суббота, 15 ноября 2014 г.

Дора Яга. Якуцкі нкусавец. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Іван Андрыянавіч Дарафееў нар. 18 студзеня 1895 года ў Ніжагародзкая губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і чыгуначнага машыніста, рускі.
    У 1907 г. скончыў міністэрскую 2-х клясную вучэльню ў м. Кулебакі Ніжагародзкай губэрні. Затым вучань, памочнік машыніста, электраманцёр у бандажным цэху м. Кулебакі.
    У 1915 г. пакліканы ў войска, матрос Чарнаморскага флёту, вёў агітацыю супраць вайны, быў арыштаваны і адбываў зьняволеньне ў плывучай турме ў Севастопалі. Затым матрос-электрык мінаносца “Шчасьлівы”.
    Ад ліпеня 1917 г. старшыня Суднавага камітэта мінаносца “Шчасьлівы”; ліпень - верасень 1918 г. у рэзэрве Волска-Касьпійскай флятыліі, сакратар купкі РКП(б); камандзір 2-га Маршавага батальёна маракоў; сакратар райкама РКП(б) Кулебакаўскага заводу; ваенкам працоўнага рэзэрвовага палка; ваенкам 379 стралковага палка 5 арміі.
    У 1920 г. быў перакінуты камісарам палка на Заходні фронт, ваенкам 379 стр. палка 15 арміі 07.20-09.20; ваяваў пад камандаваньнем Тухачэўскага, біўся з палякамі ў Беларусі, дайшоў да Віслы. Пасьля адступленьня ягоны полк адправілі на савецка-фінскую мяжу, ваенкам 127 стр. брыгады 09.20-09.21.
    Камісар 16 батальёна войскаў УЧК, упаўн. войскаў УЧК, Карэлія 09.21-06.22; ст. інспэктар паліт. адд. войскаў ДПУ РСФСР, Масква 06.22-11.22; нач. паліт. адд. войскаў ДПУ Туркестана 11.22-11.24; нач. 47 Узбэцкага памеж. атрада АДПУ, м. Керкі 11.24-28.12.26; нач. 46 Ашхабадзкага памеж. атрада АДПУ 28.12.26-22.12.29; нач. Сурхан-Дар’інскага акр. адд. ДПУ 22.12.29-03.30; нач. АА 3 дывізіі 22.12.29-03.30; нач. Бухарскага акр. адд. ДПУ 03.30-05.30; старш. ДПУ УзбССР 18.06.30-17.05.31; старш. ДПУ ТаджССР 17.05.31-08.09.32; нач. Чуваскага вобл. адд. ДПУ 02.10.32-02.12.33; ст. інспэктар кіраўнічага складу ПП АДПУ па Горкаўскім краі 12.33-27.04.34; нач. Алданского опэр. сэктару ДПУ 27.04.34-10.07.34; нач. Алданского опэр. сэктару НКУС 10.07.34-27.06.36; нам. нач. УНКУС Якуцкай АССР 27.06.36-16.02.37; нам. наркама ўнутр. спраў Якуцкай АССР 16.02.37-10.37; час. вык. спр. наркама ўнутр. спраў Якуцкай АССР 10.37-29.07.38; наркам унутр. спраў Якуцкай АССР 29.07.38-05.02.39. Званьне: капітан ДБ 02.03.36.
    Арыштаваны 17 красавіка 1939 года; прысуджаны ВКВС СССР 21.01.40 па арт. 58-1"а", 58-7, 58-11 КК РСФСР да ВМП. Расстраляны 22 студзеня 1940 года.
    Вызначэньнем ВКВС СССР ад 28.12.57 прысуд у часцы асуджэньня па арт. 58-1“а”, 58-11 адменены, справа спыненая па п. 5 арт. 4 КК РСФСР і прынятае рашэньне лічыць яго прысуджаным да ВМН па арт. 58-7 КК РСФСР. Не рэабілітаваны.
    Узнагароды: знак “Ганаровы працаўнік ВЧК-ГПУ (V)” № 393 1926; ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга ТуркмССР 23.02.28; ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга УзбССР 19.12.30.
    Літаратура:
    Николаев И., Ушницкий И.  Центральное дело. Хроника сталинских репрессий в Якутии. Якутск. 1990. С. 8.
    Дора Яга,
    Койданава.