среда, 13 мая 2015 г.

Толік Крывалуцкі. Кірэнскі вузел Алеся Гаруна. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2015.









    Выбітны беларускі паэт Аляксандр Прушынскі нарадзіўся паводле мэтрыкі «Тысяча восемьсот восемьдесят седьмого года февраля двадцать восьмого дня в Минско-Кальварийском римско-католическом костеле окрещен младенец по имени Александр настоятелем оного костела ксендзом Сырповичем с совершением всех обрядов таинства крестьян Владимира Каетанова и Софии Ивановой урожденной Живица Прушынских законных родителей сын, родившийся сего года и месяца 27 дня в Новом Дворе Минско-Кальварийского прихода». /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 189./
    На вёсцы пасьля нараджэньня маленькага Алеся сям’я Прушынскіх пражыла яшчэ колькі часу. А дзесьці на пачатку 90-х пакінула Новы Двор і перабралася ў Мінск. Застаецца адно меркаваць, чым былі выкліканы гэтыя пярэбары. Найперш, відаць, цяжкім матэрыяльным становішчам і пошукам лепшых заробкаў. А магчыма бацькі. самі людзі пісьменныя, хацелі бачыць і сына чалавекам адукаваным ... З пераездам у сталіцу губэрні Прушынскія спачатку асталяваліся на вуліцы Багадзельнай, дзе ў аднаго з мясцовых домаўласьнікаў зьнялі жыльлё. Колькі яшчэ разоў са сваім несамавітым спажыткам сям’я паэта будзе блукаць па чужых кутках, пакуль нарэшце знойдзе прытулак у доме А. Доўнар-Запольскага на вуліцы Скобелеўскай”. /Гарбінскі Ю.  “Народу на алтар свой дыямент прынёс...” Гарун: 1887-1920. // Вяртання маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 125./
    Максім Гарэцкі, які асабіста ведаў Алеся Прушынскага, пісаў, што “Паэт нарадзіўся 27-га лютага 1887 г. (ст. ст.) у Менску, на Багадзельнай вуліцы, у сям’і чорнарабочага. Бацька яго Валадзімір Прушынскі і маці Зоф’я (з роду Жывіца) былі тыповыя прадстаўнікі працоўнай простанароднай грамады менскіх беларусаў католікаў, спрадвечных жыцельнікаў места”. /Гарэцкі М.  Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1920. С. 186./ Дасьледчык Юрась Гарбінскі дадае, што гэты артыкул быў напісаны з “аўтабіяграфіі, якая па просьбе М. Гарэцкага была напісана для “Гісторыі беларускай літаратуры”. /Гарбінскі Ю.  Дар Алеся Гаруна. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 1. Мінск. 1991. С. 47./ “Паходзіў ён з Менска. Бацька ягоны быў у Менску дворнікам. Шмат пазьней я жыў з ім у адным доме”. /Шыла М.  Алесь Гарун. // Шыпшына. № 9. Sautt River, New Jersej, USA. 1950. Б. 37./
    Згодна ж з існуючымі тагачаснымі законамі Расійскай імпэрыі Уладзімер Каятанавіч быў прыпісны да сялянаў вёскі Падстарыньне Дарагабыльскай сельскай грамады Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні. Да сялянаў гэтай жа вёскі, згодна закону, быў прыпісаны і Алесь Прушынскі.
    «Посемейный список деревни Подстаринья Дорогобыльского сельского общества Стволовичской волости Новогрудского уезда Минской губернии». Тут пад № 164 запісаны Прушынскі Каятан Восіпавіч з жонкай Юзэфай, іх сыны Восіп і Уладзімер з жонкамі Марыяй і Соф’яй, дзеці Восіпа і Марыі і дзеці Уладзімера і Соф’і — Аляксандр, Антон і Юзэфа. Копія заверана 14 мая 1907 года. І далей ва ўсіх дакумэнтах А. Прушынскі называецца селянінам вёскі Падстарыньне. Цяпер гэта вёска Пастарыньне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласьці. Менавіта тут карані Алеся Гаруна. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 189./ “У 1936 годзе ў Падстарыньнях адбыўся моцны пажар, які зьнішчыў вялікую частку “Засьценка” (якраз тутака і жыў маленькі Алесь), а яшчэ раней, у Першую сусьветную вайну, былі зьнішчаныя царква і капліца каля “рускіх” і “польскіх” могілак. Разам з імі пачала адыходзіць ад людзей памяць і пра Алеся Гаруна, і пра гісторыю вёскі... Капані — выміраючая вёска пад такой назвай знаходзіцца ў Вялікалуцкім сельсавеце, што на Баранавіччыне. Яна мае сваю назву ад слова “капань” — кар’ер для здабычы пяску, гліны і інш. Для нас гэтае паселішча цікавае тым, што да Першай сусьветнай вайны побач знаходзілася некалькі хат, якія мелі назву Капанікі Магчыма. адсюль будучы клясык беларускай літаратуры Алесь Гарун і даслаў у Вільню свой першы твор “Мае коляды”. !” /Маліноўскі М.  “Будуць людзі цябе шанаваці.” (Да 110-годдзя з дня нараджэння Алеся Гаруна). // Наша Слова. № 10. 1997./
    Але існуе думка і пра шляхецкае паходжаньне Алеся Прушынскага. “Такой думкі прытрымліваецца і Л. Акаловіч, які дасьледуе генэалёгію беларускай шляхты”. /Гарбінскі Ю.  “Народу на алтар свой дыямент прынёс...” Гарун: 1887-1920. // Вяртання маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 129./
    У сувязі з гэтым цікавасьць выклікае што: “Новы Двор, вёска на рацэ Сьвіслач. Мураваны касьцёл пабудаваны Прушынскімі ў 1792 годзе, цяпер ён перароблены ў царкву”. /Nasze kościoły. Djecezja Mińska. pod red. ks. Józefata Żyskara. Warszawa. 1912. S. 164./ Пэўна калісьці паселішча Новы Двор было родавым гняздом зьбяднелых, а магчыма пазбаўленых шляхецкай годнасьці шляхціцаў Прушынскіх. Таму і пры хросьце ў Менска-Кальварыйскім касьцёле маленькаму Алесю Прушынскаму месцам нараджэньня запісалі вёску Новы двор.

