понедельник, 26 октября 2015 г.

Ленінская праўда (казка). Койданава. "Кальвіна". 2015.





                                                                ЛЕНІНСКАЯ ПРАЎДА
                                                                                (Казка)
    Жылі на вёсцы два браты. Поле яны аралі, зямлю сьлязьмі палівалі і гарбы сабе нажывалі. Хлябок і скаціну ў іх паны забіралі, а плацілі за гэта кулакамі ў сьпіну.
    Жылі браты не год і не два, а невядома колькі. Навокал і другія мужыкі таксама жылі.
    Абрыдла братам рабіць на чужое здароўе. Рашылі яны адправіцца па Расіі-матушцы праўды шукаць.
    Ідуць яны месяц, ідуць год. Бачаць — стаіць вялікае сяло. Пасярэдзіне — панскі дом і царква каменная.
    — Дай, — думаюць браты, — зойдзем сюды і папытаем праўды.
    Ідуць яны па вёсцы, а насустрач ім пан у калясцы едзе.
    — Чые вы, мужычкі, адкуль ідзеце і чаго шукаеце? — запытаў іх пан.
    Браты адказваюць яму:
    — Жылі мы, жылі ў жабрацтве, у горы, больш сілы не хапіла так жыць. Ідзем праўды шукаць. Навучы нас, пане, дзе яе знайсьці.
    — Добра, — кажа пан, — пакажу я вам праўду, калі пажадаеце, толькі вы мне папрацуеце за гэта.
    Згадзіліся браты.
    Працавалі яны, працавалі: поле аралі, зямлю сьлязьмі палівалі. Прайшоў год. Прыходзяць яны да пана і гавораць:
    — Навучы зараз, пане, як нам праўду знайсьці.
    — Ну, вось вам і праўда, — адказвае ім пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў.
    Плюнулі браты і пайшлі далей. Ідуць яны месяц, ідуць год. Бачаць, стаіць поп.
    — Навучы, айцец, дзе праўду знайсьці? — пытаюць яны.
    — Добра, — кажа ён, — я вам праўду ў цара нябеснага вымалю, а вы ў мяне папрацуйце за гэта.
    Згадзіліся браты. Працавалі яны, працавалі, зямлю сьлязьмі палівалі. Прайшоў год. Прышлі браты да папа, а ён ім кажа:
    — Працуйце вы добра і не гнявіце бога — вось і ваша праўда.
    Плюнулі браты і пайшлі далей. Прыходзяць яны да купца. Выйшаў ён тоўсты і багацей за пана і папа.
    — Добра, — кажа купец, — навучу я вас праўдзе, толькі папрацуйце на мяне.
    Згадзіліся браты. Пачалі браты працаваць і гарбы нажываць. Вучыў іх купец, як чэсны народ ашукваць і беднату абмерваць. Не дачакаліся і году, як малодшы брат і кажа:
    — Не пайду я больш праўды шукаць, няма яе на сьвеце, праўды мужыцкай.
    І вярнуўся ён у сваю вёску. А старшы брат настойлівы, —не хацеў ён без праўды дамоў варочацца. Пайшоў ён адзін да фабрыканта.
    Фабрыкант і за пана, і за папа, і за купца багацей. Пачаў старшы брат працаваць у яго. А на фабрыцы многа людзей працуе.
    Працавалі яны многа год. Гарбы нажывалі, а праўды не бачылі. Толькі раз пачуў брат на зьмене ціхую гутарку:
    — Ёсьць чалавек адзін — ён і праўду ведае. Завуць гэтага чалавека Леніным, а жыве ён на поўначы, у Піцеры.
    Запомніў брат імя гэта і пайшоў шукаць гэтага чалавека.
    Ішоў многа дзён, а можа быць і месяцаў. Прыйшоў у Піцер. Бачыць, ідзе рабочы. Ён яго запытаў ціхенька:
    — Дзе тут Леніна знайсьці? А той яму яшчэ цішэй:
    — Пойдзем са мной, я цябе давяду.
    Вось і прышлі яны ў звычайны пакой. Кругом розных кніг многа. Выйшаў да іх чалавек, апрануты небагата, але чыста. Ён і кажа:
    — Добры дзень, таварышы, што скажаце добрага?
    Расказаў яму брат, як ён праўду шукаў. Доўга з ім гаварыў Ленін, аб парадках на фабрыцы распытваў, аб вясковай беднаце, а потым сказаў:
    — Правільна ты зрабіў: на фабрыцы праўду ты лепш пазнаеш. Вы яе там у руках трымаеце.
    І расказаў Ленін таму брату, як трэба за рабочую праўду змагацца, каб не служыць ні панам, ні купцам, ні фабрыкантам, і як выгнаць іх разам з царом.
    Вярнуўся брат зноў на фабрыку і пачаў другім ленінскую праўду тайнымі словамі расказваць. Адзін расказвае, а дзесяць слухаюць, дзесяць расказваюць, сто слухаюць. І пайшла ленінская праўда па ўсім сьвеце.
    Многа год хадзіла яна па фабрыках і вёсках. Узьнімала яна рабочых і сялян на барацьбу. А ў Кастрычніку 1917 г. абвясьцілася гэта праўда зычным голасам, залпамі на ўвесь сьвет. Пайшлі рабочыя і сяляне бязьлітаснай вайной на памешчыкаў і фабрыкантаў. А вёў іх тады сам Ленін са сваім лепшым памочнікам Сталіным. І ўзяла верх у Кастрычніку ленінская праўда.
    З таго часу рабочыя і сяляне больш не працуюць на паноў і фабрыкантаў, гарбоў не нажываюць, зямлю сьлязьмі не паліваюць, самі гаспадары сваіх фабрык, сваёй зямлі і свайго жыцьця.*
    * Зап. у в. Заломнае, Жлобінскага р., 1936 г. Варыянты гэтай казкі зап. таксама ў Клічаўскім і Лагойскім р.р.
    /Дарэвалюцыйная і Совецкая Беларусь у народнай творчасці. Менск. 1938. С. 93-97, 280./


