среда, 30 сентября 2015 г.

Рэспубліка Саха (Якуція). Койданава. "Кальвіна". 2015.







    САХА (ЯКУЦІЯ), Рэспубліка Саха (Якуція), Якуція, у складзе Расійскай фэдэрацыі. Разьмешчана на Пн Усх. Сыбіры. Абмываецца морамі Лапцевых і Ўсх.-Сыбірскім. Уключае Новасыбірскія астравы. Пл. 3102,2 тыс. км2. Нас. 989 тыс. чал. (2000), гарадзкога 64,6%. Сярэдняя шчыльн. 0,3 чал. на 1 км2. Больш густа заселены паўд. улусы (адм. раёны) рэспублікі. Жывуць якуты (33,4%), рускія (50,3%), украінцы (7,1%), народнасьці Поўначы (2,3%), у т. л. эвенкі, эвены, юкагіры. Сталіца — г. Якуцк. Найб. гарады: Нерунгры, Мірны, Ленск, Алдан, Удачны.

    Прырода. Берагавая лінія моцна парэзаная (бухта Нордвік, зал. Анабарскі, Алянёцкі, Янскі, Калымскі, губа Буор-Хая з бухтай Тыксі). Большая ч. тэр. занятая горнымі сыстэмамі і пляскагор’ямі. На З Сярэднесыбірскае пласкагор’е (выш. 500-700 м), якое на Пн абмежавана Паўн.-Сыбірскай нізінай, на У — Цэнтральнаякуцкай раўнінай. У паўд. ч. Алданскае нагор’е (выш. 650-1000 м), на Пн ад яго Прыленскае плято, на Пд — Станавы хрыбет. На правабярэжжы р. Лена хрыбты Верхаянскі (выш. да 2389 м) і Чэрскага (выш. да 3147 м, г. Перамога), паміж імі Яна-Аймяконскае нагор’е. На Пн Яна-Індыгірская і Калымская нізіны, на ПнУ Юкагірскае пласкагор’е. Больш за 40% тэр. за Палярным кругам. Карысныя выкапні: алмазы, золата, волава, сурма, вальфрам, сьлюда, полімэтал. і жал. руды, каменны і буры вугаль (Паўднёва-Якуцкі вугальны басэйн, Ленскі вугальны басэйн), прыродны газ і інш. Клімат рэзка кантынэнтальны, суровы. Сярэдняя т-ра студз. ад -28°С на ўзьбярэжжы да -50°С на астатняй тэр. (у раёне Верхаянск—Аймякон — адзін з полюсаў холаду Паўн. паўшар’я з абс. мінімумам т-ры -72,2°С), ліп. ад 2°С на ўзьбярэжжы да 19°С у цэнтр. раёнах. Ападкаў 200-700 мм за год. Гал. рэкі: Лена (з прытокамі Алёкма, Алдан, Вілюй), Алянёк, Яна, Індыгірка, Калыма і інш. Больш за 700 значных азёр, пераважна мелкаводных. Вілюйскае вадасховішча. Паўсюдна пашырана шматгадовая мерзлата. Глебы мярзлотна-таежныя, дзярнова-лясныя, алювіяльна-лугавыя, горна-лясныя і тундрава-глеевыя. Пад лесам (даўрская лістоўніца, хвоя, кедравы сланік, елка, піхта, бяроза) каля 80% тэрыторыі. У далінах рэк і на аласах пашыраны лугі. На Пн і ў гарах тундра. У складзе жывёльнага сьвету пясец, собаль, заяц-бяляк, ліс, гарнастай, паўн. алень, лось; трапляюцца кабарга, ізюбр, сьнежны баран. У морах — омуль, муксун, нельма, чыр, рапушка, у рэках — акунь, сіг, шчупак, асетр, мянтуз, таймень. Алёкмінскі і Вусьць-Ленскі запаведнікі.
