суббота, 6 декабря 2014 г.

Ядзя Танкетка. Максым Танк і Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Максым Танк, сапраўднае прозьвішча Яўген Іванавіч Скурка, нарадзіўся 17 верасьня 1912 г. у в. Пількаўшчына Вілейскага вуезда (цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці РБ) – паэт, які атрымаў званьне Народны паэт БССР у 1968 г. Ад 1972 г. акадэмік АН Беларусі. Памёр 7 жніўня 1995 г. у Менску.
    22 студзеня 1942 г. газэта “Социалистическая Якутия” на першай старонцы зьмясьціла абвестку “Митинг представителей белорусского народа”, дзе паведамлялася, што “18 студзеня ў Казані адбыўся мітынг прадстаўнікоў беларускага народу…” на якім з прамоваю выступіў таксама і “вядомы беларускі паэт Максым Танк”. Пэўна, акрамя паведамленьня ў газэце, гэты радыёмітынг быў чутны і ў Якуціі.
    А ўжо 18 студзеня [тохсунньу] 1952 г. газэта “Эдэр большевик” /“Малады бальшавік”/ на 2-й старонцы ў падборцы “В. И. Ленин туhунан хоhооннор” /“Вершы аб У. І. Леніне”/ зьмясіла сярод іншых і верш Максыма Танка “Разлив” /“Разьліў”/ у перакладзе на якуцкую мову І. Чагылгана, які захаваў менавіта назву “Разьліў” як гістарычна-геаграфічны назоў. Але ў даведнікі, у тым ліку і ў даведнік “Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік” (Т. 6, Мінск. 1995, с. 48.), ён увайшоў пад назвай “Халаан уута”, што па-якуцку – паводка, разьліў, разводзьдзе, з-за “Летапісу друку ЯАССР”, дзе ён там гэтак пададзены, хаця верша з такой назвай у газэце “Эдэр большевик” няма, а ёсьць менавіта “Разлив”.


    30 сакавіка 1954 года раённая газэта Алданскага раёну ЯАССР “Алданский рабочий” (горад Алдан) на чацьвёртай старонцы надрукавала зацемку Л. Лімарэнкі “Литаратурный утренник”, дзе паведамлялася што “ў мінулую суботу ў раённым Доме Культуры па ініцыятыве работнікаў дзіцячай бібліятэкі быў праведзены літаратурны ранішнік на тэму “Бери с коммунистов пример”. У правядзеньні ранішніка актыўны ўдзел прымалі і самі піянэры. Верш “Коммунисты – могучая сила Отчизны” М. Танка” быў прачытаны “шасьціклясьніцай Людмілай Марозавай”.
    Напярэдадні Сусьветнага Фэстывалю Моладзі ў Маскве рэспубліканская газэта “Молодой коммунист” за 13 мая 1956 года на трэцяй старонцы ў рубрыцы “Навстречу фестивалю” у разьдзеле “Книжная полка. Материалы для художественного чтения” раіла сваім чытачам чытаць таксама і верш М. Танка “Партия”, які быў надрукаваны ў сёмым нумары часопіса “Огонёк” за 1956 год.
    А ў газэце “Социалистическая Якутия” за 28 ліпеня [июля] 1957 года на трэцяй старонцы ў матэрыяле прысьвечаным адкрыю Шостага Сусьветнага Фэстывалю Моладзі ў Маскве знайшлося месца і вершу М. Танка “Тост за дружбу”.

                                                             ТОСТ  ЗА  ДРУЖБУ
                                                   Когда мы только вскинем руки —
                                                   Мильоны белых, желтых, черных —
                                                   Тогда мы сможем даже солнце
                                                   Поднять вершин превыше горных.

                                                   Когда ж соединим ладони, —
                                                   Живым венком мы опояшем,
                                                   Венком рук черных, белых, желтых,
                                                   Планету трудовую нашу.

                                                   Когда ж мы кулаки опустим —
                                                   Мильоны желтых, черных, белых, —
                                                   Спадут последние оковы.
                                                   Гром загремит над светом целым

