воскресенье, 7 декабря 2014 г.

Аляксандр Міронаў. Рэйс "Чэлюскіна". Урывак. Койданава. "Кальвіна". 2014.









                                             ПАЎНОЧНА-ЎСХОДНІ МАРСКІ ШЛЯХ
                                                                   Казацкія паходы
    Больш за тысячу гадоў таму назад быў пройдзены першы этап Паўночна-ўсходняга марскога шляху. Нарвэжац Отара, які нарадзіўся ў правінцыі Хэльгеланд, у 870-890 гадах на невялікім судне абагнуў паўночныя берагі Нарвэгіі, прайшоў удоўж Мурманскага берагу, прыплыўшы да невядомай вялікай ракі.
    З таго часу воды Паўночнага і Белага мораў часта расьсякалі кілі караблёў нарвэскіх “вікінгаў”, якія выпраўляліся за нажывай да вусьцяў паўночных рэк.
    Так працягвалася да ХІІІ стагодзьдзя, калі на ўзьбярэжжах паўночных мораў зьявіліся першыя рускія. Таксама як і нарвэскія “вікінгі”, рускія “ушкуйнікі” [“Ушкуйнікі” - ад слова “ушкуя” -лодка] — пасланцы наўгародзкіх баяр і гандлёвай знаці — ішлі на поўнач за здабычай. На ушкуях па рэчках і волакам яны дабіраліся да мора і, разьяжджаючы ўдоўж берагоў, вялі менавы гандаль з туземным насельніцтвам, засноўвалі прамысловыя пасёлкі, а часта рабілі адкрытыя разбойнічыя набегі як на паселішчы ненцаў і лапароў, так і на нарвэскія ўмацаваныя гарадкі.
    У XIV стагодзьдзі, пасьля падзеньня Ноўгарада, на поўнач прыйшло панаваньне Масквы. У XIV і XV стагоддзях на ўзьбярэжжах паўночных мораў і рэк узьніклі невялікія пасёлкі і гарады, напрыклад, Пустазерскі астрог у вусьці Пячоры. У наступным XVI стагодзьдзі ўжо зьявіліся прыстані і таможні для зносін з чужаземцамі ў Кеўролі, Пустазерску, Варзуге і наноў збудаваным у 1584 годзе горадзе Архангельску.
    Такім чынам к канцу XVI стагодзьдзя на захадзе рускімі былі асвоены берагі Кольскага паўвострава, Беламор’е і берагі паўночных мораў аж да самай Пячоры. Па сьцьвярджэньнях англійскага мораплаўца Бора, ён у 1556 годзе сустрэўся з рускім стырнавым Лашаковым, які даў яму некаторыя весткі пра яшчэ невядомы тады востраў — як відаць, пра Новую Зямлю.
    Прасоўваньне рускіх на поўнач ішло таксама ў Сыбіры і на ўсходзе.
    У пачатку XVII стагодзьдзя сыбірскія казакі па р. Енісею спусьціліся ў Карскае мора і, плывучы ўдоўж берагоў, дасягнулі вусьця ракі Пясіны. Казак Елісей Буза ў 1637 годзе прыплыў да мора па рацэ Лене, дасягнуў вусьця ракі Алешка і, перазімаваўшы тут, у наступным годзе даплыў да ракі Яны.
    Тады ж казак Постнікаў дасягнуў вусьця ракі Індыгіркі, упершыню адкрыўшы яе, а крышку пазьней — у 1644 годзе — Міхаіл Стадухін адкрыў вусьце ракі Калымы.
    Нарэшце, у 1648 годзе казак Сямён Дзежнёў на некалькіх маленькіх суднах выйшаў з Калымы, зьвярнуўшы на ўсход, праплыў удоўж усяго ўзьбярэжжа Чукоцкага паўвострава, выйшаў у Берынгаву пратоку і, мінуўшы яе, адкрыў вусьце ракі Анадыр.
    Гэтыя паходы, за невялікім выключэньнем ахапіўшыя амаль усю працяжнасьць Вялікага паўночнага марскога шляху, не далі нічога цэласнага, не кажучы ўжо аб тым, што казакі не ставілі перад сабой другіх мэт, апрача нажывы.
                                                               Чужаземныя экспэдыцыі
    Англія і Галяндыя, адрэзаныя магутным ваенным флётам Гішпаніі і Партугаліі ад багатых усходніх краін, імкнуліся замяніць недасяжны для іх Паўднёвы шлях у Кітай і Індыю Паўночным шляхам, мажліва больш цяжкім, але затое больш блізкім і забясьпечаным ад ворагаў. З першым праектам аб пасылцы суднаў для адшуканьня Паўночнага шляху выступіў вэнэцыянец Себасьцян Кабот, які здолеў зацікавіць багатых англійскіх купцоў. Па яго ініцыятыве было арганізавана “таварыства купцоў для, адкрыцьця краін, земляў, астравоў, дзяржаў і ўладаньняў невядомых і дагэтуль марскім шляхам не наведаных”. На сродкі гэтага таварыства Кабот арганізаваў экспэдыцыю на трох суднах і выправіў яе , пад начальствам Гуга Вілоўбі.
    Экспэдыцыя выйшла з Англіі 20 мая 1553 года, дасягнула невядомага палярнага вострава, але, сустрэўшы ільды, павярнула назад і апошнім пунктам яе плаваньня была рэчка Варсіна на ўсходнім Мурмане, дзе два караблі сталі на зімоўку. Першая палярная зімоўка была трагічнай: экіпаж абодвух суднаў (63 чалавекі) загінуў. Трэці карабель, пазьбегшы зімоўкі, 10 лістапада 1556 года па дарозе дамоў загінуў ля берагоў Шатляндыі.
    У 1556 годзе англійскія купцы выправілі новую экспэдыцыю пад начальствам Стэфана Бора. Бора першым з чужаземцаў дасягнуў паўднёва-заходняга берагу Новай Зямлі, дзе сустрэў некалькі рускіх прамысловых суднаў. Спынены цяжкімі ільдамі, ён таксама як і Вілоўбі, павярнуў назад, адмовіўшыся ад думкі прайсьці ў Кітай.
    У тым жа 1556 годзе на поўнач выпраўляецца галяндзкая экспэдыцыя Брунэля, якая, пасьля беспасьпяховай барацьбы з ільдамі ў пратоцы Югорскі Шар, зьвярнулася назад у Галяндыю.
    У 1580 годзе англічане выправілі ў Арктыку два маленькія судны пад начальствам Артура Піта і Джэкмана. Праз Югорскі Шар гэтыя судны ўпершыню ў гісторыі прайшлі ў Карскае мора, але сустрэнуты тут лёд прымусіў іх вярнуцца назад.
    У 1594 годзе галяндцы Вілем Барэнц і Карнелій Нэй вышлі ў мора на чатырох суднах; яны дасягнулі Новай Зямлі і пабылі ў Карскім моры. Цяжкія ільды прымусілі іх таксама вярнуцца, аднак, у наступным годзе Барэнц зноў ідзе на поўнач. 19 верасьня экспэдыцыя дасягнула Югорскага Шара, дзе сустрэла рускіх, якія расказалі галяндцам, што паморскія караблі з таварамі штогодна ходзяць праз Югорскі Шар каля Обі ў Енісей. Галяндцы і зараз пабывалі ў Карскім моры, але зноў вярнуліся на радзіму.
    У 1596 годзе была выпраўлена трэцяя экспэдыцыя галяндцаў на поўнач пад начальствам Барэнца. Зрабіўшы цэлы рад навуковых адкрыцьцяў на Новай Зямлі, адкрыўшы востраў Мядзьведжы і архіпэляг Шпіцбэрген, абагнуўшы з поўначы мыс Жаданьня, караблі трапілі тут у дужа моцныя ільды і, сьціснутыя імі, 21 жніўня прымушаны былі зайсьці ў Лёдавую гавань, дзе і сталі на зімоўку. На наступны год па шляху да радзімы Барэнц памёр. Ён быў адным з найбольш выдатных дасьледчыкаў Арктыкі таго часу: цэлы рад навуковых адкрыцьцяў, новыя адкрытыя і дасьледаваныя астравы назаўсёды праславілі адважнага галяндца, імем якога і названа Барэнцава мора.
    У XVII стагодзьдзі спробы адкрыць Паўночны марскі шлях працягваліся як галяндцамі, так і англічанамі. Аднак небагаты вопыт лёдавых плаваньняў, слабыя тэхнічныя сродкі і суровая прырода поўначы выклікалі паражэньне за паражэньнем, і ў выніку прывялі да вываду аб немагчымасьці эксплуатацыі Паўночнага марскога шляху.
    З тых часоў спробы прайсьці Паўночны марскі шлях спыніліся амаль на 200 гадоў, саступіўшы месца невялікім экспэдыцыям, якія дасьледавалі паасобныя ўчасткі Арктыкі.
                                                   Дасьледаваньні Паўночнага марскога шляху
    У 1728 годзе лейтэнант рускага флёту Берынг адкрыў пратоку, якая носіць зараз яго імя, і дайшоў да паўночна-заходніх берагоў Амэрыкі — Аляскі.
    У 1733 годзе пачала працаваць “Вялікая паўночная экспэдыцыя”, якая атрымала заданьне апісаць паўночныя берагі Расеі і скласьці карту іх. Экспэдыцыя падзялялася на чатыры атрады: яна вяла сваю работу на працягу дзесяці год, сплянаваўшы ўсё ўзьбярэжжа Азіі і такім чынам вырашыўшы пытаньне аб існаваньні Паўночна-ўсходняга марскога праходу з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі.
    XIX стагодзьдзе было пераломным у дасьледаваньнях Арктыкі. Больш удасканаленыя марскія судны, прыстасаваныя да пляваньня у ільдах, дазволілі Цыволке, Літке і Пахтусаву правесьці вялікія, стаўшыя потым гістарычнымі, работы па дасьледаваньню Новай Зямлі, а нарвэжцам — зрабіць шэраг плаваньняў у Карскім моры.
    У 1874 годзе англійскі параход “Дыяна” прайшоў да вусьця Енісея, упершыню заплыўшы так далёка на ўсход. У наступным 1875 годзе швэдзкі прафэсар А. Э. Нордэншэльд на яхце “Провэн” таксама прайшоў у Енісей і ў тым жа годзе вярнуўся адтуль у Эўропу. У 1876 годзе ён паўтарыў сваё плаваньне на параходзе “Імэр”, устанавіўшы магчымасьць плаваньня ў заходнім участку Вялікага паўночнага шляху з Эўропы ў Сыбір і паклаўшы пачатак ажыцьцёўленым пры савецкай уладзе Карскім экспэдыцыям.
    Першыя грузы з Енісея былі дастаўлены на невялікім ветразевым судне “Утренняя заря” ў 1876 годзе. Капітан яго Д. Шваненберг нагрузіў судно футравінай, рыбай і графітам і, выплыўшы ў пачатку жніўня з Енісея, 1 сьнежня прыбыў у Пецярбург. У 1878 годзе праф. А. Э. Нордэншэльд, натхнёны пасьпяховымі плаваньнямі яго сучасьнікаў у Арктыку, рашыў скразным плаваньнем прайсьці праз палярныя моры з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі. Ён ставіў перад сабой задачу — правядзеньне навуковых дасьледаваньняў арктычных мораў, вывучэньне паўночных берагоў Эўропы і Азіі і вырашэньне праблемы суднаходзтва ў палярных водах.
    Арганізаваная на сродкі швэдзкага караля і капіталістаў О. Дыксана і А. Сыбіракова экспэдыцыя на параходзе “Вэга” 4 ліпеня 1878 года вышла з Гетэборга (Швецьвя) і, абагнуўшы Скандынаўскі паўвостраў, накіравалася ў арктычнае плаваньне. У якасьці суправаджальнага судна разам з “Вэгай” быў адпраўлены невялікі параход “Лена”.
    19 жніўня судны Нордэншэльда былі каля паўночнага канца Азіяцкага мацерыка — мыса Чэлюскіна. Наконт гэтага Нордэншэльд пісаў наступнае:
    “Мы дасягнулі вялікай мэты, да якой імкнуліся на працягу стагодзьдзяў. Упершыню судно стаяла на якары каля самага паўночнага канца старога сьвету”.
    20 жніўня судны пакінулі мыс Чэлюскіна і вышлі ў мора Лапцевых, дзе ім давялося разлучыцца: “Вэга” пайшла далей на ўсход, а “Лена” — у вусьце ракі Лены і па ёй у Якуцк. 21 верасьня яна дасягнула сталіцы бездарожнага краю і была першым параходам, які прыйшоў у Якуцк з мора.
    “Вэга” пасьпяхова прасоўвалася на ўсход, мінула моры Лапцевых і Усходне-Сыбірскае, і, амаль прайшоўшы цяжкое ў лёдавых адносінах Чукоцкае мора, 29 верасьня была спынена суцэльнымі ільдамі ў 220 кілямэтрах ад мэты свайго плаваньня — Берынгавай пратокі. У наступным годзе, пасьля ўдала праведзенай зімоўкі, параход 20 ліпеня дасягнуў Берынгавай пратокі.
    Такім чынам задача — прайсьці Паўночна-ўсходні праход, пастаўленая перад суднамі Вілоўбі ў 1553 годзе, была вырашана толькі праз 326 год.
    Пачынаючы з гэтага часу і да 1912 года спробы прайсьці Паўночна-марскі шлях не паўтараліся, а ў 1913 годзе царскі ўрад, які займаўся вывучэньнем умоў мараплаваньня ўдоўж берагоў Сыбіры, загадаў гідраграфічнай экспэдыцыі на ледаколах “Таймыр” і “Вайгач” спрабаваць прайсьці з Уладзівастока ў Архангельск. Выйшаўшы з Уладзівастока, судны абагнулі Чукоцкі паўвостраў, дайшлі амаль да мыса Чэлюскін, але, сустрэўшы ля астравоў сьв. Пятра цяжкія ільды, павярнулі назад. Не прайшла пасьпяхова спроба прайсьці на гэтых ледаколах Паўночна-ўсходні шлях і ў наступным 1913 годзе, хаця цяпер яны дасягнулі да невядомай раней Паўночнай зямлі, дзе частку яе ўсходніх берагоў нанесьлі на карту. У гэтым годзе судны не дайшлі да мыса Чэлюскіна толькі на 12 міль і з прычыны непраходных ільдоў зноў зьвярнуліся назад.
    У 1914 годзе “Таймыр” і “Вайгач” пад начальствам В. А. Вількіцкага зноў спрабавалі прайсьці з Уладзівастока ў Архангельск. Дасягнуўшы да мыса Чэлюскіна і, мінуўшы яго, яны каля заходніх берагоў Таймырскага паўвострава трапілі ў непраходныя ільды і сталі на зімоўку, на працягу якой было сабрана багата каштоўных навуковых матэрыялаў.
    У наступным годзе з вялікай цяжкасьцю суднам удалося прабіцца на захад і 16 верасьня 1915 года яны прыплылі ў Архангельск, пасьля трохгадовых спроб, у другі раз у гісторыі Арктыкі прайшоўшы Паўночна-ўсходні праход.
    18 ліпеня 1918 года з Вардэ (Нарвэгія) выйшла судно “Мод” пад камандай паплечніка Раальда Амундсэна — капітана Вістынга. На гэтым судне быў і Амундсэн, які парашыў прайсьці па сьлядах Нордэншэльда Паўночна-ўсходні праход, аднак і яго чакаў лёс папярэднікаў. Прайшоўшы каля мыса Чэлюскіна, “Мод” у 20 мілях на паўднёвы-ўсход сустрэла, непраходныя ільды і стала на зімоўку. У жніўні наступнага года судно вырвалася з ільдоў і працягвала шлях на ўсход, але і зараз Амундсэну не ўдалося дасягнуць Берынгавай пратокі, таму што ў верасьні “Мод” зноў трапіла ў цяжкія ільды ля вострава Айён (Чаунская губа, Чукоцкае ўзьбярэжжа) і зноў стала на зімоўку. Толькі 21 ліпеня 1920 года “Мод” увайшла ў Берынгаву пратоку.
    Так быў пройдзены ў трэці раз Вялікі паўночны марскі шлях.
                                                                 Шлях савецкіх караблёў
    Прагнасьць да лёгкай нажывы, ажыцьцяўленьне камэрцыйных пэрспэктыў і, нарэшце, рэкардсмэнства — вось імпульсы, якія прымушалі ўладу капіталістаў розных краін выпраўляць арктычныя экспэдыцыі. Толькі значна пазьней, і то ў дужа абмежаваных памерах, перад экспэдыцыямі паўстала праблема навуковага дасьледаваньня арктычнага сэктара. У большасьці гэтая работа праводзілася асобнымі людзьмі, энтузіястамі навукі, накшталт Нансэна, Амундсэна, Нордэншэльда, Сядова — на свой страх і рызыку. Гісторыя не ведае фактаў калі б дасьледчая работа ў Арктыцы праводзілася дзяржавай, калі б дзяржава затрачвала сілы і сродкі на правядзеньне вялікай навуковай работы.
    Досыць успомніць той факт, што вядомы палярны дасьледчык Раальд Амундсэн для адшуканьня сродкаў на пабудову судна “Мод” прымушан быў у часе вайны заняцца спэкуляцыяй і, зарабіўшы такім чынам 250 000 даляраў, здолеў ажыцьцявіць свой праект праходу Паўночна-ўсходнім шляхам з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі.
    Толькі пры савецкай уладзе Арктыка атрымала, нарэшце, свайго гаспадара. 30 тысяч кілямэтраў арктычнай мяжы Савецкага Саюза былі ўключаны ў плян разьвіцьця і пераробкі краіны яшчэ ў пачатку рэканструкцыйнага пэрыяду. Арктыка атрымала свой пяцігадовы плян, які быў выкананы ў тры з паловай гады. Краіна ледзянога маўчаньня ажыла.
    Бліскучыя паходы ледаколаў: “Сядоў”, “Малыгін”, “Красін”, дзесяткі навукова-дасьледчых пунктаў і радыёстанцый на ўзьбярэжжы Сыбіры і палярных астравоў, штогоднія Калымскія і Карскія, а ў апошнія два гады Ленскія экспэдыцыі, якія даюць краіне мільёны рублёў валюты, тысячы стандартаў дабраякаснага будаўнічага лесу і найбагацейшую футравіну; штогоднія зьверабойна-рыбныя промыслы і, нарэшце, нафта, каменны вугаль, апатыты, золата, плаціна, срэбра, мядзяныя і жалезныя руды, графіт і т. д. і т. д. — вось далёка няпоўны пералік багацьцяў, якія атрымліваюцца з Арктыкі ўзамен сродкаў і сіл, пакладзеных Савецкім саюзам на дасьледаваньне і асваеньне яе.
    З кожным годам усё больш узрастаючыя памеры работ у Арктыцы даюць у суме ўсё большы працэнт карыснасьці арктычнага сэктара, і зараз дужа цяжка нават прыблізна прадказаць, чым будзе Арктыка праз 10-15 год. Арктыка яшчэ далёка не поўнасьцю вывучана, але нават тыя матэрыялы, якія мы маем, перавышаюць самыя сьмелыя меркаваньні, існаваўшыя да рэвалюцыі.
    Глыбокае вывучэньне арктычнага сэктара неабходна яшчэ і таму, што ад гэтага залежыць бурнае разьвіцьцё сацыялістычнай сельскай гаспадаркі нашай краіны. Наконт гэтага савецкі палярны вучоны праф. В. Ю. Візэ сказаў дужа трапна:
    — Надвор’е робіцца на поўначы.
    Інакш кажучы, Арктыка — гэта месца, дзе зараджаюцца рознага роду цыклёны і антыцыклёны, якія маюць вялікі ўплыў на стан надвор’я ва ўсім Саюзе і нават ва ўсёй Эўропе і Азіі. Цэлы рад сыстэматычных нагляданьняў, праведзеных на Поўначы, пацьвердзілі залежнасьць надвор’я — адсюль і ўраджайнасьці ў краіне — ад тых ці іншых атмасфэрных зьяў у Арктыцы. Вынікам гэтага зьявілася арганізацыя шырокай сеткі палярных мэтэаралягічных станцый, якія вядуць складаную работу дасьледаваньня “кухні надвор’я”.
    Амаль усю работу па дасьледаваньню і асваеньню савецкага сэктара Арктыкі да апошняга часу праводзіў Усесаюзны арктычны інстытут, якім кіруе О. Ю. Шмідт. Вынікі работы інстытута наступныя: першая арктычная пяцігодка выканана ў тры з паловай гады, на працягу якіх рознымі экспэдыцыямі (сухаземнымі, паветранымі і марскімі) пройдзена 204 300 кілямэтраў.
