суббота, 15 ноября 2014 г.

Юлія Дзяржынская. Партыец Гольдман. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Борух [Борис] Ёселевіч [Исаакович] Гольдман [Goldman, Goldmann, Гольдманн, גולדמן Горев, Горев-Гольдман, Гольдман-Горев] – нар. 4 сьнежня 1874 г. у губэрнскім месьце Вільня Расейскай імпэрыі, у сям’і Ісака [Іцкаха] Мееравіча Гольдмана (1839-1905), купца і паэта, які пісаў на іўрыце.
    У 1894 г. скончыў 1-ю Віленскую гімназію з залатым мэдалём. “Я меў няшчасьце скончыць гімназію з залатым мэдалём і, акрамя таго, разам з усімі гімназістамі свайго выпуску і ў тым ліку са знакамітым пасьля артыстам Качалавым, заляцаўся за апэрэтачнай прымадонай. Таму ў суровых і аскетычных сацыял-дэмакратаў свайго роднага горада (Вільні), дзе я ўпершыню спазнаў ад марксісцкага дрэва спазнаньня дабра і зла, я наклікаў на сябе моцнае падазрэньне ў кар’ерызму, па-першае (мэдаль), і ў нявартай сацыял-дэмакрата легкадумнасьці (заляцаньне за акторкай), па-другое.
    Паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт але быў выключаны з яго бо ў красавіку 1897 г. быў арыштаваны па справе пецярбургскага сацыял-дэмакратычнага “Саюза барацьбы за вызваленьне працоўнага клясу”, чальцом якога зьяўляўся ад 1895 года.
    Загадам ад 12 жніўня 1898 г. высланы адміністрацыйным парадкам ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 15 студзеня 1899 г. і пакінуты на жыхарства ў горадзе. Вызначаных заняткаў не меў. Жыў на казённую дапамогу.
    Па заканчэньні тэрміна ссылкі 12 жніўня 1902 года, ён атрымаў прахадное пасьведчаньне, ды выехаў у Эўрапейскую Расею.
    У 1901-1903 гг. знаходзіўся за мяжой Расейскай імпэрыі. Чалец РСДРП (ад 1903 года бальшавік). Па вяртаньні ў Расейскую імпэрыю агент газэты “Искра”, чалец камітэту па скліканьні II зьезда РСДРП, абраны яго дэлегатам але арыштаваны па дарозе на зьезд. У 1905 г. чалец Віленскага, затым Пецярбурскага камітэтаў РСДРП, удзельнік 1-й Усярасейскай канфэрэнцыі РСДРП у сьнежні 1905 г. у Тамерфорсе.
    У студзені 1906 г. арыштаваны на паседжаньні Выканкаму Пецярбурскага Савету працоўных дэпутатаў і сасланы ў Енісейскую губэрню адкуль неўзабаве зьдзейсьніў уцёкі.
   У 1907 г. агент РСДРП (меншавікоў), вёў працу ў Паволжы і на Урале. Дэлегат V Лёнданскага зьезда РСДРП. Ад 19 траўня (1 чэрвеня) 1907 — 26 сьнежня 1911 (8 студзеня 1912) кандыдат у чальцы РСДРП.
    У 1908 г. арыштаваны, уселены на месца ссылкі ў Енісейскую губэрню, адкуль ізноў зьдзейсьніў уцёкі.
    Чалец Замежнага бюро ЦК РСДРП (ад меншавікоў, студзень 1909 — травень-чэрвень 1911). Быў чальцом рэдакцыі газэты “Голос социал-демократа”. Дэлегат Капэнгагенскага сацыялістычнага кангрэсу (1910), удзельнік Партыйнай канфэрэнцыі меншавікоў у Вене (1912), дзе быў абраны чальцом Арганізацыйнага камітэта РСДРП.
    Па вяртаньні ў Расейскую імпэрыю арыштаваны і ў 1913 г. сасланы ў Туруханскі край. У гады 1-й Усясьветнай вайны меншавік “абаронец” і ў ссылцы займаўся антываеннай прапагандай. Меў партыйныя псэўданімы - Брат Акима, Горев, А., Игорь, Б. Игорев, “Она”, Днепровский ды інш.
    Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. чалец АК РСДРП, дэлегат аб’яднанага зьезда РСДРП ў жніўні 1917 г., абраны чальцом ЦК ад “абаронцаў”. Зьяўляўся рэдактарам меншавіцкага выданьня “Рабочая газета”.
    У 1918 (1920) г. выйшаў з партыі меншавікоў. Ад 1918 (1920) г. займаўся выкладчыцкай і навуковай працай у Маскоўскім унівэрсытэце ды Інстытуце Маркса і Энгельса. Ад 1922 г. чаалец Усесаюзнага таварыства паліткатаржанаў і ссыльнапасяленцаў. Ад 1922 г. прафэсар. Адзін са стваральнікаў Таварыства гісторыкаў-марксістаў у 1925 г.
    Прафэсар катэдры гістарычнага матэрыялізму этналягічнага факультэта (1925–?), прафэсар катэдры гістарычнага матэрыялізму (1925–1927?), прафэсар катэдры гісторыі сацыялізму на Захадзе і ў Расеі (1925–1927?) факультэта савецкага права, прафэсар катэдры гістарычнага матэрыялізму факультэта грамадзкіх навук (1923–1925).
    У 1936 г. арыштаваны. Памёр (расстраляны) у 1937 (1938) г. у Маскве. Рэабілітаваны ў гады адлігі.
    Працы:
    Евреи в произведениях русских писателей. Петроград. 1917. 31 с.
    Кто такие ленинцы и чего они хотят? Петроград. 1917. 16 с.
    Кто такие ленинцы и чего они хотят? Тифлис. 1917. 16 с.
    Сословие, класс, партия. Петроград. 1917. 16 с.
    Сословие, класс, партия. Тифлис. 1917. 19 с.
    Анархисты, максималисты и махаевцы. Анархические течения в первой рус. революции. Петроград. 1918. 69 с.
    За год. Петроград-Москва. 1919.
    М. А. Бакунин. Его жизнь, деятельность и учение. Москва. 1919. 110 с.
    Материализм – философия пролетариата. Москва. 1920. 70 с.
    Огюст Бланки. Его жизнь, революционная деятельность и роль в истории социализма. Москва. 1921. 123 с.
    М. А. Бакунин. Его жизнь, деятельность и учение. Иваново-Вознесенск. 1922. 78 с.
    От Томаса Мора до Ленина. 1516-1917. Популярные очерки по истории социализма в биографиях и характеристиках. Москва. 1922. 106 с.
    От Томаса Мора до Ленина. 1516-1917. Популярные очерки по истории социализма в биографиях и характеристиках. Москва. 1922. 120 с.
    Материализм – философия пролетариата. Вятка. 1922. 70 с.
    От Томаса Мора до Ленина. 1516-1917. Популярные очерки по истории социализма в биографиях и характеристиках. Москва-Петроград. 1923. 104 с.
    От Томаса Мора до Ленина. 1516-1917. Популярные очерки по истории социализма в биографиях и характеристиках. Москва-Петроград. 1923. 130 с.
    Огюст Бланки. Его жизнь, революционная деятельность и роль в истории социализма. Москва. 1923. 146 с.
    Материализм – философия пролетариата. Москва. 1923. 132 с.
    Первый русский марксист Г. В. Плеханов. Москва. 1923. 54 с.
    Материализм – философия пролетариата. Москва. 1923. 141 с.
    На идеологическом фронте. Сборник статей. Москва-Петроград. 1923. 148.
    Исторический материализм. Лекция 1-10. Нижнедевицк. 1924. 10 т.
    Михаил Александрович Бакунин. Москва. 1924. 90 с.
    Из партийного прошлого. Воспоминания. 1895 - 1905. Ленинград. 1924. 89 с.
    История социализма в связи с развитием рабочего движения. В 2- томах. Т. 1. Социализм на Западе. Москва. 1924. 404 с.
    История социализма в связи с развитием рабочего движения. В 2- томах. Т. 1. Социализм на Западе. Москва. 1924. 429 с.
