среда, 26 ноября 2014 г.

Шчасны Рака. Якуцкі летуценьнік Вольга Пашкевіч. Койданава. "Кальвіна". 2012.



    Вольга Язэпаўна Пашкевіч /Ольга Иосифовна Пашкевич/ нар. 2 траўня 1960 г. у м. Якуцк [ЯАССР, РСФСР, СССР].
    Яе бацька, Язэп Антонавіч нар. у 1932 г. у в. Хадоркі Ашмянскага павета Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (Rzeczpospolita Polska або II Rzeczpospolita), маці, Надзея Дзьмітрыеўна, ў дзявоцтве Скок, нарадзілася ў Іркуцкай вобласьці, але яе дзядуля, Бакноўскі Іван Дзям’янавіч, паходзіў з Віцебшчыны.
    Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Якуцку вучылася ў Іркуцкім дзяржаўным пэдінстытуце. Там ў аматарскім студэнцкім тэатры выконвала ролю Джуліі ў інсцэнізацыі аповесьці Васіля Быкава “Альпійская баляда”.
    Пасьля заканчэньня інстытута працавала ў Якуцкім пэдагагічным вучылішчы № 2, выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры, затым сацыяльнай псыхалёгіі, расейскай літаратуры ў Якуцкага каманднага рачнога вучылішча.
    Ад 1996 па 2000 г. навучалася ў завочнай асьпірантуры Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя М. К. Амосава. У 2002 г. абараніла дысэртацыю на атрыманьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук.
    Ад 2003 года дацэнт Якуцкага інстытута воднага транспарту (філіял Новасыбірскай дзяржаўнай акадэміі воднага транспарту).
    Вольга Пашкевіч – намесьнік старшыні Якуцкай гарадзкой грамадзкай арганізацыі Беларускай абшчыны “Суродзіч”, грамадзкі памочнік народнага дэпутата РС(Я) Э. Б. Бярозкіна, з моманту утварэньня партыі злодзеяў ды жульля “Адзіная Расея” ейны чалец, а таксама чалец Саюзу Мацярок Якуціі – за справядлівую будучыню.



    Першыя вершы яшчэ школьніцай апублікавала ў 1976 г. у газэце “Молодежь Якутии”. Ад 2007 года - чалец Саюза пісьменьнікаў Расеі.
        У 2001 г. пераможца 2-га Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік вучнёўскіх прызнаньняў”, Ганаровы работнік сярэдняй прафэсійнай адукацыі (2003), Выдатнік рачнога флёту (2005.), ляўрэат Рэспубліканскага конкурсу на лепшыя вершы і песьні аб транспартніках Якутыі, якія былі прысьвечаныя 2-му зьезду работнікаў транспартнага комплексу PC (Я) (2008), ляўрэат Рэспубліканкай прэміі імя Кірылы і Мятода за ўнёсак ў разьвіцьцё славянскай пісьмовасьці і культуры (2010).
    Узнагароджаная мэдалём “300 гадоў Расейскаму флёту”, нагрудным знакам “Ганаровы работнік сярэдняга прафэсыйнай адукацыі Расейскай адукацыі”, нагрудным знакам “Выдатнік рачнога флёту”.
    Праз 21 год сумеснага жыцьця павянчалася з Сяргеем Анатольевічам Ташмаковым, супрацоўнікам Рэспубліканскага іпатэчнага агенцтва.
    У жніўні 2013 г. пабывала на радзіме бацькі у Хадорках, сустрэлася са сваімі крэўнымі...
    Творы:
    Дружеские эпиграммы Ольги Пашкевич. (Рисовал А. Павлов) // Ленский водник. Якутск. 14 октября 1992.
    Судьбой подаренные встречи. Стихи, рассказы. Якутск. 2000. 35 с.
    Юбилейная. // Якутский речной флот. Якутск. 2000. С. 22.
    Проблема национального менталитета в литературе народов Якутии. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Специальность 10.01.02 /Якутский государственный университет им. М. К. Аммосова./ Якутск. 2002. 17 с.
    Превратности судьбы. Якутск. 2003. 136 с.
    Литература народов Якутии и проблема национального менталитета. Якутск. 2004. 185 с.
    Подготовка и чтение лекций (методические рекомендации). Якутск. 2005. 37 с.
    Претензия на удачу. Рассказы. Якутск. 2009. 79 с.
    Соблазн. Рассказ. // Полярная звезда. № 1. Якутск. 2010. С. 60-71.
    До и после. Литературно-художественное издание. Прага. 2013. 44 с.
    Соблазн. Рассказы. Якутск. 2013. 80 с.
    Літаратура:
    Федоров В.  «Я вам пишу, чего же боле...» // Якутия. Якутск. 29 июня 2001. С. 4.
    Баркоўскі А. Жыве ў Якуцку беларуска. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 11 (Расейская федэрацыя). 2001. С. 31.
    Тетерина Н.  Нефаталистка Ольга Пашкевич. // Наше время. Якутск. 18 апреля 2003. С. 31
    Якутская городская общественная организация Белорусская община “Суродич”. // Илин. Якутск. № 1-2. 2007. С.44.
    Туктарова Л.  Студентом можно стать и в пятьдесят. // Ленский водник. Якутск. 26 января 2008. С. 3.
    Владимиров Н.  Под парусами алыми надежды. // Якутия. Якутск. 26 января 2008.
    Пашкевич Ольга Иосифовна. // Павлов А. С.  Ленские речники. Якутск. 2008. С. 101-102.
    Койданава.