вторник, 9 декабря 2014 г.

Насташ Лудзінскі. Вайсковец Строд. Койданава. "Кальвіна". 2014.









   Ян [Jānis, Ivans, Иван, Янис], сын Якаба [Екабе, Якуба] [Яковлевич], Строд [Strods, Стродс, Штродс] нарадзіўся 29 сакавіка /10 красавіка/ 1894 г. у м. Люцын (па-латыску: Ludza, па-нямецку: Ludsen) Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, ў сямі вэтэрынара /вайсковага фэльчара/ [селяніна-бядняка] і хатняй гаспадыні - “латыша і палячкі”. Але на самой справе – яны былі мясцовымі беларусамі.
    Закончыў царкоўнапрыходзкую школу, затым трохклясную гарадзкую школу. Працаваў рознарабочым. Лічыў польскую мову сваёй роднай, заўсёдна цытаваў Адама Міцкевіча.
    У 1914–1916 гг. удзельнічае ў І-й Усясьветнай вайне на Заходнім фронце ў складзе каманды пешых выведнікаў II-га Фінляндзкага палку удзельнічаў у баях ва Ўсходняй Прусіі, на Паўднёва-Заходнім фронце ў Галіцыі, быў два разы паранены, кантужаны, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
    Лютаўская рэвалюцыя засьпела Строда ў Закаўказьзі на Каўкаскім фронце, дзе ён служыў у 7 роце 81 запаснога палку ў Ерэване ды знаходзіўся пад уплывам анархістаў.
    Ад ліпеня 1917 г. Строд ваяваў у складзе батальёна сьмерці Турманісцкага палка 38 пяхотнай дывізіі на Паўночным фронце. Урад Керанскага ўзнагародзіў яго 4-м Георгіеўскім крыжам і надаў званьне прапаршчыка.
    Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 г. Строд дэмабілізаваўся і вярнуўся ў Люцын.
    У 1918 г., пасьля акупацыі Люцына немцамі Строд сыходзіць у Савецкую Расею. Ад 20 красавіка 1918 г. ён ужо баец 1-га Іркуцкага кавалерыйскага палку, з якім выяжджае на Забайкальскі фронт, дзе разам з анархістам Нестарам Каляндарышвілі б’е белагвардзейцаў у даліне ракі Анон ды на ст. Алавянная. У дні белачэхаславацкага мяцяжу знаходзіцца ў Іркуцку, адкуль адступае ў Забайкальле.
    У кастрычніку 1918 г. разам з групай дзеячаў Цэнтрасыбіры (17 чал.) на чале з Мікалаем Якаўлевым спрабуюць з м. Свабодны прабіцца праз Алёкмінскую тайгу на Захад але 6 лістапада 1918 г. былі схопленыя карным атрадам Сыбірскага ўраду І. Захаранкі. 11 чалавек, разам з Якаўлевым расстралялі, а 6, разам са Стродам, зьняволілі ў Алёкмінскую турму Якуцкай губэрні, дзе ён знаходзіўся з 10 лістапада 1918 г. па 17 сьнежня 1919 г.
    Пасьля падзеньня ўлады Калчака выйшаў на волю і ўзначаліў Алёкмінскі добраахвотны чырвонаармейскі аддзел. У пачатку 1920 г. удзельнічае па заданьні Якуцкага рэвалюцыйнага штаба ў аднаўленьні савецкай улады ў Сунтарскім улусе Якуцкай губэрні РСФСР. У лютым 1920 г. суправаджае з Алёкмінска ў Якуцкую турму арыштаваных “верхаводаў контррэвалюцыі”.
    У сакавіку 1920 г. выяжджае за межы Якуцкага раёну Іркуцкай губэрні РСФСР. У раёне Верхне-Ленскага тракту сустрэў Таежныя палкі Каляндарышвілі і быў прызначаны камандзірам 1-га эскадрона Каўказскага палку М. П. Асацыяні.
    У красавіку 1920 г. Каляндарышвільцаў перакідваюць ваяваць ў буфэрную Далёкаўсходнюю рэспубліку. Асабліва Строд адзначыўся ў баях 20 кастрычніка 1920 г. за станцыю Верхне-Ульхунскую, дзе камандаваў кавалерыйскім атрадам у 400 шабляў. За гэты бой Строд быў ўзнагароджаны 1-м ордэнам Чырвонага Сьцяга.


    У 1921 г. змагаецца супраць капелеўцаў, сямёнаўцаў і японцаў у якасьці камандзіра батальёна, памочніка камандзіра 26-га Амурскага стралковага палка 9-й брыгады, камандзіра эскадрона 6-га кавалерыйскага Гангоцкага палка імя дзядулі Каляндарышвілі.


