среда, 7 октября 2015 г.

Сямён Барысаў. Савецкай Якуціі - трыццаць год. Койданава. "Кальвіна". 2015.



                                                         СЁНЬНЯ  Ў  НУМАРЫ
    Прывітаньне Савета Міністраў Саюза ССР і Цэнтральнага Камітэта Усесаюзнай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР, Савету Міністраў Якуцкай АССР і Якуцкаму абласному камітэту ВКП(б) (1 стар).
    Прывітаньне Прэзыдыюма Вярхоўнага Саета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Якуцкай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1 стар.)
    С. Барысаў. — Савецкай Якуціі — трыццаць год (1 стар).

                                              Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР
                                                         Савету Міністраў Якуцкай АССР
                                                     Якуцкаму абласному камітэту ВКП(б)
    Савет Міністраў Саюза ССР і Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) вітаюць рабочых. калгасьнікаў і інтэлігенцыю Якуцкай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі у дзень трыццацігодзьдзя яе ўтварэньня.
    Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя назаўсёды вызваліла якуцкі народ ад фэадальна-капіталістычнай кабалы і нацыянальнага прыгнечаньня, вывела на шырокі шлях палітычнага, эканамічнага і культурнага разьвіцьця. Ва ўмовах савецкай улады якуцкі народ, як і ўсе народы СССР, стаў свабодным і паўнапраўным будаўніком новага сацыялістычнага жыцьця. За прайшоўшыя трыццаць год працоўныя Якуцкай АССР, пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі, абапіраючыся па брацкую дапамогу рускага народа і другіх народаў нашай краіны, разгарнулі работу па асваеньню багацьцяў і сацыялістычнаму пераўтварэньню свайго вялізнага краю, дасягнулі вялікіх посьпехаў у разьвіцьці народнай гаспадаркі, у павышэньні матэрыяльнага дабрабыту і культуры народа.
    У Савецкай Якуціі пабудавана многа прамысловых прадпрыемстваў, руднікоў і электрастанцый, дасягнуты посьпехі ў разьвіцьці харчовай, рыбнай, лясной і іншых галін прамысловасьці; на раней пустынных месцах тайгі і тундры ўзьніклі новыя гарады і добраўпарадкаваныя рабочыя пасёлкі. На аснове калгаснага ладу няўхільна разьвіваецца сацыялістычная сельская гаспадарка рэспублікі, павялічваюцца пасяўныя плошчы збожжавых і гароднінных культур, расьце жывёлагадоўля; з кожным годам павышаецца здабыча пушніны. Даўно прайшоў той час, калі Якуція лічылася адрэзаным ад усяго сьвету краем: паветраныя, водныя і шасэйныя магістралі зьвязваюць цяпер Савецкую Якуцію з буйнымі прамысловымі і культурнымі цэнтрамі Савецкага Саюза.
    Хутка разьвіваецца нацыянальная па форме, сацыялістычная па зьместу культура якуцкага народа, расьцьвітаюць мастацтва і літаратура. Калі пры царызьме амаль усе працоўныя Якуціі былі непісьменныя, то цяпер Савецкая Якуція дабілася суцэльнай пісьменнасьці насельніцтва. У рэспубліцы ёсьць дзьве вышэйшыя навучальныя ўстановы. 20 сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў і сотні школ, ажыцьцяўляецца ўсеагульнае сямігадовае навучаньне, працуюць тэатры, дамы культуры, клюбы, бібліятэкі, кінатэатры; на якуцкай мове выходзіць звыш 40 газэт і часопісаў.
    Савет Міністраў Саюза ССР і Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) выказваюць цьвёрдую ўпэўненасьць у тым што працоўныя Якуцкай АССР будуць і надалей нястомна змагацца за далейшы ўздым эканомікі і культуры рэспублікі, за ўмацаваньне магутнасьці Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
    Савет Міністраў                              Цэнтральны Камітэт
      Саюза ССР                              Усесаюзнай Камуністычнай
                                                             Партыі (бальшавікоў)

