суббота, 15 ноября 2014 г.

Выга Панамар. Будаўнік Волга-Дона. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                             БУДАЎНІК ВОЛГА-ДОНА
    Васіль Уладзіміравіч Дзякаў (Дьяков) - нарадзіўся 17 (30) 1897 г. у м. Астрагожск Варонежскай губэрні Расейскай імпэрыі. Бацька, Уладзімер Васільлевіч – настаўнік старажытных моваў і матэматыкі мужчынскіх гімназіяў Астрагожска і Варонежу (памёр у сакавіку 1919 г. ад сыпнога тыфу; маці, Лідзія Васільлеўна фельчарка ў Варонескай земскай бальніцы (памерла ў сьнежні 1956 г.)
    У 1915 годзе скончыў Варонескую клясычную гімназію. Чалец РСДРП з 1915 г. Удзельнік грамадзянскай вайны.
    У 1920-1921 гг. - сакратар Варонежскага губвыканкаму, чалец губкаму РКП(б), у 1921-1922 гг. - загадчык Стаўрапольскім губнарасьвета.
    У 1922 г. пастановай ЦК РКП(б) быў накіраваны у м. Віцебск (РСФСР) на працу ў Губкаме загадчыкам аргаддзелу. У 1923-1925 гг. працаваў у Менску ў якасьці чальца Бюро ЦК Беларусі і заг. аргаддзелам ЦК Беларусі. У гэты пэрыяд выбіраўся чальцом ЦВК Беларусі і чальцом ЦВК СССР, быў удзельнікам ХІІІ зьезда ВКП(б) і дэлегатам XIV канфэрэнцыі УКП(б) ад ЦК Беларусі.
    Ад жніўня 1925 г. па сакавік 1926 г. па пастанове Палітбюро ЦК УКП(б) працаваў сакратаром Якуцкага абкама УКП(б).
    Ад лета 1926 г. па 1928 г. - заг. аргразмерка крайкаму УКП(б) у м. Новасыбірск, у 1928-1930 гг. - начальнік аддзела калгасцэнтару ў м. Масква, у 1931-1935 гг. - начальнік Упраўленьня вышуканьня і праектаваньня Волга-Данскага каналу.
    У 1935 г. арыштаваны. Расстраляны ў 1937 г. на Пячоры. 24 сьнежня 1957 г. “Пастанова ад 19 жніўня 1935 г. і прыгавор Ваеннай калегіі ад 4 кастрычніка 1936 года ў адносінах Дзякава Васіля Уладзімеравіча спыненая з-за адсутнасьці складу злачынства”, рэабілітаваны. 20 жніўня 1958 г. пасьмяротна ўзноўлены ў шэрагах КПСС з бесьперапынным стажам ад 1915 года.
    Літаратура:
    Материалы о Дьякове Василии Владимировиче, собранные Николаевым С. И. Начато: 4 апреля 1971. Окончено: 15 февраля 1973. На 26 листах. // НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 2970. Оп. 29. Д. 190.
    Дьяков Б. А.  Повесть о пережитом. Москва. 1966. С. 33-34.
    Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск. 2000.
    Краткий справочник по филиалам национального Архива республики (Якутия) Якутск. 2001. С. 113.
    Карачун Л. Васіль Дзякаў. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 73
    Выга Панамар,
    Койданава.