вторник, 4 ноября 2014 г.

Муся Зайка. Зьбіральнік Мігалкін. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Іван Васільевіч Мігалкін - паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменьнік. нарадзіўся 23 чэрвеня 1954 г. у Хорынскім раёне Вусьць-Алданскага раёна ЯАССР у РСФСР (СССР).
    У 1967 г. быў дэлегатам трэцяга Ўсесаюзнага піянэрскага зьлёту ў Артэку, дзе жыў разам з акторамі - героямі кінастужкі “Няўлоўныя мсьціўцы”. Там і пачаў пісаць першыя вершы.
    У 1969 г. паступіў у Вілюйскае пэдагагічнае вучылішча імя М. Г. Чарнышэўскага, якое скончыў у 1973 годзе. У гэты ж год паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Вучыўся ў творчых сэмінарах Ягора Ісаева, Сяргея Сьмірнова, Мікалая Старшынава. Скончыў аддзяленьне паэзіі.
    У 1976 году выйшла першая кніга вершаў “Ньургуhуннаах сурук” (“Пралеска ў лісьце”).
    Іван Мігалкін - удзельнік VIII Усесаюзнага фэсту паэтаў братэрскіх рэспублік (Ашхабад, 1975), Сьвята Паэзіі Цютчава (Оўстуг, 1975), Дзён Паэзіі Пушкіна (Масква, 1974), ляўрэат творчага конкурсу “Лепшы дэбютант года” Якуцкага Абкама УЛКСМ.
    У 1977-1980 гг. служыў у Савецкім войску. Быў памагатым рэжысёра народнага тэатра Дому Афіцэраў у Бранску і карэспандэнтам газэты “На баевом посту” Маскоўскай ваеннай акругі.
    Пасьля войска працаваў выкладчыкам якуцкай мовы і літаратуры ў Мюрюнскай сярэдняй школе, карэспандэнтам газэт “Эдэр коммунист”, “Кыым”, “Ленинскэй тэрийээччи”, кіруе інтэрнатам у с. Сабалах Момскага ўлуса, рэдактарам Якуцкага кніжнага выдавецтва, доўгі час працаваў галоўным рэдактарам, дырэктарам тэлестудыі "Борогон-ТБ" філіяла Нацыянальнай вяшчальнай кампаніі “Саха” РС(Я), галоўным рэдактарам тэлестудыі “Илгэ” пры НВК “Саха” PC (Я). На грамадзкіх пачатках кіруе улусным літаратурным аб’яднаньнем “Сыккыс”.
    У 1993 г. з жонкай Зояй Васільеўнай арганізаваў Літаратурны музэй-комплекс імя В. А. Пратадзяканава - Кулантая, дзе захоўваюцца некалькі тысяч рэдкіх кніг, рукапісы пісьменьнікаў, унікальныя старадаўнія рэчы, шмат фатаграфій і скульптурных прац вядомых майстроў.
    17 сьнежня 2011 г. ў Якуцку на V зьезьдзе Саюза пісьменьнікаў Рэспублікі Саха (Якутыя) абраны ейным старшынёй. Узнагароджаны Залатым Ясенінскім мэдалём, аўтар каля трыццаці кніг.





    У 2003 г. выпусьціў кнігу “Цікавае захапленьне” /Дьикти дьарык. Орто уонна улахан саастаах оскуола оҕолоругар. Дьокуускай. «Бичик». 2003. 88 с./, дзе сярод розных значак, паштовак ды іншага, што зьбіраюць якуцкія калекцыянэры – ёсьць выявы беларускіх грошаў г. зв. “зайчыкаў, яны нават запаланілі вокладку
    Муся Зайка,
    Койданава.