четверг, 19 февраля 2015 г.

Шаўля Кандзёўка. Калымскі выгнанец. Койданава. "Кальвіна". 2015.





    Людвік Тамашавіч /Фамич/ Яновіч /Janowicz/ – нар. 5 верасьня 1858 (1859) г. ў маёнтку Лапкасы /Лапкася/ пад Куршанамі Шавельскага вуезду Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай (габрэйскай) заможнай сям’і землеўласьніка, звольненага ў адстаўку палкоўніка жандармэрыі.
    У 1869-1876 гг. вучыўся ў гімназіі ў Шаўлях, затым да 1880 г. у Віленскай рэальнай гімназіі, пасьля чаго зьехаў у Маскву і паступіў ў Маскоўскую Пятроўска-Рузумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе заарганізаваў “Агульнастудэнцкі зьвяз”, зьвязаны з “Народнай воляй”
    У 1884 г. у Варшаве уступіў у партыю “Пралетарыят”, быў чальцом яе ЦК, аўтар шэрагу праклямацыяў. Па сваіх перакананьнях Яновіч адносіў сябе да тэрарыстаў. Карыстаўся мянушкамі Konrad.
    Пры арышце 18 ліпеня 1884 г. аказаў узброены супраціў (параніў агента куляй з рэвальвэру ў жывот) ды гарлаў што ён арыштаваны “за свабоду, за Пралетарыят”.
    Па працэсу “Пралетарыяту» у Варшаве ў 1886 г. быў прыгавораны да 16 гадоў катаргі. Пакараньне адбываў у Шлісэльбурскай крэпасьці. Па найвысачэйшаму маніфэсту ад 14 траўня 1896 г. тэрмін катаргі Яновічу быў скарочаны на траціну. Згодна рашэньню Галоўнага турэмнага упраўленьня ад 23 лістапада 1896 г. ён быў высланы ў межы Іркуцкага генэрал-губэрнатарства. 11 сьнежня 1896 г. Яновіча выправілі з Пецярбурга і 21 сьнежня даставілі ў Краснаярск, а 12 студзеня 1897 г. ён ужо пісаў брату з Іркуцка.
    17 лютага 1897 г. Яновіч быў дастаўлены ў Якуцк, а 3 сакавіка 1897 г. ён быў адпраўлены праз Верхаянск у акруговае м. Сярэдне-Калымск Калымскай акругі Якуцкай вобласьці.
    29 красавіка 1897 г. Яновіч быў дастаўлены ў Сярэдне-Калымск і за ім там быў устаноўлены паліцэйскі нагляд.
    “Божа! Якая трушчоба гэты Калымск!” – пісаў ён сваім родным. Але ўжо, дзякуючы грашовай дапамозе сваіх крэўных, 10 лістапада 1897 г. Людвік пісаў: “Наняў якута, які носіць мне ваду і сячэ дровы – раней я рабіў гэта сам, таксама аддаю мыць бялізну... Абед таксама маю гатовы. Плачу за абед і вячэру 10 рублёў у месяц. Абед складаецца з супу і варанай гавядзіны, але затое можаш есьці, колькі ўлезе”. Гэта дазволіла адмовіцца яму ад казённай дапамогі.
    У ссылцы Яновіч далучыўся да левага крылу Польскай сацыялістычнай партыі (ППС), супрацоўнічаў з газэтай “Przedswit”. Ад 1897 па 1900 г. Яновіч загадваў бібліятэкай сасланых у Сярэдне-Калымску, якую разьмясьціў у сваёй юрце, выкупленай ім у сасланага Багараза. Карыстаўся псэўданімам - Я. Ильинич.
    26 ліпеня 1900 г. ў Калымскай акрузе застрэліўся сасланы І. Калашнікаў, які пакрыўдзіўся на засядацеля Іванова. Ссыльны А. Ергін у помсту сьмяротна параніў Іванова. У красавіку 1902 г. адбыўся суд у Якуцку, на які быў таксама выкліканы Яновіч, у якасьці сьведкі.
    6 (29) /17 (30)/ траўня 1902 г. Людвік Яновіч застрэліўся ля магілы сасланага Папініяна Падбельскага, які быў забіты 22 сакавіка 1889 г. падчас г. зв. “Манастыроўскай трагедыі” у Якуцку.П. 19 траўня Яновіча пахавалі на тых жа Мікольскіх могілках Якуцку. Між іншым, старэйшы брат Яновіча, вайсковец Антоні, таксама скончыў жыцьцё самагубствам, застрэліўся ў Варшаве.


    Літаратура:
    Столбов А. И.  Л. Ф. Янович в ссылке. // Былое. № 12. 1906.
    Ольминский М.  Смерть Л. Ф. Яновича. // Былое. № 12. 1906.
    Шлиссельбуржец Л. Ф. Янович. Биография; Из воспоминаний: о юности, о процессе, о Шлиссельбурге; Письма из ссылки; Приговор. С-Петербург. 1907. 116 с.
    Giza S.  Ludwik Janowicz. // Niepodległość. T. XVI. Z. 2 (43). Warszawa. 1937. S. 321-365.
    Масанов И. Ф.  Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей, в 4 томах. Т. 4. Москва. 1960. С. 550.
    Merkys V.  Liudvikas Janavičius. Vilnius. 1964.
    Воспоминания узника Шлиссельбургской крепости. // Вопросы истории. № 8. Москва. 1966.
    Слепцов Н.  Людвиг Фомич Янович. // Якутский университет. Якутск. 14 июня 1973.
    Янович Людвиг Фомич. // Большая Советская энциклопедия в 30 томах. Т. 30. 3-е изд. Москва. 1978. С. 511.
    Dubacki L.  Janowicz Ludwik. // Polski słownik biograficzny. T X. Wrocław-Warszawa- Kraków. 1962-1964. Reprint. Kraków. 1990. S. 555-557.
    Слепцов Н. А.  Людвиг Фомич Янович в колымской ссылке (по материалам переписки). // Ссыльные поляки в Якутии: итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 77-90.
    Janowicz Ludwik. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa. 2000. S. 126-127.
    Шаўля Кандзёўка,
    Койданава.


среда, 18 февраля 2015 г.

Арон Маршак-Койданавер. Гомельская абласная бібліятэка. Койданава. "Кальвіна". 2015.




                                         Сучасны будынак бібліятэкі ўзьвялі ў 1961 годзе
                                                       па праекце архітэктара В. Бурлак.
    Гадам заснаваньня Гомельскай абласной ўнівэрсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна лічыцца 1928 год, калі Прэзыдыюм Гомельскага акрвыканкаму БССР прыняў рашэньне пра адкрыцьцё абласной бібліятэкі ў м. Гомель.
    У 1934 году рашэньнем народнага камісарыята асьветы БССР (загад № 563) бібліятэцы былі перададзены 20 тысяч кніг з калекцыі князёў Паськевічаў - найрэдкія выданьні XVI-XVII стагоддзяў па мастацтве, гісторыі і іншым галінам ведаў, прыжыцьцёвыя выданьні дзеячаў расійскай і сусьветнай культуры.
   У жніўні 1941 г. найболей каштоўная частка фонду, кнігі з калекцыі Паськевічаў, была вывезена ў расійскую глыбінку і часткова вярнулася ў Гомель толькі ў ліпені 1945 г.
    У сакавіку 1944 г. бібліятэка аднавіла сваю працу ў сьценах Гомельскай сярэдняй школы № 10, бо будынак, дзе яна разьмяшчалася да вайны, знаходзілася ў паўразбураным стане.
    У 1969 г. у бібліятэцы нарэшце зьявіўся аддзел краязнаўства і беларускай літаратуры.
    Ад 1999 г. пры бібліятэцы ў працуе Цэнтар навучальных сродкаў нямецкай мовы. У ім сабрана літаратура, падораная Інстытутам імя Гётэ ў Менску, для самастойнага вывучэньня нямецкай мовы. У 2001 году інфармацыйны цэнтар аддзела культуры, адукацыі і інфармацыі Пасольствы ЗША перадаў аддзелу літаратуры на замежных мовах калекцыю кніг, якія закранаюць усе аспэкты вывучэньня ангельскай мовы. У 2003 г. Франка-Беларуская заля інфармацыі пра сучасную Францыю пры пасольстве Францыі ў Беларусі адкрыла ў бібліятэцы імя Французскі Куток інфармацыі і чытаньня. У 2007 г. пры адкрыты Інфармацыйны цэнтар ААН.
    Захоўваюцца ў Гомельскай абласной ўнівэрсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна і кнігі выдадзеныя ў Койданава:
Название