                                              Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Якуцкай
                                     Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
    Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік горача віншуе рабочых, калгасьнікаў і інтэлігенцыю Якуціі з трыццацігодзьдзем утварэньня Якуцкай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    У выніку перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працоўныя Якуціі назаўсёды вызваліліся ад нацыянальнага прыгнёту і палітычнага бяспраўя і за гады савецкай улады пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і пры брацкай дапамозе рускага народа стварылі сваю дзяржаўнасьць, дабіліся вялікіх посьпехаў у гаспадарчым і культурныя будаўніцтве, у павышэньні свайго іматэрыяльнага дабрабыту. У рэспубліцы створаны новыя галіны прамысловасьці. На аснове калгаснага ладу, прымяненьня перадавой агранамічнай навукі і выкарыстаньня сельскагаспадарчых машын значна расшыраны пасяўныя плошчы, павышаецца ўраджайнасьць сельскагаспадарчых культур, разьвіваецца грамадзкая жывёлагадоўля і расьце яе прадуктыўнасьць.
    Значныя посьпехі дасягнуты ў разьвіцьці культуры і мастацтва якуцкага народа. У рэспубліцы створана шырокая сетка пачатковых і сярэдніх школ, тэхнікумаў, дзейнічаюць пэдагагічны і настаўніцкі інстытуты, адкрыты філіял Акадэміі навук СССР. На роднай мове выдаюцца газэты, часопісы, мастацкія творы. У рэспубліцы вырасьлі кадры нацыянальнай інтэлігенцыі.
    Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік шле працоўным Якуцкай АССР пажаданьні новых посьпехаў у гаспадарчым і культурным будаўніцтве і выказвае ўпэўненасьць, што рабочыя, калгасьнікі і інтэлігенцыя Якуціі пад мудрым кіраўніцтвам партыі Леніна — Сталіна і надалей будуць актыўна змагацца за далейшае працьвітаньне сваёй рэспублікі, за ўмацаваньне магутнасьці Савецкага Саюза, за таржаство камунізму ў нашай краіне.
    Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

