среда, 8 октября 2014 г.

Акуліна Манастырова. Рамесьніца Геня. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Геня [Евгения] Янкелеўна [Яковлевна] Гурэвіч [па першаму мужу Фундамінская, па другому Фрэйфельд] – нар. 21 лістапада 1871 г. у габрэйскай сям’і рамесьнікаў у Маскве; паходзіла з мяшчанаў м. Барысава Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Атрымала хатнюю адукацыю, скончыла гарадзкую вучэльню ў Маскве Сышла з хаты ў 14 гадоў і дзеля жыхарства ў Маскве фіктыўна прапісалася работніцай ў Маскоўскай швачнай майстэрні. Існавала на выпадковыя заробкі. За прыналежнасьць у 1886-1887 гг. да Маскоўскай арганізацыі партыі “Народная воля” кароткатэрмінова арыштоўвалася у Маскве ў 1887 г.
    5 траўня 1887 года была ізноў арыштаваная па дазнаньню пры Маскоўскім жандарскім упраўленьні па справе маскоўскага рэвалюцыйнага гуртка, які арганізавалі студэнты Пятроўскай земляробчай акадэміі. Утрымоўвалася пад вартай да 24 жніўня 1887 года, калі была аддадзена на парукі бацьку і пераправоджаная па месцу прапіскі ў м. Барысаў.
    У хуткі часе перабралася ў Менск, дзе ізноў улезла ў нарадавольскія справы. Арыштаваная ў Менску і была адпраўленая ў Маскву. Па высачэйшаму загаду ад 27 ліпеня 1888 г. высланая ў распараджэньне Іркуцкага генэрал-губэрнатара дзеля ўсяленьня пад галосны нагляд паліцыі на 3 гады. Месцам выгнаньня ёй прызначылі Калымскую акругу Якуцкай вобласьці.
    У Якуцк дастаўленая 25 лютага 1889 года. Праз месяц пасьля прыбыцьця ў Якуцк апынулася ў ліку палітычных сасланых, якія прымалі ўдзел у “манастыроўскім супраціву”, за які была засуджаная да 6 гадоў катаргі. Прынамсі, 22 сакавіка 1889 г. у доме Манастырова была забітая яе сястра Гурэвіч Фрума-Фейга ды пакараны сьмерцю праз павешаньне ейны жаніх Мікалай Зотаў.
  Мікалай Львовіч Зотаў нар. у 1862 г. у м. Судак Таўрычаскай губэрні, у дваранскай сям’і чыноўніка. Па заканчэньні Севастопальскай рэальнай вучэльні паступіў у Пятроўскую земляробчую акадэмію. У 1886 г. быў арыштаваны і сасланы у Заходнюю Сыбір, у Турынск Табольскай губэрні. У 1888 г. “за супраціўленьне ўладам” быў сасланы ў найаддаленые месцы Якуцкай вобласьць, у Сярэдне-Калымск. Прыняў удзел у “манастыроўскім супраціве”, першым пачаў страляць з рэвальвэру і параніў падпаручніка Карамзіна, таксама страляў ў віцэ-губэрнатара Асташкіна, які прыбыў да месца супраціву. 7 жніўня 1889 г. павешаны, па прыгавору суда, на агароджы турмы ў Якуцку.
    22 сакавіка 1889 г. была арыштаваная і зьняволеная ў Якуцкую турму. 14 красавіка 1889 года прададзеная вайсковаму суду па законам ваеннага часу. Судзілася вайсковым судом ад 7 па 13 ліпеня 1889 года пры Якуцкай мясцовай камандзе і прысуджаная да катаржных працаў да 10 гадоў. Па канфірмацыі прысуду камандуючым войскамі Іркуцкай ваеннай акругі ад 20 ліпеня 1889 г. тэрмін катаржных працаў скарочаны да 6 гадоў.
