четверг, 24 декабря 2015 г.

Хлюда Залоўка. Пятрусь Броўка піша ёмка... Койданава. "Кальвіна". 2015.



               РАЗГОРАЕТСЯ  ПЛАМЯ  ПАРТИЗАНСКОЙ  БОРЬБЫ  В ТЫЛУ  ВРАГА


    /Полярный большевик. Якутск. № 100. 1941./


    /Алданский рабочий. Алдан. 1 марта 1955. С. 1./


    /Кыым. Якутскай. Муус устар 19 к. 1959. С. 2./





    /Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1969. С. 25-28./




    /Бэлэм буол. Якутскай. Сэтинньи 7. к. 1972. С. 4./


                                      Юбилей гения русской и мировой литературы



    /Социалистическая Якутия. Якутск. 9 сентября 1978. С. 3./


                                            Нуучча уонна дойду литературатын генийэ
                                            Л. Н. Толстой төрөөбүтэ 150 сылын туалла

    /Кыым. Якутскай. Балаҕан ыйын 9 к. 1978. С. 3./


    /Социалистическая Якутия. Якутск. 1 мая 1982. С. 1./


    /Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1986. С. 3./


                                                                     ДАВЕДКА


    Пятрусь Вусьцінавіч Броўка нар. у 12 (25) чэрвеня 1905 г. у в. Пуцілкавічы Барысаўскага вуезду Мінскай гуьбэрні Расійскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    У Лепелі скончыў царкоўнапрыходзкую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Ад 1918 г. пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце, потым справаводам валвыканкаму, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газэты. У 1923 г. быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 г. старшынём Маладолецкага сельсавету. У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927-1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газэты “Чырвоная Полаччына” (Полацак), адначасова быў кіраўніком мясцовай філіі “Маладняку”. У 1928 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 г. Чалец СП СССР ад 1934 г. Чалец ВКП(б) ад 1940 г. У 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”.
    З пачаткам вайны з Вэрмахтам добраахвотна пайшоў у РСЧА. У 1941-1942 гг. быў інструктарам-літаратарам франтавой газэты “За Савецкую Беларусь” на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. Ад 1943 г. адказны сакратар праўленьня СП БССР. Ягоная маці, Алена Сьцяпанаўна, у час нямецкай акупацыі была вывезеная ў Асьвенцым, дзе і загінула, ёй прысьвечана паэма “Голас сэрца” (1960)).
    У 1948 Броўка быў абраны старшынёй праўленьня СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952-1980). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца “Беларуская Энцыкляпэдыя” носіць імя П. Броўкі).
     Памёр 24 сакавіка 1980 г. і пахаваны на Ўсходніх могілках.
    Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, “Знак Пашаны” і многімі мэдалямі. Народны паэт БССР (1962). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Менску (1980). Ляўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму “Хлеб”, вершы “Думы пра Маскву”, “Брат і сястра”, “Народнае дзякуй”, “Каб мне стаяць…”, “Спатканьне” (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў “Дарогі жыцьця” (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман “Калі зьліваюцца рэкі” (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў “А дні ідуць…” (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму “Заўсёды з Леніным” і за кнігу вершаў “Між чырвоных рабін” (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэньні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
    У Мінску (вул. К. Маркса, 30) створаны літаратурны музэй Петруся Броўкі. На доме, дзе ён апошні час жыў, і ў вёсцы Пуцілкавічы ўстаноўленыя мэмарыяльныя дошкі, у БелЭн і Вялікадолецкай сярэдняй школе Вушацкага р-на адкрытыя мэмарыяльныя пакоі, у Пуцілкавічах хата-музэй, каля якой устаноўлена стэла памяці маці паэта. Імя П. Броўкі нададзенае выдавецтву “Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя”, калгасу “Новае жыцьцё” і Вялікадолецкай школе; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах, Вушачах.

    Літаратура:
    Праздник белорусского искусства. // Алданский рабочий. Алдан. 1 марта 1955. С. 1.
    Чыгрын І. П.  Броўка Пятрусь. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 489-494.
    Грышкевіч В. М., Шабуня І. У.  Броўка Пятрусь. Бібліяграфія. [На якуцкую мову. Сэттэ дууб: [Верш] // Кыым. 1959. Муус устар 19 к.; Ленинниин мэлдьи бииргэ: [Паэма] // Хотугу сулус. 1969. « 11; Березиннээби заповедник: [Верш] / Бэлэм буол. 1972. Сэтинньи 7 к.] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 342.
    Бровка П. 1544, 1545. [1544. Бровка П. Ленинныын мэлдьи бииргэ: Поэма / С. Константинов тылб. // Хотугу сулус. – 1969. – N 11. – С. 25-28; 1545 Бровка П.  Ууҥ кэлбэт, уоскуйбат сүрэҕиҥ: Хоһоон / Н. Дьяконов тылб. // Хотугу сулус. – 1986. – N 11. – С. 3.] // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992. Дьокуускай. 1994. С. 65, 314.
    Хлюда Залоўка,
    Койданава