    Нагадаем што Прушынскія, як сьцьвярджаюць польскія “навуковыя выданьні” пайшлі з Прушэнкі-Бранскай /Падлясьсе/, родавага маёнтка усіх Прушынскіх. Сярод іх і “Прушынскі Станіслаў Антоні (1826-1895) — шляхціц Мінскай губэрні герба Любіч, сын Антонія (памёр каля 1873 г.), уладальніка маёнтка Асінцы Вілейскага павета, гранічнага судзьдзі, і Розы Станьскай. Бацька, верагодна, у 1827 г. кантактаваў з А. Міцкевічам (?). Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім руху, у 1844-1845 гг. належаў да т. зв. сьпіскоўцаў, меў радыкальныя погляды, якіх не падзяляў ягоны бацька. Ажаніўся з Пелагеяй Кулаковай. Пераехаў у Мінск, дзе спачатку сродкамі для ўтрыманьня сям’і былі прыватныя ўрокі ігры на фартэпіяна, затым Прушынскі засноўвае невялікую фабрыку па выпуску лаку. Каля 1850 г. адкрыў у Мінску фотамайстэрню. У 1850-я гг. меў дачыненьне да дзейнасьці Мінскага гарадзкога тэатра [9 лютага 1852 году выканаў ролю “Караля Лятальскага” падчас прэм’еры спэктаклю «Сялянкі» ў Менску], у 1856 г. выступаў на ягонай сцэне ў опэры Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». У пэрыяд Крымскай вайны ўдзельнічаў у вызваленчым руху, за што ў 1855 г. быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў Бабруйскай турме. У перадпаўстанцкі пэрыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта. [Аўтар вядомага фотаздымку Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.] У пачатку 1863 г. быў арыштаваны, 29 кастрычніка 1863 г. сасланы на жыхарства ў Сыбір. Да паўстаньня 1863 г., паводле зьвестак Станіслава Рэйманта, меў дачыненьне і бацька фатографа, Антоні Прушынскі, які таксама быў сасланы ў Сыбір, адкуль атрымаў дазвол вярнуцца да 1868 г. без магчымасьці пражываньня на старым месцы жыхарства. Пасьля вяртаньня з ссылкі А. Прушынскі пасяліўся ў Варшаве. Пакараньне А. Прушынскі адбываў у Каінскай акрузе Томскай губэрні. У 1864 г. да яго прыбыла жонка Пелагея Вікторыя Кулакова разам з дзецьмі: Конрадам (19.2.1851, Мінск — 8.7.1908, Варшава), Максіміліянам і Зянонай. Відаць, ужо ў Томску ў іх нарадзіўся сын Севярын (памёр каля 1869). У 1864-1873 гг. у Томску Прушынскі ўтрымліваў невялікую фотамайстэрню. Акрамя гэтага, ён даваў прыватныя ўрокі музыкі. У ягоным доме арганізоўваліся музычныя вечары, у якіх прымалі ўдзел нават дзеці. Падчас ссылкі А. Прушынскі быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў зьняволенні за ўдзел у патаемных сходах. У 1869 г. ён атрымаў дазвол наведаць Польшчу, пасьля чаго назад не вярнуўся. Да 1873 г. томскія ўлады шукалі яго, што знайшло асьвятленьне ў пэрыядычным друку і архіўных справах. З 1873 г. Прушынскія жылі ў Варшаве, дзе на працягу 1874-1895 гг. Антоні Прушынскі кіраваў фатаграфічнай майстэрняй, запісанай на Анастаса Пуцяту. /Гарбачова В.  Паўстанцы 1863 года на фотаздымках. // ARCHE. Менск. № 12 (99) 2010. С. 114./ Адзін сын Конрада Казімер (1875-1945), які загінуў у Матхаўзене, вызначыўся ў кінэматаграфіі, бо пад час вучобы ў Льежы ён сканструяваў адзін з першых кінаапаратаў; другі ягоны сын Тадэвуш Анастаc (1873-1925) быў публіцыстам. /Polski słownik biograficzny. T. XXVIII/3. Z. 118. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1985. S. 574./ Канстанты Прушынскі (1859-1936), які нарадзіўся ў маёнтку Устрань, што пад Слуцкам, зрабіўся славутым батанікам, а ягоны сын Казімер (1901-1944), які нарадзіўся ў Менску, быў вядомым архітэктарам, каляніcтам у Конга ды публіцыстам. /Polski słownik biograficzny. T. XXVIII/3. Z. 118. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1985. S. 563./ Прот Фелікс Прушынскі (1799-1849) з Малой Лучосы быў удзельнікам паўстаньня, а потым служыў палкоўнікам у бэльгійскім войску. / Polski słownik biograficzny. T. XXVIII/3. Z. 118. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1985. S. 570./ Неяк, некалькі гадоў назад, на паседжаньні Згуртаваньня Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына”, галоўны бібліёграф, тады яшчэ Урадавай бібліятэкі Беларусі, Валеры Герасімаў задаў скандальна вядомаму графу Аляксандру Прушынскаму (нар. 4 траўня 1934 г. у маёнтку Рагозьніцы ля Гародні), былому прэтэндэнту на прэзыдэнцкае крэсла ў Беларусі, які выдаваў ў Таронта (Канада) газэту “Ekspres Polski” /Прушынскі А.  Беларусь я ніколі не пакідаў. // Наша слова. № 1. Мінск. 4 студзеня 1995. С. 4./ пытаньне  наконт сваяцкіх адносінаў да Алеся Гаруна, на што граф адказаў, што хоць яны з Гаруном і не сваякі, але аднаго з ім гербу. Бацька ж графа, Францішак Ксавер Прушынскі (1907-1950) быў прэсавым аташэ ў СССР (1941-1942) ад польскага ўраду ў Лёндане, рэдактарам штотыднёвіка “Polska” ды аўтарам кнігі “Noc na Kremlu”.
    Як успамінаў сам Алесь Гарун “увесь уклад сям’і ... быў чыста беларускі, мова чулася ў хаце толькі беларуская, рэдка маскоўскія словы прыносіў бацька са службы, а польскія – маці з касьцёла ... Па-польску навучыла вучыцелька, каторая настаўляла ў Законе Божым. Па-руску ж ён вывучыўся цікаўным спосабам. Неяк аднойчы маці і Алесь знайшлі падраную табліцу з рускай азбукай. Маці, каторая дагэтуль ня умела чытаць па-руску, пачала вучыцца па гэтай табліцы, а разам з ёю навучыўся чытаць па-руску і Алесь”. /Папоў М.  Трэція ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. Вільня. № 18. 29 ліпня 1923. С. 1./
    На сёмым годзе пачаў ён хадзіць 3-е гарадзкое прыходзкае вучылішча (на Белацаркоўнай вуліцы) але у трэцім аддзяленьні пераседзіў два гады, бо яго, такога падлетку, не дапусьцілі першы год да экзамэнаў. Скончыўшы гэта вучылішча ў 1897 годзе і пачакаўшы спаўненьня гадоў, паступіў ён ў 1899 годзе ў менскую школу рамесьніцкіх вучняў. У школе прабыў тры гады (1899-1902) і скончыў яе па дрэваапрацоўчым аддзяленьні. У часе вучэньня, улетку і зімку выяжджаў ён на вакацыі ў вёску да свае цёткі. Там рабіў усё тое, што рабілі браценьнікі пасьвіў коні, ганяў авечкі, вазіў гной і г. д. З 16–х гадоў жыцьця (1902) працаваў Прушынскі як сталяр у розных майстэрнях Менска, паміж іншым быў мадэльшчыкам на фабрыцы Івана Шышлы.../Гарэцкі М.  Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1924. С. 186-187./
    Скончыўшы ў 1902 г. менскую школу рамесьніцкіх вучняў, Прушынскі быў сталяром у розных майстэрнях Менска. З 1904 па 1907 г. ён быў дзейным сябрам менскай арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Першы раз пабачыў ён роднае друкаванае слова, прыпадкова знайшоўшы повесьць Марцінкевіча “Гапон”. У 1905 г. трапілі яму ў рукі, сярод агітацыйнай літаратуры, вершы Цёткі, і з таго часу ён пачынае пісаць сам рэвалюцыйныя вершы ў беларускай мове і ў рукапісах пашырае іх сярод работнікаў і вучнёўскай моладзі Менска разам з іншаю рэвалюцыйнаю літаратураю”. /Гарэцкі М.  Гісторыя беларускай літаратуры. Менск. 1992. С. 338-339./
    Вучыўся спачатку ў народнай школе, а потым у рамесьніцкай школе па аддзелу сталяркі, якую і скончыў на выдатна і атрымаў працу. Будучы яшчэ ў школе, прымаў удзел у рэвалюцыйнай працы сацыялістаў-рэвалюцыянэраў максымалістых. ... Радасьці ў сваім жыцьці ён бачыў мала. З малых гадоў памагаў бацькам, то падмятаць вуліцу, то маці мыць бялізну і разносіць яе на кватэры давальнікаў. «Ты не паверыш мне, — казаў ён мне, — як цяжка было мне слухаць абразьлівыя заўвагі, што бялізна кепска вымытая. Здаецца, плюнуў бы ім у твар, але я плакаў і цярпеў, несучы ў сэрцы пагарду да іх і помсту. Хацелася крывёю напісаць кнігу аб жыцьці такіх, як я, пусьціць на суд людзей, падняць іх да змаганьня за лепшае жыцьцё. Гэта і змусіла мяне ўступіць у партыю, арганізаваць падпольную друкарню, але не давялося кончыць”. /Шыла М.  Алесь Гарун. // Шыпшына. № 9. Sautt River, New Jersej, USA. 1950. Б. 37./
    Агітуючы ў 1906 г. на вёсцы, раздаючы там “Нашу Ніву”, ананімныя адозвы і лістоўкі нашай слаўнай рэвалюцыянэркі Цёткі, Алесь Гарун часта дэклямаваў і свае ўласныя вершы”. /Папоў М.  Трэція ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923. С. 2./
    Па некаторых зьвестках, у падрыхтоўцы замаху на губэрнатара Курлава прымаў чынны удзел і А. Прушынскі”. /Гарбінскі Ю.  Народу на алтар свой дыямент прынёс... Гарун: 1887-1920. // Вяртаньня маўклівая споведзь. Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мінск. 1994. С. 129./
    «4-го марта 1907 года, ночью, помощник пристава 3-й части города Минска Иван Рябинин произвел обыск в квартире Абрама-Исаака Левитаса, находящейся в городе Минске по Широкой улице, в доме Домбровской, где застал спящими означенного Левитаса, поселившегося там, как видно из осмотра домовой книги, с 25-го февраля 1907 года, и молодого человека, который назвался псковским мещанином Петром Александровым Ивановым, а впоследствии оказался Александром Владимировым Прушинским». Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 188./
    «Левитас, Абрам Рувимович – еврей, наборщик; род. в 1887 г. в г. Минске; образ. домашнее. С 1904 г. начал участв. в забастовках и распростр. револ. литерат. в Варшаве. Арест. летом 1905 г., в окт. того же года освобожден, после чего переехал в Минск, примкнул к с.-р. максмим. и под кличкой “Митька маленький” работ. в типогр. Арест в 1907 г. в Минске». /Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 353./
    «В этой же квартире был обнаружен в то время большой деревянный ящик с ручной типографией со всеми принадлежностями для печатания, 274 экземпляра воззвания районной организации социалистов-революционеров-максималистов под заглавием «Ко всем трудящимся», в котором говорится, что «Надо... бороться не на живот, а на смерть, ибо без борьбы нет свободы и счастья. Цари, деспоты, владельцы земель, имуществ и денежных капиталов всегда нам будут ставить преграды на пути к нашему освобождению, потому надо ко всему быть готовыми. Борьба должна быть кровавая, упорная, и лишь через трупы врагов вступим мы на путь новой жизни, жизни свободной и счастливой — другого выхода нет. Борьба должна вестись не за мелкие улучшения, а за социализм, который один только и может дать людям полное счастье и свободу», и набранный шрифт для печатания вышеуказанного воззвания.
    Производившие осмотр этой типографии и воззвания эксперты старший наборщик Минской губернской типографии Рафаил Липницкий и метранпаж той же типографии Станислав Борутто пришли к заключению, что на осмотренной ими типографии два рабочих могли свободно отпечатать в течение суток около 2000 экземпляров воззваний того формата, который им предъявлен; что воззвания «Ко всем трудящимся» районной организации социалистов-революционеров-максималистов безусловно отпечатаны на готовом наборе осмотренной ими типографии и что шрифт набора означенных воззваний взят из кассы этой же типографии». Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 190./


    Разам з лістоўкамі пры вобыску была знойдзена і канфіскавана брашура «Сущность максимализма» (СПб, 1906 г.), у якой выкладаліся прынцыпы існаваньня і дзейнасьці партыі эсэраў. «Привлеченные к дознанию в качестве обвиняемых Левитас и Прушинский (он же Иванов) от дачи ответовтна все предложенные им вопросы отказались». Нягледзячы на сьведчаньне экспэртаў, А. Прушынскі не прызнаў сябе вінаватым і на другім допыце. Ён тлумачыў , што з дзяцінства быў знаёмы з А. Левітасам, і той запрасіў яго да дому, каб паглядзець друкарскую машыну. Каму ж яна належыць і хто на ёй працаваў, ён ня ведае.”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 190/
    Пятром Івановым А. Прушынскі называе сябе на працягу цэлага месяца. І ўвесь гэты час ідуць праверкі, рассылаюцца запыты, на якія прыходзяць, зразумела, адмоўныя адказы. Толькі 3 красавіка А. Прушынскі піша заяву на імя памочніка начальніка Мінскага губэрнскага жандарскага ўпраўленьня ротмістра Зякіна, які займаецца яго справай: «Желая дать Вам более точные сведения о себе, прошу Вас вызвать меня на допрос. П. А. Иванов». Выкліканы на допыт, А. Прушынскі называе нарэшце сваё сапраўднае прозьвішча”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 188./

    “У справе захавалася два яго лісты да бацькоў, якія былі напісаныя ў турме. «Дорогие родители! Вас наверно очень беспокоит что со мной, потому что Вы не знаете где я нахожусь. Как я тогда в 6 часов ушел, так больше и не пришел. Вы может быть думаете что я уехал куда-нибудь на работу как я хотел сделать потому что тут не было работы и не сказал Вам потому что Вы не хотели меня пустить, но я не уехал а сижу теперь в тюрьме по политическому делу и хотя я ничего не виноват но меня верно держат за то что я не сказал своей фамилии потому что не хотел чтобы меня знали и чтобы Вам были какие-нибудь неприятности. И до сих пор я никак не мог Вас уведомить потому что было нельзя а теперь я попросил господина товарища прокурора и он мне разрешил. Дорогие родители прошу у Вас чтобы Вы простили Ваше беспокойство, потому что я ничего не виноват в этом. И еще прошу Вас чтобы Вы принесли мне сюда белье и мой черный пиджак и пожалуйста постарайтесь достать ко мне пропуск на свидание потому что я ничего не знаю что у нас дома делается и очень мне от этого плохо. Лучше всего приходите на свидание. Ваш сын Олесь (Прушинский). Я записан в тюрьме под именем Петра Александровича Иванова». Ліст не датаваны, Але ў другім, практычна з тым жа зьместам, толькі скарочаным, стаіць дата 1 мая 1907 года”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 188-189./


