четверг, 19 февраля 2015 г.

Шаўля Кандзёўка. Калымскі выгнанец. Койданава. "Кальвіна". 2015.





    Людвік Тамашавіч /Фамич/ Яновіч /Janowicz/ – нар. 5 верасьня 1858 (1859) г. ў маёнтку Лапкасы /Лапкася/ пад Куршанамі Шавельскага вуезду Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай (габрэйскай) заможнай сям’і землеўласьніка, звольненага ў адстаўку палкоўніка жандармэрыі.
    У 1869-1876 гг. вучыўся ў гімназіі ў Шаўлях, затым да 1880 г. у Віленскай рэальнай гімназіі, пасьля чаго зьехаў у Маскву і паступіў ў Маскоўскую Пятроўска-Рузумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе заарганізаваў “Агульнастудэнцкі зьвяз”, зьвязаны з “Народнай воляй”
    У 1884 г. у Варшаве уступіў у партыю “Пралетарыят”, быў чальцом яе ЦК, аўтар шэрагу праклямацыяў. Па сваіх перакананьнях Яновіч адносіў сябе да тэрарыстаў. Карыстаўся мянушкамі Konrad.
    Пры арышце 18 ліпеня 1884 г. аказаў узброены супраціў (параніў агента куляй з рэвальвэру ў жывот) ды гарлаў што ён арыштаваны “за свабоду, за Пралетарыят”.
    Па працэсу “Пралетарыяту» у Варшаве ў 1886 г. быў прыгавораны да 16 гадоў катаргі. Пакараньне адбываў у Шлісэльбурскай крэпасьці. Па найвысачэйшаму маніфэсту ад 14 траўня 1896 г. тэрмін катаргі Яновічу быў скарочаны на траціну. Згодна рашэньню Галоўнага турэмнага упраўленьня ад 23 лістапада 1896 г. ён быў высланы ў межы Іркуцкага генэрал-губэрнатарства. 11 сьнежня 1896 г. Яновіча выправілі з Пецярбурга і 21 сьнежня даставілі ў Краснаярск, а 12 студзеня 1897 г. ён ужо пісаў брату з Іркуцка.
    17 лютага 1897 г. Яновіч быў дастаўлены ў Якуцк, а 3 сакавіка 1897 г. ён быў адпраўлены праз Верхаянск у акруговае м. Сярэдне-Калымск Калымскай акругі Якуцкай вобласьці.
    29 красавіка 1897 г. Яновіч быў дастаўлены ў Сярэдне-Калымск і за ім там быў устаноўлены паліцэйскі нагляд.
    “Божа! Якая трушчоба гэты Калымск!” – пісаў ён сваім родным. Але ўжо, дзякуючы грашовай дапамозе сваіх крэўных, 10 лістапада 1897 г. Людвік пісаў: “Наняў якута, які носіць мне ваду і сячэ дровы – раней я рабіў гэта сам, таксама аддаю мыць бялізну... Абед таксама маю гатовы. Плачу за абед і вячэру 10 рублёў у месяц. Абед складаецца з супу і варанай гавядзіны, але затое можаш есьці, колькі ўлезе”. Гэта дазволіла адмовіцца яму ад казённай дапамогі.
    У ссылцы Яновіч далучыўся да левага крылу Польскай сацыялістычнай партыі (ППС), супрацоўнічаў з газэтай “Przedswit”. Ад 1897 па 1900 г. Яновіч загадваў бібліятэкай сасланых у Сярэдне-Калымску, якую разьмясьціў у сваёй юрце, выкупленай ім у сасланага Багараза. Карыстаўся псэўданімам - Я. Ильинич.
    26 ліпеня 1900 г. ў Калымскай акрузе застрэліўся сасланы І. Калашнікаў, які пакрыўдзіўся на засядацеля Іванова. Ссыльны А. Ергін у помсту сьмяротна параніў Іванова. У красавіку 1902 г. адбыўся суд у Якуцку, на які быў таксама выкліканы Яновіч, у якасьці сьведкі.
    6 (29) /17 (30)/ траўня 1902 г. Людвік Яновіч застрэліўся ля магілы сасланага Папініяна Падбельскага, які быў забіты 22 сакавіка 1889 г. падчас г. зв. “Манастыроўскай трагедыі” у Якуцку.П. 19 траўня Яновіча пахавалі на тых жа Мікольскіх могілках Якуцку. Між іншым, старэйшы брат Яновіча, вайсковец Антоні, таксама скончыў жыцьцё самагубствам, застрэліўся ў Варшаве.


    Літаратура:
    Столбов А. И.  Л. Ф. Янович в ссылке. // Былое. № 12. 1906.
    Ольминский М.  Смерть Л. Ф. Яновича. // Былое. № 12. 1906.
    Шлиссельбуржец Л. Ф. Янович. Биография; Из воспоминаний: о юности, о процессе, о Шлиссельбурге; Письма из ссылки; Приговор. С-Петербург. 1907. 116 с.
    Giza S.  Ludwik Janowicz. // Niepodległość. T. XVI. Z. 2 (43). Warszawa. 1937. S. 321-365.
    Масанов И. Ф.  Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей, в 4 томах. Т. 4. Москва. 1960. С. 550.
    Merkys V.  Liudvikas Janavičius. Vilnius. 1964.
    Воспоминания узника Шлиссельбургской крепости. // Вопросы истории. № 8. Москва. 1966.
    Слепцов Н.  Людвиг Фомич Янович. // Якутский университет. Якутск. 14 июня 1973.
    Янович Людвиг Фомич. // Большая Советская энциклопедия в 30 томах. Т. 30. 3-е изд. Москва. 1978. С. 511.
    Dubacki L.  Janowicz Ludwik. // Polski słownik biograficzny. T X. Wrocław-Warszawa- Kraków. 1962-1964. Reprint. Kraków. 1990. S. 555-557.
    Слепцов Н. А.  Людвиг Фомич Янович в колымской ссылке (по материалам переписки). // Ссыльные поляки в Якутии: итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 77-90.
    Janowicz Ludwik. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa. 2000. S. 126-127.
    Шаўля Кандзёўка,
    Койданава.