    У сьнежні 1921 г. Рэўваенсавет 5 арміі прызначыў Н. Каляндарышвілі камандуючым узброенымі сіламі Якуцкай губэрні Паўночнага краю. Строд быў прызначаны камандзірам галаўнога эшалёну 2-га Паўночнага атрада.
    2-3 сакавіка 1921 г. Строд прыбыў у Якуцк. 6-10 сакавіка ён выяжджае на месца пагібелі Каляндарышвілі, які трапіў у засаду. 18 сакавіка 1922 года прызначаецца камандзірам 2-га Паўночнага атрада (потым імя дзядулі Каляндарышвілі) замест загінуўшага М. Асацыяні.
    Ягоны аддзел у сярэдзіне сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак “кулака” С. Ягорава (Хаптагайскі бой), 26-27 сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак Эверстава у Тулагіна-Кільдземскай даліне, разблякаваў Ленскі тракт ад с. Пакроўск да паштовай станцыі Ціт-Ары.
    27 красавіка 1922 г. была утворана Якуцкая АССР.
    28 красавіка – 18 траўня 1922 г Строд удзельнічае ў апэрацыі па вызваленьні з аблогі ў с. Амга аддзела Котруса, затым у абароне с. Паўлаўска.
    У пачатку ліпеня 1922 г. зводны экспэдыцыйны атрад Строда вырушыў на параплаве “Дыктатар”, ў Вілюйскую акругу і 8 ліпеня увайшоў у м. Вілюйск. “Хэўра” С. Каніна разьбеглася. Затым Строд зьліквідаваў “хэўру” П. Паўлава, што дзейнічала ў Сунтарскім ды Хочынскім улусах.
    У сьнежні 1922 г. Строд быў накіраваны ў Амгінскі улус дзеля спыненьня наступу “Сыбіркай добраахвотнай дружыны” генэрала Пепяляева.


    13- лютага – 3 сакавіка 1923 г. зводны Петрапаўлаўскі аддзел пад камандай Строда трымаў аблогу ва алясе Сасыл-Сысы /Сасыл-Сысыы/ (Лісіная паляна) ад пепяляеўцаў да падыходу аддзелу Курашова. 8 сакавіка 1923 г. Строд прызначаны начальнікам гарнізона ў с. Амга.




    21 сакавіка 1923 г. Якуцк урачыста сустракаў герояў Сасыл-Сысы на чале са Стродам, якога называлі “чырвоным героем Якутыі” ды “якуцкім Чапаевым”.
    Рэўваенсавет ЯАССР ўзнагародзіў Івана Строда 2-м баявым ордэнам Чырвонага Сьцяга ды срэбнай шашкай з надпісам “герою Якутыі”, яму было нададзенае ганаровае званьне “Якуцкі”.



    Улетку 1923 г. Строд выехаў на вучобу у Ваенную акадэмію. Камандуючы Войскамі ЯАССР і чалец Прэзыдыюму ЯЦВК Карл Карлавіч Байкалаў [латыш Карл Некундэ з-пад Рыгі, былы грузчык у Качугу Іркуцкай губэрні] даў наступную характарыстыку Строду” “...Палітычны ідэаліст – рамантык і анархіст. Жадае ўступіць ў РКП(б)... Мае хваравітае самалюбства і самаўзвышэньне... Заўзяты да сьпірту, але не алькаголік, хутка п’янее і схільны да буйства ды дэбошаў. Палітычна адданы. Займаемай пасадзе неадпавядае, асабліва ў мірны час”.
    З Новасыбірску Строда накіравалі, на чале 7 батальёна 103 Сыбірскага стралковага палка, на ліквідацыю “хэўры” Д. П. Данскога, які дзейнічаў у Ангара-Ленскім раёне Ўсходняй Сыбіры.


    Дзьмітры Данскі, ураджэнец Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні, удзельнік І Усясьветнай вайны, унтэр-афіцэр, узначаліў незадаволеных харчразьвёрсткай сялян.
    18 лістапада 1923 г. атрад Строда разьбіў “хэўру” Данскога, быў забіты і сам Данскі. За гэты учынак Строд быў узнагароджаны трэцім баявым ордэнам Чырвонага Сьцяга.