    Гэтымі дасягненьнямі Савецкі Саюз не абмежаваўся. У 1932 годзе савецкімі вучонымі было перагледжана сьцьверджаньне замежных вучоных, што Паўночна-ўсходні праход не мае практычнага значэньня. Бальшавікі думалі інакш, і ў выніку зьявіўся праект арганізацыі скразнога арктычнага плаваньня з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі і назад. Гэты праект даваў мажлівасьць адкрыць для параходаў багатыя рэкі Сыбіры, ажывіць бездарожныя і бясконцыя ўскраіны Саюза.
    Урадам праект быў зацьверджаны, і 28 ліпеня 1932 года з Архангельска выйшаў ледакол “Сыбіракоў”, маючы на борце экспэдыцыю пад начальствам праф. О. Ю. Шмідта.
    Заданьне — прайсьці за адзін навігацыйны пэрыяд Паўночны марскі шлях — “Сыбіракоў” выканаў, прайшоўшы яго за 65 дзён, бліскуча завяршыўшы чатырохстагоднія спробы заваяваньня ПМШ [Паўночны марскі шлях]. Сваім паходам ён давёў, што ледаколы і ледакольныя параходы могуць рабіць рэгулярныя рэйсы па ПМШ, і для бесьперабойнасьці іхняга руху патрэбны толькі добрая мэтэаслужба, радыёсувязь і дапамога лёдавых выведнікаў-самалётаў.
    Пасьля паходу “Сыбіракова”, па ініцыятыве таварыша Сталіна, было арганізавана Галоўнае кіраўніцтва паўночнага марскога шляху, на абавязак якога зараз ускладзена кіраваньне ўсёй работай у Арктыцы.
                                                                       “Чэлюскін”
    Паход “Сыбіракова”, давёўшы магчымасьць плаваньня па Паўночнаму марскому шляху з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі на працягу адной навігацыі на ледакольных суднах, не быў апошнім. Ён далёка не вырашыў задачы аб магчымасьці рэгулярнага плаваньня ў высокіх шыротах гэтым рэйсам Паўночна-ўсходні праход далёка не быў асвоены.
    Каб уцягнуць ПМШ у агульны фронт сацыялістычнага будаўніцтва, прыступіць да эксплуатацыі яго, трэба было дасьледаваць магчымасьці плаваньня па ім на звычайным, толькі прыстасаваным да ільдоў, параходзе.
    Гэтая думка і легла ў аснову праекта экспэдыцыі на параходзе “Чэлюскін”, арганізаванай Галоўным кіраўніцтвам паўночнага марскога шляху (ГКПМШ).
    Для ажыцьцяўленьня праекта скразнога плаваньня — у Капэнгагене (Данія) суднабудаўнічай вэрфі “Бурмістар і Вайн” было заказана транспартнае судно з лёдавымі ўмацаваньнямі. Пабудова яго скончылася ў чэрвені 1933 года, калі першапачатковае імя карабля “Лена” было перайменавана на “Чэлюскін” — у імя найцяжэйшага этапу Паўночна-ўсходняга праходу — мыса Чэлюскіна і палярнага дасьледчыка, насіўшага гэтае імя.
    Параход быў пабудованы цалкам са сталі, даўжыню меў 94,55 мэтраў, шырыню — 16,16 мэтраў і асадку — 6,74 мэтраў. Водазьмяшчэньне судна было 3607,26 тон, грузапад’ёмнасьць — 2038,36 тон; “Чэлюскін” меў паравую эканамічную машыну ў 2400 конскіх сіл.
    Асноўным заданьнем паходу было паўтарыць шлях “Сыбіракова” і, калі будзе магчымасьць, зайсьці на востраў Урангеля для зьмены зімоўшчыкаў, забясьпечыць іх палівам і харчаваньнем. Па сканчэньні паходу “Чэлюскін” павінен быў застацца ва Ўладзівастоку для работы ў палярных рэйсах па ўсходняму сэктару Арктыкі.
    Камандаваньне суднам было даручана сыбіракоўцу — капітану В. І. Вароніну, агульнае кіраўніцтва экспэдыцыяй узначальваў праф. О. Ю. Шмідт. Таксама як і ў папярэднія паходы, О. Ю. Шмідт і на “Чэлюскіна” адбіраў правераных людзей, пераважна знаёмых з работай у Арктыцы, абсалютна здаровых фізычна і маральна. 112 удзельнікаў паходу, якія зышліся ў свой новы плывучы дом з розных гарадоў, былі моцным калектывам, гатовым да любых нястач і цяжкасьцей у барацьбе за выкананьне заданьня партыі і ўрада — у адну навігацыю прайсьці ПМШ.
                                    ПЕРАМОЖЦЫ ПАЎНОЧНАГА МАРСКОГА ШЛЯХУ
                                                                     У далёкі шлях
                                                                                 1
    11 ліпеня ў Ленінградзе быў духотны і пыльны дзень. Гарачае сонца распаляла асфальт, камень горада, і людзі ішлі па вуліцах стомленыя і потныя ад сьпёкі.
    Адразу з вакзала нас — семярых архангельцаў — на аўтамабілях адвезьлі ў порт. Разам з капітанам Вароніным мы былі апошнімі, хто залічаўся ў сьпісы каманды “Чэлюскіна”. Яшчэ на вакзале мы даведаліся, што набор скончаны, канчаецца пагрузка і, магчыма, нават заўтра “Чэлюскін” выйдзе ў мора.
    Шорхаючы шынамі па асфальту вуліц, машыны хутка давезьлі нас да порта, зьвярнуўшы за пакгауз, спыніліся ля гурмы наваленых скрынак, бочак, цюкаў і скруткаў. Па той бок іх, узвышаючыся чорнымі бартамі над прыстаньню, стаяў вялікі параход.
    — Вось ён, ваш “Чэлюскін”, — сказаў суправаджаўшы машыну таварыш. — Дзівіцеся!
    Забраўшы свае рэчы, мы прабраліся праз вэрхал зваленых на прыстані грузаў і хутка ўзьбеглі на палубу.
    — Вам каго-о? — валагодзкай гаворкаю сустрэў нас на палубе чалавек у марскім кіцелі.
    — Старпама нам, таварыша Гудзіна...
    — Я старпам, у чым справа?
    Я выступіў наперад:
    — Прыбылі ў ваша распараджэньне, таварыш старпам, архангельцы. Вось пуцёўка Паўночнай канторы Паўночморшляху, — я працягнуў яму паперку, у якой пералічаліся нашы прафэсіі, прозьвішчы і г. д. — Дазвольце заняць каюты?..
    ... Каюта зьдзіўляла сваёй утульнасьцю: вялікая і сьветлая, з двума ложкамі адзін над другім, разьмешчанымі ў левым баку ад уваходу, яна была забясьпечана ўсім неабходным для ўтульнага культурнага жыцьця. Канапа, стул, дзьве шафы, рабочы стол з чарнільніцай і попельніцай, дзьве электрычныя лямпачкі ля ложкаў — прыгожыя зялёныя суконныя шторы. Я агледзеўся.
    — Падабаецца? — усьміхаючыся, запытаў мой будучы сукватэрнік, матрос другога кляса, дабрадушны здаравец Мішка Ткач.
    — Дужа. — Я распакоўваў чамадан. —А ты даўно тут?
    — З месяц ужо.
    — Мішка выйшаў з каюты, пакінуўшы мяне аднаго.
    Расклаўшы свае рэчы, я ўзяў пісьмо начальніка Паўночнай канторы ПМШ т. Брэдзіса і пайшоў да О. Ю. Шмідта.
    Прафэсар сядзеў у кают-кампаніі, гутарачы з капітанам Вароніным і сваім намесьнікам А. Н. Бабровым.
    — Ота Юльевіч, вам пісьмо, — працягнуў я пакет. Прафэсар уважліва паглядзеў на мяне:
    — Таварыш Міронаў?
    — Так, — зьдзівіўся я. — Вы мяне ведаеце?
    — У мінулым годзе пры адыходзе “Сыбіракова” вы бралі ў мяне інтэрв’ю для сваёй газэты. Ну вось, а цяпер паплаваем разам, ён усьміхнуўся. — Кім у нас будзеце?
    — Матросам.
    — Дужа добра.
    — Шмідт захапіўся чытаньнем пісьма.
    Я выйшаў на палубу, усё яшчэ зьдзіўляючыся памяці гэтага чалавека, год назад гутарыўшага са мной на працягу пяці хвілін.
    Пагрузка парахода была ў разгары. Завываючы ад напружаньня, лябёдкі на сталёвых стропах падхоплівалі з набярэжнай вялізныя кучы грузу і, плаўна хістаючы іх, асьцярожна і хутка апускалі ў чорныя пашчы трумаў.
    Пераклікаліся грузчыкі, таропка накладваючы стропы, па палубе, сьпяшаючы, прабягалі потныя і запыленыя матросы. Шмат хто з іх — архангельцы — былі знаёмы мне і, вітаючыся, радасна выказвалі сваё задаволеньне з прычыны таго, што я зноў, нарэшце, зьмяніў пяро на штурвал.
    Згінаючыся пад цяжарам вялізнага блёка, па спардэку хутка крочыў сыбіраковец, боцман Загорскі.
    — Здароў, Толя! — прывітаў яго я. — Да вас маторыць.
    — Гэта добра, малайчына! — І адразу: — На начную вахту станеш сёньня?
    — Можна.
    — Тады ідзі адпачні зараз, а з дванаццаці ночы выйдзеш.
    — Ёсьць!
    Яшчэ з паўгадзіны я дзівіўся шалёным рытмам пагрузкі, самым прыемным відовішчам для марака. Скрынкі і цюкі з грузам, мільгаючы, зьнікалі ў трумах, дзе, спатканыя дужымі рукамі стывідыраў, акуратна і шчыльна, каб у выпадку качкі не хісталіся па труму, раскладаліся на месцы. На прыстань, слупамі ўздымаючы пыл, дыхаючы перагарам бэнзіну, адзін за другім падыходзілі грузавікі, падвозячы ўсё новую і новую паклажу.
    З левага борта судна да чорнага корпуса прыткнуліся перагружаныя шаланды, з якіх з такой жа хуткасьцю, як і з прыстані, перапраўляўся груз у трумы парахода.
    На погляд нявопытнага навічка тут панавалі дзікая спяхота, хаос, неразьбярыха, але спакойная фігура загадчыка гаспадаркі Магілевіча, з алоўкам і блякнотам у руках, пільна наглядаўшага за ходам пагрузкі, казала аб адваротным. Чарнявая галава загадчыка гаспадаркі, накрытая белым бэрэцікам, з пагаслай люлькай у шчыльна сьціснутых губах, мільгала ўсюды, дзе гэта патрабавалася, пявуча і коратка аддаючы распараджэньні па ходу работ. Гаспадарчае вока неаслабна сачыла за пагрузкай, строга сартуючы ўсё, — усе самыя неабходныя дробязі, без якіх дужа дрэнна можа быць там, далёка, ў цяжкіх палярных ільдах.
    ... Уночы з такой жа хуткасьцю працягвалася пагрузка. Зьмяніліся вахты на судне, зьмяніліся брыгады грузчыкаў і шафёры на аўтамабілях і толькі Магілевіч бязьзьменна і з ранейшай энэргіяй працягваў кіраваць работай. Ноч была белай і бадзёра-прахалоднай. Прыгожыя чорныя вочы загадчыка гаспадаркі стаміліся і ён напружваў усю сілу волі, адганяючы неадчэпны сон, не жадаючы давяраць работу другім.
    Раніцою сьціхлі лябёдкі. Над портам узыходзіла ружовае сонца, судны віталі яго ўзьняцьцем сьцягаў усіх нацый, і ранішнюю цішыню абуджанага горада парушыў мэлядычны звон склянак. Я паведаміў старпама аб сканчэньні пагрузкі, прыйшоў на паўбак і выразна адбіў чатыры серабрыстыя ўдары рынды. Потым узьняў чырвонае палотнішча сьцяга і, вітаючыся з вышаўшымі на палубу таварышамі, пайшоў у глыб судна — да сталовай.
    Каля дзьвярэй на кіпе лямцу моцна спаў Магілевіч. Твар яго дыхаў спакоем выкананага абавязку, у левай руцэ яго быў моцна заціснуты блякнот: у хлопца нехапіла сіл дацягнуцца да каюты, ён упаў і заснуў там, дзе занёс у блякнот апошні строп грузу, узьняты на судна.
    ... Каманда пачала задраіваць люкі трумаў.
                                                                                 2
    Купаючыся ў ласкавых праменьнях надвячорнага сонца, працоўныя Ленінграда запоўнілі ўсю набярэжную лейтэнанта Шмідта. Нястрымна раўлі сырэны аўтамабіляў, прарэзьліва званілі трамваі, бясьсільна разводзілі рукамі апранутыя ў белае міліцыянэры, спрабуючы аднавіць вулічны рух. З песьнямі, высока ўзьняўшы сьцягі, на прыстань прыходзілі ўсё новыя і новыя калёны праважаючых. Грымелі аркестры і весела ўсьміхаліся запыленыя, пакрытыя сажай твары, прышоўшых проста з вытворчасьці рабочых Паўночнай суднавэрфі.
    Каля прыстані, зьзяючы надраенай мядзяшкай і белымі надбудовамі, стаяў “Чэлюскін”. Белыя літары на носе і карме “Чэлюскін” і “Уладзівасток” прыцягвалі да сябе ўвагу соцень вачэй. Сотні вачэй сачылі за людзьмі на палубе, якіх горад Леніна сёньня праводзіў у суровы і адказны паход.
    Гірляндамі сьцягаў і людзей былі абсыпаны дахі дамоў, мачты стаяўшых на рэйдзе параходаў.
    Моцна задраены ўсе тры трумы парахода. Па-марскому ўбраны лябёдкі-поўтонкі. Госьці, якія прышлі на провады, аглядалі прыгожы параход, знаёмячыся з яго пабудовай. Штурман М. Г. Маркаў важна растлумачваў ім, як пабудавана, ўстаноўленая ў нас глыбокамерная прылада англійскага адміралцейства — Эхалёта, паказваў тэлефон, пражэктары, усе тры штурвалы.
    — У заключэньне, — казаў ён, — агледзьце цьвіндэчнае памяшканьне, у якім можа жыць каманда судна ў выпадку вымушанай палярнай зімоўкі.
    Ён павёў гасьцей уніз, дзе ва ўцепленым цьвіндэку былі расстаўлены ў два ярусы 54 марскіх ложкі.
    У гэты час на палубе рыхтаваліся да разьвітальнага мітынгу. На спардэку, з левага борта судна, сабраліся ўдзельнікі экспэдыцыі. Тут былі О. Ю. Шмідт, В. I. Варонін, А. Н. Баброў, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Ленінграда, дэлегаты фабрык, заводаў і вэрфяў.
    У наступіўшай цішыні ўрачыста прагучалі разьвітальныя словы праводзіўшых. Яны ўпэўнена казалі пра новую перамогу, якую мы — бальшавікі — павінны атрымаць і атрымаем у суровай барацьбе з Арктыкай. І яшчэ большая цішыня наступіла (здавалася — змоўклі нават аўто і трамваі), калі да мікрафона з адказным словам падыйшоў О. Ю. Шмідт. Выразна і спакойна ён расказаў аб задачах, якія стаялі перад нашым паходам:
    — Асноўная і галоўная задача экспэдыцыі — гэта паўтор мінулагодняга рэйса “Сыбіракова”, г. зн. канчатковае замацаваньне Паўночна-ўсходняга праходу. “Чэлюскін” — не ледакол, гэта транспартнае судно з лёдавымі ўмацаваньнямі, і на ім мы пройдзем Вялікі паўночны шлях, давёўшы магчымасьць яго эксплуатацыі. Па дарозе, калі дазволіць час і рэжым ільдоў, мы зойдзем на востраў Урангеля і зьменім зімуючых там таварышаў. Гісторыя Арктыкі не ведае выпадку, каб судно ішло на гэты востраў з захаду, але гісторыю Арктыкі робяць бальшавікі, і мы паспрабуем дасягнуць вострава...
    Гром аплядысмэнтаў перарваў прамову лёдавага камандзіра. Мікрафон чула лавіў словы з вуснаў прафэсара і разносіў іх па ўсім пляцы, па ўсяму гораду, па ўсёй краіне.
    — Мы ідзем у Арктыку як гаспадары, — працягваў О. Ю. Шмідт, — наша задача — ператварыць у крыніцы сыравіны для СССР далёкія неасвоеныя землі. Посьпехі ў справе заваяваньня Арктыкі, якія мы ўжо маем, дасягнуты дзякуючы цьвёрдаму кіраўніцтву нашай вялікай камуністычнай партыі. Выпраўляючыся ў далёкі шлях, мы ўпэўнены, што з гонарам выканаем заданьне партыі і ўрада.
    Магутныя гукі “Інтэрнацыянала”, гучнае, тысячагалоснае “ура” заглушылі апошнія словы начальніка паходу. У гуле натоўпу патануў мэлядычны званок тэлеграфа, які перадаваў у машыннае аддзяленьне загад падрыхтаваць машыну.
    На палубе і прыстані ўдзельнікі паходу, сьпяшаючыся разьвітваліся з блізкімі. Густа зараўла сырэна “Чэлюскіна”, кідаючы ў блакітны вечар трохразовы разьвітальны гудок, і, адказваючы на яе, зараўлі сырэны іншых суднаў, якія стаялі ў парту. Госьці зышлі на прыстань, мы паднялі трап.
    ... Павольна “Чэлюскін” адышоў ад сьценкі прыстані. З берагу даляталі гукі музыкі, заглушаныя адлегласьцю крыкі “ура”, праводзіўшыя махалі шапкамі і хусткамі.
    — Вяртайцеся з перамогай! — данёсься звонкі голас.
    — Мацней разьбівайце ільды.
    — Гро-о-маў! Шчасьлівай дарогі! — моцны, скуласты карэспандэнт “Известий” Барыс Громаў, удзельнік шэрагу арктычных паходаў, нахіліўшыся над бортам судна, размахваў кепкай, выкрыкваючы нешта невыразнае.
    Набіраючы хуткасьці, параход пайшоў уніз па Няве і крыкі праводзіўшых зьліліся ў адзін гук:
    — А-а-а-а...
                                                         ДА БЕРАГОЎ ЧУКОТКІ
                                                                                   1
    На ваду спусьціўся туман. Ён малочным кісялём, каламутным і вільготным, ахутаў пратоку, хаваючы ад нас мыс Чэлюскіна. У тумане глуха і насьцярожана гучэлі прывітальныя гудкі параходаў, і ў адказ ім працягла выводзіла наша сырэна “Чэлюскіна”.
    Мы ішлі самым малым ходам, баючыся стыкнуцца з другімі суднамі, і мне — рулявому — туга даводзілася ад частай зьмены загадаў капітана:
    — Права руля...
    — Крышку лявей... лявей на борт...
    — Проста руль. Так трымаць!
    Я ледзьве пасьпяваў адказваць кароткае “ёсьць”, як даваўся другі загад. Стаміўся, але быў горды: я падвёў “Чэлюскіна” да аднайменнага мыса.
    Набегшы парыў ветру на момант ускалыхнуў засьцілу туману і крышку ўзьняў яе. У гэтым змроку вырысоўваліся фігуры караблёў, якія акружалі нас.
    — Аддаць якар! — крыкнуў з мосьціка капітан.
    — Ёсьць! — даляцела з паўбака, і ў ваду з шумам боўтнуўся якар, грукочучы якарным ланцугом.
    — Проста руль, досыць на рулі! — новая каманда. Я перакатаў баранак штурвалу і, выпростваючы здранцьвелыя рукі, зышоў на спардэк.
    Мы былі каля мыса Чэлюскіна — самага паўночнага канца Азіяцкага мацерыку —ля цяжэйшага пункта праходжаньня суднаў у заходнім сэктары Арктыкі. За ўвесь час гісторыі арктычных плаваньняў у гэтых шыротах было толькі 9 суднаў і раптам сёньня, у туманны дзень цішыню навакольных тундравых берагоў і ўсхваляваных вод пратокі магутным гулам парушылі адразу восем гудкоў марскіх параходаў: у гэты гістарычны дзень — 1 верасьня — ля мыса Чэлюскіна стаялі “Красін”, “Чэлюскін”, “Сталін”, “Валадарскі”, “Праўда”, “Сыбіракоў” “Сядоў” і “Русанаў” — магутная палярная флятылія, дужы шэраг суднаў, на якіх сотні бальшавікоў забраліся на крайнюю Поўнач, перамагаючы яе.
    Тое, аб чым нязбытна марылі англійскія і галяндзкія купцы трыста год назад, на верную пагібель пасылаючы свае караблі ў Арктыку “адшукваць марскі шлях”, лёгка і хутка зрабіла краіна Саветаў.
                                                                                  2
    Нібы птушка, скачучы з хвалі на хвалю, да борта судна спрытна падышоў маторны баркас. Па штормтрапу на палубу ўзабраліся начальнік станцыі мыса Чэлюскін — доктар Георгіеўскі (меўшы ў мінулым цяжкую зімоўку на архіпэлягу Зямлі Франца Іосіфа) і з ім зімоўшчыкі, якія мелі немалы палярны стаж.