1
Баркоўскі, А. Іван Антонавіч Ласкоў /спроба бібліяграфіі/ / Алесь Баркоўскі. - выданне першае, разлічанае на дапаўненні ды ўдакладненні. - Койданава : Друкарня Кальвіна, 2010 - 127 с. ББК 91.9:83 


2
Герасімаў, В. Выбраныя творы; Коллекция "Издания белорусского зарубежья" библиофила А. Барковского в фонде Президентской библиотеки Республики Беларусь в контексте истории белорусской диаспоры : [вершы, эсэідальныя аповяды] / Валеры Герасімаў ; РАН, Институт славяноведения ; НАН Беларуси, Центральная научная библиотека им. Я. Коласа. - Койданава : Друкарня Кальвіна, 2010 - 35 с. ББК 84(4БЕИ)6 ББК 76.19




ID= byRLG-2011315151
Г37
Автор
Герасімаў, В.
Автор
Агеева, Е.
Заглавие
Выбраныя творы

Коллекция "Издания белорусского зарубежья" библиофила А. Барковского в фонде Президентской библиотеки Республики Беларусь в контексте истории белорусской диаспоры
Сведения о заглавии
[вершы, эсэідальныя аповяды]

[из материалов Международной электронной конференции "Белорусский текст: от рукописи к электронной книге" (к Дню белорусской письменности, сентябрь 2008)]
Место издания
Койданава
Издательство
Друкарня Кальвіна
Год издания
2010
Обьем
35 с.
ББК
84(4БЕИ)6
ББК
76.19
Язык документа
bel

Фонд

Отдел краеведения
1




Ссылки на др. биб.записи
Герасімаў, В.
Агеева, Е.
БЕЛАРУСКАЕ ЗАМЕЖЖА
БЕЛОРУССКОЕ ЗАРУБЕЖЬЕ
КАЛЕКЦЫІ
КОЛЛЕКЦИИ
Белорусские диаспоры
Беларускія дыяспары

ID= byRLG-2011315153
Название
Значение
Авторский знак
Б25
Автор
Баркоўскі, А.
Заглавие
Іван Антонавіч Ласкоў /спроба бібліяграфіі/
Сведения об издании
выданне першае, разлічанае на дапаўненні ды ўдакладненні
Место издания
Койданава
Издательство
Друкарня Кальвіна
Год издания
2010
Обьем
127 с.
ББК
91.9:83
Язык документа
bel

Фонд

Отдел краеведения
1

Ссылки на др. биб.записи
Баркоўскі, А.
Барковский, А.
Ласков
Ласков И. А.
И. А. Ласков
Ласков Иван Антонович
Иван Антонович Ласков
Ласкоў
Ласкоў І. А.
І. А. Ласкоў
Ласкоў Іван Антонавіч
Іван Антонавіч Ласкоў
БИБЛИОГРАФИЯ
БІБЛІЯГРАФІЯ

    Арон Маршак-Койданавер,
    Койданава.


пятница, 6 февраля 2015 г.

Аляіза Пашкевічанка. Зялёнка. Койданава. "Кальвіна". 2015.







    Аляіза Сьцяпанаўна Пашкевіч - нар. 3 (15) ліпеня 1876 г. на фальварку Пясьчына (Пешчын, Пешчына) Лідзкага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у шляхецкай каталіцкай сям’і.
    У 1894 г. паступіла ў 4-й кляс прыватнай гімназіі Прозаравай у Вільні і, пасьля заканчэньня 6 клясу, атрымаўшы пасьведчаньне хатняй настаўніцы, у 1901 г. пачала настаўнічаць у вёсцы.
    У 1902 г. паехала ў Санкт-Пецярбург, дзе здала іспыты за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на Вышэйшыя курсы П. Лесгафта, якія не скончыла. У Санкт-Пецярбургу Пашкевіч удзельнічала ў дзейнасьці гуртка беларускіх студэнтаў “Круг беларускай народнай прасьветы і культуры”, пачала публікавацца ў нелегальных беларускіх выданьнях.
    У 1904 г. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і пачала працаваць фэльчаркай у псыхіятрычнай лякарні ў Нова-Вілейцы пад Вільняй, адначасова займаючыся прапагандысцкай працай, удзельнічала ў дзейнасьці Беларускага сацыялістычнага Грамады, у скляпеньнях лякарні ўтрымоўвала шапірограф. У траўні 1905 г. была дэлегаткай ад віленскіх працаўніц на зьезьдзе жанчын у Маскве.
    У канцы 1905 г. з-за пагрозы арышту выехала ў Галіцыю (Аўстра-Вугоршчына). Жыла ў Львове, дзе была вольным слухачом філязофскага аддзяленьня Львоўскага ўнівэрсытэту.
    У 1908-1909 гг. жыла ў Кракаве, дзе вучылася на гуманітарным аддзяленьні Ягелонскага ўнівэрсытэту. Некаторы час жыла ў Закапанэ, выяжджала ў Нямеччыну ды Італію.
    У 1911 г. выйшла замуж за інжынэра-тэхноляга Сьцяпанаса Кайрыса. Зьмена прозьвішча дала ёй магчымасьць вярнуцца ў Вільню.
    Была акторкай тэатра Ігната Буйніцкага, у 1912 г. арганізавала некалькі беларускіх школ, рэдагавала часопіс для моладзі “Лучынка”.
    У 1914 г. наведала Фінляндыю, езьдзіла на лячэньне ў Швэцыю.
    У 1915 г. Аляіза працавала сястрой міласэрнасьці ў тыфозным салдацкім бараку Віленскага ваеннага шпіталя.
    Напачатку студзеня 1916 г. атрымала вестку, што цяжка захварэў бацька. Яна адразу ж прыехала ў Ліду, але бацькі жывым не засьпела. Пасьля яго пахаваньняў засталася ў фальварку Стары двор, які набыў яе бацька, каб аказаць дапамогу землякам, што паміралі ад эпідэміі тыфу.
    Памерла 5 (17) лютага 1916 г. ад тыфу ў Старым Дварэ Лідзкага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.


    Асноўныя матывы яе паэзіі - каханьне да Радзімы, роднай прыроды, служэньне народа. За верш Алаізы Пашкевіч “Суседзям у няволі” расійскай цэнзурай быў забаронены яе зборнік “Хрэст на свабоду”, які друкаваўся ва ўніяцкай друкарні пад патранажам Андрэя Шэптыцкага. Песьня ансамбля “Песьняры” “Кася” напісаная на верш Пашкевіч “Лета”. У 1991 г. на кінастудыі “Беларусьфільм” быў зьняты чатырохсэрыйны мастацкі фільм “Крест милосердия”, прысьвечаны жыцьцёваму і творчаму шляху Алаізы Пашкевіч.



    У сваім апавяданьні “Zialonka”, упершыню надрукаваным у альманасе “Маладая Беларусь” (Seryja I, Sšytak III, 1913, Піцярбург, С. 121-129.) Аляіза Пашкевіч, пад псэўданімам “Ciotka”, згадала Якуцк.

    Лямбэрт Дзядзька,
    Койданава.