    Ад 1 сакавіка 1924 г. Строд зьяўляўся слухачом Вышэйшых тактычных курсаў РСЧА “Стрэл” у Маскве. Пабываўшы на курсах Строд вярнуўся на службу ў 103 стралковы Сыбірскі полк, на пасаду камандзіра батальёна. У 1924 г. прымае ўдзел у баях на Туркестанскім фронце супраць басмачоў у складзе 4-га Акцюбінскага кавалерыйскага палку пад камандаваньнем А. Лучынскага у якасьці памочніка камандзіра эскадрона.
    Напрыканцы 1924 г. – пачатку 1925 г. камандуе Амгіна-Нельканскай групай войск ЯАССР, ліквідуе “хэўру” свайго былога сябра М. Арцемьева, задушвае Тунгускае паўстаньне. У студзені 1925 г. падае заяву на прыняцьце ў чальцы УКП(б) [Прыняты 27 ліпеня 1927 г.]
    Тады ж Строд жаніўся на 20-ці гадаваў Клаўдзіі Андрыянавай, якая нарадзілася ў паселішчы Віцім на рацэ Лена с служыла фэльчаркай у ягоным атрадзе.


    1 жніўня 1925 г. Строд пакідае Якуцк і ў верасьні 1926 г. заканчвае поўны курс Вышэйшай тактычнай стралковай школы імя ІІІ Інтэрнацыянала ў Маскве.
    31 жніўня 1927 г. Строд быў звольнены па хваробе ў запас, але ў кастрычніку 1927 г. – студзені 1928 г. ён ліквідуе узброеныя выступы “якуцкіх буржуазных нацыяналістаў-канфэдэралістаў” (Ксенафонтаўшчына), якія праходзілі пад лёзунгамі “Якутыя для якутаў”, “Савецкая ўлада без бальшавікоў”.





                                                                 Некундэ ды Строд

    28 ліпеня 1928 г. Строд выехаў у Маскву, але восеньню 1928 г., пэрсанальны пэнсіянэр РСЧА, праяжджае ў Томск, дзе працуе сакратаром Томскага акруговага Савета Асаавіяхіму.



    У 1930 г. сям’я Стродаў ізноў пераяжджае ў Маскву, дзе займаецца літаратурнай творчасьцю. Аўтар успамінаў аб Грамадзянскай вайне. Дарэчы у Аўтабіяграфічных дадатках да “Доўгай дарогі дадому” Васіль Быкаў успамінаў: “Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі “У якуцкай тайзе” І. Строда” /Дзеяслоў. № 4 (23). 2006. С. 185./.



    Улетку 1932 г. Строд прыяжджаў на запрашэньне ўрада ЯАССР на урачыстасьці прысьвечаныя 10 гадавіне утварэньня ЯАССР, дзе быў узнагароджаны ганаровай граматай імя 10-годзьдзя ЯАССР. Іван Стод у сваіх палымяных прамовах прызываў якуцкі народ бароцца з кулачаствам і зьнічтоыць яко як кляс усімі магчымымі сродкамі.



    Аднойчы Іван Строд са сваёй сям’ёй прыйшлі ў госьці да роднай сястры ягонай жонкі Ніне, і яе мужу, Якаву Ахізарову. Пакуль дарослыя сядзелі за сталом, сямігадовы Новамір гуляў са стрыечным братам, сваім аднагодкам. Тады вось, нібыта, Ніна і пачула, як пляменьнік заявіў яе сыну: “Майму таце ўсё нізашто. Хоць Сталін і галоўны, але тата яго заб’е”. Неўзабаве Ахізаровы далі сьведчаньні ў ДПУ ды дадалі што Іван у п’яным выглядзе прадказваў хуткі канец савецкай улады ды нават пагражаў застрэліць Сталіна, са свайго імяннога рэвальвэру.
    1 лістапада 1933 г. Строда арыштавалі і пасадзілі ў адзіночную камэру сьледчага ізалятара ДПУ. На допыце ён сказаў, што, можа быць, у хмелю штосьці такое і казаў, але нічога не памятае. Ён паабяцаў Ягодзе, што кіне піць і зноў зоймецца літаратурнай працай. Пасьля трох месяцаў зьняволеньня Строда вызвалілі, але пакінулі пад сьледзтвам.



    4 лютага 1937 г. Іван Строд быў ізноў арыштаваны у Маскве (Басманны туп., д. 10/12, кв. 50). Ён ізноў вёў сябе мужна і віны не прызнаў. 19 жніўня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па арт.арт. 58-8, 58-11 КК РСФСР (“Удзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі”) быў асуджаны да ВМП. Расстраляны ў той жа дзень (па іншым зьвесткам 13 лютага 1938 г.) ў Маскве. Месца пахаваньня: Данское. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.


