суббота, 15 ноября 2014 г.

Эдвард Тускарора. Сьлюсар з Воршы. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                              СЬЛЮСАР  З  ВОРШЫ
    Грэйнам [Грейном] Янкелевіч [Яковлевич] Гіндзін [Гиндин] - нарадзіўся ў 1875 г. у сям’і мешчаніна м. Воршы Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Быў арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць і загадам ад 23 ліпеня 1903 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам назначаны ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці 5 чэрвеня 1904 г. і па хваробе часова пакінуты ў горадзе.
    Па выздараўленьні 16 ліпеня 1904 г. адпраўлены ў Якуцк, куды прыбыў 20 ліпеня і праз чатыры дні распараджэньнем якуцкага губэрнатара прызначаны на пасяленьне ў Вілюйскую акругу Якуцкай вобласьці. Па прыбыцьці пакінуты на жыхарства ў акруговым месьце Вілюйск. Жыў на дзяржаўны кошт, займаўся сьлюсарным майстэрствам.
    13 ліпеня 1905 г. быў адпраўлены з Вілюйску ў Якуцк на пераназначэньне, паводле загаду генэрал-губэрнатара, на жыхарства ў Енісейскую губэрню. 2 верасьня 1905 г. ён быў адпраўлены з Якуцку ў Краснаярск.
    Быў вызвалены ад ссылкі Кастрычніцкай амністыяй 1905 году.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 195, 329-330, 468.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 195, 329-330, 468.
    Эдвард Тускарора,
    Койданава.