                                                        ЛЕНИНСКАЯ ПРАВДА
                                                       БЕЛОРУССКАЯ СКАЗКА
    Жили в деревне два брата. Поле пахали, землю слезами поливали, горбы себе наживали. Хлеб и скотину у них паны забирали, а платили за это кулаками в спину.
    Маялись братья не год и не два, а неизвестно сколько. И другие мужики вокруг жили не лучше братьев.
    Надоело братьям работать на чужое здоровье. Решили они отправиться по России-матушке искать правду. Пошли. Идут месяц, идут год. Видят: стоит большое село. Посреди села — панский дом и рядом — церковь каменная.
    «Дай, — думают братья, — зайдем сюда, спросим, где правда живет».
    Идут они по деревне, а навстречу им пан в коляске едет.
    — Чьи вы, мужички, откуда идете и чего ищете?— спрашивает их пан.
    Отвечают ему братья:
    — Жили мы в нищете, в горе, больше сил нехватает так жить. Идем правду искать. Научи нас, пан, где ее найти.
    — Хорошо, — говорит пан, — покажу я вам правду, если пожелаете, только вы мне год поработайте за это.
    Согласились братья.
    Работали они, работали: поле пахали, землю слезами поливали. Прошел год. Приходят они к пану и говорят:
    — Научи же нас, пан, как нам правду найти.
    — Ну, вот вам и правда, — отвечает им пан, — голь вы немытая, работать вам всегда на нас, панов!
    Плюнули братья и пошли дальше. Идут месяц, идут год. В село пришли. Поп идет навстречу.
    Братья к нему:
    — Научи, отец, где правду найти.
    — Хорошо, — говорит поп, — я вам правду у царя небесного вымолю, а вы у меня год за это поработайте.
    Согласились братья. Работали они, работали: пашню попу пахали, слезами землю поливали. Прошел год. Пришли братья к попу, а он им говорит:
    — Работайте хорошо, бога не гневите, — вот ваша правда!
    Плюнули братья, пошли дальше. Приходят они к купцу. Вышел он, богатый, толстый, толще пана и попа.
    — Хорошо, — говорит купец, — научу я вас, где правду найти, только поработайте вы год на меня.
    Согласились братья. Стали они на купца работать, горбы наживать. Учил их купец, как честной народ обманывать, бедноту обмеривать. Не прошло еще и года, как младший брат и говорит:
    — Не пойду я больше правду искать! Нет ее на свете — правды мужицкой!
    И вернулся он в свою деревню. А старший брат настойчивый — не хотел без правды домой возвращаться. Пошел один к фабриканту.
    Фабрикант и пана, и попа, и купца богаче. Начал старший брат работать у него. А на фабрике много людей работает.
    Работали они много лет. Горбы наживали, а правды не видали. Раз услышал брат тихую беседу:
    — Есть только один человек, который правду знает. Зовут этого человека Ленин, а живет он в Питере.
    Запомнил брат имя и пошел искать этого человека.
    Шел много дней, а может быть и месяцев. Пришел в Питер. Видит: идет рабочий. Он его спросил тихонько:
    — Где здесь Ленина найти? А тот ему еще тише:
    — Пойдем за мной, я тебя доведу.
    Вот пришли они в обыкновенную комнату. Кругом разных книг много. Вышел к ним человек, — одет не богато, но чисто. Вышел и ласково говорит:
    — Здравствуйте, товарищи, что скажете хорошего?
    Рассказал ему брат, как он правду искал. Долго с ними говорил Ленин о порядках на фабрике, о деревенской бедноте расспрашивал, а потом сказал:
    — Правильно ты сделал, что на фабрику пошел правду искать, — там скорее узнаешь, где она есть. Вы ее в руках своих держите.
    И рассказал Ленин брату, как надо за рабочую правду бороться, чтобы не служить ни панам, ни купцам, ни фабрикантам, и как выгнать их вместе с царем.
    Вернулся брат на фабрику и начал товарищам ленинскую правду рассказывать. Один рассказывает — десять слушают, десять рассказывают — сто слушают. И пошла ленинская правда по всему свету.
    Много лет ходила она по фабрикам и деревням. Поднимала рабочих и крестьян на борьбу. А в октябре семнадцатого года объявилась эта правда, заговорила громким голосом, на весь мир загудела. Пошли рабочие и крестьяне войной на помещиков и фабрикантов. А повел их сам Ленин со своим лучшим помощником — Сталиным. И взяла верх ленинская правда.
    С тех пор рабочие и крестьяне не работают больше на панов и фабрикантов, горбов не наживают, землю слезами не поливают, — сами хозяева своих фабрик, своей земли и жизни своей.*
    * Записано в дер. Зломное Жлобинского района, Белорусской ССР. Перевод с белорусского.
    /Творчество народов СССР. Москва. 1937. С. 12-14; Творчество народов СССР. Москва. 1938. С. 27-30, 574./