                                                    К. Байкалава (Некундэ) ды І. Строда

    Сьвятлана Ерамеева ўспамінае:
    Сын І. Я. Строда Навамир Іванавіч быў лекарам, а яго жонка Галіна (Сяргееўна?) была лекарам-экспэртам паліклінікі МУС. З абодвума па жыцьці сутыкалася. Я вучылася ў 8 клясе ў Казачынскай школе (Вусьць-Янскі рён ЯАССР), калі прыехала брыгада мэдыкаў, сярод іх быў Навамір Іванавіч, пэўна, быў рэўматолягам. А я зьбіралася на раённыя спаборніцтвы па лыжах. Навамір Іванавіч катэгарычна забараніў займацца спортам, на спаборніцтвы не пусьціў. Я была вельмі засмучаная. Ужо пасьля ЯДУ па камсамольскай пуцёўцы ГК ВЛКСМ была накіравана на працу ў МУС. І тут я патрапіла ў рукі Строд, жонкі Н. І. Строда, якая не прапусьціла мяне па зроку ў афіцэрскі склад. Так што вось такія мае сумныя сустрэчы з сынам і нявесткай героя Грамадзянскай вайны ў Якутыі”.

    Імя Івана Строда у г. Якуцку спачатку было нададзенае вул. Прэабражэнскай, у 1937 г. яе перайменавалі ў вул. Кірава. Пасьля рэабілітацыі Строда якуцкія бальшавікі ізноў наперагонкі пачалі хваліць Строда, які вынішчыў лепшых прадстаўнікоў іхняга народу. У 1958 г. вул. Інтэрнацыянальную перайменавалі ў вул. Строда. Вуліцы Строда зьявіліся у гарадах: Алёкмінск Вілюйск, Ленск ды Пакроўск, пасёлках і сёлах: Алмазны, Абаза, Амга, Бердзігесьцях, Вусьць-Мая, Дзікімдя, Жатай, Марха, Мая, Паўлаўск, Петрапаўлаўск, Сунтар, Тойбахой, Тулагіна, Хандыга ды сяле Нелькан Аяна-Майскага раёну Хабараўскага краю і сяле Каменка Боханскага раёну Іркуцкай вобласьці.
    Бронзавыя бюсты зьявіліся ў Амзе і Абазе. Ягоным імем названы саўгас і школа ў Амгінскім раёне ЯАССР, у Сасыл Сысы пачаў дзейнічаць мэмарыяльны музэй пад адкрытым небам (помнік Строду скульптара П. А. Захарава, 1973 г.), на плошчы Марата ў Якуцку усталяваны мэмарыяльныя дошкі з прозьвішчамі удзельнікаў абароны Сасыл-Сысы,  кінэматаграфісты Латвіі на Рыскай кінастудыі, з удзелам якуцян, у 1968 г. стварылі мастацкі фільм “Раніца доўгага дню”. існуе Алёкмінскі музэй гісторыі земляробства імя І. Я. Строда. У Якуцкім дзяржаўным драматычным тэатры ішла п’еса “Сасыл Сысы”. Кінастудыяй Грузія–фільм (рэж. Г. М. Калатазішвілі) у 1973 г. быў зьняты фільм “Сыбірскі дзед” (ციმბირელი პაპა) дзе вобраз Строда стварыў латыскі актор Улдзіс Пуціціс). 1 сьнежня 1983 г. якуцкі алмаз у 117,50 карат атрымаў назву “Іван Строд Строду шмат якія якуцкія літаратары, мастакі ды музыкі прысьвяцілі свае творы.
    А яшчэ праз нейкі час, ты ж самыя “шчырыя” людзі занядбалі Строда ды пачалі ўжо ўхваляць геройства Пепяляева...

                                                        Мастак. Ф.П. Усыпенка. 1968 г.






    У горадзе Лудза (Латвія), на хаце, дзе нарадзіўся Строд, за савецкім часам усталявалі мэмарыяльную шыльду з надпісам пра яго на латышскай і на рускай мовах, і ў красавіку 1984 г. на вуліцы перад ёй правялі прысьвечаную 90-годзьдзю з дня нараджэньня героя-земляка піянэрскую лінейку. Новы гаспадар хаты ў цяперашні час ашаляваў яе сайдынгам ды зьняў “часова” мэмарыяльную шыльду.





                                                           Помнік ў п. Жатай пад Якуцка
                                                                            1977 г.
                                     У ягонай аколіцы мясьцілася заімка Эверестава - Тулагінцы
                                                    Слава павшим за власть Советов!
                               Здесь 27 марта 1922 года 2 Северным отрядом Красной Армии
                      под командованием легендарного героя гражданской войны И. Я. Строда
                                         был начат разгром белых банд под г. Якутском”.











                                                              Вуліца Строда ў Якуцку





    Цеплаход “Іван Строд” (порт прыпіскі — Ціксі), які быў пабудаваны 1980-х гадох, набыў вядомасьць тым, што на ягоным борце ў траўні 2008 г. памерлі маракі ад атручэньня гарэлкай набытай у Шанхаі (Кітай).








