суббота, 12 марта 2016 г.

Эма Ліса. Бадзячы Воўк. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Густаў Юльянавіч Воўк (Воўк-Ланеўскі) - нар. 14 лютага 1856 г. у маёнт. Харагала Ковенскага вуезда і губэрні Расейскай губэрні, са шлляхціцаў Ковенскай губэрні.
     Вучыўся ў Шавельскай гімназіі, у Віленскай рэальнай вучэльні, у Рыскім палітэхнічным вучылішчы.
    У Пецярбурзе далучыўся да гуртка “Народнай волі”, браў удзел у сьнежні 1879 г. у арганізацыі ў Пецярбургу Рыскага зямляцтва.
    Арыштаваны ў Пецярбургу 23 лютага 1880 г. і прыцягнуты да дазнаньня пры Пецярбургскім жандарскім упраўленьні па справе аб супрацьурадавым гуртку (справа М. Рэшка і інш.).
    Па найвысачэйшаму загаду ад 30 ліпеня 1880 г. па ўключэньні ў пакараньне папярэдняе утрыманьне пад вартай, падпарадкаваны галоснаму нагляду на два гады з забаронай на працягу таго ж тэрміна пражываньня ў сталіцах. У пачатку жніўня 1880 г. вызвалены з турмы і выехаў у Менск, куды прыбыў 15 жніўня 1880 г.
    Паўторна арыштаваны ў Рызе 28 сакавіка 1881 г. і адпраўлены ў Вільню, дзе быў зьняволены ў Віленскую цытадэль. Прыцягнуты да дазнаньня па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да Віленскай гміны (справа Шастакоўскага і інш.).
    Па высачэшаму загаду ад 13 студзеня 1882 г. высланы пад галосны нагляд паліцыі на пяць гадоў у меней аддаленыя месцы Заходняй Сыбіры. Паселены ў 1882 г. у Кургане Табольскай губэрні. Падаў 30 ліпеня 1882 г. міністру ўнутраных спраў прашэньне пра вяртаньне ў Рыгу для заканчэньня адукацыі; выяўляў раскаяньне, але прашэньне было пакінутае без наступстваў. У траўні 1883 г. ізноў падаў міністру ўнутраных спраў прашэньне аб зьмякчэньні долі, а ў кастрычніку 1884 г. усепадданейшае прашэньне пра скарачэньне тэрміна ссылкі.
    Па заканчэньні тэрміна галоснага нагляду ў 1887 г. быў падпарадкаваны нагляду сакрэтнаму з пазбаўленьнем права жыхарства ў сталіцах і ў Пецярбурскай губэрні.
    Прыбыў у Вільню, але па пастанове міністра ўнутраных спраў ад 19 студзеня 1887 г. яму было забаронена жыхарства ў межах царства Польскага, з прычыны чаго выехаў 27 сакавіка 1887 г. з Вільні. Вярнуўся ў Сыбір, дзе ў 1888 г. служыў на залатых капальнях Агрызка на Алёкмінскай сыстэме Якуцкай вобласьці; у 1889 г. там жа загадваў Крышталёвымі капальнямі Ваяводзкага.
    У 1889 г. выехаў у Эўрапейскую Расію і з 1890 г. жыў у Бельскім вуезьдзе Гарадзенскай губэрні; быў упраўляючым маёнткамі княгіні Ябланоўскай. Падаваў шэраг прашэньняў міністру ўнутраных спраў і на высачэйшае імя пра дазвол жыць у межах царства Польскага. Па пастанове міністра ўнутраных спраў ад 6 жніўня 1892 г. тэрмін забароны пражываць у межах царства Польскага вызначаны ў пяць гадоў. Па распараджэньні дэпартамэнту паліцыі ад 1 сакавіка 1901 г. негаласны нагляд спынены.
    Літаратура:
    Волк (Волк-Ланевский) Густав Юлианович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. 3. Восмидесятые годы. Вып. I. Москва. 1933. С. 628-629.
    Эма Ліса,
    Койданава