    Прыкра, жудасна і несамавіта адчувае сябе чалавек, папаўшы першы раз у астрог. Фізіяноміі дазорцаў суровыя, здаецца, што бязьлітасныя. Кепска было і ў мяне на сэрцы. Прывялі, у канторы распранулі, абшукалі, забралі сякія-такія рэчы, запісалі і павялі. Адчынілі дзьверы, буркнулі: «На политический коридор» і выпхнулі на вялікі, вымашчаны каменем двор, пасярэдзіне якога стаяў чатырохпавярховы будынак з вежамі па кутох і з закратаванымі вокнамі. Стаю і, як зацкаваны зьвер, аглядаюся, не ведаючы, што з сабою рабіць. Раптам чую жаночы голас: “Таварыш, вы адкуль?” Аглядаюся — з акна, з другога паверха, махаюць рукой. Падышоў, разгаварыліся. Палітычныя жанчыны. Запрапанавалі на ручнікох, прывязаных да кратаў, забрацца да іх на акно на ранішні пачастунак. Адмовіўся і папрасіў, каб накіравалі мяне да сваіх. Растлумачылі і сказалі, што на трэцім паверсе мяне спаткае палітычны стараста, якому аб гэтым зараз перададуць.
    Пайшоў у дзьверы. Падняўся па сходах на трэці паверх. Там мяне ў вялікіх крацяністых варотах і спаткаў стараста Кірыл. А з ім паўсотні палітычных вязьняў, сярод якіх быў і той, аб якім я і хачу напісаць. Прывялі мяне ў чатырнаццатую камэру і даручылі высокаму, маладому, як і я, бязвусаму хлапцу, старасьце восьмае камэры — Алесю Прушынскаму.
    Павёў ён мяне ў камэру № 8. Па дарозе мяне абміналі, і я абмінаў дзесяткі вязьняў, сярод якіх быў і з кайданамі на нагах. Звон кайданоў на мяне зрабіў непрыемнае ўражаньне. Прушынскі па маёй міне адчуў гэта і спакойна заўважыў, што не адзін з нас будзе насіць гэтыя бранзалеты. У камэры мяне абступілі з пытаньнямі: адкуль і якой партыі. Даведаўшыся, што я належу да Беларускай Сацыялістычнай Грамады, сказалі, што тут ёсьць мае аднапартыйцы — Букавецкі (Алесь Бурбіс) і Караткевіч. Адвялі мне месца на нарах, прынесьлі сяньнік і саламяную падушку. Пачалося маё новае жыцьцё, пачаў я прыглядацца да маіх сутаварышоў, да суадносінаў. Першыя веды турэмнага жыцьця атрымаў я ад Прушынскага, які не пакідаў мяне, не даваў маркоціцца па волі, па блізкіх. Яго сьветлы, адкрыты твар з сінімі васільковымі вачыма сьвяціўся нейкай унутранай цеплынёй, дабратой, ласкавасьцю. Часта ўначы, лежачы на нарах, перадаваў ён мне гісторыю свайго жыцьця. ... За арганізацыю падпольнай друкарні ён і папаў у астрог. Пісаць па-беларуску ён тады не пісаў, хаця адчуваў сябе беларусам. Кожны беларускі верш, які прыходзілася яму чытаць ці чуць ад А. Бурбіса, ён завучваў на памяць. Ледзь не кожны дзень ён дэклямаваў гэтыя вершы. Дэклямаваў ён вершы і Мацея Бурачка. «Дудку беларускую» ён знаў усю на памяць. На маё пытаньне, адкуль ён ведае гэтыя вершы, была адповедзь, што ў школе ён ад вучняў дастаў кніжку, выдадзеную гадоў 19 назад таму ў Кракаве, якую перапісаў і завучыў. Памяць ён меў фэнамэнальную. Даволі было прачытаць яму верш два-тры разы, каб ён яго ўжо дэклямаваў, нідзе не зьбіваючыся. Па натуры ціхі, крыху сарамлівы, спакойны, ён ніколі не высоўваўся наперад, але затое калі была ў турме сярод палітычных “валынка” (забурэньні, непаразуменьні з начальствам), ён быў першым. Страху ён не знаў, быў перапоўнены адвагаю і станоўкасьцю. Мяккі па характары, чулы, спагадлівы на кожную бяду, на кожнае няшчасьце свайго блізкага, ён быў непакорны, няўмольны да сваіх палітычных ворагаў. Памятаю, чыталі камэрай апавяданьне, здаецца, Купрына, дзе рэвалюцыянэр забіў у Адэсе граданачальніка. Ягоная жонка зьявілася да доктара, каб той пасьпяшыў з дапамогай ейнаму мужу. Доктар адмовіўся ісьці ратаваць жыцьцё ката рэвалюцыянэраў і народа. Але настойлівасьць кабеты, ейныя довады, што яе муж цяпер звычайны чалавек, які стаіць перад Богам і Божым Судом, падзеялі на доктара, і ён згадзіўся паехаць. Разьбіралася тэма: ці добра зрабіў доктар, што паехаў, ці блага. Большасьць выказалася за тое, што нават ворагу ў такой бядзе трэба памагчы. Тады з палкай прамовай, падмацаванай фактамі з жыцьця менскае турмы, выступіў Алесь Прушынскі з наганаю, што доктар зрабіў блага, што паехаў ратаваць жыцьцё ката, жыцьцё прыгнятальніка народа.
    “Чаму яны не мелі літасьці, — гаварыў ён, — да Караткевіча (і шмат, шмат іншых), якога павесілі, абрэзаўшы вяроўку, на якой ён вісеў, укінулі ў воз і павезьлі хаваць. А калі прывезьлі на родную зямельку, ён раптам ачуняў. Ці яны яго пашкадавалі? Не! Прывезьлі назад і зноў павесілі. Вось вам літасьць, вось вам іх чалавечнасьць і гуманнасьць, аб якіх вы тут так многа гаварылі. На іх гвалты, на іх зьдзекі мы павінны адказаць няўмольным тэрорам, каб яны пабачылі нашу сілу, моц і цьвёрдасьць, каб пачулі перад намі страх, каб іх ад нашага аднаго слова кідала ў дрыжыкі».
    Доўгія восеньскія вечары праводзілі мы на яго нарах. Расказваў ён мне аб сваім жыцьці на вёсцы, а потым у месьце, аб сваіх бацьках, асабліва аб маці, якую ён любіў неяк асабліва. Ён, як малое дзіця, называў яе ласкальнымі, пяшчотнымі словамі, ён думаў аб ёй, прыгадваў, што яна ў гэты момант робіць, дзе яе думкі...”. /Шыла М.  Алесь Гарун. // На суд гісторыі. Успаміны. Дыялогі. Мінск. 1994. С. 39-41./
    У 1907 годзе Аляксандр Прушынскі апублікаваў “Маці-Беларусі: [Верш] // Н. н. 21 чэрв.” /Грышкевіч В. Н.  Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 143./
                                                                   МАЦІ-БЕЛАРУСІ
                                                         Родная, мілая старонка ты маці!
                                                         Моцна цябе я і шчыра люблю,
                                                         Бедныя нівы твае, сенажаці
                                                         І нешчасьлівую долю тваю.
                                                         Горам, матуля, даўно ты замучана,
                                                         Б’юць і дратуюць сямейку тваю.
                                                         Аборкай жалезнай, як сеткай, абкручана,
                                                         Ціха маўчыш ты на долю сваю.
                                                         Але ўжо бліжыцца сонечка яснае,
                                                         Сьвету ўсё болей і болей шле нам,
                                                         Гора бо горкае, доля няшчасная,
                                                         Маці, дадзелі тваім ўжо сынам...
                                                    1907

                                                                                     * * *
                                                         Брацьця! Досыць цярпець нам і гнуцца, —
                                                         Беднасьць і голад ліхой прамінуцца;
                                                         Устанем зараз мы за шчасьце, за волю, —
                                                         За лепшую, сьветлую, вольную волю.
                                                             Гляньце — сьвет божы кругом так багаты
                                                             Дзе ты абернесься — муры, палаты;
                                                             Золата сьвеціцца, сонцам гуляе;
                                                             Хлеба, адзежы на сьвеце хватае.
                                                         Многа працуюць і знаюць навукі,
                                                         Каб зьменшыць цяжкія людзкія мукі;
                                                         І ўсё ж няма шчасьця. і ўсё ж няма долі,
                                                         І век мы працуем, гаруем ў няволі.
                                                             Чаму ж гэта, брацьця? Адкуль гэты мукі?..
                                                             Дзе гэты хлеб, палацы, навукі?
                                                             Дзе гэта шчасьце?.. Яго укралі
                                                             Тыя, што пот наш на золата гналі.
                                                         Ўсё, што здабылі потам і кроўю,
                                                         Што мы рабілі з прымусу, з любоўю, —
                                                         Ўсё гэта, братцы, зладзеі забралі,
                                                         Тыя, што нашых бацькоў катавалі.
                                                             Гляньце кругом яшчэ раз: па астрогах,
                                                             Вёсках. дварох, гарадох і дарогах
                                                             Беднага люду колькі страдае,
                                                             Ў жыцьці прасьвету, ні шчасьця не мае.
                                                         І зноў жа я крыкну усім, што бядуюць:
                                                         Брацьця! Доўга ужо нас рабуюць...
                                                         Мы доўга аб гэтым нічога не зналі;
                                                         Доўга цярпелі мы, доўга маўчалі.
                                                             Пара перастаць ўжо нам, браткі, маўчаці
                                                             І толькі паціху ў няволі ўздыхаці.
                                                             Трэба падняцца нам сільнаю сілай;
                                                             Трэба пакончыць з жыц цем-магілай.
                                                         Трэба разбурыць сьвет гэты пракляты —
                                                         Мястэчкі, двары, гарады і палаты;
                                                         Больш не давацца сябе абкрадаці,
                                                         А ўсё, што ёсьць наша, сабе адабраці.
                                                             Нашыя гады не будуць давацца;
                                                             Пашлюць салдатаў за дабро сваё драцца,
                                                             Зьбяруць усе сілы, каб нас перамоч, —
                                                             Мы дружна ўсе ўстанем, і кончыцца ноч.
                                                         Потым мы сьвет па-свойму пастроім
                                                         І жыцьце ў корнях яго перакроім;
                                                         Багацтвы ўсе сьвету будуць народа, —
                                                         І будзе ў нас шчасьце, спакой і свабода...
                                                         1907
                                          /Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 181-182./
    Сьледзтва вялося некалькі месяцаў. Нарэшце 6 жніўня 1907 года быў гатовы абвінаваўчы акт. А. Левітас і А. Прушынскі абвінавачваліся ў супрацьдзяржаўных дзеяньнях, а справа іх перадавалася ў Віленскую судовую палату. Працэс пачаўся 26 лютага 1908 года ў памяшканьні Мінскага акруговага суда. Прысуд быў абвешчаны 4 сакавіка. Адпаведна з 1 ч. 102 арт. крымінальнага ўлажэньня А. Левітас і А. Прушынскі прызнаваліся вінаватымі ў тым, што «вступили в преступное сообщество, именующее себя «Районной организацией социалистов-революционеров-максималистов» ... поставившее целью своей деятельности насильственное, — путем поднятия вооруженного восстания, совершения террористических действий против представителей государственной власти и имущих классов населения, уничтожения политических учреждений и насильственного завладения правительственными и общественными капиталами, — посягательство на изменение установленного в России основными законами образа правления и замену его демократическою республикою; причем, для осуществления упомянутой преступной цели этого сообщества, они, подсудимые, ... имели в своем ... распоряжении тайную ... типографию, в которой ... печатали во множестве экземпляров воззвание вышеназванной организации под заглавием «Ко всем трудящимся» ... возбуждающее к указанным выше противогосударственным деяниям». Улічваючы тое, што арганізацыя гэтая не ставіла сабе мэтай «непосредственное посягательство на верховное управление, а лишь подготовку к изменению социально-политического строя в неопределенном будущем», Судовая палата прыгаварыла абодвух падсудных да зьняволеньня ў крэпасьць тэрмінам на 4 гады. Але ў сувязі з тым, што і А. Левітас і А. Прушынскі былі непаўналетнія, тэрмін зьняволеньня скарачаўся да 2 год і 8 месяцаў. Прысуд здаецца не такім ўжо жорсткім, калі прыняць пад увагу, што максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае высылку на катаргу тэрмінам да 8 год. Але неапраўдана мяккім палічыў яго і пракурор, падаўшы касацыю, якая была задаволена, а прысуд адменены”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 191-192./
    Правамоцнасьць такога рашэньня пацьвердзіла ў сваёй рэзалюцыі і Віленская Судовая Палата. Аднак нязгоду выказала пракуратура і падала пратэст у Крымінальны Касацыйны Дэпартамэнт Сэната. Неўзабаве прысуд быў адменены. 23 чэрвеня абодвух вязьняў адпраўляюць этапам ў Віленскую губэрнскую турму. Праз тры дні А. Прушынскі і А. Левітас былі ўжо ў Лукішках. Нарэшце 10 ліпеня 1908 г. суд Віленскай Судовай Палаты ў новым складзе пастанавіў: «Признанного виновным по 102 ст. Угол Улож. (...) крестьянина дер. Подстаринья Стволовичской волости Новогрудского уезда Александра Владимирова Прушинского, 20 лет, сослать на поселение, с лишением прав и последствиями по 25, 28-30 ст. Угол. Улож.» ...27 ліпеня 1908 г. асуджаных «препроводили» начальніку мінскага астрога”. /Гарбінскі Ю., Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 142-143./
    «Левитас, Абрам Рувимович ... Виленск. суд. пал. 10 июля 1908 г. осужден. по 1 ч. 102 ст. У.У. за работу в нелегальн. типогр. с.-р. максим. в сс. на посел.». /Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 353./