 

    Творы:
    Из эпохи гражданской войны в Восточной Сибири. // Пролетарская революция. № 5. 1926. С. 74-93.
    Унгеровщина и семеновщина (1920-1921 гг.) // Пролетарская революция. № 9. 1926. С. 98-150.
    В тайге. Москва-Ленинград. 1928. 165 с. [Рэц. В. Вегман, «Сибирские огни», 1928, № 1, с. 278.]
    В якутской тайге. Москва-Ленинград. 1930. 227 с.
    В тайге. Москва-Ленинград. 1931. 174 с.
    Преследование Пепеляева. // Автономная Якутия. 18 июня 1931.
    Не сдавайтесь! // Автономная Якутия. 23 февраля 1932.
    Трюк полковника Хутоярова. // Автономная Якутия. 17 июля 1932.
    В восточно-сибирской тайге. // Борьба за Советы на Дальнем Востоке. Сборник Дальневосточного землячества. Москва. 1932.
    В якутской тайге. Москва. 1932. 204 с.
    В якутской тайге. Москва. 1932. 238 с.
    У якуцкай тайзе. Пераклад з рускай мовы М. Стагановіч. Менск. 1933. 164 с.
    Civil War in the Taiga. А story of guerrilla warfare in the forests of Eastern Siberia. (Transl. Falkova.). Moscow - Leningrad. 1933. 152 p.
    Saqa sirin urukkuta, Biluņņite. /Якутыя ў мінулым і сучасным/. Çireejep B tьlbaaha /Пераклад У. Чыраева/ Çоkuuskaj. 1933. 40 s
    В якутской тайге. Москва. 1934. 232 с.
    Civil War in the Taiga. A story of guerilla warfare in the forests of Eastern Siberia. Omnibus. International Omnibus. vol. 2. 1935. 8º.
    «Сысыл-Сысы» (Из воспоминаний). // Молодежь Якутии. 17, 19, 22 июня 1958.
    В якутской тайге. Якутск. 1959. 224 с.
    В тайге. Якутск. 1961. 126 с.
    В якутской тайге. Москва. 1961. 128 с.
    Саха сирин тыатыгар. /У якуцкай тайзе/ В. Н. Чемезов тылбаасттаан. /Пераклад У. М. Чэмезава/ Якутскай. 1962. 312 с.
    Jakutijas taigā. Тulk. A. Ābele. Rīga. 1962. 335 lpp.
    В якутской тайге. [В тайгу, В якутской тайге, Унгерновщина и семеновщина.] Якутск. 1973. 360 с.
    Босхолонуу. /Вызваленьне/ // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Літаратура:
    Борис Ш.  Встреча отряда т. Строда. // Автономная Якутия. Якутск. 5 июня 1925.
    В. Томский и Пестун.  «Сасыл-сысы» (эпизод из героической борьбы с пепеляевщиной красных отрядов под командой т. Строда). Якутск. 1925. 37 c.
    b. tuomskaj. piestu:n  sahɯl sɯhɯ: (kepse:n, qajtaq kɯhɯl etere:te t. struod bahɯlɯktanan, pepele:jebi qɯtta uotta:q seri:ni seri:lespite). зɔku:skaj. 1925. 37 s.
    Cireejep B. Ç.  Cahьl Sьhьь. 4 tіgylleeq, 5 qartььnalaaq bij iese.Çоkuuskaj. 1930. 38 s.
    Строд Иван Яковлевич. // Потапов С.  Герои Гражданской войны в Якутии. Якутск. 1931. С. 50-51.
    Крумин Я.  Ледяная осада. Отрывки из неоконченной повести. Ростов-на-Дону. 1932. 136 с.
    Петров П.  Разгром пепеляевской авантюры. Якутск. 1955.
    Чемезов В.  Албан ааттаах герой. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1959.
    Кириллин Д.  31 сыл буолан баран... // Кыым. Якутскай. От ыйын 25 к. 1959.
    Биир мэтириэт туhунан. // Кыым. Якутскай. От ыйын 26 к. 1959.
    Виллахов Е.  Иван Строд. // Ленский водник. Якутск. 7 января 1961.
    Корпачев М.  Предисловие. // Строд И.  В якутской тайге. Москва. 1961. С. 3-4.
    Виллахов Е.  Встреча с якутским Чапаевым. // Социалистическая Якутия. Якутск. 21 февраля 1962.
    Чемезов В.  Иван Строд. // Хотугу сулус. № 1. Якутскай. 1962. С. 141-147.
    Кропачев М.  Ледовая осада. // Социалистическая Якутия. Якутск. 4 марта 1962.
    Пестун Е.  Народный герой. // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 марта 1962.
    Karnīša A.  Leģendārais varonis. // Strods I.  Jakutijas taigā. Rīga. 1962.
    Карнит А.  На родине героя. // Социалистическая Якутия. Якутск. 23 февраля 1963.
    Капустин М.  Редакция ыалдьыта. // Кыым. Якутскай. Кулун тутар 24 к. 1963 с.
    Вычужин А. М.  Не забыть дыма сражений. // Молодежь Якутии. Якутск. 21, 23, 26 февраля 1963.