                                                                         ЗЯЛЁНКА
    Курсістка Зялёнка з кожным днём нікне. Пецярбургскі клімат, шчыры валакіта, дабівае слабагрудых. Зялёнка кашляе, гарыць уся, на твары выпечаны румянец. Часам гэтак мімаходам зазірне да люстэрка: «А мамачкі мае, да каго я падобна?» — задзівіцца, ды далей за работу. На свае лекцыі бегае, у школе з дзецьмі гадзіны з чатыры працуе, а вечарамі і сама яшчэ вучыцца, чытае...
    З боку гледзячы, жыцьцё ідзе, роўна вада плыве. Лішэнь перад доктарам мусіла прызнацца, што ўся радня вымерла ад сухоты. А на пытаньне, ці сама хварэла ў малалетку на якія хваробы, адказала, што добра не ведае, бо гадавалася ў вёсцы, а прастацтва ў дзяцей прызнае толькі такія хваробы, як падвей, перапалох, урокі і лечыць іх хатнімі толькі спосабамі: замовамі ды падкурваньнямі. Праўда, солі, помніць, драбінкі давалі глытаць, нейкія вузялкі на нясуканай нітцы насіла гэтак гадоў пяці-шасьці. А посьле, як помніць, то ўжо была здарова, як рыба, і толькі апошнімі часамі нейка слабасьць аблягла. — “Гм”, адбуркнуў, нічога не сказаўшы, дохтар і крэпка задумаўся.
    Аднак, слухі хадзілі аж запрошлую зіму, што Зялёнка труцілася, што выбягала, спацеўшы, у адной сарочцы на мароз, усё, каб набавіцца якой ліхой хваробы. І што цяпер толькі супакоілася, калі мэта стала ясьней...
    Зялёнка — вельмі скрытная дзяўчына. “Якая ты цяпер высокая стала за апошні год!” дзівуюцца таваркі. “А бывае, што ў апошні год жыцьця людзі падрастаюць, толькі мо’ не ў рост”, — горка дакончыць таварышак гутараньне Зялёнка і чуць-чуць усьміхнецца куткамі спаленых губ. Чорныя косы далікатна абвіваюць дробны тварычак... У пасінеўшых кругах вочы блішчаць двума распаленымі вуглямі. “Наша Зялёнка быццам не з гэтага ўжо сьвету”, — перапалохаўся Мацюк-мэдык, спаткаўшы Зялёнку ў сталовай. “Зялёначка мілая, я прыйду цябе паслухаю”. — Прысьці прыдзі, калега, але я не сьпявачка, каб вы мяне слухалі”.
    — “Ну-ну, Зялёначка, перцу сёньня за-шмат зьелі”. — І дахтарчук адышоў, як змыты.
    Зялёнка блізка што заўсёды задуманая, часта не адразу адкажа, калі яе спытаеш. “Зялёнка, дзе ты?” часам смутне зажартуюць курсісткі. “Тут, пры вас”, ціханька адкажа, прачнуўшыся ад задумкі. “Ой, Зялёначка, Зялёначка! ты зусім вышла з каляіны нашага будняга жыцьця. Усё недзе блукаеш за сьветамі”.
    “Ды што з вамі? працую, як усе вы, ем і шчэ больш ад вас, сплю, сьмяюся... А што цяпер задумалася, так аж сорамна прызнацца да такой глуздзячыны; глянула праз акно на асеньні дзень ды гадаю, ці ўжо ў нашай старонцы лісьце з дзэраў асыпалася, ці яшчэ не, бо ў нас восень пазьнейшая”.
    “Вось-це на, куды Зялёначка паехала! Грачыха цьвіце, што аж у лябараторыі пахне, а яна: ці лісьце ўжо апала. Яшчэ прыйдзе пара на холад... Рыхтуй толькі футра”. Нібы сьмяюцца курсісткі з Зялёнчыных думак, але добра разумеюць, што гэта значыць: “ці лісьце апала”, бо, як пыталі дохтара, то сказаў дабітне, што пэўне восені не ператрывае.
    Паўтары нядзелі Зялёнка не паказвалася на лекцыях. Закраталася маладзёж, што станцыя ў Зялёнкі сырая і цёмная, што не кожны дзень Зялёнка абедае.
    У суботу ў Зялёнкі бітком набіта. Зялёнка сьпярша ляжала, а пасьля не вытрымала і ўстала. Усе такія ласкавыя, вясёлыя, блізкія, што аж міла глядзець — радня раднёй? Зялёнка крыху сланяецца, але ходзіць, загаварвае з кожным. П’юць гарбату, сьмяюцца. Але сьмех нейкі недасьмеяны; гоман недагамонены. Цень скрытага смутку то тут, то там мільгне праз вочы гасьцям. Усе могуцца на вясёласьць. Гутарка чапляецца сяго-таго.
    Украінец Хведарчук на’т бандуру прывалок. Рыжаватая чупрына аж па струнах вехаціць, а ён выкідвае рамёнам, запяваючы: “Ах, мамка, мамка, на шчо мене народыла?”... Так галосе шчыра, што быццам сапраўды сірата ўбіваецца на памінках роднай мацеры. “І я шкадую, калега, што цябе мамка нарадзіла”,  пагладзіў па чупрыне Вішняк-Мінчук: “але маеш, пі гарачую гарбату і цешся з жыцьця, покі час. “Ха-ха-ха! верна сказана, паддакнула Зялёнка: “покі час — ха-ха... каху-каху!”... і зайшлася сухім кашлем.
    Вясёлая кампанія прыбледла, сьціхла. “Пейце, налівайце”... пасьпяшае вінаватым голасам загаварыць Зялёнка. “Ішчэ не ўміраю!” — “Не пляціце небыліцу!” нехта буркнуў. “А ведаеце — Сабаноўскага з хіміі асеклі”, прыдумвае Вішняк на скорую руку, каб пачаць гутарку. “О-о-о! на апошнім экзаманце?”
    — “Чаго-о? У-а! вялікая штука, байкі”.
    — “А ля байкі сядзі зноў дні і ночы. Е-е! у кудлага галава ўёміста: за тыдзень, другі ўсю хімію перагрызе на рэпу”...
    — “Ага, багабоце, чуць не забыла”, перапыніла Берабейка. — “Го-го! чуць «багабоце» не забыла, а калі тое было сьвятое ніколі, калі Берабейка помніла? Вам па галаве толькі снуюцца ноты і ноты ды біры-бам-бам-бом партэпіяна...
    — Я-я, багабоце, маханік такую дзіч пляце, аж вушы, багабоце, пухнуць. Берабейка падстаўляе далонь к роту тэхноляга. “Ледач маханіка — ні-ні... тс! А то за “багабоце” вочы выдзеру. — Дык не кажыце сваёй пагаворкі, бо гэтага мала. Але калісь выйду на Неўскі і ва ўвесь голас закрычу: «Багабоце! Багабоце!» і не проста закрычу, а ў кулак затрублю, аж покі вас не адвучу. Берабейка чырванее па вушы ад праклятай прывычкі, бо што слова, то яна ўплятае “бога бойцеся”, і так скора, так гладка рве, што з боку слухаючы, адно і разьбярэш з яе гутаркі “багабоце”, “багабоце”... Затое маханіка сёньня лішэнь азлавала Берабейка, зараз пачаў дапякаць. — “Даруй на гэты раз, пракляты чалавеча, просіць Берабейка; “больш не буду, бо справа важная. Пасуляніс піша, “багабоцеся” (гы-гы), з Якуцка, што нашы, “багабоцеся”, галадуюць, зіма ідзе, багабоце, а іх адзеньне хоць —па ветры пускай”. — Ну што ж, трэба падаткам нам сябе аблажыць і зараз выслаць хаця крыху”, параіў Мінчук. Хто пры сабе меў грошы, зараз палез да кішэні. Зялёнка то-ж рубля выбрала з століка. “А скажыце, ці хто кніжкі ў перасыльную занёс? бо я ўзялася гэта сама зрабіць, але захварэла...”
    “Любви все возрасты покорны!” — загрымеў густы бас за дзьвярыма. “У-у! Кульгач-сірата, пасьпяшай, а то Нойка самавар, як бач, у канцах забярэ! Студэнт, грубы, у выпаланеўшай куртцы, сьветларусы, як канапляны куль, уваліўся ў цесную станцыйку. — “Зялёначка, Шаляпін прыяжджае” крыкнуў адным духам. “Цыт, басіста! заўтра іду дзяжурыць на Дэмана”. — 2Любви все возрасты покорны”, сьпяваючы, акруціўся на пяце і кінуў шапку ў кут, аж са два разы перакулілася. — “Ты што стральбу адкрываеш?” Кульгач, ні на што не зважаючы, рукі пацірае ні то з холаду, ні то з радасьці. Здароўем і моладасьцяй ад яго б'е. — “I так за тыдзень буду сядзець, як верабейка, высока, высока і дэману (Шаляпіну) біць браво-браво-во-во!..” — “Кульгачыку калега, і я заўтра з вамі пайду дзяжурыць, зайдзіце токі па мяне”, умаўляецца Зялёнка. — “Згода! - рэхт! толькі а пятай будзьце гатовы, трэба додніка прыйсьці, а то тысяч пяць заўтра будзе дзяжурыць”. — “Публіка!” — бразнуў бандурай Хведарчук. “Хто посміе таварышку Зэленку вывесты заўтра в горыд, тай того оштрафуем!”... — “Аш-тра-фуем!” засьвістала тоненькім галаском маладзенька бястужаўка Маня. — “Тай Бога бойся, нэ пышчы, дытыно!”