    От Томаса Мора до Ленина. 1516-1917. Популярные очерки по истории социализма в биографиях и характеристиках. Москва-Ленинград. 1924. 128 с.
    Материализм – философия пролетариата. Москва. 1924. 141 с.
    Маркс и Ленин. Севастополь. 1925. 56 с.
    Георгий Валентинович Плеханов. Москва. 1925. 83 с.
    Материализм – философия пролетариата. Харьков. 1925. 148 с.
    Очерки исторического материализма. Лекции, чит. на курсах секретарей уездных ком. Р.К.П. весной 1924 г. Харьков. 1925. 234 с.
    Николай Константинович Михайловский. Москва. 1925. 90 с
    История социализма в связи с развитием рабочего движения. В 2- томах. Т. 1. Социализм на Западе. Москва. 1925. 456 с.
    Популярная история социализма на Западе и в России. В биографиях и характеристиках. Харьков. 1926. 181 с.
    Война и военное искусство в свете исторического материализма. Москва-Ленинград. 1927.
    Революционное народничество семидесятых годов. Москва. 1928. 29 с.
    Китайская армия. 1929. 123 с.
    Война в истории марксизма. Доклад прения и заключительное слово. Москва. 1930. 31 с.
    Анархизм в России. (От Бакунина до Махно). Москва. 1930. 144.
    Война и военное искусство в свете марксизма-ленинизма. Москва-Ленинград. 1931. 75 с.
    Николай Константинович Михайловский. Его жизнь, литературная деятельность и миросозерцание. Москва-Ленинград. 1931. 94 с.
    Н.Г.Чернышевский, мыслитель и революционер. Москва. 1934. 126 с.
    День Парижской коммуны – день МОПР. Москва. 1935. 48 с.
    День Парижской коммуны. Саранск. 1935. 36 с.
    Огюст Бланки. Жизнь и политическая деятельность. Москва. 1936. 109 с.
    Літаратура:
    Против меншинствующего идеализма в вопросах войны и военного дела. Сборник статей о работах Б. И. Горева. Москва. 1931.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 111, 166, 193, 281-282, 468.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 111, 166, 193, 281-282, 468.


    Ягоныя брат: Марка [Михаил] Ісакавіч [Исаакович] Гольдман [Либер] нар. 24 траўня (5 чэрвеня) 1880 г. у Вільні. Зьяўляўся адным з лідэраў меншавікоў. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паставіўся адмоўна, называў яе “выключна ўдалай контррэвалюцыяй”. 1 лістапада 1917 года выйшаў з ЦК, выступіўшы супраць перамоў з бальшавікамі, якія захапілі ўладу. Неаднаразова перасьледваўся ЧК, падвяргаўся арыштам і ссылцы. У канцы 1921 гады жыл у Саратаўскай губэрні, працаваў каапэратарам, быў арыштаваны, перавезены ў Маскву і зьняволены ў Бутырскую турму. 17 лістапада 1921 вызвалены. У 1922, ізноў знаходзячыся ў Бутырской турме, быў прысуджаны да 3 гадоў канцлягераў. У кастрычніку 1923 г. ізноў у Бутырской турме, у жніўні таго ж гаду, хворы сухотамі, знаходзіўся ў Таганскай перасыльнай турме, у кастрычніку пераведзены ў Суздальскі палітізалятар. А 1924 г. да красавіка 1928 г. знаходзіўся ў ссылцы ў Сяміпалацінску. Затым, атрымаўшы “мінус 6”, пасяліўся ў Курску, дзе прабыў да 1930 г.. У 1930 г. зноў зьмешчаны ў Суздальскі палітізалятар. У 1935 ізноў арыштаваны. Перад апошнім арыштам у 1937 г. пражываў у Алма-Аце, працаваў эканамістам-плянавіком гаркамгасу. 13 сакавіка 1937 г. арыштаваны і на наступны ж дзень асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па арт. 58-8, 58-11 КК РСФСР. Тройкай НКУС прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня і расстраляны 4 кастрычніка 1937 г. у Алма-Аце. У 1958 г. быў рэабілітаваны па гэтым абвінавачваньні, па іншых справах - у 1990 г..