    Радасна віталіся яны са старымі сябрамі, з якімі іх моцна злучылі цяжкія дні палярных паходаў на ледаколах “Сядове” і “Сыбіракове” — Шмідтам, Вароніным, Крэнкелем, Громавым. Пацалункі, узбуджаныя выкрыкі, запытаньні і расказы аб сваёй і чужой рабоце зьліліся ў суцэльны гул; госьці сьпяшаліся падзяліцца ўражаньнямі аб сваёй першай зімоўцы на мысе Чэлюскіна, сьпяшалі агледзець наш параход.
    — Ля берага стаіць зараз “Русанаў”,—расказваў Георгіеўскі, — ён у мінулым годзе даставіў нас сюды, а зараз прыйшоў зноў і выгружае дадатковае абсталяваньне для станцыі.
    — Ці шмат зьвяроў дабылі? — запытаў у зімоўшчыка Громаў.
    — Ды як, ёсьць крыху, — адказаў прамысловец. — Адных мядзьведзяў 150 штук, а маржоў, а нерпы — сіла!
    Неўзабаве прыйшла шлюпка з “Сыбіракова”, даставіўшы капітана - чырвонасьцяжніка Ю. К. Хлебнікава, мэханіка М. М. Мацьвеева і іншых сыбіракоўцаў.
    Цёплай была сустрэча ўдзельнікаў гістарычнага мінулагодняга паходу, зараз ішоўшых у Арктыку на розных суднах. У шмат каго на вейках павісьлі празрыстыя сьлязінкі радасьці.
    Увесь дзень хадзілі ад судна шлюпкі, катэры, вельботы. Людзі езьдзілі адзін да другога ў госьці, накіроўваліся на бераг — на станцыю, крычалі, сьпявалі.
    — Нібы вялікі партовы горад, — сьмяяліся зімоўшчыкі, — Мы за год зусім адвыклі ад такога ажыўленьня і раптам — на табе, колькі людзей прываліла!
    Надвечар, вызваліўшыся ад вахты, я па штормтросу спусьціўся ў вельбот. Там, разьмясьціўшыся на лавах, ужо сядзелі Шмідт, Баброў, падрыўнік Гардзееў, повар Марозаў, кінаапэратар Траяноўскі і іншыя чэлюскінцы. Вельбот дзіка падскакваў на хвалях, нібы імкнучыся дастаць да высокага фальшборта судна. Злосна патрэскваў новы пяньковы лапар, стрымліваючы яго.
    Матарыст Іваноў завёў матор.
    — Гатовы? — крыкнуў я, — пайшлі. Аддай канец!
    У ваду булькнуўся лапар, яго хутка выбралі на борт вельбота.
    — Поўны, наперад! — загадаў я матарысту.
    Матор забурчэў, і, нырцуючы з хвалі на хвалю, вельбот панёсься ў густым тумане. Хутка ў ім схаваўся контур “Чэлюскіна”, і навакол вельбота заігралі грывастыя хвалі. Ідучы ў разрэз ім, я вёў вельбот па компасу, трымаючы курс згодна атрыманых ад зімоўшчыкаў інструкцый. Таварышы жартавалі, ускрыквалі ад магутных удараў хваль аб борт.
    Нарэшце, наперадзе з туману паказалася белая пляма, і калі мы падышлі бліжэй, выразна вырысоўвалася вялізная стамуха [Стамуха — вялікая крыга, засеўшая на мялі]. Абышоўшы яе з правага боку, я хутка падвёў вельбот да прыроднай прыстані — абрыву берагавога прыпаю супроць радыёстанцыі. Надзейна ўмацаваўшы лапар, я нагнаў таварышаў ужо каля дома станцыі.
    Вялікі драўляны дом з тырчаўшымі ў вышыню стрэламі радыёантэн, у баку ад яго дзьве драўляныя павеці і некалькі сабачых закануркаў — вось і ўся станцыя. Шэрыя будынкі прысадзіста ўзвышаліся над асьнежаным сланцам берагу. Сьцены будынкаў былі аблеплены расьцягнутымі для прасушкі скурамі мядзьведзяў, маржоў і нерп. На гарызантальных вешалах, высока над зямлёй, таксама сохлі мядзьведжыя шкуры, такія пушыстыя і жаўтавата-белыя, што міжвольна хацелася запусьціць у іхняе футра прагнуўшую ласкі руку.
    — Сто пяцьдзесят штук іх у нас, — горда растлумачваў зімоўшчык, — добры промысел быў.
    — А зараз забіваеце зьвяроў? — запытаў Марозаў.
    — Не, навошта ж! Зараз нельга забіваць. Хіба толькі, калі мядзьведзь забрыдзе. А маржа і нерпу нельга, яны летнія зараз, нятлустыя, і не пасьпееш застрэліць, як патоне.
    Вока навічка зьдзіўляла вялікая колькасьць сабак. Калматыя. вялікія і вушастыя, яны круціліся ля ног, патрабуючы ласкі. І калі бачылі, што чалавек лашчыць іхнюю таварышку, пачыналі выць і брахаць ад рэўнасьці.
    — Навошта іх так багата? — зьдзіўляліся мы.
    — Зусім небагата. Мала нават, унь там у павеці маладыя растуць, Хочаце паглядзець?
    Мы ўвайшлі ў павець. Недаверліва і трывожна паглядаючы на прышоўшых, тут ляжала вялізная сабачая маці, да якой прыпалі чатыры пушыстыя калматыя шарыкі. Бела-чорныя і дужа пушыстыя, яны энэргічна вырываліся з рук людзей.
    — Памочнікі гэта нашы, — сказаў зімоўшчык, — у пургу, у любы мароз і сьнег яны працуюць аднолькава добра.
    Агледзеўшы зімоўе знадворку, мы ўвайшлі ў дом. Тут некалькі пакояў і кожны з іх мае сваё пэўнае прызначэньне. Вось сталовая. Пасярэдзіне — вялікі абедзены стол, акружаны крэсламі, у кутку на падстаўцы — бюст Леніна і побач з ім насьценгазэта. Насьценгазэта станцыі агульная ў чэлюскінцаў і зімоўшчыкаў архіпэляга С. С. Каменева, адкуль допісы ў яе перадаюцца па радыё. Яна поўная інфармацыі аб жыцьці на Вялікай Зямлі, аб рабоце на абодвух станцыях, аб навуковых працах, быце і паляваньні. Проста, звычайнымі словамі, допісы расказваюць аб надзвычай цяжкім быце палярных зімовак.
    Цесна пасеўшы на крэслы мы прагна слухалі расказы аб зімоўцы.
    — Вось ужо вясной была справа, — расказваў Георгіеўскі. — Я пайшоў на бераг вымераць тэмпэратуру марской вады і забыў надзець цёмныя акуляры, якія захоўваюць вочы ад сьляпучага сонечнага сьвятла. Вымераў ваду, іду назад і раптам — нічога не бачу: асьлеп. Здалося, што іду правільна, але колькі не ішоў — ніяк не мог дабрацца да дома, хоць ад берагу — тут усяго толькі пяць хвілін ходу. Спачатку не здагадаўся крычаць, а калі закрычаў, — позна ўжо было: зайшоў далёка ад дома і нашы мяне не чулі. Так і блукаў двое сутак. Пурга была, пад канец стаміўся і страціў прытомнасьць. Тут мяне і падабралі нашы, якія вышлі на пошукі, занепакоеныя доўгай адсутнасьцю. Паправіўся, а хутка і сьлепата прайшла.
    Георгіеўскі расказваў аб гэтым выпадку, як аб звычайным будзённым эпізодзе, але ад гэтых “будняў” у нас па сьпінах прабягалі непрыемныя мурашкі.
    Мы ўважліва слухалі расказы зімоўшчыкаў, зрэдку ўстаўляючы запытаньні.
    Усяго тут зімавала 10 чалавек, у мінулым годзе дастаўленых на мыс ледаколам “Русанаў”. Станцыя мыса Чэлюскіна неабходна для нармальнага суднаходзтва па Паўночнаму марскому шляху, таму што яна сочыць за станам ільду ў пратоцы Вількіцкага, якая злучае захад і ўсход Арктыкі. Значэньне станцыі ўзрастае ў сувязі з мэтэаралягічнымі нагляданьнямі на гэтым адрэзку мацерыка, а таксама для перадачы радыёсувязі паміж Архангельскам і берагавой пратокай.
    У гэтым годзе “Русанаў” даставіў на мыс новыя дамы, абсталяваньне станцыі і новую зьмену зімоўшчыкаў. Да навуковага значэньня яе дадаецца яшчэ і прамысловае: мыс Чэлюскіна і яго ваколіцы дужа багатыя прамысловым зьверам.
    — А мы чулі ваш канцэрт, — засьмяяўся адзін з зімоўшчыкаў. — Сядзім, сумуем, раптам гучнагаварыцель як зараве: “Слухайце! Слухайце! Гаворыць параход “Чэлюскін”. Зараз даём арктычны канцэрт. Гавайскую мэлёдыю выканае Барыс Громаў”. І раптам засьпяваў жаночы галасок. Мы засьмяяліся, а потым змоўклі: дужа добра сьпявала “Барыс Громаў”. Гэта патэфон?
    — Так, патэфон Громава.
    — Мы ўвесь канцэрт праслухалі тады. Дзякуем.
    Пазьней мы вышлі з дому. Туман быў крышку радзейшы, ля прыпаю вырысаваўся вялізны самалёт “Дарн’е Валь” пілёта Аляксеева, які не так даўно прыляцеў сюды з бухты Ціксі.
    Шорхаючы падэшвамі па бітаму сланцу, мы пайшлі на захад, да самага паўночнага пункта мыса. Ён знаходзіцца на паўтара кілямэтра ад зімоўя і прыкмячальны тым, што ля самага берагу на цёмным сонцы ляжыць вялізная, дыямэтрам у два мэтры, бела-шэрая кварцавая глыба. Як трапіла яна сюды? І чаму менавіта на самы паўночны пункт мацерыка, дзе стаіць, цяпер самотная і белая, у акружэньні цёмных россыпаў сланцу?
    Мэтрах у чатырох ад глыбы стаіць высозны гурый, складзены з сланцавых пліт удзельнікі амундсэнаўскай экспэдыцыі на “Мод”. Вяршыня гурыя аздоблена вялікім мэталічным шарам з выгравіраваным на ім надпісам па-нарвэску:
    Nordost passagens Adolf Erik Nordensuiold og hans kjoekke moend til minde. Maudenspeditionen 1918-1919”.
    У перакладзе гэта азначае:
    “Пакарыцелям Паўночна-ўсходняга шляху Адольфу-Эрыку Нордэншэльду і яго слаўным спадарожнікам. Экспэдыцыя на “Мод” 1918-1919”.
    Агледзеўшы гістарычнае месца, у суправаджэньні калматых чатырохногіх “зімоўшчыкаў”, мы ў пагусьцеўшым тумане крануліся назад да вельбота.
                                                                                   3
    Раніцою 2 верасьня “Чэлюскін” пакінуў аднайменны мыс, увайшоўшы ў чацьвёртае па ліку ад Ленінграда мора — Лапцевых. Мора было нечакана чыстае ад лёду, што выклікала ў нас вялікую радасьць. Гэтую радасьць хутка зацямніў дзевяцібальны шторм, які загнаў на ложкі таварышаў, захварэўшых на марскую хваробу, але адсутнасьць лёду і хуткае прасоўваньне да жаданай нам Берынгавай пратокі рабілі прыемным бясконцае гойданьне з хвалі на хвалю. Маракі нават былі задаволены хістаньнем, у часе якога ў іх зьявіўся вялікі апэтыт і талеркі са смачнымі абедамі спаражняліся з маланкавай хуткасьцю.
    Дрэнна даводзілася ад шторму не адным толькі людзям. На першым труме, наглуха прышвартаваная да рымаў, стаяла наша “шаўрушка”. Вялізныя вадзяныя валы, з шумам налятаючы на поўбак, скочваліся з яго, закрываючы маленькі самалёт. І тады зьверху — з мосьціка — здавалася, што самалёт, нібы жывы, трасе зялёнымі крылцамі, сьпяшаючы вызваліцца ад вады.
    Бортмэханік Заловін і пілёт Бабушкін часта бегалі да самалёта, і, мокнучы ў вадзе, правяралі ўмацаваньні, якія трымалі яго.
    У спакойныя ад шторму дні ў правым калідоры каманды звычайна зьбіраліся матросы, качагары, будаўнікі і ўрангелеўцы, прыходзілі некаторыя і з экспэдыцыйнікаў і, пасеўшы на кажух паравога ацяпленьня, вялі бясконцыя размовы, спрачаліся, жартавалі. У абодвух кают-кампаніях — верхняй і ніжняй — гучна стукалі па сталах касьцяшкі даміно адчайных “казьлятнікаў”, па кутках сталоў парамі сядзелі шахматысты, уважліва гледзячы па драўляныя фігуркі.
    У суднавых калідорах і агульных памяшканьнях было пуста.
    Зараз гэтага не было: шторм усіх вольных ад работ разагнаў па каютах і ложках, таму, набраўшы з суднавай бібліятэкі паболей кніжак, людзі аддавалі перавагу адлежваньню. Ляжалі ўсе жанчыны акрамя аднае: Вольга Мікалаеўна Комава, суднавы мэтэароляг, упарта не спыняла сваёй работы. Яна акуратна па чарзе з мужам вяла вахты, і ў любое надвор’е чатыры разы ў суткі на галоўным мосьціку зьяўлялася яе шчыльная фігура з чырвонай хусьцінкай на галаве. Правяраючы запісы мэтэаралягічных прылад, не спыняла яна працу і ў бібліятэцы; з пяці да шасьці гадзін штодзённа выседжвала ў чырвоным кутку ля кніжнай шафы. Ветлівая, жыцьцярадасная і аднолькава роўная з усімі, яна была нашым агульным другам, прадстаўляючы сабою тую жанчыну, аб якой гаворыць Шмідт:
    — Арктыку трэба заваёўваць моцна, па-сапраўднаму. Таму — дарогу жанчыне, работніку і жонцы палярніка, на судны, палярныя зімоўкі і станцыі. Навошта на гады разьбіваць сям’ю, калі гэта вельмі дрэнна можа адбіцца на рабоце. Калі хочуць, няхай едуць разам.
    Начальнік, як заўсёды, бясконца праўдзівы: жанчына-мэтэаработнік, буфэтчыца, прыбіральшчыца, іхтыёляг, хімік, начальнік станцыі — вось сёньняшняя савецкая жанчына ў савецкай Арктыцы. І вельмі спакойна ехалі з намі на далёкі востраў Урангеля муж і жонка: Комавы, Рыцк, Васільлевы, Буйко, Белапольскія. Ехалі на тры гады змагацца і заваёўваць поўнач, а ў Васільлевых і Буйко былі агульныя нашы любімцы — малюткі Алачка і Карына.
    Сто адзін мужчына “Чэлюскіна” чула і па-сяброўску адносіліся да дзесяці сьмельчакоў — жанчын, падзяляўшых з намі ўсе цяжкасьці паходу.
                                                                                     4
    На наступны дзень шторм паступова сьціхаў: блізкасьць Нова-Сыбірскіх астравоў заспакойвала апантанае мора, і гэта было на руку нам — камсамольцам.
    У гэты дзень мы сьвяткавалі XIX МЮД. Падрыхтоўку да сьвята пачалі яшчэ раней: з лепшых камсамольцаў судна арганізавалі скразную камсамольска-маладзёжную вахту, да якой нават штурман Вінаградаў, малады дваццацідвухгадовы марак, падыходзіў па ўзросту. Вахта хутка заваявала першае месца: у матросаў не “рыскала” судно, яны дакладна выконвалі ўсе распараджэньні камсклада, а качагары павялі жорсткую барацьбу за эканомію вугалю і трыманьне пары на марцы. Вахта ў поўным складзе выходзіла на ўсе аўральныя работы, сваёй нястрыманай вясёласьцю і энтузіязмам захапляючы ўсіх чэлюскінцаў. Матросы Сінцоў і Ткач, качагары Паршынскі, Громаў і Бутакоў, машыністы Фецін і Апокін разам са сваім штурманам Вінаградавым і мэханікам Філіпавым паказвалі ўзоры дысцыпліны і прадукцыйнасьці працы, зьяўляючыся лепшымі з лепшых у згуртаваным калектыве палярнікаў.
    Сьвяткуючы XIX МЮД, мы разам з усім камсамолам сьвету адзначалі нашы посьпехі і дасягненьні, і з радасьцю падзяліліся імі з камсамоліяй Ленінградзкай суднавэрфі і ўсім камсамолам Саюза, паслаўшы радыёграмы ў Ленінград і ў рэдакцыю “Камсамольскай Праўды”.
    Хлопцы мяне перабілі:
    — Сашка, д’ябал, пішы ямчэй. Каб радыёграма крычала, сьпявала, грымела аб нашай рабоце!
    І я пісаў, адну за другой ірваў і камячыў непрынятыя хлопцамі тэлеграмы, пакуль, нарэшце, не атрымаўся ўхвалены ўсімі тэкст:
    “Масква. Кампраўда. У дзень XIX гадавіны МЮД камсамольцы-чэлюскінцы шлюць палкае братэрскае прывітаньне слаўнаму ЦК і ўсяму шматмільённаму ленінскаму камсамолу. Разам з вамі сьвяткуючы вялікі дзень. мы, адзначаючы нашы дасягненьні, завяраем, што надалей таксама цьвёрда будзем змагацца за асваеньне Арктыкі, зьяўляючыся надзейнай апорай партячэйкі, і здолеем на справе апраўдаць давер’е, аказанае нам ЦК ВЛКСМ і ўсім камсамолам.
    Бюро ячэйкі ВЛКСМ: Фецін, Міронаў, Ткач”.
    У гэты дзень мы выпусьцілі сваю суднавую насьценгазэту. Яркая і вялікая, яна маляўніча расказвала аб рабоце ячэйкі ў цэлым, аб дасягненьнях і недахопах паасобных камсамольцаў.
    Увечары ў сталоўцы каманды адбыўся ўрачысты сход усіх удзельнікаў паходу, на якім каляніст вострава Ўрангеля Віктар Гурэвіч зрабіў даклад аб рабоце камсамола. Уважліва слухалі мы дакладчыка. Думкі міжвольна адносілі кожнага да сонечных пляцоў гарадоў Вялікай Зямлі, дзе зараз пад галасістыя гукі аркестраў урачыстым маршам крочылі тысячныя дэманстрацыі нашых таварышаў, у кожную хвіліну гатовых да працы і абароны вялікай радзімы працоўных. Хацелася быць там, разам з усімі крочыць па асфальту пад урачысты шэлест сьцягоў, але ўсьведамленьне адказнасьці і давер’я таварышаў, адарваных ад нас тысячамі міль, невыказна радавала нас, бадзёрыла і натхняла.
    І калі ў кароткім слове О. Ю. Шмідт адзначыў надзвычайную работу ячэйкі, коратка сказаўшы пра кожнага з нас, пра камсамольцаў — энтузіястаў поўначы, як пра зьмену лёдавым байцам — кожны з чатырнаццаці глыбока адчуў сваё значэньне, карыснасьць той справы, якой аддае ўсе сілы.
    Вечар самадзейнасьці пасьля ўрачыстай часткі прайшоў весела і цікава. Крыніца невычарпальных жартаў і жыцьцярадаснасьці — Федзя Рэшотнікаў, выкідваючы адзін за другім нумары, прымушаў гледачоў класьціся ад сьмеху.
    ...Поўным ходам працавала машына судна. Вольнае ад лёду мора Лапцевых дазваляла “Чэлюскіну” сьмела ісьці круглыя суткі, і да Нова-Сыбірскіх астравоў заставалася ўсё менш і менш.
    Таксама, як Карскае і Ўсходне-Сыбірскае моры, мора Лапцевых яшчэ дужа мала вывучана, і нашы навуковыя працаўнікі рабілі ў ім вялікую дасьледчую работу. Аэроляг Шпакоўскі, які асталяваўся са сваёй маёмасьцю ў спэцыяльна для яго зробленай фанэрнай будцы, часта надзімаў вадародам вялізныя гумавыя шары і, злучыўшы іх разам штук па 14-16, добра прымацаваўшы да іх апарат — зонд праф. Малчанава адпускаў у бела-блакітную вышыню. Дасьледваючы пры дапамозе радыёзондаў верхнія слаі атмасфэры, ён устанавіў сусьветны рэкорд вышыні зонда, дасягнуўшы “паталка” ў 22 000 мэтраў. У лябараторыі хімічкі Лобзы цэлымі днямі злосна фыркалі прымусы, зьвінела шкляная пасуда і з памяшканьня часам ішлі дужа непрыемныя пахі.