... “Публіка, слухайце!” Маня стала на крэсле: “Пры мне дохтар прыказаў Зялёнцы хоць паўтара тыдня не выходзіць з хаты”. — “А калі так, то аштрафуем”, годзяцца ўсе з тонкагалосай Маняй. “Аштрафуем”, — рыкнуў спозьнена Валадзімер з прозьвішчам Сібіра. — “Гэй, Сібіра, ты што сьпіш?” “Хра-хра, — прыкідваецца Сібіра сьпячым, доўгія ногі выцягнуў упоперак усёй станцыйкі. Адзін са студэнтаў, убачыўшы, што Сібіра прымкнуў вочы, схапіў за ножкі крэсла. Сібіра паляцеў бы, каб у пару не заступілася Зялёнка. — “Сібіры дайце спакой, Сібіра часу не марнуе, глядзеце, як печ нагрэў”, [хухнула ў паветра — пары ані знаку, а толькі ногі, ногі выцягнуў ад сьцяны да сьцяны]. “Сібіра, мы скакаць будзем — месца!”... засьмяялася. Шусьц — і скурчыў доўгія цыбы Сібіра. Брр-брр! пасыпаліся яблыкі з кішэні. — Гэта для вас, я і забыў”, засаромеўся, як дзіця, Сібіра і пачаў падбіраць. “Мне до! во, два ўжо трымаю. Бярыце, Берабейка, Маня, Хведар”... Сібіра здараваны, выпраставаўся, згарнуўшы густыя валасы з чала, паходзіў на зубра, замашысты мужчына, з дзіцячым немаль ‘шчэ ліцом, дабрадушны, запусьціў зубы ў яблык і пачаў кратацца каля самавара. Сібіра з Зялёнкай жывуць у вялікай зажыласьці. Усе смуткі і радасьці Сібіра павярае Зялёнцы. Зялёнка на’т часта дапісваецца на пісульках да Олі, дзяўчука Сібіры: “Сястра і друг вашага Валадзімера цалуе вас крэпка, крэпка». Нейкі нястрыманы язык пусьціў пагалоску, быццам сакрэтне чытаў драму, супольне напісану Зялёнкай і Валадзімерам, што галаўная асоба ў тэй драме — гэта Сібіры дзед, калісь у Акатуй высланы з таго сяла, адкуль Зялёнка, недзе з-пад Наровы ці якога іншага месца, адным словам, каля Белавескай пушчы разьвіваецца дзея.
    Ці праўда гэта, ці няпраўда — трудна верыць на слова. Але Зялёнка і Валадзімер любяць тэатар абое, у Марыінку чорнымі-сьветлымі ходамі прабіраюцца.
    Найпазьней прыйшоў Шмулька. — “Як маецеся?” Шмулькі струкавата галава, як лахмата вольха, матляхаецца ў паклонах ва ўсе староны: — “Ці жывы, ці здаровы?” — “Што ж так позна?” азываецца прыязьліва рознагалосае пытаньне. “ Не меў часу!” — “Шмулечка, я хвора, я ўміраю, а ты вачэй не пакажаш”, прыміліваецца Зялёнка да Шмулькі. — “Выбіраўся, ды ўсё работа стрымлівае, і сёньня пільную кінуў, каб вам білет прынесьці. У панядзелак пойдзем у дваранскую”. — “Шмулька, на гэты канцэрт? Маніш, грэшніку... Я ўжо два тыдні таму назад была ў касе; пашла толькі так, для пацехі, што нібы на такі важны канцэрт магу пайсьці я — Зялёнка-курсістка. Ведама, аказалася такая цана білетам, што нам вучашчымся на’т грэшна туды свой нос ткнуць”. — “Во-во! гэта вам, але не мне”. ІІІмулька важна ўлажыў рукі ў кішэні і прайшоўся па станцыі, надуты, як індык. — “Што вы то не я! Я, Шмулька, толькі за пачотным білетам згадзіўся пайсьці паслухаць”. “Тгы”,  рагатнулі. А Шмулька, няздатны далей круціць, махлюе, каб Зялёнка не дагадалася, што для пацяшэньня яе, хворай, Шмулька эканоміў доўга, покі сабраў, каб купіць білеты на гэты канцэрт! — “Не пытайце! не дуррыце галавы!” — “За што вам пачотны?” — прыстае Зялёнка. — А хоць бы за тое, што я Шмулька, што мой бацька Меер, а бацькі бацька Ёсель”...
    Трэба ведаць, што Шмулькі манія — гэта прапаганда музыкай, літаратурай, тэатрам народным паміж яўрэяў. Шмулька сьвята верыць, што яўрэі хутка зразумеюць сваю ганьбу, каторая няволіць іх запірацца ўсяго свайго роднага і падшывацца пад апраткі чужых, сільнейшых культур. “Прыйдзе час”, Шмулька немаль прысягае сваім натхнёным голасам: што яўрэі зьвернуць з дарогі асыміляцыі!!” Сам Шмулька, так сказаць, стаіць яшчэ толькі-толькі ў дзьвярах храміны кампазыцыі, а ўжо задзівіў прафэсараў арыгінальным узяцьцем біблейнага тла для сваіх твораў.
                                                                             * * *
    Нездаровіцца Зялёнцы. Так баліць у правым баку, што не падняць рукі, каб закруціць валасы. Запляла і пусьціла двума пляцёнкамі па плячах. Ідзе праз салю, у вачах ад слабасьці ўсё круціцца. “Косы, косы!” дзівуюцца мужчыны. Публіка мітусіцца; скрыпяць крэслы. “Малады ці стары?” пытае нехта з публікі. Шмулька прысланіўся да сьцяны, рукі залажыў і глядзіць некудысь у сваю думку. “Сібілія Шмульцы сьніцца”, падумала Зялёнка і села на сваё месца. Задрымдзеў званок...
    Выйшаў артыст, не пакланіўся, ані глянуў, каму будзе іграць. Стаіць ‘шчэ дзіця-хлопчык, ліцо натхнёна. Паволі скрыпку падносіць на рамяно. Смычок чуць-чуць даткнуўся, азваліся струны... Ціхая мэлёдыя, як першы ўздых дзіцяці, палілася; ідзе, вядзе некуды ў засьветныя разлогі чыстага лірызму. Маладая душа верыць у шчасьлівыя далі, узьнімаецца, рвецца да іх сьмелым лётам. Мераць у яе адзін за другім громы абману, зла... Змагаецца з цёмнымі сіламі прозы, б’е скрыдламі ў нябесныя скляпеньні паэзіі. Бой даходзіць фазы сьмерці і жыцьця. Белая шата паволі пакрываецца крывавай расою. Скрыдлы апускаюцца. І ўжо смяртэльна раненая моладасьць плача, стуліўшыся ля варот шчыльна зачыненага раю шчасьця...
    “Вялікая трагедыя схоплена тонамі” — шэпча Зялёнка, тулячыся губамі да поруча крэсла.  Пля-пля-пля! латашыць далонямі публіка. “Шалёная тэхніка, тэмпэрамэнт”... галдзяць.
    Артыст стаіць з апушчаным смычком, прыціскаючы да грудзей скрыпку, бо яшчэ апошнія тоны толькі адыходзяць ад струн. Пля-пля-пля! — пахамску дабіваець рэха тхненьня слова божага. Зялёнка закрывае вочы, каб дагнаць скрываўленага лебедзя — песню... Плачуць у вачах Зялёнкі сьвежыя росы на пракосах, папараць-кветка расьцьвітае... Зялёнка бяжыць успамінам да сваіх дзіцячых днёў, як кароўкі пасьвіла на пожні, а маці-сухотніца калыхала малога брата-сухотніка пад снапамі зжатага жыта.
    “З-з-з-з” — ізноў пачаў: “з-з-з-з” — ляцяць з-пад смычка галоўкі чырвоных сьцятых руж, а артыст усьпінаецца ўсё вышай, вышай: па скалах, каменьнях узводзіць у пустыню спаленую сонцам, засыпаную пяском. Пустоша дзікай гразой дыша. Зьверы мруць. Птушкі нежывыя падаюць. Толькі артыст сам самютанькі адзін упаў каленамі на распаленыя каменьні, заве нахіліцца за сваім натхненьнем. Жджэ аб’яўленьня і дрыжыць ад страху, ці хваце яму сілы, каб увекавечыць высьняны ідэал красы ў скончанай форме, во! во! здаецца, дасца, прымкнуў векі, стрымаў дыханьне. Шугнула хімэрна мана скрыдламі і зьнікла... Ііійоййй! уздыхнуў страшлівым болем. А-а-а-а! спачуваючы, адказвае і змаўкае скрыпка.
    Божа, якая ты страшная, творчасьць! роўна вогненна мора падыходзіць з усіх старон да апутанага табою чалавека! Бясьсмертная слава такому плачу, што не згіне ў тваіх тонах! Усё гэта думае Зялёнка і сіліцца ўстаць з крэсла. Пля-пля-пля!.. Падносяць букеты, вянок срэбны з надпісам. Шмулька стаіць, як крэйда, зьбялелы, упіўшыся вачыма ў артыста.
    Зялёнка хустачкай абцірае губы, у вачах ёй муціцца: здаецца Зялёнцы, што адплывае з саляй кудысь углыб, а чырвоныя кветкі сыплюцца ёй пад ногі (кроў з рота бухае). Зялёнка нагінаецца адну з іх падняць. “Кроў, кроў, паддзяржыце, упадзе!” крычыць нейкая пані, бегучы да Зялёнкі. Публіка цісьнецца: “дохтара!.. вады!”... Зялёнка ўзмахівае рукамі і падае. “Душна, душна!” азіраецца шырока блуднымі вачыма і заціхае.
    “Разьбілася жывая ліра2, шэпчуцца нейкія тайныя цені, зьбегшыяся на салю.
    /Творы Цёткі (Алоізы Пашкевіч). Менск. 1934. С. 59-64./


воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Прот Эстэрыкс. Бася. Койданава. "Кальвіна". 2015.

                                                                НИЦ «Мемориал»
                                                                Санкт-Петербург
                                             Фонд неопубликованной мемуаристки
    В Фонде собраны воспоминания людей, репрессированных в 1917–1953 годы, либо осужденных за участие в движении сопротивления коммунистическому режиму после 1953 года.
    Фонд начал формироваться в 1990 году. Фонд формируется в основном за счет поступлений из личных архивов и содержит как подлинные рукописи или машинопись, так и ксерокопии, а также набранные на компьютере и распечатанные тексты. Материалы фонда хранятся в картонных папках или коробках на архивном стеллаже, и размещены в алфавитном порядке (по именам авторов или псевдонимам).
    В настоящее время фонд содержит 162 текстов воспоминаний. Аннотации составлены на 59 рукописей.
    Ведется планомерная работа по компьютерному набору и сканированию текстов воспоминаний. Ветхие рукописи, а также материалы, напечатанные на принтерах в начале 1990-х годов (ввиду их выцветания), передаются хранителем фонда для сканирования и транскрипции в первую очередь.
    Все воспоминания (за исключением тех, в отношении которых дарителем установлены ограничения) готовятся к публикации в Интернете на сайте Мемориала.
    Хранитель фонда также ведет работу по составлению именных указателей к воспоминаниям.
    Дополнительно к основному учету ведется учет существующих электронных копий текстов.
    НИЦ Мемориал по мере возможности помогает авторам воспоминаний и их родственникам в подготовке воспоминаний к изданию и в их издании. Иногда это публикации малым тиражом на изографе, иногда частичная публикация в Историческом альманахе «Вестник Мемориала». В отдельных случаях – изготовление сверхмалого тиража (3–10 экземпляров) с использованием средств, специалистов и техники НИЦ Мемориал. Такое «семейное издание» предназначено для хранения в семье.
    Эстеркина Бася Адольфовна. Мои воспоминания.
    Компьютерная распечатка. 5 стр.
    О себе и муже (Абабурко Михаил Григорьевич).
    Прот Эстэрыкс,
    Койданава.