    Пологрудов Н.  Герой Якутии. // Военно-исторический журнал. № 4. 1963. С. 106-109.
    История Якутской АССР. Т. 3. Якутск. 1963. С. 60-63, 74.
*    Чемезов В.  Герой гражданской войны в Якутии И. Я. Строд (К 70-летию со дня рождения). // Календарь знаменательных и памятных дат ЯАССР на 1964 год. Якутск. 1964. С. 43-44 (44-46 – библиография).
    Сизых С.  В память о якутском Чапаеве. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 апреля 1964.
    Кыhы командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к. 1964 с.
    Васильев А. Иван Строд Сунтаарга уонна Хочоҕо. // Кыым. Якутскай. Муус устар 9 к. 1964 с.
    Петров П.  «Якутский Чапай». // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 апреля 1964.
    Мальчиков А.  Народный герой. // Социалистическая Якутия. Якутск. 10 апреля 1964.
    Романовский В. З., Кравчук Ф. А.  Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1964 с.
    Пологрудов И. А.  Иван Строд Томскайга. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1964 с.
    Стродка памятник туруоруллунна. // Кыым. Якутскай. Муус устар 18 к. 1964 с.
    Саввин Г.  И. Я. Строду ччэстээһин. // Кыым. Якутскай. Муус устар 24 к. 1964 с.
    Тарский Г.  На родине якутского Чапая. // Социалистическая Якутия. Якутск. 23 мая 1964.
*    Сыновья легендарных героев. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 июля 1965. С. 4.
    Виллахов Е.  Редкие снимки героев. // Социалистическая Якутия. Якутск. 13 июня 1967. С. 4.
    Захаров А.  Герои алмазного края. // Ригас Балсс /Голос Риги/. Рига. 22 сентября 1967.
    Конкин П.  В ледовой осаде. // Молодежь Якутии. Якутск. 25 ноября 1967.
    Строд Иван Яковлевич. // Военно-исторический журнал. № 2. 1967. С. 49-50.
    Татаринов В.  Они из ленинской гвардии. // Социалистическая Якутия. Якутск. 17 мая 1968.
    Строд Иван Яковлевич (1894–1938) // Герои гражданской войны. Комплект из 36 портретов. Москва. 1968. С. 25.
    Виллахов Е.  Адресаты установлены. // Социалистическая Якутия. Якутск. 15 января 1969.
    Виллахов Е.  Вместе с героем по следу героя. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 января 1969.
    Петров В.  Строд - Якутский. // Социалистическая Якутия. Якутск. 9 апреля 1969.
    Виллахов Е.  Бойцы вспоминают минувшие дни... // Социалистическая Якутия. Якутск. 15 апреля 1969.
    Сизых С.  Легендарному Строду посвящается. // Социалистическая Якутия. Якутск. 16 апреля 1969.
    Струлевич А. А. Встречи пламенных лет. // Мирнинский рабочий. Мирный. 21 августа 1971.
    Виллахов Е., Карнит А.  Легендарная быль. Рига. 1971.
    Чемезов В. Н.  Строд. Якутск. 1972. 230 с.
*    Чемезов В. Н.  И. Я. Строд (Биографическая справка). // И. Строд.  В якутской тайге. Якутск. 1973. С. 346-358.
    Петров И.  И. Я. Строду ким сэрэппитэй? // Коммунизм тутуутугар. Амма. Кулун тутар 27 к. 1973 с.
    Харитонов Н.  Саха «Чапайын» догоро. // Эдэр коммунист. Якутскай. Кулун тутар 8 к. 1974 с.
    Чиряев В.  Хотойго холоонноох кыhыл командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Красное знамя и гармошка. // Бэлэм буол. Якутскай. Муус устар 18 1974
    Горохов С.  «Красный командир на горячем коне...». // Социалистическая Якутия. Якутск. 10 апреля 1974.
    Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Муус устар 10 к. 1974 с.
    Якутский Чапаев. // Молодежь Якутии. Якутск. 11 апреля 1974.
    Герой гражданской войны в Якутии. // Знамя коммунизма. Солнечный. 11 апреля 1974.
    Хаенко Л.  Легендарный герой. // Колымская правда. Черский. 13 апреля 1974.
    И. Я. Строд бойобуой суола. // Коммунизм тутуутугар. Амма. № 41. 1974 с.
    Садыков Ф.  Кыргыс толоонун кыhыл командира. // Коммунизм тутуутугар. Амма. № 41. 1974 с.