    Гісторыя. Чалавек насяляе тэр. С.(Я.) з часоў палеаліту. У 6-10 ст. н.э. з Прыбайкальля на Сярэднюю Лену прыйшлі цюркамоўныя плямёны, якія асыміляваліся з мясц. насельніцтвам і ўтварылі ядро якуцкага (саха) народа. У першабытнаабшчынным ладзе якутаў, якія займаліся жывёлагадоўляй, паляваньнем і рыбалоўствам, у 17 ст. зараджаюцца элемэнты фэад. адносін. Якуцкія плямёны на чале з таёнамі (князямі) насялялі сярэдняе цячэньне Лены, нізоўе Вілюя і вярхоўе Яны; у 2-й пал. 17 ст. яны расьсяліліся па нізоўях Лены, Яны, на Алянёку, Індыгірцы, Алазеі і Калыме. З прыходам у 1620—30-я г. рус. казакоў якуты ў 1632 прызналі ўладу рас. цара. Рус. казакі засн. ў 1632 г. Якуцк. У 1638 утворана Якуцкае ваяводзтва. У 17-18 ст. якуты плацілі натуральны падатак — ясак. Частка іх перайшла да земляробства. З 1708 якуцкія землі ў складзе Сыбірскай, з 1764 — Іркуцкай губ. У 1760-я г. забаронены купля і продаж зямлі, за валасьцямі замацаваны зямельныя ўчасткі, склалася т. зв. клясная абшчынная сыстэма землекарыстаньня (існавала да 1920). У 1805 утворана Якуцкая вобл., якой кіраваў начальнік, падпарадкаваны іркуцкаму губэрнатару; з 1851 вобласьцю (у складзе Іркуцкага ген.-губэрнатарства) кіраваў асобны губэрнатар. Паводле “Статута аб кіраваньні іншародцаў” 1822 якуты прылічаны да «качавых іншародцаў». У сярэдзіне 19 ст. ў бас. рэк Алёкма і Віцім знойдзена золата. Будва Сыбірскай чыг., узьнікненьне золатаздабыўной прам-сці і суднаходзтва па Лене спрыялі разьвіцьцю ў С.(Я.) з канца 19 ст. элемэнтаў капіталіст. адносін, фарміраваньню нац. буржуазіі. З 19 ст. рас. царызм выкарыстоўваў тэр. С.(Я.) як месца ссылкі. Сярод сасланых па паліт. матывах былі беларусы Р. А. Васільеў, А. А. Касцюшка-Валюжаніч і інш. Тут праводзіў свае дасьледаваньні і памёр (1892) у час падарожжа па р. Калыма І. Дз. Чэрскі. У рэвалюцыю 1905-07 у С.(Я.) узьніклі дэмакр. саюзы і с.-д. арг-цыі, вясной 1917 — К-т РСДРП, Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, прафсаюзы. З восені 1917 улада ў Якуцку знаходзілася ў руках антыбальшавіцкага Якуцкага абл. савета. З дапамогай атрадаў Чырв. Арміі 1. 7. 1918 устаноўлена Сав. ўлада. У жн. 1918 тэр. С.(Я.) занятая белагвардзейцамі. Сав. ўлада адноўлена ў сьнеж. 1919 — сак. 1920. 27. 4. 1922 утворана Якуцкая Аўт. Сав. Сацыяліст. Рэспубліка ў складзе РСФСР. У Вял. Айч. вайну больш за 50 тыс. ураджэнцаў С.(Я.) змагаліся на франтах, 13 з іх прысвоена званьне Героя Сав. Саюза. За гады Сав. улады якуцкі (саха) народ кансалідаваўся ў нацыю, створаны сучасныя галіны прам-сці, у т. л. алмазаздабыўная. У вер. 1990 абвешчаны дзярж. сувэрэнітэт рэспублікі. У кастр. 1991 уведзена пасада прэзыдэнта (у 1991-2002 М. Я. Нікалаеў, з 2002 — В. А. Штыроў). У сьнеж. 1991 прынятая сучасная назва — С.(Я.). 31. 3. 1992 С.(Я.) разам з інш. суб’ектамі Рас. Фэдэрацыі падпісала Фэдэратыўны дагавор.