    Матэрыялы сьледзтва і судовага працэсу па справе  Абрама-Ісака Левітаса і Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага... Дѣло о мещ. Абрамѣ-Исаакѣ-Рубиновѣ Левітасѣ и крест. Александрѣ Владимировѣ Прушинскомъ,обв. по 102 ст. Угол. Улож. в содержанiи тайной типографіи и распространеніи литературы.»] захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР у Вільнюсе (ф. 445, воп 1, спр. 3939)”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 187./
    “6 ліпеня 1908 года Абрам Левітас і Аляксандр Прушынскі былі адпраўлены ў Іркуцк”. /Мазоўка Н.  Паэт у няволі. // Шляхам гадоў. Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990. С. 191-192./
    Лета 1908 г. сядзеў паэт ізноў у Менскім вастрозе, а ўжо у канцы, здаецца , лістапада павезьлі яго ў Сыбір”. /Папоў М.  Трэція ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923. С. 2./
    У 1908 годзе Аляксандр Прушынскі апублікаваў “Януку Купале: [Верш] // Н. н. 9 кастр.; Начныя думкі: [Верш].” /Грышкевіч В. Н.  Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 143./
                                                             ЯНУКУ КУПАЛЕ
                                                         Хоць прастая і малая
                                                         “Жалейка” твая,
                                                         Але надта пекне грае,
                                                         Як паслухаў я.
                                                             Грае звонка, стаіць ёмка
                                                             За свой родны край;
                                                             Сярод бедаў і пацёмкаў
                                                             Будзіць, так і знай,
                                                         Каб ачнулісь, страпянулісь,
                                                         Кожны стаў брат, друг, —
                                                         Абярнулісь, аглянулісь
                                                         На сябе вакруг.
                                                             Сваё мора бяды, гора,
                                                             Крыві, поту, сьлёз,
                                                             Каб зьвёу кожны дружна, скора,
                                                             З паніжэньня ўскрос.
                                                         Так сьпявае, так іграе
                                                          “Жалейка” твая...
                                                         Табе «дзякуй» скажа ўсякі,
                                                         Дык скажу і я!
                                                     1908

                                                               НАЧНЫЯ ДУМКІ
                                                    Часам я у ночы сны дзіўныя бачу:
                                                    Роіцца нейкі нізьведаны край,
                                                    Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу,
                                                    То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай.
                                                        Бачу вялікія стэпы з-над Нёмна;
                                                        Туліць у сьлёзах матуля сынка;
                                                        Сьцелецца пушча глухая і цёмна;
                                                        Косьці з магілы глядзяць бедака...
                                                    Бачу я жоўтае жытняе поле,
                                                    Коласам ціха шуміць – шэлясьціць;
                                                    Межы, курган векавечны і хвоя;
                                                    Каня з аднэю малітваю “піць”...”
                                                        Траўка ў ляску у цяню вырастае,
                                                        Корміцца сокам зямелькі сырой;
                                                        Птушка шчабеча - людзей пацяшае;
                                                        Льецца крынічка, плюскоча вадой.
                                                    Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна!
                                                    Гуртам русалкі сьмяюцца, пяюць,
                                                    Кветкі купальскай шукае бяздольны;
                                                    З зельлем шаптухі паціху снуюць...
                                                        Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным,
                                                        Хочацца край той абняць з прастаты,
                                                        Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы.
                                                        Будзь мне, як маці, будзь родным мне ты!
                                                    Дай мне зрабіцца крынічкай лясною,
                                                    Бераг вадой абмываць, цалаваць;
                                                    Дай мне век цэлы дружыці з табою,
                                                    Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць.
                                                        Дай мне купальскую кветку у рукі,
                                                        Путы жалезныя мне разьвяжы,
                                                        Дай ты мне зельля на гора і мукі,
                                                        К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы!
..................................................................
                                                        Ціха. Нічога не чую, не бачу.
                                                        Роіцца толькі нязьведаны край,
                                                        Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу
                                                        То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай.
                                                    1908

                                                           УСПАМНЕНЬНІ
                                                    Ой, за вёскаю за далёкаю
                                                    Ўсё стаяць лясы ды яловыя;
                                                    А над рэчкаю над глыбокаю
                                                    Сенажаць лягла з травой новаю.
                                                        А пад вёскамі, там за хатамі,
                                                        Нівы плямамі раскідаліся, —
                                                        Як у старцаву, усю з латамі,
                                                        Сьвіту шарую зямля ўбралася.
                                                    А на горцы там па-над вёскаю
                                                    Стаіць цэркаўка, ад год шарая;
                                                    І ля цэркаўкі пад бярозкамі
                                                    Сьпяць у могілках людзі старыя.
                                                        Каб ўсё старыя, не такі бы жаль,
                                                        І не так маё сэрца б рвалася, —
                                                        Хоць і старых жаль і аб тых пячаль,
                                                        Што і з імі сьмерць прывіталася.
                                                    Але ж век яны пражылі даўгі,
                                                    Ў жыцьці ўсякі смак імі бачаны.
                                                    Мо не раз з іх гаварыў другі:
                                                     “Нашто век такі мне прызначаны?”
                                                        А чаго ж ляжыць пад бярозкаю
                                                        Мая любачка — зорка ясная,
                                                        Што гуляў я з ёй па-за вёскаю.
                                                        Мая Ганначка — кветка красная.
                                                    Ці ж то я яе не кахаў, як мог,
                                                    Яе постацьцю счараваўшыся?
                                                    Ці к сабе яе перавабіў Бог,
                                                    У красу яе закахаўшыся?..
                                                    1908
                                     /Алесь Гарун. Сэрцам пачуты звон. Мінск. 1991. С. 182-183./

    10 верасьня 1908 г. прысуд будзе абвешчаны абавязковым да выкананьня. А 17 сьнежня 1908 г. пракурор Віленскай Судовай Палаты паведаміць, што А. Прушынскі і А. Левітас пры артыкульных сьпісах за нумарамі 42 і 43 адпраўлены «в распоряжение Иркутского Губернского Правления»” /Гарбінскі Ю., Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 143./