    Яна інтэнсіўна вяла дасьледаваньні лёду і складу вады, зрабіўшы на палубе невялікія склады ільдзінак розных шыротаў і розных мораў. Частыя вымеры глыбінь дакладна наносіліся на карты, вырысоўваючы рэльеф маладасьледаванага марскога дна, і недарма “Чэлюскін” ішоў да паўночнай пратокі Нова-Сыбірскіх астравоў — пратокі Саньнікава, па якой да нас не праходзіла яшчэ ніводнае судно: трэба было нанесьці глыбіні пратокі на карту, вызначыць ступень прыгоднасьці яе для суднаходзтва. Да гэтага часу караблі хадзілі толькі па пратоцы Лапцева, якая адлучае астравы ад мацерыку, а пратока Саньнікава была “беспрацоўнай”. Гэта было недапушчальным, і наша камандаваньне вырашыла дасьледаваць і ўключыць яе ў эксплуатацыю ПМШ.
    Дужа шырока разгарнулі навуковыя работы Шыршоў, Гакель і Хмызьнікаў. Дзёньнікі іх гусьцей і гусьцей пакрываліся запісамі глыбінь, плыняў, марскога грунту і г. д. Каюта Шыршова ператварылася ў музэй мікраарганізмаў, дзе ва ўмацаваных палачкамі банках, у зеленаватых растворах зьбіралася безьліч молькі, якая завецца плянктонам.
    — Навошта гэта вам? — зьдзівіўся я аднойчы, бачачы, як Шыршоў акуратна выбірае з сеткі ў баначку ваду з плаваўшымі ў ёй варсістымі кропкамі. Шчыльна закрыўшы шклянку, ён пачаў растлумачваць:
    — Гэтыя мікраарганізмы называюцца плянктон. Па іх можна амаль дакладна вызначыць колькасьць рыбы ў марскіх басэйнах, таму што рыба есьць плянктон, і чым больш у моры вось гэтых “штуковінак”, тым больш рыбы. А колькасьць рыбы проста прапарцыянальна колькасьці марскога зьвера — маржоў, нерп і г. д.
    Не трацілі часу нашы пісьменьнікі і журналісты. Ільля Сельвінскі гадзінамі працаваў над п’есай, разьдзелы з якой ён чытаў экіпажу. Сяргей Сямёнаў да таго паглыбіўся ў арктычную трагедыю, што іншы раз палохаў не спакушаных у пісьменьніцтве прастакоў, энэргічна шагаючы па калідорах, размахваючы рукамі і выкрыкваючы жахлівыя сказы. Барыс Громаў, побач з праўкай рукапісу аб паходзе “Сыбіракова”, узмоцнена падбіраў матэрыял аб нашым рэйсе і прыводзіў у адчай радыстаў, завальваючы іх кіпамі вялізных радыёграм у “Известия”. Наконт гэтага ў адным з нумароў насьценгазэты зьявілася нават эпіграма І. Сельвінскага.
                                                 “Да, тяжело свой облик в бронзе высечь,
                                                 Сему способствуем не без “Извест” ный рок...
                                                 Борис в каюте сеет десять тысяч,
                                                 А вот в газете всходит... десять строк”.
    Не ўсклізнула ад захапленьня пяра вялікага акулярыстага паэта схільнасьць некаторых таварышаў да “казла”. Ёю быў захоплены і О. Ю. Шмідт: доўгія вечары плаваньня запаўняліся. У даміно не толькі ў кают-кампаніях, але і ў каюце Шмідта, дзе навакол маленькага століка гадзінамі выседжвалі шаноўны прафэсар, Бабушкін, Сямёнаў і Громаў. Эпіграма аб гэтым казала:
                                                  Пройдет сезон и Отто гордо
                                                 Предъявит миру два рекорда:
                                                 Шесть тысяч двести восемнадцать
                                                 Сплошных челюскинских узла,
                                                 Семь миллионов триста двадцать
                                                 Четыре партии в “козла”.
    Буру захапленьня ва ўсіх выклікалі расклееныя на сьцяне кают-кампаніі лісткі “Лёдавага кракадзіла”. Тонкім пачуцьцём мастака-карыкатурыста Федзя Рэшотнікаў прыкмячаў усе сьмешныя бакі суднавага жыцьця, удала пераносячы іх на паперу. Сам мастак, не шкадуючы сябе, часта маляваў сябе на старонках насьценнага часопіса, а потым, ціха, седзячы ў баку радаваўся, што яму так добра ўдалося ўнесьці шмат вясёлага сьмеху ў аднастайнае жыцьцё таварышаў. Яго жарты і непадкупная вясёласьць прыносілі нам нямала карысьці ў цяжкія, часамі, здавалася, безвыходныя моманты, калі добры жарт былога беспрытульніка моцна устрэсваў засумаваўшых на хвіліну людзей.
                                                                                 5
    Да Нова-Сыбірскіх астравоў падышлі ўночы, у густым тумане. Вымеры глыбінь паказалі ўзрастаючае дно мора, і бачачы ў гэтым блізкасьць берагу, капітан загадаў кінуць якар.
    Раніцою, калі раньнія сонечныя праменьні падрэзалі карэньні туману і той, спалоханы сьвятлом, падняўся ў празрыстую вышыню, наперадзе судна адкрыўся прыземісты востраў з пескавымі водмелямі берагоў.
    — Проста на яго перлі, д’ябал, — вылаяўся Маркаў. Зьверыўшыся па карце, ён вызначыў:
    — Востраў Белькоўскага. А правей вада — гэта і ёсьць пратока Саньнікава.
    Зьвярнуўшы на поўдзень, мы абагнулі востраў, прайшлі каля вострава Кацельнага і ўвайшлі ў недасьледаваную пратоку, невялікія глыбіні якой (ад 12 да 5 сажняў) прымушалі ісьці малым ходам.
    Тут, таксама як і ў моры Лапцевых, лёду зусім не было.
    Толькі разы два ля судна праплывалі асобныя невялікія крыгі, дужа высмактаныя вадой і жаўтавата-брудныя. Па азначэньню вопытных палярнікаў, гэта былі астаткі астраўнога прыпаю.
    Абодва берагі пратокі, блізка зыходзячыся адзін з другім, утваралі істужку марскога канала. Берагі прыземістыя, і ў параўнаньні з не так даўно пройдзеным Матачкіным Шарам здаваліся нізкімі, хаця абрывістыя грані іх спадалі ў ваду вострымі чорнымі скаламі. Змрочныя ў пяшчотным асьвятленьні палярнага дня, яны стваралі незабыўнае ўражаньне сваёй суровай адзінотай і ўрачыстай цішынёй.
    — Вось багатая краіна, — прыглушана сказаў Хмызьнікаў.
    — На што?
    — Тут багацейшыя залежы мамантавай косьці. Бывае так, што вада, размыўшы частку берагу, адчыняе цэлую некранутую тушу маманта, нібы у склепе захаванага адвечнай мерзлатой. Нават поўсьць цэлая, а падсмажанае мяса па смаку нагадвае маладога аленя. Тут цэлы могільнік мамантаў. І пясцоў шмат: прамыслоўцы, якія прыяжджаюць сюды на зіму з Вялікай Зямлі, вывозяць сотні пясцовых скурак.
    Мы разглядалі хмурныя берагі. Мерна працавала машына на судне. Павольна гусьцеючы, на ваду апускаўся густы туман.
    Пад вечар Крэнкель прынёс Шмідту цэлую кіпу налоўленых у эфіры навін. Седзячы ў каюце начальніка экспэдыцыі, мы, карэспандэнты разнастайных газэт, уважліва слухалі роўны голас прафэсара: «
    — З бухты Ціксі паведамляюць, што лётнік Леванеўскі лятаў да вострава Ўрангеля, угледзеўшы ля берагоў на ўсім нашым шляху амаль чыстую ваду. У той жа час лётнік Красінскі з мыса Паўночнага лятаў на востраў Урангеля і забраў адтуль 6 чалавек дарослых і 5 дзяцей, галоўным чынам патрабуючых мэдыцынскай дапамогі. У ліку забраных знаходзіцца зімоўшчык Паўлаў і яго жонка, якія правялі на востраве тры зімоўкі.
    З радасьцю мы даведаліся, што з вусьця ракі Енісея ў бухту Ціксі на рацэ Лене прайшлі два рачныя параходы, упершыню ў гісторыі абагнуўшы мыс Чэлюскін. Рачныя судны ля мыса Чэлюскін! Ці маглі аб гэтым марыць дваццаць гадоў назад, каб воды каля непрыступнага мыса расьсякалі слабыя кілі калёсьнікаў? Гэта ж за адно лета тут ужо было 11 караблёў!
    ...Лаючы нас за вялікую колькасьць радыёграм, Крэнкель да позьняга вечара выстукваў ключом апарат Морзе гарачыя словы аб лёдавых баях, аб непрыступным мысе Чэлюскіна, які ператвораны бальшавікамі ў марскую дарогу да расквітваючых ускраін Савецкай Поўначы...
                                                                   Усходне-Сыбірскае мора
                                                                                   1
    Калі за кармой судна, схаваныя адлегласьцю, расталі берагі Нова-Сыбірскіх астравоў, у моры зьявіліся першыя, хаця і паасобныя, але дужа тоўстыя крыгі. Стаўшы на вахту, я заўважыў заклапочанасьць штурмана Маркава, і хутка пачуў ад яго прычыну трывогі:
    — Ну, Міронаў, цяпер не мараць. Тут ільды мацней за карскія, і не паспееш азірнуцца як нос разьнясе і лопасьці вінта на дно пойдуць.
    Маркаў казаў праўду: крыгі, якія з шыпеньнем праплывалі каля судна, пагрозна вышчэрвалі вострыя зялёныя клыкі, і самая маленькая з іх важыла, напэўна, некалькі сот тон. Аднак мы з штурманам дужа добра ведалі адзін другога, і прыняўшы вахту, далі поўны ход. Хутка замільгалі паўз нас асьнежаныя ледзяныя валуны, сутычка з якімі магла даць вялізную прабоіну, але я ўпэўнена вёў судно паміж крыгамі, часам праходзячы ў “прыцірку”, — ледзь датыкаючыся іх корпусам. Тады па ўсяму судну ішоў непрыемны скрыгат, а перакуленая з шыпеньнем крыга паказвала, нібы язык, свой бок, запэцканы чырвоным сурыкам, садраным з корпуса судна.
    Насьвістваючы ціхую песеньку, Маркаў не зводзіў вачэй з фарватэру, моцна сьціскаючы рукой ручку машыннага тэлеграфа. Ён своечасова заўважаў небясьпечнае месца, зьмяншаў ход да малога, а калі “Чэлюскін” праходзіў праз перашкоды, штурман крычаў мне:
    — Трымайся, даю поўны!
    — Ёсьць поўны! Мы зноў несьліся ўперад.
    Выходзіў з каюты капітан, трывожна наглядаў за нашай работай, але, бачачы бездакорнасьць яе, зноў ішоў да сябе, кідаючы праз плячо:
    — Толькі лягчэй, Міхаіл Гаўрылавіч, — не стукніце. Унізе, на палубе, наглядаючы за ходам судна, людзі зразу азначалі:
    — Ну, гэта неўгамонныя Маркаў з Міронавым узяліся, цяпер за вахту міль трыццаць пройдзем.
    Мы націскалі. Сярэдзіна верасьня, блізкасьць зімы і прадвесьнік яе — толькі лядок на разводзьдзі — заахвочвалі да шалёнай гонкі наперад, да жаданай Берынгавай пратокі.
    — Гаўрылыч, — зьвярнуўся я да штурмана, — як думаеце, выскачым?
    — Гм... хмг... — буркнуў ён.
    — Засталося ж глупства, два моры толькі, — працягваў я.
    — Прайсьці — пройдзеш, — Маркаў сур’ёзна глянуў на мяне, — але змагацца яшчэ шмат, ой, шмат давядзецца: Чукоцкае мора цяжкае зараз...
    ... З кожным днём ільды рабіліся ўсё больш і больш шчыльней. Рэдкімі зрабіліся шырокія разводзьдзі, але і яны зацягнуліся ўжо звонкім і элястычным лядком, дужа стрымліваўшым ход карабля.
    Ігласты лёд, гэта першы з відаў лёдаўтварэньня, ужо даўно трапляўся нам. Пазьней ён згусьціўся ў ледзяное сала, сярод якога параход ішоў у несупынным шурхаценьні, але хутка сала ператварылася ў шугу, потым у блінчаты лёд, і вось зараз ужо ледзяныя “бліны” зьліліся ў суцэльны, яшчэ тонкі, але пругкі і вязкі ніляс.
    Хутчэй у пратоку! Бо яшчэ месяц і здрадны ніляс моцна скуе ў адно цэлае бітыя, а таму слабыя зараз крыгі шматгадовага пака, і тады нішто не зможа вырваць параход з мёртвага ледзянога палону. Але гэтага не можа быць: мы будзем у Берынгавай пратоцы. Параход ішоў нават уночы. З носа судна, блакітным струменем уразаючыся ў сіня-чорную ноч, ліўся шырокі прамень пражэктара, у якім злосна чарнела халодная вада і дзіўна вырысоўваліся крыгі, нястрымна ўцякаючы за карму судна.
                                                                             2
    Людзі сталі маўклівей і суровей: кожны адчуваў набліжэньне рашучых баёў за выкананьне заданьня партыі і ўрада, кожны ўнутры рыхтаваўся да гэтых баёў.
    Арктыка адкрыта павяла наступ на параход. Не задавальняючыся маладымі пялёнкамі лёду на разводзьдзі, яна пасылала чорныя непраглядныя асеньнія ночы, а пахмурныя, туманныя дні дужа затрымлівалі прасоўваньне наперад, робячы небясьпечным нават сярэдні ход судна.
    Судна пацярпела нямала паражэньняў. Сталёвы фарштэвень ад удараў аб лёд ператварыўся ў суцэльнае рэшата, і ніякія помпы не ў сілах былі адкачаць прыбываўшую ў фарпік ваду. Памяшканьне фарпіку давялося наглуха задраіць, зацэмэнтаваўшы гарлавіну, а для таго, каб не разьбіць канчаткова нос парахода, мы напоўнілі фарпік плашкамі дроў. У першым труме дадатковае ўмацаваньне патрабавала каля дзесятка шпангоўтаў, а з правага борту, толькі на некалькі сантымэтраў ад узроўню вады, зьзяла вялізная прабоіна, праз якую з трума бачны быў плыўшы каля судна лёд. У карабельнага вінта чацьвяртушка адной з лопасьцяў ад удару аб ледзяны валун была зрэзана як брытвай.
    Усё гэта прымушала з яшчэ большай сілай ірвацца наперад, а з кожным днём шчыльнейшыя ільды ўзьнімалі трывогу і амаль фізычны боль:
    — Няўжо не пройдзем?
    Стомлены, схуднелы капітан гадзінамі праседжваў у наглядальнай бочцы, абмацваючы біноклям кожны корх дарогі. Змучаны цяжкімі днямі барацьбы, ён рэзка расьпякаў вахтавых штурманаў і матросаў за драбязны недагляд, нерастаропнасьць, патрабуючы часам машынна-дакладнага выкананьня загадаў.
    На дзіва спакойным быў начальнік паходу. Ветлівы і аднолькава ўважлівы да ўсіх без выключэньня, ён чула адносіўся да асабовых інтарэсаў кожнага, робячыся блізкім, інтымным другам. Таксама, як і ў вольных ад лёду водах Барэнцава мора, выходзіў ён цяпер вечарамі на ботдэк, робячы звычайную прагулку, і дастаткова было аднаго погляду на высокую, хударлявую і крышку сутулую фігуру начальніка, каб усе сумненьні, хваляваньне разам бясьсьледна зьнікалі, даўшы месца ўпэўненасьці ў посьпеху.
    Цяжкасьці дарогі не адбіваліся на грамадзкай рабоце экіпажа. Рэгулярна выходзіла насьценгазэта і “Лёдавы кракадзіл”, вечарамі з верхняй кают-кампаніі гучэла вясёлая музыка струннага аркестра, штодзённа працавалі гурткі вышэйшай матэматыкі, фізыкі і моў. Сваім красамоўствам, прыцягваючы большасьць беспартыйных таварышаў з каманды і ўсіх будаўнікоў, праводзіў заняткі камсамольскай палітшколы намесьнік начальніка экспэдыцыі па навуковай частцы І. Л. Баеўскі. У перапынках паміж абедам і вячэрай шырока праходзіў шахматны турнір, дзе першыя месцы нязьменна заставаліся за Шмідтам і аэролягам — Н. Н. Шпакоўскім.
    11 верасьня мы былі на травэрзе ракі Калымы, недалёка ад вострава Чатырохсталбовага, дзе ў гэтым годзе бальшавікі атрымалі яшчэ адну перамогу: сюды караблі Калымскай экспэдыцыі завезьлі вялікую палярную станцыю і мы былі першымі, з кім загаварыла новая станцыя раней бязьлюднага вострава. Ва ўсходнім сэктары Арктыкі стала адным лёдавым вартаўніком болей, і значыцца тут непараўнальна лягчэй будзе плаваньне для караблёў, ад сёньня забясьпечаных лёдавымі выведкамі.
    З цяжкасьцю прасоўваючыся праз ільды, 12 верасьня мы вышлі да Чорнага і стромкага мыса Шэлагскага, паўставаўшага з белых раўнін Чаўнскіх тундраў. Мінуўшы Чаўнскую губу і мыс Шэлагскага, мы ішлі ўдоўж берагоў апошняга этапу лёдавага паходу — Чукоцкага паўвострава. Далёка за намі засталіся Мурманск і Барэнцава мора — “Ледзяны мяшок” і мыс Чэлюскіна. Некалькі тысяч міль цяжэйшага шляху засталося за кармой карабля, і толькі некалькі сот міль адлучала нас ад пакутна-жаданай мэты — Берынгавай пратокі.
    — Эх, дайсьці б хутчэй да пратокі, — наглядаючы за павольным ходам судна, з нейкім надрывам у голасе прагаварыў аднойчы пяцідзесяцігадовы марак, суднавы цясьляр Адам Дамінікавіч Шуша. — Дайсьці, а далей д’ябал з ім, няхай што будзе: заданьне ж мы выканаем.
    — Дойдзем, бацька, дойдзем! — падбадзёрвала моладзь. — У пратоцы будзем — гэта факт! Вось на Ўрангель — наўрад ці дапусьцяць ільды, а ў пратоцы будзем!..
    ... Даўно мінулі тыя дні, калі “Чэлюскін” за чатырохгадзінную вахту праходзіў па 30-40 міль. Зараз нават 10 міль за вахту сустракаліся з радасьцю. Бывалі ж дні, калі ў вахтавым журнале запіс пройдзенага шляху запісваўся ляканічнымі лічбамі “2” альбо “1/2” мілі, а не то і зусім чарнеў трагічны радок крывых літар:
    “У чаканьні перамены ветру і разводзьдзя стаім у ільдах”.
    Затое якой бурнай вясёласьцю сустракаліся шматмільныя “калідоры” чыстай вады, зацягнутай тонкай пялёнкай маладога нілёсавага лёду. Поўным ходам ішоў тады карабель, суправаджаемы няспынным шыпеньнем, хрустам і мэлядычным звонам блакітных, як шкло, ільдзінак. І, калі зноў параход павольна ўваходзіў у лёд, шмат хто забягаў у каюты, даставаў блякноты і дзёньнікі, коратка запісваючы ў іх:
    — “Да пратокі засталося (лічба) міль. Прайшлі за вахту (лічба) міль”...
    ... Павольна, але няўхільна мы ішлі па курсу. Міля за міляй набліжаліся да жаданай пратокі, да выхаду на чыстую ваду.
                                                                                  3
    Аднойчы зьверху, з наглядальнай бочкі, пачуўся голас капітана:
    — З правага боку па борту тры параходы!
    Схапіўшы біноклі, мы ўзьлезьлі як мага вышэй, разглядваючы кожны сантымэтар ледзянога хаосу. Нарэшце пачуліся галасы:
    — Бачу! Бачу!
    — Дзе?
    — Вось, лявей высокага рапака. Бачыце?
    — Так, тры параходы.
    Запрошаныя па радыё судны, як выявілася, былі часткаю калымскай экспэдыцыі — “Север”, “Хабаровск”, “Анадырь”. Стоячы побач, яны рабілі перагрузку вугалю з “Севера”, папаўняючы свае запасы. Даведаўшыся аб нашым прасоўваньні ўперад, судны адразу ж спынілі перагрузку і пайшлі за намі. Наперадзе ішоў найменш пацярпеўшы “Хабаровск” за ім “Анадырь” і ззаду ўсіх плёўся дужа пацярпеўшы ад ільдоў “Север”.
