среда, 19 ноября 2014 г.

Дуняша Карцар. Змоўшчык Крыжаноўскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Уладзіслаў [Władysław] Крыжаноўскі [Krzyżanowski; Кржыжановский В. О.] – нарадзіўся у 1828 годзе, паходзіў са шляхты Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Вучыўся на факультэце права Пецярбурскага ўнівэрсытэта. У 1855 г. быў арыштаваны ў Варшаве і за прыналежнасьць да тайнага гуртка ды распаўсюд замежнай прэсы быў сасланы ў глыб Расеі, пад нагляд паліцыі ў Пермскую губэрню.
    Вярнуўся на радзіму, верагодна, у выніку амністыі. Прыблізна ля 1859 г. напісаў унівэрсытэцкія ўспаміны “Trocha prawdy”, якія засталіся ў рукапісах. Тады ж па ініцыятыве Ю. І. Крашэўскага зьехаў за мяжу.
    З Францыі, Італіі ды Нямеччыны дасылаў “Артыкулы аб мастацтве” "Артыкулы аб мастацтве" да “Gazety Codziennej”. У Парыжы кантактаваў з Л. Мераслаўскім ды С. Эльзаноўскім.
    У пачатку 1961 г. вярнуўся ў Варшаву, дзе распачаў энэргічную агітацыю сярод рамесьнікаў, спрабуе заарганізаваць сярод іх “Чорнае брацтва” або “Брацтва Чыну”, з мэтай прывядзеньня іх ўзброенага паўстаньня ў найбліжэйшай будучыні.
    У ноч на 27 сакавіка 1861 г. ён быў арыштаваны ды зьняволены ў Х павільёне Варшаўскай цытадэлі. 13 красавіка 1861 г. ён быў дастаўлены ў Модлін, дзе двойчы падвяргаўся дысцыплінарнаму ўзысканьню. 18 ліпеня 1862 г. рашэньнем губэрнатара ён быў сасланы без суду ў Сыбір “па падазрэньні ў палітычных злачынствах”.
    З Іркуцка, за супрацьпраўныя зносіны з сасланымі паўстанцамі 1863 года, высылаўся ў Якуцкую вобласьць.
    Як паведамляла Якуцкае паліцэйскае упраўленьне “у 1867 г. на параплаве Шмоціна ў Якуцк прыбыў палітычны сасланы Крыжаноўскі, які цікавіўся Іванам Худзяковым і выказваў жаданьне даслаць таму грошы, вёў размовы аб няўдалым замаху на цара Каракозава”.
    У 1868-1872 гг. маці або сястра дарэмна клапаталі дазволіць яму вярнуцца на радзіму.
    Маюцца зьвесткі аб знаходжаньні Крыжаноўскага ў Якуцкай вобласьці ў 1883 годзе.
    Па вяртаньні ў Іркуцк на працягу пэўнага часу быў клеркам, а затым працаваў у прыватнай адвакатуры. Там жа пабраўся шлюбам і памёр.
    У шматлікіх ўспаміны пра 1861 г. памылкова кінуты цень на Kрыжаноўскага як правакатара.
    Літаратура:
    Kieniewicz S.  Czarne Bractwo. // Rocznik Warszawski. 1962.
    Kieniewicz S.  Notatnik W. Krzyżanowskego z 1861 r. // Rocznik Warszawski. 1964.
    Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 132;
    Kieniewicz S.  Krzyżanowski Władysław. // Polski Słownik Biograficzny. T. XV. Wrocław-Warszawa-Kraków. 1970. S. 623-624;
    Коваль С. Ф.  Польские ссыльные после Кругобайкальского восстания 1866 г. // Ссылка и каторга в Сибири (XVIII – начало ХХ в.). Новосибирск. 1975. С. 158;
    Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 48;
    Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34.
    Дуняша Карцар,
    Койданава.