                                           САВЕЦКАЙ  ЯКУЦІІ — ТРЫЦЦАЦЬ  ГОД
    Сёньня працоўныя Якуціі адзначаюць трыццацігодзьдзе з дня ўтварэньня Якуцкай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    Якуцкая АССР зьяўляецца дзецішчам Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай і рэвалюцыі, разьняволіўшай народы царскай Расіі, у тым ліку і народы Якуціі ад векавога прыгнёту, галечы і бяспраўя.
    Дзякуючы нястомным клопатам бальшавіцкай партыі, Савецкага ўрада і асабіста таварыша І. В. Сталіна, брацкай дапамозе вялікага рускага народа і ўсіх народаў нашай краіны, у Якуціі, некалі самай адсталай ускраіне царскай Расіі. за кароткі гістарычны тэрмін адбыліся карэнныя зьмены. Савецкая Якуція стала квітнеючай сацыялістычнай рэспублікай.
    Ініцыятарамі і стваральнікамі Якуцкай аўтаноміі зьяўляюцца вялікія правадыры працоўных В. І. Ленін і І. В. Сталін.
    У напружаныя дні грамадзянскай вайны, калі маладая Савецкая рэспубліка адбівала націск унутранай контррэвалюцыі і замежнай ваеннай інтэрвэнцыі, В. І. Ленін знаходзіў час, каб спэцыяльна займацца пытаньнямі Якуціі, намячаў шляхі разьвіцьця яе дзяржаўнасьці.
    “Разьняволеныя ад царыскага прыгнечаньня, вызваляючыяся ад кабалы тайонаў, якуцкія працоўныя масы прабудзяцца і з дапамогай рускіх рабочых і сялян выйдуць на шлях поўнага ўмацаваньня ўлады саміх працоўных», — пісаў В. І. Ленін у прывітальнай тэлеграме да канфэрэнцыі якуцкай беднаты.
    І. В. Сталін, будучы народным камісарам па справах нацыянальнасьцей, асабіста кіраваў усёй работай створанага яшчэ ў лютым 1921 года спэцыяльнага якуцкага аддзела пры наркамаце, падрыхтаваўшага дэкрэты аб утварэньні Якуцкай АССР і паклаўшага пачатак усебаковай дапамозе Якуціі.
    Працоўныя Якуцкай АССР ніколі не забудуць брацкую дапамогу рускага народа. Па ўказаньню В. І. Леніна і І. В. Сталіна былі пасланы атрады Чырвонай Арміі на падаўленьне банд атамана Сямёнава, а затым белагвардзейскага генэрала Пепеляева, прабаваўшых прадаць якуцкі народ у рабства англійскім, амэрыканскім і японскім імпэрыялістам.
    За прайшоўшыя трыццаць год у Савецкай Якуціі створаны шматлікія прамысловыя прадпрыемствы, вырасьлі новыя гарады і рабочыя пасёлкі.
   Шпаркімі тэмпамі разьвівалася сацыялістычная сельская гаспадарка, павялічыліся пасяўныя плошчы, расьце грамадзкая жывёлагадоўля. У рэспубліцы створана сетка машынна-трактарных і луга-мэліяратарных станцый, пабудаваны рад калгасных электрастанцый. Электрычнасьць трывала ўвайшла ў быт калгасьнікаў і знайшла прымяненьне ў мэханізацыі працаёмкіх працэсаў у сельскай гаспадарцы.
    За посьпехі, дасягнутыя ў сельскай гаспадарцы, сямі калгасьнікам прысвоена званьне Герояў Сацыялістычнай Працы. сотні перадавікоў узнагароджаны ордэнамі, і мэдалямі. Знатнаму гародняводу М. Г.) Ягораву за распрацоўку і ўкараненьне перадавых прыёмаў агратэхнікі гараднінаводзтва ў калгасах рэспублікі ў 1952 годзе прысуджаная Сталінская прэмія.
    Разьвіцьцё сацыялістычнай прамысловасьці сельскай гаспадаркі зьявілася трывалай базай павышэньня матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных.
    У дарэвалюцыйны час якуцкі народ не меў сваёй пісьменнасьці. Пісьменнасьць сярод карэннага насельніцтва, ды і то за лік выхадцаў з кулацка-тайонацкага асяродзьдзя, была роўнай усяго толькі 0,7 працэнта. Якуты гібелі. Жыльлём ім служыла юрта з земляной падлогай, дзе вокны ў зімовы час замянялі кавалкі ільду.
