четверг, 14 апреля 2016 г.

Міная Пачка. Якуцкі трэнэр. Койданава. "Кальвіна". 2016.

    Валерый Пятровіч Керэмясаў (Валерий Петрович Керемясов) – нар. 16 лістапада 1959 г. у пас. Тулагіна Тулагіна-Кільдземскага сельскага раёну Якуцкай АССР, у 28 км на поўнач ад г. Якуцка.
    У 1977 г. скончыў Чурапчынскую спартовую школу, дзе займаўся вольнай барацьбой пад кіраўніцтвам заслужанага трэнэра ЯАССР, РСФСР, СССР Д. П. Коркіна. У 1977 г. выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1982 г. скончыў біёлага-геаграфічны факультэт Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, па спэцыяльнасьці “Біёляг. Выкладчык біялёгіі і хіміі”.
    За пэрыяд працы трэнэрам па вольнай барацьбе Якуцкага рэссавету ЎДСТ “Працоўныя рэзэрвы” ўдзельнічаў у падрыхтоўцы чэмпіёна Расіі Якаўлева 1991 г. у г. Якуцку і чэмпіёна ЦС ЎДСТ “Працоўныя рэзэрвы” Нагавіцына 1990 г. у г. Баку.
    У 1993-1996 гг. працаваў старэйшым трэнэрам па вольнай барацьбе Рэспублікі Саха (Якутыя).
    Ад 1996 г. працаваў трэнэрам-выкладчыкам па вольнай барацьбе ГБУ РС(Я) “Школы вышэйшага спартовага майстэрства”.
     У 1999 году працаваў старэйшым трэнэрам Фэдэрацыі спартовай барацьбы г. Якуцка.
     Валерый Керэмясаў майстар спорту СССР па вольнай барацьбе, заслужаны трэнэр Рэспублікі Саха (Якутыя), заслужаны работнік фізычнай культуры Расійскай Фэдэрацыі, выдатнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Саха (Якутыя).


                                                                     ЗДАРЭНЬНІ
                                                       Наша Ніва 12.02.2016 / 07:50

                               Каля Бараўлян — трайная аварыя з удзелам маршруткі.

                                                             Загінуў якуцкі трэнэр

                                                   Заведзена крымінальная справа.

    ДТЗ адбылося каля 21.30 на трасе М3 Мінск — Віцебск у раёне пасёлка Бараўляны. Cутыкнуліся фура, маршрутнае таксі з нумарамі Гродзенскай вобласьці, якое выконвала міжгароднюю перавозку, і Ford Escort.
    Упраўленьнем Сьледчага камітэта па Мінскай вобласьці распачата крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам некалькіх транспартных сродкаў, у выніку якога адзін чалавек загінуў, восем пацярпелых, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта.
    Вечарам 11 лютага ва ўмовах недастатковай бачнасьці, паблізу м. Лясное ў Мінскім раёне адбылося сутыкненьне трох аўтамабіляў: мікрааўтобуса Фольксваген, легкавога аўтамабіля Форд і аўтацягніку ў складзе цягача МАН. У выніку ДТЗ пасажыр мікрааўтобуса загінуў, вадзіцелі аўтамабіляў і пасажыры - усяго 8 чалавек з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваны. Усім пацярпелым аказваецца неабходная мэдыцынская дапамога.
    Як паведамляюць якуцкія СМІ, у выніку здарэньня на трасе Мінск — Віцебск загінуў вядомы якуцкі трэнэр Валерый Керэмясаў. Заслужаны трэнэр Якуціі, чэмпіён РСФСР па вольнай барацьбе быў асабістым трэнэрам вольніка Уладзіслава Андрэева і рыхтаваў яго да алімпіяды ў Рыа.
    Для высьвятленьня ўсіх абставінаў сьледчымі ўпраўленьня Сьледчага камітэта па Мінскай вобласьці, супрацоўнікамі ДАІ і спэцыялістамі ГКСЭ праведзены агляд месца здарэньня, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта.
                                                                              ***
     Ахвярай аварыі зрабіўся заслужаны трэнэр Якуціі, чэмпіён Расіі па вольнай барацьбе Валерый Керэмясаў. Ён рыхтаваў да Алімпійскіх гульняў у Рыо-дэ-Жанэйра барца зборнай Беларусі Ўладзіслава Андрэева, зьяўляючыся на працягу дзесяці гадоў ягоным асабістым трэнэрам, які пад яго кіраўніцтвам зрабіўся прызёрам ЧМ і Эўропы. У Мінску Валерый Керэмясаў трэніраваў свайго падапечнага да старту на 46-м Міжнародным турніры на прызы Аляксандра Мядзьведзя. Ён павінен пачацца 17 лютага ў Менск. У момант аварыі Керэмясаў сядзеў на пярэдняй пасажырскай сядушцы маршрутнага таксі і атрымаў несумяшчальныя з жыцьцём траўмы і сканаў на месцы здарэньня яшчэ да прыезду “неадкладкі”. Пасьля весткі пра трагедыю Ўладзіслаў Андрэеў зьняўся са спаборніцтваў.
    Міная Пачка,
    Койданава