                                                   ТАЯМНІЦЫ  СПРАВЫ  АБАБУРКІ



    З гэтай справай, працуючы ў архіве КДБ ЯАССР, я пазнаёміўся амаль два гады назад. Але ізноў ды ізноў у думках вяртаюся да яе, гартаю сшыткі выпісак, усё спрабую зразумець, у чым яе патаемная спружына.
    Аб гэтай ахвяры сталіншчыны яшчэ не пісалі. Я думаю, будзе правільным абмовіць хаця б некалькі слоў не толькі аб сьмерці, але і аб жыцьці Абабуркі.
    Міхась Абабурка нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Морач Слуцкага павета Менскай губэрні. Да пятнаццаці гадоў вучыўся ў вясковай школе, а летам працаваў пастухом. Потым дапамагаў па гаспадарцы бацькам. У красавіку 1919 года ўступіў у Чырвоную Армію, дзе служыў пяць гадоў. Пасьля службы пайшоў па банкаўскай лініі. У 1928 годзе быў накіраваны з Беларусі ў Маскву на банкаўскія курсы пры Гандлёвай акадэміі. Тут блізка сышоўся з Варфаламеевым - будучым Наркамземам ЯАССР. Наслухаўшыся аповядаў аб Поўначы, захацеў і сам папрацаваць там. Варфаламееў заарганізаваў запрашэньне, а атрымаць накіраваньне дапамог сакратар ЦК УКП(б) Постышаў. У 1930 годзе Абабурка - у Якуціі. Да 1934 года працуе дырэктарам “Якутзаготпушніны”, арганізоўваючы здабычу “мяккага золата”. Аб’ехаў усю поўнач Якуціі. Зьмяніў некалькі пасад. З пачатку 1937 года - начальнік Якуцкага Тэрытарыяльнага кіраваньня Галоўнага ўпраўленьня Паўночнага Марскога Шляху. 31 сьнежня, за некалькі гадзін да Новага, 1938 года, быў “изъят”.
    Тут і пачынаюцца таямніцы. У складзенай 29 сьнежня 1937 года “Справке на арест Абабурко” ў якасьці найважнейшага ягонага злачынства называецца пераход ім польскай мяжы “на свидание с матерью” ў 1920 годзе. Як бачым, “преступление” было зьдзейсьнена і даўно, і далёка ад Якуціі. А між тым, згодна з даведкай, выдадзенай архівам КДБ ЯАССР у 1996 годзе, калі справа яго пераглядалася, “оперативных материалов на Абабурко.... к моменту ареста его в НКВД ЯАССР не имелось”. Гэта значыць, груба кажучы, даносаў на яго ў НКУС не паступала. Адкуль жа там стала вядома аб такой даўняй гісторыі?
    Пераходу мяжы быў прысьвечаны першы допыт у дзень арышту (які гэта быў страшны пераднавагодні дзень для Абабуркі!). Арыштаваны патлумачыў, што ў 1920 годзе (у далейшым высьветлілася, у 1921-м) ён скончыў пяхотныя курсы камсаставу. І папрасіў адпачынак, каб да службы наведаць бацькоў. Але калі дабраўся да родных мясьцін, выявілася, што ягоная вёска адышла да Польшчы. Што было рабіць? Няўжо вяртацца, не пабачыўшы блізкіх? “В селе Мокраны я зашел в комендатуру красных пограничников... попросил разрешения перейти границу... мне сказали, никакого разрешения не дадим, так как меня на территории Польши могут арестовать. Но я все же не послушался и прямо в военной форме, вооруженный, перешел границу к своим родителям, расстояние от советской границы всего было 3,5 километра (...) Пришел в село я днем через огород отца, его в доме не было, была только мать и малые дети. Вскоре пришел отец, сказал мне: лезь скорей на печь и сиди там, так как в селе находятся польские войска. Я просидел на печи до вечера, вечером я слез с печи (...) Утром, как рассвело, мы вместе с отцом перешли на советскую “территорию”.
    Вось, уласна, і ўсе “преступления”. Але ў нкусаўцаў быў яшчэ і другі пункт абвінавачваньняў: маўляў, Абабурка “вредительски развалил” працу гандлёвай палаты, якую ўзначальваў. У доказ быў прыведзены на 150 (!) старонках “Акт”, складзены трыма “экспертами” - калегамі Абабуркі. Абабурка прызнаў асобныя недахопы, шкодніцтва ж рашуча адхіліў, сказаўшы, што “эксперты” не разабраліся ў дакумэнтах.
    Увогуле ж на допытах, ён трымаўся цьвёрда, упэўнена і ў той жа час прастадушна, як чалавек, якому няма чаго хаваць. Не хітраваў, не выдыгаў, як і належала  былому вайскоўцу. Распавёў, што прыкладна ў 1924 годзе мяжу з Польшчы ў СССР пераходзіла і ягоная маці – каб сустрэцца з ім, што пры гэтай сустрэчы ён угаварыў маці адправіць да яго праз мяжу малодшага брата Хвядоса. (Чатырнаццацігадовы хлопчык сапраўды перайшоў мяжу, але... быў арыштаваны за гэта і судзімы. На шчасьце, па маладосьці гадоў “простили”, аддалі “на поруки”). Прызнаўся, што пісаў маці лісты ў Польшчу, расхвальваючы “хорошую жизнь в СССР”, але адказу не атрымаў.
    Дакладна, адкрыта казаў і аб сваіх узаемаадносінах з былым Старшынёй Саўнаркама ЯАССР, да таго часу ўжо арыштаваным. “Расскажите, - патрабаваў сьледчы, - все вам известное о контрреволюционной, вредительской деятельности бывшего предсовнаркома Шараборина”.
    “Мне известно, - адказваў Абабурка, - што Шараборин в 1929 году работал секретарем Булунского окружкома. Путем перегиба политики партии и правительства при раскулачивании, коллективизации и проведении антирелигиозной компании вызвал бандитизм (...). Будучи посланным в Булун для районирования округа, я вскрыл эти факты и установил, что в создании недовольства среди населения и в вызове бандитизма виновны исключительно Шараборин и бывший председатель Булунского окрисполкома Колмогоров. О преступной деятельности Шараборина... я ставил вопрос в 1931 году в Якутском обкоме... где мой проект... принят не был... Я был вынужден подчиниться большинству.”
    Відаць, гэта гісторыя сьледчаму добра вядомая, ён перапыняе: “Какую вредительскую работу проводил Шароборин по контрактации пушнины?” На гэта Абабурка адказваў: “Никакого вредительства Шараборина по контрактации пушнины не замечал”. Між тым, сам Шараборын на допыце 20 сьнежня 1937 года ўжо пасьпеў абгаварыць сябе: “По пушным заготовкам руководимая мною организация считала, что спускаемые планы по заготовке пушнины при их выполнении ведут к истреблению пушных ресурсов Якутии (...) Поэтому принимали все меры к срыву выполнения пушнозаготовок”. Што гэта было няпраўда, сьведчыць пратакол допыту Абабуркі ад 30 сакавіка 1938 года, з якога даведваемся, што “Якутзаготпушнина”, якой ён кіраваў, прэміравалася легкавым аўтамабілем “за перевыполнение плана пушнозаготовок”.
    Адным з галоўных спосабаў НКУС зрабіць з сумленнага чалавека “врага” было працягнуць нітачку паміж ім і кімсьці з ужо “разоблаченных”. Абабурка гэта, вядома, разумеў. Але казаў (пратакол допыту ад 23 студзеня 1938 года): “С бывшим предсовнаркомом ЯАССР Шарабориным я был в очень близких отношениях, систематически посещал его квартиру по адресу Октябрьская улица, дом № 1, ездил к Шараборину на дачу, а также изредка бывал на моей квартире и ІІІараборин, точно сказать, сколько я бывал у Шараборина и встречался с ним вообще, сказать немогу, но этих встреч и посещений было очень много”.
