суббота, 4 октября 2014 г.

Алена Комінгс. Дырэктар Аляксандар Ламака. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Аляксандар Іванавіч Ламака [Ломако] нарадзіўся 3 студзеня 1935 г. у с. Шумарава Мглінскага раёна Заходняй вобласьці РСФСР.
    Скончыў Маскоўскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут па спэцыяльнасьці “мэтадыст культурна-асьветнай працы” (1958).
    У 1957 г. прыехаў у Якутыю з тых часоў на працягу 45 гадоў працаваў у сыстэме культуры рэспублікі. У 1958-1960 гг. - інспэктар МК ЯАССР, у 1960-1963 гг. - завуч Якуцкай рэспубліканскай культпрасьветшколы, у 1973-1984 гг. - дырэктар Рускага дзяржаўнага драмтэатру, у 1984-2002 гг. - дырэктар  Парку культуры і адпачынку.
    Адмысловае месца ў жыцьці Ламакі займаюць гады працы ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры. У творчым лёсе калектыву тэатра гэта быў пэрыяд узьлёту і мастацкай дасканаласьці за ўсю яго шматгадовую гісторыю. Упершыню Рускі драмтэатар гастраляваў па буйных гарадах Усходняй Сыбіры: Хабараўск, Магадан, Брацк, Бірабіджан, Тында. Вусьць-Кут і г.д. У юбілейным 1980 г. тэатар узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. 60-годзьдзе Савецкай улады ў Якутыі тэатар сустрэў спэктаклем “Чырвоныя аласы” па драматычнай кампазыцыі А. Ламакі ў пастаноўцы В. Я. Келе-Пеле.
    За час працы Ламакі дырэктарам Якуцкага Парку культуры і адпачынку былі ўстаноўлены 12 новых (не было ніводнага) атракцыёнаў: 5 для дарослых і 7 для дзяцей. Зьменена “цэнтральная алея”, рэканструяваны ўваход і фантан, асфальтаваныя пляцоўкі і пешаходныя дарожкі. На спонсарскія грошы пабудаваны першы каменны 2-павярховы будынак “Грамадзка-культурнага цэнтра”, збудаваны “Дзіцячы пункт пракату”, распрацаваны ПКД ліўневай каналізацыі дзеля выратаваньня лесапаркавай зоны. Наведвальнасьць парку павялічылася. Урад РС(Я) у 1994 г. прыраўнавала ПКІА да статуту Нацыянальных паркаў. Па даручэньні Прэзыдэнта РС(Я) распрацавана канцэпцыя па карэннай рэканструкцыі і стварэньню на яго аснове парку эўрапейскага ўзору.
    Потым Ламака ўзяў у жонкі маладуху, набыў іржавыя маламерныя рачныя судны, заняўся бізнэсам ды зрабіўся вельмі сквапным.
    Узнагароджаны мэдалямі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.”, “50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.”, знакам “За выдатную працу”, ганаровымі граматамі Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады ЯАССР, ЦК ВЛКСМ, Міністэрстваў культуры СССР і РСФСР, Якуцкага АК КПСС і Саўміна ЯАССР, АК ВЛКСМ і ГК ВЛКСМ, Падзячным лістом Прэзыдэнта РС(Я).
    Літаратура:
    Ломако Александр Иванович. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011. С. 278.
    Алена Комінгс,
    Койданава.