    Увечары абрысы суднаў выразна вырысоўваліся на небасхіле. Яны наганялі нас і мы радаваліся за таварышаў, сярод якіх калектывы “Севера” і “Анадыра” правялі ўжо на сваіх суднах адну палярную зімоўку, і зараз меўшых патрэбу ў заслужаным адпачынку. Аднак агульная радасьць саступіла месца горкаму расчараваньню, калі з “Севера” даляцела поўнае трагізму паведамленьне аб засеўшай у лопасьцях яго вінта вялізнай крызе. Параход больш не мог прасоўвацца наперад.
    Як чульліва і разам з тым бясконца мужна гучэлі радыёграмы з “Хабараўска” і “Анадыра”. У адзін голас яны паведамілі:
    — “Спыняем прасоўваньне за вамі. Зьвяртаемся па дапамогу параходу “Север”. Шчыра жадаем вам выхаду ў Берынгаву пратоку — бальшавіцкага выкананьня заданьня партыі і ўрада”.
    Пасьля несупыннага раду цяжэйшых выпрабаваньняў, пасьля бясконцай, агромністай барацьбы са стыхіяй, калектывы суднаў без адзінага супярэчаньня павярнулі назад у ільды, не задумваючыся аб тым, каб самім скарыстаць магчымасьць выхаду на недалёкую ўжо чыстую ваду. Гэтыя сапраўдныя героі неадкладна пайшлі на дапамогу “Северу” — на новыя цяжкасьці, амаль з гарантыяй другой зімоўкі, ніводным словам не заікнуўшыся аб тым, каб мы ім дапамаглі. Яны разумелі велізарнае значэньне выкананьня намі ўрадавага заданьня, улічвалі позьнюю восень і цяжкасьць нашага прасоўваньня наперад і, зьвяртаючыся назад, да немінучай зімоўкі, жадалі нам найхутчэйшага выхаду з ільдоў.
    Гэта была сапраўдная сацыялістычная героіка, суроваю героіка прадстаўнікоў кляса, няўтомных барацьбітоў і пераможцаў...
   ... Шэры, невыказна сумны паўставаў досьвітак наступнага дня. У цьмяных проблісках яго панура і аднастайна напластоўваліся навакол судна шматгадовыя ледзяныя прасторы, і ні што не паказвала на прысутнасьць там, за кармой, трох застаўшыхся параходаў.
    Мы працягвалі з пераменным посьпехам рушыць на ўсход. З правага боку, мілях у пяці ад судна, панура цягнуліся аднастайныя пакатыя берагі Чукоцкага паўвострава, а ля самага краю лёду на беразе часта паўставалі цёмныя плямы чукоцкіх стойбішчаў, далей ад берагу ўзьнімаліся акруглыя, шэра-туманныя сопкі і ўзгоркі, і ланцуг іх быў бясконцы і аднастайны, як ільды.
    Недалёка ад мыса Якон мы вышлі на вялікае разводзьдзе і кінулі якар. Шэрая раніца зьмянілася ясным сонечным днём, у паветры незвычайна павеяла цеплынёй. Прычына прыпынку хутка стала вядомай усім: мы чакалі на гэтым месцы самалёт Красінскага, які павінен быў прыляцець з мыса Паўночнага. Красінскі не прымусіў сябе чакаць, і праз паўгадзіны велізарная сталёвая птушка — трохматорны самалёт “Н-4” — плаўна спусьцілася на ваду, непадалёку ад судна. Экіпаж самалёта прыбыў да нас на борт, і пасьля кароткай нарады ў Шмідта ў самалёт селі Красінскі, пілёт Куканаў, Шмідт, будучы начальнік вострава Ўрангеля Буйко і І. А. Копусаў. У той жа час мы спусьцілі на ваду сваю “шаўрушку”, і пакуль “Н-4” заводзіў маторы, наша амфібія, забраўшы Бабушкіна і Вароніна, лёгка адарвалася ад вады і хутка зьнікла, адлятаючы ў лёдавую выведку.
    Мы ганарыліся сваёй “шаўрушкай”, якая паказала кляс адрыву ад вады. “Н-4” некалькі разоў няўдала спрабаваў узьляцець, потым раптам падышоў да судна і патрабаваў шлюпку. Мы падалі яе, і ў шлюпку з самалёта згрузілі баляст і... Ваню Копусава. Пасьля гэтага, узяўшы вялікі разгон, самалёт узьняўся і паляцеў.
    Сумна праводзіў яго вачыма Копусаў, а мы, акружыўшы няўдачнага пасажыра, заходзіліся ад сьмеху:
    — Ваню ў баляст ператварылі...
    Мастак Рэшотнікаў заўважыў няўдачу Копусава і ў наступным нумары “Лёдавага кракадзіла” нарысаваў яго ў выглядзе вялізнага вярблюда, якога на тоненькай вяровачцы спускаюць з самалёта Шмідт і Красінскі.
    16 верасьня мы перасеклі 180 паралель, уступіўшы ва ўсходнюю палову зямнога шара. Да гэтага штурманы некалькі разоў падводзілі стрэлкі суднавых гадзіньнікаў на гадзіну ўперад, ураўноўваючы суднавы час з часам пояса зямнога шара, у якім знаходзіўся “Чэлюскін” у працэсе плаваньня. Мы знаходзіліся ў пратоцы Дэ-Лёнга.
    Цяпер з левага боку ад нас, амаль пэрпэндыкулярна судну, знаходзіўся востраў Урангеля, адрэзаны ад “Чэлюскіна” па 70 міль суцэльнымі шматгадовымі ільдамі. Адной з задач палёту “Н-4” на востраў было высьветліць магчымасьць падыходу да яго, і капітан, лавіруючы па разводзьдзі, сьпяшаўся правесьці “Чэлюскіна” да мыса Паўночнага, куды, згодна паведамленьняў рацыі, зьвярнуўся з вострава самалёт “Н-4”.
    Мілю за міляй бралі мы цяжкі шлях у пратоцы Дэ-Лёнга, якая адлучала востраў Урангеля ад мацерыка. Капітан, штурманы і матросы пусьцілі ў ход усю сваю кемлівасьць, увесь вопыт, і “Чэлюскін” хаця павольна, але ўпарта рушыўся наперад.
    Лёд ілбом не праб’еш, — гледзячы на суцэльныя ледзяныя палі, пасьмейваўся ў рыжыя вусы Ўладзімер Іванавіч — галавой, мазгамі яго браць трэба.
                                                                                           4
    Позна ўвечары, дасягнуўшы мыса Паўночнага-Рыркарпія [Рырк — морж. Карпій — мыс (чукот.). Рыркарпій — Маржовы мыс] дзе знаходзіцца вялікая палярная станцыя, мы ўзялі на борт парахода Шмідта і Буйко і, не трацячы часу, пайшлі далей, намацваючы пражэктарам чорную ваду разводзьдзя.
    Раніцою на агульным сходзе экіпажа Ота Юльевіч зрабіў інфармацыю аб палёце на востраў:
    — З поўдня пратока Дэ-Лёнга забіта непраходнымі ільдамі, — пачаў Шмідт. — З гэтага боку падыход да вострава абсалютна немагчымы. Жадаючы высьветліць магчымасьць падыходу з другога боку, мы зрабілі глыбокі палёт на ўсход, аж да банкі Геральд. Тут выявілася зусім іншае: каля вострава і на ўсход ад яго вада чыстая, без адзінай ільдзінкі. Нордавыя і норд-оставыя вятры, якія дзьмуць у апошні час, зусім адціснулі лёд з усходняга боку вострава, і, калі б зараз мы былі ўжо ў Берынгавай пратоцы, для “Чэлюскіна” не складала б вялікай цяжкасьці прайсьці да вострава і зьмяніць зімоўшчыкаў. Гэты манэўр мы і паспрабуем зрабіць, як толькі прадставіцца мажлівасьць.
    — На самым востраве ўсё абстаіць добра. Прызнаюся, я нават не ўяўляў у астравян такога добрага становішча і быў нават зьдзіўлены, калі аглядаў чыстыя, утульныя дамы палярнай станцыі. Зімоўшчыкі забясьпечаны прадуктамі і, па словах начальніка вострава т. Мінаева, добры падбор прадуктаў харчаваньня і багаты промысел на зьвера забясьпечылі стопрацэнтнае захаваньне здароўя зімоўшчыкаў на працягу чатырохгадовай зімоўкі, праведзенай імі на востраве.
    — Астравяне здабылі багата каштоўнейшай футравіны — скуры мядзьведзяў, пясцоў, маржоў і іншае. Толькі за апошнюю зіму імі здабыта звыш 800 скурак пясца. Вялікая колькасьць прадуктаў прымусіла іх спыніць паляваньне на марскога зьвера, таму што мяса было ўжо нарыхтавана на цэлы год. Адзінае, у чым мелі патрэбу астравяне — гэта паліва: паліва было мала і для папаўненьня запасаў яго па ўзьбярэжжу былі накіраваны людзі зьбіраць лес-плаўнік. Зараз на востраве знаходзяцца начальнік Мінаеў з жонкай, мэханік Дзянісаў і радыст самалёта “Н-4” Страунман, пакінуты там у першы прылёт самалёта. Астатнія — эскімосы і чукчы, усяго 60 чалавек.
    — Цікава, — скончыў усьміхаючыся начальнік, — на востраве, як і на Вялікай Зямлі, існавала думка, што “Чэлюскін” гэта звышмагутны ледакол. Нам з таварышам Буйко доўга прыйшлося разупэўніваць астравян ў іхняй памылцы.
    Шмідт змоўк. Старшыня судкама качагар Румянаў прапанаваў задаваць пытаньні. Але колькі мы не думалі, пытаньняў не было.
    — Няма жадаючых? — устаў са скураное канапы Румянцаў. — Тады...
    — Ёсьць у мяне, — падняўся падрыўнік Вася Гарадзееў. — Ота Юльевіч, куды мы пойдзем зараз?
    — Пытаньне да месца, — адказаў Шмідт, — зараз шлях адзін — на ўсход. Мы павінны ў найкарацейшы тэрмін дасягнуць Берынгавай пратокі, такім чынам выканаўшы заданьне партыі і ўрада — у адну навігацыю прайсьці Паўночны марскі шлях. Без гэтага мы не можам дапусьціць вялікай рызыкі падыходу да вострава. А ўжо з пратокі прыкладзем ўсе сілы дабрацца да вострава.
    Шмат хто з нас лёгка ўздыхнуў: бязьмежнае давер’е да кіраўніцтва экспэдыцыяй і непахісная, жалезная дысцыпліна даўно ўжо прывучыла нас не разважаць, а выконваць загаданае. Аднак мы палохаліся, што давядзецца ісьці да вострава: і раптам... Гэта «раптам» азначала зімоўку, адсюль невыкананьне заданьня, найвялікшая ганьба паражэньня, аб якім ніхто не дапускаў і думкі. І паведамленьне начальніка невыказна ўзрадавала калектыў: шлях да мэты працягваецца.
    Чукоцкае мора было яшчэ больш цяжкім у лёдавай абстаноўцы, чым Усходне-Сыбірскае. Усё часьцей і часьцей даводзілася спыняць работу машыны бясьсільнага карабля, ідучы па волі дрэйфу. У такія гадзіны, чакаючы разводзьдзя, мы спускалі з борта судна лёт і напружана сачылі за тым, у якім напрамку і з якой хуткасьцю дрэйфуе параход разам з усёй масай ільдоў. З радасьцю сустракалі чэлюскінцы паведамленьне аб дрэйфе, хаця б паўмілі ў гадзіну, але на ўсход, і хмурна лаялі рух ільдоў у адваротным напрамку.
    З усходу даляталі трывожныя весткі. Ледарэз “Літке” паведамляў аб цяжкіх ільдах у раёне Калючынскай губы, адкуль ён дастаткова памяты ільдамі на працягу нядаўна скончанай зімоўкі з цяжкасьцю выскачыў, пакінуўшы ў ільдах ля мыса Джынрэтлен параходы “Лейтэнант Шмідт” і “Сьвярдлоўск”.
    17 верасьня, выйшаўшы ў вялікае разводзьдзе, мы зноў спусьцілі на ваду самалёт. І. Бабушкін з капітанам вылецелі ў лёдавую выведку. Маленькая “страказа” прынесла экспэдыцыі вялізную карысьць сваёй несупыннай работай і простасьцю яе абслугоўваньня. Колькі разоў выратоўвала яна непаваротлівы параход з амаль безвыходных становішчаў, паказваючы яму кароткі і найбольш лёгкі спосаб выхаду з ледзяных ціскоў. Тут, у абстаноўцы “плывучага арктычнага інстытута”, мы на практыцы вывучалі “палярны камбінат” — складаную і надзвычайна плённую сумесную работу парахода і самалёта. Вось і зараз. палятаўшы каля гадзіны, “шаўрушка” вярнулася на параход. узрадаваўшы ўсіх весткаю, што перад намі 17-кілямэтравая перамычка з лёду, а далей — “наколькі хапае вока” —разрэжаная паласа лёду.
   — Узяць! — энэргічна паведаміў тэлеграф, — узяць перамычку”.
    Ізноў запрацавала машына. Параход урэзаўся шырокім корпусам у густыя ільды і, адыходзячы назад і набіраючы хуткасьць, кідаўся на перашкоды, сантымэтар за сантымэтрам прасоўваючыся наперад.
    То залазячы ў бочку, то ізноў узыходзячы на мосьцік. лаючыся і нэрвуючыся, кіраваў капітан барацьбой з лёдам. Ён гадзінамі не хадзіў у каюту, напружана ўглядаючыся ў ледзяны хаос, і гадзінамі рэзкі вецер паліў яго чырвоны, абмарожаны твар.
    Мароз да 15 градусаў і моцны вецер не маглі сагнаць Вароніна ў цёплую каюту нават на хвіліну. Мы — матросы —з цяжкасьцю выстойвалі сваю гадзіну каля штурвала, хаваючыся ў футравыя паўкажушкі, падстаўляючы ветру то бок, то сьпіну. Вахтавыыя штурманы адтанцоўвалі аднастайны танец, стараючыся сагрэць абмерзлыя ногі, а капітан увесь дзень не зыходзіў з мосьціка.
    Пад вечар рух спыніўся: дзесяцібальны шматгадовы лёд, спрасаваны норд-вестам, шчыльна закрыў усё мора.
    — Курыца напіцца не можа, няма дзе, — стомлена прагаварыў Варонін: — Будзем чакаць раніцы, можа вецер зьменіцца і разьвядзе. Я пайду, прылягу, а калі што будзе, адразу пабудзіце.
    Спынілася судно. Струмком курыўся з трубы шызы дымок, Вахтавы матрос-гігант Грыша Дурасаў вытравіў лёт і самотна блукаў па палубе, не ведаючы, да чаго прыкласьці свае дужыя. нязвыклыя абыходзіцца без працы рукі.
   — Паспрабаваць бы ўзарваць лёд, — прапанаваў С. В. Гудзін. —Паклічце падрыўніка.
    Хвілін праз дзесяць на лёд зышлі падрыўнік Гардзееў, урангелеўцы Пагосаў і Рыцк. Мэтрах у дваццаці наперадзе судна яны апусьцілі ў прарубленую ў лёдзе палонку вялікі зарад аманалу, падпалілі шнур і разьбегліся. Рэзка і гулка прагучаў выбух у звыклай цішыні. Вялізным фантанам ва ўсе бакі і ўгару пырснулі кавалкі лёду, з шыпеньнем і глухімі ўдарамі падаючы на сьнег. На месцы выбуху ўтварылася шараватая лужына ледзяной кашы.
    — Кепска, — адзначыў старпам, з шастом у руках прабегшы па кашы. — Калі б шчыліны былі, тады добра, можна біць і ўзрываць, а так бескарысна, не пойдзе судна.
    Сяргей Васільевіч,—з палубы крыкнуў вахтавы штурман Паўлаў, — на хвілінку вас можна?
    Іду, — старпам накіраваўся да штормтрапа, глыбока правальваючыся ў сьнег.
    — Вы пыталіся аб дрэйфе? — казаў яму на палубе Паўлаў, — дрэйф дзьве мілі ў гадзіну па курсу.
    — Не можа быць!? — здзіўлена ўтаропіў старпам вочы. — Дзьве мілі?
    — Так. Я сам не верыў, наўмысьля правяраў некалькі разоў.
    Старпам перахіліўся праз пляншыр, і звонка крыкнуў у вячэрнюю, шэрую муць падрыўнікам, якія знаходзіліся на лёдзе:
    — Гэй, вылазьце на судно. Не трэба падрываць, нас нясе да Берынгавай пратокі.
    Раніцою на небасхіле паказаўся прысадзісты востраў Калючын. Несупынны дрэйф за дзень пацягнуў параход да яго, і ўвечары востраў быў бачны мілях у сямі наперадзе судна.
    — Ведаеш колькі засталося? — падышоў да мяне Барыс Громаў. — Засталося сто сорак! — Ён пайшоў паведамляць іншым радасную навіну.
    Я не прасіў Барыса расшыфроўваць дзіўныя словы, я зразумеў: да Берынгавай пратокі засталося сто сорак міль...
                                                         БАЯВАЯ ГАТОЎНАСЬЦЬ
    Пасьля таго, як у студзені дрэйф “Чэлюскіна” зьвярнуў у паўднёва-заходнім напрамку, ён увесь час кружыў па Чукоцкаму мору, робячы адмысловыя петлі і кручкі. У канцы студзеня дрэйф павярнуў на паўднёвы ўсход, і далёка на поўдзень ад нас зноў паплылі каля судна да дробязяў знаёмыя мыс Ванкарэм, Анман і небясьпечны востраў Калючын.
    Зімоўка “Чэлюскіна” далёка  не была падобна на звычайныя зімоўкі суднаў у Арктыцы. Сама па сабе палярная зімоўка карабля зьява не новая і, так сказаць, у дастатковай меры асвоеная маракамі-палярнікамі: амаль штогод у паўночных морах зімуюць параходы, захопленыя нечаканым прысяваньнем ільдоў і ледзяной пасткай, і з надыходам вясны гэтыя параходы зноў выходзяць на чыстую ваду. Але розьніца паміж зімоўкай “Чэлюскіна” і зімоўкай суднаў “Север”, «Хабаровск» і “Анадырь” каля мыса Якан была вялікая: першы быў у ледзяной пастцы дрэйфуючых ільдоў, ён быў сотнямі кілямэтраў адрэзаны ад берагу і ператварыўся ў цацку для шматгадовых ільдоў, другія ж у час пасьпелі прабіцца да берагу і праводзілі спакойна зіму ў нерухомых ільдах берагавога прыпаю.
    Месца, дзе знаходзіўся “Чэлюскін”, было цэнтрам прасаваньня ільдоў. Шэраг экскурсій чэлюскінцаў у ваколіцы стаянкі карабля паказаў, што тут заўсёды адбываецца зьмена абстаноўкі. Параход акружалі з усіх бакоў вялізныя грады таросаў, шмат якія з іх былі да 15 мэтраў у вышыню.
    Амаль усю зіму вакол парахода адбываліся перасоўваньні лёду. Пад дзеяньнем вятроў і плыняў ледзяныя палі разыходзіліся, недалёка ад парахода ўтвараючы вялікія прасторы чыстай вады. Моцны мароз хутка зацягваў разводзьдзі тоненькім лёдам, лёд нарастаў усё больш і больш, а потым зьмяняўся вецер, ільды зноў прыходзілі ў рух, і на месцы нядаўніх разводзьдзяў з шумам, скрыгатам і грукатам узьнімаўся велізарнейшы вал.
    Такія моманты былі небясьпечнымі для карабля. Да месца сьцісканьня, для нагляданьняў за ім, выходзілі чэлюскінцы, на караблі дакладна вымяралі колькасьць вады ў леялах і наглядалі за перамяшчэньнем лёду навакол корпуса парахода. Напружанае становішча людзей цягнулася да таго часу, пакуль не спынялася перасоўваньне ільдоў і параходу больш нішто не пагражала.
    Перасоўваньні і тарашэньні ільдоў рабіліся ўсё часьцей і часьцей, яны адбываліся ў непасрэднай блізкасьці ад парахода і былі моманты, калі пагібель “Чэлюскіна” здавалася немінучай...
                                                           ЛЁДАВЫ ЛЯГЕР ШМІДТА
                                                                           13 лютага
                                                                                   5
    Калі борт парахода супроць першага трума параўняўся з лёдам, з палубы прагучаў рэзкі выкрык штурмана Маркава:
    — На самалёт!
    Мы моўчкі і хутка падпарадкаваліся загаду, ускакваючы на борт гінуўшага карабля. І тады самалёт, які да гэтага часу здавалася быў асуджаным і мёртвым, раптам ажыў. Я ведаў — самалёт напраўляюць людзі, я сам працаваў на выгрузцы яго, але такой прыгожай, такой грацыёзнай была гэтая маленькая выведвальная птушка, так плаўна і спрытна пасоўвалася яна, што здавалася — не людзі рушаць самалёт, а, наадварот, людзі толькі стрымліваюць гарачае імкненьне “страказы” хутчэй пакінуць гінучы параход.
