воскресенье, 2 ноября 2014 г.

Аглая Ваковіч. Ваяр Зянковіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                ВАЯР  ЗЯНКОВІЧ
    Ян [Jan] Зянковіч [Zienkowicz, Ziękowicz, Зенкович] – дудзіцкі староста ВКЛ.
    Актыўнымі дзеяньнямі ў ВКЛ, пад час паўстаньня Касьцюшкі, вызначаліся аддзелы братоў Ксавера, генэрал-маёра Завілейскага павету, ды Яна Зенковичаў.
    У канцы ліпеня 1794 г. М. Агінскі зьвярнуўся да М. Вельгорскага, галоўнакамандуючага войскаў ВКЛ, з просьбаю дазволіць яму “ўчыніць дывэрсію” на поўначы Беларусі, на мяжы з Інфлянтамі ды Курляндыяй. У сувязі з гэтым М. Вельгорскі аддаў загад аб падначаленьні Агінскаму павятовых генэрал-маёраў Я. Зянковіча (Завілейскі), К. Беліковіча (Браслаўскі), І. Марыконі (Вілкамірскі), якія ўзначальвалі мясцовую шляхту і сялян-касінераў.
    Калі аддзелы Агінскага падышлі да Дынабургу, то Зянковіч удзельнічаў у няўдалай спробе захопу Дынабургу.
    Пасьля задушэньня паўстаньня Ян Зянковіч прапіў ў Смаленск, на г. зв. сьледзтва.
    Смаленская сьледчая камісія ў траўні 1795 г. матэрыялы сьледзтва накіравала ў Пецярбург. Пасьля гэтага Кацярына II загадала стварыць “асобы камітэт”, які павінен быў разгледзець вынікі сьледзтва па справе паўстаньня. У канцы траўня - пачатку чэрвеня 1795 гады гэты камітэт прадставіў імпэратрыцы праект свайго рашэньня. Згодна з ім, трынаццаці паўстанцам (сярод іх - Я. Копацю, Т. Гарадзенскаму, Я. Зянковічу) была вынесеная сьмяротная кара. Але неўзабаве сьмяротны прысуд былі скасаваны.
    20 чэрвеня 1795 г. Кацярына ІІ выдае ўказ “Імянны, дадзены Генэрал-Пракурору. - Пра пакараньне тых, якія ўдзельнічалі ў Польскім мяцяжы”, дзе абвясьціла, што «тых, якія, парушачы прысягу на вернае нам падданства, самой справай і асабіста ўдзельнічалі ў мяцяжы і бунце і ў тым відавочна абвінавачаны,.. былога Пінскай брыгады Паручніка, які абвясьціў потым сябе Брыгадзірам, Язэпа Копеца, Шляхціца Мацьвея Радзевіча, Падпалкоўніка Тамаша Гарадзенскага, Падпалкоўніка Яна Зенковіча, і Шляхціца Іосіфа Алхімовіча разаслаць у самыя найаддаленыя Сыбірскія гарады».
   Праз Іркуцк Зянковіч быў дастаўлены ў Якуцк, дзе яго неўзьлюбіў тамтэйшы камэндант Штэвінг, за неабачлівае заляцаньне за ягонай жонкі, швэдкі па нацыянальнасьці.
    Іркуцкі намесьнік Людвіг /Ларывон Цімафеевіч/ ван Нагель, які ўдзельнічаў у вайне з Барскай канфэдэрацыяй (1769-1772) пад камандаваньнем А. В. Суворава, 1 сьнежня 1796 г. паведамляў генэрал-пракурору Ўрадаўнічага сэната А. М. Самойлаву: “На гэтых днях атрымаў я ад Ахоцкого камэнданта рапарт, што адпраўленыя той вобласьці па гарадах на жыцьцё сакрэтныя арыштанты ў Нижнекамчатск Язэп Копец, у Гіжыгінск Тамаш Гарадзенскі, у Цігільскую крэпасьць Ян Зянковіч, у Акланск Іосіф Алхімовіч дастаўлены ў Ахоцк шчасна і ў наступныя месцы на транспартных судах пад наглядам суднавых кіраўнікоў у жніўні месяцы адпраўленыя, але там усе яны ў якім стане прынятыя, па неатрыманьні за аддаленасьцю месцаў рапартаў, нічога данесьці Вашай яснавяльможнасьці не магу”.
    У 1747 г. была ўзьведзеная Цігільская крэпасьць на правым беразе ракі Цігіль. З утварэньнем губэрняў на Камчатцы астрогі Іжыгінскі, Акланскі і Ніжнекамчацкі былі пераўтвораны ў павятовыя гарады, галоўнае ж кіраваньне Камчаткаю залежала ад Іркуцкага губэрнскага начальства.
    Літаратура:
    Полное собрание законов Российской империи с 1649 года. Том ХХІІІ. С 1789 по 6 ноября 1796. СПб. 1830. С. 711.
    Dziennik Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 20, 95.
    Dziennik podróży Józefa Kopcia. // Sybir. Pamiętniki Polaków z pobytu na Sybirze. T. II. Chełmno. 1865. S. 31.
    Librowicz Z.  Polacy w Syberji. Kraków. 1884. S. 71.
    Записки бригадира Іосифа Копця. Перевел и сообщил Г. А. Воробьев. // Исторический вестник. СПБ. Т. LXVI. № 11. 1896. С. 580.
    Janik M. Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 74.
    Макарова Г. В.  Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России. // Славяноведение. Москва. № 3. 1994. С. 45.
    Касцюк М.  «Воля, роўнасць, незалежнасць». // Народная газета. Мінск. 24 жніўня 1994. С. 3.
    Емельянчык У.  Паланез для касінераў (з падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск. 1994. С. 100, 152.
    Dziennik Józefa Kopcia brygadiera wojsk polskich. Z rękopisu Biblioteki Czartoryskich opracowali i wydali Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik. Warszawa-Wrocław. 1995. S. 35, 97
    Из допроса в смоленской комиссии подполковника Я. Зенковича относительно восстания в Завилейском повете и рейда М. Огинского на Динабург; Ордер командующего Завилейским и Браславским поветами М. Огинского подполковнику Я. Зенковичу на овладение г. Динабургом. // Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Е. К. Анищенко. Минск. 2001. С. 57-60, 138-139, 185
    Аглая Ваковіч,
    Койданава