    Гаспадарка. Аснову эканомікі С.(Я.) складае горназдабыўная прам-сць (77,4% кошту прамысл. прадукцыі, 1999). Здабыча алмазаў (Мірны, Удачны, Айхал), золата (бас. рэк Алдан і Індыгірка), волава (Дэпутацкі, Эсэ-Хая), сурмы (Вусьць-Нера), сьлюды (Алдан, Тамот, Канкунскі). Паліўна-энэргет. комплекс (17,7%) грунтуецца на мясц. вугалі, прыродным газе, гідраэнэргарэсурсах і прывазных нафтапрадуктах. Здабьгча каменнага і бурага вугалю 10 млн. т (1999, Нерунгры, Сангар, Кангаласы), прыроднага газу (Вілюйск, Сангар), вытв-сць электраэнэргіі 7,4 млрд. кВт • гадз (1999), Вілюйская ГЭС, Нерунгрынская, Чульманская, Якуцкая ДРЭС. Прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў, маш.-буд., лёгкай, харч., у т. л. рыбнай, прам-сці. Лясная і дрэваапр. прам-сць (вытв-сць піламатэрыялаў — 106,5 тыс. м , мэблі) у Якуцку, Вілюйску, Алёкмінску, Ленску, маш.-буд. — у Нерунгры (рамонтна-мех.) і Якуцку (суднарамонт), мэталяапр. — у Алдане. Вытв-сць буд. матэрыялаў (у т.л. цэмэнту — 104 тыс. т) у Якуцку, Нерунгры, Мірным, Алдане, Сангары, Ленску, Тамоце. Лёгкая прам-сць (швейная, гарбарна-абутковая) у Якуцку, харч. — у Якуцку, Нерунгры, Ленску і інш. Вытв-сць сувэніраў у Якуцку. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (мяса-малочная, мяса-табуновая конегадоўля); на Пн — аленегадоўля. Сьвіна- і птушкагадоўля. Разьвіта зьверагадоўля (серабрыста-чорны ліс, блакітны пясец, норка), паляўнічы (вавёрка, белы пясец, гарнастай, ліс, собаль, андатра) і рыбны промыслы. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999) буйн. раг. жывёлы 273,5, сьвіней 20,4. Пасяўныя пл. (тыс. га, 1999) 59,9, з іх пад збожжавымі (пшаніца, ячмень, авёс) 23,7, бульбай і агароднінай 11,4, кармавымі 24,8. Пасевы збожжавых у цэнтр. і паўд. раёнах, бульбу і агародніну вырошчваюць у цэнтр. ч., на Пд і З. Асн. віды транспарту паветраны і водны. Аэрапорты ў Якуцку, Нерунгры, Мірным, Вілюйску, Алёкмінску, Ленску, Тыксі, Верхаянску, Чэрскім. Суднаходзтва па Паўночным марскім шляху, рэках Лена, Алдан, Вілюй, Анабар і інш. Марскія парты: Тыксі, Зялёны мыс (Чэрскі). Даўж. чыгункі 165 км (Бамаўская чыг. лінія — Тында—Беркакіт—Нерунгры). Аўтадарог з цьвёрдым пакрыцьцём 7071 км, гал. Амура-Якуцкая аўтамагістраль (Беркакіт—Тамот—Якуцк) і Якуцк—Хандыга—Магадан. С.(Я.) пастаўляе ў інш. рэгіёны Расіі і за мяжу алмазы, золата, волава, піламатэрыялы, пушніну; завозіць нафтапрадукты, прадукцыю машынабудаваньня, тавары лёгкай, харч. прам-сці і інш.

