суббота, 15 ноября 2014 г.

Клява Навабеліцкая. Энцыкляпэдысты Шмэра. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Меер Шмэра [Шмера, Мірон] Бенцыёнавіч [Бенционович; Барысавіч] Вольфсан [Вольфсон, Вальфсон], - нарадзіўся ў красавіку 1880 года ва вуездным м. Гомель Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай артадаксальнай сям’і мешчаніна (ляснога прыказчыка).
    Вучыўся ў хедары, ешыбоце і пад настаўніцтвам рабінаў (да 14-ці гадоў), затым рыхтаваўся экстэрнам. У раньняй маладосьці выпрабаваў уплыў ідэй габрэйскай асьветніцкай літаратуры (“маскільства”), а затым пад уплывам старэйшай сястры Бэйлы Элькі Вольфсан і яе сяброў далучыўся да сацыял-дэмакратыі.
     [Бэйла Элька [Бейла-Элька; Берта; Вольга.] Бенцыёнаўна [Барысаўна] Вольфсан, або “Оля маленькая”, па мужы Гуревіч – нарадзілася ў 1877 (1878) годзе ў месьце Гомель, атрымала хатнюю адукацыю, мяшчанка мястэчка Казімерава Бабруйскага вуезда Менскай губэрні, краўчыха. Увосень 1893 года ўступіла ў першы гомельскі рабочы гурток з працоўных рамесных майстэрняў, у якім прымалі ўдзел А. Паляк, Чарткоў, Эпштэйн, Маня Альтшулер і інш. На Вольфсан, апрача працы ва асяродзьдзі гэтага асноўнага кружка (галоўным чынам па самаадукацыі і чытаньню нелегальшчыны), была ўскладзена арганізацыя гурткоў краўчых і капялюшніц. Яна выступала на сходках, удзельнічала ў арганізацыі стачак, была чальцом групы па арганізацыі буйнай па тым часу штрайка гомельскіх слюсараў. Прымала кіруючы ўдзел у барацьбе за скарачэньне працоўнага дня краўчых і капялюшніц. У 1894-1895 гадах дапамагала А. Паляку ў зьбіраньні друкарскага шрыфту. Шрыфт захоўваўся А. Паляком у яе на кватэры і быў пасьля дастаўлены ў Кіеў для друкарні “Рабочей Газеты”. У 1895 г. Вольфсан пераехала ў Кіеў, а да студзеня 1896 года яна перабралася ў Адэсу, але там не змагла ўладкавацца і, вярнуўшыся неўзабаве зварот ў Кіеў, адправілася ў Вільню. Па сваёй рэвалюцыйнай працы ў Кіеве ў першы прыезд туды яна была ўпершыню прыцягнутая да дазнаньня па с.-д. справе Феафана Пракофьева, Івана Плюта і інш. Названыя асобы разам з Вольфсан абвінавачваліся ў тым, што ў 1895 г. утварылі ў Кіеве “супольнасьць”, якое мела мэтай узрушэньне працоўных да ладаваньня страйкаў. Волфсан адшуквалася па гэтай справе цыркулярамі дэпартамэнта паліцыі ад 26 жніўня 1896 г. і 17 сакавіка 1897 г. У Вільні Вольфсан таксама прымала актыўны ўдзел у рабочым руху. Пасьля правалу аднаго сходу яна змушаная была зьбегчы з Вільні і ўжо ўвесну 1896 г. зноўку зьявілася ў Кіеве. Да гэтага, пэўна, часу адносіцца ейны ўдзел у кіеўскім жаночым рабочым гуртку, арганізаваным В. Г. Крыжаноўскай-Тучапскай (удзельнікі, акрамя Вольфсан, Раіса Страж, Ганна Зевіна і інш.). У тым жа 1896 г. (у канцы лета?) Вольфсан пераехала ў Крэменчуг, дзе далучылася да мясцовай с.-д. групы Марка Арлова, Р. Левінай-Махайскай, Р. Ляхавецкай-Вайнштейн і інш. Прыезд Вольфсан і іншага гамяльчаніна Алтэра Дробкіна значна садзейнічаў пашырэньню працы крамянчускіх сац.-дэмакратаў і пераходу ад самаадукацыйнай працы да агітацыі. Пасьля, у 1898 годзе Вольфсан прыцягвалася па справе Крамянчускай с.