    Горохов С.  Книга о легендарном герое. // Полярная звезда. № 5. Якутск. 1974. С. 11-113.
*    Алдан-Семенов А. И.  Поход за последним «тигром». Об И. Я. Строде и С. С. Вострецове. Москва. 1975. 112 с.
    Герасимов Г.  Эмиэ биһигини кытта. // Арктика маяга. Тиксии. Балаҕан ыйа 7. 1975 с.
    Герасимов Г.  Снова с нами. // Маяк Арктики. Тикси. 7 сентября 1975.
    Козаев Ф.  Рассказ об отце. // Маяк Арктики. Тикси. 28 августа 1976.
    Лонгинов Д.  Номоххо киирбит герой төрөөбүт дойдутугар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Сэтинньи 4 к. 1976 с.
    Титов Г. Т.  Мохсоҕоллох хайаҕа кыргыһыы. // Коммунист. Ытык-Кюель. Олунньу 7 к. 1978 с.
    Лонгинов Д.  Саха сирин Чапаайа. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1979 с.
    Винокурова Е.  Иван Строд. // Колымская правда. Черский. 12 апреля 1979.
    Ксенофонтова Е.  Строд бипиэхэ эмтэммитэ. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Балаҕан ыйа 13 к 1980 с.
    Антропов П.  У истории хорошая память... // Горизонт. № 6. Рига. 1980. С. 10-12. (Рус.)
    Антропов П.  У истории хорошая память... // Горизонт. № 6. Рига. 1980. С. 10-12. (Латыш.)
    Кравчук Ф.  Саха сирин Чапаева. // Кыым. Якутскай. Балаҕан ыйа 9 к. 1981 с.
    Антропов П.  Мечта якутского героя. // Советская Латвия. Рига. 17 января 1982.
    Копырин А.  Памяти Героя. // Молодежь Якутии. Якутск. 27 марта 1982.
    Шишигин С.  И. Я. Строд Табаҕанан ааспыта. // Ленинскэй знамя. Майа. Ыам ыйа 20 к. 1982 с.
    Чиряев В.  Албан ааттаммыт кыhыл командир. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 26 к 1983 с.
    Саввин С.  И. Я. Строд Чөркөөххө. // Коммунист. Ытык-Кюель. Атырдьах ыйа 23 к. 1983 с.
    Павлов А.  Саҥаттан саҥа ситиһиилэргэ. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Кулун тутар 22 к 1984 с.
    Легендарнай командир. // Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Чиряев В.  Строд геройдарын хорсун быhыылара// Эдэр коммунист. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Лонгинов Д.  Строд – Якутскай. // Бэлэм буол. Якутскай. Муус устар 8 к 1984 с.
    Сизых С.  Легендарный командир. // Социалистическая Якутия. Якутск. 8 апреля 1984.
    Иванов И.  Иван Яковлевич Строд. // Коммунизм суола. Ньурба. Муус устар 10 к. 1984 с.
    Мохначевскай И.  Үтүө аатын самыыллар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1984 с.
    Ороуснский И.  Строд дойдутугар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к 1984 с.
    Саха сирин Чапаева. // Октябрь знамята. Олуохумэ. Муус устар 11 к. 1984 с.
    Макаров Г. Г.  И. Я. Строд – гражданскай сэрии геройа. // Хотугу сулус. № 4. Якутскай. 1984. С. 84-88.
    Саха сирин Чапайа. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Муус устар 10 к. 1985 с.
    Сизых С.  Посланцы дружбы. // Социалистическая Якутия. Якутск. 7 ноября 1985.
    Грузных Ф.  Легендарная личность. // Ленинец. Сангар. 11 февраля 1986.
    Подгалова И.  Иван Строд – герой Якутии. // Колымская правда. Черский. 19 марта 1987.
    Бревнов А.  Иван Строд. [Люди и корабли.] // Маяк Арктики. Тикси. 26 сентября 1987. С.2-3
    Захаров А.  «Саха Чапаева». // Знамя. Кулун тутар 20 к. 1987 с.
    Торговгина А.  И. Я. Строд аатынан. // Октябрь знамята. Олуохумэ. Сэтиньи 21 к. 1987 с.
    Торговкина А.  Имени И. Я. Строда. // Знамя Октября. Олекминск. 21 ноября 1987.
*    Алексеев Е.  Кто Вы, Артемьев? // Илин. № 3. Якутск. 1991.
    Гаврильев Д. И.  Строд мемуарыгар кимнээҕи суруйбутай? // Кыым. Дьокуускай. Кулун тутар 2 к. 1993 с. С. 2.
    Иван Яковлевич Строд. // Саха Сирэ. Дьокуускай. Муус устар. 12 к. 1994 с.
    Строд И. Я. (5809, 7411). // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 234, 299, 332.
    Чемезов В.  Саха сиирин Чапаева. Кыым. Дьокуускай. Муус устар 10 к. 1996 с.