    Літаратура. Разьвіваецца на якуцкай мове. Вытокі ў багатым і разнастайным фальклёры; асабліва пашыраны гераічны эпас аланхо. Пісьмовая л-ра зарадзілася з узьнікненьнем пэрыяд. друку ў пэрыяд рэвалюцыі 1905-07. У творах А. Кулакоўскага, А. Сафронава побыт якутаў, іх цяжкае жыцьцё. Заснавальнік як. сав. л-ры — П. Айунскі. У 1920—30-я г. выступілі паэты С. Эляй, А. Абагінскі (Кудрын), А. Кюндэ (Іваноў), Кюнюк Урастыраў (У. Новікаў), празаікі Ама Ачыгыя (М. Мордзінаў), Эрылік Эрысьцін (С. Якаўлеў), драматург Суарун Амалон (Дз.Сіўцаў) з творамі пра грамадз. вайну, зьмены ў жыцьці народа. У Вял. Айч. вайну патрыят. творы стваралі С. Васільеў-Барагонскі, Эрылік Эрысьцін, Ама Ачыгыя, Кюнюк Урастыраў, Эляй і інш. У пасляваен. гады распрацоўваліся тэмы Вял. Айч. вайны (І. Нікіфараў, Л. Папоў), стваральнай працы (Сямён Данілаў, Сафрон Данілаў, М. Яфімаў, І. Гогалеў). У 1960—90-я г. л-ра папоўнілася творамі П. Табурокава, М. Якуцкага, М. Габышава, С. Руфава, С. Тарасава, А. Сырамятнікавай і інш. На бел. мову асобныя творы Абагінскага, Айунскага, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Кюндэ, Сафронава, Яфімава перакладалі А. Вольскі, С. Міхальчук, У. Правасуд, Я. Семяжон. Асобнымі выданьнямі выйшлі аповесьці В. Гаўрыльевай “Краіна Уот-Джулустана» (1981), казка «Жураўлінае пяро» (1988).
    Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. На тэр. С.(Я.) знойдзены арнамэнтаваная кераміка, маст. вырабы з мэталю, наскальныя выявы (жывёлы, сцэны паляваньня) часоў нэаліту і бронзы. Стараж. жыльлё якутаў — прамавугольная ў пляне юрта, з 19 ст. пашыраны драўляныя хаты. Традыц. віды нар. мастацтва: разьба па дрэве і косьці, чаканка і гравіроўка па мэтале, дробная плястыка, выраб футравага адзеньня, аздобленага мазаікай і аплікацыяй. У 20 ст. пааднаўляліся старыя і ўзьнікалі новыя гарады (Алдан, Ленск, Мірны) і гар. пасёлкі (Чарнышэўскі і інш.). Ва ўмовах вечнай мерзлаты будынкі (шматпавярховыя, цагляныя ці каменныя) узводзілі пераважна на слупкаватых ці палевых фундамэнтах. Сярод найб. значных архітэктараў-праекціроўшчыкаў С. Данілаў, В.Пятроў, І. Смалькоў і інш. У 1964 створаны Саюз архітэктараў С.(Я.). Выяўл. мастацтва пач. 20 ст. прадстаўлена творчасцю М. Носава і І. Папова. У 1920—30-я г. працавалі першыя мастакі-якуты — П. Раманаў, Г. Туралысаў, П. Дабрынін. Сярод мастакоў 2-й пал. 20 ст. жывапісцы А. Осіпаў, М. Лукін, В. Пятроў, Л. Габышаў, графікі Э. Сіўцаў, В. Васільеў, разьбяры па косьці Дз. Нікіфараў, І. Мамаеў і інш.
    Музыка. Аснову муз.-паэт. фальклёру якутаў складае гераічны эпас аланхо. Асн. жанры як. нар. музыкі — працяжныя і мерныя песьні. Працяжным уласьцівы свабодная форма, пераменныя мэтр і лад. Мэлёдыі мерных песень рытмічна выразныя і ладава акрэсьленыя (лірычныя, танц., а таксама т.зв. паднябенныя, якія выконваюцца з характэрным прыцмокваньнем). З танцаў вядомы асуахай, з інструментаў — хамуз (варган), кюпсюр (барабан), дзюнгюр (шаманскі бубен), самаробная скрыпка і запазычаныя ад рускіх балалайка і баян. У 1843 упершыню як. нар. песьні запісаў А. Мідэндорф. У 1927 выдадзены першы зб. як. песень (у ім зьмешчаны апрацоўкі М. Аладава). Найб. вядомыя музыканты: Ф. Карнілаў, А. Скрабін, М. Жыркоў, З. Вінакураў. На як. муз. мастацтва паўплывалі Г. Ліцінскі (першыя нац. опэры і балеты разам з М. Жырковым), М. Пяйко, Г. Грыгаран, С. Кандрацьеў і інш. Сярод як. выканаўцаў сьпевакі М. Лабанаў, А. Лыткіна, Н. Шапялёва, А. Ільіна, хар. дырыжор Ф. Баішава, балерына А. Сьцяпанава. Працуюць Муз.-драм. т-р імя П. Айунскага, муз. т-р, філярмонія, ансамбаль танца, сымф. аркестр, хор радыё і тэлебачаньня, муз. вучылішча, муз. школа. Саюз кампазытараў С.(Я.) з 1979.