-д. групы, быўшы абвінавачаная ў тым, што ў канцы 1896 г. увайшла ў склад гэтай групы, была чальцом галоўнага кружка і разам з Драбкіным арганізавала кружок дамскіх майстрых і пры ім кассу на выпадак страйкаў. У 1897 г. яна пераехала з Крамянчуга ў Кацярынаслаў. Удзельнічала ў мясцовай с.-д. працы; трымала сувязь з друкарняй “Рабочай Газеты”, пераведзенай пасьля выхаду № 2 з Кіева ў Кацярынаслаў. Узімку 1897-1898 гадоў, па некаторых зьвестках, удзельнічала ў Мікалаеве ў дзейнасьці тамтэйшага “Паўднёва-Рускага рабочага саюза” (гэтыя зьвесткі патрабуюць яшчэ пацьверджаньні). У пачатку 1898 г. працавала ў с.-д. арганізаціі у Адэсе. 11 сакавіка 1898 г. была арыштаваная ў Адэсе і прыцягнутая да дазнаньня па справе Даргольца, Гранкоўскай, Замошчына і інш. (па тэрміналёгіі ўлад, справа Паўднёва-Рускага працоўнага саюза). Абвінавачвалася ў тым, што, знаходзячыся ў зносінах з дзеячамі прапаганды ў Адэсе і Кацярынаславе, прывезла ў Адэсу атрыманы ад А. Паляка склад нелегальнай літаратуры, які перадала на захоўваньне абвінавачванаму Кляшторнаму. У ліпені 1898 г. прыцягнутая таксама па справе “Кіеўскага Саюза барацьбы за вызваленьне рабочага кляса” (за працу ў Кацярынаславе); акрамя таго, было адноўлена кіеўская справа Пракофьева і інш. 18 жніўня т. г. была адпраўленая ў распараджэньне начальніка Кіеўскага жандарскага ўпраўленьня. Усе тры дазнаньні былі прыпыненыя для сумеснага разгляду з крэменчускай справай, па якім яна лічылася пад вартай з 19 сьнежня 1898 г. Праседзеўшы ў папярэднім зьняволеньні ў агульнай складанасьці па ўсіх справах 2 гады (без перапынкаў), 21 сакавіка (3 траўня?) 1900 г. была адпраўленая этапным парадкам з Адэскай турмы ў веданьне маскоўскага губэрнатара для пасяленьня ў Сыбір у месца ссылкі яе мужа С. Б. Гурэвіча. Найвысачэйшым загадам 12 ліпеня 1900 г. было вызначанае выслаць яе ў Усходнюю Сыбір на 4 гады, вырашыўшы гэтым усё дазнаньні аб ёй.]
    У 1896 годзе Меер Шмера зьехаў з Гомелю. Удзельнічаў у кружках самаразьвіцьця ў Навазыбкаве. У 1897 годзе ў. Кацярынаславе выконваў даручэньні сястры і яе таварышаў, якія вялі с.-д. працу сярод кацярынаслаўскіх працоўных. У 1898 г. жыў у Адэсе, дзе ўдзельнічаў у марксісцкіх кружках і таксама выконваў партыйныя даручэньні. У канцы 1898 г. вярнуўся ў Гомель. Уступіў у мясцовую партыйную арганізацыю і на працягу 1899-1901 гадоў быў чальцом Гомельскага камітэта РСДРП. Удзельнічаў у выданьні нелегальных с.-д. часопісаў “Дэр Кампф” і “Борьба”, у складаньні праклямацый, арганізацыі падпольнай друкарні, правядзеньні страйкаў і г. д. У ноч на 31 сакавіка 1899 г. быў арыштаваны, праседзеў каля 6 месяцаў; зноўку быў арыштаваны ў ноч на 29 сьнежня 1900 г., выпушчаны ў лютым 1901 г. (сядзеў у Вілейках). 22 красавіка 1901 г. арыштаваны ў трэці раз і пастановай Асобай Нарады, зацьверджаным міністрам унутраных спраў 7 кастрычніка 1901 г., за прыналежнасьць да с.-д. кружкам, якія заарганізаваліся ў Гомелі, Быхаве і мястэчку Ветка Магілёўскай губэрні, высланы на 4 гады ва Ўсходнюю Сыбір.