    Никифоров-Кюлюмнюр В.В.  Вторжение Пепеляева в Якутию.  // Полярная звезда. № 5. Якутск. 1996.  С. 64-73.
    Башарин Г. П.  Общественно-политическая обстановка в Якутии в 1921-1925 гг. Якутск. 1996. 328 с.
    Дементьев В.  Смена календарей. Дневник писателя. // Литературная Россия. Москва. 24 января 1997. С. 5.
*    Гражданская война в Якутии в документах и фотографиях. // Илин. № 1. Якутск. 1998. С. 28-38.
*    Гражданская война в Якутии. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 214.
*    Вторжение «Сибирской добровольческой дружины» генерала Пепеляева и его разгром (сентябрь 1922-г. – июнь 1923 г.). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 215-216.
*    Восточный боевой участок. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 216-217.
*    Амгинский бой. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 217-218.
*    Оборона Сасыл-Сысы. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 218.
*    Бой у заимки Эверстова. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 219-220.
*    Вилюйский экспедиционный отряд И. Я. Строда. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 220.
*    Строд Иван Яковлевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 396.
    Пестерев В. И.  История Якутии в лицах. Якутск: 2001. С. 207—209.
*    Последний поход. // Шамбаров В.  Белогвардейщина. Москва. 2002. С. 610-614.
*    Строд Иван Яковлевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005. С. 322-323.
*    Быкаў В. Аўтабіяграфічныя дадаткі да “Доўгай дарогі дадому”. // Дзеяслоў. № 4 (23). Мінск. 2006. С. 185..
*    Строд Иван Яковлевич. // Большая энциклопедия в шестидесяти двух томах. Т. 48. Москва. 2006. С. 411.
    Арбугин Я.  Белые и красные: противостояние. Часть 2: Каландаришвили и Строд. // Молодежь Якутии. Якутск. 15 ноября 2007. С. 22.
*    Евтюхина О.  Нестор Каландаришвили. // Молодежь Якутии. Якутск. 29 января 2009.
    Евтюхина О.  Красногвардеец с литературным талантом. // Молодежь Якутии. Якутск. . 5 февраля 2009. С. 22.
*    Строд И. Я. (57, 218), 440. // Саха Кинигэтэ (1917-1957) Ретроспективнай национальнай библиографическай ыйынньык. Дьокуускай. 2009. С. 599.
*    Андрианов В.  Безвестные жертвы известной войны. //Наше время. Якутск. 11 сентября 2009.
*    Прогулки по старому кладбищу. // Якутск вечерний. Якутск. 23 апреля 2010. С. 57.
    Мироненко Е.  Кому поставлен памятник на Эверстовой заимке. // Якутск вечерний. Якутск. 6 августа 2010. С. 15.
*    Кротова Т., Конкин П.  В поисках «золота партии». // Якутск вечерний. Якутск. 27 мая 2011. С. 62-63.
    Лебедев А.  Расстрел в Олекминской тайге. // Наше время. Якутск. 14-20 февраля 2014. С. 41.
*    Калашников А. А.  Трагическая судьба героя Гражданской войны. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2014. С. 104-110.
    Цивилев Н.  Иван Строд. Есть в пос. Жатай улица Строда. // Жатайский вестник. Жатай. 28 марта 2014.  С. 14.
    Кириллин К.  Жизнь и смерть Ивана Строда. Из рассекреченных материалов. // Наше время. Якутск. 18-24 марта; 28 марта - 3 апреля; 24 апреля - 1 мая 2014. С. 41.
    Арбугин Я.  Красный командир. // Наше время. Якутск. 11-17 апреля 2014. С. 42.
    Калашников А.  Якутский Чапай. // Якутск вечерний. Якутск. 1 августа 2014. С. 56.
    Кириллин К.  Неизвестные страницы биографии Ивана Строда. // Наше время. Якутск. 12 декабря 2014. С. 42.
    Нестерова Л.  Сабля Строда. // Забота-Арчы. Якутск. 18 июня 2015. С. 4.
    Ларионова, Т.  Памятник центросибирцам. // Олекма. Олекминск. 20 ноября 2015. С. 9.
*    Юзефович Л.  Зимняя дорога. Генерал А. Н. Пепеляев и анархист И. Я. Строд в Якутии. 1922–1923.Документальный роман. Москва 2015. 430 с.
    Насташ Лудзінскі,
    Койданава.