    Відаць, гэткая адкрытасьць выбівала карты з рук сьледчага Дзмітрыеўскага, не давала арганізаваць па-сапраўднаму гучную справу. Абабурку за “развал торговой конторы” пагражаў тэрмін, але, відаць, не вельмі вялікі, палітычных жа абвінавачваньняў сфабрыкаваць не атрымалася. 22 красавіка 1938 года арыштаванаму было абвешчана аб сканчэньні сьледзтва. Здавалася, справа будзе вось-вось перададзена ў суд. І раптам у ёй зьяўляецца новы дакумэнт - копія пратакола допыту ад 23 красавіка другога падсьледнага - Андрэеўскага. З яго паказаньняў вынікае, што Абабурка ўваходзіць у контррэвалюцыйную арганізацыю на чале з Шараборыным (і гэта ў той час, калі сам Шараборын у складзе “организации”, названы ім, Абабурку не ўключыў).
    Пратакол допыту Андрэеўскага - другая загадка справы Абабуркі. І вось чаму: перасьледзтвам, праведзеным у 50-я гады, было даказана, што Андрэеўскі ўвогуле не называў Абабурку ні на адным допыце.
    Але фальшыўка спрацавала. Да абвінавачваньня па артыкулу 58-7 (эканамічнае шкодніцтва) дабаўляецца 58-11 (удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі). А ў “Справке по делу 747”, пададзенай на пасяджэньне “Особой тройки при НКВД”, Абабурка ўжо не толькі контррэвалюцыянэр - шкоднік ды польскі шпіён, але яшчэ і шпіён японскі, які “с 1930 года... установил связь с японским шпионом Шарабориным, собирал шпионские сведения в пользу Японии”. 21 кастрычніка “тройка” прысудзіла яго да расстрэлу.
    І тут пачынаецца трэцяя загадка справы Абабуркі. 23 кастрычніка надыходзіць прадпісаньне наркама Дарафеева: расстраляць. Але Абабурку не расстрэльваюць адразу. Яму даюць аловак і паперу: пішы! І 28 кастрычніка ён піша сьведчаньне “о своей контрреволюционной вредительской работе и шпионской, начиная с 1921 года по день ареста”. “Первое преступление я совершил весной 1921 года, - пачынае ён, - когда после окончания... командных курсов поехал на родину в отпуск”. Размова ізноў аб пераходзе мяжы, што называецца “преступлением”. Але зьяўляюцца новыя дэталі. Аказваецца, перайсьці мяжу яму параіў жыхар суседняй вёскі, “знакомый по работе в отряде и Красной Армии периода 1919-1920 г.г. некто Митрофан Чернышевич. Он мне сказал, что работает на границе по закордонной разведке, имеет связь с моей родиной... и уговорил пойти домой через границу нелегально, заявив, чтобы в случае чего-либо опасного дома, явился к объездчику с. Мороч Коморникову, он все устроит”.
    Гэта значыць, Чарнышэвіч ажыцьцяўляў шпіянаж за польскім памежжам, а Каморнікаў быў ягоным агентам. Магчыма, прыводзячы падрабязнасьці, Абабурка спадзяваўся, што ягоны пераход польскай мяжы трохі страціць у цане.
    Але ён, відаць, не ведаў, што Мітрафан Чарнушэвіч (а не Чарнышэвіч), ягоны стары знаёмы, сам быў арыштаваны ў далёкай Беларусі як “троцкист” і што 27 лістапада 1937 года назваў Абабурку (пераблытаўшы імя) як чалавека, з якім вучыўся разам на камандзірскіх курсах. (“Абабурко Григорий, член ВКП(б), в настоящее время работает Наркомфином в одной из национальных республик востока”).
    Зьвесткі аб арыштаваных і іхніх сувязях па сыстэме НКУС рассылаліся цыркулярна. Таму і ў Якуцкі НКУС магла паступіць папера, што арыштаваны Чарнушэвіч, які меў “связь” з нейкім наркамфінам “одной из республик востока” Абабуркам. Аб гэтым сьведчыць далейшая хада падзей. 30 кастрычніка Абабурку ізноў выклікаюць на допыт (пратакол афармляюць 20 кастрычніка, падладжваючы пад пасяджэньне “Тройки” 21 кастрычніка). І на
гэтым допыце ў параўнаньні з пісьмовым сьведчаньнем Абабуркі ўсё перакульваецца: Чарнушэвіч ператвараецца з савецкага шпіёна у польскага, і Абабурка не проста ідзе за кардон пабачыць родных, а нясе пакет Каморнікаву. У сваю чаргу, і Каморнікаў перадае пакет Чарнушэвічу праз Абабурку...
    Як здабываліся гэтыя “сведения” з Абабуркі, паказваюць успаміны двух людзей, арыштаваных у 1938 годзе, але якія засталіся ў жывых. Г. І. Іваноў, былы нам. старшыні СНК ЯАССР: “В камере встретил Абабурко М. Г., избитого до такого состояния, что он мог только лежать на боку, кожа на заднице, и на ногах, и на спине болталась клочьями... его избивали, кроме Петрова, Доброклонский, Дмитриев (дакладней, Дзмітрыеўскі. - I. Л.) и другие”. А. Е. Кралін, былы нам. наркама сацзабесьпячэньня: “Я всегда слышел стоны, крики и шум в других кабинетах следователей, однажды я увидел что т. Абабурко... волочился по коридору следственного здания”.
    Дарэчы сказаць, катавалі Абабурку, здабываючы сьведчаньні на Чарнушэвіча, аказваецца, дарма: справа ў адносінах яго была спынена яшчэ 27 верасьня 1938 года, а ў лістападзе ён і ўвогуле быў адноўлены ў партыі. Абабурка ў тым жа лістападзе быў пакараны сьмерцю, аб чым сьведчыць наступны дакумэнт:
                                                                       “АКТ
    1938 года, ноября 25 дня. Мы нижеподписавшиеся: нач. 3 отдела угб НКВД ЯАССР - лейтенант госбезопасности Доброклонский Н. Н., начальник 8 отделения - мл. лейтенант Ларионов, комендант НКВД ЯАССР - сержант госбезопасности Пушкарев Н. Н., составили настоящий акт в том, что на основании предписания Вр. Наркома Внутренних дел ЯАССР: - капитана госбезопасности т. Дорофеева от 23 октября 1938 года привели в исполнение решение Тройки НКВД ЯАССР от 21 октября 1938 года по делу № 747 Абабурко Михаила Григорьевича 1900 г. рождения, осужденного к высшей мере наказания - расстрелу. Абабурко Михаил Григорьевич в 00 часов 45 минут 25 ноября 1938 г. расстрелян и труп предан земле”.
    Хіба не адчуваецца па ўсім сказаным тут, што хтосьці ўзмоцнена дамагаўся для Абабуркі менавіта гэткага канца? Але хто і чаму? Каму перашкаджаў гэты чалавек?
    Можа, не вельмі ўжо далёкі ад ісьціны калега Абабуркі па гандлёвай канторы Іван Ішуткін, які пісаў 12 лістапада, 1956 года (з матэрыялаў перасьледства): “В моей памяти Абабурко сохранился как скромный, очень внимательный, хорошо знающий свое дело руководитель. Из его недостатков как человека необходимо сказать о большой склонности к женщинам, от этого не клеилась личная семейная жизнь кой у кого из работников НКВД, у кого конкретно, по фамилиям я назвать не могу. Из рассказов бывшего кучера Абабурко, фамилии которого я не помню, - рассказывал мне, что М. Г. Абабурко с моими патефонными английскими пластинками ездил к женам работников НКВД, мужья которых работали по ночам. Это могло иметь пристрастное отношение при допросе Абабурко”.
    Іван Ласкоў.
    [На беларускую мову пераклаў Алесь Баркоўскі з выданьня: Иван Ласков “Тайны дела Абабурко” (“Молодежь Якутии”, 1 апреля 1993.).]
    /Голас Радзімы. Мінск. 15 студзеня 1998. С. 1, 4./