    Літ.: Иванов В. Н. Социально-экономические отношения у якутов, XVII в. Якутск, 1966; Гоголев А. И. Историческая этнография якутов. Якутск, 1986; Зыков Ф. М. Поселения, жилища и хозяйственные постройки якутов XIX — нач. XX в. Новосибирск, 1986.
    Л. В. Лоўчая (прырода, гаспадарка), М. Г. Нікіцін (гісторыя).
    /Беларуская энцыклапедыя. Т. 14. Мінск. 2002. С. 202-204./

    ЯКУТЫ (саманазва саха), народ у Рас. Фэдэрацыі, асн. насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуція; 330,3 тыс. чал., 2000). Агульная колькасьць 382 тыс. чал. (1995). Гавораць на якуцкай мове. Вернікі — пераважна праваслаўныя.

    ЯКУЦІЯ, другая назва Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Фэдэрацыі,. Гл. Саха (Якуція).

    ЯКУЦК, горад, сталіца Рэспублікі Саха (Якуція), у Расіі. Засн. ў 1632 як Якуцкі (Ленскі) астрог, з 1643 на сучасным месцы. З 1851 адм. цэнтар Якуцкай вобл. У 1922-90 сталіца Якуцкай АССР. 196 тыс. ж. (1998). Порт на р. Лена. Вузел аўтадарог. Злучаны Амура-Якуцкай аўтамагістральлю з чыг. ст. Беркакіт. Аэрапорт. Прамысл., навук. і культ. цэнтар рэспублікі. Прам-сць: лёгкая (швейная, вытв-сьць сувэніраў), харч. (малочная, рыбная, лікёрагарэлачная), мэблевая, вытв-сьць буд. матэрыялаў, суднарамонт. Кангаласкі вугальны разрэз. ДРЭС. Навук. цэнтар Сыб. аддз. Рас. АН. Ун-т, с.-г. ін-т. 3 тэатры. Філярмонія. 6 музэяў. Нац. б-ка. Бат. сад. Арх. помнікі: вежа Якуцкага астрога (1685), будынкі Спаскага манастыра (1664), Нікольская царква (1852).

    У 1632 атрад енісейскіх казакоў пад кіраўніцтвам П. Бекетава засн. на правым беразе Лены астрог Якуцкі, або Ленскі (у 1642-43 перанесены на левы бераг). У 1680-я г. на З ад астрога пабудавана драўляная крэпасьць і засн. горад. У 17 — 1-й пал. 18 ст: Я. — ваен.-адм. і гандл. цэнтар асваеньня Расіяй Усх. Сыбіры і Д. Усходу. У насельніцтве Я. пераважалі рускія і якуты (у канцы 19 ст. складалі каля 35%). З 1708 Я. у Сібірскай, з канца 18 ст. — у Іркуцкай губэрнях. З 1851 цэнтар Якуцкай вобл. У 1922-90 Я. — сталіца Якуцкай АССР, з 1991 — Рэспублікі Саха (Якуція).

