среда, 8 октября 2014 г.

Авіэль Чарапанаўскі. Шмуль Геншафт. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                    Шмуль Геншафт
    Шмуль Янкелевіч Геншафт - нарадзіўся ў 1878 годзе, паходзіў з мяшчанаў м. Віцебску.
    За арганізацыю страйкаў у Віцебску па разглядзе ў Асобай Нарадзе пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 7 кастрычніка 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады, а за ўдзел у вулічнай дэманстрацыі ў м. Віцебску 24 лістапада 1901 г. Міністрам унутраных спраў 17 красавіка 1902 г. тэрмін ссылкі быў павялічаны на 1 год.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў прызначаны ў Іркуцкую губэрню і, паводле распараджэньню Іркуцкага губэрнатара, 3 чэрвеня 1902 г. паселены у п. Чэчуйскае Падкаменскай воласьці Кірэнскага павету Іркуцкай губэрні.
    Па ўласным прашэньні генэрал-губэрнатарам 1 жніўня 1902 г. быў пераназначаны у м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці, куды і прыбыў у 1903 г. Прашэньне аб пераводзе ў Якуцк для адшуканьня заняткаў, было пакінутае без задавальненьня. Жыў на казённы кошт.
    Па прымяненьні маніфэста 11 жніўня 1904 г. распараджэньнем міністра ўнутраных спраў Шмуль Геншафт быў вызвалены ад ссылкі і атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, 9 студзеня 1905 г. выбыў з Алёкмінска на жыхарства ў м. Віцебск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 130, 174-175, 194, 314-315, 468.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 130, 174-175, 194, 314-315, 468.
    Авіэль Чарапанаўскі,
    Койданава