суббота, 15 ноября 2014 г.

Аўгіньня Яўтушэнка. Кінарэжысёр Каржаноўскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Тэафіл Людвік [Тэофиль-Людвиг] Гардзіянавіч [Гордианович] Каржаноўскі [Коржановский] нар. 2 студзеня 1930 г. у акруговым месьце Мазыр БССР (СССР) у сям’і артыстаў апэрэты.
    Дзяцінства і юнацкасьць прайшлі ў тэатральным асяродзьдзі. Скончыў Іркуцкі горна-мэталюргічны інстытут, выкладаў у Іркуцкай школе ваенных тэхнікаў.
    З адкрыцьцём у Іркуцку студыі тэлебачаньня перайшоў працаваць туды ў якасьці эфірнага рэжысёра. Першым з іркуцкіх кінарэжысёраў асвоіў здымку дакумэнтальных тэлевізійных фільмаў. Першы фільм на каляровай плёнцы які зьняў ён зваўся “Тры капітаны” і апавядаў пра рачнікоў Віціма. Быў удзельнікам, разам з паэтам Яўгенам Еўтушэнкам, знакамітай экспэдыцыі 1967 г. на карбасе “Мікешкін” па рацэ Лена ад порта Асятрова да Ціксі (ЯАССР), якую узначальваў карэспандэнт газэты “Известия” па Ўсходняй Сыбіры Леанід Шынкароў.


    Калі было прынятае рашэньне пра будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі, Каржаноўскі зьняў фільм “Там, дзе пройдзе БАМ” (1974). Будаўніцтва “магістралі стагодзьдзя” надоўга становіцца галоўнай тэмай для рэжысёра. Ім зьнятыя праграмныя стужкі “Брыгадзіры Зорнага” (1983), “Залатое зьвяно” (1985).
    Памёр 9 кастрычніка 2000 г. у м. Іркуцк.
    Аўгіньня Яўтушэнка,
    Койданава.