пятница, 29 января 2016 г.

Арангаса Баль. Мастак-афарміцель Трызна. Койданава. "Кальвіна". 2016.



                                                   РАДОСТЬ  ТВОРЧЕСКОГО  ТРУДА
    18 июля мы вылетели в из Усть-Неры в Якутск на первый республиканский фестиваль молодежи... 75 участников. Утро 23 июня... Зрительный зал якутского музыкально-драматического театра переполнен. В глубине сцены колышется 15 ярко освещенных знамен союзных республик, стран народной демократии и др. государств... Оформление худ. А. Тризно...
    П. Орловский,
    худ. рук. самодеятельности центр. клуба.
    /Северная заря. Усть-Нера. 13 июля 1957 С. 3./
                                                                     Даведка
     26 лістапада 1944 г., вайскоўцамі загараджальнага атраду 1-га Беларускага фронту быў затрыманы Аляксандр Канстанцінавіч Трызна.
    Неўзабаве выявілася, што Алесь Трызна нар. 23 сакавіка 1921 г. у в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Магілёўскай вобл., пражываў на ст. Талачына Віцебскай вобл. БССР, дзе працаваў маляром Райздраўаддзела. У 1937-1941 гг. чалец ВЛКСМ, беларус, скончыў 10 кл., халасты. У траўні 1941 г. Талачынскім РВК пакліканы ў РСЧА, шараговы 502 асобнага будаўнічага батальёну. У жніўні 1941 г. патрапіў у палон. У лістападзе 1942 г. добраахвотна пайшоў да немцаў на пасаду пісарчука ў лягеры. У ліпені 1944 г., пасьля разьведшколы ў Барысаве завэрбаваны як агент нямецкай выведкі. У лістападзе 1944 г. закінуты ва Ўсходняй Прусіі ў тыл Савецкага войска з агентам Кузьняцовым. Сабраўшы дадзеныя пра дысьлякацыю авіячастак пры вяртаньні да немцаў быў затрыманы.
    11 сакавіка 1945 г. Аляксандр Канстанцінавіч Трызна в/трыбуналам 1-га Беларускага фронту быў асуджаны па арт. 59 - 1б УК РСФСР за здраду Радзіме як шпіён, які не нанёс шкоды, да 15 гадоў пазбаўленьня волі з паразай у правах да 5 гадоў, без канфіскацыі маёмасьці за адсутнасьцю яе.
    1 ліпеня 1954 г. Аляксандр Трызна з Берлага № 5 Паўночна-ўсходніх лягераў МУС СССР быў пераведзены ў Індляг, лягпункт № 7, п. Аляскітавы Аймяконскага р-ну ЯАССР. /Асабістая справа 1-16741./
    «На Алякситовом я работал на участке № 3, а на втором был такой случай. Бригадир откатчиков Тризна сказал начальнику П. В. Кирьянову: «не забывайте, Петр Васильевич, что у вас есть жена и двое детей». По какому поводу это было сказано не помню, но, скорее всего, видимо, по поводу закрытия нарядов». /Потехин Ю.  В те далёкие годы. // Северная заря. Усть-Нера. 5 августа 1995. С. 2./
    27 красавіка 1956 г. Трызна быў вызвалены. Працаваў мастаком-дэкаратарам у клюбе п. Вусьць-Нэра Аймяконскага р-на Якуцкай АССР.
    6 кастрычніка 1983 г. РА УКДБ БССР г. Быхаў Магілёўскай вобласьці рабіла запыт па асабістую справу А. Трызна “ў сувязі з узьніклай неабходнасьцю”.
    Арангаса Баль,
    Койданава