    Ягоная сястра Юдыф [Юлия] Ісакаўна [Исааковна] Гольдман
    Як паведамляе Натальля Львоўна Гольдман: “Юлія Гольдман (родная сястра Марка Ісакавіча Гольдмана) была першай жонкай [нявестай] Дзяржынскага, бо ён быў гімназічным таварышам братоў Гольдманаў у Вільні і, менавіта, старэйшы брат Барыс (вядомы потым як Гораў) і залучыў іх усіх у рэвалюцыйную дзейнасьць. Юлія была вельмі прыгожая, але яна рана памерла ад сухотаў. Гэта адбылося ў Швэйцарыі, у нас ёсьць фотаздымак, на якім яна ў парку санаторыі разам з Дзяржынскім і Лібэрам. Наогул, гэта быў вельмі цеснае кола людзей, дзе ўсё адзін аднаго ведалі”.


    “На фота Фелікс Дзяржынскі ён разам з адной са сваіх сябровак і нават на той момант нявестай Юліяй Ісакаўнай Гольдман і яе братам Гольдманом Міхаілам Ісакавічам, больш вядомым як М. І. Лібэр. Да таго часу ён ужо зрабіўся адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў БУНДа. Феліксу не больш 27 гадоў, Міхаілу каля 24-х. Юлія, верагодна, яшчэ маладзей. Яна памерла ад сухотаў 4 чэрвеня 1904 г., а Міхаіла расстралялі ў 1937 г. Так здарылася, што пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў першым, хто ў 1918 г. загадаў знайсьці і арыштаваць Лібэра, быў яго даўні прыяцель, а зараз ужо заснавальнік ВЧК Фелікс Дзяржынскі.
    Вось яго распараджэньне загадчыку Аддзелам па барацьбе з контррэвалюцыяй ВЧК:
    т. Скрыпніку
    Неабходна адшукаць і арыштаваць меншавікоў:
    Мартова (Цэдэрбаўма)
    Дана - д-ра (Гурвіча)
    Б. Горава (Б. Гольдмана)
    Лібэра (М. Гольдмана)
    Патрэсава
    ды інш...
    Ф. Д.
    15/VIII (1918 г.)” /РГАСПИ. Ф. 76. Оп. 3. Д. 22. Л. 4./

    Ягоны брат Леан [Леон] Ісакавіч [Исаакович] Гольдман нар. у 1877 г. у Вільні. Сацыял-дэмакрат. Парт. псэўд.: Аким, Акимский, Брат Майера, Исаак, Леонтьев, Семен. У 1895 г. працаваў у марксісцкіх кружках у Менску пад мянушкай “Сямён”, вёў прапаганду сярод працоўных фабрыкі Эдэльштэйна. У 1912 г. уселены на селішча ў Астрожэнскую воласьць Іркуцкай губэрні, у 1913 г. пераехаў у Тулун, у 1914 г. у Іркуцк, дзе жыў да 1917 г. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. вярнуўся ў Петраград. У 1917-1920 гг. кіраваў Іркуцкай арганізацыяй РСДРП(м). У 1920 г. чалец Часавай рады Сыбірскага народнага кіраваньня, чалец Сыбірскага Палітцэнтра ў Іркуцку, удзельнік перамоў мірнай дэлегацыі Палітцэнтра і прадстаўнікоў Сыбрэўкама і Рэўваенсавета 5-й арміі ў Краснаярску 24 студзеня 1920 г. У канцы 1921 г. жыў у Іркуцкай губэрні. У 1921, 1923 гг. падвяргаўся арыштам. У 1929 г. прыехаў у Маскву. У 1937 г. перад арыштам ведаў плянавым аддзелам арцелі “Полиграфтруд”. Арыштаваны напачатку студзеня 1938 г. Пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 26 лютага 1939 г. па арт. 58-8 і 58-11 КК РСФСР прысуджаны да ВМП і ў той жа дзень расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны 23 лютага 1957 г.
    Юлія Дзяржынская,
    Койданава.