    «Александр Владимиров Прушинский. Ссыльно-поселенец. Из крестьян дер. Подстаринья, Стволовичской волости, Новогрудского уезда, Минской губернии. Племя - Белорусс. Природный язык – Польский. Вероисповедание – Римско-католическое. Семейное положение - Холостой». Далей у артыкульным сьпісе паведамлялася. што асуджаны ведае сталярнае рамяство і да зьняволеньня займаўся сталярнымі работамі. Тут жа ўказвалася, што ссыльнапасяленец «грамотен» і валодае рускаю мовай. Аднак запытаньне «где окончил курс или обучался?» было чамусьці пакінута без адказу. Наступныя зьвесткі ўжо непасрэдна тлумачылі сутнасьць прысуду і тычыліся судовай справы. 25 кастрычніка запаўняецца дактыляскапічны лісток за № 17149. 6 лістапада 1908 г. саветнік Мінскага губэрнскага ўпраўленьня складзе турэмную «падарожную» на ссыльнапасяленца А. Прушынскага, дзе напіша: «Для отбытия наказания назначается в Иркутскую губернию». 11 лістапада 1908 г. з вялікай партыяй ссыльных і катаржнікаў, «в ручных оковах» яго адпраўляюць у Сыбір. ... “Бранзалеты” былі платаю за аплявуху, якую атрымаў ад Прушынскага турэмны жандарскі цэнзар – дужа вялікі аматар камэнтару чужых лістоў”. /Гарбінскі Ю., Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 143./
   Бос асуджаных успамінаў:Родился я в 1855 году, в городе Минске в буржуазной семье. Отец мой с компаньоном имел ренсковой погреб иностранных вин, а мать с компаньонкой торговлю предметами дамского туалета. Приблизительно до 10 летнего возраста я не знал нужды. Восстание польское 1863 г. разорило моих родителей тем, что богатейшие помещики, бравшие дорогие вина в кредит на крупные суммы пошли в лес, не уплатив своих долгов и вскоре были схвачены, казнены и сосланы в Сибирь, а их имущество конфисковано. Торговля была ликвидирована. С этого времени начались бедствия нашей семьи...
    Я работал по программе, которая впоследствии стала именоваться максималистической. Большевизм и России стал крепнуть, когда я фактически зачислил себя в разряды инвалидов, обессиленный летами и болезнью, также потерей зрения и отчасти слухом. Но вернемся к рабочей организации. После первой прокламации появилась и другая мною составленная. Она была распространена в большем числе экземпляров, чем первая с таким же, если не большим, успехом и также благополучно. Приходит ко мне рабочий Олис по профессии столяр, работник тайной типографии и заявляет мне, что требование рабочими прокламаций невыразимо, что сейчас же необходимо приступить к 2-му изданию. Попутно я узнал о том, что состав типографии участвовал в распространении. Я сделал ему внушение, что это недопустимо. Что касается второго издания прокламации, то я заявил, что это дело опасное, так как жандармерия и полиция на ногах. Я обнадежил его, что через месяц или два состряпаем третью прокламацию. Он ушел. На следующий день, я узнал, что Олис и Левитас арестованы во время работы по выпуску второго издания. Узнал я, что они уже изготовили 900 шт. Третий наборщик по имени или кличке «Сашка» уцелел, так как он им не нужен был для печатания (набор был прежний). Кроме арестованных никто не пострадал. Типография, изготовленные прокламации и печати организации были конфискованы. О восстановлении типографии, после такой оплошности, никто не заикнулся...” /Автобиография почетного пенсионера Наркомсобеса Белоруссии Ефима Гальперина. // Народны камісарыят сацыяльнай апекі Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі 1919-1923 гг. Да надзвычайнага зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі. Менск. 1924. С. 48./ Дарэчы Яфім Гальперын у 1901-1904 гг. ён знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў сяле Знаменскім Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні.
    Згодна тлумачэньня А. Пашахонава, па артыкулах 126 ды 102 Крымінальнага Кодэксу судзілі за прыналежнасьць да рэвалюцыйных арганізацыяў. “Па 126 арт. Maximum пакараньня, калі арганізацыя не мела выбуховых матэрыялаў ды складу зброі, была ссылка на пасяленьне, Minimum – год зьняволеньня ў астрозе. Па арт. 102 Maximum пакараньня, пры тых жа умовах, катарга да 8 гадоў і нават без тэрміну. Minimum – ссылка на пасяленьне. Напачатку шмат хто за прыналежнасьць да сацыялістычных партыяў прыцягваўся па арт. 126, але потым урад распарадзіўся каб усіх іх судзілі па 102 арт. Пасьля гэтага нават зацьверджаныя абвінавачваньні ў шмат якіх выпадках былі пераробленыя”. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 54./ “Палітычныя ссыльныя падзяляліся на адміністрацыйных ссыльных ды ссыльных па суду, або як яны самі сябе называлі – “пазбаўленцаў”, бо былі пазбаўленыя ўсіх правоў. Адміністрацыйныя ссыльныя ссылаліся на пэўна акрэсьлены тэрмін, які звычайна не перавышаў 5 гадоў. Ссылка ж па суду ва ўсіх выпадках была “вечная” і толькі праз 10 гадоў сасланыя гэтай катэгорыі пры “добрых” паводзінах маглі быць вызваленыя ад пасяленьня ды і тое з абмежаваньнем месца жыхарства. Сасланыя па суду падзяляліся яшчэ на ссыльнапасяленцаў, якія прыбывалі на пасяленьне, і ссыльнакатаржан, якія прыбывалі на пасяленьне пасьля адбыцьця катаргі. Былі яшчэ гэтак званыя “бадзягі”, якіх выключна “пасялялі” у Якуцкай вобласьці. Адміністрацыйныя сасланцы ў ссылцы атрымлівалі дапамогу ад казны (харчовыя ды на адзеньне), а “пазбаўленцы”, як было сказана ў законе “павінны былі усяляцца собскаю працаю...” /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 47./ Былы кірэнскі ссыльны, нехта Н. Н-ичъ, дадае: “з моманту прывядзеньня прысуду ў дзеяньне, пасяленцы ўраўноўваюцца турэмным статутам з катаржанамі. Сымбалічным выяўленьнем гэтага “раўнапраўя” служыць пазбаўленьне цывільнага адзеньня і пераапрананьне ў арыштанцкае.У дарозе пасяленцы ўтрымоўваюцца разам з катаржнікамі ды падпарадкоўваюцца катаржнаму рэжыму”. /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 16./
    5 сьнежня 1908 года партыя катаржнікаў і ссыльных, у якой знаходзіўся А. Прушынскі, ступіла пад астрожную браму краснаярскай перасыльнай турмы, каб праз нейкі час рушыць далей па этапе... 22 сьнежня, калі катаржны этап яшчэ рухаўся да Аляксандраўскага, камісія турэмнага аддзяленьня Іркуцкага губэрнскага ўпраўленьня ўжо прызначыла паэту месца ссылкі. У службовай рэляцыі на імя кірэнскага павятовага спраўніка чытаем: «Тюремное Отделение препровождает Вашему Высокоблагородию список политических ссыльных, назначенных на поселение в волости, обозначенные в списке». Прозьвішчы вязьняў падаваліся чамусьці не ў алфавітным парадку, што, заўважым. было рэдкім выключэньнем у практыцы чыноўнікаў жаандарскай канцылярыі. Шаснаццатым па ліку ішоў А. Прушынскі, які прызначаўся ў Макараўскую воласьць. Месца ссылкі ўжо потым удакладніць сам павятовы спраўнік і напіша ад рукі «село Кривая Лука». ... Бадай месяц цягнікамі і пешкі, з халоднымі начлегамі і кароткімі адпачынкамі дабіраліся закалелыя вязьні да сяла Аляксандраўскага. Нарэшце 30 сьнежня ў засмужанай сьнежнай далечыні паказаліся баракі Аляксандраўскай перасылкі, а далей унізе – і будынак самога Цэнтрала. Тут у адным з баракаў для палітычных ссыльных А. Прушынскі затрымаецца аж да травеня 1909 года”. /Гарбінскі Ю.  Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 144./

     Да гэтага дабра стасуюцца ўспаміны асэтына А. Эсана, “які адбываў пакараньне ў Сыбіры разам з Алесем Гаруном і праз Сыбір уцёк ў ЗША”. /Кіпель В.  Беларусы ў ЗША. Мінск. 1993. С. 57./
    Упершыню доля спаставіла мяне, паўночнага каўказца, зь беларусам Алесем Прушынскім у ваднолькава далёкім нам абодвум Сыбіру ў 1909 годзе ў перасыльнай частцы славутай Аляксандраўскай Цэнтралкі, недалёка ад г. Іркуцку.
    У гэтую перасыльную Цэнтралку з усіх канцоў імпэрыі зганялі асобныя партыі палітычных ссыльных, засуджаных ваеннымі й іншымі судамі на вечнае пасяленьне. Пад канец 1909 году нас набралася шмат сотняў: былі тутака латышы ў цёплых арыштанцкіх куртках, падшытых самымі ссыльнымі, так што цёплага падшыцьця ня было відаць спад звычайных арыштанцкіх халатаў з адмысловага грубага сукна. Тутака былі беларусы, палякі й жыды з заходніх і паўдзённых губэрняў Расеі, колькі грэкаў, ладна расейцаў, грузіны, армяне, асэтыны й расейцы з Каўказу; было нават двух кіргізаў. З усіх перасыльных найгорш былі апранутыя на зіму мінгрэльцы. Іх было чалавек 25. Ад самога пачатку, як толькі апынуліся ў паўдзённай частцы Расеі, каля г. Растову, мы, каўказцы, пачалі хварэць на тыфус. Мінгрэльцы былі апранутыя ў лёгкія чэркескі з башлыкамі на галаве, а зіма была ў самым гарце. Тэмпэратура часта трымалася на 25-35 градусах ніжэй за нуль тэрмомэтра Рэамюра: плюнь — і сьліна застыгала ў паветры ледзяной куляй перш, чым даляцець да зямлі. Перасыльныя турмы звычайна былі перапоўненыя, і таму колькасьць хворых была страшэнная; блізу ўсе мінгрэльцы перамерлі яшчэ перад Самарай.
    Наша партыя каўказцаў прыбыла нарэшце ў Аляксандраўскую перасыльную турму, але ў куды меншай колькасьці, як яна была ў Растове. Тутака нас разьмясьцілі па бараках сярод іншых, што прыйшлі раней. Ня лішне будзе сказаць колькі словаў пра гэтую турму. Яна складалася з колькіх карпусоў і баракаў рознага памеру, пры чым катаржнікі, што адбывалі свой тэрмін да выхаду на вольнае пасяленьне, займалі большую частку іх, і турэмная арганізацыя базавалася, казаў той, на гэтай сталай частцы зьняволеных. Будынкі ўсе былі драўляныя. У кожным бараку ўздоўж сьценаў было па два рады юрцаў. Прамежак паміж юрцаў быў калідорам, сюды звозілася ежа і ўсё іншае. Па канцох бараку, тут жа каля самых юрцаў, стаяла колькі парашак. Усе баракі й двары былі абгароджаныя высокімі частаколамі з бярвеньня у 25-30 футаў увышкі, з завостранымі вярхамі. Па рагох гэтай высокай агароджы ўзвышаліся будкі варты й вузкія пляцоўкі, па якіх вартаўнікі хадзілі ўзад і ўперад са стрэльбамі на плячох. Турэмная варта была ўкамплектаваная маладымі здаровымі сытымі хлопцамі, усе былі як на падбор. Бальшыню іх лёгка было падкупіць. Так празь іх можна было за грошы дастаць ня толькі белы хлеб, масла, малако й іншыя прадукты, але й такія рэчы, якія былі строга забароненыя турэмнай адміністрацыяй: нажы, чаравікі, акуляры, нелегальную пошту, і нават можна было наладзіць сувязь з мясцовай палітычнай нелегальнай арганізацыяй.
    У бараку звычайна зьмяшчалася да 200 чалавек, даводзілася бадай увесь час быць у бараку, хадзіць паміж юрцаў, сядзець на юрцах і чытаць або гуляць у карты ці ў шахматы. З дазволу начальства мы нават арганізавалі даволі добры хор.
    Неўзабаве па тым, як мы прыехалі, маю ўвагу прыцягнулі да сябе два перасыльныя, што прыехалі раней за нас з заходніх губэрняў Расеі, яны былі ў вадным з намі бараку. Адзін быў Кулага, эсэр, здаецца чыгуначнік, з вялікай шаўковай сьветлай барадой, хоць яму было ня больш як 25-26 год. Гэта быў тыповы напышлівы чыноўнік. Ён быў за старасту ў нашым бараку, г. зн. вёў усе патрэбныя перамовы з наглядчыкамі й іншым начальствам у пытаньнях нашага барачнага жыцьця. Другі, Алесь Прушынскі, таксама белрус з заходняга краю, быў поўнай супрацьлежнасьцю да Клагі. Высокага росту, крыху суглобы й блізу заўсёды сур’ёзны, але ня гмырны, Алесь быў узорам спакойнага і ўдумлівага чалавека. У гутарцы зь кім-небудзь ён заўсёды быў без афэктацыі і, відаць, таму ад першага ж знаёмства вельмі гарнуў да сябе кожнага. Ня ведаю, можа таму, што мы з ім былі зусім супрацьлежных характараў — я пахопісты, нэрвовы і гарачы каўказец, а ён — спакойны назіральнік усяго навакольнага, непрайманны беларус, а можа проста ягонае спакойнае й сур’ёзнае аблічча спадабалася мне, мы неўзабаве пасябравалі. Алесь быў дасканальны шахматысты, найлепшы з усіх нас, хто гуляў зь ім. Гулялі часта. Звычайна ён, гуляючы напамяць, г. зн. бяз дошкі, быў адна партыя, а колькі нас — другая партыя. Ён расьцягаўся на юрцах, накрываў твар хустачкай, і гульня пачыналася. Мы рэдка выгравалі, дармо, што часта перагаворваліся — кансультаваліся. У шахматнай гульні мяне найбольш уражала тое, што Алесь ніколі не нэрваваўся. Хіба толькі, калі ён часам забываўся палажэньне тае ці іншае фігуры пасьля нашых даўгіх нарадаў, можна было згледзець незадаваленьне на ягоным твары. Ведама, што гульня ў шахматы адна з самых нэрвуючых, газардавых; ніколі мы ня бачылі, каб у Алеся дрыжэлі рукі, як у нас, ці каб ён хваляваўся.
    Я ня памятаю, каб я калі бачыў Алеся ў гневе ці ў злосьці, за выняткам аднаго выпадку. Тым разам на ягоным, звычайна непрайманным і спакойным твары было абурэньне. Гэта было аднойчы ў часе маёй спрэчкі з палякам нацыяналістым. Калі ня мылюся, гэта быў граф Чапскі, таксама ссыльны. Чапскі даводзіў канечнасьць адлучэньня польскай нацыяналістычнай партыі ад расейскіх рэвалюцыйных партыяў на той аснове, што расейцы нагэтулькі менш культурныя за палякаў, што ня могуць мець аднае або аднолькавае з палякамі праграмы рэвалюцыйнага змаганьня. На мой бок неўзабаве стаў Алесь. Ён, відаць, бачыў, што я ня знаю ні палякаў, ні іхняе культуры і што таму бяру довады Чапскага за грунтоўныя; ён так даў майму апанэнту, што ўсе навакол паднялі на сьмех небараку Чапскага.
    Алесь ня быў марксысты і наагул ня выказваўся за ніводную лінію, што тады панавалі — ні за народніцкую, ні за марксыстаўскую. Ад Алеся я ўпершыню даведаўся, што ёсьць апрычоная беларуская мова, а не дыялект расейскае мовы. Ён пісаў вершы па-беларуску. Слухаючы яго ўважліва, я ня мог нават ухапіць сэнсу таго, што ён чытаў. Для мяне гэта быў набор нейкіх незразумелых правінцыялізмаў. Агулам беручы, тое, што я чуў, розьнілася ад расейскае гаворкі павольнаю плаўнасьцю і мякчынёй зычных. Там, дзе расейская гаворка рэжа, як сякерай або «ыкае», беларуская выдавалася мне расьцягванай нарасьпеў. Гэта толькі маё ўражаньне бяз крытычнага аналізу, бязь веданьня мовы.
    Мы прабылі ў Аляксандраўскай перасыльнай нядоўга. На пачатку вясны нашая партыя ссыльных, якіх разьмеркавалі на поўнач ў розныя месцы Іркуцкай губэрні й Якуцкай вобласьці, рушылі ў дарогу. Для мяне абставіны склаліся так, што я ня мог нават зьберці свае манаткі: за тры дні да нашага адыходу я сьпяваў з хорам у бараку і быццам за “парушэньне цішыні” ды за “фізычнае ўзьдзеяньне” на аднаго з наглядачоў быў пасаджаны ў цёмны карцэр. Пасьля бесьперапыннага агульнага пратэсту ўсяе перасыльнае турмы й толькі пасьля таго, як прыбыў памочнік пракурора, выкліканы з гораду, мяне выпусьцілі перад самым выхадам партыі. Дык я і не пасьпеў разьвітацца зь нікім з тых, хто быў вызначаны на жыцьцё ў іншыя месцы, у тым ліку і з Алесем”. /Эссон А.  Мае ўспаміны аб Алесю Прушынскім. // Конадні. № 7. New York-München. 1963. Б. 123-125./