    Удзельнічаў у турэмных пратэстах, у прыватнасьці ў вядомым захопе Аляксандраўскай перасыльнай турмы ў траўні 1902 г. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам спачатку прызначаны ў Кірэнскі павет Іркуцкай губэрні, аднак з прычыны ўласнага прашэньня пераназначаны у м. Алёкмінск Якуцкай вобласьці, куды і адпраўлены з Аляксандраўскай перасыльнай турмы 30 красавіка 1902 г.
    4 чэрвеня 1902 года быў дастаўлены ў акруговае м. Алёкмінск і пакінуты там на жыхарства. За кароткі час зьдзейсьніў тры ўцёкі Першы зьдзейсьніў 27 сьнежня 1902 г., калі ўцёк па Іркуцкаму гасьцінцу ў дзень вызваленьня сасланых студэнтаў (яго вывезьлі ў вазку Зільбербергі), але на наступны дзень, 28 сьнежня, ён быў затрыманы ў сяле Нахтуйск. Другі - 13 лютага 1903 г., разам з Мордухам Камермахерам, але быў арыштаваны 21 лютага ў пасёлку Бадайбо Кірэнскага павету Іркуцкай губэрні ды дастаўлены ў Алёкмінск і загадам якуцкага губэрнатара ад 29 сакавіка 1903 г. падлягаў высыланьню ў м. Верхаянск Якуцкай вобласьці. Аднак да адпраўкі, 22 красавіка 1903 г., трэці раз, разам з Мордухам Камермахерам, зьдзейсьніў уцёкі. Затрыманы 20 чэрвеня ў Віцімскай горнай акрузе (Ціхан-Задонская капальня Іркуцкай губэрні) і 11 ліпеня адпраўлены з Алёкмінска ў Якуцк.
    Распараджэньнем губэрнатара ад 17 ліпеня 1903 г. перапрыназначаны ў Калымскую акругу, куды быў дастаўлены 27 лістапада 1903 г. і паселены спачатку ў м. Ніжне-Колымску, потым Сярэдне-Колымску, куды прыбыў 15 сьнежня 1903 года. Па прымяненьні маніфэста 11 жніўня 1904 г. распараджэньнем генэрал-губэрнатара ад 5 лістапада 1904 г. вызвалены ад далейшага адбываньня тэрміна і адпраўлены з Сярэдне-Колымска 25 студзеня 1905 г. і прыбыў у Якуцк 15 сакавіка 1905 г.
    Атрымаўшы прахадное пасьведчаньне 19 сакавіка выехаў на сталае месца жыхарства ў м. Гомель. Па прыезьдзе туды быў уведзены ў Палескі камітэт РСДРП, вылучаны для кіраўніцтва мясцовымі арганізацыямі Магілёўскага вуезда.