    Культурна і заможна жыве цяпер якуцкі народ. Дасягнута суцэльная пісьменнасьць. Ажыцьцяўляецца ўсеагульнае сямігадовае навучаньне, працуюць пэдагагічны і настаўніцкі інстытуты, 20 сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў, 592 пачатковыя, сямігадовыя і сярэднія школы. Створана вялікая сетка культурна-асьветных, навуковых, навукова-дасьледчых устаноў, у тым ліку філіял Акадэміі навук СССР. Выходзіць на якуцкай мове больш 40 газэт і часопісаў.
    За гады савецкай улады ў рэспубліцы вырасла свая інтэлігенцыя — дактары і кандыдаты навук, настаўнікі, інжынэры, урачы, аграномы, заатэхнікі. Пасьпяхова разьвіваюцца нацыянальны тэатар, якуцкая музычная культура, выяўленчае мастацтва і нацыянальная літаратура.
    У рэпэртуары якуцкага тэатра, побач з п’есамі клясыкаў рускай і сусьветнай літаратуры — Астроўскага, Гогаля, Горкага, Шэксьпіра, Мальера, а таксама сучасных савецкіх пісьменьнікаў Н. Пагодзіна, В. Вішнеўскага і другіх — ідуць і п’есы мясцовых аўтараў.
    Творы якуцкіх пісьменьнікаў “Шчасьце якута” — С. Кулачыкава, “Залаты ручай” — Н. Якуцкага, “Вясеньняя пара” — Н. Мардзінава, “Сказ аб вялікай Маскве” — С. Зьверэва і многія іншыя добра вядомы рускаму чытачу.
    Якуцкі народ на сваёй роднай мове вывучае неўміручыя тварэньні Маркса, Леніна і Сталіна, асноўныя працы якіх выдадзены на якуцкай мове масавымі тыражамі. Прадпрынята выданьне ў перакладзе на якуцкую мову твораў таварыша І. В. Сталіна. Перакладзены на якуцкую мову творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля. Льва Талстога, Някрасава, Чэхава, Горкага. Маякоўскага.
    Абласная партыйная арганізацыя выхоўвае працоўных у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму, сталінскай дружбы народаў, у духу непрымірымасьці да ўсякага роду праяўленьняў буржуазнага нацыяналізму і вялікадзяржаўнага шавінізму. Артыкул у газэце “Правда”, які ўскрыў скажэньні ў асьвятленьні гісторыі якуцкай літаратуры, успрыняты партыйнымі і беспартыйнымі бальшавікамі Якуціі як новае яркае праяўленьне сталінскіх клопатаў Цэнтральнага Камітэта нашай партыі аб якуцкім народзе.
    Разьвіваючы бальшавіцкую крытыку і самакрытыку, мы дабіліся некаторага палепшаньня арганізацыйна-партыйнай і партыйна-палітычнай работы. Гэта садзейнічала палепшаньню гаспадарчай дзейнасьці раду прадпрыемстваў і калгасаў рэспублікі.
   Але было б няправільна супакойвацца на дасягнутым. Нам прадстаіць ліквідаваць адставаньне раду галін народнай гаспадаркі, дабіцца агульнага ўздыму прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, яшчэ вышэй узьняць культуру народа — сацыялістычную па зьместу, нацыянальную па форме.
    Паляпшаючы ідэйна-палітычнае выхаваньне кадраў, мабілізуючы шырокія масы працоўных на пераадоленьне недахопаў, абласная партыйная арганізацыя здолее выканаць пастаўленыя перад рэспублікай задачы.
    Падводзячы вынікі свайго слаўнага шляху, працоўныя Якуціі з радасьцю адзначаюць, што посьпехі, дасягнутыя імі за прайшоўшыя трыццаць год, зьявіліся вынікам мудрага кіраўніцтва партыі Леніна —Сталіна, штодзённых клопатаў сталінскага Цэнтральнага Камітэта і асабіста таварыша І. В. Сталіна аб якуцкім народзе, бескарысьлівай дапамогі старшага брага — вялікага рускага народа. Гэта лішні раз сьведчыць аб таржастве ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі.
    За ўсе посьпехі, за сваё радаснае жыцьцё працоўныя Якуціі выказваюць шчырую падзяку і пачуцьце глыбокай удзячнасьці вялікаму правадыру і настаўніку народаў, арганізатару ўсіх нашых перамог Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну.
    С. Барысаў,
    сакратар Якуцкага абкама ВКП(б).
    /Звязда. Мінск. 28 чэрвеня 1952. С. 1./