                                                   Теперь наполним, братья, чаши
                                                   Вином искрящимся, отборным
                                                   И тост провозгласим за дружбу
                                                   Рук наших — белых, желтых, черных!
                                                                                                      М. Танк.
    6 лістапада [ноября] 1958 года газэта “Социалистическая Якутия” на чацвёртай старонцы ў цыклі “Из новых песен о Родине” зьмясьціла верш Максыма Танка “Пусть ярче горят коммунизма огни” у перакладзе Яўгена Мазалькова.
    7 красавіка [апреля] 1965 года газэта “Социалистическая Якутия” на трэцяй старонцы зьмясьціла верш Максыма Танка “В Шушенском”, але даведнік “Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік” (Т. 6, Мінск, 1995, с. 38), чамусьці падаў яго як “В Шушенском: Стихи о В. И. Ленине”.
    17 лютага [олунньу] 1966 года ў рэспубліканскай газэце “Кыым” [“Іскра”] пад рубрыкай “Ленинскэй бириэмийҕэ кандидаттар” [“Кандыдаты на Ленінскую прэмію”] на чацьвёртай старонцы чытачам быў прадстаўлены “Максим Танк”. Пасьля кароткай біяграфіі, дзе прынамсі паведамлялася што “Выбітны беларускі паэт Максым Танк (Яўген Іванавіч Скурка) нарадзіўся 17 верасьня 1912 года ў Мінскай вобласьці…” ішлі вершы: “Мин күннээҕи килиэбим” /“Мой хлеб надзённы”/, “Сирии кытта суруйсуу” /“Перапіска з Зямлёй”/, “Партия” /“Партыя”/, “Нучча тыла” /“Руская мова”/, “Хиросима дьарҕата” /“У гадавіну зьнішчэньня Хірасімы”, але дакладна “Застарэлая хвароба Хірасімы” ці “Зьнішчэньне Хірасімы”/, “Поэзия” /“Паэзія”/ “Амстердам” /“Амстэрдам”/ у перакладзе на якуцкую мову Івана Аляксеева.









    2 студзеня [тохсунньу] 1972 года дзіцячая рэспубліканская газэта “Бэлэм буол” [“Будзь напагатоў”] на другой старонцы ў матэрыяле прысьвечаным 50-годзьдзю ўтварэньня СССР зьмясьціла падборку вершаў паэтаў саюзных рэспублік на тле карты СССР. На месцы Беларускай ССР, ля выявы беларускі ў нацыянальным строі быў зьмешчаны верш “Минскэй трактора” /“Мінскі трактар”/ з подпісам “Максим Танк (Белоруссия)”, праўда перакладзенымі былі ўсяго тры апошнія чатырохрадкоўі гэтага верша.


    Тая ж газэта “Бэлэм буол” 28 снежня [ахсынньы] 1972 года ў маленькай нататцы пра Беларускую ССР на трэцяй старонцы паведамляла што ў ёй ёсьць беларускі паэт “Максим Танк”.
    Дарэчы “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” /Т. ХІ. Мінск. 1974./ у артыкуле прысьвечаным Якуцкай АССР пацьвердзіла што на якуцкую мову перакладаліся таксама і творы “М. Танка” /С. 538./
    24 чэрвеня [бэс ыйын] 1978 года газэта “Ленинскэй тэрийээччы”, /“Ленінскі арганізатар”/, што выходзіла ў пасёлку Бороҕон /Барагонцы/, цэнтры Вусьць-Алданскага раёну, зьмясіла на трэцяй старонцы пад рубрыкай “Литературнай страница” /“Літаратурная старонка”/ верш Максыма Танка “Көҥүл знамята” /“Сьцяг свабоды”/ у перакладзе на якуцкую мову Міхаіла Румянцава.


    11 ліпеня [от ыйын] 1982 года тая ж газэта “Ленинскэй тэрийээччы”, на трэцяй старонцы зьмясьціла верш М. Танка “Олох кинигэтэ” /“Кніга жыцьця”/ у перакладзе таго ж М. Румянцава.


    18 красавіка [апреля] “Социалистическая Якутия” на трэцяй старонцы зьмясьціла ў паэтычнай рубрыцы “Дружба литератур – дружба народов” падборку вершаў беларускіх паэтаў, дзе знайшлося месца і вершу Максыма Танка “Русское слово” у перакладзе А. Клёнава [Арон Купершток, які нарадзіўся ў 1920 г. ў габрэйскай сям’і ў вёсцы Магільна Ігуменскага павету Менскай губэрні /цяпер вёска Нёман Вузьдзенскага раёну Менскай вобласьці/, які ў 1973 годзе эмігрыраваў у Ізраіль, а ў 1974 годзе пераехаў у ЗША /Бруклін/.].

