вторник, 1 марта 2016 г.

Сільвіра Паветра. Лятунка з Хану. Койданава. "Кальвіна". 2016.

    Сьвятлана Яроменка нар. у сям’і авіятараў у 1987 г. у паселішчы Хану (Хонуу), раённым цэнтры Момскага раёну Якуцкай АССР (РСФСР – СССР), які разьмешчаны на правым беразе ракі Мома, правага даплыву ракі Індзігіркі і ад Якуцку, сталіцы РС(Я),  знаходзіцца на адлегласьці паветраным шляхам 1125 км. Бацька – галоўны інжынэр арганізацыі паветранага руху, маці працавала начальнікам мэтэастанцыі.

    Я нарадзілася ў Якуціі, у паселішчы Хану. Туды толькі самалётамі можна дабрацца. У нас там быў маленькі аэрадром Мома. Калі я была маленькай, да самалёта на нашым аэрадроме мог падысьці кожны, які каго-небудзь сустракае або праводзіць. Самалёту ляцець, а мы, дзеці, калі дазволяць, запаўзём у салён, усё выведваем. У дзяцінстве мы праводзілі вельмі шмат часу на аэрадроме. Нядаўна тата прызнаўся, што часам нас там нават на цэлы дзень пакідаў, калі трэба было кудысьці зьехаць па справах. На пытаньне: “Кім будзеш, калі вырасьцеш?” - ужо гадоў з трох-чатырох я чамусьці вельмі сур’ёзна адказвала: “Лётчыцай-зьнішчальніцай”. Але, вядома, мной толькі замілоўваліся. Да трэцяга кляса мы жылі ў паселішчы ў Якуціі, потым тата ўсё ж такі перавёз нас у Якуцк, у горад”, - распавядае Сьвятлана.
    У 2011 г. яна скончыла Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскай авіяцыі па спэцыяльнасьці “Лётная эксплюатацыя грамадзянскіх паветраных суднаў». Сваю кар’еру пачала ў рэгіянальнай авіякампаніі “Псковавиа” на пасажырскіх самалётах Ан-24 ды Ан-26, затым працавала ў авіякампаніі “Трансаэро”, дзе прайшла перападрыхтоўку на паветранае судна Boeing-737NG.
    У “Белавіа”, скрозь расейскую кампанію ў Беларусі, Сьвятлана прыйшла ў лістападзе 2015 года, і ў свае 28 гадоў зрабілася першай жанчынай-пілётам у ёй з моманту заснаваньня кампаніі ў 1996 годзе. Пасьля праходжаньня неабходнага навучаньня, у тым ліку наземнай тэарэтычнай і трэнажорнай падрыхтоўкі, першы палёт у якасьці стажора яна зьдзейсьніла 29 сьнежня 2015 г. ў сталіцу Туркмэністану, горад Ашгабад. Хутка пачне выконваць палёты самастойна ў якасьці другога пілёта паветранага судна Boeing-737NG. У будучыні Сьвятлана марыць сама стаць пілётам-інструктарам. Яе муж працуе пілётам у Расеі, у Санкт-Пецярбургу.


    Літаратура:
    Занько Н.  У «Белавія» з’явілася першая дзяўчына-пілот. // Наша Ніва. Мінск. 12 лютага 2016.
    Пилотом «Белавиа» впервые стала женщина. // Вечерний Гродно. Гродно. 12 февраля 2016.
    Сільвіра Паветра,
    Койданава