суббота, 19 марта 2016 г.

Люся Галідуд. Артыста Спартак. Койданава. "Кальвіна". 2016.

    Спартак Пятровіч Фядотаў - нар. 16 студзеня 1930 г. у п. Нюгжа Тунгіра-Алёкмінскага раёна Чыцінскай вобласьці РСФСР-СССР.
    У 1950 г. скончыў 9 клясаў сярэдняй школы у п. Пакроўск, райцэнтры Арджанікідзеўскага раёну Якуцкай АССР.
    У 1955 году скончыў Маскоўскую тэатральную вучэльню імя М. С. Шчэпкіна пры Малым тэатры СССР.
    Працаваў артыстам Якуцкага дзяржаўнага музычна-драматычнага тэатра імя П. А. Ойунского.
    У 1958-1962 гг. - артыст Верхневілюйскага дзяржаўнага перасоўнага драматычнага тэатра.
    За заслугі ў разьвіцьці тэатральнага мастацтва ў рэспубліцы ў 1962 г. было нададзенае ганаровае званьне заслужанага артыста Якуцкай АССР.
    У 1964-1965 гг. вучыўся на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах у Маскве.
    У 1965-1966 гг. - дырэктар Якуцкага дзяржаўнага музычна-драматычнага тэатра імя П. А. Айунскага.
    У 1966-1967 гг. - галоўны рэжысёр Нюрбинского дзяржаўнага перасоўнага драматычнага тэатра.
    1967-1972 гг. - загадчык аддзелам культуры Ленінскага (Нюрбінскага) раённага Савета народных дэпутатаў.
    Ад 1972 г. - артыст Якуцкага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя П. А. Ойунского.
    Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР.
    Жыве ў сяле Ой Хангаласкага ўлусу Рэспублікі Саха (Якутыя).    Зьяўляецца заснавальнікам і першым рэжысёрам Немюгюнскага тэатра. Ганаровы грамадзянін Немюгюнского насьлега і Хангаласкага ўлусу Рэспублікі Саха (Якуція).
    Вядомасьць Спартаку Пятровічу прынёс фільм “Трэцяя ракета”, які выйшаў на экраны ў 1963 г. (“Беларусьфільм”)рэжысёра  Рычарда Віктарава па аднайменнай аповесьці Васіля Быкава. У ім ён сыграў ролю наводчыка-артылерыста якута Пятрова (у аповесьці Папоў).
    Літаратура:
    Борисов Г. Экранна Спартак Федотов // Эдэр коммунист. Якутскай. Кулун тутар 20 к. 1963 с.
    Клецкин А. А.  Кино в жизни якутян. Якутск. 1973. С. 61.
    Спартак Петрович Федотов // Якутский театр. Якутск. 1975. С. 115.
    Саввинов Н. Е. Якутия - киносъемочная площадка. Якутск. 1977.
    Кино Якутии. 70 лет советскому кино. Якутск. 1989.
    Третья ракета (Трэцяя ракета, The Third Flare). // Все белорусские фильмы. Каталог-справочник. Т. 1. Игровое кино (1926-1970). Минск. 1996. 165-166.
    Трофимов И.  Номугу народнай театрын 10 сыла. // Сахаада. Дьокуускай. Муус устар 3 к. 1997 с.
    Федотов С. П. // Никитин П. П.  Мастера якутской сцены. Якутск. 1985. С. 213.
    Федотов Спартак Петрович. Уьус ракета [САССР утуолээх артыыьа С. П. Федотовтыын кини 1962 сыллаахха “Беларусьфильм” устуудьуйа устубут “Третья ракета” диэн киинэтигэр уьуллуутун туьунан кэпсэтии / кэпсэттэ Александр Васильев - Кердугэн - Гутарка з заслужаным артыстам ЯАССР С. П. Фядотавым пра фільм “Трэцяя ракета”, адздыманым тэлестудыяй “Беларусьфільм” у 1962 годзе.]. // Кыым. Дьокуускай. Муус устар 2 к. 2009 с. С. 31.
    Люся  Галідуд,
    Койданава.