    /Belem buol. Jakuutskaj. Aqsьnjnjь 23 kyne. 1938. S. 2./








    /Kььm. Jakuutskaj. Toqsunjnju 22 kyne. 1940. S. 2./


                                                                       ДАВЕДКА


    Мікіпар Кірыкавіч Сядалішчаў (Джэгэ Аныстыраў - Дьуегэ Ааныстыырап) – нар. 29 студзеня 1913 г. у Кэнцікскім насьлезе Верхневілюйскага ўлусу Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці Расійскай імпэрыі.
    У 1931 г. паступіў у Вілюйскае пэдагагічная вучылішча імя М. Г. Чарнышэўскага. Быўшы студэнтам прымаў актыўны ўдзел у правядзеньні зямельнага перадзелу ва ўлусе і арганізацыі першай сельскагаспадарчай талакі ў родным насьлезе, аднак па стане здароўя быў змушаны пакінуць вучобу ў пэдтэхнікуме.
    У 1934-1936 гг. працаваў настаўнікам якуцкай мовы і літаратуры ў шэрагу школ Вілюйскага і Верхневілюйскага раёнаў. У 1936 г. па заканчэньні курсаў быў накіраваны ў Намский раённы камітэт які кіраваць аддзелам па піянэрскай працы. Ад 1933 г. пачаў друкавацца.
    У 1938-1941 гг. Сядалішчаў сакратар, затым адказны рэдактар рэспубліканскай піянэрскай газэты “Belem buol”.
    У жніўні 1941 г. Сядалішчаў быў пакліканы ў шэрагі РККА. Скончыўшы курсы радыстаў, затым афіцэрскага камсаставу, у званьні малодшага лейтэнанта камандаваў узводам. Удзельнічаў у баях пад Калініным і Ленінградам, быў тройчы паранены. Зьвесткі пра яго абарваліся ў лютым 1944 г.
    Мэлс Хвабрыкант-Уруй,
    Койданава.