.    А 12 верасьня [сентября] 1982 года газэта “Социалистическая Якутия” на трэцяй старонцы зьмясьціла верш Максыма Танка “На камне, железе и золоте” у перакладзе А. Клёнава
    25 лютага 1986 года газэта “Социалистическая Якутия” на трэцяй старонцы зьмясіла верш Максыма Танка “Партия” (верш, які быў напісаны ў 1946 годзе, а не аднайменны верш, які быў напісаны ў 1953 годзе).
    7 лістапада [ноября] 1986 года газэта “Молодежь Якутии” пад рубрыкай “1917 – 1987. Ноябрь – Белорусская ССР” на трэцяй старонцы, сярод матэрыялаў прысьвечаных повязям Беларусі з Якутыяй, надрукавала верш “Живой Ленин”, аўтарам якога зьяўляецца “Максим Танк. Герой Социалистического Труда”.

    26 лістапада [сэтинньи] 1986 года газэта “Эдэр коммунист» /“Малады камуніст”/ на трэцяй старонцы ў рубрыцы “Биир иллээх кэргэҥҥэ” /“У адзінай дружнай сям’і”/ у матэрыяле прысьвечаным Беларусі “Сэтинньи: Белорусскай ССР” /“Лістапад: Беларуская ССР”/ знайшлося месца і вершам М. Танка: “Үөрүүм, хомолтом үрэхтэрин…” /“Рэкі і смутку і радасьці” (дакладны пераклад: “Я перайшоў праз раку радасьці і гора”)/, “Мин кыhаллабын, төрүт” /“Неспакой за цябе, зямля мая” (дакладны пераклад “Я адчуваю патрэбу ў роднае зямлі…” з рускай “О вас я забочусь, родные края…”/ у перакладзе на якуцкую мову “Н. Дьяконова”, праўда, гэты апошні верш, пэўна па недагляду, трапіў у аўтарства да Рыгора Барадуліна.





    Пэўна з-за гэтага часопіс “Хотугу сулус” /“Палярная зорка”/ у № 11 за 1986 год на чацьвёртай старонцы ў рубрыцы прысьвечанай 70-годдзю кастрычніцкай рэвалюцыі “Биир иллээх кэргэҥҥэ” у матэрыяле прысьвечанай Беларусі “Сэтинньи: Беларускай ССР. Улуу Октябрь 70 сыла туулуутун көрсө” /“Кастрычнік: Беларуская ССР. На сустрэч 70-годзьдзю Вялікага кастрычніку [Вялікаму кастрычніку спаўняецца 70 гадоў]”/ зьмясьціў верш М. Танка “Мин кыhаллабын, төрүт буорум…” у перакладзе М. Дзяканава, але ў трохі зьмененым варыянце. /Танк М. (3301). // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992 с.с. Библиографическай ыйынньык. Ыйынньыгы хомуйан оҥордо М. Е. Яковлева. Дьокуускай. 1994. С. 131, 332./



    Трэба зазначыць, што ўсе пераклады Танкавых вершаў на якуцкую мову зьдзяйсьняліся праз пасрэдніцтва расейскай мовы. Дарэчы кнігі Максыма Танка ў перакладзе на рускую мову маюцца амаль ва ўсіх бібліятэках Якуціі, а на беларускай мове ў адзінкавых беларусаў Рэспублікі Саха (Якуція), якія яшчэ не пакінулі свае мовы.


    Літаратура:
    Митинг представителей белорусского народа. // Социалистическая Якутия. Якутск. 22 студзеня 1942. С. 1.
    Лиморенко Л.  Литературный утренник. // Алданский рабочий. Алдан. 30 марта 1954. С. 4.
    Материалы для художественного чтения. // Молодой коммунист. Якутск. 1956. С. 3.
    Якуцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Якуція). // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 538.
    Рагойша В. П.  Танк Максім. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 8-10.
    Грышкевіч В. М.  Танк Максім. Бібліяграфія. [На рускую мову. В Шушенском: Стихи о В. И. Ленине // Соц Якутия. 1965. 7 апр.; Русское слово: [Верш] / пер. А. Кленов // Соц. Якутия. 1982. 18 апр.; На камне, железе и золоте: [Верш] /Пер. А. Кленов // Там жа. 1982. 12 сент.: На якуцкую мову. Халаан уута: [Верш] // Эдэр большевик. 1952. Тохсунньу 18 к.; Мин кунээби килиэбим; Сири кытта суруйсуу; Партия; нуучча тыла; Хиросима дьврбата; Поэзия; Амстердам: [Верш] // Кыым. 1966. Олунньу 17 к.; Минскэй трактора: [Верш] // Бэлэм буол. 1972. 2 янв.] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 6. Мінск. 1995. С. 38, 43, 48.
    Танк М. 3301. [3301. Танк М. Миҥ кыһфллаабын, төрүт буорум: Хоһоон / Н. Дьяконов тылб. // Хотугу сулус. – 1986. – N 11. – С. 4.] // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 131, 333.
    Ядзя Танкетка,
    Койданава.