    Нарэшце, далёка ў бок быў адведзены самалёт. З ботдэку на лёд ляцелі мяшкі з цёплым адзеньнем. Радыёбрыгада вынесла ўсё абсталяваньне аварыйнай рацыі. Далей ад судна адышлі жанчыны з дзецьмі і некалькі хворых таварышаў. Ім хутка зрабілі палатку і распалілі ў ён прымус. Штурман Вінаградаў перасек талі выратавальных шлюпак. Мы згрузілі карасін, нафту і бэнзін. На борце ні разу не было сказана слова “SOS” (ратуйце нашы душы — міжнародны сыгнал няшчасьця), але не перадаваўся гэты сыгнал і нашай радыёстанцыяй. Радыст Крэнкель да апошняй хвіліны выстукваў ключом тэлеграмы, спакойна расказваючы Вялікай Зямлі аб нашай рабоце.
    Нарэшце, усё выгружана. Да канчатковай пагібелі карабля заставалася невядомая нікому колькасьць хвілін, і Баброў крыкнуў у пургу:
    — Можна пайсьці забраць рэчы асабістага карыстаньня і дакумэнты!
    Толькі зараз я ўспомніў аб рукапісах, камсамольскім білеце і дзёньніках.
    — “Трэба захапіць”, — пранеслася ў галаве, і я пабег да калідора. У куту на палубе Грыша Дурасаў, Магілевіч і качагар Громаў дабівалі трох суднавых сьвіней. Сьвінні дзіка крычалі і памыкаліся бегчы. Я спыніўся, дапамагаючы перакінуць цяжкія тушы за борт. Потым пабег у калідор.
    — У левым калідоры — вэрлах: чамаданы, абутак, адзежа, — усё перамяшалася і пераблыталася. Два Сяргеевы — матрос і повар — выкідвалі іх за борт, хапаючы як папала. Дзьверы кают былі адчынены насьцеж, праз іх бачны быў суцэльны прарыў зьзяючы ў борце. На падлозе кают валяліся кавалкі лёду.
    Я пабег да сябе, у цёмны правы калідор. Тут нікога не было, і міжвольна зрабілася жудасна.
    — “Ці пасьпею выйсьці адсюль?..” — ногі зашлёпалі па вадзе. Вада набралася ўжо ў каюту, дзе цьмяна і непатрэбна гарэла лямпа. На стале ляжала шахматная дошка з расстаўленымі на ёй фігурамі.
    — Так, мы атрымалі мат, — сказаў я, зьвяртаючыся да шахматаў. Хутка зваліў у чамадан рукапісы, дзёньнікі і дакумэнты, зьверху кінуў касьцюм і, прыхапіўшы з ложка коўдру, кінуўся з каюты.
    Я пабег на палубу і саскочыў на лёд. Валёнкі прамоклі, ногі чаўкалі ў іх, і, знайшоўшы на сьнезе пару новых валёнак. хутка пераабуў абмерзлыя ногі.
    Пурга, здавалася, крышку сьціхла, на лёдзе зрабілася відней. Работа была скончана. Навакол сабраліся стомленыя таварышы, і трывогай паглядаючы на параход, які глыбока асеў носам у ледзяную кашу.
    З выхлапной трубы аварыйнай электрастанцыі заклубіўся шызы дым, і ад гэтага зрабілася нават сьмешна.
    — Навошта запусьцілі аварыйку? — запытаў я ў суседа, карабельнага цесьлі Шушы. Той пасмоктваў кароткую люльку.
    — Не ведаю, — паціснуў ён плячыма.
    Кінаапэратар Аркадзій Шафран хутка круціў ручку апарата, здымаючы апошнія хвіліны карабля. На сьнежна-белым твары яго, крышку перакрыўленым жахам, ярка гарэла рыжая барада, а пасінелыя губы невыразна шапталі:
    — Ой, мама, бедная мама...
    — Вось малайчына, — штурхнуў мяне Шуша. — Страшна, а працуе. Вось гэта я разумею, усё зьніме хлопец!
    Нарэшце нос парахода канчаткова прарваў ледзяныя ціскі і хутка пайшоў уніз. Параход узьнімаў над лёдам карму.
    — Усе на лёд! — данёсься з палубы голас капітана. З борту судна, нібы яблыкі ў буру, пасыпаліся людзі. Прайшлі, магчыма, толькі сэкунды, і на борце засталіся толькі трое: Шмідт, капітан Варонін і загадчык гаспадаркі Барыс Магілевіч. Начальнік экспэдыцыі хутка зышоў з карабля, на пляншыры засталіся капітан і Магілевіч.
    Мы бачылі — яшчэ момант і будзе позна. Перакрываючы трэск гінуўшага карабля і завываньне ветру, разам закрычалі некалькі галасоў:
    — Саскоквайце. Саскоквайце, д’яблы!
    Губы капітана заварушыліся. Ён нешта казаў Магілевічу. Барыс павярнуўся тварам у наш бок, у зубах у яго тырчала люлька.
    — Саскоквайце!
    Капітан грузна ўпаў на лёд. Побач з ім, ледзь не разьбіўшы яму галаву, грукнулася бервяно. Капітан на карачках адпоўз у бок. Магілевіч на борце застаўся адзін. Карма хутка ўзьнімалася ўгару, судно станавілася на нябачны пад вадой нос, з вялікім шумам праломваючы ледзяныя ціскі.
    — Саскаквай хутчэй!.. — настойвалі мы.
    — Барыс, саскоквай! — пачуўся голас Ота Юльевіча. Загадчык гаспадаркі не саскочыў. Люлька высьлізнула ў яго з рота, ён саскочыў з пляншыра ізноў на палубу і, сьпяшаючы, прабіраўся да спардэка, адкуль было ніжэй да лёду.
    Але было позна ўжо: з кармы шалёна сарваліся бочкі гаручым, яны бязьлітасна наляцелі на чалавека, падмялі і зьнішчылі яго.
    Барыс нават не ўскрыкнуў: ён загінуў, як бальшавік і герой — на пасту.
    ... У апошні раз мільганулі над вадой руль і вінт карабля.
    Усё грукатала, скрыгатала і трашчала. Над месцам, дзе сэкунду назад стаяў “Чэлюскін”, клубіліся чорным воблакам дым, сажа і вугальны пыл.
    — Канец, —цяжка ўздыхнуў нехта побач са мной. — Барыс таксама загінуў.
    Моўчкі стаялі людзі. На месцы пагібелі асядаў чорны дым, і на душы ў гэтую хвіліну зрабілася таксама чорна і цяжка. Да горла падкотваўся нябачны камок, горла сьціснула спазма і на вейках зьявілася непрыемная вільготнасьць.
    — Трэба зрабіць пераклічку, — ці ўсе зышлі з карабля, — дачуўся спакойны голас Ота Юльевіча. — Таварыш Баброў, займіцеся гэтым...
                                              Лягер Шмідта
                                                         1
    Роўна дзьве гадзіны апускаўся “Чэлюскін”, параненым корпусам прабіваючы лёдавыя ціскі. Ён пайшоў пад лёд у 13 гадзін 30 хвілін, кардынаты пагібелі карабля — 172°50'9'' заходняй даўгаты і 68°18' паўночнай шыраты.
    На пераклічцы пасьля пагібелі адазваліся на свае прозьвішчы 104 чалавекі. Сто пяты — загадчык гаспадаркі Барыс Магілевіч — не быў нават выкліканы ў сьпісу жывых: усе сто чатыры бачылі, як загінуў слаўны таварыш.
    Мы стаялі на лёдзе, уздрыгваючы, пераступаючы з нагі на нагу, і цярпліва чакалі загадаў. Цяжкае адчуваньне страты парахода і чалавека прайшло, яго зьмяніла прага да дзейнасьці і цеплыні.
    /Аляксандр Міронаў.  Рэйс “Чэлюскіна”. Менск. 1936. С. 3-19, 48-73, 154-155, 170-173./










                                                                 ДОРОГИ  ЮНОСТИ
    Вторая половина двадцатых и начало тридцатых годов — яркими, взлетными были они для нас, тогда молодых!
    Только что закончилось преобразование сельского хозяйства страны, и слово «колхоз» стало обычным, общенародным. Газетные статьи звали парней и девчат на Магнитку, на ХТЗ, на Днепрогэс и на строительство города юности — Комсомольска-на-Амуре. В городах закрылись биржи труда: нигде не осталось ни одного безработного. Зато повсеместно открывались новые высшие и средние учебные заведения: стране были срочно нужны тысячи техников, инженеров и агрономов.
    Мы, восемнадцати-двадцатилетние, думали теперь не о том, где бы и какую работу найти. Мы могли выбирать, куда пойти, чтобы работа была по душе.
    Но разве юность живет одной только работой? Юность всегда и навечно — поиски новых, еще никем не открытых путей. Она зовет нас туда, где трудно, где сама жизнь нуждается в нашем упорстве и нерастраченных силах. И, подчиняясь этому зову, каждый выбирает свою, одну-единственную дорогу, чтобы шагать по ней без оглядки до конца.
    Сын белорусского железнодорожника, в роду у которого никогда не бывало ни одного моряка, я с самого детства мечтал о бескрайних океанских дорогах. В девятнадцать неполных лет я распрощался с родным Минском и через двое суток уже шагал по бревенчатым мостовым Архангельска, столицы пильщиков звонкого северного леса, продубленных ветрами всех широт мореходов и немногословных, неулыбчивых полярников, быть может, только вчера вернувшихся в многолюдный город из далекой Арктики. Шагал прямо к порту, сгорая от нетерпения скорее увидеть взлелеянные в мечтах корабли.
    Нет, я не ошибся, сразу по окончании средней школы ринувшись за тысячи верст, в невиданную, незнакомую жизнь. Здесь все было необыкновенно и прекрасно: и прошлое, и настоящее, и, конечно же, будущее. Прошлое — легендарный «Святой Фока» Георгия Седова, доживавший свой век на приколе у одного из причалов матросской слободки Соломбалы. Настоящее — знаменитые походы «Ленина», «Ермака», «Красина», «Малыгина» и других ледоколов в малоизведанную Арктику. А будущее... Я верил, я наверняка знал, что в нем найдется место и для меня!
    Оно нашлось, это место, хотя сначала вместо могучего судна была маленькая парусно-моторная шхуна «Белуха», вместо романтики дальних морских скитаний — тяжелый матросский труд. Но, может быть, это к лучшему? Ведь на таких, как «Белуха», суденышках и плавают настоящие мореходы, способные воспитать Человека из неоперившегося, восторженного и беспомощного юнца...
    ...Один за другим уходили из Архангельска в заморские дали груженные «северным золотом» — экспортной древесиной — сухогрузные пароходы... На карте Арктики появлялось все больше алых флажков — это вступали в строй новые полярные научно-исследовательские станции и зимовки... В высокие северные широты уходили на ледоколах все новые экспедиции...
    И только меня — казалось, меня одного — не брали ни на сухогрузы, ни на зимовки, ни на ледоколы. Неужели и впредь не найдется места нигде, кроме нашей «Белухи»? Неужели не месяцы, а годы и годы суждено мне болтаться на этой шхуне с волны на волну, от становища до становища, по серо-свинцовому Беломорью?
    Иной раз ловил себя на горькой мысли: «Не бросить ли все к чертям, не вернуться ли в Минск? Ведь можно и там найти работу, да еще и поспокойнее, полегче...» Может, и бросил бы, и списался б на берег, но — нет, не смог изменить мечте, а вернее, товарищи не позволили расстаться с морем. И когда следующей осенью послали меня, наконец, матросом первого класса на пароход дальнего плавания, я не раз с благодарностью вспоминал о друзьях-белушанах, которые суровой своею лаской, а то и совсем неласковым словом, но всегда вовремя поддерживали мятущегося паренька в самом начале избранного им пути...
    Вернулся в Архангельск спустя без малого год, а тут новость: в Арктику отправился ледокольный пароход «Сибиряков», чтобы в течение одной навигации пройти с запада на восток по всему Северному морскому пути. Екнуло сердце: «Эх, мне бы! Такое не удавалось до сих пор ни одному кораблю!»
    Забрался в городскую библиотеку, зарылся в книги: швед Норденшельд шел с запада на восток два долгих года, норвежец Амундсен — целых три, наш русский гидрограф Вилькицкий с востока на запад — тоже два. Пройдет ли «Сибиряков», не зазимует ли и он? А если зазимует, так не быстрее и не выгоднее ли ходить из Мурманска во Владивосток не Северным, а Южным морским путем — вокруг Европы и Африки, огибая всю Южную Азию: хоть и в три раза дальше, зато без задержек, наверняка?!
    ...В тот вечер я допоздна засиделся в штурманской рубке на нашем судне, как заправский капитан перед дальним морским походом, прикидывая на картах, подсчитывал оба пути: и Северный, и Южный. Получалось удивительное, убийственное несоответствие. Если плыть, предположим, Южным, придется топать и топать целых три месяца вдоль берегов Норвегии, Дании, Голландии, Бельгии, справа по борту оставить Англию, потом — мимо Франции, Португалии, Испании. За ними — Средиземное море, через Суэцкий канал — в Красное; наконец в Индийский, в Тихий океаны — так, чтобы Индия, Китай и почти вся Япония оставались слева по борту. И только тогда, наконец, я доберусь до нашего Владивостока.
    А если Северным? Баренцево море, Карское, Лаптевых, Восточно-Сибирское, Чукотское, там через пролив в Берингово море, и все: дома!
    Так вот, значит, почему пошел «Сибиряков» Великим Северным морским путем! Вот почему мечтают о его открытии четыре с лишним столетия чуть ли не все мореплаватели Европы! А прошли только трое: Норденшельд, Амундсен и Вилькицкий — не за месяц, даже не за три, как надо идти Южным, а за два и за три года, с тяжелыми и изнурительными зимовками в арктических льдах. Кому же он нужен, такой, с позволения сказать, Северный морской путь, где бабушка надвое гадала — дойдешь ли до цели, или, подобно «Вайгачу», прямехоньким курсом отправишься на морское дно...
    Но «Сибиряков» все шел и шел: через Карское море, через море Лаптевых, Восточно-Сибирское... Добрался до последнего, до Чукотского, и хотя потерял там в борьбе со льдами сначала лопасти гребного винта, потом и весь винт вместе с головкой гребного вала, а все равно под парусами вырвался из ледяного плена на чистую воду в Берингов пролив.
    Прошел!
    Так Северный морской путь — весь, от начала до конца, впервые в истории мореплавания был пройден всего лишь за одно короткое арктическое лето.
    Скептики, правда, пожимали плечами:
    — Чему радоваться? Не прошли, а проползли с грехом пополам.
    Английские, американские, немецкие газеты выражались определеннее:
    — Случайная удача, не больше. А Север как был, так и останется непреодолимым из-за арктических льдов.
    И хотя не могли они не восхищаться учеными и моряками во главе с профессором Шмидтом и капитаном Ворониным, преодолевшими непреодолимое, но дальше этого восхищения не заходили прогнозы даже самых знаменитых зарубежных исследователей.
    Тем временем еще год прошел, и в начале июня следующего, 1933 года, меня в числе шестерых моряков-архангелогородцев вызвали в контору незадолго до того созданного Главного управления Северного морского пути.
    Принял нас прославившийся своим Сибиряковским походом полярный капитан Владимир Иванович Воронин, за плечами у которого уже тогда насчитывалась не одна экспедиция в малоизведанные и вовсе никем не посещавшиеся районы арктических морей. Воронина знали и, несмотря на крутой нрав, по-настоящему любили все моряки-северяне. Очень многих, с кем доводилось плавать на разных кораблях, знал и он, умевший, как ни один другой капитан, ценить людей не за красивые, как говорится, глаза, а за настоящую моряцкую хватку и неистребимую никакими испытаниями влюбленность в море. Поэтому не только штурманов и механиков, но даже матросов и кочегаров в свои экипажи Владимир Иванович, как правило, подбирал сам.
    Удивительного в этом не было ничего: кому, как не потомственному мореходу-помору, с раннего детства связавшему свою жизнь с суровыми морями Заполярья, лучше знать, кто годен, а кто не годен к службе на этих морях! Недаром Воронин еще десятилетним мальчонкой — «зуйком» — начал ходить на парусной шхуне со своим отцом и старшими братьями на зверобойные промыслы в Белое и Баренцево моря. Не зря и матросом пошел в пятнадцать лет на каботажный купеческий пароход «Николай», перевозивший то богомольцев в «святые места» — на Соловецкие острова, то сельдь и треску из норвежских портов в Архангельск. И только после Октябрьской революции Владимир Иванович смог стать сначала штурманом дальнего плавания, а потом и капитаном.
    Немногословный и замкнутый, как все поморы, Воронин нелегко и непросто сходился с людьми. Даже близкие друзья, даже штурманы, проплававшие с ним не одну навигацию, откровенно побаивались этого могучего, широкоплечего, неулыбчивого человека: чуть что не так — распушит, хоть ты сквозь палубу провались! Зато не было на всем Севере капитана справедливее его; и уж если проплавает с ним матрос или первогодок-штурман год-другой — потом парня на любое судно берут с радостью: воронинской выучки человек.
    И плавали «воронинские» на многих советских кораблях — на Севере и на Балтике, на Черном море и в Тихом океане. А сам Владимир Иванович никогда не стремился в дальние заморские рейсы, в чужие экзотические широты, предпочитая им всегда трудные, всегда связанные с риском походы в отечественных заполярных морях. Летом — по становищам Мурмана, Новой Земли, к зимовщикам недавно открытой полярной станции на Земле Франца-Иосифа. Зимой — в горло Белого моря на тюлений промысел — «зверобойку». И не только потому, что потомственного помора влекли к себе родные полярные просторы. Знал Воронин, на собственном опыте испытал, воспитанников своих учил, что нет для настоящего моряка лучшей школы, чем суровые северные моря, как нет на свете мужской дружбы крепче, чем та, которая прошла полярную закалку. А дружбой этот суровый и замкнутый человек дорожил больше всего.
    Много славных мореходов дал нашей стране неласковый Север. И среди них, как одного из достойнейших, советский народ называет Владимира Ивановича Воронина. Начиная с 1929 года вместе с профессором Отто Юльевичем Шмидтом он лето за летом пробивался все дальше в глубины Арктического бассейна, пока, наконец, не прошел вместе с ним из конца в конец Арктики и не покорил Великий Северный морской путь.
    «В море — дома, а дома — только в гостях», — гласит моряцкая поговорка, сложенная о таких мореходах, как ледовый капитан Воронин. Поэтому и не мудрено, что на всем Севере не было, пожалуй, судоводителя, который лучше Владимира Ивановича знал бы условия плавания в здешних неизученных широтах, как не было в западном секторе Арктики такого географического пункта, куда он не смог бы или не сумел провести свое судно.
    Все это вспомнилось мне в то раннее июньское утро, когда, по повестке Главсевморпути, я чуть не бегом мчался через весь Архангельск, а зачем — и сам еще не знал. Но торопился: не станут же вызывать понапрасну. И очень обрадовался, увидев у подъезда Морской конторы на площади Профсоюзов тоже запыхавшихся и тоже заметно взволнованных приятелей — Валю Паршинского и Мишу Данилкина. Знали мы друг друга давно, хотя они работали кочегарами на ледоколах, а я матросом то на «Белухе», то на судах дальнего плавания. Только ведь и у морей есть перекрестки, и сходятся на них все пути, а наши пути — и того чаще — сходились на комсомольских собраниях в портовом Клубе моряков.
    — Тоже сюда? — спросил Данилкин, а Паршинский, пыхнув ароматным дымком «кепстена», усмехнулся:
    — Или не видишь? Вспаренный прилетел, как из бани. Пошли.
    Но Миша удержал:
    — Подождем малость, сейчас остальные подкатят. Вместе сподручнее.
    Остальные подошли один за другим, тоже наши ребята: Геша Баранов, Вася Громов и Степа Фетин. На груди у Баранова и Громова сверкали совсем еще новенькие ордена Трудового Красного Знамени, год назад полученные за участие в ледовом походе «Сибирякова».
    Владимир Иванович поздоровался с нами коротким кивком головы, отрывисто спросил:
    — В Арктику пойдете? Со мной, на «Челюскине»?
    Мы ничего не знали: ни куда в Арктику, ни на каком «Челюскине». Кажись, на всем Севере и парохода нет с таким названием. А все же ответили разом, как сговорились:
    — Идем!
