідную каманду.
    Паводле Гілера “ўтрымоўваўся гульнёй у карты” /Giller, Z wygnania, t. II, Lwów, 1870, s. 63-64./. Ю. Сабінскі запісаў 30 лістапада 1839 г. у дзёньніку, што сустрэў у Іркуцку Жабу, “калісьці, як кажуць, вядомага жыхара ў Літве. Вертаптах, хоць ужо стары чалавек, вялікі самахвальца, а да таго яго ўспамінаюць як шулера ды злоснага чалавека”. /Lista wygnańców, s. 441./
    Камітэта заснаванага
         пры  Іркуцкай
    Рымска-каталіцкай
               царквы
    Сьнежня 15 дня 1856 г.
                  № 38.                                                     У ЯКУЦКАЕ
               Іркуцк.                                         АБЛАСНОЕ КІРАВАНЬНЕ
    Па рашучым вызначэньні належных дзяржаўных устаноў маёнтак пакінуты пасьля сьмерці былога віцэ-плябана Іркуцкай Рымска-каталіцкай касьцёла ксяндза Шайдэвіча зьвернутае ў карысьць гэтага касьцёла, з прычыны чаго Іркуцкая агульная гарадзкая ўправа між іншым праправіла ў Камітэт пазыковую расьпіску Жабы, дадзеную ім памерламу ксяндзу Шайдэвічу.
    Адпраўляючы пры гэтым расьпіску гэту Камітэт мае гонар пакорна прасіць Праўленьне прад’явіць яе Жабе па месцы жыхарства яго ў Алёкме і не пакінуць сваім распараджэньнем пра атрыманьне з яго занятых ім у ксяндза Шайдэвіча грошай, і дастаўленьні ў Камітэт для накіраваньня па прыналежнасьці ў прыбытак Іркуцкага Рымска-каталіцкай касьцёла.
    Чалец камітэта    ксёндз Шверміцкі.
    Чалец камітэта    Ота Грыбоўскі.
    Чалец камітэта    Баляслаў Кукель.
    Чалец камітэта    (не разборліва). /НА PC(Я) ф. 12 оп. 1 д. 1036 л. 1./
    Памёр 17 ліпеня 1857 года ў Іркуцку ад вадзянкі.
    Літаратура:
    Śliwowska W.  Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku. Słownik biograficzny. Warszawa. 1898. S. 722./
    Адэлаіда Іркут,
    Койданава.