    ЯКУЦКАЯ МОВА, мова якутаў, адна з цюрскіх моў (усх. галіна, уйгура-агузская група). Пашырана ў Рэспубліцы Саха (Якуція), часткова ў Амурскай. Магаданскай, Сахалінскай абл., Таймырскай і Эвенкійскай аўт. акругах Расіі. Вылучаюць 4 групы гаворак: цэетр., вілюйская, паўн.-зах., таймырская. Я. м. уласьцівы: у фанэтыцы — пасьлядоўны сынгарманізм; у марфалёгіі — аглюцынацыя, выкарыстаньне асабовых займеньнікаў 1-й і 2-й асобы адз. л. толькі ў асн. склоне, існаваньне (акрамя 6 асн. склонаў, агульных з інш. цюрк. мовамі прыватнага, творнага, сумеснага, вінавальнага зборнага і 2 параўнальных склонаў; сынтаксіс пераважна тыповы цюрскі; у лексыцы шмат запазычаньняў з манг., эвенкійскай і рус. моў. Першы тэкст на Я.м. (пераклады малітвы) выдадзены ў 1705 у Амстэрдаме. Агульна-нар. пісьменнасьць з 1922 С. А. Наўгародава), з 1929 алфавіт заменены на лацінку, з 1939 — на аснове рус. графікі. Літ. мова разьвілася на базе размоўнай мовы цэнтр. раёнаў Якуціі. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30) — Э. К Пякарскі.
    Літ.: Убрятова Е. И. Якутский язык // Языки народов СССР. М., 1966. Т. 2; Дьячковскнй Н. Д. Звуковой строй якутского языка. Ч. 1-2. Якутск, 1971-77.
    /Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 258./

                                                                        ДАДАТАК


                                             Дзяржаўны герб Рэспублікі Саха (Якутыя)
    11 студзеня 1991 г. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха ССР прыняў пастанову “Аб конкурсе па дзяржаўных сымбалях Якуцкай-Саха ССР” (сьцяг, герб і гімн). Апошні тэрмін падаваньня прац на конкурс вызначылі 1 траўня 1991 г.
    26-29 траўня 1992 г. адбылася 13 сэсія Вярхоўнага Савета, ўжо Рэспублікі Саха (Якутыя), 12 скліканьня і сярод іншых было разгледжанае пытаньне - Аб праекце Закона “Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Саха (Якутыя)”.
    1 чэрвеня 1992 г. у канфэрэнц-залі Нацыянальнай бібліятэкі РС(Я) адкрылася выстава эскізаў дзяржаўнай сымбаляў РС(Я). У малюнку герба шэраг аўтараў асноўнай постацьцю робяць сьцерха (жураўля), арла, сьвятое дрэва Аал Лук Мас, а таксама пушных зьвяркоў, багацьце нетраў.
    23 чэрвеня 1992 г. Урадавая камісія па дзяржаўнай сымболіцы РС(Я), абмеркаваўшы інфармацыю намесьніка старшыні ўрадавай камісіі К. К. Коркіна пра заключны этап конкурсных прац па дзяржаўнай сымболіцы, прыняла рашэньне пра вынясеньне на абмеркаваньне 14 сэсіі ВС РС(Я) праекты Дзяржаўнага герба ды Дзяржаўнага сьцяга РС(Я). Камісія даручыла дэпутату ВС РС(Я) доктару гістарычных навук, прафэсару В. М. Іванову, выступіць на хуткай сэсіі з дакладам па дадзеным пытаньні.
    21-26 сьнежня адбылася 16 сэсія ВС РС(Я) 12 скліканьня дзе было разгледжанае пытаньне - Аб праекце Закона Рэспублікі Саха (Якутыя) “Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Саха (Якутыя)”.
    Праект Дзяржаўнага герба РС(Я) быў прыняты на XVI сэсіі ВС РС(Я) XII скліканьня 26 сьнежня 1992 г. Зацьверджаны Геральдычнай радай пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі. Занесены ў Дзяржаўны Рэгістар Расейскай Фэдэрацыі за № 182.