    — Добро,— капитан махнул рукой на стулья. — Садитесь пока.— И тоже усевшись в кресло за просторным столом, продолжал, пошевеливая пушистыми каштановыми усами: — Пароход «Челюскин» построен по заказу нашего правительства на датской судостроительной верфи «Бурмистр-ог-Вайн». Пароход, — он как бы подчеркнул это слово, — а не ледокол, ясно? И должны мы на нем повторить то, что сделали в прошлом году на «Сибирякове». За лето пройти весь Северный морской путь. Настала пора выяснить: могут там пароходы ходить или не могут. Наши моря, понимаете? Наши! А значит, нам на них и хозяйствовать! Вот какое дело, ребята. За тем и вызвал.
    Мы слушали, не спуская с Воронина загоревшихся глаз, а он помолчал, как бы взвешивая уже сказанное, и вдруг сердито нахмурил брови:
    — Не неволю! Добровольцев зову: из лучших, у кого опыта вдосталь и моряцкой хватки не занимать. Потому как в Арктике всякое бывает... Не в Лондон идем, можем и не вернуться... А боязно — отправляйтесь на пассажирские лайбы, там и в белых перчатках, при галстуке можно в руле стоять! На раздумья — сутки: чтоб завтра в это же время ответ был. Все ясно?
    А нам шестерым все и так, без раздумий было яснее ясного. И, не сговариваясь, мы повторили, будто выплеснули:
    — Идем!
     — Добро, — Воронин кивнул, — помаленьку готовьтесь. Да прежде времени в колокола не трезвоньте: не люблю трескотни, к добру не ведет. Валяйте покуда, как говорится, с богом...
    И отпустил, не подав на прощанье руку, — не любил рукопожатий.
    Медленно шел я домой, обдумывая каждое слово капитана. Северный морской путь. «Челюскин», первый в истории мореплавания пароход, который должен за короткое арктическое лето пройти по всему Великому Северному пути... Первый! И на нем я буду служить матросом! А давно ли завидовал счастливцам-сибиряковцам? Давно ли было отчаяние — неужели не повезло мне и я зря сорвался из Минска, из дому? Как хорошо, как славно, что не ушел с «Белухи», не уехал, не изменил морю: вот когда, наконец, начинается и моя далекая-далекая, долгожданная дорога!
    Воронин приказал молчать, и мы молчали — никому о «Челюскине» ни слова. Ликуя в душе, молчали весь остаток июня и первые десять июльских дней. А 11 июля мы были уже в Ленинграде и ехали с вокзала в морской торговый порт, где возле одного из причалов стоял, возвышаясь черными бортами над пристанью, новенький пароход с белой надписью на носу и на корме: «Челюскин».
    Не торопясь, как и положено бывалым мореходам, поднялись мы на палубу, и первым, кого увидели, оказался тоже архангелогородец, боцман-сибиряковец Анатолий Загорский. Он явно обрадовался нам, расспросил, как доехали, и посоветовал:
    — Дуй пока отдыхать, хлопчики! Завтра с утра за работу.
    У меня спросил:
    — Встанешь с ноля на ночную вахту?
    Я кивнул, и Загорский окликнул пробегавшего мимо широколицего, курносого, плечистого паренька в замасленной робе:
    — Эй, Мишук! Познакомься: твой напарник, вместе будете жить. Отведи в каюту.
    Хоть и новенький был пароход, и построен по специальному заказу, с учетом наибольших удобств для экипажа, а такой уютной, такой светлой каюты я увидеть не ожидал. Просторная, чистенькая, с двумя пружинными койками одна над другой. Диван, два шкафа-рундука для одежды, небольшой стол с чернильницей и пепельницей. На крашенной масляными белилами переборке над столом — широкое зеркало в коричневой раме, рядом коричневая полка с графином и двумя стаканами и сверкающая начищенной латунью керосиновая лампа на карданной подвеске. Лампа, конечно, на случай, если в далеком арктическом плавании выйдет почему-либо из строя корабельная динамо-машина. А в довершение ко всем этим удобствам — шерстяные, с ткаными узорами темно-зеленые занавески над каждой койкой и шерстяные же теплые серые одеяла.
    — Нравится? — спросил новый знакомый, с улыбкой наблюдавший за мной, и великодушно предложил лучшее место в каюте: — Занимай верхнюю койку. Тебя как кличут? Меня — Ткач; из Николаева я, с Украины. А ты?
    — Сейчас из Архангельска, вообще же родом из Минска. Белорус.
— Здорово! — Миша рассмеялся.— «Бульбоед» и «хохляра» в одной каюте сошлись! У нас тут кого хочешь найдешь: русские, латыши, поляки, евреи... Шмидт и Кренкель, если ребята не брешут, будто из обрусевших немцев. А среди ученых, говорят, даже татарин есть. Целый тебе интернационал, верно? — Ткач прислушался, шагнул к двери.— Устраивайся, а я побегу: вон какая заваруха на погрузке... Захочешь спать — ложись, к ужину разбужу!
    Хлопнула дверь, Мишук умчался. Славный, как видно, парень, веселый, открытый. Чуть ли не за минуту со всем экипажем перезнакомил. Жить с ним, пожалуй, будет легко, а в длительном рейсе это важно...
    Я принялся разгружать чемодан, раскладывать и развешивать в рундуке одежду. С палубы доносился привычный шум и грохот погрузки: то и дело взвывали лебедки, переругивались грузчики; над головой по палубе топали куда-то спешащие матросы. Захотелось взглянуть на всю эту знакомую, но всегда волнующую суету, и, задвинув опустевший чемодан под нижнюю койку, я отправился наверх. Вышел, да так и застыл у поручней, залюбовавшись слаженным ритмом работы, непонятным и суматошным для тех, кто не знает моря.
    Подхваченные лебедками, стропы с ящиками и тюками экспедиционного груза плавно опускались в корабельные трюмы, где стивидоры-грузчики плотно и ловко слой за слоем укладывали его от борта до борта.
    На пристань один за другим въезжали грузовые автомобили с новой поклажей. К левому борту парохода приткнулись низко сидящие в воде баржи, и с них портовые рабочие тоже перегружали кладь.
    Командовал всем этим молодой, чернобровый и давно не брившийся парень в сером от пыли берете, с блокнотом в одной и карандашом в другой руке.
    — Кто это? — спросил я у проходившего мимо Ткача.
    — Земляк твой, тоже из Белоруссии,— ответил Мишук. — Завхоз экспедиции Борис Могилевич: всю, брат, погрузку вот так завихается. Днем и ночью которые уже сутки без сна.
    Мой земляк. Вот ведь мир до чего тесен: два белорусских хлопца встретились на одном судне!
    Дождавшись перекура, я подошел к завхозу, поздоровался.
    — Добрый день, землячок. Як жывеш, як маешся?
    — Анічога, памалу,— откликнулся он, сверкнув удивительно черными глазами. — Ты откуда?
    — Из Минска. А ты?
    — Из Брагина, только уже давно. В команду или в экспедиционный состав?
    — Матросом первого класса.
    Но поговорить не удалось: перекур окончился, и Могилевич ушел. Он и ночью, во время моей вахты, продолжал «завихаться», когда вся команда ушла отдыхать, и только Борис шагал и шагал от трюма к трюму, отмечая в блокноте каждый ящик и каждый тюк груза. Лишь к утру наступила тишина, пронизанная розовым светом зари: замолкли лебедки, уехали грузовики, ушли грузчики. А возле распахнутого, по самый люк набитого снаряжением трюма, растянувшись на кипе войлока, сладко уснул завхоз, окончательно выбившийся из сил. С лица его постепенно сошло выражение озабоченности, но даже во сне блокнот с бесконечными столбиками цифр был крепко зажат в руке Бориса.
    Я не стал его будить и, стараясь топать потише по железному настилу палубы, прошел на полубак, отбил четыре склянки, а потом на полуюте поднял на флагштоке яркий, как утреннее солнце, флаг:
    «Здравствуй, новый трудовой день!»
    Вернулся на спардек — и замер, даже руки по швам вытянул, увидев Отто Юльевича Шмидта.
    Он шел прямо на меня, не глядя по сторонам, опустив голову с густой и длинной черной бородой — высокий, худой, чуть-чуть сутуловатый, в черном, почти до колен, пиджаке и в кепке с большим козырьком. Матово-бледное лицо профессора с глубокой складкой меж бровей показалось таким озабоченным, что я едва не подался назад, чтобы не мешать ему. Но Шмидт уже поднял голову с удивительно серыми, зеленоватого отлива глазами, и в этих глазах я почувствовал живой интерес, уловил улыбку.
    — Здравствуйте, Отто Юльевич...
    — Доброе утро. — Профессор остановился. — Новенький?
    — Вчера из Архангельска... С капитаном Ворониным...
    — Как же, знаю. Владимир Иванович обо всех рассказывал. Матрос Миронов. А я ведь тоже из ваших краев: могилевчанин. Впервые в Арктику?
    — Первый раз.
    — Ну что же, у вас все еще впереди.
    И вдруг, оборвав разговор на полуслове, опять заложил за спину бледные руки с тонкими пальцами и ровным, неторопливым шагом направился вдоль спардека.
    Впоследствии, в течение многих месяцев, мы каждое утро видели начальника экспедиции на таких прогулках. И часто казалось со стороны, что в эти минуты он мысленно находился далеко от судна и от всех экспедиционных дел: то хмурился, перебирая хрупкими пальцами густую кипень чуть тронутой проседью бороды, то улыбался каким-то своим мыслям... В такие минуты ребята старались ему не мешать.
    А в то солнечное утро моей самой первой челюскинской вахты, после очень коротенького разговора со Шмидтом, на душе у меня вдруг стало необыкновенно радостно и тепло. «Я ведь тоже из ваших краев: могилевчанин»,— сказал Отто Юльевич. И Борис Могилевич, завхоз, уроженец бывшей Минской губернии. Вот как славно, как здорово получается: белорусская наша земля посылает в арктическое плавание на «Челюскине» троих своих сыновей!
    Прошло несколько дней после первой вахты, огляделся, освоился, и оказалось, что не трое нас на борту судна, а целых семь человек! Кроме Шмидта, меня и Могилевича, уроженцы Витебщины матрос первого класса Николай Ломоносов, кочегар первого класса Иосиф Малаховский, старший водолаз Алексей Харкевич и помощник завхоза, бывший балтиец, участник гражданской войны Александр Канцын.
    ...Но вот, наконец, и последний день стоянки «Челюскина» в Ленинградском порту.
    Вскоре после полудня хлопотливые портовые буксиры перетащили судно к Набережной лейтенанта Шмидта, а ближе к вечеру всю ее заполнили горожане. С оркестрами, с песнями, со знаменами, словно на торжественный праздник, шли и шли ленинградцы.
    На средней палубе заканчивались приготовления к прощальному митингу. Перед микрофоном собрались Отто Юльевич Шмидт, Владимир Иванович Воронин, заместители начальника экспедиции Бобров, Конусов, Баевский, представители партийных и общественных организаций заводов и фабрик города Ленина. Тепло и торжественно звучали напутственные слова провожающих. Взволнованно и сердечно отвечал им Шмидт:
    — Куда бы ни забросила нас судьба, мы всегда будем помнить о вас, дорогие друзья. Верьте мне, верьте всем нам: мы сделаем все, чтобы вернуться с победой!
    Митинг закончился, когда белая летняя ночь окутала город мерцающим светом. Салютуя колыбели Великого Октября, трижды пропела сирена «Челюскина», и в ответ на трубный голос ее наперебой заревели гудки стоявших в порту кораблей.
    Вот и трап убран... И отданы швартовые концы... Между бортом судна и гранитной стенкой набережной ширится полоса невской воды...
    Что же представлял собой наш корабль? Чье имя присвоили ему в день рождения на датской судоверфи?
    ...В середине XVIII века на Крайнем Севере России долгое время работала исследовательская Великая северная экспедиция, состоявшая из нескольких морских и сухопутных отрядов. Одним из них командовал отважный моряк лейтенант Семен Челюскин. Вместе со своим отрядом он совершил немало трудных походов по неисследованным, безлюдным пустыням Таймырского полуострова, а 30 мая 1742 года открыл и описал самую северную оконечность Евразийского материка, с тех пор носящую имя русского героя-землепроходца: мыс Челюскин в проливе Вилькицкого, отделяющем материк от архипелага Северная Земля.
    В годы первой мировой войны имя Семена Ивановича Челюскина было присвоено большому грузовому пароходу, но просуществовал этот корабль недолго. Груженный взрывчаткой, он благополучно дошел из Лондона до Архангельского порта и тут был взорван кайзеровскими диверсантами, пробравшимися в Россию. Чудовищный этот взрыв и поныне помнят архангельские старожилы: он разрушил чуть ли не третью часть города на берегах полноводной Северной Двины.
    А теперь это же имя получил и наш экспедиционный пароход, приписанный к Владивостокскому порту. Длиной в 100 метров, шириной в 16,6 метра и грузоподъемностью в 4700 тонн, «Челюскин» мог развивать скорость хода до 11-12 миль в час, а для экспедиционного судна лучших технических данных не требовалось. Но каковым все это окажется на деле?
    Вот это-то нам и предстояло выяснить прежде всего.
    Вскоре после прощания с Ленинградом вокруг корабля уже простиралось неоглядное синее-синее море. Лишь с правого борта, далеко у черты горизонта зеленели финские берега. Навстречу изредка попадались идущие в Ленинградский порт тяжелые транспорты под иностранными флагами. Мы обменивались с ними традиционными морскими приветствиями и продолжали следовать своим курсом, для испытания корабля то замедляя ход до самого малого, то увеличивая до форсированного, то вдруг мгновенно отрабатывая самый полный назад. «Челюскин» вел себя безупречно, отлично работали все его механизмы.
    На рассвете 20 июля мы вошли в первый порт на нашем пути — в столицу Дании Копенгаген. Здесь был построен «Челюскин», и короткую стоянку в порту решено было использовать для исправления некоторых неполадок, обнаруженных в машинном отделении судна...
    /Александр Миронов.  Ледовая одиссея. Записки челюскинца. Повесть. Минск. 1984. С. 3-15./











    Аляксандар Яўгенавіч Міронаў нар. 10 (23) лістапада 1910 г. ва вуездным месьце Ворша Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і чыгуначніка. Бацька, Яўген Мікітавіч, памер у 1924 г., маці, Кацярына Эдуардаўна, акторка тэатра імя Янкі Купалы, заслужаная артыстка БССР, памерла ў 1946 г.
    Пасьля сямігодцы, Алесь Міронаў, працуючы на будоўлі, скончыў у 1929 г. агульнаадукацыйныя курсы. У 1930 г. ён ужо рэпарцёр газэты “Звязда”. Летам 1930 г. паехаў у Архангельск, дзе ўладкаваўся матросам. Плаваў на параходзе “Сталін” на Шпіцберген ды на шхуне “Белуха” на Новую Зямлю. Некаторы час працаваў у рэдакцыях архангельскіх газэт “Правда Севера” ды “Моряк Севера” (1930–1941 гг.). Удзельнічаў у чалюскінскай эпапэі (1933–1934 гг.). Калі пачалася вайна з вэрмахтам, то Міронаў скончыў паскораную школу вахтавых камандзіраў баявога карабля, служыў на Паўночным флёце. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 г. пераехаў ў Мінск.
    У 1946-1947 гг. — уласны карэспандэнт газэты “Звязда”, у 1947-1950 гг. — адказны сакратар рэдакцыі альманаха “Советская Отчизна”, начальнік сцэнарнага аддзела кінастудыі “Беларусьфільм”.
    Член Саюза пісьменьнікаў СССР ад 1939 г. Пісаў на рускай мове. Ад 1950 г. на творчай працы. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, “Знак Пашаны”, “Дружбы народаў”, мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Ганаровы палярнік Савецкага Саюза. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).
    Жыў у Мінску ды Кактэбелі (Крым, Украіна).
    Памёр 15 сьнежня 1992 года. Па тастамэнце ягоны прах разьвеяны над Чорным марам.
    Творы:
    Морские будни. Архангельск. 1932. 28 с.
    Поход «Челюскина». Архангельск. 1935. 212 с.
    Поход «Челюскина». 2 изд. Архангельск. 1935. 180 с.
    Рэйс “Чэлюскіна”. [Пер. з рускай мовы] Менск. 1936. 268 с.
    Чукотские новеллы. Архангельск. 1936. 97 с.
    Чукотские новеллы. Москва. 1936. 48 с.
    Чукоцкія навелы. [Пер. з рускай мовы] Менск. 1936. 118 с.
    Каля сьцюдзёнага мора. Менск. 1937. 52 с.
    Чукотские новеллы. 2 изд. Архангельск. 1937. 106 с.
    Большое сердце. Рассказы. Архангельск. 1939. 108 с.
    Большое сердце. Минск. 1939. 84 с.
    Мужество. Повесть. Архангельск. 1942. 96 с.
    Крепость во льдах. Повесть. Москва-Ленинград. 1944. 55 с.
    Далеко на Севере. Повесть. Минск. 1947. 123 с.
    Каменщик Петр Дудко и его звено. Минск. 1947. 39 с.
    Остров розовых скал. Повесть. Архангельск. 1947. 96 с.
    В стране голубых просторов. Минск. 1948. 151 с.
    Конец легенды. Минск. 1948. 216 с.
    Честное пионерское. Рассказы для детей. Минск. 1950. 152 с.
    В стране полуночного солнца. Иркутск. 1951. 261 с.
    В чужих широтах. Рассказы. Иркутск. 1952. 144 с.
    На океанских дорогах. Рассказы. Минск. 1952. 254 с.
    Гэта твае сябры. Аповесць і апавяданні. Пер. М. Машара. Мінск. 1953. 196 с.
    На океанских дорогах. Москва-Ленинград. 1953. 64 с.
    Сын докера. Рассказы. Минск. 1954. 120 с.
    Флаг корабля. Рассказы. Москва. 1954. 48 с.
    Это твои друзья. Симферополь. 1954. 94 с.
    По морям, по океанам. Минск. 1956. 442 с.
    Корабли выходят в океан. Роман. Минск. 1957. 523 с.
    Ласточкино гнездо. Краснодар. 1957. 11 с.
    Дружок. Краснодар. 1959. 16 с.
    Только море вокруг. Роман. Минск. 1960. 419 с.
    Твое будущее. Минск. 1962. 26 с.
    Только море вокруг. Дилогия. Минск. 1962. 784 с.
    Дорогой мой подросток! Минск. 1966. 90 с.
    Зачислен навечно. О людях милиции. Минск. 1966. 159 с.
    Ледовая Одиссея. (Записки челюскинца). Документальная повесть. Москва. 1966. 231 с.
    Пути, которые мы выбираем. Минск. 1968. 56 с.
    Избранные произведения. В двух томах. Т. 1. Рассказы. Повести. Минск. 1970. 462 с.
    Избранные произведения. В двух томах. Т. 2. Романы. Минск. 1971. 608 с.
    Через тысячу смертей. Повесть. Минск. 1972. 190 с.
    Ледовая одиссея. Через тысячу смертей. Повести. Минск. 1978. 267 с.
    Дед Мавр. Повесть-воспоминания. Минск. 1979. 166 с.
    Корабли выходят в океан. Роман. Минск. 1980. 391 с.
    Только море вокруг. Роман. Минск. 1981. 303 с.
    Дед Мавр. Повесть-воспоминания. Минск. 1983. 159 с.
    Ледовая одиссея. Записки челюскинца. Повесть. Минск. 1984. 206 с.
    Ledová odysea. Zapiski čeljusince. Přel. Eva Dolejšová. Praha. 1989. 208 s.

    Літаратура:

    Міронаў Аляксандр Яўгенавіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5 т. Т. 3. Мінск. 1986. С. 637.
    Аляксандр Міронаў. // Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск. 1994. С. 386.
    Савік Л. С.  Міронаў Аляксандр Яўгенавіч. Біяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 310.
    Грышкевіч В. М.  Міронаў Аляксандр Яўгенавіч. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 310-314.
    Міронаў Аляксандр Яўгенавіч. // Памяць. Орша і Аршанскі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі у 2 кн. Кн. 2. Мінск. 2000. С. 436.
    Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 467.
    Пыса з Зялёнага Мыса,
    Койданава.