                                                             АДЫСЕЯ  ПЕНЕЛОПЫ

    Амаль ці не кожная справа НКУС, незалежна ад таго, чым яна канчалася – пакараньнем сьмерцю ці тэрмінам - мае працяг у выглядзе аднаго ці больш дадатковых тамоў. У іх - дакумэнты рэабілітацыі, перапіска са сваякамі загінуўшага, запыты з размаітых арганізацый ды копіі адказаў на гэтыя запыты... Не зьяўляецца выключэньнем у гэтым сэнсе і справа Абабуркі. На момант арышту ў яго была жонка Бася Адольфаўна ды дзьве дачкі: Клара 14-ці гадоў і сямігадовая Луіза. Усе трое, як вынікае з дадатковага тома, перажылі вайну. Рабілі запыты пра лес Міхася Рыгоравіча, хадайнічалі аб рэабілітацыі, накіроўваючы лісты аж да Варашылава ды Хрушчова. На гэтых лістах, перасланых у КДБ ЯАССР, значацца зваротныя адрасы, якія зачаста мяняліся: адзін з Магілёва, другі з Ленінграда... Я выпісваў гэтыя адрасы, добра разумеючы, што скарыстоўваць іх няма сэнсу.
    І раптам натыкаюся на запыт з “Социалистической Якутии”: газэта просіць паведаміць асноўныя факты справы Абабуркі, таму што ў ёй рыхтаваўся артыкул аб “репрессированном в Якутии коммунисте”. І між іншым у запыце гаворыцца, што “в распоряжении редакции имеется переписка старожила г. Якутска В. А. Пласкеевой с членом Ленинградского общества “Мемормал”, вдовой Абабурко Эстеркиной Басей Адольфовной”.
    Адразу ж бягу ў рэдакцыю. Дарэмна! Артыкул, аказваецца, рыхтаваў Валерый Канькоў. А Канькоў, таленавіты журналіст і паэт, не дажыўшы да сарака гадоў, раптоўна памёр. Гэтая сьмерць глыбока ўразіла ўсіх, хто ведаў Валерыя, у тым ліку і мяне. Але дзе перапіска Эсцеркінай і Пласкеевай? Выявілася: згублена іншым журналістам.
    Даведваюся па 09 тэлефоны некалькіх Пласкеевых і тэлефаную: “Извините, ради Бога, говорит ли вам что-нибудь фамилия Абабурко?” І нарэшце: “Конечно, очень даже говорит... А в чем дело?” І калі я тлумачу, раптам чую: “А знаете, Бася Адольфовна жива. У меня адрес есть”. Вось табе раз! А я думаў - перапіска старая.
    І вось сам пішу Басі Адольфаўне ды атрымліваю адказ. І зноў пішу з просьбаю распавесці ўсё, што ў яе сілах, пра мужа і пра сябе.
    “Хочу сказать, - напісала Бася Адольфаўна ў першым лісце, - что аресту М. Г. способствовал Рейбекель Николай, который очень хорошо знал моего мужа і меня. Этот негодяй работал в Полоцке, где работал Абабурко директором Сельхозбанка. (...) Рейбекеля я встретила в 1937 году а Якутске. Вот он-то и сообщил, видимо, в НКВД, что Абабурко был знаком с Тухачевским и Кутяковым (Кутяков был в Полоцке командиром дивизии, был вхож в наш дом). Этот гадкий Николай подсмеивался надо мною. Говорил, что Кутяков хотел меня украсть и Тухачевский тоже был в меня влюблен. За два дня до ареста М. Г. пришел домой в ужасном состоянии. Ему предъявили обвинение за связь с Тухачевским. “Скорей, Басик, согрей воды, -сказал он, - у меня в голове, видно, вши завелись”. Я согрела воду, налила в таз, и... волосы остались в тазу. Поменяла воду - и снова то же самое. В итоге вытерла ему голову – сплошную лысину и выбросила полотенце вместе с волосами”.
    Які ж гэта быў жахлівы час, калі чалавека даводзіла да падобнага стрэсу толькі папярэдняя размова ў НКУС! Ды яшчэ гэткага бясстрашнага, як былы чырванкам Абабурка. Але ў сьледчай справе яго няма ніякіх згадак ні аб Тухачэўскім, ні аб Куцякове. Ці сапраўды запытвалі Абабурку аб Тухачэўскім да арышту? Гэта яшчэ адна загадка справы Абабуркі... Няма і даносаў Рэйбекеля.
    “Успокоившись немного, М. Г. со слезами в горле попросил меня: когда Клара (ей было тогда 14 лет) выйдет замуж и родит сына, пусть она даст ему фамилию Абабурко. После этого мы с Луизой стали стремительно собираться к отъезду из Якутска. Описать, как прощались в спешке - трудно... Когда мы с Луизой уселись в машину, кто-то из пассажиров крикнул. М. Г. упал в обморок, а машина в это время тронулась с места. Что было со мной, нетрудно догадаться... Ехали в грузовой машине, крытой брезентом, в конце якутского декабря. Коченели ноги, терзал страх за семилетнюю Луизу, прижавшуюся к боку. Хорошо, что хоть Клара тогда жила в Москве, у знакомых. О чем только не передумалось. Вспоминала доброе, радостное - что-бы не гадать о том, что будет...”
    “Познакомилась я с Михаилом Григорьевичем в 1922 году в Могилеве таким образом. Он тогда служил командиром ЧОН. Я участвовала в спектакле, который показывали в клубе для коммунистов, участников конференции, после ее закрытия. На конференции Абабурко сидел в президиуме. Он меня увидел, когда мы суетились за кулисами, устанавливая декорации. После спектакля попытался со мной познакомиться, но мне было не до него, так как я участвовала еще и в концерте. Тогда мой “герой-любовник” узнал мой адрес и заявился к нам домой, где договорился с мамой, что снимет у нас комнату, пообещав снабжать дровами (тогда это был большой дефицит)...
    Так вот мы стали жить под одной крышей. Мы очень подружились, даже мама моя М. Г. полюбила. До нового, 1923 года, наша дружба перешла в любовь. На встречу Нового года был собран актив города. В том числе командир ЧОНа и я. После торжественной части были общие игры. Брались за руки, кружились, веселились. И вот командир ЧОНа мне шепнул: “Это наша свадьба ”. В ночь на первое января 1923 года мы фактически поженились. Регистрация в ЗАГСе нам была тогда чужда”.
    Успамінала, як пасля гэтага паехала ў Ленінград паступаць на драматычныя курсы. У Ленінградзе ўжо жылі дзве яе сястры і два браты (у Магілёве яшчэ заставаліся два браты і сястра). З курсамі не атрымалася: раптам прыехаў Абабурка і сказаў, што яго пераводзяць у Гомель. Яна паехала з ім. Тым самым патаемнае зрабілася яўным: яўрэйская дзяўчына выйшла за неяўрэя, што лічылася ў яўрэяў вялікаю правіннасьцю. Неўзабаве Абабурку ізноў перавялі ў Менск. Ехаць з Гомеля ў Менск трэба было праз Магілёў. “Я написала матери: если родственники меня признают, пусть меня встретят, стоянка поезда 20 минут”. Атрымаўшы ліст, маці, старэйшая сястра ды два браты, а таксама ўсе сяброўкі і камсамольцы прыйшлі сустрэць цягнік.
    Колькі было яшчэ пераездаў з горада у горад: па Беларусі - Барысаў, Слуцк, Полацк, потым Масква, Якуцк, Іркуцк, ізноў Якуцк... “Я же, — пісала яна ў верасьні 1955 года Варашылаву, просячы паведаміць аб лёсе Абабуркі, - с маленькими детьми не покидала мужа и следовала за ним туда, куда бы он ни был назначен и где бы ни работал”.
    І вось прыйшлося пакінуць у цяжкі час. Страшна было: раптам назаўсёды?
    Па дарозе ў Маскве захапіла Клару, прывезла дачок у Ленінград. Сюды з Магілёва перабралася ўжо амаль уся вялікая сям’я Эсцеркіных. Родныя сказалі: каб зьберагчы дзяцей, з арыштаваным мужам трэба разьвесьціся. Яна і сама гэта разумела. Падала на развод...
    Ды ўсё роўна прапісацца ў Ленінградзе не атрымалася. Пакінуўшы дачок на сваякоў, паехала ў Магілёў, да сястры. Раптам - ліст... Луіза ў Ленінградзе моцна выцяла калена. Дактары лячылі няправільна, і разьвіўся касьцявы тубэркулёз.
    Кінулася ў Ленінград. Вырашыла там і застацца. Але як быць з прапіскаю? Пачула, што адкрыліся курсы бугальтараў. Скончыш - атрымаеш працу, прапіску ды жыльлё. Дзякуй Богу, прынялі. У 34 гады вучылася, як старанная школьніца. Ні адзінай лекцыі па бугальтэрыі не прапусьціла. Усё запісала, перадрукавала на машынцы і перапляла. Атрымаўся гатовы падручнік. На выпускным вечары ўручыла выкладчыку.
    Луізу ўладкавала ў тубсанаторый пад Ленінградам. І ўсё б нічога, ды вайна... Луізу сваякі павезьлі ў Томск, у эвакуацыю. А для Басі Адольфаўны і Клары, якая працавала ва Упраўленьні чыгункі, пачалася блякада.
    Грузіла на чыгуначныя плятформы пясок для засыпаньня вітрын ды помнікаў. Цягала камяні для супрацьтанкавых равоў. Было шмат усялякай працы. А хлеба, страшэннага блякаднага хлеба, давалі ўсё меней. Цудам выжыла, дацягнула да вясны. Летам Упраўленьне чыгункі эвакуіравалася ў Котлас. Клара прывезла з сабою і маці - у апошняй ступені зьнясіленьня.
    Трошкі ачуняўшы, з Котласа рушыла ў Томск, дзе Луізе павінны былі зрабіць апэрацыю на калене. Зрабілі яе толькі ў 1944 годзе. Забрала дачку і адправілася ў Котлас да Клары. І вось парадокс: тут жонка “врага народа” ўладкавалася бугальтарам... у Котласляг.
    У 1945 годзе яе мабілізавалі ў горад Ханлар Азэрбайджанскай ССР, дзе працавала на “строительстве № 108 НКВД” да 1 красавіка 1947 года. Калі даведалася, што старэйшая сястра жыве ў Батумі, паехала туды. А ў 1949 годзе разам з сястрою вярнулася ў родны Магілёў.
    Пачыналася паласа рэабілітацыяй. У 1955 годзе Бася Адольфаўна едзе ў Ленінград. Але яе пакой даўно заняты якімсьці адміралам, а яе ўвогуле не прапісваюць у горадзе, быццам яна ў ім не жыла, не ратавала яго сваёй працай. Каб атрымаць прапіску, уладкавалася вучаніцаю сьвідравальшчыка. У пяцьдзесят з гакам гадоў! І зрабілася такой сьвідравальшчыцаю, што, калі знайшлося месца бугальтара, не жадалі адпускаць.
    Усё утрэслася з часам... І Міхася Рыгоравіча рэабілітавалі 30 красавіка 1957 года. Толькі праўды аб сьмерці ягонай не казалі. Вось дакумэнт са справы Абабуркі: “Начальнику Учетно-архивного отдела УКГБ при СМ СССР по Ленинградской области. Просим объявить гражданкам Эстеркиной Басе Адольфовне и Абабурко Луизе Михайловне, что их муж и отец Абабурко Михаил Григорьевич... 21 октября 1938 года был осужден на 10 лет и, отбывая наказание в местах заключения, 12 декабря 1943 года умер от крупозного воспаления легких. Начальник УАО КГБ при СМ ЯАССР майор Каневский”. І гэта складзена ў 1963 годзе!
    Я доўга думаў, ці паведамляць Басі Адольфаўне, што Абабурка быў расстраляны яшчэ 25 лістапада 1938 года. Боязна было: а раптам не вытрывае сэрца, якое столькі пакутавала. Але потым вырашыў: пакуты загартоўваюць. А дзень сьмерці блізкага чалавека трэба ведаць. Бо ў гэтыя дні мы ў думках зьвяртаемся да іх, хто адышоў, памінаем іх у нашых малітвах. І я напісаў. Адначасова даслаў сьледчы фотаздымак Абабуркі.
    ...Жыве ў Санкт-Пецярбургу старая мужная жанчына. На яе долю выпала столькі выпрабаваньняў, што хапіла б і на дзесятак мужчын. Яны, выпрабаваньні гэтыя, не ўсе зьмясьціліся ў маім кароткім нарысе. Басі Адольфаўне праз год споўніцца дзевяноста. Яна часта хварэе. Жыве ў нястачы. Але не губляе галоўнага: яснасьці розуму і меркаваньняў. 11 чэрвеня 1991 года яна пісала мне: “Завтра буду голосовать за Президента Ельцина и мэра города Собчака”.
    Ці можна яе назваць Пенелопаю? Я думаю, можна. Бо паўторна замуж яна не выйшла, захаваўшы вернасьць загінуўшаму мужу. З той толькі розьніцаю, што сама зьдзейсьніла гэткае вандраваньне, якое і Адысею не сьнілася, не тое, што ягонай Пенелопе.
    Іван Ласкоў
    На фота: Міхась Рыгоравіч і Бася Адольфаўна з дачкою Кларай. 1924 год.
    [На беларускую мову пераклаў Алесь Баркоўскі з выданьня: Иван Ласков “Одиссея Пинелопы” (“Молодежь Якутии”, 9 апреля 1993.).]
    /Голас Радзімы. Мінск. 22 студзеня 1998. С. 4./