    [Ягоная сястра Бэйла Элька адбывала ссылку ў с. Кежэмскім і Багучанскім, з верасьня 1901 г. у с. Казачынскім, Енісейскай губэрні. У верасьні 1902 г. пераведзеная ў Мінусінск, у лістападзе 1902 г. атрымала магчымасьць пераехаць у Краснаярск, дзе зноўку ўступіла ў рэвалюцыйны рух, аказваючы розныя паслугі мясцоваму камітэту РСДРП. 29 студзеня 1904 г. была пераведзеная з Краснаярска ў с. Есаўльскае Краснаярскага ўезду. Па пастанове Асобай Нарады 29 чэрвеня 1904 г. ёй, незалежна ад абмежаваньняў, якія ляжалі на ёй як на габрэйцы, было забаронена па адбыцьці тэрміна ссылкі жыхарства ў сталіцах і сталічных губэрняў на 5 гадоў. Вярнуўшыся з Сыбіры, нядоўга жыла ў Гомелі, затым зьехала ў Кацярынаслаў, дзе ўдзельнічала ў працы камітэта партыі. Пасьля арыштаў схавалася і з’ехала за мяжу (замежны пашпарт атрымала перад ад’ездам з ссылкі ў Краснаярску ў ліпені). Жыла ў Жэнэве і ў Парыжы, дзе пазнаёмілася з Пляханавым, Мартавым і інш. ды далучылася да меншавікоў. У 1905 г. вярнулася ў Гомель, працавала як агітатар і арганізатар Палескага камітэта партыі. Улетку 1905 г. працавала разам з братам Меерам Вольфсаном, чальцом Палескага камітэта, у Магілёве. Увосень 1905 г. зьехала зноўку за мяжу. У пачатку 1906 г. вярнулася ў Расію, прымала актыўны ўдзел у Пецярбургскім рабочым руху (на Ахце, дзе жыла з пашпартам Левашовай). Пазьней зьехала ў Фінляндыю, затым у Лізаветград. У 1907 г. эмігравала ў Амэрыку, дзе 30 сакавіка 1908 г. у Брукліне памерла ад разрыву сэрца.]
    Напрыканцы 1905 г. Меер Шмера ў Пецярбурзе, дзе спачатку працаваў у бальшавіцкай арганізацыі Васільеастраўскога раёна. У 1906 г. адышоў ад бальшавікоў, з прычыны рознагалосься па пытаньні аб байкоце Думы і сумненьняў у пытаньні аб аграрна-сялянскай лініі бальшавікоў. (Насуперак гэтаму сьведчаньню самога Вольфсана, некаторыя крыніцы паказваюць, што ён ужо ў Палескім камітэце займаў меншавіцкую пазыцыю). Служыў у Пецярбурзе ў выдавецтве “Просвещение”, удзельнічаў у падрыхтоўцы ды выданьніБольшой” і «Технической энциклопедии”, а таксама “Еврейской энциклопедии” (выдавецтва “Брокгауз и Ефрон”).
    Быў студэнтам мэдыцынскага і юрыдычнага факультэтаў Юрьеўскага ўнівэрсытэта, чальцом цэнтра аб’яднанай с.-д. групы ў Юрьеве. Пасьля быў там жа ўпаўнаважаным Арганізацыйнага камітэта меншавікоў. У 1916 г. пакліканы ў войска.
    Рэвалюцыя засьпела яго ў Фінляндыі (172 запасны пяхотны полк). Быў старшынёй савета салдацкіх дэпутатаў.
    У далейшым быў чальцом Петраградзкага савету, загадваў партыйным с.-д. выдавецтвам (меншавікоў), вёў працу сярод войскаў і працоўных. Прымыкаў у пэрыяд лютага - кастрычніка 1917 г. да левага крыла меншавікоў.
    Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй быў накіраваны ў Гомель для правядзеньня кампаніі выбараў ва Ўстаноўчы сход. Пасьля Кастрычніка выйшаў з меншавіцкай партыі з-за рознагалосься па пытаньні аб дачыненьні да савецкай улады, але ў партыю бальшавікоў адразу не ўступіў.
    У 1918 г. адправіўся ва Ўкраіну, дзе прымаў баявы ўдзел у рэвалюцыі на Палтаўшчыне, дзе працаваў упершыню сярод сялянства. Пры Дзянікіне сядзеў у Харкаве ў турме на Зімнай гары (арыштанцкія роты) каля 4 месяцаў. Вызваліўся з турмы падчас развалу і ўцёкаў дзянікінскіх войскаў. Пражываў некаторы час у Харкаве, затым зьехаў на Палтаўшчыну. Уступіў у 1920 г. у Камуністычную партыю. Удзельнічаў у барацьбе з махноўшчынай (7 сутыкненьняў), у фармаваньні сіл для барацьбы з Урангелем, Пятлюрай, палякамі. Вёў агітпраппрацу, рэдагаваў газэту “Вісти”.