    Шэсьць лішніх месяцаў адбыў ён у сяле Аляксандраўскім Іркуцкай губэрні, бо далей везьці на конях было дорага для казны, а па вадзе было няможна, рэкі скаваліся лёдам. Толькі ў вясну 1909 г. сабралі вялікую партыю арыштантаў і павезьлі.”. /Папоў М.  Трэція ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923. С. 2./
    Увесну 1909 г. з партыяй ссыльнапасяленцаў паэта адпраўляюць у невялікі сыбірскі гарадок Качуг. Адтуль на барцы ўніз па Лене – у сяло Макараўскае. Апошнюю памету ў артыкульным сьпісе А. Прушынскага пакіне пісарчук валаснога ўпраўленьня: «Прибыл 26/V. 09. По Алфавиту Макаров. волосн. прав. Лит. II № 69».”. /Гарбінскі Ю.  Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 144./
    Кірэнскі павет займаў самую паўночную частку Іркуцкай губэрні і па маланаселенасьці, суровасьці клімату ён быў падобны да Якуцкай вобласьці, з якой межаваў. Нездарма паселішчам Ілімск Кірэнскага павету ў 1796 годзе быў “узнагароджаны” А. Радзішчаў, аўтар кнігі “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву”. Кірэнскі павет прымаў у розныя часы дзекабрыстаў, паўстанцаў 1863-1864 гадоў, прадстаўнікоў партыі “Народная воля” ды сацыялістычнага руху. Кірэнскі павет абралі і пад пасяленьне ссыльным пераважна па артыкуле 102, а адміністратыўныя сасланыя накіроўваліся ў асноўным у Якуцкую вобласьць. Н. Н-ичъ прыводзіць такі выпадак: “Атрымалася невялікая размова нашага этапу з дзяжурным памочнікам па прыходзе ў іркуцкую турму. Мы распытвалі аб тым, куды можам трапіць. “ Які артыкул, – перш наперш запытаўся памочнік, – 102-гі?” “На Кірэнск” - адказаў ён ды гэтак упэўнена, нібыта сам вырашаў наш лёс”. /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 20./
    Адразу пасьля падзей 1905 году распачалася масавая ссылка ў Кірэнскі павет Іркуцкай губэрні. Зносіны губэрнскага горада Іркуцка з павятовым Кірэнскам ажыцьцяўляліся пераважна ў пэрыяд навігацыі на рацэ Лена. Першая партыя ссыльных прыбыла туды ў чэрвені 1908 году ў колькасьці 90 чалавек. У першую партыю звычайна ўключалі і ссыльных, якіх накіроўвалі ў Якуцкую вобласьць. Напрыканцы жніўня прыбыла другая партыя ў колькасьці 127 чалавек. З другой партыяй прыбыў у кірэнскую ссылку ураджэнец вёскі Мікалаеўшчына Язэп Лёсік (Іосіф Георгіевіч Лосік), дзядзька па матцы беларускага пісьменьніка Якуба Коласа. Язэп Лёсік нар. 6 (18) лістапада 1883 г. у в. Мікалаеўшчына Мінскага павета і губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1898-1899), скончыў Ноўгарад-Северскае гарадзкое вучылішча (1902). Ад 1902 г. працаваў выкладчыкам Бабруйскай сельскагаспадарчай школы, з 1903 г. настаўнічаў у мяст. Грамяч Ноўгарад-Северскага павета Чарнігаўскай губэрні. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленьнях 1905 г. арыштаваны ды зьняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У 1907 прывезены на суд г. Старадуб, але праз некалькі дзён уцёк з мясцовай турмы. Хаваўся ад улад у родных і знаёмых у Стоўбцах, Пецярбургу, на ст. Красноўка недалёка ад Луганска. У 1907 г. прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата Антона. Тут зноў арыштаваны і прыгавораны да бестэрміновага пасяленьня ў Сыбіры.
    31 ліпеня 1908 г. загадам турэмнага аддзяленьня Іркуцкага губэрнскага праўленьня за № 15629 Язэп Лёсік прыпісаны ў сяло Кароткаўскае Мартынаўскай воласьці Кірэнскага павету” /Гарбінскі Ю., Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 12. Мінск. 1992. С. 223./, а на месца пасяленьня ён прыбыў 30 жніўня 1908 году.