    Знаходзячыся ў Якуцкім турэмным замку, незадоўга да адпраўкі ў Вілюйскую катаржную турму, прызначаную для “манастыроўцаў” яна зьвярнулася да губэрнатара з просьбаю аб пераводзе яе ў жаночую сярэднюю катаржную турму, матывуючы сваё прашэньне цяжкімі ўспамінамі, зьвязанымі са сьмерцю сястры і жаніха – адзіна блізкіх для яе людзей. Прынамсі яна пісала: “Я не ў стане далей выносіць гэтыя пастаянныя напамінаньні; усе акаляючыя мяне, ці то блізкія знаёмыя, або сябры сястры і жаніха, адным выглядам сваім вызываюць штохвілінна ўспаміны аб іх – гэта не дае мне ні хвіліны забыцьця, ні хвіліны спакою. Я ўжо не ў сілах пераносіць гэтую цяжкую душэўную пакуту. Адна надзея, што В. Правасхадзіцельства не пакіне маёй просьбы без увагі, і я буду паселеная ў новыя ўмовы, дзе ні адзін чалавек не будзе напамінаць мне аб маіх стратах. Адна гэтая надзея падтрымлівае зараз мяне. Думка, што яшчэ гады мне трэба пражыць сярод людзей, якія выклікаюць цяжкія ўспаміны, прыгнятае мяне. Я ведаю, што не ў сілах вынесьці гэтай пакуты. Ваша Правасхадзіцельства! Калі ёсьць магчымасьць, умаляю, не пакіньце маёй просьбы без увагі, гэта – просьба чалавека, які адчувае свой страшны канец, гэта просьба тапельца аб дапамозе”.
    У просьбе ёй было адмоўлена. Яе, як і іншых “манастыроўцаў”, напачатку 1890 г. адправілі у Вілюйскі астрог. Вясною 1892 г. яна была адпраўленая з Вілюйска праз Якуцк, куды дастаўленая 20 сакавіка 1892 года, на Кару, дзе была прылічаная ў разрад сасланых на жыцьцё і адбывала тэрмін у вольнай камандзе.
    На пасяленьне выйшла ў 1893 г. і была паселеная ў Чыце, адкуль уехала ў Акатуй да хворага Мордуха Фундамінскага.
    Мардэхай [Мордух, Матвей] Ісідаравіч [Израилевич] Фундамінскі [Фундаминский, Фондаминский] – нарадзіўся ў 1866 г. ў м. Шклове Магілёўскай губэрні, ў габрэйскай сям’і купца. Вучыўся ў Пятроўскай земляробчай акадэміі ў Маскве. Арыштаваны напрыканцы 1886 г. за прыналежнасьць да маскоўскай арганізацыі “Народная воля” і быў у 1888 г. высланы на 8 гадоў пад галосны нагляд паліцыі ў Якуцкую вобласьць. За ўдзел у “манастыроўскім” узброеным супраціве сасланых быў асуджаны на 20 г. катаргі.
    Пасьля пераводу Фундамінскага ў турэмную лякарню ў Горным Зерэнтуі, Геня Гурэвіч пабралася з ім там шлюбам. Пасьля маніфэсту 1894 г. (амністыі “манастыроўцам”) жыла з ім у Чыце, потым у Іркуцку, дзе Фундамінскі памёр ад кішэчнага тубэркулёзу ў 1896 г. у Іркуцкай лякарні
    У хуткім часе выйшла замуж за Льва Фрэйфельда.
    /Леў [Лейба] Уладзімеравіч [Вульфович] Фрэйфельд [Фрейфельд] нар. у 1863 г. у Паўлаградзкім вуездзе Кацярынаслаўскай губэрні, у габрэйскай сям’і купца. У 1889 г. быў арыштаваны, за ўдзел у замаху на імпэратара Аляксандра ІІ і прыгавораны да сьмяротнага пакараньня замененага 10 гадамі катаргі, якую адбываў у Нерчынскіх катаржных турмах Заьбайкальскай вобласьці./
    У 1896 г. Геня пераехала з Фрэйфельдам у Адэсу. Пасьля арышту Фрэйфельда ў 1904 г., які ўступіў у партыю эсэраў, выехала за мяжу Расейскай імпэрыі, дзе працавала ў замежным Чырвоным Крыжы”
    У 1907 г. Лэйба Фрэйфель упаўнаважаны ЦК партыі эсэраў на Ўрале, у 1909-1910 гг. вядзе рэвалюцыйную працу ва Ўкраіне, Пецярбурзе, Маскве ды іншых гарадах. Ад 1911 г. у Швэйцарыі, дзе у 1914 г. скончыў мэдычны ўнівэрсытэт у Бэрне.

    Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі Геня Гурэвіч-Фрэйфель, разам з мужам і дачкой, вярнулася ў Расею у т. зв. “плямбіраваным вагоне”.

    Пасьля 1917 года жыла ў Маскве, працавала ў амбуляторыі. У 1920-1922 гадах жыла ў Аляксандраўску Кацярынаслаўскай губэрні. Ад 1922 г. ізноў у Маскве. Беспартыйная. Ад 1930 г. пэрсанальная пансіянэрка. Уваходзіла у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 71.



    Памерла Геня ў 1955 г. і пахавана на Нава-Дзявочых могілках у Маскве разам з мужам, які памер ў 1939 г. ды дачкою – Вольгай Львоўнай Далгаполавай (1895–1973), якая склала “Карманный русско-французский словарь”. (Москва. 1960. 619 с.), які вытрымаў шмат выданьняў.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 178.
    Гуревич Фрейфель Евгения. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 175.
    Акуліна Манастырова,
    Койданава.

 
                                                       ИЗ  ДАЛЁКОГО  ПРОШЛОГО
    В 1888 г. партию политических заключенных отравляли из Московской Бутырской тюрьмы в ссылку — в Якутскую область.
    Было нас человек тридцать. Если память мне не изменяет, то вот имена всех, кто был в этой партии: Е. Лазарев, О. Никольская, Нестеров, М. Эстрович, И. Эстрович, Ю. Эстрович, А. Гуревич с женою (добровольно следовавшей за мужем), Терешкович, А. Гуревич, М. Сосновский. Е. Гуревич, Уфлянд, Ратин, Р. Скудина, А. Скудина. Ожигов, Батин, Шестаков, Беркович, Маркович и Хавкин.
    Дорогой к нам присоединили еще нескольких человек: Н. Зотова (казненного впоследствии по делу Якутского протеста 1889 г.). М. Орлова, Соколова (покончившего самоубийством), Георгиевского с женою и двумя детьми и Филата Егорова с женою и тремя или четырьмя маленькими детьми.
    Путь был далекий, тяжелый. Двигались мы медленно. День шли, а ночь проводили на этапе. Через день — дневка тоже на этапе. И так пробирались мы изо дня в день в течение 7-8 месяцев, пока не добрались до Якутска.
    Всюду по ленскому тракту жили ссыльные товарищи, которые встречали проходящие партии политиков. Встречи по дороге с товарищами доставляли нам большую радость и скрашивали наш тяжелый путь. Начальству наши встречи с ссыльными не особенно нравились, и офицер, сопровождавший партию, принимал всякие меры, чтобы воспрепятствовать этому. Где-то, — кажется, недалеко от Олекминска, — жила целая группа ссыльных, среди которых у нас были старые друзья, и нам хотелось, конечно, повидаться с ними. Кроме того, мы были уже достаточно издерганы и устали от всех прелестей этапного путешествия в жестокие сибирские морозы.
    Мы мечтали, приехав на остановку, провести там некоторое время, отдохнуть и повидать друзей по ссылке.
    Офицер же, сопровождавший нашу партию, мыслил на этот счет иначе: он всю дорогу старался препятствовать нашим встречам с товарищами, ссылаясь на то, что у него имеется инструкция, запрещающая эти встречи. От Иркутска нас везли на тройках по два человека в повозке с двумя конвойными солдатами.
    В хвосте партии ехал наш офицер.
    Подъезжая к остановке, мы заявили ему, что хотим здесь ночевать, тем более, что среди нас были семейные с маленькими детьми, которым особенно тяжело было ехать ночью в трескучий мороз.
    Офицер обещал исполнить нашу просьбу.
    Но когда мы подъехали к этапу, наши тройки вдруг бешено подхватили нас и помчали во весь дух через город.
    Стало ясно, что офицер обманул нас. Он хотел с быстротою молнии промчать нас через город, чтобы не дать возможности повидаться со ссыльными. Тогда мы, недолго думая, начали на всем ходу выскакивать из повозок, рискуя сломать себе головы. Конвой, сопровождавший нас, растерялся и тоже выскочил вслед за нами. Мы все выскочили и опрокинули повозки.
    Подбежал офицер и стал уговаривать нас ехать дальше. Во время этих переговоров начали подходить ссыльные товарищи. Они тоже убеждали офицера сделать здесь остановку, но он и слушать об этом не хотел.
    Мы были иззябшие, голодные... А тут все больше подходят ссыльные, с которыми так хотелось повидаться и поговорить!.. Но их не подпускали к нам близко. Переговоры с офицером ни к чему не привели.
    Нас, рабов божиих, повели в земскую избу, привели понятых мужиков, и офицер заявил, что, если мы не подчинимся его требованию сейчас же ехать дальше, то нас повезут силой. И вот тут-то разыгралась возмутительная картина. Офицер отдал приказ:
    — «Взять силой!».
    Солдаты и понятые бросились на нас, как дикие звери. Началась свалка. Связывали руки и ноги толстыми веревками (при этом избивали).
    Вместе с нами шел рабочий, Филат Егоров, с женою и несколькими маленькими детьми. Жена его была здоровая, высокая женщина. Когда она увидала, что вяжут и избивают ее мужа, она, как тигрица, набросилась на солдат; но те отбросили ее от себя с такой силой, что она ударилась о противоположную стенку комнаты. Дети, видя, как расправляются с их родителями, подняли страшный крик и плач, но это нисколько не смутило исполнителей офицерских приказаний, и они продолжали свое гнусное дело.
    Связанных (толстые веревки до крови врезывались в тело), избитых, в разодранной одежде выносили на руках, бросали в повозки и везли в таком виде до следующей остановки (35-40 верст).
    Евгения Гуревич-Фрейфельд.
    /Каторга и Ссылка. Историко-Революционный вестник. Кн. 3 (24). Партия «Народная Воля». Москва. 1926. С. 166-168./