    Нацыянальная інтэлігенцыя напачатку была ашаломленая “шасьціногім канём”, бо пераважная большасьць якутаў нават не ведае дзе знаходзяцца вярхоўі Лены, і што такое “Шышкінскія пісаніцы”. Прэса патлумачыла:
    “Ён уяўляе сабою кола, у цэнтры якога малюнак старажытнага вершніка са сьцягам з наскальных малюнкаў ракі Лены, на фоне сонечнага дыска - шчыта, зьмешчанага ў апраўленьне з традыцыйным нацыянальным арнамэнтам у выглядзе сямі рамбічных крышталепадобных фігур і надпісамі “Республика Саха (Якутия)” і “Саха Республиката”. У колеры фон малюнка герба - серабрыстага, вершнік - цёмна-чырвонага, апраўленьне - цёмна-блакітнага, арнамэнт і надпіс - белага колеру.
    Зварот да старажытных вытокаў заканамерны. Гэтыя малюнкі - іх там каля 1000 – “захоўваюць” скалы ля вёскі Шышкіна ў вярхоўях ракі Лены, яны адносяцца да VI-IX ст.ст. нашай эры. Гэта курыканскія малюнкі спадчына так званай курумчынскай культуры. Курыкане лічацца продкамі якутаў. Як народ, які прыйшоў з вярхоўяў Лены, якуты, верагодна, ішлі адтуль. Не выпадкова вельмі шмат малюнкаў вершнікаў. Галоўная адметная рыса гэтых малюнкаў - яны асабліва мірныя, там няма ніякіх войнаў, стрэл і г. д. Малююць яны паляваньне на жывёл, людзей на лодках, якія, мабыць, плылі па рацэ. Вершнік на гербе сымбаль аб’яднаньня людзей, народаў на сучасным этапе, якія жывуць у рэспубліцы. Пад гэтым сьцягам яны павінны аб’яднацца – аб’ядноўваць свае высілкі, сваю працу, веды і досьвед для забесьпячэньня сапраўднай дзяржаўнасьці рэспублікі. У гэтым і толькі ў гэтым сэнс.
    Вершнік на першы погляд здаецца прымітыўна-простым. Але гэта толькі на першы погляд. Уважліва ўгледзеўшыся і глыбока ўдумаўшыся ў малюнак, бачыш і разумееш, што ён добра прадуманы. Вельмі выразна прамалявана постаць каня. Ягоны сілуэт вельмі падыходзіць, якуты заўсёды аддавалі перавагу сілуэтнаму, умоўнаму намаляваньню ў сваіх малюнках - гэта сілуэты на табакерках, зробленыя кончыкам нажа, разьбяныя аплікацыі з бяросты і г. д. Вельмі выразны і вершнік, сама яго пастава паказвае, што чалавек гатовы да нейкіх актыўных дзеяньняў, заклікальна высунуты сьцяг разьмешчаны як раз па залатым сячэньні ўсяго малюнка. Закон залатога сячэньня быў адкрыты значна пазьней, можа быць, праз тысячагодзьдзе, ён патрабуе матэматычнага вылічэньня, каб меншая частка ставілася да большай, як большая да закона. Але чуцьцё безназоўнага мастака старажытнасьці падказала яму, дзе павінен быць сьцяг. І сам сьцяг з трыма палосамі сымбалізуе аб’яднаньне плямёнаў. Вытанчана, у лепшых традыцыях размалёвак, выкананы і конь - ён дзіўна падобны на падобныя размалёўкі рускіх іконаў, старажытных храмаў. Галава каня на малюнку маленькая, вытанчаная, ногі тонкія, стройныя. Гэта дае моц самай постаці, яе тулаву. Калі чалавек сядзіць на такім каню, то гэта дае яму сілу. І яшчэ дэталь; гэты конь не бяжыць і ў той жа час не стаіць, у яго постаці адчуваецца нейкая ўнутраная дынаміка, энэргія руху. І гэта таксама сымбаль: наша рэспубліка павінна быць упэўнена ў сабе, у сваім сувэрэнітэце, разьвівацца не скачкападобна, а дынамічна, мерна, складна ісьці да працэсу. І ў гэтым сэнсе малюнак цалкам адказвае патрабаваньням сымбалю.