                                                         СЁНЬНЯ  Ў  НУМАРЫ
    Па Савецкай краіне: Да другой гадавіны з дня выхаду ў сьвет працы I. В. Сталіна “Марксізм і пытаньні мовазнаўства”. — Уручэньне ўрадавых узнагарод. — Юбілейная сэсія Вярхоўнага Савста Якуцкай АССР. — Двух’ярусная культура цытрусавых (1 стар.)

                                          Юбілейная сэсія Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР
    Якуцк, 28. (ТАСС). Сёньня тут адбылася сэсія Вярхоўнага Савета Якуцкай АСССР, прысьвечаная 30-годдзю ўтварэньня Якуцкай АССР.
    Пад бурную авацыю ў ганаровы прэзыдыюм сэсіі выбіраецца Палітбюро ЦК ВКП(б) на чале з таварышам І. В. Сталіным.
    З дакладам “Трыццаць год Якуцкай АССР” выступіў старшыня Савета Міністраў Якуцкай АССР тав. В. А. Пратадзьяканаў.
    Дакладчык паведаміў, што пад кіраўніцтвам бальшавіцкай партыі, з брацкай дапамогай вялікага рускага народа працоўныя Якуціі дасягнулі за 30 год існаваньня рэспублікі велізарных посьпехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, культуры і мастацтва. Прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі даюць разнастайную прадукцыю. Дзесяткі калгасаў зьбіраюць стопудовыя ўраджаі збожжавых. На палях выкарыстоўваюцца айчынныя машыны, якія дазволілі мэханізаваць працаёмкія і работы.
    У Якуціі вырасла свая нацыянальная інтэлігенцыя. Ажыццёўлена ўсеагульнае сямігадовае навучаньне.
    З велізарным уздымам удзельнікі юбілейнай сэсіі прынялі прывітаньне натхніцелю і арганізатару ўсіх перамог савецкага народа таварышу І. В. Сталіну.
                                                                            ---------                  
                                                   Узнагароджаньне ордэнамі і мэдалямі
                        работнікаў прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, культуры і мастацтва
                                                                 Якуцкай АССР.
    Указам Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1952 года ў сувязі з трыццацігодзьдзем Якуцкай АССР узнагароджана вялікая група асабліва вызначыўшыхся работнікаў прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, культуры і мастацтва рэспублікі.
    Ордэнам Леніна ўзнагароджаны 3 чалавекі; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга — 27 чалавек; ордэнам “Знак пашаны” — 79 чалавек; мэдалём “За працоўную доблесьць” — 54 чалавекі; мэдалём “За працоўную адзнаку” — 42 чалавекі.
    (ТАСС)
    /Звязда. Мінск. 29 чэрвеня 1952. С. 1./

                                                                      ДАВЕДКА

    Сямён Захаравіч Барысаў – нар. 24 жніўня 1911 г. ў 1-м Тыллымінскім насьлезе Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    У 1926 г. скончыў Рассалодзінскую сямігадовую школу, у 1930 г. - школу другой ступені ў Якуцку.
    Чалец ВКП(б) з 1932 г. У 1939 году скончыў Вышэйшыя курсы савецкага будаўніцтва пры ЦВК СССР, у 1950 г. - курсы перападрыхтоўкі пры ЦК ВКП(б).
    У 1929 г. - сакратар Нерукцейскага насьлежнага савету. У 1930-1932 гг. - загадчык Жэмкадзінскай школай, інструктар, загадчык аддзелам народнай адукацыі Мегина-Кангаласкага райвыканкама. У 1932-1934 гг. - інструктар ЦВК Якуцкай АССР. У 1934-1938 гг. - старшыня выканаўчага камітэта Сунтарскага раённага савету. У 1939 г. - інструктар і кансультант СНК Якуцкай АССР. У 1939-1941 гг. - начальнік перасяленчага аддзела СНК Якуцкай АССР. У 1941-1944 гг. - намесьнік старшыні СНК Якуцкай АССР. У 1944-1946 гг. - народны камісар земляробства Якуцкай АССР. У 1946 г. - міністар жывёлагадоўлі Якуцкай АССР. У 1946-1948 гг. - старшыня Савету міністраў Якуцкай АССР. У 1950-1951 гг. - старшыня Савету міністраў Якуцкай АССР. У1951-1965 гг. - першы сакратар Якуцкага абласнога камітэта ВКП(б) - КПСС. У 1965-1969 гг. - дараднік старшыні Рады міністраў РСФСР па паўночных раёнах. Кандыдат у чальцы ЦК КПСС (1952-1966). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 3-6 скліканьняў.
    Ад 1969 г. на пэнсіі.
    Памёр 7 кастрычніка 1999 г.
     Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам “Знак Пашаны”.
    Імя С. З. Барысава ў 2001 г. прысвоена Тыллымінскай сярэдняй школе Мегіна-Кангаласкага ўлуса. Пры школе адкрыты музэй-кабінэт. Ювэлірнаму дыямэнту вагай 64,57 карата, здабытаму 23 сьнежня 1999 г. прысвоена імя “Сямён Барысаў”.
    Айхал Нефчы,
    Койданава.