    Зараз вёска Кароткава знаходзіцца ў складзе Казачынска-Ленскага раёну Іркуцкай вобласьці. /Иркутская область. Административно-территориальное деление. Иркутск. 1984. С. 38./ “Трэцяя ж партыя 1908 году да месца прызначэньня не дайшла, бо скончылася навігацыя, і яе на зіму расьсялілі па вёсках Верхаленскага павету Іркуцкай губэрні”. //А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 44./ Пэўна ж тады трапіў у Мартынаўскую воласьць беларус Сяргей Іванавіч Шарэнда, былы фэльчар з Магілёўскай губэрні. /Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 830./ Сасланыя прызначаныя ў Кірэнскі павет, якія прыбывалі ў Іркуцк пасьля сыходу трэцяй партыі, чакалі вясны наступнага году ды зімавалі ў Аляксандраўскай перасыльнай турме, што знаходзілася ў 75-ці вёрстах ад Іркуцка. Туды вёў пешы канвой, які славіўся сваёй жорскасьцю па ўсёй Расіі. Як пісаў Н. Н-ичъ: “У Аляксандраўскай перасылцы быў страшэнны бруд ды мірыяды паразытаў, неймаверная скучанасьць у бараках.., замест ежы падавалася нейкая сьмярдзючая жыжа... “ /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 20./
    У гэтым сэнсе нам цікавы успаміны ссыльнага П. Тарасава, які з партыяй ссыльных прыбыў у 23 сьнежня 1908 года ў Іркуцк. Дарэчы ён успамінаў: “Тут мы засталі вялікую групу ссыльна-пасяленцаў, якія чакалі прызначэньня. Мы атрымалі прызначэньне ў аддалены Кірэнскі павет. Дзевятага студзеня, пасьля двух дзён цяжкай дарогі, наша партыя прыбыла ў Аляксандраўск, і пасьля тыднёвага карантыну нас пасялілі ў адзін з двух прызначаных для ссыльнапасяленцаў баракаў - № 8, даўжэзную з бярвеньня будыніну, удоўж сьценаў якой цягнуліся драўляныя нары. У гэтай турме мы павінны былі правесьці чатыры з паловай месяцы чакаючы вясны, а па гэтаму ўладкоўваліся грунтоўна. Дасталі падручнікі і вырашылі выкарыстаць час дзеля папаўненьня ведаў. Дзеля гэтай жа мэты заарганізавалі некалькі гурткоў самаадукацыі, ды таксама гурткі шахматны, харавы і літаратурны, які выпускаў невялічкі часопіс; адбываліся таксама чытаньні вершаў ды апавяданьняў. З кожным этапам прыбывалі новыя партыі, і перасылка папаўнялася і папаўнялася. Каго толькі тут не было: латышы за разгром баронскіх замкаў, палякі. фіны. каўказцы, жыхары поўдня і поўначы, сыбіракі”. /Тарасов П. Н.  В Сибирь – на поселение. // Пути революции. № 2. Харьков. 1926. С. 165./
    Н. Н-ичъ паведамляе што “укамплектаваная партыя рухалася да Лены (300-400 вёрстаў) дзе ў Жыгалава або Качугу сядала на павузкі – спэцыяльныя прыстасаваньні – нешта сярэдняе паміж плытом ды баржаю, на які грузяцца, як быдла, чалавек па 100 (звычайна велічыня партыі даходзіць да 300 арыштантаў, а часам і больш)”. /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 21./
    Але зьвернемся да ўспамінаў П. Тарасава: “...15 траўня вялікая партыя сасланых рушыла на падводах праз бурацкія стэпы да першай прыстані на Лене – Качугу. У Качугу партыю разьмясьцілі на чатырох “павузках”, якія ўмясьцілі каля шасьцісот чалавек. Настрой ва ўсіх адразу зьмяніўся. Застаўся ззаду цяжкі шлях праз бурацкія стэпы. А наперадзе, хоць і ў невядомай, чужой, пахмурнай Сыбіры, усё ж доўгачаканая воля. На палубе з раніцы да вечара тоўпяцца ссыльныя. На кожным “павузку” маецца свой хор, і песьні бесьперапынна гучна нясуцца па рацэ. І, нарэшце, 26 траўня прычалілі да сяла Макарава. Тут уся нашая група, прызначаная ў Мартынаўскую воласьць, высаджваецца. Канвой здае нас сельскім уладамі адсюль ужо з дзесяцкім нас адпраўляюць у сяло Мартынаўку, у 150 вёрстах ад Макарава, уверх па Кірэнзе”. /Тарасов П. Н.  В Сибирь – на поселение. // Пути революции. № 2. Харьков. 1926. С. 165./
    Пасьля чатырох дзён дарогі на лодках мы на месцы, у нашай воласьці... Ад Мартынаўкі да павятовага цэнтра г. Кірэнска было 250 вёрстаў. Шляхоў зносінаў, акрамя як па рацэ, аніякіх. На працягу года воласьць два разы, пад час веснавога ды восеньскага крыгаходу, бывае адрэзанай ад астатняга сьвету месяцы тры. Жыхары воласьці займаюцца трошкі хлебаробствам на адарваных ад пахмурнай тайгі лапіках зямлі, паляваньнем... ды рыбнай лоўляй. Жывуць даволі заможна. Маюць у дастатковай колькасьці коней ды малочнае быдла. Хаты будуюць вялікія, высокія, з адборнага бярвеньня хвоі і лістоўніцы. Трапіць наш брат ссыльны да сыбірака ў работнікі, дык ён за пяць, шэсьць рублёў гатовы ўсе сокі выціснуць”. /Тарасов П. Н.  В Сибирь – на поселение. // Пути революции. № 2. Харьков. 1926. С. 165./ Застаецца дадаць, што “клімат на Кірэнзе значна цяплее чым на Лене; зімой у сярэднім бывае градусаў 21-22. Большая частка Кірэнгі пакрытая лесам. Буйных лясоў не сустракаецца. Вясною сяляне сплаўляюць лес у Кірэнск ды Віцім...” /Телятников А.  Забытый край (река Киренга). // Ленские волны. № 6. 21 апреля. Якутск. 1915. С. 14./ “Сяляне ... саджаюць амаль усю гародніну, а больш за ўсё бульбы... Трымаюць пераважна сьвіней ды авечак... Кірэнскія сяляне ніколі склаўшы рукі не сядзяць як ленскія... Бойкі ды сваркі сустракаюцца рэдка. Гасьціннасьць разьвіта ва ўсей паўнаце. Крадзяжы здараюцца вельмі рэдка. Гасьціннасьць лічыцца тут сьвяшчэннай: з тых хто праходзіць ніколі не бяруць за хлеб ды начлег... Толькі маральнасьць кульгае на абедзьве нагі, шмат хто не прызнае нават сваяцкай повязі... Сьвяты сустракаюць супольна усёй вёскаю. Школы амаль у кожнай вёсцы на адлегласьці 18-20 вёрст”. /Телятников А.  Забытый край (река Киренга). // Ленские волны. № 7. 21 мая. Якутск. 1915. С. 17./ /

    Прушынскага “спачатку пасялілі ... ў сяле Макараўскім, на рацэ Лене, гэта 71 вярста ад павятовага места Кірэнска і 971 вярста ад губэрнскага гораду Іркуцка. А стуль ужо, пасьля апошняй сарціроўкі, паслалі ў дзярэўню Крывую Луку, Макараўскай воласьці, дзе дагэтуль пэўна людзі добра спамінаюць беларускага паэта. Побач з Крывою Лукою, толькі за р. Ленаю, ёсьць другая дзярэўня, называецца Волгіна. І ў той, і ў гэтай жыло ссыльных чалавек 10-12. Вёскі мелі двароў па 40. Прушынскі жыў і ў той і другой вёсцы. У Макараўскае, за 18 вёрст хадзіў пехатою на пошту. Падабралася яму яшчэ 2 таварышы, злажылі яны арцельку і заняліся сталярным і цясьлярскімі работамі, каб мець кавалак хлеба. Трэба сказаць. што ссыльныя ў Макараўскім і ў Крывой Луцэ, каб не загінуць духоўна, на што разьлічваў бязьлітасны царскі урад, выпісвалі сабе шмат кніжак і усялякіх газэт розных кірункаў на расейскай, польскай, беларускай, украінскай мовах. У Макараўскім сабралася тады досыць вялікая бібліятэка”. /Папоў М.  Трэція ўгодкі па сьмерці Алеся Гаруна. // Наш Сьцяг. № 18. Вільня. 29 ліпня 1923. С. 2./ Амаль тое ж паведамляе Максім Гарэцкі: “Ссылку адбываў Гарун у Кірэнскім павеце Іркуцкай губэрні. Спачатку жыў у невялічкім чалдонскім сяле Макараўскім, ля рак Лены, – 71 вярста ад Кірэнска і 971 вярста ад Іркуцка; потым ў дзярэўні Крывая Лука, 18 вёрст ад Макараўскага. Займаўся там сталярнымі і плотніцкімі работамі, выпісываў разам з другімі засланымі шмат кніжак і газэт, каб не памерці духоўна”. /Гарэцкі М.  Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня. 1920. С. 188./ “І ў Макараўскім, і ў іншых мясцовасьцях Сыбіры займаўся Гарун сталярным рамяством. Аднак займаўся і другімі прафэсіямі ўключна з земляробствам”. /Баршчэўскі А.  Нашаніўская пара. Алесь Гарун – частка ІІ. // Ніва. Беласток. 6 красавіка 1975. С. 4./
    Газэта ж “Наша Ніва” ад 16 (29) ліпня 1909 г. паведамляла “Якутск (у Сыбіры). У Якутскім вокрузі посуха. Усе надзеі гаспадароў на ўраджай прапалі”.

    У сучасных беларускіх дасьледчыкаў пэўную спрэчку выклікае назва вёскі Крывая Лука. Так Ул. Казбярук піша: “У дакуменце Макараўскага валаснога праўленьня ад 1914 г. паведамляецца, што палітычны ссыльны Аляксандр Прушынскі, які жыве ў вёсцы Крывалуцкай (а не Крывая Лука), вядзе сябе сьціпла, ніякай гаспадаркі не мае, працуе сталяром”. /Казберук Ул.  Церневыя і лаўравыя вянкі Алеся Гаруна - // Алесь Гарун.  Сэрцам пачуты звон. Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Мінск. 1991. С. 9./ Дасьледчыкі Ю. Гарбінскі і А. Жынкін падкрэсьліваюць, што гэтая вёска звалася не інакш як “сѣло Кривая Лука». /Гарбінскі Ю.  Жынкін А.  Сібірскіе дарогі беларускай гісторыі. // Маладосць. №. 3. Мінск. 1992. С. 144./ Справа тут ў тым, што жыхары прыленскіх вёсак завуць гэтую вёску Крывая Лука, часьцей за ўсё яна гэтак і пішацца ў дакумэнтах. /Макаровская волость Киренского уезда. Схематическая карта. // Киренский уезд Иркутской губернии. СПб. 1900./, але сустракаецца і напісаньне Крывалуцкая. /Лоцманская карта реки Лена от города Усть-Кут до устья реки Витим. Москва. 1973./ Сыбірскі навуковец А. Мельхееў прыходзіць да кампрамісу і піша гэтак: “Кривая Лука (Криволукская), с., Киренский р-н, - в документах 1658 г. указывается... а та деревня стоит в Кривой Луке» т. е. в том месте, где р. Лена образует частые крутые повороты – луки, излучины”. /Мельхеев А. Н.  Географические названия Восточной Сибири. Иркутск. 1969. С. 42./


