среда, 19 ноября 2014 г.

Хома Вока. Акулісты Марчук. Койданава. "Кальвіна". 2014.

                                                             АКУЛІСТЫ  МАРЧУК
    Цімох Аксеньцевіч Марчук нар. у 1896 г. у в. Салава ў Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі /Драгічынскі р-н Берасьцейскай вобл. РБ/.
    Служыў у царскім (1915-1917) і чырвоным (1918-1925) войсках.
    У 1928 г. паступіў у рабфак, затым у Іркуцкі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1934 г.
    Працоўную дзейнасьць пачаў лекарам Маратаўскай бальніцы ў Іркуцку.
    У Якутыю прыехаў у 1935 г., працаваў у Мухтуйскай раённай лякарні Ленскага р-на ЯАССР (1935-1939), затым у Чурапчынскім раёне ЯАССР, дзе працаваў акулістам, а з-за недахопы лекараў замяшчаў галоўнага лекара, загадваў амбуляторыяй, аказваў хірургічныя ўмяшаньні. Узначальваў працу па барацьбе з трахомай і да сакавіка 1967 г. працаваў галоўным лекарам Чурапчынскага трахаматознага дыспансэру і пад ягоным кіраўніцтве ў раёне ў 1962 г. была зьліквідавана трахома. Узнагароджаны ордэнам мэдалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай Вайне ў 1941-1945 гг.”, ордэнам “Знак Пашаны” (1953), былі нададзеная званьні “Заслужаны лекар ЯАССР” (1959) ды “Заслужаны лекар РСФСР” (1966).
    Памёр ў 1977 годзе.
    Літаратура:
    Марчук Тихон Авксентьевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 2. Якутск. 2007. С. 554.
    Хома Вока,
    Койданава.