    Малюнак герба, яго апраўленьне, каляровая гама, - гэта як бы злучнае зьвяно часоў, якое адлюстроўвае пераемнасьць пакаленьняў, культурнай спадчыны народа. Вярхоўным Саветам прыняты годны сымбаль дзяржаўнай улады рэспублікі”.
    Калі час зьняў напружанасьць, з’явілася больш ляканічнае тлумачэньне:
    “Цэнтральны элемэнт герба - старажытны наскальны малюнак, выяўлены ля вёскі Шышкіна (раён ракі Лены, вышэй г. Верхаленска Іркуцкай вобласьці, не даходзячы 18 км да сяла Качуг) у 1745 годзе. Наскальныя малюнкі адносяцца да VI-IX ст.ст. нашай эры і з’яўляюцца спадчынай народа курыкан, якія лічацца продкамі якутаў. Вершнік на гербе Рэспублікі Саха (Якутыя) сымбалізуе аб’яднаньне людзей, народаў, якія жывуць у рэспубліцы. Пад сьцягам маецца на ўвазе яднаньне племя і яго магутнасьць, улада і пачатак дзяржаўнасьці. Ромбападобны арнамэнт, які ўпрыгожвае апраўленьне, уласьцівы ўсім паўночным народам і адначасова нагадвае крышталікі аграненага дыямэнта, таксама своеасаблівага сымбалю Рэспублікі Саха (Якутыя). Акрамя таго, сем рамбічных крышталяў сымбалізуюць сем народаў, якія насяляюць край: якутаў, рускіх, эвенкаў, эвенаў, чукчаў, далганаў, юкагіраў. Сіні колер сымбалізуе пэўнасьць, шчырасьць і надзейнасьць, белы колер - чысьціню, а чырвонай охрай выкананы наскальныя малюнкі ў Шышкіна”.
    Аўтары герба: Восіпаў Апанас Мікалаевіч (1928 г. н.) - жывапісец, народны мастак СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі імя І. Е. Рэпіна, заслужаны дзеяч мастацтваў РС(Я), сапраўдны чалец Расійскай Акадэміі мастацтваў. Чалец Зьвязу мастакоў РФ; Парнікаў Васіль Сямёнавіч (1935 г. н.) - графік, заслужаны дзеяч мастацтваў РС(Я). Чалец Зьвязу мастакоў РФ; Ігнацьеў Уладзімір Нічыпаравіч (1948 г. н.) - графік, дызайнэр; Патапаў Інакенцій Апанасавіч (1932 г. н.) - мастацтвазнавец, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РС(Я) імя П. А. Айунскага, чалец-карэспандэнт Расійскай Акадэміі мастацтваў. Чалец Зьвязу мастакоў РФ.
    Літаратура:
     Якутия. Якутск. 12 января 1993.
    Государственный Герб Республики Саха (Якутия). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 16-17.
    Якутия: хроника, факты, события. Книга четвертая. Ч. 1. 1990-1996 гг. Якутск. 2007. С. 43, 139, 141, 145, 175.
    Сахая Косіч,
    Койданава

                ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ГИМН РЕСПУБЛИКИ САХА (ЯКУТИЯ)
                           Приложение 4 к Закону Республики Саха (Якутия)
                    «Об официальной символике в Республике Саха (Якутия)»
                 (слова С.И. Тарасова, М.Е. Тимофеева, перевод В.Н. Федорова)
                                              Якутия, ты светом зари
                                              К добру и счастью всех нас зовешь,
                                              Алмазной радугой ты горишь
                                              И нас к победам грядущим ведешь.
                               Припев:
                                              Цвети и крепни, родная земля,
                                              Расти и славься, Якутия.
                                              Краса и гордость России ты всей,
                                              Тебя раздольней нет и щедрей.

                                              Привольно Лена наша течет,
                                              Водой живой до края полна.
                                              Она согласье и силу несет
                                              Дарует мир всем народам она.
                               Припев.
                                              Земля Саха, святыни твои
                                              С вершин веков напутствуют нас.
                                              Мы путь продолжили предков своих,
                                              И с честью мы их исполним наказ.
                               Припев.


    Сахая Косіч,
    Койданава