    На карце (малюнак 34), якую зьмясьціў у сваёй кнізе, вядомы дасьледчык гісторыі суднаходзтва на рацэ Лена Аляксандр Паўлаў, побач з вёскай Крывая Лука, пазначана, але толькі за паваротам (лукою), вёска Крывалуцкая, якая цяпер не існуе. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Якутск. 1994. С. 33./ Таму беларускім дасьледчыкам творчасьці паэты Алеся Гаруна ня трэба біцца ў амбіцыях, хто правільней напіша назву прыленскай вёсачкі дзе адбываў выгнаньне Алесь Прушынскі - Крывая Лука або Крывалуцкая – бо правільна будзе і так і гэтак. А вось Волгіна на розных мапах мае назоў: Вологжина і Вологина.
    Пэўную цікавасьць выклікае і выраз “у чалдонскім сяле”. Па Далю “Челдон м. ирк. монгольск. – бродяга, беглый, варнак, каторжник”. /Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля. Т.IV. СПб. 1882. С. 587./ А мы ж ведаем, што засяленьне Прыленскага краю заўсёдна ажыцьцяўлялася ссыльнымі. Так “у 1649 г. на Крывой Луцэ жыло 2 сям’і сасланых чаркасаў на земляробстве; у 1650 абапал Крывой Лукі 4 сям’і – 1 ссыльная”. /Сафронов Ф. Г.  Крестьянская колонизация бассейнов лены и Илима в XVII. Якутск. 1956. С. 14./ Зазначым што чаркасамі ў Маскоўскай дзяржаве XVII ст. называлі сучасных украінцаў, якія ў межах адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай –змагаліся з маскоўскай навалай. Таму палоннымі літвінамі, палякамі і чаркасамі ў асноўным засяляўся бязьлюдны Прыленскі край. З цягам часу слова чалдон пачало азначаць насельніцтва прыленскіх вёсак, нашчадкаў сасланых. “Чалдон – гэта селянін”. /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 21./ Разам з тым акадэмік Гмелін летам 1736 г. зазначаў “што асабліва ўрадлівыя землі вакол Крывалуцкай слабады”. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Якутск. 1994. С. 36./ Пра нядаўні сучасны стан вёскі Крывая Лука, так апавядае крывалуцкая ураджэнка Т. Кавальская: “Крывая Лука стаіць на высокім беразе Лены. У мураванай царкве зараз круцяць кіно, а верхні ярус разабралі на цэглу. У драўлянай два ейныя ніжнія ярусы ператвораны ў склад... Навакольныя вёскі заўжды глядзелі адна на адну з супрацьлеглых берагоў Лены: Волгіна – на Крывую Луку, Забор’е – на Лазараву”. /Ковальская Т.  Пока жива Кривая Лука. // Восточно-Сибирская правда. Иркутск. 7 сентября 1988. С. 2./ “Заімкі Бязрукавай зараз няма, Паштовая, якая была за мяжой паселішча, дзе калісьці знаходзіўся паўстанак, прыпынак паштовых коней, куды зьбіралася моладзь дзеля забаваў, зараз не існуе... Ад Бязрукавай, Лазаравай, Волгінай засталіся дзе ніжнія вянкі зрубаў, дзе магілы на могілках, дзе сядзібы – лецешчы для кірэнскіх нашчадкаў, дзе кінутыя хаты”. /Ковальская Т.  На забытом берегу. // Восточно-Сибирская правда. Иркутск. 7 октября 1989. С. 2./


    Адразу ж з першымі партыямі палітычных ссыльных у Кірэнскім павеце паўстала павятовая арганізацыя ссыльных (200 чалавек у 1908 годзе). Яе часовае бюро пачало ў 1909 годзе выдаваць на гектографе “Листок ссыльных”. Быў сабраны вельмі значны матэрыял аб сасланых, але моцы хапіла выдаць толькі 10 нумароў. Нехта А., пасьля распаду арганізацыі, даслаў ацалелую частку сабранага матэрыялу ды поўны камплект выданьня “Листок ссыльных” у рэдакцыю часопіса “Русское богатство”, рэдактарам якога з 1904 году быў Уладзімір Караленка, былы ссыльны Якуцкай вобласьці, шлях куды (і зварот) пралягаў праз Кірэнск (дарэчы, ён пакінуў выдатны малюнак Нікольскай царквы ў Кірэнску). Супрацоўнік рэдакцыі А. Пашэхонаў апрацаваў усё гэта ды выдаў пад крыптонімам А. Б. П. у № 7-8-9 часопіса “Русское богатство за 1912 год пад назвай “На очередные темы”.
    Так паводле гэтых матэрыялаў Кірэнская была шматнацыянальнай:
    Велікарусы    303.             Немцы                4.
    Маларусы      73.               Асэтыны              4.
    Беларусы       13.              Армяне                 3.
    Габрэі            108.            Татарын                1.
    Латышы         80.              Чэрэмісін             1.
    Палякі            50.              Чэх                        1.
    Грузіны          18.              Грэк                      1.
    Эстонцы         11.              Малдаванін          1.
    Летувісы         7.               Сыбірскі казак     1.
    Усяго  680. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 51./
    Размаіты быў і партыйны склад ссыльных:
    Сацыял-дэмакраты                                  255.
    Сацыял-рэвалюцыянэры                         201.
    Анархісты розных фракцыяў                    41.
    Партыя польскіх сацыялістаў                   22.
    Максымалісты                                              8.
    Бундаўцы                                                       6.
    Сіяністы-сацыялісты                                    6.
    Сацыял-дэмакраты Польшчы і Літвы         5.
    Грузінскія сацыялісты                                  2.
    Беспартыйныя                                             118
    Беларуская Сацыялістычная Грамада        1. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 51./
    У Кірэнскай ссылцы, у гэтым шматпартыйным котлішчы, шмат хто з сасланых перагледжваў свае погляды ды пераходзіў у іншыя, больш адпаведныя іхнім поглядам партыі. Ці не тут зьмяніў свае погляды на максымалістых і Алесь Прушынскі? Шмат хто з сасланых прыбываў на месца пасяленьня без капейчыны грошаў. Іх адбіралі, бо звычайна дазвалялася мець не больш 1 рубля, зрэдку 3. Амаль усе “пазбаўленцы” прыбывалі ў арыштанцкім адзеньні і нават зімою няшмат хто з ссыльных яшчэ “фарсіў” у ім. Сяляне прыленскіх вёсак жылі натуральнай гаспадаркай. Масавы наплыў рабочай сілы па волі ураду ім быў не патрэбны, бо абходзіліся сваімі сіламі. Але сустракалі іх усё ж ветліва. Адзін з сасланых пісаў: “У Макараўскай воласьці нас прынялі, як палітычных.Далі нам кватэру вельмі добрую і аднесьліся вельмі даверліва. Бачна, ды і гавораць, што мясцовыя сяляне маюць добрае ўяўленьне аб палітычных”. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 8. СПб. 1912. С. 69./ У першыя ўжо часы ссыльныя пачалі ствараць камуны, але утапічнае вучэньне на практыцы аказалася не жыцьцяздольным. Пачыналіся сваркі і камуны хутка развальваліся. Ссыльным з рабочых здавалася, што яны сваёй працай кормяць інтэлігенцкіх сасланых, а тыя, праводзячы увесь час у сваім тэарэтычным удасканаленьні, не дазвалялі ім, на іхнія ж грошы, маленькіх чалавечых слабасьцяў. Пэўна тады Алесь Прушынскі на свае ўласныя вочы пабачыў што мажа выйсьці з “камуністычнага раю”. У Мартынаўскай воласьці, месцы пасяленьня Язэпа Лёсіка, пэўны час існавала камуна “Працоўная група”. Яна ў адрозьненьне ад іншых дазваляла прыватную ўласнасьць, і ў ёй нават выдавалі “кішэнныя грошы” памерам 1 р. 50 к., але і яна з-за сварак хутка адышла ў нябыт. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 8. СПб. 1912. С. 54./ Камуны зьмянілі арцелі, з меншай колькасьцю людзей, блізкіх па духу, заснаваных на зямляцкай, або нацыянальнай аснове. У 1911 годзе ссыльны пісаў з Макараўскай воласьці: “Як толькі прыбылі ў Макараўскую воласьць адразу пайшлі на карчаваньне пнёў. Бадзяцца прыходзілася вёрстаў 8, хадзілі па калені ў вадзе. Прарабілі тры тыдні, нічога не зарабілі, бо з-за халадоў прыйшлося кінуць працу” ... “Нанялі мы дзьве хаты: адну пад кватэру і для краўца, другую – пад сталярную майстэрню. Першапачаткова зажылі добра. Але неўзабаве працаваў толькі кравец, а астатнія сядзелі без працы. Сяляне толькі абяцалі, але калі прыходзілі заказваць, то прапаноўвалі гэткую нізкую цану, што не было аніякага сэнсу брацца за яе”. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 8. СПб. 1912. С. 33./ А мы ж ведаем, што Алесь Прушынскі таксама ў Макараўскай воласьці займаўся сталярнымі працамі.
    На першым этапе мясцовая адміністрацыя, якая разгубілася ад вялікага наплыву ссыльных скрозь пальцы глядзела на масавыя ўходы ссыльных са сваіх месцаў пасяленьня ў пошуках працы, каб пракарміць сябе. Нават без усялякіх перашкод выдавала дзеля гэтага пашпарты, што не задаволіла вышэйшыя ўлады. Ад іх пачалі прыходзіць пагрозьлівыя цыркуляры, але адміністрацыя не ўстане была іх выканаць, і таму ігнаравала. “Шмат хто з ссыльных жыве не там дзе ім прадугледжваецца, жывуць нават у Кірэнску, і паліцыя. па сутнасьці гэта ведае. Час ад часу яна праводзіць арышты ды высылкі, але сасланыя ізноў паступова сьцякаюцца ў неўказаныя месцы. Некаторым адміністрацыя нарэшце дае дазвол, на іншых глядзець да пэўнага часу скрозь пальцы”. /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 7. СПб. 1912. С. 75./ “Макараўская воласьць належыць, быць можа, да ліку найбольш галодных, але яна знаходзіцца на Лене, і з яе хоць можна ўцячы, - на самаробным плыце дабрацца да Кірэнску” /А.Б.П.  На очередные темы. // Русское богатство. № 8. СПб. 1912. С. 46./ Да ўсяго сказанага Н. Н-ичъ дадае, што “пашпарт па павету (выключаючы гарады), выдаецца толькі пасьля таго, як ссыльны адбудзе на пасяленьні 6 месяцаў. Гэты тэрмін заўсёды трэба вытрымліваць. Яшчэ ледзь не 6 месяцаў ідзе яго афармленьне. Пашпарты па губэрні выдаюцца толькі крымінальным”. /Н. Н-ичъ.  Погибшие и погибающие. // Наша заря. № 1. СПб. 1913. С. 22./
     Выгнаньне не перарвала супрацоўніцтва Прушынскага з газэтай “Наша Ніва”, бо “адтуль жа пасылаў ён свае вершы і апавяданьні ў “Нашу ніву”. /Гарэцкі М.  Гісторыя беларускай літаратуры. Масква-Ленінград. 1924. С. 318./
        У 1909 годзе Аляксандр Прушынскі апублікаваў “Ветру: [Верш] // Н. н. 3 вер..” /Грышкевіч В. Н.  Алесь Гарун. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 143./
                                                                    ВЕТРУ
                                                         Вецер, вецер вольны!
                                                         Зрабі мне паслугу.
                                                         Не ў службу, а ў дружбу,
                                                         Як сябру, як другу:
                                                             Зьлётай, як ты можаш,
                                                             У маю краіну
                                                             І пабач там бацьку,
                                                             Матку і дзяўчыну...
                                                         І пабач яшчэ ты
                                                         На роднай старонцы
                                                         Народ беларускі,
                                                         Што гіне без сонца...
                                                             І паклон мой шчыры
                                                             Ім усім аддай
                                                             І з адказам іхнім
                                                             Да мяне зьвяртай!..
                                         З Сыбіры