    Улетку 1921 г. выкліканы ЦК РКП(б) у Маскву дзеля працы ў Дзяржвыдаце. Чалец кіраваньня і галоўны рэдактар ГИЗа, у наступны час чалец кіраваньня ОГИЗа. Намесьнік галоўнага рэдактара Малой Савецкай Энцыкляпэдыі, памагаты галоўнага рэдактара Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі. Прафэсар шэрагу ВНУ (I і II МДУ і г. д.). Меў псэўданімы – “Владислав”, “Своеобразов”, “Котлов”, “Цианов”, “Русьев”. У 1931 г. Саўнаркам РСФСР прысвоіў яму званьне заслужанага дзеяча навукі.
    22 траўня 1932 г. у навакольлях Масквы Меер Шмера Вольфсан, пры пераходзе лініі чыгункі, быў раструшчаны цягніком. Пахаваны на Нова-Дзявочых могілках (3 вуч.).
    Як сьцьвярджае беларускі навуковец Алесь Карлюкевіч: “Многія работы [Мірона Вальфсона] перакладзены на англійскую, грузінскую, нямецкую, польскую, украінскую, узбэцкую, якуцкую і іншыя мовы. Біяграфія, словам, унікальная. Але ў Беларусі пра Вальфсона забыліся нават згадаць пры стварэньні “Беларускай Энцыкляпэдыі”.[Карлюкевіч А.  Знiчкi Айчыны: Гомель. // Голас Радзімы. Мінск. 21 кастрычніка, 2010.] Але нават найвялікшым навукоўцам трэба таксама зрэдку заглядваць у энцыкляпэдыі: Ліпецкі Э. А.  Вальфсон Мірон Барысавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 495.
    Творы:
    Большая Советская Энциклопедия. Москва. 1926. 31 с.
    Восьмой съезд. 2-е изд. Харьков. 1928. 56 с.
    Восьмой съезд. 3-е изд. Харьков. 1928. 56 с.;
    Восьмой съезд. 4-е изд. Харьков. 1929. 56 с.;
    Восьмой съезд. 5-е изд. Харьков. 1930. 48 с.
    Мировая война и её последствия // Манифест Коминтерна к мировому пролетариату. Москва. 1924. 80 с.
    Новая экономическая политика. По книгам Волфсона, Димана и др. Красноярск. 1925. 28 с.
    О методологии составления второй пятилетки печати. Тезисы доклада. 13 апреля 1932 г. Москва 1932. 8 с.
    Об Останкиных и современной интеллигенции. Вместо предисловия. // Романов П. С. Право на жизнь или проблема беспартийности. Москва. 1927. С. 5-15.
    Одолеем ли мы нашу техническую отсталость. Москва-Ленинград. 1928. 37 с.
    Очерки обществоведения. Москва. 1922. 196 с.
    Очерки обществоведения. Курск. 1923. 190 с.
    Очерки обществоведения. Ташкент. 1923. 148 с.
    Очерки обществоведения. Томск. 1923. 120 с.
    Очерки обществоведения. Харьков. 1923. 312 с.
    Очерки обществоведения. 2-е. изд. Москва-Петроград. 1923. 427 с.
    Очерки обществоведения. 3-е. изд. Москва-Петроград. 1923. 427 с.
    Очерки обществоведения. 4-е. изд. Москва-Петроград. 1923. 427 с.
    Очерки обществоведения. 4-е. изд. Харьков. 1924. 323 с.
    Очерки обществоведения. 5-е. изд. Москва-Петроград. 1924. 312 с.
    Очерки обществоведения. 7-е. изд. Москва. 1924. 312 с.
    Очерки обществоведения. Ленинград. 1925. 332 с.
    Очерки обществоведения. 8-е. изд. Москва-Петроград. 1925. 312 с.
    Очерки обществоведения. 10-е. изд. Москва-Ленинград. 1925. 360 с.
    Очерки обществоведения. 12-е. изд. Москва. 1928. 362 с.
    Очерки обществоведения. В самом сжатом изложении С. Цытовича. Москва-Ленинград. 1925. 112.