                                                            Валянцін Тарас
                                           «Марскі воўк» Аляксандр Міронаў
    Ня памятаю, хто тады, у 1949-м годзе, калі я ўпершыню пераступіў парог рэдакцыі альманаху “Советская Отчизна”, быў ягоным галоўным рэдактарам. Здаецца, Міхась Калачынскі. Але, і гэта я памятаю добра, у асноўным усімі справамі рэдакцыі — і арганізацыйнымі, і гаспадарчымі, і творчымі — займаўся ейны адказны сакратар, пісьменьнік Аляксандр Міронаў. Паспрабую хоць бы контурна намаляваць ягоны партрэт. Пры гэтым мне давядзецца спаборнічаць з журналістам Раманам Ярохіным, чые ўспаміны пра Міронава апярэдзілі мае. У кнізе Ярохіна “Интонация вздоха” ёсьць вялікі разьдзел “Мой друг Александр Миронов” — шчыры, усхваляваны аповед пра Аляксандра Яўгенавіча і як, пра яркую неардынарную асобу і як пра пісьменьніка. На думку Ярохіна — выдатнага. Ярохін ня бачыць у творчасьці свайго сябра амаль ніякіх заганаў, ён у захапленьні і ад ягоных апавяданьняў, і ад аповесьцяў, і ад раманаў. У мяне на гэты конт у многім іншая думка, з якой Раман Аляксеевіч, напэўна, не пагодзіцца, бо ў нас розныя крытэрыі, абумоўленыя рознасьцю, нават супрацьлегласьцю нашай пазыцыі — палітычнай, грамадзкай, рознасьцю поглядаў на савецкае мінулае. Ярохін ставіцца да яго апалягетычна, хоць і не ва ўсім, я — крытычна, без ружовых акуляраў. І стараюся абысьціся бяз чорных. Але я не зьбіраюся весьці тут з Ярохіным палітычную спрэчку, як не зьбіраюся рабіць падрабязны аналіз творчасьці Міронава. Я пішу ўспаміны, а не крытычны артыкул, хоць, канешне, не магу збольшага ня выказаць сваю ацэнку міронаўскіх твораў. Разыходзімся мы з Раманам Аляксеевічам і ў ацэнцы Міронава як чалавека. Не радыкальна, але ўсё ж разыходзімся. У мяне свой Міронаў, у Ярохіна свой. Напэўна, Ярохін бачыць Аляксандра Яўгенавіча больш аб’ёмна, таму што быў ягоным блізкім сябрам, назіраў яго з іхняга агульнага асяродку, а я ведаў Міронава адно збоку. Разам з тым у нашым стаўленьні да яго таксама ёсьць агульнае: нераўнадушная, удзячная памяць пра гэту яркую, нестандартную асобу. Нестандартная ўжо сама біяграфія Аляксандра Міронава, слава прыйшла да яго яшчэ ў зусім маладыя ягоныя гады, хоць і не літаратурная, не пісьменьніцкая — слава героя знакамітай “чэлюскінскай эпапэі”. Дваццацічатырохгадовы Саша Міронаў быў адным з матросаў параходу “Чэлюскін”, які ў 1934-м годзе патануў у Паўночна-Ледавітым акіяне, раcьціснуты ільдамі. Больш канкрэтна — у Чукоцкім моры. Вымушаная зімоўка на ільдзіне экіпажу “Чэлюскіна” і групы навукоўцаў на чале з вядомым дасьледчыкам Арктыкі акадэмікам Ота Шмідтам (“Чэлюскін” быў навукова-дасьледчым суднам) атрымала сусьветны розгалас. Дома, у Савецкім Саюзе, тая зімоўка была абвешчаная вялікім подзьвігам савецкіх маракоў і вучоных, дэманстрацыяй іхняй адданасьці савецкай Радзіме, партыі, таварышу Сталіну. Усе ўдзельнікі “чэлюскінскай эпапэі” атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды (Шмідта ўзнагародзілі ордэнам Леніна, палярныя лётчыкі, якія дастаўлялі на ільдзіну ўсё неабходнае, а потым эвакуіравалі людзей на мацярык, сталі першымі ў краіне Героямі Савецкага Саюзу). Матрос Аляксандр Міронаў атрымаў ордэн “Чырвонай Зоркі” за №259, то бок стаў тады адным з нямногіх у стапяцідзясяцімільённым Савецкім Саюзе кавалерам гэтага ордэна). У Менску памяць пра “чэлюскінскую эпапэю” засталася ў назове парку, што побач з Батанічным садам — Парк Чэлюскінцаў. Другі адметны, незвычайны момант міронаўскай біяграфіі — некалькі месяцаў знаходжаньня Аляксандра Яўгенавіча ў вязьніцы. І дзе! — у Гішпаніі, у змрочнай, часоў сярэднявечча крэпасьці Талоса. Патрапіў туды Міронаў разам з усім экіпажам гандлёвага параходу “Сьмідовіч”, на якім, як некалі на “Чэлюскіне”, плаваў матросам. Здарылася гэта ў 1939-м годзе, калі ў Гішпаніі набліжалася да заканчэньня грамадзянская вайна, распачатая ў ліпені 1936-га пасьля ваеннага мяцяжу генэрала Франсіска Франко супраць рэспубліканскага ўраду. Ваенную дапамогу Франко аказвалі гітлераўская Германія і фашысцкая Італія, Савецкі Саюз падтрымліваў рэспубліканцаў. Але рабілася гэта не адкрыта, а шляхам розных хітрыкаў, афіцыйна Савецкі Саюз заяўляў, што ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы Гішпаніі, што аказвае Гішпанскай Рэспубліцы толькі гуманітарную дапамогу. Хоць на самой справе ў баявых дзеяньнях супраць франкістаў прымалі ўдзел савецкія лётчыкі і танкісты, кадравыя афіцэры Чырвонай Арміі змагаліся ў складзе інтэрбрыгад — вайсковых фарміраваньняў антыфашыстаў Эўропы і Амэрыкі. Былі камуністычныя інтэрбрыгады, анархісцкія, трацкісцкія (тое, што супраць гішпанскага фашызму змагаюцца і трацкісты, у Савецкім Саюзе, вядома, замоўчвалася). Параход “Сьмідовіч” накіроўваўся ў адзін з гішпанскіх портаў з гуманітарным грузам, вёз прадукты харчаваньня, але ў Біскайскай затоцы яго перахапілі франкіскія ваенныя караблі. Груз канфіскавалі, экіпаж інтэрнавалі, то бок пасадзілі ў крэпасьць-турму.
    У гады Другой сусьветнай вайны Міронаў служыў на Паўночным флёце, удзельнічаў у баявых апэрацыях. Ягоны досьвед плаваньня на “Чэлюскіне”, на “Сьмідовічу”, на многіх іншых гандлёвых суднах, досьвед удзельніка марскіх баёў у паўночных шыротах абумовіў тое, што ў пасьляваенныя гады ён стаў адзіным у сухапутнай Беларусі пісьменьнікам-марыністам. Журналістам ён стаў раней, яшчэ да “Чэлюскіна”. Ну якім журналістам — рабкорам, аўтарам невялічкіх нататак. Гэта калі быў яшчэ амаль падлеткам. Пазьней быў карэспандэнтам “Звязды”.
    У адпаведнасьці з “амплуа” пісьменьніка-марыніста Аляксандр Яўгенавіч выглядаў як сапраўдны “марскі воўк”: густая шавялюра, нібы ўздыбленая павевам штармавога ветру, прадаўгаваты, скандынаўскага тыпу твар, хоць родам Аляксандр Яўгенавіч быў з Воршы; суворыя, мужныя маршчыны на твары, зеленавата-шэрыя, колеру паўночнай марской хвалі вочы за лінзамі строгіх акуляраў; у зубах нязьменная файка, драпежна выгнутая, як ягоны ўнушальны нос; з-пад расшпіленага каўняра кашулі выглядвае краёчак цяльняшкі. Размаўляў ён груба, нават нахрапіста, густа перасыпаючы амаль кожную фразу ненарматыўнай лексікай, ды такой, што нават у тых ягоных суразмоўцаў, якія самі маглі «загнуць», вушы вянулі. Праўда, ягоныя мацюкі, нахрапістасьць тону неяк не адпавядалі ягонаму голасу — голас у яго быў хлапчукоўскі, звонкі, ледзь не дыскант. А яшчэ Аляксандр Яўгенавіч, як кожны сапраўдны «марскі воўк», любіў добрую чарку, але заўсёды ведаў меру. I шанаваў не адно моцныя напоі, але і харошае вінаграднае віно. У вінапіцьці ён быў знаўца, сам вырабляў выдатнае віно: у Крыме, у Кактэбелі, у яго было лецішча з невялічкім вінаграднікам. Быў ён майстрам яшчэ ў адной справе, далёкай ад пісьменьніцкай: лячыў і нярэдка вылечваў эпілепсію, “падучку», як называюць гэту страшную хваробу ў народзе. Ніхто дакладна ня ведае, адкуль Міронаў ведаў сакрэт эліксіру супраць падучкі. Вядома толькі, што для прыгатаваньня таго эліксіру яму патрабаваліся малочныя, толькі што народжаныя парасяткі, дакладней, іхняя кроў. Аднак лячыць ён браўся ня кожнага эпілептыка, лячыў толькі тую падучку, якая разьвілася на глебе якога-небудзь іншага нярвовага захворваньня, прыроджаную эпілепсію лячыць ня браўся, не выстаўляў сябе чарадзеем. А пра тое, што набытую, справакаваную іншай хваробай падучку ён вылечваў, я ведаю не па чутках: Аляксандр Яўгенавіч вылечыў сваячку маёй жонкі Франю, якой не маглі дапамагчы ніякія дактары (па ейнай просьбе я сам зьвёў Франю з Міронавым, зрабіў ёй пратэкцыю). Большасьць пацыентаў Міронава спачатку й ня ведалі, што ён пісьменьнік, даведваліся пра яго як пра чалавека, які ўратоўвае ад падучкі, і, натуральна, ніколі не чыталі ягоных кніг. Напісаў жа ён шмат, кніжак трыццаць, калі ня больш, у асноўным для моладзі і падлеткаў, хоць, вядома, ёсьць у яго і проза для дарослага чытача. Ён быў чытабельны аўтар, яго выдавалі велізарнымі накладамі, ні ў кнігарнях, ні ў бібліятэках ягоныя кнігі не залежваліся. Я і сам у юнацтве чытаў Міронава з вялікай цікавасьцю. Ды што зробіш, сёньня я гляджу на ягоную прозу іншымі вачыма, бачу ў ёй шмат заганаў, мастацкіх правалаў. З сёньняшняга майго гледзішча, проза Міронава — бэлетрыстыка сярэдняй рукі, сюжэты і калізіі многіх ягоных апавяданьняў і аповесьцяў другасныя, запазычаныя ў клясыкаў прыгодніцкага жанру. Мова міронаўскіх твораў таксама сярэдняя, часам газетная, характэрная для рускамоўных беларусаў-інтэлігентаў аднаслоўная мова, пад якой няма глыбінных пластоў рускай гаворкі (ды і адкуль ім узяцца ў Беларусі?) Таму гэта мова амаль цалкам кніжная. Але самае прыкрае тое, што творы Міронава, нават лепшыя, сапсаваны просталінейнай ідэйнасьцю, партыйнай рыторыкай, дыдактыкай “у лоб”. Гаварыць пра ўсё гэта нялёгка, замінае пачуцьцё нейкай няёмкасьці перад памяцьцю пра пісьменьніка, адчуваньне такое, нібы я ў чымсьці вінаваты перад Аляксандрам Яўгенавічам, хоць віна мая адно ў тым, што плынь і досьвед жыцьця, роздум аб ім прывялі мяне да іншых, чым у юнацтве, поглядаў і на само жыцьцё, і на час, які выпаў на маю долю, і на літаратуру, памянялі мае колішнія крытэрыі. І ўсё ж адчуваю сябе вінаватым без віны (гэта падобна на пачуцьцё вінаватасьці перад жанчынай, у якую некалі, даўным даўно, быў закаханы, а пазьней у ёй расчараваўся, ва ўсякім разе ў многім). Але казаць ня тое, што думаеш — грэх. Разам з тым пра Міронава ня скажаш, што ён цалкам другасны ў сваёй творчасьці, тым больш ня скажаш, што ён бяздарны пісьменьнік. У яго ёсьць нямала жывых, арыгінальных старонак, напрыклад, у раманах “Караблі выходзяць у акіян” і “Толькі мора вакол”. Асабліва цікавыя, захапляючыя эпізоды, пабудаваныя на аўтабіяграфічных матывах, на сюжэце ўласнага жыцьця пісьменьніка, прыгодніцкі, рамантычны зьмест якога не патрабуе мудрагелістых намаганьняў вымыслу. Але найбольш мне па душы дакументальна-мастацкая аповесьць Міронава “Дзед Маўр”, пра цудоўнага нашага дзіцячага пісьменьніка Янку Маўра, якога Аляксандр Яўгенавіч ведаў з дзяцінства, з тых часоў, калі вучыўся ў школе, у якой Маўр (тады — Іван Міхайлавіч Фёдараў) быў настаўнікам. Пазьней яны зрабіліся найбліжэйшымі сябрамі нягледзячы на вялізную розьніцу ва ўзросьце (Маўр быў старэйшы за Міронава на 27 гадоў). Напісаная з вялікай любоўю да дзеда Маўра, нават з замілаваньнем, аднак без саладжавай сэнтымэнтальнасьці, аповесьць гэта, на маю думку, не састарэла. І хоць яна “сухапутная”, якраз у ёй адчуваецца марская глыбіня, горка-салёная “вільгаць жыцьця”, іскрыцца, фасфарэцыруе, як марскі плянктон, добры гумар.
    У 1990-м годзе да 80-х угодкаў Аляксандра Міронава ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў том ягоных выбраных твораў. З маёй прадмовай. Па сёньняшні дзень ня ведаю, чаму выдавецтва менавіта мяне папрасіла напісаць прадмову, чаму не зьвярнулася да каго-небудзь з масьцітых празаікаў альбо крытыкаў, чаму, нарэшце, не да Рамана Аляксеевіча Ярохіна, які некалі працаваў у “Мастацкай літаратуры” рэдактарам — у тыя часы, калі “Мастацкая літаратура” называлася Беларускім дзяржаўным выдавецтвам. І гэта Ярохін рэдагаваў кнігі Міронава, якія выходзілі пад грыфам Белдзяржвыдату. Яму б і карты ў рукі. Дзіўна, што да яго не зьвярнуліся. Я, вядома, ня мог адмовіцца. Хоць даўно ўжо глядзеў на творчасьць Міронава бяз колішняга захапленьня. А галоўнае, мне даўно ўжо былі чужыя ягоныя ідэйныя прынцыпы, ідэалягічныя ўстаноўкі, тыя прынцыпы і ўстаноўкі, якія прымусілі яго ў 1968-м годзе высока падняць руку за выключэньне з партыі паэта Фёдара Яфімава. Выключалі Фёдара за ягоны выступ на рэспубліканскім партактыве ў красавіку таго ж 1968-га году. Выступ Яфімава быў накіраваны супраць галоўліту, то бок цэнзуры, за права пісьменьніка пісаць і друкаваць тое, што ён думае і адчувае: “Невыносна падпарадкоўваць кожны рух свайго пяра галоўлітаўскай норме!” На фоне тагачасных падзеяў у Чэхаславаччыне, дзе буяла Пражская вясна, дзе, здавалася, перамагаў “сацыялізм з чалавечым тварам”, дзе слова, пасьля скасаваньня цэнзуры, вырвалася на волю, як рака, чыю плынь стрымлівала жалезабэтонная дамба, якую раптам разбурылі, — на фоне ўсяго гэтага выступ Яфімава спалохаў і разьюшыў нашых партыйных бонзаў. Федзя яшчэ йшоў з трыбуны на сваё месца ў зале, а з прэзыдыюму партактыву адзін з высокапастаўленых бонзаў, Марцэлеў, ужо кінуў яму ў сьпіну рэпліку: “Пакладзеш партбілет!” Пра гэты эпізод я распавёў у адным з папярэдніх разьдзелаў, але не назваў у ім прозьвішча пісьменьніка, які пазьней, на сходзе камуністаў СП БССР, на якім разглядалася пэрсанальная справа Яфімава, сказаў яму: “Молодой человек, о какой цензуре вы говорите? Я почти сорок лет в литературе, издал десятки книг, и ни в одной из них главлит не запретил, не вычеркнул ни единого слова. Потому что я всегда писал то, что нужно нашей партии и народу!» Пісьменьнікам гэтым быў Міронаў. І сказаў ён чыстую праўду. Ён сапраўды ніколі ня быў ахвярай цэнзуры, таму што пільны партыйны цэнзар сядзеў у ім самім. Але не хачу і ня буду бэсьціць яго за гэта. Бо ён не маніў, не крывадушнічаў ні перад чытачом, ні перад самім сабою — пісаў тое, што думаў і адчуваў, і не віна ягоная, а бяда, што думаў ён толькі ва ўнісон з партыяй. Вера ў партыю і ва ўсе ейныя догмы была ў яго мацнейшая за ўласную думку, мацнейшая за ўсе сумневы, якія, вядома, бывалі і ў яго. Ці можна дакараць за гэта? Ды й хіба ён адзін ахвяра безагляднай веры? Менавіта ахвяра, чалавек, які так і не ўсьвядоміў, не зразумеў, што адбылася трагедыя ягонага сьветапогляду, не ўсьвядоміў, што ў карабля ягонага ідэалу была загаганная канструкцыя, таму ён і пацярпеў катастрофу, а матросу гэтага карабля Аляксандру Міронаву (мільёнам матросаў!) здавалася, а вельмі многім здаецца і па сёньняшні дзень, што справа не ў канструкцыі, а ў тым, што карабель зьбіўся з правільнага курсу па віне зламысных лёцманаў... На ўсё гэта я закрыў вочы, калі пісаў прадмову да міронаўскага выбранага, хоць і стараўся быць аб’ектыўным, не абмінаць заганы ягонай творчасьці, не рабіць выгляд, што іх няма, але галоўным чынам засяродзіўся на выспах сапраўднай прозы, якіх нямала ў літаратурным “моры Міронава”. Тады, у 1990-м, Аляксандр Яўгенавіч яшчэ быў жывы і здаровы, і я ня мог, ня меў маральнага права крыўдзіць старога пісьменьніка, проста старога чалавека, да таго ж аднаго з маіх літаратурных хросных. Згадвалася, як згадваецца і цяпер, калі пішу гэтыя старонкі, маленькі пакойчык рэдакцыі альманаху “Советская Отчизна”, той дзень, калі я ўпершыню пераступіў ягоны парог са сшыткам сваіх вершаў у руцэ. Згадваецца, як Міронаў гартаў той сшытак, незадаволена фыркаючы, з файкай у зубах, час ад часу вымаючы яе з роту і тыцкаючы ёю ў той ці іншы верш: “Это херня? Это тоже херня! И это! И это!» І раптам паблажліва ўсьміхаўся: “А вот это пойдет! И это пойдет! И это!” Аж тры вершы выбраў! Цяпер бачу, што і яны былі “херня”, нічым ня лепшыя за тыя, якія ён забракаваў, імгненнасьць ацэнкі была ўяўная, ні ў адзін з вершаў ён не ўчытаўся, але яму трэба было прадэманставаць, які ён, Міронаў, дока: з першага погляду бачыць, што кепска напісана, што няблага. Вядома, тады я ня думаў, не разумеў, што Аляксандр Яўгенавіч акторствуе, і быў на сёмым небе ад радасьці. Мае вершы ўхваліў сам Міронаў, вядомы пісьменьнік, адказны сакратар “Советской Отчизны”! І цяпер я — аўтар пісьменьніцкага альманаху! Я і сёньня глыбока ўдзячны Аляксандру Яўгенавічу за тую радасьць. Такое не забываецца.
    Ён памёр у 1992-м годзе, і сталася так, што мне не давялося прысутнічаць на ягоным пахаваньні, разьвітацца з ім каля труны. Разьвітваюся цяпер, на гэтых старонках. Ня ведаю, ня ўпэўнены, што мне ўдалося намаляваць ягоны партрэт, хіба што прыблізны, контурны, эскізны. Зрэшты, ня мне меркаваць, што ў мяне атрымалася, але дыктавала мне гэтыя старонкі павага да яго, удзячнасьць яму за ўсё добрае, што ён зрабіў не адно мне, а многім, многім людзям. Пры ўсёй сваёй грубасьці, акторстве, часам пазёрстве, ён быў харошы чалавек. Сёньня, здаля (сапраўды, “лицом к лицу лица не увидать”), бачу, што ён “выконваў ролю” мацёрага “марскога воўка”, а ў душы ўсё жыцьцё заставаўся хлапчуком-рамантыкам, які ў сухапутнай сваёй Воршы начытаўся прыгодніцкіх кніг пра мора і сам падаўся ў маракі. Хоць, вядома, і вецер самога часу, вецер дзяржаўнай савецкай рамантыкі дзьмуў у ягоныя ветразі. Але на гэтую тэму я ўжо выказаўся. Застаецца закончыць сваю думку пра хлапечасьць характару Аляксандра Міронава як чалавека. Яму б і ў творчасьці заставацца гэтым хлапчуком-рамантыкам, свавольным, дзёрскім, нават хуліганістым, аднак за пісьмовым сталом ён хоць і не заўсёды, ды ўсё ж надта часта ператвараўся ў дысцыплінаванага “члена партии” і прымушаў хлапчука, які жыў у ім, адказваць на пытаньні жыцьця па партыйнай шпаргалцы. Шкада.
    /Дзеяслоў. № 5. Мінск. 2008/