пятница, 28 ноября 2014 г.

Ева Атляс-Мапа-Плян. Койданаўскі Глёбус. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Адам Глёбус (Уладзімір Вячаслававіч Адамчык) - паэт, празаік, мастак. Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі з 1988 года.
    Нарадзіўся 29 верасьня 1958 года ў Дзяржынску, у сям’і пісьменьніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 годзе разам з бацькамі пераехаў ў Мінск. Пасьля заканчэньня васьмі клясаў ад 1973 па 1977 г. займаўся на пэдагагічным аддзяленьні Мінскага мастацкага вучылішча. Атрымаўшы дыплём настаўніка маляваньня і крэсьленьня, працягваў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на мастацкім факультэце. У 1982-1983 гг. Адам Глёбус працаваў у спэцыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях – чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. Вольны час аддаваў літаратуры. З 1987 – рэдактар аддзела сацыяльных праблем часопіса “Крыніца”.
    Паэтычны дэбют Адама Глобуса (псэўданім ўтвораны з часткі бацькавага прозьвішча і прозьвішча маці) адбыўся ў газэце “Літаратура і мастацтва” ў 1978 годзе.
    Тата вельмі любіў і ганарыўся сваім прозьвішчам Адамчык. У гутарках пра нашае прозьвішча ён заўжды падкрэсьліваў ягоную чалавечнасьць. Не стану казаць, што я не люблю сваё пашпартнае прозьвішча, і люблю, і ганаруся ім, але падпісваю свае літаратурныя і мастацкія творы псэўданімам, бо не люблю блытаніны. Тата – Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык, я – Уладзімір Вячаслававіч Адамчык, падабенства настолькі вялікае, што кожная другая бугальтарка блыталася, выпісваючы ганарары, таму я вырашыў падпісвацца прозьвішчам маці – Глёбус. А каб не крыўдзіць тату, дадаў да Глёбуса імя Адам. Так з’явіўся мой псэўданім – Адам Глёбус. Большасьць маіх чытачоў лічаць псэўданім прыдуманым і штучным, але я да такога памылковага стаўленьня прызвычаіўся”.
    У наступным, 1979 годзе, яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Паэзія Адама Глобуса адразу займела прыхільнікаў. Прадмову да яго першай паэтычнай кнігі “Груд” напісаў Уладзімір Караткевіч. Выхад кнігі быў заплянаваны ў 1985 г., але кніга так і не выйшла – не дазволіла цэнзура.
У творах пісьменьніка відаць плённы ўплыў мастакоўскай адукацыі, адчуваецца павага да роднага слова, уніклівы позірк на жыцьцё, крытычнае асэнсаваньне вопыту эстонскай, заходнеэўрапейскай і паўночнаамэрыканскай, а ў паэзіі яшчэ і старажытнаяпонскай, кітайскай літаратур. Адам Глобус спрабуе культываваць у беларускай лірыцы трохрадкоўі і іншыя формы японскай паэзіі.
   Вершы і замалёўкі А. Глёбуса перакладзены на асноўныя мовы сьвету, а таксама на асэтынскую, каталёнскую ды эспэранта, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы ды Расеі. Сёньня Адам Глобус аўтар шматлікіх кніг, мэцэнат ды выдавец: разам з братам стварыў выдавецтва “Сучасны літаратар”.
    Друкаваліся ягоныя творы і ў газэце “На кукан”, якая выдавалася ў Якуцку:


    Творы:
    Парк. Вершы. Мінск.1988.
    Адзінота на стадыёне. Апавяданні. Мінск. 1989.
    Смерць – мужчына. Апавяданні, аповесць. Мінск. 1992.
    Скрыжаванне. Апавяданні. Мінск. 1993.
    Дамавікамерон. Кказкі для дарослых. Мінск. 1994.
    Толькі не гавары маёй маме… Зборнік інтымнай прозы. Мінск. 1995.
    Койданава. Проза. Мінск. 1997.
    Новы дамавікамерон. Казкі для дарослых. Мінск. 1998.
    Post scriptum:Кантамінацыі. Вільня. 1999.
    Тэксты. Масква. 2000.
    Браслаўская стыгмата: Апавяданьні. Менск-Вільня. 2001.
    Сшыткі. Проза. 2003.
    Дом. Раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры. Мінск. 2005.
    Літары. Проза. Мінск. 2006.
    сУчаснікі. Фацэціі. Менск. 2006.
    Лирика BY. Стихи и проза. Москва. 2007.
    Замак. Дэдэктывы. Мінск. 2008.
    Convolutus: Лирика и проза. Минск. 2008.
    Play.By. Эсэ, апавяданьні. Мінск. 2009.
    Крутагорскія казкі. Мінск. 2010.
    Новае неба. Вершы. Мінск. 2010
    Сказы. Проза. Мінск. 2012.
    Ева Атляс-Мапа-Плян,
    Койданава.