    Очерки по историческому материализму. Учебное пособие для совпартшкол и марксистско-ленинских кружков. Москва-Ленинград. 1929. 240 с. (Сааўтар:  Гак Григорий Моисеевич)
    Очерки исторического материализма. Пособие для совпартшкол и марксистско-ленинских кружков. 2-е изд. Москва-Ленинград. 1931. 232 с. (Сааўтар:  Гак Григорий Моисеевич)
    Нарысы гістарычнага матэрыялізму. Дапаможнік для саўпартшкол і марксісцка-ленінскіх гурткоў. (Сааўтар:  Гак Г. М.) Пер. з 2-га рус. перапрац. выд. Я. Н. Марука. Менск. 1931. 321 с.
    Пакэ А.  Знамёна в Чикаго. Пьеса в 3-х действиях. Москва-Ленинград. 1928. [Предисл. М. Б. Вольфсон].
    Политграмота. Москва. 1929. 72 с.
    Поршнев Г. И.  Этюды по книжному делу. Москва-Ленинград. 1929. 111 с. [Предисл. М. Б. Вольфсон].
    Пути советской книги. Москва. 1929. 112 с.
    Союз Советских Социалистических Республик (СССР) и капиталистический мир (Опыт политграмоты). Москва. 1925. 558 с.
    Союз Советских Социалистических Республик (СССР) и капиталистический мир (Опыт политграмоты). 2-е изд. Москва. 1925. 564 с.
    Союз Советских Социалистических Республик (СССР) и капиталистический мир (Опыт политграмоты). 3- изд. Москва. 1925. 480 с.
    Строительство социализма в СССР. Рабочая книга по обществоведению для 7-го года ФЗС и ШКМ. Москва - Ленинград. 1931. 205 с.
    Учебник политграмоты для нормальных школ. Пособия для школ политграмоты по программе Агитпрома ЦК РКП(б). Вып. 1. Советский и капиталистический строй. Москва-Ленинград. 1925. 328 с.
    Учебник политграмоты для нормальных школ. Пособия для школ политграмоты по программе Агитпрома ЦК РКП(б). Вып. 2. Советский и капиталистический строй. Москва-Ленинград. 1926. 166 с.
    Учебник политграмоты для нормальных школ в 3-х томах. Пособия для школ политграмоты по программе Агитпрома ЦК РКП(б). Вып. 3. Советский и капиталистический строй. Москва-Ленинград. 1926. 161 с.
    Хозяйственное положение СССР и XV Партконференция. Харьков. 1927. 70 с.
    Чему учит политэкономия. — Харьков. 1926. 84 с.
    Экономические формы СССР. Ленинград. 1924. 134 с.
    Экономические формы СССР. 2-е изд. Москва-Ленинград. 1924. 131 с.
    Экономические формы СССР. 3-е изд. Москва-Ленинград. 1925. 125 с.
    Экономические формы СССР. 4-е изд. Москва-Ленинград. 1925. 200 с.
    Экономические формы СССР. 5-е изд. Москва-Ленинград. 1926. 200 с.
    Экономические формы СССР. 6-е изд. Москва-Ленинград. 1928. 203 с.
    Элементарный курс политической экономии. Москва-Петроград. 1924. 165 с.
    Элементарный курс политической экономии. 2-е изд. Ленинград. 1924. 165 с.
    Элементарный курс политической экономии. 3-е изд. Москва. 1924. 176 с.
    Літаратура:
    Накоряков Н. Революционер-энтузиаст-книжник. // На книжном фронте. № 18. 1930.
    Мещеряков Н. Л.  Памяти М. Б. Вольфсона. // Книжный фронт. № 4/5. 1932.
    Вольфсон, Мирон Борисович (Меер-Шмера Бенционович). // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. V. Социал–демократы 1880-1904. Вып. II. В-Гм. Москва. 1933. Стлб. 982-985.
    Берков П. Н.  Памяти Мирона Борисовича Вольфсона (1880-1932). // Труды Института книги, документы, письма. Ленинград. Вып. 3. 1934.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 93, 194, 302-303, 468.
    Кипнис С. Е.  Новодевичий мемориал. Москва. 1995.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 93, 194, 302-303, 468.
    Ліпецкі Э. А.  Вальфсон Мірон Барысавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 495.
    Карлюкевіч А.  Знiчкi Айчыны: Гомель. // Голас Радзімы. Мінск. 21 кастрычніка, 2010.
    Клява Навабеліцкая,
    Койданава.